Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
28 сьнежня 19472. адбылася інаўгурацыйная сэсія, на якой гэтыя 72 кандыдаты склалі ўрачыста прысягу вернасьці БНР на рукі Прэзыдэнта БНР. Тут-жа быў сфармаваны і Ўрад БНР.Дальней папаўненьне праходзіла павольней — паводле таго ж прынцыпу. Пад канец 1954 г. Рада мела 142 радных“5.
3	Юрэвіч, Лявон. Архіў Рады БНР // Запісы БІНіМ. №31. Нью-Ёрк—Менск, 2008. С. 113—114.
4	Цікава заўважыў Антон Шукелойць: „Думка, якая была ў Абрамчыка, — цалкам аднавіць дзейнасьць Рады БНР. Ён паклікаў, па-першае, старых радных, што былі, старых дзеячаў з часоў Рады БНР на Беларусі. Другая група ў яго была — гэта былыя беларускія палітычныя дзеячы ў Польшчы. Зь іх вельмі высока цэненым быў былы дэпутат Сойму Стагановіч. I цэлы шэраг беларускіх дзеячаў з Заходняй Беларусі. Трэцяя група — гэта былі людзі з савецкай Беларусі, ведамыя дзеячы, якія там баранілі нацыянальныя інтарэсы. А гэта быў, у першую чаргу, Адамовіч. Абрамчык прызначыў сваіх двух заступнікаў: гэта якраз Стагановіч — першы, і другі заступнік — Антон Адамовіч (былы ўзвышэнец і былы вязень савецкіх турмаў і ссылкі)“. (Пазьняк, Зянон. Гутаркі з Антонам Шукелойцем. Варшава— Вільня, 2003. С. 98.)
5	Праект рэарганізацыі Рады БНР ад 14 лютага 1968 г. Захоўваецца ў архве Рады БНР, БІНіМ.
На пятым паседжаньні восьмай сэсіі Рады БНР (8 лістапада 1956 г.) адбыліся выбары новага ГІрэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР: старшыня Рады БНР — Мікола Абрамчык, першы заступнік — Аляксандар Стагановіч, другі заступнік — Антон Адамовіч, сакратар унутраных справаў — Кастусь Мерляк, сакратар вонкавых сувязяў на ЗША — Антон Шукелойць, скарбнік — Віталь Кажан, сакратар Рады — Натальля Арсеньнева6.
У	1957 г., калі Прэзыдыюм Рады БНР аб’ядналі з Радаю БНР, Аляксандар Стагановіч выконваў абавязкі заступніка прэзыдэнта Міколы Абрамчыка ды кіраўніка сэктару7.
Праваслаўнаму верніку, яму нескладана было, у адпаведнасьці з прынятымі пастановамі, падтрымліваць БАПЦ і, па магчымасьці, уплываць на яе палітыку. На досьвітку царкоўнага закалоту ён як першы заступнік прэзыдэнта БНР падпісаў ліст наступнага зьместу:
„Рада Беларускае Народнае Рэспублікі.
5-га кастрычніка 1967 году.
Яго Высока Прэасьвяшчэнству
Прэасьвяшчэньнейшаму Архіяпіскапу Сергію.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі паведамленая аб Вашым намеры правесьціхіратонію а. пратаярэя Аляксандра Крыта.
На асноее дагавору ў Канстанцы з 5-га чэрвеня 1948 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі забавязаная паведаміць Вас, Высока Прэасьвяшчэньнейшы Ўладыка, аб нарушэньні Вамі гэтага дагавору. Кандыдатура a. А. Крыта ў япіскапы не была Ваміўзгоднена з Радай БНР.
Мы гэтым ветліва паведамляем Вас, Высока Прэасьвяшчэньнейшы Ўладыка, што паводжаньне а. прат. Аляксандра Крыта ў яго парахвіі й япархіі супярэчнае канонам праваслаўнай Царквы й eapo­Mae беларускага народу.
Таму Рада БНР ня можа пагадзіцца на a. npam. А. Крыта й змушаная разглядаць яго хіратонію як варожую дзейнасьць супраць беларускага народу ды дзеля гэтага перагледзіць сваё адношаньне да ўсіх тых, хто прыложыцца да яго хіратоніі [..J"8.
6 Бюлетэнь Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. №1. Сакавік 1957. С. 6.
7 Паводле дакумэнтаў архіву Рады БНР, БІНіМ.
8 Збор дакумантаў Сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (на выгнаньні). [Б. м.], 1983. С. 6о (77).
Цікава, што ў прыватным жыцьці Аляксандар Стагановіч быў больш талерантным чалавекам. На хіратанізацыю будучага япіскапа Васіля ён ехаў разам з а. Уладзіславам Салаўём — дапамагаў таму адрэдагаваць тэкст выступу на ўрачыстасьці й быў надта ж раззлаваны прамоваю ўкраінскага япіскапа Платона, калі той збэсьціў каталіцтва. Нават болей, ён ня раз прыслугоўваў а. Салаўю падчас божых службаў, ды так, што Франц Кушаль аднойчы запытаўся, ці не каталік Стагановіч — настолькі спраўна ўсё выходзіла.
Расказваць было пра што.
Настойлівыя дамаганьні дачкі Тамары прывялі Аляксандра Стагановіча да думкі напісаньня ўспамінаў. Ня надта спрактыкаваны ў падобнай працы, ён зьвярнуўся па параду да Янкі Запрудніка, ад якога атрымаў такі адказ:
„Вельмі паважаны Спадару Стагановіч!
Дык значыцца, я Вам пытаньні, а Вы мне адказы. Я ня ведаю, як у Вас з часам. Калі б Вы маглі дазволіць сабе прачытаць што-небудзь (скажам, гісторыю першых год незалежнай Польшчы) пра той пэрыяд, пра які Вы самі зьбіраецеся пісаць, дык гэта напэўна Вам шмат памагло б, бо гэткая лектура аднавіла б у Вашай памяці гэную агульную атмасфэру, у якой знойдуць месца й падаваныя Вамі факты.
Цяпер другая парада: Каб Вам лягчэй было пісаць, майце заўсёды перад сабой у думцы нейкую канкрэтную асобу. Уявіцьможна, прыкладам, што Вы пішаце абшырны ліст свайму добраму сябру, зь якім Вы даўгія гады ня бачыліся, а цяпер хочаце расказаць яму пісьмова, як Вам жылося, пачынаючы ад часу Вашага расстаньня. На кожнае пытаньне адказвайце як мага абшырней. He забывайцеся, што Вашымі чытачамі будуць часта асобы, якім абсалютна нічога невядома ні пра Вас, ні пра тыя параўнальна далёкія часы, якія Вы апісваеце. He пераймайцеся нічым: ні правапісам, нірусіцызмамі, ні палянізмамі, ні шарахаватасьцяй стылю (першы чарнавік у найлепшага літаратара часта атрымоўваецца чэрствы з гледзішча стылю). Усе гэтыя недакладнасьці выпраўленыя будуць пазьней. Г-алоўнае ўва ўсім Вашым пісаньні — гэта факты, апісаньні й думкі. Ня думайце лішне й пра разьдзелы, загалоўкі й падзагалоўкі.
Пачаць, на маю думку, найлепш было б ад апісаньня наступных мамэнтаў:
1.	Першыя праявы майго самастойнага палітычнага думаньня (добра было бсказаць колькісловаў пра сям’ю ды пра навакольле, у якім раслося й гадавалася).
2.	Прыякіхабставінахадбылося нацыяналышеўсьведамленьне (як калісьціЯзэпЛёсік кажнаму вучню даваў тэму „выпрацоване": „Якя стаўся Беларусам“).
3.	Першыя знаёмствы зь людзьмі палітычна й нацыянальна думаючымі (гутаркі, спатканьні, спрэчкі, пагляды).
4.	Апісваючы вышэй адзначаныя моманты, бясспрэчна, трэба даваць ім, якрамкідаюцца малюнку, падзеі агульнанацыянальнага значаньня (вайна, перамір’е, эвакуацыя).
5.	Якім чынам я папаў у сойм? (У якіх умовах была выстаўленая кандыдатура; іншыя кандыдаты, дачыненьні польскай улады.)
6.	Пасольская дзейнасьць.
7.	„Грамада“ (падаваць па магчымасьці найдрабнейшыя факты й здарэньні, бо сёньня ўсё гэта мае вялікае значаньне).
8.	Характарыстыкі іншых беларускіх і, эвэнтуальна, небеларускіх дзеячаў ■[...]“9.
Праца над успамінамі ішла складана. Стагановіч, апісаўшы падрабязна падзеі часоў Першай сусьветнай, даваеннага пэрыяду, закрануўшы лягеры DP, пачаў пісаць успаміны наноў, з большымі дэталямі, а дайшоўшы да часу ад’езду ў ЗША — ізноў — трэці раз вярнуўся да самых пачаткаў. Так што сёньня ў дачкі Тамары захоўваюцца тры варыянты ўспамінаў. Пра дзейнасьць на эміграцыі там амаль нічога няма.
Ёсьць троху лістоў, якія даюць уяўленьне, чым займаўся ды чаму займаўся тым ці іншым Аляксандар Стагановіч.
Лісты да Аляксандра Стагановіча10
10.2.1948
Вельміпаважаны Калега!
Ад доўгага часу я наглядаю жыцьцё нашае беларускае эміграцыі. Яно ёсьць копія зь Віленскага жыцьця, калі, каб пабедзіць свайго палітычнага праціўніка, яго называюць правакатарам, агентам дэфэнзівы й г. д. Так і цяпер спрэчкі зводзяцца да асабістага абліваньня адзін другога памыямі. Час скончыць з гэтым. Трэба стаць куль-
9 ЛістЯнкі Запруднікада Аляксандра Стагановіча ад 20.05.1958. Захоўваецца ў архіве сям’і Стагановічаў.
10 Пададзеныя лісты захоўваюцца ў сям'і Тамары Стагановіч-Кольбы.
турнымі людзьмі і ўжываць культурных спосабаў барацьбы. Трэба згуртаваць усіх беларусаў добрай волі ў адну арганізацыю, у якой бы мелі ўдзел усе палітычныя кірункі, вялі б беларускую справу без правакатараў. Я й Сабалеўскі11 (на жаль, я ня ведаў твайго адрэсу) прыйшлі да пераконаньня, што трэба зрабіць так, каб усе беларусы сабраліся за агульным круглым сталом і выбралі агульнае беларускае прадстаўніцтва з усіх партый і плыняў палітычных, якое кіравала б нашым жыцьцём! Калі Вы падзяляеце нашу думку, то прашу Вас падпісаць прылагаемую адозву. Памятайце, што ні агенты розных вуніяў, ні бальшавіцкія не нясуць нам незалежнасьць. Няхай жыве Незалежная Беларусь!
В. Рагуля'2
Чэрвень н-га, 1958 г.
Паважаны Спадар Стагановіч!
Спадзяюся, што Вы атрымалі „Успаміны“ сьв. памяці майго бацькі13, а таксама й рэакцыю з боку Я. Станкевіча4, які напісаў у гэтай справе артыкул, што цягнуўся ажутрох нумарох„Бацькаўшчыны“'5. He патрабую Вам выказваць свайго абурэньня й агіды з прычыны мэтадаў, якімі паслугоўваеццаЯнка змэтаю, якён кажа, „устанаўленьня праўды“.
У імя якраз устанаўленьня праўды (калі пакойны сьведама ці нясьведама зь ёю дзе й разьмінуўся) зьвяртаюся да Васяк сучасьніка й сьведкі падзеяў забраць у гэтай справе голас і выказацца на балонках „Ба цькаўшчыны“.
" Юры Сабалеўскі (1889—1957) быўпаслом польскага сойму ў 1926—1928 гг.
12 Васіль Рагуля (1879—1955), грамадзка-палітычны дзеяч. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1900), настаўнічаў. У 1922 г. яго абралі ў польскі сойм, у 1928 г. — у сэнат. Быў зьняволены польскімі ўладамі. У1930х гг. працаваўна сялянскай гаспадарцы. 20 чэрвеня 1941 г. савецкія органы дзяржбясьпекі арыштавалі яго, уцёк з турмы. Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар мястэчка Дзятлава. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Бэльгіі, ЗША.
13 Рагуля, Васіль. Успаміны. Нью-Ёрк: Выданьне М. Рагулі, 1957. — 127 с.
14 Янка Станкевіч (1891—1976) быў паслом польскага сойму ў 1928—1930 гг.
15 Станкевіч, Я. На бакох „Успамінаў" В. Рагулі // Бацькаўшчына. №18 (404).
4 траўня 1958. С. 2—3; №19 (405). п траўня 1958. С. 2—3; №20 (406). 18 травеня 1958. С. 3—4.
Артыкул Я. Станкевіча ставіць справу наагул у плошчы беларускасьці В. Рагулі для беларускага руху ў Польшчы, а ягоныя ўспаміны акрэсьлівае як суцэльную ману ды няпраўду.
Прыкра, што ў ролі пракурора выступае чалавек, які якраз не адзначаецца вялікімімаральнымі якасьцямі, іацэнка дзейнасьці якога ў „Успамінах“ пакрываецца з апініяй шмат каго з тых, хто быў сьведкам тых падзеяў.
Можа таму так страшна й злосна Янка падмахлёўвае ды перакручвае факты, паданыя ў „Успамінах".
Лічу, што калі справа гэтая апынулася на балонках нашае газэты, яна павінна быць прадыскутавана з мэтаю ўстанаўленьня праўды. He зрабіць гэтага грамадзтва ня мае права, бо гэта азначае скрэсьліць зусім заслугі чалавека, які ў свой час меў адвагу змагацца за правы свайго народу, ісьці ў турму, не заламацца й не пайсьці на кампрамісы да канца існаваньня Польшчы ў той час, як некаторыя патэнтаваныя незалежнікі з перад 1920 году верна пайшлі служыць польскім уладам (Кушаль'ь у войску, настаўнікі ў польскіх школах, Луцкевіч'7, Астроўскі'3 іЯ. Станкевіч — у палітыцы).