Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Ня прыпадкова, мабыць, на дапамогу Т. Домбалю прыходзе В. Жаброўскі72, ня менш выдатны дзеяч Камуністычнай Партыі Польшчы, які раптам апыняецца ў Менску і пралазіць у ЦК КП(б)Б. У ролі сакратара ЦК КП(б)Б ён жорстка і бязьлітасна прасьледуе „гнілы лібэралізм“ і „нацыянал-опортунізм у адношаньні да нацыянал-дэмакратычных і перараджэнскіх элемэнтаў унутры партыі", праводзіць у 1933 г. „чыстку компартыі ад засьмечанасьці нацдэмаўскім
” „Аб рэформе беларускага правапісу“. Гутарка зь першым віцэ-прэзыдэнтам Беларускай Акадэміі Навук тав. Т. Домбалем // Зьвязда. № 193.1 верасьня 1933­
72 Вацлаў Жаброўскі (1895—1937), савецкі партыйны дзеяч. У 1932— 1934 гг. — сакратар ЦК КП(б)Б. Пазьней працаваўу Маскве. У1937 г. арыштаваны й прысуджаны да расстрэлу. — Рэд.
ахвосьцем". Пры яго бліжэйшым удзеле і пад яго кіраўніцтвам у лістападзе 1933 г. пленум ЦК КП(б)Б выставіў баёўны покліч: „Мясцовы нацыяналізм зьяўляецца галоўнай небясьпекай"73.
А што такое мясцовы нацыяналізм, у чым ён выяўляецца?
В. Жаброўскі тлумачыў і высьвятляў: „слуцкі пояс, напрыклад, як нацыянальная форма зьяўляецца ў руках нацыянал-дэмакратаў сродкам для правядзеньня буржуазнай культуры". Патураньне таму, што якая-небудзь кветачка, якую насілі беларускія нацдэмы, вышыванка або слуцкі пояс ёсьць нацыянальная форма — гэта, паводле Жаброўскага, ёсьць спроба прыкрыць мясцовы нацыяналізм, што на рукі беларускаму контррэвалюцыйнаму нацыянал-дэмакратызму, які„сапраўдыразгромляны, але яійчэ не дабіты"™.
Лёгікаясная: аканчальна разграміць і дабіць беларускі нацыяналдэмакратызм — гэта і ёсьць, паводле Жаброўскага, што трэба аканчальна зьнішчыць нацыянальную форму беларускае культуры, а тым самым будзе зьнішчаны і беларускі мясцовы нацыяналізм. У гэтым кірунку ён і выконываў сваю напорыстую дзейнасьць.
В. Жаброўскі, як і Т. Домбаль, сачыў далёкасяглую мэту.
Зьнішчаючы беларускі „мясцовы нацыяналізм" на тэрыторыі БССР, ён гэтым самым даваў прыклад, як трэба змагацца з беларускім „нацыяналізмам1* на тэрыторыі Заходняй Беларусі; а можа і наадварот: нападабляў толькі тыя спосабы змаганьня зь беларускім „сэпаратызмам“, якія ўжываюцца польскімі гнабіцелямі ў Заходней Беларусі. Устанаўліваўся такім чынам адзіны фронт напору на ўсход; адбывалася змычка Домбаля і Жаброўскага зь Ялбжыкоўскім75, Костка-Бернацкім76, Мейстовічам77 і Студніцкім78.
73 Бальшавік Беларусі. № 16. Лістапад 1933. С. 5.
74 Жаброўскі, В. Скарочаны даклад на Усебеларускай нарадзе загадчыкаў раённых аддзелаў народнае асьветы, працаўнікоў школ, тэхнікумаў і вышэйпіых навучальных установаў// Зьвязда. № 182.19 жніўня 1933.
75 Рамуальд Яблжыкоўскі (1876—1955), польскі рыма-каталіцкі дзеяч, біскуп ломжынскі (1925—1926), арцыбіскуп віленскі (1926—1955). — Рэд.
76 Маецца на ўвазе Вацлаў Костэк-Бярнацкі (1884—1957), дзяржаўны дзеяч міжваеннай Польшчы. У 1930 г. прызначаны на пасаду камэнданта Брэсцкай крэпасьці. У1931—1932 іт. — наваградзкі ваявода, у 1932—1939 гг. — палескі ваявода. На пасадзе палескага ваяводы апекаваўся лягерам для палітзьняволеных у Бярозе-Картускай. — Рэд.
77 Маецца на ўвазе Аляксандар Мэйштовіч (1864—1943), польскі дзяржаў-
ны й палітычны дзеяч, памешчык зь Віленшчыны. У1926—1928 гг. — &
„Побач нямецкага „Drang nach Osten“, — кажа Леон Васілеўскі79, адзін з выдатнейшых тэорэтыкаў польскага імпэрыялізму, — маемо аналёгічную зьяву польскага напору на ўсход, які адбываецца стыхійна, не даючыся ні ўстрымаць, ані спыніць"^.
Вось-жа: форпостам польскага напору на ўсход зьяўляюцца ў БССР польскія камуністы, пераважна эмігранты з Польшчы; на чале іх стаяць Т. Домбаль і В. Жаброўскі. Яны пралазяць на кіруючыя пасады ў партыйных і савецкіх установах, напорыстае вядуць змаганьне зь беларускім „мясцовым нацыяналізмам", а ў рэчаістасьці — узмацняюць польскі імпэрыялізм.
Гэтак выпадае на справе бальшавіцкая дзейнасьць польскіх камуністаў у БССР.
20
„Зьвязда" паведамляе: „У сувязі зь пераходам тав. Домбаля на іншую работу, прэзыдыюм Беларускай Акадэміі Навук аслабаніў яго ад пасад першага віцэ-прэзыдэнта Акадэміі і дырэктара інстытуту эканомікі" (№ 81.9 красавіка 1935).
Каротка, ясна і вузлавата: Домбаль „выкрыты і разгромляны“\
Н. Гікало высьвятляе: „Толькі нядаўна КП(б)Б выправіла памылку, дапушчаную ў радзе раёнаў зь пераважаючым беларускім насельніцтвам, дзе штучна былі насаджаны польскія школы, у якія па сутнасьці ў прымусовым парадку накіроўваліся дзеці беларусаў“я‘.
^міністар юстыцыі ва ўрадзе Ю. Пілсудзкага, адзін з галоўных натхняльігікаў і выканаўцаў рэпрэсій над лідэрамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады. — Рэд.
Магчыма, маецца на ўвазе Вацлаў Студніцкі, віленскі польскі гісторык і публіцыст, прыхільнік кансэрватыўнай ідэалёгіі. — Рэд.
79 Леан Васілеўскі (1870—1936), польскі палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык. Ад 1924 г. — прэзыдэнт Інстытуту вывучэньня найноўшай гісторыі Польшчы й рэдактар (ад 1929 г.) часопіса „Niepodleglosc". Ад 1931 г. — прэзыдэнт Інстытуту вывучэньня нацыянальных справаў. Дасьледаваў разьвіцьцё культуры й асьветы, гісторыю беларускага й літоўскага нацыянальна-вызвольнага рухуўХІХ—XX стст.
80 Wasilewski, Leon. Sprawy narodowosciowe w teoiji i w zyciu. Warszawa, 1929. S. V.
8’ Гікала, H. Бальшавікі Беларусі ў барацьбе за сацыялізм // Зьвязда. № 67. 23 сакавіка 1935.
Інакш кажучы: бальшавікі выкрылі і разграмілі беларускі нацыянал-дэмакратызм, а ў рэчаістасьці — узмоцнілі польскі імпэрыялізм.
21
I так: ЦК КП(б)Б выправіла памылку: на тэрыторыі БССР выкрыты і разгромляны польскі імпэрыялізм; Т. Домбаль перайшоўна іншую работу.
Але якое дзіва!
Чаму раптам такая лагоднасьць да польскіх імпэрыялістаў пад шыльдай компартыі, лагоднасьць зусім нязвычайная ў адношаньні да беларускіх нацыянал-опортуністаў?
Гэта, мабыць, дзеля таго, што, па-першае, польскія імпэрыялісты пад шыльдай компартыі зьяўляюцца прадстаўнікамі дзяржаўна-пануючай нацыі, а па-другое, яны маюць у Маскве вялікія знаёмствы сярод „знатных людзей".
Гэтым, відавочна, тлумачыцца і той факт, што В. Жаброўскі, напрыклад, які ў мінуўшчыне быў членам сацыял-дэмакратычнай партыі Krolewstwa Polskiego і Litwy, даўгі час працаваў у шэрагах Камуністычнай Партыі Польшчы — з 1930 г. працаваў у ЦК УсеКП(б) адказным інструктарам, а потым намесьнікам загадчыка аддзелу агітацыі і масавых кампаній; быў адначасна сакратаром ЦК КП(б)Б. Супольна з Н. Гікало, першым сакратаром ЦК КП(б)Б, які таксама прывандраваў на Беларусь па загаду ЦК УсеКП(б), дапамагаў Т. Домбалю выкрываць і граміць беларускі „мясцовы нацыяналізм", штучна насаджваючы польскія школы, і прымусова накіроўваць у польскія школы беларускіхдзяцей.
Існаваў, як бачымо, поўны кантакт і ўзаемнае паразуменьне, быў зьвязаны моцны вузёл, які злучаў і аб’еднываў у адну згодную грамаду польскіх і рускіх вялікадзяржаўнікаў-імпэрыялістаў пад шыльдай компартыі. Яны супольна грамілі і выкрывалі, выкрывалі і грамілі беларускі мясцовы нацыяналізм, усе асаблівасьці беларускае культуры.
Яскравым прыкладам іх супольнай пагромнай дзейнасьці на Беларусі можа быць хоць-бы і тое, як была імі выкрыта і разгромлена „шкодніцкая схема гісторыі Беларусі" прафэсара Ўсевалада Ігнатоўскага: гісторыя Беларусі была выключана з праграмы школьнага навучаньня.
Гэта быў пагром над усёй мінуўшчынай беларускага народу!
Польска-расійскія вялікадзяржаўнікі-імпэрыялісты пад шыльдай компартыі„выкрь(ць, выкарчаваць і аканчальнаразграміць“у сьвядо-
масьці беларускага народу ўспаміны аб гістарычнай мінуўшчыне Беларусі і ў гэткі спосаб нанесьці рашучы ўдар „мясцоваму нацыяналізму“; усю сваю балыпавіцкую пільнасьць яны засяродзілі на школьную моладзь.
У1931 г. быў„выкрыты іразгромлены“падручнік гісторыі Беларусі прафэсара Ўсевалада Ігнатоўскага, а сам аўтар — забіты ў вастрозе. Усе іншыя навуковыя працы па гісторыі Беларусі (праф. Пічэта82, праф. М. Доўнар-Запольскі83, Друшчыца84, Касьпяровіча85, Шлюбска-
82 Уладзімер Пічэта (1878—1947), беларускі гісторык, археоляг, пэдагог. Першы рэктар БДУ (1921—1930), заслужаны прафэсар БССР (1926), акадэмік АН БССР (1929). У1930 г. арыштаваны й прысуджаны да 6 гадоў высылкі. Ад 1935 г. — у Маскве. У 1946 г. адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар Інстытуту славяназнаўства AH СССР. Аўтар кнігі „Гісторыя Беларусі. Ч. 1“ (Масква—Ленінград, 1924). — Рэд.
83 Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867—1934), гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнаўца. Быўчальцом камісіі БНР па арганізацыі Беларускагаўнівэрсытэту. У1925—1926 іт. працаваўзагадчыкам катэдры гісторыі Беларусі ў БДУ. Ад 1926 г. — у Маскве. He пазьбег завуаляванай формы рэпрэсіяў: выбраньне акадэміка AH СССР было заблякаванае, рукапіс кнігі „Гісторыя Беларусі” (1925) асуджаны як ідэйна заганны, быў паскораны выхад на пэнсію. Перад сьмерцю працаваўу Навукова-дасьледчым інстытуце пушніна-футравай гаспадаркі Наркамату замежнага гандлю СССР. Рэд.
84 Маецца на ўвазе Васіль Дружчыц (1886—1937), гісторык. Ад 1922 г. — выкладчык, ад 1927 г.— прафэсар катэдры гісторыі Беларусі БДУ. Адначасова ад 1924 г. — правадзейны член Інбелкульту. Ад 1927 г. — старшыня камісіі Інбелкульту па гісторыі гарадоў. У1933 г. стаў супрацоўнікам Інстытуту гісторыі БелАН, прафэсар катэдры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытуту імя Герцана (Масква). Дасьледаваў беларускае сярэднявечча, магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукаваньня. Аўтар шэрагу публікацый. У1937 г. арыштаваны і прысуджаны да расстрэлу. — Рэд.
85 Мікалай Касьпяровіч (1900—1937), краязнаўца, лексыкограф, мастацтвазнаўца й літаратуразнаўца. Ад 1926 г. — навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага часопіса „Наш край“. Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы й мэтодыку, дасьледаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку. Аўтар працы „Беларуская архітэктура" (Віцебск, 1925). У1930 г. арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі“ й прысуджаны да 5 гадоў лягераў. У1937 г. паўторна арыштаваны й расстраляны. — Рэд.
га86, Шчакаціхіна87, Даўгялы88), усе ўспаміны аб гістарычнай мінуўшчыне беларускага народу былі абвешчаны нацдэмаўскай фальсыфікацыяй гісторыі. Бач, маўляў, нацдэмы кажуць аб адзінстве беларускага народу ў мінуўшчыне і ў сучаснасьці.