Запісы 35
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць
Мінаюць яго, як бомбу, дасьціпныя дамы, паліцэйскі пераступае, бы праз агрызак сухі. А ён, нашчадак грэшнага Адама, за чые пакутуе грахі? („Бом“п )
11 Маецца наўвазе „бомж“, беспрытульны.
Сваю „новую“ паэтыку Міхась Кавыль фармулюе на пачатку 1950х у вершы, што паводле інтанацыяў гэтак жа нагадвае Маякоўскага (да якога ў Кавыля, трэба сказаць, вельмі амбівалентнае стаўленьне), як і паэма „Міжагнёўе" — але каштоўны ён менавіта ўсьведамленьнем разрыву між уласнай ранейшай і новай творчасьцю:
Годзе выседжваць слоў кураняты, раскалупваць пачуцьцяў струп!
Чуеій, рыгаюць крывёй гарматы?
Бачыш, труп абдымае труп?[...] Сьлінай сьлімачай
раны ня гояць і ня гасяць пажар сьлязой.
Музыку волі — у сэрцы вояў!
Эскадрыльлі рыфмаў у бой! („Паэту“, 1952)
Тут уражвае не сама па сабе інтанацыя ці „запазычаны" стыль, a менавіта кантраст між сучасным размахам паэтавай вобразнасьці й ранейшым „ясенінскім" лірызмам, між поліфаніяй „новага“ голасу й ягонай ранейшай манатоннасьцю... А вось як гучыць зварот да „Маладога паэта“ ў больш уласьцівым самому Кавылю стылі:
Ты бачыў, яклезуць альпіністы на скалы?
Ты ведаеш, колькі іх прадоньне схавала?[...] Вось так і цябе на шляху да Парнасу чакаюць выступы ды расколіны часу...
Ужо ў 1953 гпаэт з поўным правам канстатуе:
Дзякуй, слаўныАмэрыга!
На зямлі тваёй ускрос... —
і сапраўды, Міхасю Кавылю ёсьць шмат за што дзячыць Амэрыцы, але „ўскрос“ ён там (ці, як цяпер кажуць, ,,адбыўся“) перадусім як паэт, а за гэта ўжо ёй мусіць падзякаваць перадусім беларускі чытач.
7
А той, хто зьведаў сьцежкі ўсе, дарожкі, калі пылала Случчына ў агні, шуміць пахілай. ціхаю валошкай сярод чужых, неураджайных ніў.
„Случчакі"
У пачатку 1950-х талент Міхася Кавыля даеягае свайго апагею. Яму, так бы мовіць, удаецца ўсё, за што ён ні возьмецца: ці за „чыстую" лірыку, ці за рэмінісцэнцыі ўласнага жыцьця, ці за вершаваны камэнтар да актуальнай палітычнай сытуацыі (,,Вугорцам“). Зь вершаў з тыпова эмігранцкай, „настальгічнай" тэматыкай найбольш удалымі ў Кавыля зьяўляюцца тыя, што зьвязаныя з канкрэтнымі успамінамі, маюць выразную асабістую пэрспэктыву. Гэта, напрыклад, кранальная „Баляда аб Тані“ ці верш „Маўкліня":
Баюся ў моўкны мой пакой заходзіць, хтось скажа — трус...Ая прайшоў агні.
I супакой знаходзіў у прыгодзе, чакаў, бы вязень волі, маўкліні.
Тады, як неба на зямлю йшло ў наступ, хрысьцілі высь пражэктараў нажы, я прабіраўся, што вужака, пластам у тыл варожы... Вось тады я жыў. (1955)
Геніяльны ў сваёй канкрэтнай вобразнасьці й амаль „борхэсаўскі“ паводле ідэі „Нож“ — па-мойму, адзін з найлепшых вершаў у гісторыі беларускай паэзіі, прысьвечаных Янку Купалу (калі дакладней, ягонай спробе самагубства):
Анкета-заява Міхася Кавыля ў БІНіМ
He зь нягнуткай сталі, зь серабра ён адліты. Год яму ці мала. Шмат разоў яго у рукі браў, над сталом схіліўшыся, Купала.
Разразаў пяшчотна„Кабзара", вершы Гётэ, томікі Лангфэло...
За вакном крывавая зара над зямлёй спалоханай зырэла. [...]
Зазьвінеў і змоўкнуў на стале.
Шуганулі шэрыя шынэлі...
Як паэт скрываўлены самлеў, серабра усхліпы патускнелі.
3 тэй пары лагодная рука яго доўга, доўга не кранала. На ліхую долю наракаў, над сталом схіліўшыся, Купала. [...']
Шмат чаго ён бачыў. He прасем — ні аб чым ня здрадзіць да скананьня; таямніцы ў неведзь панясе у сваім сярэбраным маўчаньні. (1953)
Калі раней Кавыль мог папросту напісаць верш у стылі Маякоўскага, то цяпер ён можа нападобіць хоць бы й Гумілёва:
Шукачы блакітных пэрлаў на нязьведаныхглыбінях...
Караблёў разбойных жэрлы ноччу чорнай іх ня спыняць.[...]
Напіваліся зь няўдачы, пахмяляліся з знаходкі; ім пяялі„Кукарачу" чарнавокія какоткі... (найпазьней — i960 г.)
Такое адчуваньне, што ў паэзіі для Кавыля няма нічога немагчымага — ён піша цяпер вольна, дзеля ўласнага задавальненьня. Якраз тады вядомы крытык Антон Адамовіч дае яму параду (ці хутчэй — „баявое заданьне"), якая зь сёньняшняга дня можа нам здацца абсурднай, але
тады, бадай, выглядала неабходнай з гледзішча патрэбы разьвіцьця, „удасканаленьня" ці большай „эўрапеізацыі" айчыннага пісьменства: запоўніць „прабел“ у беларускай літаратуры, а менавіта — стварыць не санэт, а вянок санэтаў, паводле клясычнага італійскага ўзору часоў Рэнэсансу. Апрача іншага гэтым, відаць, меркавалася давесьці, што „прафэсійныя здольнасьці" эміграцыйных аўтараў ня меншыя, калі ня болыпыя, чым у „падсавецкіх“: вось жа, „мы“ змаглі, а „яны“ — не... 3 аднаго боку як бы прыкра, што ў беларускай літаратуры дагэтуль такой спробы не было, з другога — ня меней прыкра, што гэтае „заданьне“ накіравала Кавыля ў бок, які ніколі ня быў ягоным наймацнейшым — у сфэру „чыстай" вэрсыфікацыі, пагатоўу час, калі ўтой самай Эўропе Раймон Кэно стварае свае знакамітыя „юо трыльёнаў санэтаў“ (вянок санэтаў, у якіх усе радкі ёсьць узаемазамяняльнымі): жарт, які канчаткова адпраўляе гэтую й без таго антыкварную паэтычную форму на, так бы мовіць, ганаровую „маральную пэнсію". Тым ня менш, Кавыль „прымае выклік" Адамовіча і ў другой палове 1950-х сумленна працуе над санэтамі, у тым ліку стварае некалькі „вянкоў“. Гэтыя санэты (што выйдуць пад сымптаматычнай назвай „Цяжкія думы“), якія ў 1960-х гг. эмігранцкая крытыка называла „пэрламі“, належаць, па-мойму, да найслабейшых вершаў аўтара. Працэнт сапраўды ўдалых сярод іх, бадай, найніжэйшы — але гэта ня значыць, што іх там зусім няма (прынамсі, па-за „вянкамі"):
Усе яклюдзі: сьпяць, нахлыне змрок, істужкай сноўружовых вяжуць зь сьветам нялёгкай прошласьці і прышласьці прыкметы, а ў ціхаце зашарахціць ледзь крок
цяжкога дня — ў бурлівасьці заток ідуцьлавіць запал, дарунаклета, і дыхаць водарам духмяных кветак, плясьці надзей вузорчаты вянок.
Ды толькі ты, бядак — палонны ночы. У тваім сэрцы шасьцярні грукочуць, бяссоньне нэрвы круціць, бы той дрот.
Адна уцеха — дзіўныя прывіды: удаву чоркаму шпурляе ў рот на золку сонца агнявыя дзіды... (1959)
Вынікам плённых 1950-х гг. стаюцца дзьве кнігі паэта: „Першая рана“ (Манчэстэр, i960) і „Цяжкія думы“ (санэты, Саўт-Рывэр, 1961). Найлепшае ў іх, як і ў пазьнейшых творах аўтара, — вельмі жывая, „неўнармаваная", сапраўды народная мова ягонай „дарэформавай“ маладосьці, якая з аўтаравым прафэсійным сталеньнем усё болып „рахмана“ паддаецца вэрсыфікацыі — ён усё болып слухае яе, а яна ўсё больш слухаецца яго... Гэтым, магчыма, і абумоўлены пазьнейшы адыход Кавыля ад якіх заўгодна літаратурных узораў: зь векам ён „заглыбляецца ў сябе“, робіцца калі не „дасканалым", то безумоўна — самадастатковым. Адчуваньне, што пасьля санэтаў рабіць „літаратуру дзеля літаратуры“ яму ўжо болей не цікава.
8
Жонка, вяжы лахманы! Годзе„бадзяцца бяз працы", звоняць з Парыжу паны, мушу ў паход сабірацца. [...] Паўэрс там, кажуць, няўдала сеў на калгасны загон?
Я-жмо ня ён?Па сакрэту: я прафэсійны шпіён.
„Правакатарам", i960
У i960 г. адбываецца яшчэ адна значная падзея ў паэтавым жыцьці, якая зноў па-свойму трагічна (з майго гледзішча) адбіваецца на ягонай творчасьці. У верасьні таго году ў газэце „Голас РадзімьГ зьяўляецца верш „Грэх на сэрцы цяжкі“ — „напісаны янычарамі Масквы, а падпісаны маім псэўданімам“, як адзначае сам Кавыль у камэнтары да ўласнага верша „Правакатарам", напісанага ў адказ на публікацыю. Ён выказвае здагадку, што„па тэорыі верагоднасьці верт гэны напісаны Максімам Танкам“, — менавіта Танк і раней нібыта клікаўяго працаваць у „Завярталаўку" (газэту „За вяртаньне на Радзіму”, у i960 г. перайменаваную ў „Голас Радзімы“), але Кавыль публічна яму адмовіўу вершы „Максіму Танку“ (1957).
Трэба сказаць, што правакацыя, кім бы яна ні была падстроеная, была (ці здавалася яе аўтарам) „прафэсійнай“ — пра гэта можна меркаваць паводле таго, што ў верш былі ўключаныя сапраўдныя радкі Міхася Кавыля. Асобныя ўрыўкі з „Граху“ Кавыль цытуе ў якасьці эпіграфаў
да разьдзелаў свайго верша „Правакатарам" — надзвычай пераканаўчай „дэканструкцыі" фальшыўкі, у якой высьмейвае й абвяргае ейныя галоўныя тэзы, дзеля прыкладу:„О, прабач мне, Радзіма, прабач... Чую сьмерць у маўчаньнізлавесным... ПанАбрамчык пазвоніць з Парыжа: Ты жывы? Сабірайся ў паход... He дурыся, казала мне маці, — Будзь заўсёды з народам, сынок. I паслала усьлед мне пракляцьце, калі з дому, якзлодзей, уцёк...“і г.д.
Як бачым, тое, што ў фальшыўцы не ад самога Кавыля, напісана досыць бяздарна, шаблённа, „першаплянава“, павярхоўна, „прычасанай“, стандартнай „савецкай“ мовай — гэтага было б дастаткова, каб не паверыць у тое, што аўтарам „пакаяльнага верша“ мог быць сам Кавыль. Аднак паэт, мабыць, каб адвесьці ад сябе лішнія падазрэньні, нібы пачынае з таго часу зноў „апраўдвацца“, гэтым разам — перад сваімі суродзічамі-эмігрантамі; у ягоную паэзію зноў вяртаюцца агітацыйныя ноткі „грамадзянскай лірыкі“, якая й дагэтуль не была ягоным моцным бокам...
Апрача таго, ёсьць тут асаблівы нюанс: напісаньне „пакаяльнага верша“ ад імя паэта было, з аднаго боку, помстай за непахіснасьць ягонай грамадзянскай пазыцыі, з другога — своеасаблівым „прызнаньнем“ ягонага таленту з боку мэтраполіі: вось жа, ім „зацікавіліся", менавіта Кавыль, а ня хто іншы, быў абраны ў якасьці „пакаяльнага голасу“ дыяспары, менавіта на „ягоным матэрыяле" пастанавілі „зваяць" прасавецкую агітку, на ўзьдзеяньне якой, відаць, разьлічвалі — чым іншым ён мог заслужыць такую „пашану“, як не сваімі вершамі? Факт уключэньня радкоў Кавыля ў падробку сьведчыць, што яе рыхтавалі на поўным сур’ёзе, спадзеючыся, відаць, на тое, што эмігранты павераць у аўтарства Кавыля й адвернуцца ад яго, пасьля чаго можна будзе зноў зрабіць яму прапанову, ад якой будзе немагчыма адмовіцца — але на свой бок не перацягваюць абы каго, а менавіта тых, чыя вартасьць не падлягае сумневу. Аднак дасягнуты правакацыяй эфэкт — наўпрост адваротны, хаця, бадай, зь сёньняшняй пэрспэктывы й ня меней шкодны для аўтара: зь яго робіцца, у камуністычнай тэрміналёгіі, „запісны антысаветчык“, у літаратурнай — „грамадзянскі лірык“. Кавылю — 45 гадоў, ён у росквіце сваіх жыцьцёвых сіл: каму, як не яму, насамрэч, па плячы гэтае чарговае „заданьне“ лёсу — даць адлуп усім паклёпнікам і на яго самога, і на Бацькаўшчыну?
I Кавыль ім адлуп дае. Відаць, ва ўмовах „халоднай вайны“ праігнараваць штосьці падобнае было немагчыма, бо гэта азначала б даць карт-блянш на далейшыя, ужо меней нявінныя правакацыі. Але гэта ў Зб