Звініць сэрца болем  Іосіф Бацечка

Звініць сэрца болем

Іосіф Бацечка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 322с.
Мінск 2008
44.29 МБ
Іосіф Бацечка
Звініць
сэрца болем
іосіф Бацечка
Звініць сэрца болем
Паэзія
Мінск Выдавец Зміцер Колас 2008
удк 821.161.3-1
ББК 84(4Беі)-5
БЗІ
Рэцэнзент Уладзімір Паўлаў
Бацечка I. В.
БЗІ Звініць сэрца болем : паэзія / Іосіф Вікенцьевіч Бацечка. — Мн., Выдавец Зміцер Колас, 2008. —322 с., фота.
ISBN 978-985-6783-56-5
Аўтар да невыказнасці моцна любіць свой край — Ляхавіччыпу, яе мілыя вёскі, ваколіцы. Асабліва цэніць крэўнікаў, суседзяў, вяскоўцаў. I як можа. выказвае любасць да Радзімы паэтычнымі сродкамі. Паэтычная сіла аўтара зачастую бурапеніць нестыкоўна, паўторамі, але гэта звычайнае ў любой творчасці. Асабліва трэба ўлічыць, што кніга ў паэта першая. Дык з Богам, паэт!
Спадзяёмся, яго паэзія зацікавіць чытача любога ўзросту.
УДК 821.161.3-1
ББК 84(4Беі )-5
ISBN 978-985-6783-56-5
© Бацечка І.В., 2008
© ПаўлаўУ.А., прадмова, 2008
© Вільтоўскі В.А., прадмова, 2008
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2008
Лірычнае пяро ў трывалыхруках
Кожны літаратар мае іаючую крыніцу, якая для яго ніколі не перасыхае. Г эта той куток, дзе ён нарадзіўся і рос. Называецца ён радзімай.
Радзімай Іосіфа Бацечкі, кнігу якога “Звініць сэрца болем” вы тры.маеце ў руках, з’яўляецца вёска Пашкоўцы Ляхавіцкага раёна. 7 жніўня 1943 года там ён нарадзіўся.
У 1960 годзе Іосіф Бацечка закончыў Ляхавіцкую сярэднюю школу. Быў лабарантам у Начаўскай СШ, рабочым раённай Дзяржплемстанцыі. Тры гады (1962 — 1965) служыў у вядомай 120 мотастралковай дывізіі ва Уруччы пад Мінскам. Яго аднапалчанінам у той час быў паэт Сяргей Панізнік, капітан.
У 1970 годзе І.В.Бацечка скончыў матэматычны факультэт БДУ. Доўгі час (26 гадоў) працаваў на розных пасадах у Навукова-даследчых інстытутах: эканомікі і інфарматыкі Дзяржплана Беларусі, галоўным эканамістам Камітэта па каштоўных металах і каменях Саўміна, старшым навуковым супрацоўнікам НДІ водных праблем Дзяржпрыроды, начальнікам аддзела эканомікі, гірацы і заработнай платы фабрыкі друку “Чырвоная Зорка”.
Цяпер ён галоўны інжынер будаўнічай фірмы.
Амаль чвэрць стагоддзя як Іосіф Бацечка ўзяўся за лірычнае пяро, а выдаць кніжку наважыўся толькі цяпер. Гэта сведчыць не столькі пра нясмеласць абнародаваць напісанае, колькі пра адказнасць перад чытачом, патрабавальнасць да сябе і свае працы. I пра нясконцую бюракратнасць асобных рэдактараў у асобных калектывах, дзе замест дапамогі аўтар зачасіую сустракаецца з абыякавасцю, іроніяй, a то і насмешкамі.
Хораша піша аўтар пра сваіх родных і блізкіх, адораных Богам талентамі, пра землякоў, мільгя сэрцу мясціны, праўчарашнія і сённяшнія праблемы і клопаты людзей. Цікава чытаецца паэма “Святое вяселле”, напісаная пад уздзеяннем класічнага твору “Энеіда навьіварат”. Побач з міфалагічнымі персанажамі ў вобразах багоў Энея і Дыдоны дзейнічаюць Пашкоўцы, землякі паэта.
Радзіма, трэба спадзявацца, яшчэ не раз пакліча Іосіфа Бацечку на родныя гоні, каб ён сказаў высокае цёплае слова пра Ляхавіччыну, а значыць, і пра ўсю Беларусь.
Уладзімір Паўлаў, паэт, празаік.
Красавік, 2005.
3 пашкоўскіх таленавітых музыкаў
•Эборнік вершаў і паэмаў Іосіфа Бацечкі кніга незвычайная. Напісаў яе не прафесійны літаратар — матэматык. У яго больш за 30 навуковых работ па эканоміка-матэматычнаму мадэляванню задач развіцця народнай гаспадаркі і прагноза. Аўтар надзвычай апантаны самародак, вялікі аматар музыкі і сам музыкант.
Прачытаўшы вершы Іосіфа Бацечкі ў мяне ўзнікла пытанне: “Адкуль душэўная прыгажосць, адкуль гакі самабытны талент, дзе карані гэтых цудоўных якасцяў?” Яму пасабляе радзіма ціхі куточак беларускай зямлі з яе глыбокімі гістарычнымі каранямі і выдатнымі традыцыямі, дзе жылі, працавалі і жывуць таленавітыя, мудрыя і мужныя людзі.
На радзіме І.Бацечкі нарадзіўся выдатны беларускі паэт Ян Чачот. Ляхавіцкая зямля дала Беларусі такіх выдатных дзеячаў літаратуры і мастацтва, як пісьменнік Уладзімір Дамашкевіч, кінарэжыссёр Міхаіл Пташук, мастакі Анатоль Герасімовіч і Сымон Свістуновіч, спявак Мікалай Пігулеўскі, кампазітар Анатоль Санько. Тут працавала настаўніцай Паўліна Мядзёлка, тварылі знакамітыя Рыгор Шырма і Генадзь Цітовіч. У маёнтку Фляр'янава правяла апошнія гады жыцця “каралева” польскай прозы і пакутлівай праўды Эліза Ажэшка. Адметная якасць тутэйшых людзей музычнасць. Радня аўтара вялікія прыхільнікі музыкі, адмысловыя музыканты.
Старэйшы брат Іосіфа Вячаслаў таксама піша вершы, выдатны музыкант. Братам ад бацькі перадалося ўменне цудоўна сталярыць, слясарыць. Іхнімі рукамі зроблены непаўторныя драўляныя дамы і хаты, лазні і альтанкі.
У сям’і Бацечкаў заўсёды панавала любоў і згода, павага і шанаванне, працавітасць і гаспадарлівасць. Неад’емнай часткай іх жыцця была музыка. Мо таму вершы Іосіфа Бацечкі такія музычныя, у іх адчуваецца хараство роднай прыроды, вялікасць душы аўтара, любоў да роднага краю.
Паэзія аднаго з пашкоўскіх музыкаў, зачастую каструбаватая і публіцыстычная, прывабіць самага патрабавальнага чытача.
Адмыслова, пранікнёна і з журналісцкім талентам напісаны артыкул Яўгена Казулі “Радзіма, род, радня” у газеце ‘Толас Радзімы” (№ 3-4, 27 студзеня 2005 г.), прысвечаны паэтычнай і жыццёвай творчасці Іосіфа Бацечкі. Пасля чаго прафесар Адам Мальдзіс прызнаў вышэйзгаданы артыкул як рэдкі па змястоўнасці і як самы цікавы за апошнія дзесяць гадоў газеты.
Нлхт сёння не можа дакладна адказаць, калі на ляхавіцкай зямлі з’явіліся Бацечкі. Можа, сапраўды, як даносіць сямейная легенда, прыйшлі калісыді з-пад Кіева пядь дужых, працавітых братоў Бацечкаў (па-украінску Батэчкі) і пасяліліся ў Пашкоўцах, Рачканах, Гарбоўцах і Ляхавічах. Ці гэта былі прыгонныя паноў Рэйтанаў, якія
набывалі работнікаў і сялілі іх па сваіх землях хто ведае? Як ніхто не ведае таксама, чаму Бацечкаў у вёсны называлі Берташамі (ці яшчэ Шамбалянамі). Што гэта мянушка ці нейкія глыбінныя (і таму невядомыя) карані Бацечкаў? Адно бясспрэчна: і сёння пашкоўскія Берташы сімвал грунтоўнасці, прыстойнасці і вялізарнай штодзённай працавітасці. Атрыманай ад прадзедаў.
Матчына працавітая мудрая радня пакінула самы яркі след у жыцці Іосіфа і Вячаслава. Сям’я існавала на фоне выключнай музыкальнасці ўсяго роду Трыбухоўскіх, ці па вясковаму Журкоў (зноў загадка адкуль і чаму?). Музычны дар дзеда Вінцуся перадаўся і яго сынам: Юзіку. Паўліку і Жэню. Увогуле яны вызначаліся адукаванасцю, інтэлігентнасцю, мелі неблагую бібліятэку, якой карысталіся многія аднавяскоўцы. У 1925 годзе браты арганізавалі аркестр, кіраўніком і першай скрыпкай якога быў Юзік.
У хуткім часе слава пашкоўскіх музыкантаў абляцела не толькі наваколле, яна дасягнула Варшавы. Аднойчы яны былі запрошаны іграць на дажынках у маёнтку прэзідэнта Пільсудскага. А скрыпачвіртуоз Жэня Трыбухоўскі (браты перайначылі бацькава прозвішча на гюльскі манер) неаднойчы (па словах маці) выступаў па Варшаўскім радыё.
Сястра братоў-музыкаў (і маці Іосіфа Бацечкі) Валянціна выхоўвала дзяйей і была адной з удзельніцаў вясковага тэатра. У “тэатральную залу” звычайнае гумно (выдатна прыбранае і пабеленае ўнутры) было не праціснуцца, калі там паказвалі купалаўскую “Паўлінку”. I не мела значэння, што ролі выконвалі добра знаёмыя аднавяскоўцы: Валя Трыбухоўская, Вінак Бацечка (бацька Іосіфа), Юзік Казакевіч, Стэфан Сіцько, Ганна Вінель (найлепшая Паўлінка і бліжэйшая сяброўка маці Іосіфа).
Святло таленту дзядзькоў не абмінула Іосіфа і Вячаслава. 3 зайдрасцю глядзеў Іосіф на гармонік, які набылі для Вячаслава. I чакаў моманту: толькі брату школу, Іосіф -у шафу па гармонік. Ніхто яго не вучыў, але ўжо ў шэсць гадоў ён іграў на хрэсьбінах у настаўніка.
Напалояу апусцелі Пашкоўцы: хто адышоў у вечнасць, каго лёс раскідаў па свеце. Даўно няма пашкоўскіх музыкаў. I ўсё больш у вёсцы незнаёмых, прышлых людзей. Менавіта на пустой вясковай вуліцы ў іюўнай меры ацаніў я галоўны сэнс напісанай Іосіфам паэмы: жаданне захаваць для нашчадкаў памяць пра тых, хто рабіў славу ляхавіцкай зямлі, нараўне з кінарэжысёрам Міхаілам Пташуком.
Паэтычны радавод Іосіфа Бацечкі прыклад, як трэба шанаваць продкаў і радзіму. Няхай кожны адгукнецца на словы аўтара:
Забыгіца не павінны мы ніколі
Прарод і край, дзе карані ляжаць...
Васіль Вілыпоўскі, журналіст.
22 красавіка 2001.
Сям’я
(паэма)
Сям ’я гэта любоў, пяшчота, казка Ў міласэрным подыху бацькоў.
Адданасйь, вернасць, лекавая ласка, Што бубзяць душу й сэрца. Грэюць кроў. Агонь жытла* і повязімайстзрства На жыццятворнай крэўнасці братэрства.
(Аўтар)
Уступ
Заўсёды родны край здаецца новым, Адкуль трымае шлях мая радня, Дзе навучыла мудрасцям жыццёвым Журкоўска-берташоўская сям’я. Братэрства ў ёй было, як свая справа, Больш адпаведным тут было радство, Высвечваючы родзічаў яскрава. Нясучы ў Пашкоўцах хараство. Пашкоўцы чуць аддаленая вёска Галоўнейшых напрамкаў і шляхоў. Гэта зямлі прьтгожая палоска Ў сплеценым вянку зямных вяхоў. Яна здаецпа самай найпрыгожай, (Ацэнка надзвычайная мая), Бо з літасці і толькі Маці Божай Тут пачалася нашая сям’я.
У ёй не існавала крыўды, межаў, Збіраліся суполкай сваякі.
Чужы язык ні марніў слых, ні рэзаў, Жылі братэрствам Берташы й Журкі.
* жытло -у сэнсе стварэння адносін паміж родзічамі ў жыццёвым і тэрытарыяльным прасторах.
1х сем’і густа так перапляліся, Звіліся цесна ў адзін клубок, Што ў вёсках адгалоскі раздаліся, Каб саснаваць наступны свой уток. Душа радніла ўсіх і працавітасць, Служэнне ёй карміліцы-зямлі, А разам з гэтым -чэснасць і адкрытасць, Каб дзеці пераймаць затым маглі.
Журковых аб’ядноўвала музычнасць: Ад дзеда да апошніх сваякоў.
Трымалася жывая фанатычнасць I да сялян вялікая любоў.
А Берташы як ліпеньскія пчолы, На рукі ўсе выдатныя майстры, Няслі запал яшчэ мясцовай школы I нейдзе той жа здольнасці-сястры. У зімні вечар і таксама ў святы Чакаў іх таямніча людны дом.
Хаця па-праўдзе гэта была хата, Старэйшым збудаваная Журком. У вузкай, нізкай, цесненькай хаціне Стаяў тутэйшы свойскі каларыт, Што каб прыйсці ці хлопцу, ці дзяўчыне, Былі патрэбны: талент, здольнасць, спрыт. У хаце ўзнікалі песні, спрэчкі, Пераклікаліся музычныя лады.
Краналі сваёй шчырасцю Бацечкі, Якраз сцяжынка клікала сюды.
У гэтай каларытнай атмасферы Я саграваўся сэрцам і душой. Адно адчыніш берташовых дзверы I кожны прывітае. Тут ты свой.
У сям’і не было розніцы, што дзеці, Ніхто на іх ніколі не злаваў.
Паклічуць, прыбярупь, дадуць паесці, А потым дапаўзай да сваіх спраў.
Агульным што было — дык шанаванне Да маці, бацькі, жонак і дзядоў.
Уплыў ляжаў любові прадчування ГІраз колькаснь ператрэсеных гадоў. Хто не бываў у берташовым доме? Далёкі. блізкі родзіч, ці сусед.
Тут нават пры дзяржаўным пераломе Застаўся для вяскоўцаў значны след. Гасцінны дом з яго гаспадарамі Запрошваў фарбай вокан і дзвярэй, Накрыты стол сялянскімі дарамі, Што нельга адвярнуць убок вачэй. Святочна падаваліся ламанцы, Смажэнні, вантрабянка, мноства страў... Гарэлкі было кожнаму па шклянцы, Духмяны водыр за вярсту стаяў.
Ды дзядзька паднясе бутэльку рому I мусіць медавуху ггадаваць.
А бацька свайму сябру Мікадому Любіў гарэлку ў келіх наліваць. I шахматы на столік растаўляе, Ды ставіць трапна раз за разам мат. Біза Сцяпан дык пастку падстаўляе, Каб “Караля” падвесці ў абхват.
У гэтым доме ладзілі “Дажынкі”, Жытнёвы куль на покуці з сярпом. Мёд налівалі ў куфялі і крынкі, I сатрасаўея песняю наш дом. Якую прапаведніцкую сілу Нёс берташоўскі з чарапіцай дом! Цярпенне, роздум былі тою жылай, 3 якой цяпло струменіла кругом.
I аб’ядноўвала сям’ю гарэнне, За справу амаль клаліся плашмя.
I толькі радавое летуценне Падкрэслівала гучнае імя.
I я кранаю дрэва радавое, У паклоне нрыпадаючы ілбом, Як самае ў жыцці маім святое Мой любы, родны берташоўскі дом. У гэтым доме песціла нас маці, У цеплыні і ласцы вырас я.
Да старасці з маленькага дзіцяці Я абавязаны табе сям’я.
Нічога не бывае найцудоўней, Чым злітасць паміж родных і людзей. Я ў сваёй сям’і лічыўся роўняй Паміж турбот, надзеяў і падзей.
А і эта не малая акапічнасць, Калі нас ў народзе пазнаюць, 1 ні пры чым ліхая фанатычнасць, Нам шанец чалавекам стаць даюпь. I ляхавіцкі край стае раднейшым. Я родных бачу за любым вуглом, I слова шанаванне будзе першым Табе журкоўска-берташоўскі дом! Куды б не заблукаў па родным краю, Заўсёды памятаю цвёрда я: Усё найдаражэйшае што маю Мне падарыла родная сям’я.
I я гэтай сям’і не адракуся. Пакуль магу пяро яшчэ трымаць. 3 апошнім сваім духам сабяруся I слухайце, што буду вам казаць: “У Беларусі многа розных сем’яў 3 традыцыямі, верай і раднёй, А мне спрыяння дух заўсёды веяў 3 сям’і пашкоўскай роднае маёй! Ён мяне будзіць, беражэ, трымае, Hi трэба ні пытаць, ні варажыць. На струнах маіх тоненька іграе... Я гэтым духам мушу толькі жыць!”
Снежань 2001 г.
Пашкоўскія Журкі
Радня мая раскідана па вёсках: Гарбоўцы. Перахрэсце і Туркі. Яшчэ трымае жыпце адгалоскі Радні, з якое цягнуцца Журкі.
Адкуль яна, мая радня, скрыжалі Па мацярынскай лініі бацькоў?
Як неаднойчы родзічы сцвярджалі: Была кагорта рэдкасных Журкоў.
Я буду называць імёны тыя, Якія прыкіпелі, прыраслі, Для родзічаў яны, бадай, святыя, Пашкоўцы ім калісьці іх далі.
Таму і Паўлік, Юзік, Жэня, Маня У слоўніку гучаць, мабыць, ямчэй, А хто за Вальку супярэчыць стане? Нам з імі ўздыхнуць было лягчэй.
Дзед і баба
Спачатку дзед і яго жонка Рузя, Якога называлі Вінцусём, Былі на воку туташняй акрузе, Жывучы па-суседску з Фірусём.
Фірусь быў дзядзька знаны. Зазывала I гаспадарка чынам-чынаром, Суполка навакольная празвала Яго сапраўдным мужам-змагаром.
У дзеда з бабай была свая хата, Віднеліся паблізу сваякі, Жылі яны ні бедна, ні багата, Трымаўся неяк скарб сякі-такі.
Але другім былі яны багаты I мелі гонар адпаведны свой, Здавалася, што харашэла хата, Калі яны свяціліся душой.
А дзед ужо з якога пакалення
Цягнуў ад бога найвыдатны дар: Яму хапала боскага цярпення Іграць на скрыпцы год які ўзапар.
1 скрыпка тая ў дзеда галасіла, Яна была выдатнейшых майстроў, Mhs маці, вечны покуй, гаварыла, Што каштавала нейдзе двух кароў.
У дзеда з бабаю пяцёра дзетак, Пяцёра папрашаістых ратоў, Двор патанаў паміж цвітучых кветак 1 музыкай вас паланіць гатоў.
У дзеда з бабай было сваё поле, Гектараў восем воранай зямлі, Для рук руплівых гэткае раздолле, Вось толькі каб яны араць маглі. Было сваё гумно і свая клуня, Яшчэ старынны дзедаўскі пасаг, Кружыла ў галаве з зялёнай руні, На гумнах шэры, саламяны дах.
Сядзіба дзедава лічылася ў цэнтры Прыгожага пашкоўскага сяла.
3 глыбінь цягнула вёска свае нетры, Абсаджаная дрэвамі была.
Стаялі ліпы зорна-векавыя, Каштаны дапаўнялі іхні рад. У памяці, як промні дарагія -Прыгожы дзедаў векапомны сад.
Прамыя дрэвы, доўгія яліны, Калючыя купчастыя кусты.
Хапала погляду адной хвіліны, Каб ад здзіўлення заняло раты. На дрэвах груш і яблык розных густаў, Маліна, чарнасліва і гарох, А качаны зялёнае капусты Вагою можа з пуд. Падняць не мог.
Да хаты бегла чыстая сцяжынка, Вісела збоку брама ў агарод.
На печы пры збанку стаяла крынка, У дзеда частым госцем быў народ.
Дзед з бабаю жылі ў міры, згодзе, Характар у абодвух міравы.
Парою той трымалася ў модзе, Каб не дурыць нікому галавы.
Адданы дзецям дзед і памяркоўны, Высокі, статны, хуткі, гаваркі, I ў сваім доме гаспадар галоўны.
I дрэва радавое нёс Журкі. Дзяцей любіў аднолькава. Звычайна, Ніхто не бачыў злосным ці благім. На працу ўставаў заўсёды рана I прыкладам у вёсцы быў другім.
Рухавы быў у працы і руплівы, Жывы і палымняны байкаплёт, Нястомны ў дабры і гаварлівы, У веры да жыцця трымаўся цот. Галоўным скарбам дзеда музыкальнасць, У гэтай справе ён, бадай, мастак.
I працавітасць, і невычарпальнасць Трымалі яго моцна, яшчэ як!
Ў бабулі было столькі прыгажосці
I столькі непатольнай цеплыні, Што нават цені не было ад злосці, Тым больш недаравальнае грызні.
Яна ўмела шчыра гаспадарыць, Прыгожа з прадчуваннем гаварыць. Магла глыбока, ўдала пазнахарыць I пры выпадку песню падарыпь.
Дзяцей сваіх гпядзела, гадавала, Вучыла іх свой гонар шанаваць.
Калі ж кудзелю вечарамі прала Павінна была казку расказаць.
Прыгожаю была і даравальнай, Імкнулася да роднага крыла, У дробязях была невычарпальнай, Такая баба дзедава была.
Яны мелі тактоўнасць, веру, мэтнасць, Жаданне толькі мець, што Бог прынёс. Трымала іх духоўнасць, згода, крэўнасць, Нясці па-людску даравальны лёс.
А музыка яднала іх апоруч, Спявалаў прыгожыстай душы I толысі наплываючая горыч Магла іх патрывожыць у глушы.
У дзеда тры сыны гэта багацце,
У бабы дзве дачкі, дык хараство.
Усё ў Журкоў рабілася на шчасце:
I музыка, і песня, і пітво. Бярэ, быв;іла, дзед смычок у рукі, Па скрыпачцы рашуча правядзе, 1 паплылі чароўных фарбаў гукі, I музыка надзею пакладзе.
Яна гучыць, чаруе пералівам, Хвалюе што сляза з вачэй збяжыць.
На тапчане, прыкрыўшыся пакрывам, Бабуля ўшчувальная сядзіць.
О. баба Рузя разумець умела, Ў музыцы адрозніць кожны гук. Здавалася душа яе гарэла, Як толькі бубна чуе перастук.
Яна была ўспрымальна і на чары, Хавала мнос гва лекавых раслін, Калі ж навейвалі навіны-мары, Дык толькі з радаслоўнае данін.
Як востраў у сямейным акіяне, Запальвалі надзеі аганёк.
Хто сёння супярэчыць са мной стане: Mae дзяды прыгожыя здалёк.
Браты-музыкі Юзік
Старэйшы дзедаў сын, наш дзядзька Юзік, Быў самастойны дужы іаспадар.
На ім усё блішчэла кожны гузік, Бацькоўскі перадаўся яму дар.
Умеў усё: касіць, араць, параіць, Прыгожым, роўным почыркам пісаць. Суцешыць гора мог, дзяцей забавіць, Але найлепш другіх умеў іграць.
Меў яшчэ дар глыбокі жывапісца, Як леварукі рэдкасны мастак.
У вобразе малюнка мог адкрыцца Вясковы не ачолены дзівак.
3 вялікім пачуццём і хваляваннем Ён брата і сябе намаляваў, Каб родзічы глядзелі з прыдыханнем, J кожны вобраз сэрца калыхаў.
Учвэрыць мог і горача смяяцца, На выдумкі быў вельмі нецярпкі.
I думкі не было, каб раззлавацца, Бо мелася на ўвазе: то Журкі.
Ён першы ў вёсцы раздабыў слухаўкі, Цераз антэну музыку ўключыў: Палезлі людзі пад тапчан і лаўкі Шукаць таго, хто лоўка гаварьгў.
Труба яго гукала і спявала,
Акардэон запальваў сыпкі джаз, Ён у акрузе, як ніхто, бывала, Для моладзі іграў каторы час.
Галоўным інструментам была скрыпка, Казалі, ён яе абагаўляў, Перад ігрой падкручвалася “піпка”*, I быццам з ёю дзядзька размаўляў.
Ён меў і спрыт, і рух, і здольнасць, Ніхто яго не мог пераканаць.
О, барані вас Бог дазволіць вольнасць: Журок мог частакол у рукі ўзяць.
Калі ў Дараве і ненарокам Абразіў дзядзьку дрэнны чалавек, Ён аблажыў яго адным падскокам, Запамятаваў той на ўвесь свой век.
калок для нацягвання струны.
Калі ён браўся за любую справу, Дык хвалі разбягаліся наўскач, Ён быў заўжды цвярозы і рухавы. He лез ніводзін да яго смаркач.
Ніколі і ніхто не памяталі
Каб яго нехта змарніў ці набіў. Душа ў ім і музыка спявалі, Мне не адзін пра гэта гаварыў. Як толькі ён да скрыпкі дакранаўся, I трэба было новае іграць, Ён быццам бы адразу саграваўся, Тады яго было ўжо не стрымаць.
Сваё рабіў да справы адлічэнне, Падводзіў пад яго змястоўны дух, Што паланяла родзічаў хаценне Рабіць. як дзядзька Юзік, і за двух. Асаністасць і моц былі з прыроды, Упарты быў і цвёрды, як цвічок. Ён дабіваўся мэтнасці заўсёды, 3 вясёлым тварам хупавы Журок!
У дзядзькі была белая кабылка. Любіў яе ў святы запрагаць.
У ім іграла кожная пражылка, Галоўным ў жыцці было іграць. Калі адчуў вялікія задаткі, Якія засталіся ад бацькоў, Дык ён, як кіраўнік удалы, хваткі, Стаў музыкаю вабіць сваякоў.
А потым навучыў братоў астатніх, Суседзяў і наводдаль сваякоў, Між клопатаў і намаганняў хатніх Іграць прыгожа, чутна, будзь здароў. Ад муштраў дзядзькавых і паступова Чакаў музыкаў плаўны паварот, Што ўсё часцей, часцей і паспяхова На музыку ішоў дзівак-народ.
Раскрыў свой талент Юзік леварукі, Для скрыпача ж гэта галоўны змест, Журчалі ручайком мелодый гукі, А пасталеўіпы нарадзіў аркестр.
Вяселлі гралі, танцы, вечарыны, Дажынкі, песні, провады салдат.
Ці мала ў жыцці якой прычыны
Калі іграць усё трэба падрад.
Напрыклад, рытуалы пахавання, Якія ў нас краналі за душу, Памёрлага апошняе жаданне Выконвалі, скажу, і не зграшу.
Агульнай было справаю вяскоўцаў Нябожчыка правесці ў вечны шлях, Традыцыя жалобная Пашкоўцаў Трымалася да жалю ў вачах
Сам рытуал распісаны да кроплі, Зацверджана за кожным яго роль;
Касцюм, кашуля, гальштук і “пантофлі Пад рытуальны змест і яго соль.
На Юзіку ляжала падрыхтоўка,
Усе пытанні хутка вырашаў,
Капальнікі, аркестр, нават вяроўка, У гэтым фалыпы ён не дапушчаў.
Пад рытуап была свая фурманка, I конь і збруя пад жалобны дзень, Нябожчыка вязлі ад свайго ганку I родзічы пласталіся, як цень.
Ужо зранку ў гэты дзень чутна званіца, Працягла-абуджальны сумны звон, Ад яго гуку нельга адхіліцца, Наскрозь, здаецца, прабірае ён.
Зусім балючы подых рытуала Прыносіў не адзін жалобны марш, I скрыпка дзядзькі плакаць зас гаўляла, Бо ў фарбах гукаў бравурны калаж.
Так музыка кранала за жывое, Што ўздрыгнеш, калі ўдасца чуць, Мелодыя закручвала іакое, Ад суму было цяжка ўздыхнуць...
Цягнулася традыцыя гадамі, Пакуль сялянскі не зламаўся лад, Маўчыць званіпа і ржавее ў яме, На сметніку вянок святых прылад.
1 музыка, на жаль, сплыла ракою, Наезджая, бадай, не закране, 1 нот няма, напісаных рукою, Тых маршаў не чуваць ніколі. He.
Усё, што сам здзяйсніў Журок упарты: Ад музыкі. аркестра і да нот, Аналізу і памяці так варты, Каб самабытнасць памятаў народ.
I калі вестка без якой падставы
Пра здольнасць яго недзе ўглыб пайшла, To поспех прычакаў яго ў Варшаве, Там яго сцежка лёсная лягла.
На конкурсе аркестраў быў не горшы, I атрымалася за звычай так: Іграў дажынкі прэзідэнту Полыпчы, Як найвыдатны творца і мастак..
У светлай памяці людзей пашкоўскіх, Дзе мары пралятаюць роем пчол, Застаўся вобраз дабрыні журкоўскіх 1 першы дзядзька Юзік, як анёл.
ГІаўлік
Сярэдні бргіт, якога Паўлам звалі, Быў прыкладам таксама дабрыні. Каштоўнасці яго душы давалі Яму ўзлёт нябеснай вышыні.
Самаахвярны, сціплы, бездакорны, Руплівы самасгойны гаспадар.
Меў светапогляд светлы і ўзорны
I гэтаксама свой музычны дар.
Любіў паэтаў, музыкантаў, творцаў, Гасцінна дома сустракаў сяброў. Меў сэрца сагравальнае як сонца, I мноства дапаўняючых дароў.
3 зямных і вызначальных пораў года Любіў і лашчыў у душы адну: Адразу быццам маладзеў заўсёды, Калі зіма вяртала на вясну.
Яго найперш цікавілі нябёсы, Мігценне зоркаў, таямнічасць гор, Аблокаў сініх ветравыя косы, У марыве, выглядваючы бор.
Ён Льва Таўстога цытаваў на памяць. Любіў аповесць пра “Вайну і мір”. Яго кранала прыгажосцю завадзь. Агінскі, з кампазітараў, кумір, Але сядзеўшая ад бацькі жыла Стварала музыкальнасці настрой, Яна яму свярбела, варушыла.
Што ён сяды-тады быў сам не свой.
Ён пачаў марыць, енчыць, прыглядашда Павінен выйсце нейдзе адшукаць: Адкуль і як, за што яму трымацца, Каб зладжана з братамі заіграць?
Праходзілі нядзелі й дні цяргікія За вывучэннем базавых асноў, Бо тонкасці музычныя, ліхія Патрабавалі сілы, будзь здароў!
Спачатку авалодаў кантрабасам, (Старэйшы Юзік ноты паказаў), Ды так стараўся брэнькаць іншым часам, Што інструмент яго амаль згінаў.
Але не той пароды дзядзька Паўлік, Яго не пераломіш напалам, Ён адзяваў шаўковы белы піалік I авалодваў музыкаю сам.
I вось ўжо музыка самасіойны, Які хаваў цярплівасці запас, Выконваў на “карове” джаз цудоўны Так называлі людзі кантрабас.
Але ў старэйшага свая задумка:
Сгварыць вясковы радавы аркестр, Каб час не бавіць, не цягнуць за гумку.
I Іаклікаць сход распарадзіўся мэтр.
Патрэбныя, звычайна. выканаўцы, А дзе іх браць? Суседзі, сваякі.
Час бавілі з дзяўчатамі на лаўцы, А з гэтага, скажыце, толк які.
О, Юзік майстар быў самаадданы,
I ў цэнавой палітыцы дзялок, Ды у жыцейскіх мудрасцях ён ііваны, Такі ён быў сапраўднейшы Журок.
Сабраў аднойчы ён сваіх суседзяў, Паклікаў родных, блізкіх, сваякоў'.
У Лоцве жыў трубач выдатны Федзя, Прыходзілі і з далыііх хутароў.
Так паступова, нейдзе крок за крокам Гучалі скрыпкі, бубны, трубачы, Што брала за жывое, біла токам, Адно сядай і крышку памаўчы.
Што Людвіг Стась тварыў на саксафоне? Любую фразу браў на слых без нот.
Акалатовіч на акардэоне Выконваў творы без якіх гурбот.
I Паўлік, дзядзька наш, не разгубіўся, Ён музыку адчуў сваім нутром, 1 неўзабаве поспеху дабіўся, Бо брат яго паставіўся рабром.
Затым акардэонам авалодаў.
Іграў на ім прыгожа ўсё падрад. Як самаю своечасовай модай Быў дзядзькаў музыкальны кругагляд.
Акардэон быў італьянскай маркі, Рэгістравы і поўны інструмент. Каменнямі ўсыпаны быў ярка, Галоўны яго вонкавы акцэнт.
Такі прыемны бас і светлы голас, Такі музычны незвычайны строй, Што Паўлік за ім быў, нібыта колас, I прадчуванне меў, што ён герой. Калі расцягваў мех яго бялюткі I націскаў пявучыя басы, Дык нават Жэня сатрасаўся чуткі I заціхалі скрыпак галасы.
To сыпаў Паўлік дробненькі абэрак, To мазур ушчувальны выціскаў...
I толькі гром раз’юшаных талерак Акардэонны гук перакрываў.
Але асобым густам былі полькі: Каленцы іх і трапны паварот. 1х дзядзька ведаў і выконваў столькі, Што ўсе танцоры раскрывалі рот.
У іх сядзела нешта звыш жывое, Перарастаючы ў магутны сэнс, Мелодыя аж брала за жывое, Здавалася, ты нанава ўваскрэс.
Так дзядзька Паўлік музыку асвоіў: Абэркі, вальсы, полькі і танго...
Яго на гэты ўсплеск, канечне, змовіў Старэйшы Юзік, ліха на яго...
Жэня
Але найбольшы поспех у таленце Малодшы Жэня меў, без прыўкрас. Калі іграў шмяля ён у палёце, Дык замаўкаў магутны кантрабас. Мой дзед з маленства Жэні (яго бацька), Вучыў на скрыпцы голас падаваць, Затым муштроўку вёў наш Юзік-дзядзька, 1 Жэня паступова стаў іграць.
Ён вельмі на бабулю быў падобны: Прыгожы твар, прамы раўнюткі нос. Так маёй маці брат малодшы родны Музыкам стаў, пакуль яшчэ падрос. Ён меў непараўнальнае гучанне, 3 маленства быў запраўскі віртуоз, I гэты яго почырк рэдкі, ранні He раз вяскоўцаў закранаў да слёз.
I кожны раз гучанне ўжо другое, Друтія перапевьі галасоў, Ён заіграць мог нешта раптам roe, Што прабірала вас да валасоў. Ён ладны быў, сярэдні, невялікі, Лагодны, назіральны, гаваркі... Сядзеў у ім вялікі дух музыкі, I братам ганарыліся Журкі.
I голасам нагадваў сваю маці, (Усё найлепшае яму дала). Заўважылі з маленькага дзіцяці, Што жылка ў ім журкоўская жыла. Калі выходзіў на нямую сцэну 1 скрыпку клаў сабе пад бараду, Дык не відаць было яму замены, I гэта было бачна за вярсту.
To скрыпка яго з вамі гаварыла, To заклікала вас удалячынь. Якіх майстроў сабою паланіла, Спяваючы, то раптам: брынь, брынь, брынь. Якая ж яго тэхніка багата, Які яго непараўнальны ўзлёт, Калі “Цыганскія напевы” Сарасатэ Іграў без намаганняў і турбот.
Перад канцэртам моцна хваляваўся, Іграў практыкаванні ці эпюд, На творах Паганіні размінаўся, А потым сатвараў музычны цуд.
Так непрыкметна, слушна, паступова Ён узмужнеў, падняўся і ўзрос.
I высіупаў, як творца, паспяхова, Але не задзіраў ніколі нос.
Іграў на танцах, дома, вечарыны, Трымаў у Вільню неаднойчы шлях. Канцэрты і скрыпічныя карціны Гучалі ланава ў яго руках.
Нічога для яго не існавала:
Hi рэчкі, ні гулянкі, ні вудзіл. Затое скрыпка гэтак загучала, Што прыязджаў паслухаць Радзівіл.
Найбольшы поспех меў ён у Варшаве, Кансерваторскі дух яго трымаў.
Што тычыцца мяне, дык так цікава, Што б Коган Леанід аб ім сказаў? He раз вяшчаў нам з радыё па-польску Знаёмы роўны дыктарскі акцэнт, Што выступае Жэня Трыбухоўскі, Трансліруюць якраз яго канцэрт.
Даваў канцэрт свой Жэня паспяхова, Чуваць таксама дзядзькі Паўла бас. Так талент радавы маіх Журковых Вяскоўцаў вабіў часта, і не раз.
Барон цыганскі Жэню неяк слухаў, Пачуўся говар у канцы густы: “Вось гэта музыка”, -табак панюхаў, Шпурнуўшы скрыпку прама ў кусты.
Сказаў сваім, што болей ён не хоча Hi слухаць і ні бачыць партачоў, Што гэты здольны. невысокі хлопчык Зацьміў усіх цыганскіх скрыпачоў.
О, гэты маладзец пашкоўскі, тонкі, Такое нёс сабою хараство, Так прагучаў высока, ярка, звонка, Што замахнуўся нат на бажаство.
О. дзядзька наш святы, музыка-Жэня, Хто ведаў вас, хто разам з вамі быў, Браў прыклад з вас, як бы для вымярэння, За гонар з вамі сябраваць лічыў.
Вы пласт зямны вялікае культуры,
I мелі ў руках такі талент,
Якога адгалоскі і віхуры
Рабілі прыгажэйшым белы свет.
Сёстры Валька
О. як мне, маці родная, скажыце Пра вас, як чалавека, расказаць?!
О, думкі, мары, словы, прыбяжыце, Каб мне пра Вальку оду напісаць.
Ў сям’і Журкоў ты не была апошняй,
Была, як кропка гонару Журкоў,
Хоць і сышло ўжо вадзіцы вешняй, Ці ведаюць цябе з усіх бакоў?
Цябе я памятаю ад калыскі,
Якую гушкаў раптам паляцеў, А потым я дацягваўся да міскі I ежу з тваіх рук рупліва еў.
1 першай казкі пра казу ліхую,
I Іра яблыньку і яблык залаты,
Пра маці міласэрнасці святую
I іі ра другія горы і масты.
Любіла працу з ранняга ўзросту.
Дзе не сіупала Вальчына нага?
I гэта засталося да пагоста, Каб толькі працаваць, і як мага.
Уменнем сваіх рук ты непаўторна.
Ці твае кросны гоны-кужалі,
Ці вытканыя коўдры гладка, роўна, Дзе так бліскуча ткаць яшчэ маглі?
А з песні тваёй хвалі разнясуцца.
У словах адлюструецца прыпеў.
Здаецца, лісці з дрэў бы адгукнуцца, Каб падтрымаць гвой непаўторны спеў.
Багіняй апраналася на святы.
Куфэрак не змяшчаў тваіх дароў, Прыходзілі і хлопцы, і дзяўчаты, Каб толькі завітацца да Журкоў.
О, памажы і дай мне яшчэ, Божа, Каб трапна мне цябе намаляваць. Якая, маці, ты была прыгожай, Мне цяжка гэта ў вершы перадаць. Ласкавыя, шкадуючыя рукі I чорныя, як смолле, валасы.
У голасе чаруючыя гукі, I кошык пераплеценай касы.
Прыгожы лоб, да броваў самых вейкі, Акругласць твару, без гарбінкі нос.
I вочы ў чаканні цудаў нейкіх...
Такую маці падарыў мне лёс.
I позірк трапны, вабны і глыбокі, I банцік цёплых, як і помню, губ. Плюс светапогляд ёмкі і шырокі, I бляскам з белізною кожны зуб.
А далей расказаць трэба пра зычнасць, Пра непаўторнасць, мама, твой канёк, У поўным сэнсе рэдкую класічнасць, Як родны саграючы аганёк.
Рашучай была, смелай, справядлівай, Са светлаю разумнай галавой.
Пакуль стрымаю рыфму пра “шчаслівай”, Бо лёс, на жаль, не лёгкі, мама, твой.
На святы рыхтавалася “Паўлінка”, Тэатр быў свой з дарослых і дзяцей.
I кажуць, што іграла ты з іскрынкай, Ніяк не адвясці было вачэй.
Іграла ролі маладых і маці, Яны былі да твару, па плячу. Гадзіла і старому, і дзіцяці, Падкрэсліць гэта я акраз хачу.
Разам з табою Ганна Бурачанка Адточвае акцёрскі каларыт.
Вяскоўцы ўжо цікавіліся зранку
На ваш дзявочы прыцягальны спрыт. Адамка Сіцька ролі па-майстэрску Выконваў сэрцам, як вясковы маг.
I націскаў на жаласлівасць гэтку, Што слёзы градам беглі па вачах.
У клубе былі песні, танцы, жарты, Сюды ішлі, як у святы касцёл.
А балем правіў сам Журок упарты, Які свяціўся прама, як анёл.
Парадак быў адзін для ўсіх заўсёды: Адзенне адпаведнае, пітво, Фуфайка не ўвайшла яшчэ ў моду, Каб і вакол і ў сэрпы хараство.
Ніхто не мог ні біцца, ні злавацца, Бо дзядзька Юзік гэта не любіў, Ш го дазвалялася, дык толькі задавацца, Абы ніхто за гэта вас не біў.
А што датычыць шпіляк паддзявання,
To роўні тут на выдумку няма, Ці ўспомняць ваша кволае каханне, Ці іншае прыклеяць нездарма.
У клубе было светла і ўтульна, Агнём блішчалі зверху ліхтары.
Вялікі пакаёвы гмах культуры
У Грушаўцьг стаяў на ўзгары.
Калі тады хто-небудзь быў шчаслівы, To гэта была, мапі, толькі ты.
Бо час хоць і трывожны, і руплівы, Апе цягнуў сюды свае масты.
He мела права ты не быць шчаслівай, I нудзіць не магла таксама ты.
Бо той хвілінай зорнай і імклівай Вакол стаялі родлыя браты.
Ад родзічаў табе перадалося Уменне ў бядзе дапамагаць. Мне неаднойчы бачыць давялося, Як ты магла апошняе аддаць.
Напрыканцы зварухаў пастановы У вёскі, навакольныя канцы.
Быў знойдзены парадак зусім новы:
3 паперай дасылаліся ганцы. Жадаючых убачыць было столькі, Што аірымалася як бы чарга. Да раніцы спраўлялі пастаноўкі, Бо без чаргі ў клуб а ні нага.
Артыстьі ў прыгожыстым адзенні, Расшытыя ўзорам фартухі, Якія, накрываючы калені, Спадалі, быццам доўгія мяхі.
А далей справа будзе адным словам: Душа ў вас пачне сама спяваць, Хай толькі Юзік дзядзька адмысловы 3 братамі сядзе музыку іграць.
А потым песні, танцы, карагоды. Ніхто да рання не вяртаўся спаць. О, весела пашкоўскаму народу I працаваць, і гора гараваць.
Якія Маня з Валькай былі сёстры? Радство памкненняў, гутаркі і слёз. Язык на выдумку, як джала, востры, Ніхто ніколі з вас не вешаў нос.
Але было найболыпай прыгажосцю Цяпло цярплівых і збалелых душ. Вам часу не было гарэць у злосці, У кожнай дзеці, дом і добры муж.
Прайшлі гады, як птахі праляцелі. Памёр раптоўна твой малодшы брат. Тады яшчэ ўрачы зусім не ўмслі Трымаць надзейна лекавы ўхват.
У Вільні дзядзька Юзік пахаваны, Яму было ўсяго пад пяцьдзесят.
I шіач жалобны твой неўтаймаваны Працягваўся каторы год падрад.
Якая ж, маці, ты была адданай
За раптам неўтрымаўшыхся братоў.
О, як яны памерлі, маці, рана,
О. як асіраціўся род Журкоў.
Затое, мама, ім не давялося Пазнаць напасці жудаснай вайны, Калі раптоўна жыцце сатраслося I церла калясніцай без віны.
Безабароннай засталася вёска,
1 з першых крокаў вораг лютаваў,
Дзіцячы плач, жаночая галоска, Калі фашыст аслушнікаў збіваў.
Вяскоўцы на фашыстаў прапанову, Каб ім прыслужваць, адказалі: “He!” Іх не прызналі, лаянку і мову, Праклёны дасылалі сатане.
1 сведкамі былі ў Пашкоўцах людзі, Калі фашысі “на міласць” лютаваў, Як Валька трэсла карніка за грудзі, 1 твой прат >ст зладзюгу раззлаваў.
Збянтэжыўся фашыст, калі жанчына Схапіла афіцэра за каўнер, Была ў цябе адна, маці, хвіліна, Каб не дзяньшчык,* фашысг цябе б расцёр.
Казалі, што штурхнуў цябе ў плечы,
Калі бандыт свой даставаў наган,
Шукаючы ў сенях і на печы, А ты імгненна шмыгнула ў дзірван.
Вяскоўцаў мо з паўвёскі праглынула Hi з чым не параўнальная вайна.
Усіх яна раздзела і разбула, I лёсы пакалечыла яна.
* Дзяньшчык так у вёсцы называлі ваеннага перакладчыка з нямецкай
мовы.
Згарэлі хаты, гумны і памкненні Да лепшай долі хупам дацягнуць. I дзеці, як ахвяраў адлічэнні, Хацелі вестку добрую пачуць.
Ды шанец быў зусім неміласэрны, Адзінкам павязло застацца жыць, Усім, трапляючым фашысту ў жэрлы, Ніколі іх наступствы не забыць.
I мэнчыліся праз жыццё ўдовы, Вайны ахвяры дзеці-жабракі Цягалі на сабе гадамі дровы, Клялі сістэму з лёгкае рукі.
I вось ужо шасцідзесяцігоддзе Спраўляюць ветэраны па вайне, Вайна ж не, не, ды ў вашым агародзе Вьшадкам нейдзе, нейдзе па віне.
Заходні край з гісторыі пляцёнка, Каб даць ацэнку мабыць, не дарос, Хай застаецца чыстаю старонка, А небыліцы схлынуць у адкос.
Расплатаю разбураныя хаты, Ахвяр бяспраўе ў горыстай вайне.
Ўвесь народ наш ёсць тыя салдаты, Якіх нам не забыць ніколі. He!
А гютым, маці, ты ішла з рыдлёўкай Цябе чакаў атрэсены калгас.
Якая ж, маці, там была муштроўка, Аб гэтым я пішу каторы раз.
Ты рукі ў калгасе адрабіла.
He ведала ні ночы, а ні дня.
Каторы год жыццё цябе вучыла: Калгас гэта дзяржаўная хлусня. Той час гвалтоўны нам разбурыў вёску I разарваў уклад сякі-такі, Але вясковец марыць пра палоску, Бо без зямлі сяляне жабракі.
Ці быў яшчэ ў калгасах гэткі прыклад, Каб чалавек, як ты, так працаваў?
Як гэта невыносна, цяжка, прыкра, Што час такі калісьці існаваў.
Дзе яшчэ ёсць уломістыя рукі, Як у цябе, няспынна працаваііь? На свае гора, на бяду, на мукі, Каб толькі да пагосту існаваць.
Ніколі гы не скардзілася Богу.
Нясла цярпліва крыж цяжарны свой. Чакала ад сыноў сваіх падмогі, [шла з высока ўзнятай галавой.
Ты, маці, гонар наш і ллён. Стваральнасць, 1 чалавечнасці ты вышыня.
Уся твая змяшчальная з'яднальнасць, Гэта: рашучасць, чэснасць, чысніня.
Ты ў сто столак глебу перабрала f выплакала вочы за братоў.
Адна ўсіх Журковьіх пахавала, I без цябе не існуе Журкоў.
I толькі ў адным саўгасе “Нача” Ляжаць твае архівы працадзён. Раслінка, маці, кожная заплача, Бо існаваў стваральны Вальчын плён.
Вярніся ў вёску дух былы журкоўскі, Спявай, душа народная, спявай!
О, любы край мне дарагі, пашкоўскі, Змагайся, заставайся, расцвітай!
Маня
Хто пераконваць сёння мяне стане, Што ў Пашкоўцах цэласны сусек Такіх змястоўных, быццам цётка Маня, Гэта сумленны, шчыры чалавек.
Што роднасць надае? Скарагаворка.
Яе ад бацькі, мабыць, набыла.
У сям’і Журкоў яна была як зорка, Бо ткаць, і шыць, і прасці ўсё магла.
Якая ж была цётка гаспадыня:
У хаце чысціня і прыгажосць!
Яна ўсё раскладзе, пратрэ, прыкіне, У ёй зусім адсутнічае злосць.
Братоў сваіх любіла фанатычна, Трымалася іх братняе рукі.
Сустрэча іншым разам схемагычна, Бо замуж вышла ў сяло Туркі.
Яна была старэйшай пасля брата, За Юзікам з’явілася якраз, Любіміцай расла ў свайго таты, Мне маці гаварыла, і не раз.
У Туркі пяшком ісці за Ляхавічы. Сцяжынка за магілкамі ляжыць.
Бо прама шлях вядзе ў Алдавічы, Шаша раўнюткай стужкаю бяжыць.
У цёткі сад прыгожы і раскошны, Стаіць будан, калодзеж і гумно. Ля свірна з боку плуг стаіць падсошны, У бочцы вішні мокнуць на віно.
А пры дарозе явар тоўстадрэвы. Наўзмах яліны роўныя вісяць. Дупло адно, другое ў яго чрэве, Як рушыш з Ляхавіч, дык ён відаць.
У садзе дрэвы: вішні і чарэшні,
I грушы гатунковыя вісяць, Багаты ўраджай і, можа, лішні, Каму яго “прыкажаце” прадаць?
Бывала так, што і браты прыедуць I прывязуць яшчэ з сабой гасцей, Дык Маня накрывае стол абедаць, А Грыша падлівае ім часцей.
Сядаюць музыканты каля хаты
I польку-адтрасуху сербануць, Бо твораў яны ведалі багата, Рытм гэтакі, што цяжка ўздыхнуць.
Збіраліся суседзі. Вёска блізка. Прыходзілі па Грышу сваякі.
I да цямна, што сонца ўжо нізка, Ігралі ў Мані родныя Журкі.
А цётка наша музыку любіла, Краналі фігуральнасці яе.
Яна братам з гатоўнасцю гадзіла, Адклаўшы ўбок турботнасці свае.
Старэйшая дачка памерла рана, Гадкоў каля дванадцаці было, Спаліла запаленне нечакана, Крычала маці крычма на сяло.
Дзяцей заўжды глядзела, шкадавала,
1 Ніну й Сашу трэба паднімаць.
А родзічаў сваіх не забывала, Ды бегла ў поле конікам араць.
У ёй такая міласпь і бадзёрасць, Такія дасылала прамяні, Што чорная нахлынуўшая хворасш. Была ў палоне шчырай дабрыні.
3 сястрой сваёй жыла адным дыханнем.
3 ёй існавала, думала, цвіла.
Сустрэчаю адным было жаданне Нагаварыцца з ёю не магла.
Ды з ёю роднасць. Матчыная звычка Да слёз ад усчувальнасці вяла.
Адна другую клікалі: “сястрычка”, 1 гонарам былі свайго сяла.
Такое міласці сясцёр з братамі
He давялося болей назіраць,
Ужо з пражытымі наскрозь гадамі
Хачу сваю ацэнку неяк даць.
Няма ў нас болей гэтакае цёткі, Нам не хапае яе шчырых слоў.
Але тым часам я кажу ўсё-ткі: Адчуў не раз я цётчыну любоў.
51 маю права гэтым ганарыпца, Свае пачуцці хваляй сабяру. Дазвольце, цётка Маня, пакланіцца За вашую сумленную ігру.
Заключэнне
У гушчы беларускага народа, Дзе сарамяжлівасць, як дар, з рукі, Падшэньціла вялікая прырода, Каб нарадзіліся якраз Журкі.
Яны з даўніннай дзедаўскай пароды, Якая прасцірае карані
3 глыбінь далёкіх нашага народа, Хоць так, хоць гэтак позіркам вярні.
I кожны з родзічаў не проста лічба, He пустазелле ў плоце ля двара.
А непаўторная душэўнасць, глыба, Якраз аб гэтым расказаць пара.
У іх было духоўнасці і ліры, Сямейны непаўторны свой уклад, Што адгалоскі раздаліся шырай, Каб быць другім у якасці парад.
Яны гадзілі кожнаму дзіцяці, Няслі за гонар крыж сямейны свой.
Выконвалі наказы сваёй маці, I мэты не было ў іх другой.
He чулася ганебнае абразы, Жылі адной вялікаю сям‘ёй. Вы госцем станавіліся адразу, 1х прыгажосць спароджана душой.
Дзядзькі мелі шырокую натуру, А талент недахоп перавагаў.
Прыйшлося цяжка цвёрдаму Шандуру, Калі ён рысы пад сябе збіраў.
Калі яны спявалі дык змястоўна.
1 працу маглі розную рабіідь.
Калі ж яны ігралі дык цудоўна, Мы не павінны родзічаў забыць.
Калі яны сядалі гуртам разам [ ўздымалі рухныя смычкі Вас абдавала музыкальным джазам I ажывалі родныя куткі.
А выйдзе танцаваць Іван Раманчык, Хай толькі возьмуць джазавы аккорд, Дык паглядзець яго абэрак, вальчык Лез цераз вокны грушаўскі народ.
Музычнасць, пераймальнасць, рух і сіла Ім рыхтавалі аркестровы строй.
Журкоўская спрыяючая жыла
Была вяршыняй, мэтай і вярстой. Змястоўнасць дзедава ва ўсіх рахунках, Прыгожых справах і яго вачах, У нечаканых трапных падарунках I моцных яшчэ жылістых плячах,
О, родная зямля для беларусаў! Калі б ты толькі памятаць магла, Без войн, без ліхавеяў ператрусаў. Якіх людзей для спадчыны б дала.
Ты той для нас і векапомны злітак, Падмурак існавання гэта ты.
3 тваіх мільёнаў саграючых нітак Адзінкі ёсць, якія валаты.
У гэткай злітнай, як уздых, кагорце Свяціліся выразна сваякі.
Што яшчэ доўга й пасля сваёй смерці Стаялі ў памяці Пашкоўскія Журкі.
Ўсе справы іх: і гонар, і замашкі Перадаліся нам, яшчэ жывым. Хай ганарацца дружкі і падсвашкі, Хто захапляўся юнаком такім.
О, вы, мае дзяды, дзядзькі і цёткі, Аб вас было і чутак і падзей.
Дзе была праўда, а дзе толькі плёткі, Адны й другія у русле абнадзей.
Нас саграе ваш гюзірк з фатаграфій, Што маці нам пакінула любіць, Каб вашых рознастайных біяграфій Ніколі не памкнуліся забыць.
Вось так трымае жыцце адгалоскі Маёй ўсебаковае радні.
Збіраю словы, клічнікі і коскі, Каб павялічыць памятныя дні.
Але музычнасць дзеда не памерла, Ніхто прыроду ў тым не папракне. Яна круціла, мерала і церла, А потым уручыла лёсна мне.
Калі ў дзяцінстве я з калень падняўся, Музычны дух узняў мяне такі, Што я жыццём упэўнена трымаўся, Ва мне жывуць Пашкоўскія Журкі...
Я ў палоне музыкі з калыскі,
У шэсць гадоў выконваў свой канцэрт.
Гармонік меўся братаў невялічкі, У галаве гучаў падслуханы сюжэт.
Баян сабе прыдбаў толькі студэнтам, Вагоны ў Райзагу разгружаў Паклаўшыся затым жывым валетам, Я да заняткаў непрытомны спаў.
3 якой вялікай смачнай асалодай
Я дакранаўся да яго мяхоў.
Мне здольнасць спарадзілася пародай
I адштурхнула ад ліхіх грахоў.
Іграю збор ГІаніцкага і Баха, Дзярбенку, Грыдзіна і Грынчанка.
У хвалях музыкі я быццам птаха, I лётаю ў рытмах гапака.
I чым бы ў жыцці я не займаўся, Якую б долю я не перанёс, Сустрэчай з новым творам саграваўся
I хваляваўся, граючы, да слёз
Такую ж музыкальнасць брат мой мае, Такі ж чуллівы, сэрцам саграе.
Калі гармонік у руках трымае, Дык той не толькі йграе, а пяе.
На Мінскім нашым кворуме музыкаў
Ён неаднойчы трапна выступаў.
Няйначай яго лёс туды паклікаў, Бо прызавое месца ён заняў.
Так з братам мы традыцыю трымаем, Хоць час няспынна, хуценька бяжыць. Дык новы дзень з надзеяй сустракаем, Бо без надзеі цяжка, кажуць, жыць.
Існуе гукаў зладжаных магічнасць,
3 якімі б мы ствараць жыццём маглі.
Я веру ў журкоўскую музычнасць, Яна трымае моцна на зямлі.
18 красавіка 2001.
Пашкоўскія Берташы
Уступ Розум кліча: “He грашы. Радавая бацькоў жыла, Адкуль цягнуць Берташы Жыватворнейшая сіла!” 3 роем думак сумаваў, Шукаў рыфму, сумняваўся. Накірунак грапны ўзяў I ў працы заспяшаўся. Бо Журкі, як не вярні, Нават разам, скажам прама, Палавіна ўсёй радні, Маці з імі і этаксама.
A па бацьку дзе радня, Там якія адлічэнні?
Так прайшло амаль паўдня, Мною рухала цярпенне. Потым памяць варухнуў, Падвязаў шматок ідэі, Адпачынак зачаркнуў, Павярнуў вятрылаў рэі. Рыфму хутка я знайшоў, Яшчэ родзічы трымалі, Мяне зноў жа “Берташоў” Ганарова выклікалі. Недалёка ад шашы, Што кіруе на Сіняўку, Стаіць вёска. Берташы, Радавую маюнь лаўку.
Род сялянскі вякоў пяць Карані свае раскінуў. Адусюль яго відаць, Скарб вялікі ён пакінуў. Мо яны плялі кашы, Паламаўшы з працы шыю? Хто такія Берташы?
Таямніцу прыадкрыю, Бронісь, Вінак і Аліна, Хачу тут падкрэсліць я. Болесь і сястра Сабіна, Гэта родная сям’я.
У маёй паэме-вершьі Я задаў такі расклад: Першы той, хто чуць старэйшы, А асттнія усе ў рад.
Дзед і баба 1 руплівы, завіхасты Дзед галоўны гаспадар, Рабіў хаты вельмі часта, Быў славуты ён сталяр.
Галін мноства тонка ведаў Быў выдатным пчаляром. Без бабулі не абедаў, Бяду чуў здалёк, нутром. Мноства ведаў яго скрэбла, Быў выдатны байкаплёт, Мог стрымаць любога д’ябла Без варункаў і турбот Жбан, гаршчок выкручваў з гліны, Меў такарніцкі станок...
Гэта толькі палавіна, Што дзядупя, зрэшты, мог. Вельмі радавалі ўнукі, Казкі чоўп ім без маны. Тэмбра дзедавага гукі Грэлі дзівам даўніны. Яго жонка Філімена 3 дзедам хораша жыла. Цяжка ёй знайсці замену. Непрыкметная была. Яна ціхенька пакліча I гасцінна вам падасць.
Калі ёсць яна пазычыць, Напавер заўсёды дасць. Баба ў працы была дужай, Лепш не стой напапярок. За сябе магла і мужа, Яна ірвала на лянок.
Дровы вязкамі насіла, Тая вязка пудоў пяць. Брыдкаслоў’я не любіла, Што ўжывала, дык “псямаць”. Хлеб пякла духмяны чорны, I скарынка без прыгар.
У хляве стаялі жорны, Дзед быў спраўны гаспадар.
I пакуль былі жывыя, Дык трымалі да пары Свае мары векавыя, Сваё поле “Пажары”. Было поле, лес таксама, Трэба сеяць і араць. Было цяжка стаяць прама, Каб квітнела сенажаць. Лён пасадзіш мала толку, He расце на жаўцяку, Буракам трэба праполка, Ды па кожнаму радку. Бульба родзіць толькі з гноем, Сагінайся, падтрасай, Будзеш восенню героем, Калі знімеш ураджай.
А парою веснавою Зелянее сенажаць, Дзед пакруціць галавою, Кажа: “Добра будзе жаць!” Урадзілі: канюшына, Сэрадэла і авёс.
Калі зрушыцда прычына Толькі хіба што на лёс. А ці будзе калі шчасце На гаруючай зямлі? Колькі іх зямных напасцей Дзеда з бабай падвялі! Што да бабы Філімены: Сколькі ў ёй было цяпла! He магло быць з ёю дрэнна Яна ўсё нам аддала. Вось такія баба з дзедам Па бапькоўскай старане. Ншлі яны адзіным следам, Бачу іх не раз у сне.
I іду за думкай следам, Што вядзе мяне штодня, Берташовы баба з дзедам Ганаровая радня.
Дзеці іх сваёй Радзіме Многа плёнам здабылі, Сёння хто ад іх аддыме, Што яны людзьмі былі. Радаслоўныя імёны, Перад тым, як спавядаць, У жыцці якім быў кожны, Хачу некалькі дадаць.
Я яшчэ амаль трымаю Шэрай просенню гадоў Сваякоў, якіх кахаю, Пакланіцца ім гатоў.
Можа я не гэтак трапна ]х здабыткі разглядзеў, Хай мяне кусае вапна, Я ім дрэнна не хацеў. У мяне другая мэта: Паказаць яшчэ жывым, Што яны а з таго света Ззяюць розумам сваім. Усё жыццё яны рабілі, Па плячы любы дзірван, Песню заспяваць любілі Пад гармонік ці баян. Пра ўступ ужо пакіну, I бяруся па радку Распавесці пра Аліну Берташовую дачку.
Аліна
Цётка нашая Аліна Вельмі добрая душа, Разгубіўся б н’ат Скарына, Ці пярсіцкі сам Паша.
Яна першая ў родзе, Але час такі ж бяжыць, Хоць не дань манкурце-модзе, Да яе душа ляжыць.
Пачну прама з прыгажосці, Калі ласка, на паказ.
Што датычыць весялосці, Так скажу: “У самы раз!” У цёткі божаскі характар, Яна ўсё перацярпіць.
Калі ёсць сярдзіты фактар, Туды цётка не глядзінь.
Гаварыць магла да рання, Калі трэба да змярка, Ёй хапала ўспрымання, Абы цёплая рука.
У яе Уладзя з дзетак, Юзік, Валянцін, Альберт. Стэфан іх любіў, і гэтак. Хоць стасуй сюды мальберт. Па вялікім дачка часе, Хоць і добрая душа.
Працавала ў калгасе.
У кішэні ні граша.
У калгасе быццам вецер Па кішэнях рабаваў.
Пачалі збірацца дзеці, Хто куды з іх уцякаў.
Альберт скончыў “быдлаводны”, Так казалі. тэхнікум.
Брат малодшы гэткі ж здольны, А вось Юзік унікум.
БПІ ён адным махам Скончыў, хваткі інжынер. ДЭУ* кіраваў з размахам, Шляхі новыя працёр.
Быў рунлівы і тактоўны,
* ДЭУ дарожна-эксплуатацыйны ўчастак.
Сэрца меў як у Данко. Змер паціху і раптоўна, Святы крыж стаіць Сіцько. Дзядзька Стэфан у Аліны Вось маўклівы не знарок, He было такой прычыны, Каб ляжаў, як абібок.
To ён тупае ля хаты, У стальмашню* прыбяжыць. I на выдумкі багаты, He сядаў ніколі піць.
Бег няспынна год за годам. Стэфан робіць цесляром. Жбан стаіпь, наліты мёдам, Дзядзька быў і гічаляром. Клеіў з гумы ён галёшы, Мог пашыць сабе пінжак, Для настаўніка Алёшы Склеіць браўся і за так. Узяліся добрым часам Цётка з Стэфанам удвух, I амаль апошнім шансам Дом зляпілі, не катух.
Ён шырокі і высокі, Дзверы, вокны. 3 бляхі дах Цягне ўвысі пад аблокі, На сямі, быццам, вятрах. Шчасця, радасці, вяселля... Дом ажыў. Агні іараць. Усё жыццё яны хацелі, Каб людзьмі нарэшце стаць. 3 вёскі выціснулі мэту, А без мэты нельга жыць.
1 цяпер задачу гэту
Мы павінны ўсё ж рашыць. Апусцела наша вёска,
* сталь.машня майстэрня, дзе стальмах вырабляў калёсы і сані.
Жыць тут дзеці не змаглі. He трымае іх палоска Ляхавіцкае зямлі.
Цётка з дзяцькам ўжо памерлі, Засталося іх жытло.
Як жа ў жорнах жыццё церла, Толькі шчасця не было. Але верыць не пакіну, Хопіць дзеянняў маіх. Такіх цётак, як Аліна Я жадаю для жывых...
Бронісь Дзядзька Бронісь самы цваны* 3 асяроддзя Берташоў. Чым ён толькі не займаны, Я тлумачу зноў і зноў. У яго задаткі майстра 3 роду цягнуцца, з даўнін. I трымаліся, як пляйстра, Да апошніх дзён, хвілін. Калі тыф яго зняволіў, Былі цяжкія часы, Доўга мэньчыўся. Адолеў, Але страціў валасы. Пачалі з яго смяяцца: Лысы, лысы! Вось бяда. Ён амаль не стаў праймацпа, Словы тыя, як вада. ! з юнацкага ўзросту Пачаў рукі муштраваць. I не святаў і не посту, Ён павінен майстраваць. Калі ёсць такі ўдалы Чалавек яшчэ жывы Каб дацяць, скажу, што мала, Нават мець трьт галавы. На ім цёплая ватоўка,
* цваны развіты ва ўсіх гаспадарскіх накірунках
Порткі ў боты галіфэ.
Што ў дзядзькі дык гапоўка, He хадзіў ён падшафэ.
Мэблю зробіць так удала, Так падмайстрыць, прыдзярэ, Што заказчыка, бывала, За жывое прабярэ.
I заўсёды знойдзе справу, He сядзіць, не паляжыць. Што любіў дык вельмі каву Напалову з мёдам піць.
У дзяцінстве марыў вершы Каб па слоўніку складаць. Нават склаў аднойчы першы, Ды саромеўся чытаць.
Творы Коласа й Купалы Хвалявалі моцна так. За чытанкамі бывала Недаспіць ажно юнак.
I казаў мне неаднойчы: “Усё, што маю, што раблю, Паважаю двойчы, тройчы, Як жыццё сваё люблю”. I папраўдзе, гэты дзядзька, Спрытны, здольны чалавек, Быў для нас. як родны бацька, He забудземся вавек.
Што найболей хвалявала I давала яму жыць, Гэта музыка. Бывала, Як пачуе, дык бяжыць. Сядзе ў крэсла і закурыць, Кажа: "Нграй мне паланез!” А бывала, балагурыць, Баек ведаў цэлы лес. Дзядзька слухае, уздыхае,
Будзе нешта гаварыць, Раптам нечага пытае, Потым думае. Маўчыць. Бронісь меў непараўнальны Свой сялянскі цвёрды сгрой. Кладзезь меў невычарпальны, Каб другім ствараць насірой. Усё жыццё ён разам з намі На адным двары пражыў. Дрэнных слоў не сказаў маме, Брыдкіх нават не ўжыў. Ён трымаўся весялосці, He любіў зусім злаваць. Я не бачыў яго злосці, Берташа вам не зламаць. Дастае лісток з камоды Піша дзецям колькі слоў. Сваіх: Ліду і Вітольда Ён вазіў хрысціць у Сноў. Які ж добры, які пічыры, Зіхаціць, як новы зруб, Праца, веды, думкі, мары, Дзядзька Бронісь праўдалюб. Колькі ў дзядзькі інструмента? Адкрывай слясарны цэх. Ён змайстрыў рукамі гэта, У яго задумак мех.
Я нядаўна здагадаўся I хачу людзям сказаць: У яго Ляўша пытаўся, Чым блышыну падкаваць... Дзядзька меў свой непаўторны, Непадкупны каларыт.
Прыйдзе з працы амаль чорны, Але не рабіў кульбіт.
Усё ў яго прыстасавана: Думкі, словы і настрой, Да крупіц размеркавана, Светапогляд гэткі ж свой. Ен цудоўна разбіраўся У прымудрыстым жыцці 1 ніколі не пужаўся, Што на працу трэба ісці. Працаваў амаль бясплатна, Які ў вёсцы сёння ірош? Але ён казаў: “Выдатна! Абы заўтра жыць не горш”. Дзе яму пашанпавала, Гэта з зяцем, далібог. Зяць яго адзін бывала Працаваў амаль за трох. Што марак бьгў распрыгожы, Найскупы скажа сусед. Дзядзька ж яго любіў, Божа, Які званы быў абед.
Потым дзядзька лез да ўнукаў, Па надворку іх вадзіў.
Уеё рабіў ён спрытна, хутка, Цягнуць гуму не любіў.
Ён іх гладзіў па галоўцы, Яны разам падраслі, 1 гаслаўскія вяскоўцы На вяселлі загулі, I было ўжо па часе, Можна вехі растаўляць, А любоў да зяця Стася Засталася. Што казаць. Прыкладаў такіх адносін Чалавечых і святых Я трымаю сорак восем, Як наказ для нас жывых.
Цётка Юзя яго жонка Непрыметна з ім жыла, Як гаючая скарбонка Пасярэдзіне сяла.
Яны жылі мірна, ціха, Пчол трымалі, агарод. He кранула цётку ліха, Тупкі тут, скажу, народ. Яны мелі шэсць унукаў, Кожны кажа: “Баба, дай!” Яна згорне свае рукі I адкажа: “Выбачай!" А з чаго ёй даць, скажьіце, У бабы пенсіі няма.
Людзі! праўду напішыпе, Што рабілі мы дарма. Вось такая мая цётка, Яе Бронісь селянін. He зачэпіць яе плётка, Брэх не змарніць ні адзін. Да апошняга імгнення. Усё для гэтага зраблю, I кажу без адлічэння: “Я бясконца іх люблю!”
Вінак
Хто не ведаў бацьку Вінка? Ён змястоўны і цярпкі. He адна вядзе сцяжынка Да яго цяпла рукі.
Я пра бацьку памятаю, Што ён рэдкі чалавек. Варушу, перабіраю Свой накоплены сусек. Што ніколі не злаваўся, Я скажу крыху ямчэй, Ды разлівіста смяяўся I на працу бег хутчэй.
Hi задзіра, ні ўпарты, Шанаваўся ля людзей, Што любіў, дык вельмі жарты, Быў хлапчына дабрадзей. Сябраваў надзейна, верна. Любіў прыказкі казаць.
Нас, дзяцей, любіў бязмерна, Мог апошняе аддаць.
Што сталярыў ён на дзіва, Што любіў гуляць факстрот. Вось здыму з яго пакрыва, Няхай ведае нароц.
Бацька быў прыгожы, статны, Дужа моцны весялун.
Субяседііік найвыдатны Закранаў душэўнасць струн.
За любую працу браўся
1 выконваў яе так...
Hi хвіліны не вагаўся, Як сапрўднейшы мастак. Тата меў сваю сталярню, Жорны, сані і вазок.
Купіць марыў малатарню, Пабагацеўшы разок.
У пуні ёлка, хвойка дровы, Трэба зіму зімаваць.
У хляве стаянь каровы, Гной рыхтуйся выкідаць. Ён любіў таксама пчолы, Слухаў іх і даглядаў.
Ен не крыўдзіўся. Вясёлы, Агонь сэрца раздаваў.
He пужаўся. Быў тактоўны, Ганаровы, як паляк.
Ён з усімі памяркоўны
I дабрэйшы, скажам, так!
Хай хоць крышачку зайграюць, Нейдзе песню завядуць, Яго ногі не трымаюць, Самі ў Грушаўку ідуць. Справу трэзва ўспрымае, Доўга думае, маўчынь, Яго цяжкасць не праймае, Толькі з працы мусіў жыць. Любіў Вікенцій анекдоты, Шчыра з вамі гаварыў, Накрываўся столік потым, Бацька чарачку любіў. Так ад працы адраджаўся, Быў няспынны, гаваркі 3 чорнай долі н’ат смяяўся, Дапаўняў сабой Журкі. Сябрукі яго былыя Запрашаліся ў дом.
Ад маленства дарагія, Як, напрыклад, Мікадом.
Гэткі ж быў Станкевіч Юлік I цікавейшы Бабок.
Гуман Юзік дзядзька-жулік Усё рабіў напапярок. Па-суседску з намі Болесь Жыў заўжды рука ў руку. Сіцька Юзік і з ім Олесь Дапаўнялі талаку.
Янак Сотнікаў вітае, Хоць не можа гаварыць. Словы блытае, глытае, Цяжка хлопцу бь;ло жыць. Бацька хлопца падтрымае, Прапануе закурыць, Пра бацькоў яго пытае I жадае доўга жыць.
У бацькоўскім пераглядзе, У глыбі жыцця-каетра He апошняй была Надзя Мацярынская сястра.
Ён любіў людзей за шчырасць, За глыбокасць, шырыню.
Так зрабіў Святы на міласць Майму бацьку вышыню. Матэматык быў адменны, Вось настаўнік вельмі рад I звяраў з ім адлічэнні... Бацька ўсё рашаў падрад. Любіў шахматы запойна, Без затоенных прыхват, Папарадку і забойна Ставіў раз за разам мат. Што датычыцца будоўні, Цяжка будзе зразумець. Ён у гэтым не меў роўні, Нельга так, як ён, умець. Абрамляў людзям люстэркі, Як шкатулку, рабіў дом, Зарабляў рублі -капейкі, Цяжка жыць. Хай яго гром! Пану Рэйтану будынак Гэтаксама папраўляў.
Па-майстэрску заўжды Вінак Свае справы вырабляў. Заўжды маме дапаможа Гаспадаркай кіраваць.
Дровы пакладзе пад ложак I не пойдзе першы спаць. Вельмі дзецьмі ганарыўся, Што яны маглі араць, I зусім гады свяціўся, Калі браліся іграць.
Напавер купіў гармонік, Абы хто-нібудзь іграў, Мацаў мех. Шукаў паўтонік, 1 пазыку аддаваў Калі ігралі “Сербіянку” Дык адразу ажываў, Мог не спаць амаль да ранку, Весяліўся і спяваў.
Так даступна, хватка, проста 1 дакладна навылёт, Ён трымаўся да пагоста.
I яго любіў народ.
Яго смерць нас агаліла, Кажу праўду. He маню.
Яна моцна засмуціла Берташовую радню.
Баліць сэрца, шчэмяць грудзі I не змірацца вавек.
Бацька мой, кажу я, людзі, Найвыдатны Чалавек!
Сабіна Дзяўчына адмысловая, Пашкоўская красуня, Сабіна Берташовая Дзьве кроплі, як бабуня. Прыгожая смяшлівая, Язык на рэдкасць колкі, Да працы вох руплівая I ў вачах вясёлкі.
Ніколі не забудзецца, I не праспіць ніколі, За ўсіх раней разбудзіцца Кароў даіць паволі.
На працу бегла ў “Пажары” Ад першага світанку, Ды сумавала ўвечары Па хлопцу Юліянку.
Сабіна спрытнага знайшла Хлапца з суседняй вёскі.
Упартасць ёй дапамагла, Стасунак яе боскі.
Так цётка грэлася цяплом [ маці яе чула.
Што вёскі бліжняе крыло На Грушаўку загнула.
Жыла там цётка бы ў раю: Свой дом і агарожа.
Будан вялізны на краю, За ім тырчыць “атхожа”...
Свой склеп і свіран. Агарод, Свой сад, а ў ім маліны.
Улетку Юлік трасе мёд, Ці толькі ёсць? Хвіліны...
Бо ён руплівы, і бягом Вакол сваёй сядзібы, Аж пот струменіць ручаём, [ заціхаюць рыбы.
Яны вядуцца прама тут У канаве, недалёка.
Аднойчы я злавіў мо з пуд, Густая ішла паклёўка.
Сад меў вялікі і густы, У агародзе грады.
Шыпшыны колкія кусты Гасцям заўсёды рады.
Затым круціла цётка руль I клікала за столік.
Дзе брала, як і што, адкуль? Багатьі быў прыполік.
Такой нідзе не сустракаў Вяндліны смачнай, сала, 1 з густам тонкім розных страў Нам цётка падавала.
А дзядзька будзе запрашаць: “Давай па чарцы глыкнем. Пакуль мы будзем існаваць, Ад чаркі не адвыкнем!” Раскажа Юлік пра дзяцей: Пра Люсю і Ірэну.
Чакаю доўга іх часцей Яны ў адказ прычыну. To ў іх дзеці, то ў іх дом, To нейкая хвароба, А мы чакаем за вуглом, Аж пэнкаюць вантробы. У цёткі з дзядзькам гэткі лад I гэткая тактоўнасць, Што ўзмацняла іх стократ, Стварала памяркоўнаснь. Хваліла цётка мне зяцёў: Вось хлопец спрытны Міша, А ў Бабруйску, будзь здароў, Так скажа, як напіша. Дрыжэннем цётка сваіх рук Пакажа хваляванне.
Ляжаў пад намі роўны брук, Як цацка. Неўтрыманне. А потым цётка ў сад вядзе, Дзе дрэвы рад за радам. Я першы, і яна ідзе I ганарыцца садам.
Сад, бы падмецены. Блішчыць, Ствалы пафарбаваны.
Ад вулляў пах такі стаіць, Што я адразу п’яны. Затым паказвае прышчэп, Які стаіць пад вішняй.
У дзядзькі сад найпершы хлеб, Хоць цяжкі. а не лішні.
Маліны Юлькавы з кулак, Звісаюць да зямліцы.
Цвіце купчасты белы мак, А побач з ім суніцы. Сад акаймляе частакол Высокі, моцны, шчыльны. Збіраю яблыкі ў прыпол I рушу за Сабінай.
Бяжыць вяроўка да гумна, Збірае панарады.
Яна працуе ад відна ГІад дзядзькавы парады. У цёткі чыста, і блішчыць Яе гумно. Кароўка.
За цэбрам рэшата тырчыць, Сякера і рыдлёўка.
У доме цёткі чысціня: Прыгожы стол. Сурвэты. На твары цёткі дабрыня, А на нагах шкарпэты. Яе скруціў палеартрыт, Ёсць у прыродзе і адасць. Замучвае яе, бандыт, Якая цётцы благасць. Але яна сваё глядзіць, Увагі не звяртае, Што нейдзе нешта забаліць. Балячку кожны мае.
У дзядзькі ў доме грамафон, Радком стаяць пласціны, Стаміўшыся, прысядзе ён I слухае навіны.
Палітыка яму заўжды Была да тога месца.
3 яе, як кажуць, хоць куды Hi п’ецца і ні есца.
To Рэйган нам мяшае жаць, To туркі ўзняліся.
Мужык не ведае дзе браць, Каб грошы завяліся.
Да дзядзькі ўсё часцей бягуць Трасці яго падманам, Але нішчымніцай ідуць, Бо дзядзька вельмі цваны*. He. Юлік хлопча не такі, Ці ў сцюжу. ці ў адаігу, На хутары не прастакі. Умеюць скласці фігу.
Чым адрозніваўся дзядзька Ад такіх, як сам, мужчын? Любіў вельмі майго бацьку, Паважаў усіх жанчын. Ён тутэйшы і лагодны. Працавіты і цясляр.
Гэты дзядзька нам, як родны. Найвыдатньт гаспадар.
Сваёй думкі не пакіну, Хай жыве, як набыццё: Ён любіў сваю Сабіну Праз усё сваё жыццё. Жонка пражыла шчасліва За прыгожым мужыком. Ёч закажа сабе піва, Усё другое пад замком. He сагнулася да долу I прыветліва сядзіць. Свайго мужа, як анёла, Паважае і глядзіць.
I Сабіна наша тая Перайшла змарнелы брод. У гэтым сэнсе дык святая I яна і яе род.
* Цваны да дзядзькі Юліка падыходзіла з усіх бакоў: разумны, тактоўны і фанатычна працавіты.
Ці з Зубялевічаў, з Лотвы, Ці з далёкіх Пранчакоў, Людзі знаюць, як і хто ты, I на што, браток, гатоў. Вельмі любяць закаханых, Завіхастых і прамых, I не церпяць моцна п’яных. Калі чэсна -дык дурных. Што датычыцца да цёткі, Трэба гэткае сказаць: ГІад яе абраз усё-ткі Будзе цяжка падабраць!
Болесь
Малодшы сын у Берташоў, Якога Болесь звалі, Сваёй сцяжьшкаю пайшоў, Ажно пабеглі хвалі.
Высокі. дужы, нецярпкі, 3 прыемнаю гаворкай, Спарцмен выдатны і трапкі, Жыў дружнаю суполкай. Адно адгрукала вайна I нейдзе цераз тыдзень Яго паклікаў старшыня Лес рэзаць на Вялікдзень. А ён вазьмі яго пашлі Прыгожа і іта маці.
I дзядзьку хутка павялі Да зэкаўскае раці.
У Сібіры дзядзька траляваў Пад муштры лес на пшалы. Мароз спыняцца ве даваў, Hi хлеба і ні сала.
Калі галоўны мікінёр Над турмамі, уладай Гвалтоўна, нечакана змёр У турмах былі рады.
Пасля высвечвання таго, Што ён не вінаваты, Пусцілі многіх і яго Ісці да сваёй хаты.
У тыя гулкія гады, Для моладзі ліхія, Было і гора і бяды, Хай цемрань іх накрые. Наш дзядзька гонар не губляў: Сумленны, добры, мужны, Рукамі грошы зарабляў, Заўсёды ў працы дружны. Німіласэрны змрочны час, Жахлівы, атручальны, Лавінай рухаўся на нас Цунамі разбуральны.
I дзядзька ў цэнтры віхурні, Hi мовячы ні слова, Бы анямеўшы ад хлусні, Трымаўся польскай мовы. Ён яе ведаў ад сахі, Ад бацькавых памкненняў, Падшнураваць свае вяхі, Стальное мець цярпенне. На хвалі еўрапейскіх мэт Да польскага з’яднання, Бядак прыдбаў сабе білет У Польшчу да Пазнані. Там працаваў не адзін год, Сумленны і надзейны, Сям’ёй адзінай жыў народ I дабіваўся змены.
Калгас ім быў не па плячы, He тога ён гатунку, Спяшаўся кожны ўцячы, Шукаючы ратунку.
I вось на польскай ён зямлі, На роднай, на прыгожай, Яго тут прашчуры жылі, Усім бы так, дай Божа! Уладкаваўся на завод I з гонарам сталярыў, Цікавьі туташні народ, 3 ім працаваў і марыў. А неўзабаве паміж спраў, Якімі быў заняты, Ен сабе жонку прычакаў 1 запрасіў да хаты. Дні Вялікодныя былі, Прыгожыя, святыя, Пашкоўцы святамі гулі, I палячок з Марыяй. Кабета спрытная была, Рухавая, па дзядзьку, Яна яму ппуршок дала I сыну знайшла бацьку. Затым яны сваё дзіця Прыдбалі ў каханні, Бо без яго няма жыцця, Hiсэнсаіснаванню.
Дзядзьку грошы не трымалі, У Польшчы жыў другі прастор. Вёскі ж нашыя трывалі Пад кухонны наш укор. Дзядзька атрымаў адразу Вугал свой, які любіў, Стрыечны брат трымаўся разам I падтрымкаю служыў. Зноў бывала ён прыедзе У Папікоўцы да братоў, Людзі ціснуцца. 1 Хведзя Па-суседзку падышоў.
Яны бачылі, што дзядзыса У Польшчы мае цвёрды грош, Бо адзенне на ім цапка, Аж блішчыць суконны клёш. Дзядзька быў заўжды вясёлы, Найвыдатны, як танцор, Дужа моцны, а не кволы, Быццам ён дзіцятка гор.
Болесь вельмі спадзяваўся Забраць бацьку да сябе. Вінак так і не сабраўся, Быў заняты на сяўбе.
Дзядзька з намі быў адзіны У варунках да жыцця, Плёў нам байкі мо з гадзіну, Быў наіўны, як дзіця.
Ён трымаўся за надзею: Беларусь магла б цвісці, I падкідваў нам ідэю, Каб калгасы растрасці. Вось такі ён неўтрыманы, Прайдзісветам ён як косць, Светлай марай апантаны, Дарагі наш польскі госць. I застаўся нам, як памяць, Як выдатны ўспамін, Як збавіцельная завадзь, Як сталярны пруткі клін. Прашумяць разводдзем вёсны, Колькі леткаў праляціць, Вобраз Боляся дзівосны Мне заўжды ў вачах стаіць. He пахісне аб ім памяпь. Нейдзе зоркай замігціць, Вось люстэрка нам на радасць Са сцяны яго глядзіць.
Скончыў лёснае пісанне, Колькі ў вобразах падзей, I такое прадчуванне: Бог са мною дабрадзей.
30 снежня 2001.
Эпілог Гісторыя Зямлі майго стагоддзя Вядзе для спадчыны свой каляндар. 1 адлюстроўвае нам у народзе, Хто на прасторы яе гаспадар.
I розняцца Зямлі нашай прывіды, Палі мяняюць мросныя лугі. Плывуць перад вачамі краявіды I гэты край нам моцна дарагі. Нічым не ўступіць у агульным ліку, Hi колькасйю прыгожыстых мясйін, Ці болып шырокім уласцівым шыкам Наш ляхавіцкі ўрадлівы клін.
Нам гэтая зямля заўжды гадзіла, Раскрыць давала чалавечы дар. Якіх руплівых яна нарадзіла 1 абуджала патаемнасць мар?
У гэтай працавітай, дружнай раці Бяжыць сцяжынка да маіх бацькоў, Адкуль пайшлі і баці.ка мой, і маці, Адкуль сям’я руплівых Берташоў.
Трымаліся яны адзіным гуртам, Абходзіліся тым, што Бог паслаў.
I з найвялікшым талентам і густам
3 іх кожны асабіста прапаваў. Характарам былі як дзед і баба: Вас не пакрыўдзяпь. Моцна не крычаць. I вынікі не трэба мазаць фарбай, Бо яны самі ярка прагучаць.
За што толькі не браліся мужчыны, А снраву вымяраў заўжды канец.
Удзячнасць была часткай той даніны, Якая і вяршыня, і вянец.
Складанаспь іх ніколі не пужала, Знаходзіўся выдатны выкрунтас, Што справа ў руках нібы спявала, Майстэрства паланяла раптам вас.
Самаахвярнасць, лёгкасць, працавітасць, Прыгожасць рук і кружаўны падбор, Як бы працяг прыроды, з ёю злітасць, Агульны рыхтавалі вам узор.
Майстрылі вокны, дзверы і кадушкі, Тачылі калаўроткі і сталы.
На вокнах кружаўныя завітушкі, Заробак мелі чэсны, хоць малы.
Капліцу будавалі Рэйтановай, Там яе клан хаваўся радавы.
I ганарыліся сваёю мовай, Ад працы не ўзняўшы галавы. Нічога без яе не існавала, Спяшаліся і жаць і малаціць.
Паміж вяскоўцаў здольнасць выдзяляла, За гэта не маглі іх не любіць.
Яны былі глыбокія ў веры Ўсяго таго, што акрыляла іх, Як светач між жывых у поўнай меры, 3 вялікай мэтай, што яднала іх.
Ім давялося гэткае ўбачыць, I кожны перажыў цяжарньі лёс. Гісторыя бязлітасна адзначыць, Што кожны з іх свой гонар меў, і нёс.
Нікога за свой лёс не папракнулі I скардзіцца нікому не маглі, Бруду жьтцця такога зачарпнулі, Хапіла б растрасці па ўсёй зямлі. He раз жыццё ім падавала прыклад, Што несумленнасць тожа хоча жыць, А Берташы знаходзілі свой выхад, Каб ім людзьмі паміж другімі быць.
He здрадзілі ні Богу. ні Радзіме, I хлеб свой здабывалі а штодня. Ніхто ад іх сумленне не аддыме, Усе мая прыгожая радня.
Яны ішлі сваёю каляінай, Другім не гарадзілі агарод. I нават той смяротнаю часінай, Яны заўсёды там, дзе быў народ.
А што для іх было найуласцівей, Дык гэта шанаванне між сабой, Адзін другога падтрымаць шчаслівей I па-суседзкі сябраваць сям’ёй.
Адданыя да хатніх і да жонак, У сталярцы мелі цудадзейны нюх, Курэнне іх праймала да пячонак, Курылі ўсе разам і за двух.
У музыцы знаходзілі духоўнасць, Чыталі Коласа і Крапіву.
Гумарыстычнасць, весялосць, тактоўнасць ! не туманіць крыўдай галаву.
Рака іх непаўторных распрыладаў Была на грані, мабыць, адкрыцця, Хоць не нясла вялікіх зорападаў, Але іх дапаўняла да жыцця.
Усё лепшае перадалося дзецям, Якіх жыццё таксама растрасло Бязлітасна і гга вялікім свеце... Пустэча пасялілася ў сяло.
Але наказ застаўся нам бацькоўскі
I перадаўся цудадзейны дар, А з ім існуе тюдых берташоўскі 1 адчуванне, што ты гаспадар.
О, тата родны. весялун, дарадчык, Ты не ўмеў ні лаяць, ні крычапь. I не падняў на нас ніводзін дубчык, Каб за свавольствы крыху пакараць.
О, прашчуры: і дзед, і родны бацька, Мы разам берташовых талака.
1 Болесь з Бронісем, і кожны дзядзька -Магутная, вялікая рака.
Якую б справу вы не завяршалі, Якую б ролю ёй не адвялі, Вы толькі аб другіх заўсёды дбалі, Каб ружы розных колераў цвілі.
Кавалі шчасце. Зберагалі мову, Як скарб прыдатны, зорны, дарагі. Як найгалоўную сялянскую аснову, Каб квеценню буялі мурагі.
Палякі, беларусы ці ліцвіны, Былі вы над палітыкай заўжды, А прадзеды гукалі з Украіны, 1 подых гэты адхіляў гады.
I Беларусь жыла ў вашай хаце. У выбіранцах, звычках і сяўбе, Каб пасля й вас і мы маглі араці, Стваральнасцю ў вечнай барацьбе.
Аднак, памкненні вашы не завянуць,
3 вытокаў вашых дзеці ўзнялі.
I можа гэтаксама нас памянуць, Як Берташы размашыста жылі. Хай паўтараюць гэткую ж музычнасць, Ад вас загляне берташоўскі дух, Мо нас застане тая рэчаіснасць, Якая прынясе краіне зрух.
А напаследак выкажу былое,
У што верыш ты і гэтаксама я:
У сэнсе спраў адно ёсць дарагое Вялікая шчаслівая сям’я!
У штодзённых намаганнях і варунках — I так было заўжды, бадай, спрадвек, У самых найадказных накірунках На шчасце мае права чалавек.
Што да мяне, дык лёсам абласканы Цераз маіх прыветлівых Журкоў, Я неаднойчы моцна падтрыманы Святлом майстэрства родных Берташоў. Амаль усё сказаў і не баюся, Што род свой паважаць заўжды гатоў.
Усё жыццё з маленства ганаруся, Што я пароды рэдкіх Берташоў!
21 снежня 2001.
Радавод
Іосіфа Бацечкі па мацярынскай і бацькоўскай
лініях роду
Аляксандр
| Яг<Т Лкідміла | L Вячаслаў |
Кадярыня | Ілля
Алжсвяар Уладмспаў
Аляксандр
А.іена
С Аляксей
I С-Юрі і 15 Святлана Вячлслау | Лпрыса ©Генадзь I
Ліля
ІІадэея
Аляісапдр
Пегра
Людміла
Пагаша
Віталь
Сл Нікі-яр і Ііпя
ліііпа Ірына
J Іарыса
Лідзія
Лрцсм Рямііп
ІОСіф
I аппя
Святляпа
Лляксапдр |
I Вшіер
I I Гядася
А іяксяпдр
Дчмі ірмй
Яня
Ьіл я
Вялялціпа
Наляпці?ія
Нячйслаў
Сая глапа
| ^дчісл;^ ©Cunejuy |
Вяпдя ензіуслаў
Юофа
(Лўпмр fxtюм м)
Ьйцсчка Нігаягцій Кясцгоіс Юліагг
Н.агяпціігл (Начьі^аі Сабіна
(Позыйа)
 
Мяры н
Н
ш
 
W
Бацечк’а Пёз ра, Фінімеіііі
(баба з вёскі С. кюаба Iіясшжскага раёікл)
(д іеі) і баба)
У.^оўнмяеКкгінсі^знні сям’я; муж і жонка
Уладзіслава (незамужняя)
Рыс.1. Рсідсвод Іосісра Бацечкі па боцькаво^ лініі.
Вадзш
Насця
Мікі га
^■1 епадзь
Ва.няііціпа
Цзіала
Іьатт
О Сідор Валср
I
I С? ’рана
£7} Лсанід Кэнярына
I Іліа_і.пя
| Алякччждр
I hvi }ч
ПйН^Л
< :ігюр Іеаі іід Варэнчак |
Людлііла Надзя
Валятгаіпа
Сяргсм |
Japuca |
О Лажса Сяргсіі
££Сідор ^Варанчак
А.ня ксаіі і р А.ч я кса1vір
I Іі на
F„IVHH
Ліля
Марыя
ІнЛн
Л«іка;ізія
Валяпйіпа
|(Y. 'амсг) -чцуллулі у м м A '.wwk /Лю дміла
ІІЛіа.чьн |
Пічып
Капстапціп
| ІІадАя Ліца
£? Ірыбухоўскі Іосіф (Юзік)
Баранчак Рыгор
Марыя
Сйфгя |
О Трыбухоўскі Павсл I .нвіа
£3 Ьацечка В і кеі rui м
(,■:/. /*^с./J Внлмнцінн
ТрыбучоўСкі Яўіен
a
ш
Трыбухоўскі Алссь (г.і Рыс. 5) Вера
О Грыбухоўсьі ВІКСМЦІІІ (дзе() і баба) Разапія
Трыбухоўскі
4’л. ”/
Трыбухоўскі Васіль Соф'я
Рас. г
Тры^ух (пра^ м'<), праГшГні)
( пнршаік.ічаіі’ік^іп tt[>fiwtujr.4/.t)
Радавод lociqja Бацечкі па лініі маці
Андрэіі Уладзімір
I I
G Качан <£ Качан Сяргеіі Лпдрэй
!I
Вольга Тішцяна Цімох С₽ятлана Ташра
|| j I & Качап
| | Алякйіндра
Святлша Кан-м Галіна Вэлсрый Ал-др
Лібдміла |||| | (,’iwг.іапа ІІагалля Сяріей
I | КіІНСГанцІН |
I I I I
Ьацечка Ьацеч <л. Вацечіса Ііацечка Кацярына ^Ііацечка.
Івак Андрэн Уладзімір Адась | Фслікс
Марьгя fapanav па ваііне) | Аляіссапдра Люба
I " I II
'11 a ft 0 у р w Ліда
(.'ын
о Баі к’чка ® • ісч ка Vлалзі мі р Ф<іі нц
Стапісла$; Бацечйа Кастусь |
Марі.і іька. Вікбііцік (’офгм ейст/м
('Шймбй.ілігы) f6(tf.kf6iiifW4brK Вімькі) Баідсчка Eauvuca ^Еацсчка
П?л. Рмс. 1) назды.мку) (Бе.ньМарка) Адась Нетра Дзям'яп
I II
D Лацечка Касіусь Бацечка «глімір Ьацечка. 1 №тра
І'іас. 5) | /’wc.//Філімена
Ьайечкі
Рьіс. 3. Рцдавод lociqpo Бацекі ў адлічэнні ад прадзядоў па бацькавай лініі.
Марына
Дзмітрый Яўгсн
Bassi м
Насця
Тііццянн
Ірыма Вольга Во.іьга Андр^й |
I ІагЭллм
А.існа
Свлтлана
€5 Лтгішчьге Леапід Ліда
О' Ьацечка
Смяжана Лндргпі |
Галіна
Алег
©с яргегі
Вітсгорыя Веста |
| <7? Васіль
Марытіа |
Вацлаў |
Анагаш. Су Вікіар |
Для ксандр
У.іадй-мір
Чацерка Іван Соф я
Бнлсслаў
1 аптта
Марыя
Бацечка
Вя’іаслаў
fT' ЛІудзеГіка Вячаслаў рылг
ft
Ш
 
©Бацечка
( ' I Зпіс. іяў
Марылккл
Рых. 4. Радавод Іосісра Бацечкі (вясковьія суседэі).
па лініі бацькі
Дзяніслаў Яюр
] Гднна
I I
Дшітрый | ^Аксэна | ©Ларыса | Свяглана
Су Эдуард | | Максім Д^ьмпрыіі
Вадзім
Павел Наташа
| Ірлпа
leap
Каласоўскі
Вадзім
Ліда Валялціна
Соф'я
| Валянчша
££ Аляксандр |
Кацярына
Зіна
7 р ы б у х <> ў с к і я (Р а м й н ч ы к >)
'1 рыбухоўскі
luai; Трыбухоўскам
/Хлеся Юля
I I
Р а ,-м а н ч і,і к / |
ft’ 1 рыбухоўскі Ллесь
(гл. Рмс. 2) Верл
Часлана Марыя
Бацсчка Ўладзімір
Бацечка Алесь (аі.чйуў ші міте) Софя К)і>фа
Бяцечка Касіусь Мялввіпя
(лі. Рыс. 3}
Рыс. 5. Пран#!Г родавода па манярынскай і бацькоўскай лініях.
С Ьанечка О Рзнцяна Пняул
Пшіяньінн Ліядін
Вапда І’амал
Мікалай Галіпг Тайцяпа
© н Івап
С^Стіікепіч
Рыніард Рышардавіч I loan
© I Бацечтса Вікепціп ££ Ьайечха Ўлшнімір
Ганнн
(I la гшыя)
Ьацечка
Лсакядля
(тЛіЦ трактйрыст * / 2-ut •лнкіў)
О Kyaiir lean а Сненаніла
Бацсчка
Ьратііслава
Аль5ін (Станксвіч Рышард)
Софія
Ьанечка Леанід Магдалсна
Рьхс. 6, Процяг родоводо па лініі бацькі.
I
Галіна
L.
Дляксйндр
Грыбух
Ярасла.ў Су Грыйух І'рі,пух
Надзся Еікснціп Аллксандр
I I
О О Поі і ка
Кацярыпа Капстатшііі
Біірм^
Гіікна
I
I
I I
I
I о'Ірьгііух
С «? ф 41 м ft 'і > Г-НТЦІК) Ганяа
I
I I
О <7-
Лтоцыпа Барыс
I
I
Тэрвнійіаў
Соф’я
Трыбух ('нрй.wi інча гкупшмшчыгі!,
Рьіс 7 Працяг радавода гга мацярынскай лініі
a ш
Прыгоды і летуценні жыцця
Забыты гармонік
Нарадзіўся я, напэўна, музыкантам, Гэта маіх продкаў корань і крыло, Гэтым ганарыўся і трымаўся франтам, Бо мая музычнасць для мяне — святло.
Я цягнуўся змалку прагна да гармоні [ з дзяцінства марыў хораша іграць.
У мяне свярбелі рукі і далоні, Сэрца пачынала весела спяваць.
Але ж у народзе музыка іграла,
I калі гармонік сонііам заблішчыць, Гэта маё вуха так заўжды кранала, Што бывала дрыжам у ірудзях дрыжыць.
I вось памятаю: Вялікоддзя свята, А суседзі ў хаце на футляр глядзяць, Гэта мая змалку шчаслівейша дата Мне далі гармонік ў рукі патрымаць.
Гармонічак спраўны “Венскае”* сістэмы, Нейдзе галасочкаў можа з дваццаць пяць, Толькі вось паўстала цэлая дылема, Як яе мяшочак правільна цягаць.
Улева цягнеш мешкам ён рыкае басам, Управа патаркаеш будзіць рэ-мажор, Бачу, што гармонік з нейкім выкрутасам, Як мне тут адолець дробны перабор..?
А гармонік быццам з нас усіх смяяўся
I адказваў чыста на ўсе лады,
Праўда, я ў гэтым мала разбіраўся, Калі рухаў мехам недзе ўнікуды.
* у гармоніку “Венскай” сістэмы танальнасць гука залежыць ад напрамка руху меха тыпа: зжым расцяг.
Бацька наш спяшаўся раніцай на працу, Брат жа той гармонік шчыльна закрываў, А я прабіраўся ў яго палацы I, што было моцы, нешта выцінаў.
А калі прабеглі можа з дзве нядзелькі, I хоць па ўзросту быў яшчэ малы, Я іграў надзейна вальсы і кадрылькі, Трапна вьтрацоўваў цесныя вузлы.
У Пашкоўцах вёсцы жыў стары Сымонік I чакаў у водпуск сына-марака, Той прывёз дахаіы новенькі гармонік, О ж я на ім бапнуў польку-гапака.
Я на ім вучыўся прагна і з натхненнем, I марак гармонік мне свой падарыў, Ён бы пакарыўся маім летуценствам, Слухаў, як гармонік ураз загаварыў.
Палыіы мае трапна гузікі збіралі, Шпарка прабягалі ўсе яго лады, Недахопы, праўда, дзе-нідзе бывалі, А пасля зайграў прыгожа. Праз гады. Ведаў “Сербіянку”, вальсы. менуэты, Паланез, мазурку. кракавяк. танго, Ён мяне забавіў, спакусіцель гэты.
Я ж да смерці бацьку ўзрадаваў свайго.
Бо заўсёды родны мною ганарыўся, Любіў на вячорках ‘вальчык’’ заказаць, А пасля гулянкі ён нібы свяціўся I спяшаўся маці руку цалаваць.
Ты са мною разам лекавы гармонік, Ты мне памагаеш гора гараваць, He бяру да вуха, што няма паўтонік, Гамай пачынаю пальцы размінаць.
I калі ў трыванні на душы занудзіць Я бяру гармонік рухаю мяхі, Ён мяне і лечыць, ён мяне і будзіць, Нейдзе прападаюць усе мае грахі.
Раптам адрадзіўся векавы гармонік
I заіграў прыгожа на ўсе лады,
Хай мне пазайдросціць сам старьг Сымонік, Што мае таксама расцвілі гады.
Я глыбока ў тайны гукаў пранікаю, Расцягнуўшы шырай выбарны баян, Тэму з падгалоссем басам дапаўняю, I гучыць харальна мой ручны арган.
1 калі вяселле, ці якое свята,
А мо трэба ў войска хлопца выпраўляць, Прымушаю плакаць гэтага салдата, Ён мяне да смерці будзе ўспамінаць.
Я цябе чакаю, шчыры Вялікоднік, Сорам, што ў кішэні амаль ні граша, Ты зайграй на радасць, дружа мой, гармонік, Адгавей ад стомы родная душа!
Усім адналюбцам мець гармонік раю,
Хай сябе ратуюць ад жыццёвых ям, Можа "Рассыпуху'’* страсянуць з адчаю, 1 разбудзіць душу кожны сваю сам.
... Прагартаўшы ціха мой жыццёвы дзённік,
Я хачу рахунак гэткі падвясці:
Мілае дзяцінства, любы мой гармонік, Ты як светлы промнік у маім жыцці!
30 студзеня 1999 г.
Грушаўскія танцы
У вёсцы роднай мне, а не ў глушы, Дзе з густам вытыкалі выбіранцы, Заўжды свяглела ў маёй душы, Калі ішоў у Грушаўку на танцы.
Мясціны вабяць гэтыя мяне
Сваёю чараўніцкай прыгажосцю.
Я ўлюбёны сёння ўдвайне
У край маёй шчаслівай маладосці.
* “Рассыпуха” адзін з прыгажэйшых і складанейшых твораў кампазітара і баяніста-легенды Віктара Грыдзіна.
Якраз за вёскай стужкаю ляжыць Прыгожы шлях у горад Ляхавічы. Радочак дрэў: адзін, другі стаіць I нетаропка Вас прайсці пакліча.
Цераз вярсту цячэ ручай малы, Бярэ пачатак ў лясным масіве. Абапал шляху сенакос былы -Адсвечвае вясёлкай дружнай ніве. Рабіце далей крокаў з дваццаць пяць, Кіруйце смела акурат і прама, На скрыжаванні крыж будзе стаяць, А перад ім вялізазная брама.
За ёй раўнюткі цыкляваны брук, Майстрамі камень так прыстасаваны, Што колаў не чуваць грымотны стук. А зрок і слых даўно зачараваны. Абапал бруку зелені шацёр, Галіны ліпаў пнуць у паднябессе, Чуць далей адыйсці як быццам з гор Яліны падаюць у цудным лесе.
Тут, каля вёскі, на сямі вятрах, У цэнтры колісь здзейсненага раю, Стаіць палац на радасць, не на страх, Якога тут я святасць закранаю.
Усё, што існуе вакол дварца: Расліны і жывое асяроддзе, Трапляе пад уплыў яго тварца Ад Глінішчаў да роснага Заброддзя.
Тут вьшрамляўся кожны на ўвесь рост, 1 ногі станавіліся пружынней, Гучалі спрэчкі, музыка і тост, I песні выбіраліся былінней.
Запоўнены веранда і пакой, Народ стаіць, жартуе, мітусіцца, Напруга чуецца і неспакой: Павінна нешта зараз тут адбыцца
Кульмінацыйным пунктам быў заўжды Прыход адзетых з густам музыкантаў, Адразу заціхалі ўсе тады, Бо перад імі мала варыянтаў.
Два скрыпачы, трамбон, саксафаніст, Акардэон “Міранда”, ці “Фіроцці”, Два трубачы: і тэнар, і альціст, ] барабан з талеркаю на дроце.
Да барабана: вэрблік і педаль, Дзве палачкі з карэльскае бярозы, Музыкаў зрэнкі проста як крышталь, Бо кожненькі бярогся лішняй дозы.
I толькі Журок вокам павядзе, I страпянуліся музыкі разам. ГІа вэрбель Рыця рукі пакладзе, Каб скалыхнупь будынак гулкім джазам.
I, раптам шыбане, як першы гром, To музыка страсае аканіцы, Ды барабан рытмуе: бом ды дом! Рыпяць кашулі, боты, палавіцы.
Дзве залы запаўняліся бітком, He мог стрымацца роўны і кульгавы. Вас паланяла музыка кругом.
I кожны новы танеп вам цікавы.
Адно народзіць музыка прытоп
I аб'яднае віхурэннем кола, Як нечакана паўза: ціха!... стоп! Адно шуршанне ног у наваколаў. Музыкі былі кожны на падбор, Цягнуўся доўга род бьтлы журкоўскі, “Тройка” касцюм, прычоска на прабор, Каваўся тут музычны дух пашкоўскі.
Жэня дзядзька і старэйшы Юзік, Між імі Паўлік і кола сваякоў, Самастойных, музыкальна-дужых, Падтрымалі талент нашых землякоў.
У Рэйтановай фэсцілі дзядзькі, Гавэнда данясла да польскай гміны: Трымаўся гонар гэткі, каб Журкі Вам паігралі хоць адну хвіліну.
Т аднойчы пані, на ёй банты,
Села ў светлай зале, дзе яе пакой, Грымнулі ўсе разам музыканты Свечкі згаслі ў пакоі да адной.
I ніхто не зварухнуўся з месца, Музыка йграе, цішыня стаіць, I тады служанка пані, здэцца, Чыркала запалкай свечкі запаліць.
Калі сядаў за гулкі барабан
Станкевіч Рышард у дзвярным праёме, Ды заіграюць польку пад баян Трымайся Святы Ян у панскім доме!
У чалавека быў шалёны спрыт, Ён выбіваў кійкамі трэляў гукі, Ва ўсіх сваіх паводзінах артыст, Бо талент меў і залатыя рукі.
А тут Сабіна выйдзе заспяваць, Сымонава, пад іх суправаджэнне, Дык вельмі цяжка будзе утрымаць Слязу міжволі з вашага дрыжэння. Ляжаў спіс твораў трэба праіграць: Абэрак, кракавяк, мазурку-польку.
Умелі па-майстэрску танцаваць, I яшчэ добрых спраў умелі колькі.
“Янка”-полька, “Гэля”, “Аліжбета” Задавалі іскрамётны тэмп і рух.
Полька “Гандзя” жвавая кабе га.
I яшчэ мо з сорак полечак-трасух. Кракавяк выцягваў дзве шарэнгі I ўздымаў усім настрой бадзёры.
Рухаліся спрытна валацэнгі, Мяняліся партнёркі і партнёры.
Цудоўныя, бывала, вечары Спраўлялі навучэнец і араты, Вакол дварца гарэлі ліхтары, Сюды прыходзіў бедны і багаты.
А пакоі клуба -нібы казка, 1 кожны меў свой непаўторны глянец, Прыбіралынчыца свая Параска, Насіла з набажэннасці ружанец.
А цудам быў узорчаты паркет, Такімі ў Эрмітажы ганарацца, З’язджаўся паглядзець калісьці свет, Быў як люстэрка можна ўглядацца. Галоўны густ мепь белую кашулю 3 бліскучай сіняватай бедізною, Выбірай сабе тады Настулю, Каб пакружыцца плаўна ў вальсе з ёю.
Усяго было: і песні, і грызні, He кожнаму хапала весялосці. Прыходзіла дуромнае гайні, Трашчалі і чубы, і нават косці.
Але ішоў сюды стары, малы, Вас заклікалі вокны ў палацы.
Трыумф трымаўся колішні. былы: Вялікі гонар ГРУШАЎСКІЯ ТАНЦЫ!
Адно агнём надзеі заблішчаць Разныя вокны панскага палаца, Разгорнецца душа, каб заспяваць Спяшаўся люд на Грушаўскія танцы. Ад моладзі вакол усё гуло, Тут: Перахрэсце, Шчаснавічы, Нача, Любое ганарылася сяло, Калі ў Грушаўцы на радасцях паскача.
I цераз якое пакаленне
Традыцыя прыгожай засталася: Да гасцей вялікае цырпенне, I каб цалелі вокны ў Парнасе.
3 усіх бакоў прыветліва на вас Глядзелі кружавы вянзэльных скосаў. Дайшлі з глыбіняў даўіны да нас Майстэрства і таланнасць беларусаў.
Якое пакаленне землякоў, Разглядваючы носьбіты святыя, Вьтхоўвалі сваіх дачок, сыноў, Каб людзьмі звацца маглі заўжды тыя.
У цяжкую пару прыют дзяцей
У палацы гэтым часта сталаваўся,
I станавілася ў душы цяплей, Калі дзіцячы смех тут раздаваўся. Хай запяе дзіцячы галасок У грандыёзнай велічы палаца! Хай хоць на кроплю ці на валасок Адродзіцца жаданне йсці на танцы!
Хай неаднойчы зорна заблішчаць Агнямі вокны панскага палаца...
I летуценна змогуць пакахаць
Улюблёныя ў Грувіаўцы на танцах...
О, ніспашлі сюды, Вялікі Бог, Для пастыраў: любоў, надзею, згоду! Святы будынак з галавы да ног Даруй сіроцтва душ свайму народу! Надыходзіць новае стагоддзе, I чакае пільна непаўторны час.
Хай заўжды рыхтуецца ў народзе Вера ў будучыню, што трымае нас!
I калі знайду гарточак сілы, Альбо раздзьмую тлеючыя шансы Зазірну сюды, маёнтак мілы, Каб паглядзепь на ГРУШАЎСКІЯ ТАНЦЫ!
/ 7 мая 2000.
Я шчасце меў пашкоўскім называцца
Рыхтую ў сабе запал прамоўцы 1 зраблю гэткі трагшы разварот, Каб прывітаць прыветліва Пашкоўцы, Маю радзіму, мой зямны ўзлёт.
Я шчасце меў тут колісь нарадзіцйа I крокі першыя рабіў я тут.
Чаму ж не маю права ганарыцца
I распачаць жыццёвы свой статут?
Мяне цярпліва тут чакала маці, Куды б я ад яе не адлягаў...
He кожнаму пашкоўскаму дзіцяці Такую маці Бог на свеце даў.
У нас вакол такія відавокі, Такі іх акрыляльна-звонкі зрух, Што ўздымаюць госця пад аблокі I зойме раптам ваш апошні дух.
У шэрым лесе, крышачку наўзбочку Балота Рамановае блішчыць.
Хмызняк, алешнік. Крышачку пясочку, Але зялёны бор сцяной стаіць.
Адразу паўз балота роўнай стужкай Бяжыць сцяжынка ў Жоўтыя Кулі Заселены дуброўнік рознай птушкай, Шаршні і пчолы роем тут гулі.
Заядлым рыбакам сваё раздолле, Даўнараўшчына мае гладзь вады.
Адразу за азерцам — коўдрай поле.
3 якога дубнячок бяжыць сюды.
Калі крануцца крышачку на поўнач
I краем леса ціха пагуляць Наперадзе, абняўшыся апоруч, Прыземіста бярозкі дзве стаяць.
За імі, з краю, бачыцца капліца, Гарышча пахаваных святароў. Тут ёсць магчымасць ціха памаліцца За старадаўніх напіых змагароў.
За ёю поле, хутарок Дуброўкі, Патапавічы срэбрам зіхацяць.
Ды воку назіраць сапраўды лоўка, Бо дахі металічныя блішчаць.
А паўз дарогі млын навідавоку У наваколлі сабірае зрок.
Магутны, я скажу, вятрак, шырокі, Лапоча крыламі, бы той вірок.
А побач з млынам дуб расце магутны, У аблокі ўпёрся зелені шацёр.
Зямля трымае гмах яго трохкутны, Няйнакш нябёсы сінія падпёр.
Але найцудней нахне чарамшына, На Хатках іх бывала не злічыць.
А побач расцвіце яшчэ крушына, Дык водыр на кілометар стаіць.
I ручаёк бурлівы. неглыбокі, Звязаў сабой азерцы ў ланпужок. Паводкаю затопяцца пратокі, Няраз на ім мы ладзілі каток. Раскруцім, зачапіўшыся віхурам, Адно мільгаюць дрэвы і кусты. ...Вось так жылі шумлівым балагурам, Па жыцці лёгка йшлі і напрасты.
А расцвіце лужок пачаткам мая, Узбухнуць почкі на ялінах дрэў, Пара гэта чаруе і стварае Ў сэрцы чулым радасны напеў Бывала, выйду, стану на масточку, Гляджу зачаравана ўдалячынь. Вакол прыгожа: прама і наўзбочку, Куды ты поглядам сваім ні кінь.
А варухнуся ранняю парою, Адно ледзь золак першы заблішчыць... I памахаю польскаю касою, Дык у плячах прыемны боль стаіць.
Кашу траву з вялікай асалодай, Кладу ўздоўж пракосы-духмяны. Бы еднасць адбываепца з прыродай I расцвітаюць пусткі-дзірваны.
Улегку прыгажосць: грыбы, суніцы, На лузе плямамі растуць рыжкі.
I грудамі чырвоныя брусніцы, Хаваючы ў траве свае вяршкі.
Уранні грыбнікі там-сям гукаюць, Капу грыбоў у абед якраз нясуць.
Ды верашчаку смачна ўбіраюць, А потым песні весела пяюць.
Мяне чаруе край пашкоўскі любы I басанож абойдзены куток.
Mae галоўныя жыццёвыя падрубы, Паветра спавівальнага гарток.
Я тут штодзённа ў працы завіхаўся, Куды ні глянеш бацькава жытло. Ад рук яго адметны след застаўся, За ім заўжды нам радасней было.
Але бягуць мае гады пакрыху, Сталею я, сталеюць землякі, Гадоў не ўтаймаваць, каб на іх ліха, Статут для ўсіх аднолькавы. Такі.
Шукаю ў сабе сілы ператрэсці
Цяжкія дні, жыццёвы мой адчай, Каб рысу своечасную падвесці, Хай толькі падтрымае любы край.
Хай мне напомніць матчыну зычлівасць, Яе прыродны цудадзейны дар:
Цярпенне, літасць, шчырасць, гаварлівасць 1 сагравальны са смяшынкай твар.
У нас была адна ў акрузе Валька, Якая ўмела шчыра шкадаваць.
1 коўдры ткала заглядзенне, лялькі, 1 ўмела найвыдатна працаваць.
Як мы ўдзячны сёння табе, мапі, Як нам цябе цяпер не дастае, Дзянькую і табе, і роднай хаце За ўсё! За ўсе каштоўнасці твае! Бывала, затрасуцца яе жылкі, У грудзях цяжар й не хапае слоў.
I кліча мяне маці на магілкі Слязой падняць памёрлых сваякоў.
Усё, што ёсць: і мой запал душэўны, I непадкупны трапяткі задор Бацькоўскі роўна адгалосак крэўны, Мой акрыляльна-творчаскі прастор.
Вось гэтай сваёй еднаспю з бацькамі Трымаюся да сівых валасоў.
Усё што з братам лепшае між намі Іхні наказ жыць еднасцю Журкоў.
Бо нашая шматгранная парода. Адкуль пайшлі вялікія Журкі, Няйначай, як усплёск яе прыроды Найлепшыя ў свеце сваякі.
Яны маглі і словам вас забавіць, Маглі і поле дружна заараць, I белы свет маглі сабой уславіць, Бо, як ніхто, яны маглі іграць.
А музыка усяго першааснова, Усебаковы палымняльны крыж.
3 яе ўзніклі ў чалавека словы, Якраз і сёння мы стаім паміж. Народзіцца дзіця кранае песня, Якая выліваецца з грудзей.
I не аднойчы радасна ўскрэсне Жаданне заспяваць паміж людзей.
А чалавек памрэ, хоць цяжка, сумна, Ды заспявае памінальны горн, Але ў рытме прабіўнога бубна. Памёрлы нам ўзвышана відзён.
Дык рысу падвядзем заўчас, міжволі: Каб нам было ямчэй жыццё трываць, Забыцца не павінны мы ніколі Пра род і край, дзе карані ляжаць.
Трымайся род і карані ўсе тыя, Якія ўзнялі палі, лугі, Адкуль пачуцці мрояцца святыя, Дзе бераг мой жыццёвы, дарагі.
Я выстаю. Мне трэба затрымацца. Бяда мяне не зломіць напалам.
Я шчасце меў пашкоўскім называцца, Дык гонар гэты дзецям перадам!
27 сакавіка 2001.
Сціплая хроніка жыцця (да 70-годдзя брата Вячаслава) Так, новая старонка распачата, Якую трэба, мабыць, і адкрыць. Сямідзесяцігоддзе сёння брата I з гэтай лічбай мусіш далей жыць. Наш род сялянскі ў прыгожай вёсцы, Якіх на Беларусі вельмі шмат, 3 даўніннай назвай рэдкаю Пашкоўцы, Са спісам каля ста вясковых хат.
Брат нарадзіўся грознаю парою, Бурліў у смуце мнагалюдны свет, I прадчувалі людзі ўсёй душою Бяда звядзе іх помыслы на нет. Брат падрастаў, быў жвавы і вясёлы, Ды пад наглядам матчыных Журкоў, Яму спрыялі па жыцці анёлы, Ад маці дабрыня ўвайшла ў кроў.
Трымаўся ён сваіх, а не чужбінак: 3 суседам “Марным” пасвіў брат кароў, Найлепшы яго дружа Доўгі Вінак, Але Савось уеўся прама ў кроў. Яны Савося разам запынілі, Падрыхтаваўшы добрыя кійкі, Буяна адмыслова адлупілі, Аж на кійках зламаліся сукі. Найбольшы поспех брата у вучобе, Ён змалку здатны па ўсім жыцці, Таму-сяму вучоба у вантробе, А ён свой крыж змог чэсна данясці. Чатыры класы скончыў у Пашкоўцах, Настаўнік першы з Шавялёў Бурак, Крыху паспрабаваўшы ў “радоўцах” Пайшоў у пяты клас такі ж юнак. Мо за яго выдатныя памкненні, А мо за нашай маці дабрыню I за яе прадбоскія маленні Сустрэў для свайго лёса вышыню. Юнак з суседняй вёскі адмысловы Таксама мераў першыя шляхі, Так брат сустрэў Міколу Каплунова, 3 якім іх скрыжаваліся вяхі.
Сем класаў скончыў Чэслаў на “выдатна”, А далей лёс яму наканаваў Прафесію настаўніка прыдатна, I ён яе пачэсна атрымаў.
Савейкі брата праграслі да ніткі, Бо хлеб настаўніка такі ж цяжкі, Спачатку, мабыць, трэсліся і лыткі, А потым з дзецьмі ладзіў напрасткі. Але ж у школах дзікуноў хапала, Вось і яму патрапіўся дзікун, Таму настаўнічаў ён вельмі мала, Рашыў сысці, каб на яго пярун.
I вось y доме бацькі вечарына, Яшчэ пад лямпай света не было, Брат малады, прыгожы, як дзяўчына, Амаль сяло на вечары гуло.
Гады ляцелі. Брат вярнуўся ў водпуск, Было ўлетку, ранняю парой, У сэрцы маці скалыхнуўся водбліск, Яна за сына клалася гарой.
...Бацькі маглі кланяцца і былому, Нямоглага спяшылі падтрымаць, Старому дагажалі і малому, Апошняе маглі з сябе аддаць.
Гэта яны сваім зямным цярпеннем Змаглі падрыхтаваць нас да жыцця, Дзе тлумачэннем, дзе-нідзе маленнем ГІас замаўлялі ў Бога ад трысця.
I мы вас, дарагія, не забудзем, Пакуль нам давядзецпа існаваць, Пра подзьвіг данясем свядомым людзям, Да скону дзён вас будзем памятаць.
А брат да музыкі таксама здольны 1 прыйдзе вось такі шчаслівы год, Калі ў прамежак, між заняткаў, вольны Яго пачуе здзіўлены народ.
Але спачатку стаў ён матэматык, Трывала скончыў універсітэт, Быў ён настаўнік, стаў заметны практык, Трымаўся хлопча ў вёсцы. як фацэт. А потым “Камсамольскае вяселле”, Гудзеў сзудэнцкі маладзёжны гурт, Бацькі крыху разгублена глядзелі, На жвавы гарадскі жыцейскі спурт.
Над брамаю вісеў вялізны лозунг: “СВЕТА і СЛАВЫ!” маладым жадаў. Так маладзёжны неўемны подых Трывала накірунак свой сцвярджаў.
Яшчэ адна цікавая старонка. Як падарунак лёснага жыцця, I маці нашай шчырая скарбонка, I прыклад ачмурэлы з ахвасця. Раптоўна змер наш непаўторны бацька, Руплівы, тонкі, здольны гаспадар, На шчасце, жыў паблізу маці дзядзька, Як падарунак неба, боскі дар На нас лягла адказнасць гаспадарыць, Але спрабуй да маці прыязджань, Аб тэхніцы мы не маглі і марыць, Канцы ў галечы пашыя ляжаць. ...Дзялкі з машыны мелі свой прыбытак, Уціснуцца ў чаргу было няўпрост, У кожным выканкаме тоўсты сшытак Вяршыў каму аўто, каму пагост. Напрыканцы кастрычніка мы з братам Шыбуем за аўто ў родны Брэст, Спяліла радасць нас жывым абхватам, Гэта жыццёвы вялікодны фэст.
3 сабой даведкі, шго мы не чучмекі, Што наша маці родам з Ляхавіч, Другіх паперак цэлыя сусекі, He змог да нас прыдрацпа цваны хрыч А там чарга стаіць наўпрост сцяною, 3 суседніх вёсак, дальніх гарадоў, Купля аўто была нам навіною I спапяліла душу нам і кроў.
Але знайшоў я ў плоце проста дзірку, Трымаючы ў рупэ шматок купюр, Плюю на іх кіруючую бірку, Бо бачу прадавеп не ад “Куцюр”. Кажу яму: “Паслухай, званы братка! Машыны размяце ў цябе народ, А з чым цябе сустрэне родны татка? Які табе ад гэтага прыплод?.
Вазьмі ў мяне рубель хоць невялікі I цэтлік дай на беленькі аўток, Купі сабе са скуры чаравікі”.
Зрабіў як трэба хлопча-малаток. Сядае прадавец замест кіроўцы, Мінаем браму, цемень з чарады, Шлях наш трымаўся прама на Пашкоўцы, 1 не было ў нас якой бядьі.
Стаяў здранцвелы брат з вясковым Хведзям, Навіна лупцанула, бы абух, I вось шчаслівыя да маці едзем.
Да хаты быў раз’юшаны Трыбух.
Вось з той пары мы з братам на машынах, Ужо памянялі кольвечы калёс, А першую куплялі ў атачынах, I роспачы і смеху аж да слёз.
У брата ўжо дзеці падрасталі, Як мода ўсіх падсунула да дач, Якія тут нас ветразі чакалі, Хоць стой, хоць падай, ці знянацку плач. За лесам брат паклікаў у Старобін, Знайшліся там сумленныя дзядзькі, Цывільныя прагматы да аздобін, 1 не былі б такі ж паляшукі.
Тайком пісала хутка ананімка, Што рэжуць хлопцы лес з усіх бакоў, I выканкама маецца падтрымка, Як ашалелы ананім зароў.
А хлопцы тыя граюць і спяваюць, На пілараме сутачны гудзеж, Бярвенні, дошкі разам адгружаюць, За кіламетар чуецца куцеж.
Вось так у бітве справу адстаялі, Стваралі атмасферу дабрыні, Зласліўцам аніяк не патуралі, Рабілі ўсё без фалыпы і ірызні.
У будаўніцтве свой адкрыўся подых, Бацькоўскія задаткі збераглі, Тут трэба мець ахвяравальны подзьвіг, I мы яго здзяйсніць такі ж змаглі.
У брата стаіць дом на заглядзенне, Разныя вокны, з мармуру камін, Накінуўшы прасцейшае аддзенне, Будуе дом, і нават не адзін.
Гмах гэткі ж збудаваў ён недалечы, Прымусіў лёс сыноў уладкаваць, I бацька гне свае старыя плечы I мусіць будаваць і будаваць. Бягуць да яго людзі і суседзі, Ён не адкажа ў дапамозе ім, I да мяне сяды-тады заедзе, Каб аб жыцці ўспомніць аб былым. Кажу яму я неаднойчы досыць. Пара на прызбе ціха пасядзець, Чаго цябе ліхое нейдзе носіць? А’стынь, кажу, не трэба ўжо карпець. Але гады яму не ўтаймаванне. Ён для душы знайшоў такі ж прасцяг, Спрыяла, мабыць, Боскае абранне, Гармонік ён асіліў на касцях.
Трымае нашых родзічаў памкненні I не патухла зорыстасць Журкоў, У векавым азораным спляценні Звязаны вузел радавых шнуркоў.
Сядзела музыка глыбока ў целе, Адно яе штуршок паварухнуў, Акорды і трохгучнасці паспелі, А потым і глыбей браток капнуў. Ды так, што стаў ён двойчы лаўрэатам На конкурсе былым “Іграй, гармонь!” Перадзяваўся нават і салдатам, Пасажы брала руппая далонь.
Іграе мноства цудадзейных твораў, Майстэрства павышае з года ў год, He абыходзіць дробных перабораў, Ды яшчэ брат нядрэнны рыфмаплёт. Бабуня аб табе заўсёды дбала, Ты для яе быў самы дарагі, Затоена заўжды цябе чакала, Бо ты, адзін з нямногіх, не благі. Вучьтўся “на выдатна” з асалодай, Да скону паважаў нашых бацькоў, Ніколі не ганяўся ты за модай, Трымаў павагу цётак і дзядзькоў. Зайдросціць можна нават акружэнню 3 боку цікавых, рэдкасных сяброў, 1 атмасферы дабрыні стварэнню -Гэта святых ўздзеянне віроў. Пашчасціла табе мінуць калгасы, Сялянскія праклёны, балбатню, Хай цешаць берташовыя прыпасы. I будзем помніць нашую радню.
Успомні, як усё у нас забралі, Як маці галасіла па кані, Як неаднойчы на сабе аралі, У поціску дзяржаўнае трызні. Пашчасціла нам жыць у акружэнні Гэткіх, як Бронісь, ці другіх дзядзькоў, Майстэрства іх хапіла б нават цені, Каб след аставіць для другіх вякоў.
I хроніка твая як на далоні, Хвалюецца, вагаецца, мігціць, Прыйшлі і да цябе сівыя скроні, А шчасце дзе? Гісторыя маўчыць. Адсунь хваробы, лекі і трывогі I засяродзь увагу на сабе, Няхай цвітунь твае шляхі-разлогі У вечнай працавітай барацьбе.
Трымайся і найдалей цвёрда, звонка, Хай шчасціць табе кожны час і дзень, Хай падтрымае ласкай Света жонка, Хай адступае за сыноў мігрэнь. Хай стрэне і выдатак цябе годны, I кіну тост душэўна, наўздагад: “За гэткіх вось, як ты ў мяне ёсць родны Ў сэрцы з музыкай сумленны брат’” Трымайся род прыкметных берташовых, У дзецях, і ўнуках на вякі' Людзей кіпучых, здольных, адмыс.ювых, Якіх жыццё трымала ад рукі.
1 памятайце, дзеці і ўнукі, (Вось гэткае ад мудрых чуў і я), Заўжды было і ёсць, як даннасць мукі: Галоўнае ў жыцці адно СЯМ’Я! Дык беражыце парасткі кахання, Любоў дзяцей трымайце на ўвесь рост, Усе помыслы і дзеі для спрыяння Сваёй сям’і. Яна святы фарпост! Сям’і аддам апошняе прычасце, ІІрыстойнага жыцця гэта залог, Жывіце, сем’і, ў гонары і шчасці, I памажы ўсім свяцейшы Бог!
Успомнім і братоў і аднагодкаў, 3 кім разам лёс наканаваў ісці, За нашы карані і родных продкаў, Каб нам да іх таленту дарасці. Кожны з жывых павінны прагнуць роду, 1 род павінны змалку праслаўляць, Каб быць патрэбным і сабе й народу, Ахвярна трэба жылы надрываць. Пражытае жыццё, бадай, як песня, Як лёсны сон, як гоман ручайка, Няхай прыходзіць да цябе прадвесне, Хай саграе сяброўская рука.
7 кастрычніка 2004.
Дзядзька Дзям ’ян
Хто, скажыце, у вёсцы не ведаў Дзям’яна Бацечку? Кожны з аднавяскоўцаў марыў пагутарыць з дваюрадным братам нашага бацькі хоць хвіліну і сагрэцца яго душэўнай цеплынёй, глыбокімі пранікнёнымі разважаннямі. Жыў ён на хутарскім раздоллі. Жонка раптам захварэла і памерла. Ён адзін старанна выхаваў і вывеў у самастойнае жыццё абодвух дзяцей (гл. “Радавод”). Яшчэ болыпы ўдар чакаў дзядзьку, калі пры родах памірае красуня-дачка Фаіна. Дзядуля Дзям’ян гадаваў і мілаваў дарагую ўнучку Ліду яшчэ болей адказна, чым родных дзяцей. ГІрыгожа выхаваў, дапамог атрымаць адукацыю, выдаўзамуж і дачакаўся праўнукаў. Сумленны, працавіты дабрак навекі ў сэрцы родных і землякоў.
Я летась позняю вясною Шукаў мясціны, дзе жытло Мне той юнацкаю парою Дало прытулак і цяпло.
Дзе я зазнаў прыволлем шчасце, I сэрца болі загаіў.
I да каго я меў прычасце Сустрэў і доўга гаварыў. Сустрэў я дзядзьку нечакана На скрыжаванні двух шляхоў. Вакол прыгожа, светла, рана, Сустрэча наша ля “Дубкоў”.
Вось чалавек ідзе бягуча, На ім кашуля і каптан.
А сэрца сціснула балюча, Бо гэта дзядзька наш Дзям’ян. Іду насустрач, ды баюся, Можа, я дзядзьку не пазнаў.
I толькі я ледзь-ледзь крануўся, А ён ўжо мяне вітаў.
Бяру за цёплыя далоні, Сціскаю моцна плячукі. Сівыя валасы і скроні. Але затое гаваркі.
Вяду пад белыя бярозы, Блішчыць на дзядзьку панарад, Хусцінкай выпірае слёзы, Пытае ўсё ў мяне падрад.
I пра здароў’е маёй маці,
I мой студэнцкі кашалёк.
I пра цяпло ў наілай хаце, Грунтоўна ўсё і нездалёк. Расказваю яму навіны, Пра Полыпу, нашых сваякоў, Каб не было ў іх прычыны. Жылі б мы разам будзь здароў.
Яго Амерыка хвалюе
I хоча чуць Аўганістан.
Як толькі добрае пачуе, Адразу свеціцца Дзям’ян. Няраз я ў дзядзькі частаваўся I ўзнімаў сабе настрой.
Ніколі дзядзька не губляўся, Узровень мне паказваў свой.
Я добра памятаю хутар: Лясок утульны, маладняк. Падчас каня свайго я путаў Ды йшоў да дзядзькі праз хмызняк. На дзядзьку хвартук адмысловы, У руках палоўнік ці жбанок.
Прынёс бярэмем з клуні дровы 1 цягне вілкамі гаршчок.
Тлумачыць нешта і жартуе, Чуваць бы з плюшу дзядзькаў бас. А сам ірачанікі рыхтуе I налівае з мёдам квас.
Сталы абрусамі засланы, Вісяць на бэльках ручнікі. На ложку коўдрык даматканы, Над ім навітыя клубкі.
У куце віснуць паляндвіцы, ГІрыгожы колер, смачны пах. Тырчаць з пячуры рукавіцы Якраз па дзядзькавых руках. На покуці відаць палічка, Радкамі кніжкі там стаяць. Хаця іх колькасць невялічка.
Але ж спрабую іх дастаць.
Чытаю: Блок, Купала, Колас, Някрасаў, Бедны і Чарот.
Падаў паціху дзядзька голас: Хадзем, ён кажа, у агарод.
У агародзе тым цыбуля, Салата, морква, агуркі. Дасціпны гэтакі дзядуля, Паломіш з ім усе бакі, Але найболей ганарыўся За свой купчасты сіні бэз. Ён аж ад радасці свяціўся, Як толькі я ламаць палез.
А збоку прама за цяпліцай Велічынёю мо з кулак, Раснвіў прыгожаю святліцай Чырвоны з пазалотай мак.
У дзядзькі ўсё размеркавана Без гаспадарлівых кабет. Дамоў ісці мне ашчэ рана, I мы сядаем за абед.
Стол быў застаўлены харчамі, Я добра памятаю, так:
3 парком, з салёнымі грыбамі Ляжаў засмажаны кумпяк.
Я доўта ў дзядзькі частаваўся I разважаў з ім аб жыцці.
Падзенькаваўшы, я растаўся Пара была дамоў ісці.
Я п’яны быў ад прыгажосці
I чалавечага цяпла.
Казаць яшчэ хацеў чагосці,
А думка гэткая прыйшла:
Мой лёс быў звязаны з табою, Ці радасць, ці бяда адна.
Я ўспрымаю ўсёй душою
Цудоўны вобраз Дзям’яна!
Matt 1983 г.
Цётка Бурачанка
Пасвятлела на маёй душы, калі даведаўся, што ўсе дзеці і ўнукі цёткі Бурачанкі жывуць прыстойна ў Польшчы, амаль у шыкоўных сядзібах, і адно гэта ім дазваляе адчуваць сябе на прыслупцы адпаведнага гонару. Нідзе не чуў. што яны збіраюцца вяртапца на сваю першую Радзіму. Бо яе брат і другія родзічы, гэтак як і мае бацькі, засталіся ў савецкім калгасе жабракамі.
Шчасця вам, цётка Ганна. вашым дарагім красуням дочкам Алене, Яніне і сыну Пятру!
Хай множыцца бурачанкаўскі род унукамі і праўнукамі! Шчасця вам усім, міру і дабра! Слава прыгожай і заможнай нашай славутай суседцы Польшчы!
2.07.2003.
Вось навіна-неспадзянка, Водгук роднага крыла Гэта цётка Бурачанка Голас з Польшчы падала.
Голас, увогулле, вядома, Падарылі мне Багі.
Ён да дробязяў знаёмы, Да пяшчоты дарагі.
На ўлонні нашай вёскі Ёсць прыгожы закуток: Жыта з бульбаю палоскі, Побач спрытны хутарок.
Ці ўвечары, ці зранку Атрасала мурагі.
Наша цётка Бурачанка Чалавек нам дарагі.
Яна шчырая на словы, Іх трымае цэлы рой. М ілагучнасць яе мовы Створыць радасны настрой
Дзядзька Стэфан недалёка, “Стэпцік'’ кажуць на яго. Цётка Юзя прама збоку, Усе роду аднаго.
Сын старэйшы завіхасты
I руплівы гаспадар.
Дзядзька Вінель госцем частым Быў, як лепшы боскі дар.
Прыгажуняй расла Лена, Дзесяць ёй было якраз. Мая б воля, дык нязменна Падабраў бы ёй абраз.
Маці да малодшай цягне, Яе роднае дачкі.
Прыгажуня-кветка Яня
Ходзіць, рукі пад бачкі.
Мела цётка зямлі ўволю.
Мела дзедаўскі пасаг.
Ды й прышлося шукаць долю:
У Польшчу ехаць “на бабах”.
Летась страціла кароўку, Дзядзька Вінель даразаў. Пад калгасную муштроўку Яе Сталін падвязаў.
Перанесла сваё гора.
Цяжка цётцы вохці як.
Потым рушыла за мора, Скарб прадаўшы за пятак.
Апынулася ў Польшчы, Там вяскоўцаў было шмат.
У калгасе толькі мошчы Падтрасаў няёмка брат.
Вось Пашкоўцы затрасліся: Бурачанка едзе ў Польшч. Толькі дурні засталіся, На той час было іх болып.
He было ў тым геройства, Толькі ворахі прычын.
Сутрасала рэшткі “Ройства”* Ад дзяржаўных атачын.
Запрасілі ўсіх суседзяў, Бліжніх, дальніх сваякоў.
Было гэта па абедзе, He змяшчаў пакой сталоў.
Праважалі Бурачанку
Усёй кагортаю сяла.
Дружна справілі гулянку, I яна як тут была.
Мне пашэньціла да цёткі Гэтаксама завітаць.
На гармоніку ўсё-ткі Я прыгожа мог іграць.
Як гармоня заіграла,
Уздымаючы настрой, Валька весела спявала, Дзядзька Вінель сам не свой.
Падхапілі песню звонка
I суседзі, сваякі.
Матчын голас цягнуў тонка Вершаваныя радкі.
Нашы цётцы пажаданні:
Шчасця! Дзецям -зорных спраў, Сам святы ў адлюстраванні Бурачанку шанаваў.
I жыве сёння прыгожа Стойкі, мужны чалавек.
Я жадаю: “Дай ёй, Божа, Перажыць і Новы век!”
* Ройства прыгожы вясковы лужок, які аддзяляў хутары ад вёскі.
Ёсць кабета-незвычанка Мацярынскасць і радство! Наша цётка Бурачанка Дабрыня і хараство!
Калі раптам не скаваю,
Абы сэрца адышло, Я да цёткі завітаю Пакланюся ў падало... Можа, выкажу спантанна 1 Іад дрыжэнне слёзных вейк: “Дарагая цётка Ганна! Вы нам родны чалавек!”
Валька Ганну шанавала Да апошняе вярсты.
Радство сэрцаў сагравала Іх дзявочыя масты. Хай цвіце ў свеце Polska. Прыгажэе родны край! Памажы ім, Маці Боска, Падары нябесны рай!
12 чэрвеня 2001.
Памяць сэрца (дваюроднаму брату Юзіку Сіцько) Наш род, о Богу дзякуй, не кароткі, Немала трэба дзён, каб абыйсці.
Дзяды.браты і сёстры. дзядзькі й цёткі I кожнаму павінна павязці.
Раскіданы па цэлым белым свеце, Дзе нашае радні цяпер няма?
А трэба разумець: у іх жа дзеці, Сабраць усіх дык сгірабаваць дарма.
I вось цяпер сціскае цугам гузік, Што болей брата мне ўжо не сустрэць.
У Пашкоўцах быў адзін Алінін Юзік, Які радню мог шчырасцю сагрэць.
3 маленства быў падатны, хітры. сціплы, У працы і вучобе быў за двух, Вясковыя празвалі яго “Змыслы”, За непаўторна вытанчаны нюх.
3 паўслова слухаў бацьку свайго, маці,
А два яго малодшыя браты
Падпарадкоўваліся Юзіку з дзіцяці, Хоць ён не быў ні злосны, ні “кругы”.
Вучыўся ў школе толькі на “выдатна” I прыкладам другім таксама быў, Пружыністы, рухавы, здольны, статны, Яго любілі. Ён усіх любіў.
Бацькі мелі дзядоўскую сядзібу, Падлога з гліны, вокны пры зямлі, У разводдзе на падворку лаві рыбу, Бо што тады бацькі яго маглі?
Пайшлі на “Хаткі”. Гэткая “раскоша”, Хоць возера на ўскраі будана.
Бацькі ў калгасе “дзяжылі” без грошай, Палітыка дзяржаўная мана.
Але паўстала мара не здавацца,
He быць у акалічнасцяў замку,
Так пачалі знянацку будавацца, Падаўшы шанцу рэдкаму руку.
1 Юзік па-сыноўску праявіўся, Якраз ён скончыў мінскі інстытут, Ён за любую зачапку ляпіўся, Каб дом, як церам, нарадзіўся тут.
I храм удаўся ўсім на заглядзенне,
Свяціліся ад радасці бацькі,
I, як уласнае пераўтварэнне, Стаіць узорам вёсцы на вякі.
I дзеці падрасталі год за годам, У Юзіка ў Барысаве сям’я.
Ён не цураўся сваім дзіўным родам.
У гэтым сведкі ёсць. не толькі я.
Меў у жыцці адказнейшую працу, Бо вох нялёгка даглядаць шляхі I кожнай дагадзіць вяльможнай “цацы”, Але і тут у Юзіка вяхі.
Вось толькі да сябе ён без увагі, I сэрца ў турбоце спапяліў.
Засумавалі дзеці-бедалагі, Бо бацька іх амаль яшчэ не жыў.
А тое, што здзяйсніў хай застаецца, Як помнік для астатніх і жывых.
Цябе ўспомню сэрца схамянецца: Як не хапае добрых воч гваіх.
Ты быў заўсёды цваны, памяркоўны, He спрабаваў ніколі каб схлусіць, Твой іплях выдатны і адметна роўны, Як цяжка нам цяпер без цябс жыць.
Народ вясковы змэнчаны да ніткі,
А ў магілках нашыя бацькі
He ведаюць пра нашыя здабыткі, Пра лёс засмучаны для нас такі.
Але такіх, як ты не забываюць, Ты ў памяці жывых сясцёр, братоў, Якія сваёй доляй памнажаюць Усё, што засталося ад бацькоў.
Твае здабыткі дзеці спажываюць, Штодня ля маці, дбайныя сыны. Hi дня яны цябе не забываюць, Зрабілі ўсё для ПАМЯЦІ яны.
6 лістапада 2003.
Надзя (пляменніца, як родная сястра) О, лёс, наш лёс! Які неміласэрны, Як цяжка нам цябе ўтаймаваць.
А ён бывае да таго ж пражэрны...
Аб гэткім мушу людзям спавядаць.
У ёмістым сямейным пераглядзе Радню сваю хачу занатаваць, Бо матчыну пляменніцу, як Надзя, На белым свейе цяжка адшукаць.
Яе з калыскі песціла матуля,
У нашай маці боская душа,
Надзейна Надзі ў Журкоў прытулле, Дзядзькі не шкадавалі ёй граша.
Глыбокі розум шчырай суразмоўцы Вас паланяў адразу назаўжды, Яе любілі ўсе аднавяскоўцы, А Надзя ўжо сталела праз гады.
А тут хлапец у Надзю закахаўся, Высокі, спрытны, хуткі, трапяткі. Быў здатны да жыцця і не праймаўся. Калі жыцнё штурхала пад бакі.
Пад музыку журковых ажаніўся.
Такіх, як Косцік грушаўскі, не шмат, Цераз гадок сынок ужо з’явіўся, А татка ўжо ў арміі салдат.
Якія пісьмы нам чытала Надзя
Ад роднага салдата-юнака
Пад розгалас радні ў нашым садзе, Якой у нашай вёсцы талака.
Мы разглядалі Косьцікавы фоткі Падцягнуты, пружыністы, як сталь. Шынэлік вокам бачна, што кароткі, Сям-там блішчаў ці ордэн, ці медаль.
А на грудзях у хлопцаў аўтаматы, Адно ж народ атросся ад вайны, Фашыст ушчэнт раструшчаны пракляты, Знайшлі сабе магілу груганы.
I бачыўся ў гэтай маладосці Рашучы і задзірысты настрой, Жаданне па-геройску, ягамосці, Радзіме адстаяць святы спакой.
Макрэлі ў Надзі вочы ад цярпення Нясці жаночы невыносны крыж, Трымала іх любові летуценне, Якое існавала ўжо паміж.
Няспынна час струменіў год за годам, Ужо чацверты Славіку гадок,
Трь:маўся стройны стан журкоўскім родам, Да Надзі маці бегла праз дзянёк.
Ад радасці ўспыхвала Надзея, Спяшалася хутчэй на стол прыбраць, Здавалася памкненні чарадзея Варушаць ею жыццем не адстаць.
А Славік верабейка шчабятлівы, Надзейна ведаў, дзе і што ляжыць, Такі прыгожы, ладны, шамятлівы, Дзе трэба шагам жэўжык падбяжыць. Ласкавы голас быццам салавейка, Праменьчык у пакоі: там і тут, Якая ж вы руплівая, Надзейка, Якіх яшчэ наперадзе пакут...
Для нашай маці гэта была прызба, Дзе Валька сагравалася душой, Упрыгожвала жыццё даміна-выспа, Дзе слугі пана месцілі вайной.
А зараз тут пакоі для гарушчых I тых, каму няма свайго жытла, Вайна ўсіх падраўняла пад “няймушчых”. Усе жылі з надзеяй да святла.
А вось і Косьцік завітаў са службы, Пяць роўна каштаваў салдацкі хлеб, Але любові Надзі, сына. дружбы Якраз хапіла, каб да іх прыгрэб.
Якое ж было свята ў Журковых, У Пічыцаў яго жывых бацькоў, Падзеяў мроілася новых, новых, I чорных не відаць яшчэ шляхоў...
Гасціў нядоўга Косьцік і ад’ехаў, У чым стаяў армейскім бушлаце, У Надзі ў сэрцьт аддалося рэхам, Чаканне шчасця раптам расцвіце. Але ў іх жыцці было іначай, За што ім гэтак лёс наканаваў?
Якой Журкам бяда будзе балячай, За што ты, Божа, Надзю пакараў?
Пасля вайны галечы панаванне, Як невыносны жудасны суздром, Жыццё на нуцявіне, існаванне, Памкненні чалавечыя тырчком. Запасаў за душою ні капейкі, Усё праглынула прагная вайна, Вялікае багацце паўаб’едкі, 3 чужога па-суседску чыгуна.
Круцілася Надзея ў галымніцы, Сяды-тады на працу хоць на дзень, Маці нясла апошняе сястрыцы, Як здзек пусты калгасны працадзень. А тут дзяржава гулка прагукала, ГІаабяцаўшы доўгенькі рубель, Ахвочых н’ат было, скажу, нямала, Спяшаўся кожны з дрыжам за дармель.
Гэта ярмо і Косцю паланіла, Ён быў у працы дзюжа нецярпкі, Хоць Надзя неаднойчы галасіла, Але няўмольны лёс скруціў' такі ж. Магчымасц' былі абмежаваны, Вакол наступствы жудаснай вайны, Працоўны чалавек быў закільзаны Пад балылавіцкі шоргат і бубны.
Кожны батрак шукаў свой паратунак, Хоць маламальскі здатнае жытло, Трапляўся і жахлівы накірунак, Дзікунства ўсімі фарбамі цвіло.
Так Косцік падмануўся на вярбоўку
За Ленінград, ажно пад фінскі край, У Карэлію на лесанарыхтоўку.
Нас, родных, ахапіў прама адчай.
I вось з дзіцяткам Надзя ў “Карла-Фінску”, Так людзі вымаўлялі гэты свет, Апошняе з сабой, нават калыску, Бо без дзіцяці не існуе мэт.
Дзяржава падарыла фінскі домік.
Дашчаты, двухсямейны, неблагі.
Косьцік прыдбаў сякеру, пілку, ломік, Прымераў кірзавухі да нагі.
Радзіма ўся растрэсена вайною, Ды як паветра трэба “матэрыяль”,* У “Карла-Фінску” лес стаяў сцяною, I мог згадзіцца на любы караль.
Спачатку Косьцік гакаў дрывасекам,
Затым займеў пасаду брыгадзір, Меў гонар свой. Лічыўся чалавекам I між суседзямі, як быццам, мір.
Чаму ж, як быццам? Гэта потым, потым, Потым між імі жудасны падзел, Абкручаны жалезным, ржавым дротам, А пакуль спокуй і не бачна стрэл.
А праца ў лесе гнула да зямліцы,
За змену ледзьве ногі валачэш, Крывавымі былі яго рубельцы, А без дазволу з працы не ўцячэш.
Пасадзяць, быццам здрадніка, бязвінна,
1 да сям’і прыклеіцца кляймо, Як багна, “карла-фінская” чужбіна Зацягвала Надзею ў ярмо.
* матэрыяль так называлі ў нашай мясцовасці матэрыял з драўніны.
Лес ;‘карла-фінскі" быў такі ж патрэбны,
Каб аднавіць руіны ад вайны, Час беларусаў быў неміласэрны У росквіце хлуслівае маны.
Але працоўных ручак не хапала, Зімой сякерай дрэва не ўдзяўбеш, Працэс крутнуўся да лесапавала, Іначай лапкі хуненька складзеш.
Так Косыіік атрымаў ігрыстасаванне
I пілку “Дружба'’ кідаў на плячук,
3 ёй праца йшла адно замілаванне.
На вёрсты раздаваўся гулкі стук.
У “Дружбу” залівалася гаручка
I масла грамаў дзвесце ў паддон, Каністра масла і бензіча бочка У хаце прама з дзеткамі, pardon.
У Надзі там сыночак нарадзіўся, Старэйшаму гадкоў каля сямі, У холадзе і голадзе прыжыўся, Дадатак Надзін родны да сям’і.
Хавалі бочку, пэўна, ад крадзежу, Ён, як напасце, існаваў і тут, А яшчэ трэба справіцца пра ежу, На халадрызе без яды капут.
А пі ж дзяржава думала аб людзях,
Вось і ў іхняй вёсцы магазін
За тры вярсты, хоць дапаўзай на грудзях.
Бо ўзімку снегу метар не адзін.
Ужо пяты год, як Надзя ў “Карла-Фінску”, Малодшаму пайшоў чацвёрты год, Жыве сям’я ў здзеклівым упіску, А дзе ж знайсці спрыяльней асярод?
А дзеткі бы нябесныя анёлы,
Рухавыя, як Косьцік трапяткі, Толькі бяда няма паблізу школы, 3 матуляй разам родныя браткі.
Яны сабе шукаюць прымянення, Усе цацкі зашмалыіованы ігрой, Няма да іх дзяржаве дачынення, Якім ачмуркам быў савецкі строй.
Але бяду Надзеі сэрца чула,
Таму яна ірвалася дамоў,
Калі бяды пражэрлівае дула
Ужо скіравана на яе сыноў.
Ў той чорны дзень Надзея ў магазіне: Пайшла звычайна рупна раніцой, Але ў душы кальнула ёй аб сыне, Шго ён сягодня быў як сам не свой.
Купіла ўсё дзеткам на сняданне
I рушыла, бягучы, да дзяцей, He ведала, што змрочнае закланне Святло адцісне ад яе вачэй.
Да вёскі засталося недалёка,
Як раптам Надзю ўстрывожыў дым,
Усё ўпала з рук, што неслася так лёгка,
Усе думкі сваім дзецям дарагім.
Пакуль падбегла з хаты толькі попел, Жывых дзяцей не бачна а ні-ні.
Матчын ускрык ператварыўся ў чопел*: Сыны яе загінулі ў агні.
Старэйшы Славік меньшага сабою,
3 дзяружкамі і коўдрамі накрыў, Агонь жа палыхнуў па іх ракою 3 той бочкі. 1 адразу спапяліў.
Суседзі свае вынеслі пажыткі,
Вазоны і рудыя дываны,
А за сцяной крычалі крыкам дзеткі, Няўжо ж аг.ггухлі, людзячкі, яны?
Здзяйсніў старэйшы свой дзіцячы подзьвіг, У яго думак іншых не было, Аддаў малому свой апошні подых, Другога быць між імі не магло.
*чопел нечалавечы, бесславесны ўскрык на грані страты розуму (аўт.).
У горад Надзю везлі непрытомнай, Жыццё яе было на валаску, Бялізна ў шпіталі цемрай чорнай, Той самай, што ля хаты на пяску.
Вось так памерлі Надзіны памкненні Вярнуцца разам з дзецьмі да Журкоў, Сплылі гадамі боскія маленні, Пакінуўшы сумоту для бацькоў.
Апошнія гады свае ў пшіталі Ўжо падняцца з ложка не магла, Вочы яе ад слёз не прасыхалі, Сцяжынка да сыноў яе вяла.
Яны ляжалі разам у магіле,
Дзьве жменькі папялішча ад дваіх, Іх з ружамі дзяружкаю накрылі I пахавалі родных, дарагіх.
3 маланкай вёску абляцела веетка Пашкоўпы і другія гарады, Як жа было балюча, горка, кепска На многія працяглыя гады.
Казалі, што хавалася ад свету.
Амаль што не выходзіла ў двор, Пакрыху падагрэла яе мэта Застацца жыць бядзе наперакор.
I мару сваю радасна здзяйсніла, Хаця тут радасць нават ні пры чым, Калі аднойчы немаўля радзіла, Каб вочы адсланіліся пры ім.
Імя дзяўчынцы далі нашай маці За Вальчыну святую дабрыню, I Надзя аддала любоў дзіцяці, Чым змераць гэткай маці вышыню? Расла, дужэла родненькая Валька Адзіным з маці подыхам і днём, Але на сэрцы Надзі сумна, цяжка, У роце сліна горкім палыном.
Беглі гады, але сваю нястачу
3 дзьвух чалавечых, Надзі родных, душ Трымала ў русле прасвятой задачы, Якую падтрымаў таксама муж.
Іх мара, каб займець яшчэ дзіцятка, Рассеяўшы страшэнны маці сум, А разам з гэтым пасвятлее хатка I будзе меней невыносных дум. Хоць сэрца ўжо Надзіна здавала,
I чула Надзя, што яно ліпіць, Толькі б паспець, сабе яна казала, Бо без дзяцей ні існаваць, ні жыць.
1 вось яна шчаслівая хвіліна: Другое немаўлятка ля яе, Гэта была ўжо новая часіна, Вось толькі Божа шчасця не дае.
Ці не яе аіюшнія памкненні: Апошні ўздых дзіцяці перадаць, I, вымаўляючы яму маленні, Нячутна і раптоўна паміраць. Паняньчыць ужо дзетак не прыіплося, Памерла нечакана і заўчас, Што перажыць тым дзецям давялося? А як яна асіраціла нас?
I Надзя пахавана разам з дзецьмі, Яна іх не пакінула адных, У Бога просячы і часта вельмі, Каб найхутчэй ёй легчы каля іх. Ляжаць: Надзея, Славік, разам Сашка Утрох на чужбіне і нездарма, Краінай кіраваў наш Сталін-“бацька”, Радзімай для людзей была турма.
3 радзімы людзі беглі ад галечы, Шукалі шчасця, марылі аб ім, А шчасне тое біла іх у плечы ІДі раптам расплывалася, як дым.
Глядзіце, колькі трэба было плётак I колькі недарэчнасцяў быцця, Каб спапяліць яшчэ маленькіх дзетак, Застаючыся сіратой жыцця.
Напэўна, кляў сябе нястомна Косьцік За свой перад дзяржаваю давер, У попел струшчыўшы сямейны мосцік, I што чакае Косьціка цяпер?
Ён змог падняць дачку ўжо без Надзеі, Усе кропелькі ад маці. Усе яе, Мо, тут працяг у радавыя веі, Хай Божа любы крылле ёй дае.
I мы, сястра. ніколі не забылі Hi вас, ні дзетак, ні жаночы лік, Які мы да беспамяцтва любілі. Ад успамінаў у душы ўскрык.
А маці наша рушыла ў дарогу, Хаця ляцець і ехаць не магла, Як удалося гэта бачна Богу, Дацяць у “Карла-Фінск”, апроч сяла. Да самае апошняе хвіліны, Да стука сэрца, закрыцця вачэй, Шукала маці Надзі пуцявіны. He сплючы колькі горыстых начэй.
Любіла век, як родную сястрыцу, Бо ў нашай маці зрэла пачуццё, Што з ёй павінна дрэннае здарыцца, Каб пачарнець ад болю праз жыццё. Што з горыччу ў душьг хачу адзначыць: Надзея лёс не выбрала сама.
Дзяржава гэткім так змагла аддзячыць, Таму баліпь за роднае імя.
Дзяржава наняла іх за капейкі, Галеча не пакіне за дзенькуй, А потым штурханула ў калейку На загібенне, Божанька, даруй.
А дзе ж дзяржавы помыслы аб дзецях? Няўжо ж у “Карла-Фінску” шмат дзяцей? А бочка ў хаце. Гэта ійто, нарэшце? Які спрыяў тым дзецям дабрадзей?
Прыйшоў той час, калі цану уладзе Гісторыя няўмольна ўсё ж дала, Як здзек з людзей: пачварнасць і бязладдзе У дотыку перш-наперш да сяла.
] Пічыцы улады той ахвяры,
О, колькі іх безвіннейшых ахвяр,
А разам з імі згінулі і мары, Калі дзяцей іх праглынуў пажар.
О, колькі было бедаў у Журковых!
Як наша маці ўсё перанясла?
Нясло злых ліхавеяў новых, новых
Да нашага пашкоўскага сяла.
Лёс пашай Надзі патушыў агеньчык,
Мы не маглі ні дыхаць, ні спяваць,
I гэты боль і сёння мяне мэнчыць, Таму ўсю праўду мушу напісаць.
Да скону не забуду сваю цётку*,
Яе ласкавы голас і настрой, Калі ступаю на радні выгодку Адразу станаўлюся сам не свой.
Бо мне радня, як лекавая памяць, Як дабратворны, зберажальны сон.
I ў родным крузе Надзіная постаць Стаіць у ліку прасвятых імён.
Вярбоўка ў “Карла-Фінск” забрала шчасце, Зрабіла сіратой яе дзяцей,
А першых у зямлю прышлося класці, Так ёй наканаваў савецкі рай.
Прайшло паўвека. Спарахнелі косьці
У нашай Надзі і яе дзяцей.
А лёс які прыдбаў гарушчы Косьцік?
А дзе прытулак да сваіх машчэй?
3 гадамі, знаем, Косьцік ажаніўся, Прыёмны сын, і свой яшчэ адзін, Як рыбіна аб лёд, казалі, біўся, Але сумленны ён грамадзянін.
* цётку аўтар равеснік яе старэйшага загінулага сына.
Дзяпей падняў і гэтых рабапяга, Хоць было цяжка, сумна на душы, Бо да сваіх сядзела ў сэрцы прага, Вакол чужыя ў чужой глушы.
Памерла хутка і другая жонка, 3 якой стварыў мізэрны дабрабыт, Нямілай стала фінская старонка, Ён расплаціўся з ёй за ўсё, і квіт.
Ды дзеці ўжо глядзяць на бацысу коса, Хаця, што меў, ён ім даўно аддаў, Сам-насам жа застаўся амаль босы I здрады ад дзяпей ён не чакаў.
I калі стала невыносна, горка Ён рушыў на Радзіму ў Беларусь, I шчыра прыняла яго старонка, Пракляў ён “Карла-Фінск” і іую Русь. На пенсію далі мізэрны грошык, Хаця сякераю хвастаў ён сорак год... To яблычка прыдбае нейкі кошык, To нешта паднясе яшчэ народ.
Бывае, што наведае Ірэна,
3 Пашкоўцаў яго родная сястра,
У душы яго адразу перамена,
I ціхі вокліч Косьцікаў: ура! Амаль жабрак уломісты асілак, Які не толькі жылы надарваў, А шчасце змыліў у нікчэмны змылак I найдарожшых дзетак пахаваў.
Жыве ў цьмянай, нізенькай халупе, Збівае дых пячны дравесны чад. Вядзьмярка прынясла ў сваёй ступе, За тваю працу, кажа табе, брат.
Жыццёвы лёс штурхнуў яго ў яму', У адзіноце дажывае век.
Рамантыка жыцця, вось, скажам прама, Цалкам увесь савецкі чалавек...
9 мая 2005, г. Мінск.
Сл ы н н ь ія Па ш коў ц ы Мне наша вёска ўвачавідкі Раскрыжаваная стаіць.
Якія сёння там здабыткі, Чаму нікому не балірь?
Магчыма, вершык мой абразіць Тутэйшых злосных змагароў, Але бяда сама вылазіць, Як нам не страціць каранёў? Маўчанне сёння гэтка ж здрада, Яно не выспяе само.
Любое слова, ці парада, Каб не тырчэла, як бяльмо.
Прычына ёсць і астаепца Па-за сумлення грамадзян, Бо мізэр вёсцы застаецца, Здабыткі скраўшы ў сялян. Калі ж уцямім мы, нарэшце, Што ў нас адзін свяшчэнны клін, Ці ў галовах, ці ў партрэце, Быў і застаўся селянін.
Вось так здзяйснілася б на свеце, He адступаючы на крок, Жылі б у вёсках нашы дзеці, Спрытней дзяржаве на вяршок. Я распачну сваю гаворку Аб тым, што ведаю здаўна.
Дарэчы, нашую суполку Стварала праца не адна.
Мне Беларусь і дом наш родны, Гэта бальзам маёй душы, Чытач! пабудзь суддзёй народным, Сядай і слухай, і пішы.
У Беларусі колькі вёсак, Буйных, сярэдніх і малых. У назвах нават без ачосак Дух вее ветразяў былых.
Для кожнай знакавай дзяржавы На вёску погляд найсвяты, Няма другой галоўнай справы, Чым шыць для плёну нераты.
Дзе гэта добра разумеюйь,
Выдаткі зрушныя кладуйь, Спрыяць і кіраваць умеюць Там людзі сеюць, косяць. жнуць.
А там, дзе толькі на паперы Крамзоляць планы неўгіапад, To на здабыткі мала веры, Там: крок наперад два назад.
Я аб сваёй хачу таксама,
Без прыўкрасу і падказ,
А прынцыпова, слушна, прама.
Паволі расгіачаць расказ.
Як з Ляхавіч трымай на Поўдзень, Кіруй смялей і аккурат
Закідвай для знаёмства бродзень, I трапіш да пашкоўскіх хат.
Пашкоўцы вазва нашай вёсцы,
Якая некалькі вякоў
У стаўбавой перабудоўцы З’яднала нашых жыхароў.
Што ёй, дарэчы, уласціва,
I так было заўжды, спрадвек: Сябе паводзіць слушна, хпіва.
I для другіх ты чалавек.
Ёй уласпіва гераічнасць
Да працы на сваёй зямлі,
Але найпершае музычнасць, У нас іграць, спяваць маглі.
Цымбалы, бубен, нават скрыпкі, Акардэон, баян. гармонь, Бывала нават без размінкі 3-пад пальцаў сыпаўся агонь.
Найперш нядзелькаю і ў свяі ы Збяруць прыхільнікаў Журкі.
Да іх прыземістае хаты I сядуць родныя браткі.
Ды як зайграюць з месца, з ходу Абэрак, падыспань ці вальс.
Дык страпянеламу народу Адно шукаць было абцас.
Бо адрываліся, і з ботаў Курэлі попелам шматкі, Ажно падмурак той падлётаў, Бо то былі такі ж Журкі!
Характар у братоў не хліпкі, За іх ахвярнасць да мазгоў
I зліцце ў цэлае са скрыпкай Ім даравалася любоў.
Бо як, скажыце, утрымацца Ад тонка зладжанай ігры? Была магчымасць наскакацца У віртуозным віхуры.
Загым гучалі творы Ліста, Шапэн і Паганіні, Бах.
Тады не зналі яшчэ твіста, Слых не вярэдзіў трах-бабах. Малодшы дзядзька, кажуць, Жэня Быў непаўторны віртуоз. Ён ад бясконцага цвічэння На скрыпцы мог праняць да слёз.
Аднойчы маме абвясцілі:
3 Варшавы падаюць канцэрт, Слухаўкі хуценька злажылі Пачуўся родны гук і прэнт. Бывала радыё зайграе, Скрыпач чуцён бы са сцяны, Адразу маці прысядае, Іграюць, кажа. як яны.
У дачыненні і да вёскі Дзядзькі адносіліся так, Што кожны ведаў — Трыбухоўскі, — Гэта вясковы дух і знак.
У вёсцы ладзілася сцэна,
Гурт сабіраўся у гумне,
Чарга да ранку і дарэмна, Каб без чаргі. казалі мне.
На роднай беларускай мове “Паўлінка” мусіла гучаць.
Дзе карані? лаўлю на слове, Яны акрэслена відаць.
I гэта працы не мяшала.
Наадварот, яднала ўсіх,
Нясці свой гонар дазваляла
I для малых, і для старых.
Любілі вёску і суседзі: Рачканы, Лотва, Пранчакі, Абавязкова кожны едзе На свята ці на фэст які.
Гадамі бавіла закваска,
Вясковы рэдкі каларыт,
Як дзіва дзіўнае, як казка, Як найдарожшы зрух і спрыт.
Вяскоўцы нашыя святыя
Усё ўспрымалі ўсур’ёз.
I бачу я часы вось гыя, Пашкоўскі наш апафеоз!
Вёска раскінула палеткі
Паблізу нашых Ляхавіч, Рахунак просты быў і гэткі, Каб не дацяў ніводзін сыч.
3 бакоў абодвух: лес за лесам, Як кажуць, не відаць канца, Хоць і займаюцца прачэсам, Але не думай дань нырца.
Калі не ведаеш мясцінаў I занырнуў у глухамань, He дапамогуць верхаліны, Спрабуй іх розгільні дастань.
Лес прасціраецца разлогам За Буды, Ганцавічы, Пінск, Палеткаў акаймляе многа Хваёвы сплецены ўсціск.
Ен і густы і розналісты, Бягуць і рэчкі, ручаі, На першы погляд нават чысты, Такі ж парадак у Гаі.
Гай з процілеглага нам боку, I гэткі ж непаўторны лес, Прамыя ёлкі пад аблокі, Там-сям бярэзнік, дзікі бэз.
Якія б там ні завірухі, Вятры-буяны не гулі, Зайдзі ў лес, а там ні зруху, Гудуць мо пчолы ці чмялі.
Якія ў лесе сенакосы,
Якая далеч, прыгажосць, Густыя ранішнія росы, Жывёльны мір таксама ёсць. Калі надыйдзе сум ці верад, Ці проста страчаны настрой, Да тых мясцін бягу наперад, Дзе адгавейваю душой.
Адзін шлях цягне да Сіняўкі, Другі крыжуе прама ў Нач, Ці на кірмаш, ці зрэшты ў лаўку, Бо жыхару без іх хоць плач.
Але найпершае значэнне, Жыццёвы местачковы ўхіл Акольных вёсак атачэнне I школаў дзеючых вятрыл.
Жыве народ тут мірна, ціха, Ніхто не прагне да зямлі, Яна ім на якое ліха?
Яны б і гэту адлалі.
I мараць толькі, каб сагрэцца Ці весткай, ці на тапчане, Гэта ўсё, што застаецца Ім у калгаснай старане.
He хочуць болей яны слухаць Савецкіх баек, траскатні, He дачакаліся ўзруху I дажываюць свае дні.
I сум залазіць моцна ў грудзі.
I разважаю без падказ:
Як з вас наздзекваліся, людзі?
1 сёння мараць яшчэ раз.
Неперспектыўнасць вёскі глупства, Калісьці дбайны селянін He сцерпіць здзекі і халуйства I выб’е клінам гэткі ж клін.
Хто змог ад вёскі адарваўся, Каб не зламацца ад пакут. Ніхто ў вёску не вяртаўся, У гэтым праўда і статут.
Бабульчын род, канечне, сыйдзе 3 крывою кульбаю ў руцэ, Але багацце ў вёску прыйдзе, Калі рак свісне ў рацэ.
Таму, хто мае дух і сілу, Адкуль з наклёпам карані: Да дзён апошніх, да магілы Сялянства наша барані!
Мяне пытанне сёння будзіць, А як na-руску, дык “вопрос”: За што, скажыце сёння, людзі, Такі глумлівы вёсак лёс?
3 якой галоўнае прычыны
МарЕіеюць вёскі? Што сказаць,
Куды падаца селяніну?
Дзе дапамогу атрымаць?
Здаепца нашае багаці ва
I вёсак нашых прыгажосць, Вісіць на водкугі разгільдзяйства
I сатане, дзе яна ёсць.
“ТАМ’’ нават пальцам не капнулі, Каб разабрацца, ў чым жа сэнс.
У Еўропе вёскі развярнулі,
Жывуць па-людску.Там прагрэс.
Як толькі землю адабралі
I пасварылі ўсіх людзей,
Дык, акрамя, што абакралі, Яшчэ ні сэнса, ні надзей.
Як нам стварыць статут ахоўны
Для вёсак, працьі і сялян,
Каб захаваць наш край чароўны
Для хлебасольных грамадзян?
Нам трэба заявіць агулам:
Наш лад сягодня даіары!
Каб Беларусь уся пачула:
Мы на зямлі гаспадары!
Ліцьвіны, крывічы, яцьвягі
Тут гаспадарылі, “птамаць!”
I ў бел-чырвона-белым сцягу Адлюстраваныя вісяць.
Гэта не ведаць вельмі дрэнна, Міндоўт за фальш на мак пасек б, Мы не дадзім, каб “скалапендра” Над вёскай чвэрыў марны здзек.
Але мы вернемся да вёскі
I да адбыўшыхся падзей,
Да той жыццёвае палоскі, Дзе бачны дзеянні людзей.
I я хачу ў сваім сказе Аднавяскоўцаў зварушыпь, I думаю: ні ў якім разе He маю права іх забыпь.
3 дзяцінства на слыху: Пашкоўцы!
Бо вёска нашая ціп-топ,
I дарагія мне вяскоўцы, Што з імі жаў, касіў і гроб.
Каб крышку паказаць змястоўнасць Маіх славутых землякоў,
Я слых падводжу, зрок, тактоўнасць, ІПукаю глыбшы дзеяслоў.
Калі на кроплю мне ўдасца Адлюстраваць вясковы стан, Hi чуць не трэба, ні пытацца: He прызнаю чужых заган.
Бо гэта лепшыя ў вёсцы, Гаспадары сваёй зямлі, Таму і “СЛЫННЫЯ ПАШКОЎЦЫ” Такую назву мець маглі.
Дык жа прыслухайцеся, людзі, Вось яна праўда, ягамосць! Хай відавочна ўсім будзе, Што ў нас такія людзі ёсць.
Прыгожая сям’я Бізовых Была ў вёсцы на віду.
Пра гаспадарнікаў талковых Я крыху вам распавяду.
Галоўным бьгў Біза старзйшы, Высокі бацька іх Сцяпан.
Адзін з тамтэйшых лагаднейшых, На кім панфрэнчавы кафтан.
Прыемны голас меў, гаворку, Прыгожы вытанчаны твар, Моцна курыў тытунь, махорку.
Нястомны ў працы гаспадар.
Весь воблік дзядзькаў прыцягальны: Дзяней і жонку ён любіў, На байкі быў невычарпальны, Галоўным фельшарам тут быў.
I яго жонка цётка Зося, Непараўнальна ў дабрыні. Мне не аднойчы давялося Стаяпь ля гэтае радні.
Яна ніколі не злавала, I лядзела чатырох дзяцей, Ля печы тупала, снавала I паважала ўсіх людзей.
I вёска тым жа ім плаціла, Бізовых род гэта крышталь, Багацця і душы хапіла, Каб усім дзецям справіць баль. Душэўнасць бацькі, літасць маці Гэта Бізовых зорапад, He раз і я яшчэ з дзіцяці Абмілаваны быў стократ.
Здаецца, бачу тыя рукі,
I ногі дзядзькавы ідуць.
Эх, дзядзька Стэфан! Як унукі Прыгожа вашыя жывуць!
Якраз насустрач і паблізу Сіцько каля Бізы жылі.
Мяжа між імі йшла па нізу, Яны сварыцца не маглі.
Тут каларыт і асалода
У незвычайнасці людзей. Паміж бацькамі, дзецьмі згода, Хоць не багата ў іх дзяцей.
Як лепшы прыклад -Сіцько Стэфан: Культура, божаская стайь.
Ніхто не чуў, каб дзядзька вэрхал Мог у адносінах ствараць.
I цётка Ядзя, як багіня, За гэткім мужам у самы раз, Яна параіцца, прыкіне Без верхаглядства і грымас.
Бывалі гэткія часінкі, Без чысціні а ні нага, Пашкоўскі брук без церушынкі, Яго мялі ўжо з чацвярга.
I бачу светлым днём, што цётка Пад шпацыр з дзядзькам удваіх Ідуць пашкоўскаю “Выгодкай”, Напамінаючы святых.
Прайшло гадоў ужо нямала,
I добра памятаю я:
У нас свой гонар узнімала Сіцьковых зорная сям’я!
Яны. як прыклад для натхнення Для ўсіх існуючых сялян, Бо цераз працу і маленне Яны не трапілі ў калган.
Хапіла мудрасці і сілы, Пакінуць бацькаў звыклы дом, Каб у турбоце да магілы Паміж людзей не быць нулём.
Яшчэ адна сям’я ў Рачканах Была як родная для нас, Хоць змрочны час быў у заганах, Але ён зблізіў такі ж нас
Жыў Патаповіч самастойны
I з жонкай Стэфаю сваёй, Меў млын і возік параконны, 3 красуняй хатай і зямлёй.
Заўжды прыветлівы, разважны, У дзядзькі ж вывучка свая.
Як чалавек цвярозы, мажны Пытаўся праўды: дзе? чыя?
He дачакаўся дзядзька праўдьі, Сумленны, шчыры Казімір, Яго калгасныя загады Згібалі ніц, смяшылі мір.
Прыйшлося ў керзавухах чэпаць,
1 тут не страціўся настрой.
Вы, дзядзька з цёткаю, як СВЕТАЧ У нашай цемрадзі глухой.
1 гаспадарнік быў руплівы, I не цураўся-ткі зямлі. He кожны селянін шчаслівы Такое змог, як вы змаглі.
Вы, дзядзька, у вашай вёсцы першы 1 самы дбайны гаспадар.
Хай не здзіўляюцца, што лепшы, Бо ў вас сядзеў мужыцкі дар.
I вы і цётка ў нядолі
Хлеб свой надзённы здабылі. Рачканам не забыць ніколі, У якім палацы вы жылі.
I ён стаіць, як прыклад веку, Што нам амрочнасці прынёс, Як напамінак чалавеку, Якім крывавым быў наш лёс. Дачок, унукаў вы глядзелі, Шчаслівы быў, напэўна, час, I Вальку шанаваць умелі, А з ёю памяталі нас
I так шчасліва адбылося, Цяпер я разумею сам, Жыццё бацькоу пераплялося,
I прадаўжаць еягоння нам!
I ўсё ж у пафасе высокім Мяне кранае вёсак лёс, Яшчэ, так скажам, недалёка Я нарадзіўся тут і рос.
Дык я зусім не раўнадушны Да вёскі нашай і людзей. Які напрамак выбраць слушны, Каб жыцце стала тут ладзей.
Знікае вёска паступова, Пагост паклікаў жыхароў. Якая ладзіцца абнова? Вось адказаць я не гатоў.
Бо за савецкі час вяскоўцы
He атрымалі ні граша.
Як жа шкада мне вас Пашкоўцы, На злынь заказана імша.
Як адрадзіць былыя моцы
I сіл для веры ўдыхнуць?
Каб вас нам, любыя Пашкоўцы, Да жыцця тварам павярнуць.
Надзея толечкі на Бога,
Другіх нябачна і няма, Бо як дастукацца да тога, Хто вёску бачыць без ярма.
Усё над вёскай: здзек глыбокі
I непавага да сялян.
Яе рабуюць крывацмокі
I цягнуць гвалціць у калган.
Душа і сэрца ў адчаі, Але зраблю такі ж акцэнт: Я лёс сялянства даручаю Вам, паважаны прззідэнт!
Выдаткі трэба не В’етнаму,
He Кубе грошы аддаваць, А вёскі скошаную раму Агульным светам ратаваць!
26 лістапада 2003.
Pom a
Хай усім будзе вядома Вось такая навіна:
У мяне ўнучак Рома, Гэта праўда, не мана.
Нарадзіўся ён улетку, У прыгожую пару.
Расцвілі вясёлкай кветкі, Гульні грэлі дзетвару. Калі быў зусім маленькі Соску ёлкую смактаў.
He спакойны быў, блажэнькі: Еньчыў, плакаў, якатаў.
Колькі ўнука спрабавалі Супакоіць, зберагчы. Дзве бабулі гаравалі, Воч не зводзілі ўначы. Паступова год за годам Рома хутка падрастаў, Часі аваўся нават мёдам, Ведаў мноства розных страў.
Зараз ходзіць ён у школу, У былы дзіцячы сад, Зранку ён заўжды вясёлы У ачоленні ттрылад.
Хутка робіць адлічэнні, Дзеліць дробы ў канцы, Яшчэ нейкія імгненні I задачкам тым капцы.
Ён малюе адмыслова, Перадаўся бацькаў дар, He турбуе яго мова, Радавы расце спадар. Яго вабяць гульні, цацкі I найперш баявікі, Рома спрытны, дужы, хвацкі I на рэдкаснь гаваркі.
Дзед яго па маці Толік Змалку ладзіць з ім гешэфт, Сыпле ягады ў прыполік, Сват яго галоўны шэф.
Баба круціцца ля Ромы, Прыбярэ яму, падасць, Маргарыта, як вядома, Для ўнука ўсё аддасць.
Дзед яму чытае байкі, Баба круціць патэфон, Заціскаюць крышку гайкі, Клопат іх здалёк відзён.
Любіць бабіны аладкі, Верашчаку, грыбны квас, Да яды не вельмі хваткі, Тонкі, рупны, верхалаз.
Рома ўжо амаль дарослы, 3 ім цікава размаўляць. Разважальны і ўзнёслы, Хоча касманаўтам стаць.
Да яго прыходзяць дзеці, Гульні ладзяць пры двары, Няма часу, каб паесці
У акрузе дзетвары.
Але Рома не губляе Абавязак свой святы.
За падручнікі сядае, Піша ёмкія лісты.
Што найбольш яго хвалюе -
Усё жывое на зямлі.
Ён іх ловіць і малюе, Дзе б ахвяры не жылі.
/Хдукацыя ў Ромы Як ні кінь на вышыні.
Гэты сад усім вядомы, Здаўна мае карані.
Выхаваўцы тут з прыкметай, 3 густам выганчаных спраў. Іх заўжды галоўнай мэтай -Каб іх вучань зорны стаў
Дык яны не дасыпаюць, Рэі плённыя вядуць, Даглядаюць, навучаюць, Роем дбаюць і гудуць. Гэта зорыстыя творцы, Пахвала такім і чэсць, Па старой я ім “пяцёрцы” Стаўлю. Мусяць яе мець.
Так расце, цвіце, сталее He адзін унук Раман, Круг настаўнікаў сагрэе, Грэе ложак і тапчан.
Ён сваёй дзіцячай песняй Сэнс жыцця нам падае. Хай бліскучае прадвесне Наша сэрца саграе.
Шчасця, долі я жадаю Гэтым дзецям і другім, Віншаванні дасылаю Арлянятам дарагім. Хай уздымуць свае крылы Да нязгаданых вышынь, Дай Бог розуму і сілы, 1 ўдача не пакінь.
Мы, дарослыя, хацелі б
Гэткі базіс падвясці: На ўнукавым вяселлі Свае косьці падтрасці!
4 лістапада 2003.
Унук Арцём
Які дзед не хоча мець унукаў? Хіба хворы, п’яны ці дурны. Я лаўлю штодня адценні гукаў, Калі да мяне бягуць яны.
Сёлета я маю двух унучкаў: Рома сямікласнік, даў жа Бог. Двухгадовы тэж наробіць штучкаў, Калі пераступіць мой парог.
Рома-унук у нас ўжо вялікі, Важна разважае, бы стары, Праглядаю дзённік, яго сшыткі, Планка навучання угары.
А малодшы яго брат маленькі, Толькі-толькі ўнучку два гады, Але ён не па гадах сталенькі, Словы вымаўляе ў рады.
I гучаць яны цікава, смешна: “Цёма” кліча сам сябе Арцём. А яшчэ ён гэтакі пацешны, За хвіліну перакуліць дом.
Ды ўпарты надта. Ўвесь у дзеда: Дай яму то мячык, то гаршчок, To ён тут, то ўжо няма і следу, Ножкамі мянтусіць: скок ды скок. Лепшы сябра на двары сабачка, Непаўторна-хітры, хоць малы, “Цёма” лезе ў сваю гайдачку, “Тося” ж не прапусціць гайдалы.
Ловіць лоўка за нагу й сцягае, Брэша заліваецца, вурчыць, Унучак яму ручкай памахае. I сабачка лашчыцца бяжыць.
Унук перабірае ўсе прылады, Цацкі, лялькі. Цэлы чамадан. Хуценька мяняе панарады. To бубніць у гулкі барабан.
Ведае амаль усе машыны, Іншамаркі знае навылёт, Фары, бакі пальцам за хвіліну Вам пакажа. Гэткі тэхнаплёт.
Ты яму чытай, а ён гамоніць, Любіць бавіць казачны працяг. Ты яму паўслова ён дагоніць, Унучак наш сталее на вачах.
Тату любіць, і за ім з падскокам, Ледзь за балазою паспяеш, Сочыць пільна ўсябачным зрокам, Ад сябе яго не адарвеш.
Бачу, што Андрэй падаўся ўлева, Той у крык і хуценька ляціць, Як жа грэе радавое дрэва, Як жа сэрца мне па іх баліць.
I калі дае мне сваю ручку,
I калі мне ляльку паднясе, Мне здаецца: я свайму ўнучку Ўсе здольнасці скірую, пакрысе. Ён жа гэткі родны, шчабятлівы.
Падрастае ў доме гаспадар.
Я, як дзед, напэўна найшчаслівы: Двух унукаў маю ўзапар.
“Цёма” да таго ж яшчэ прыгожы, 3 дзіўнай казкі мілае дзіця, Дух бабулек моцны пераможа Прыгажосць жывіца да жыцця.
Радуюць унукі нас старэйшых, Мы за імі духам адпачнем, 1 на вопыце ўжо мудрэйшых, Веру і надзею закладзем.
Хай ім Божа падаруе крылле, Каб людзьмі ўсепераможна стаць! Хай святы і мне дабавіць сілы, Каб старонку родную гартаць!
Чарга da Pai
(з гісторыі змрочных ляхавіцкіх хлебных чэргаў пачатку 50-х гадоў)
У пачатку пяпьдзесятых
Зруйнавала нас вайна.
Немцаў спрэчылі праклятых, Дык яшчэ бяда адна.
Нечакана адабралі
Зямлю хупам у людзей,
Жабракамі тыя сталі, Надышоў калгасны рэй.
Дзе знайсці скарынку хлеба, Ураджайнасць круглы нуль, Бо дзяцей карміць жа трэба, Змалаціўшы зерня куль.
Але куль не намалотны, Ён нішчымны і пусты, Селянін прыціх, гаротны, Дым пускаючы густы.
Хто кіроўца ў калгасе?
Хто трымае за рулі?
Цяжка жыў нямы Панасе, Яшчэ горай Прантулі.
Боўтуць кіраваў калгасам
3 прыкрай назвай “Новы шлях”, He было ў яго нрыпасаў, Хлебароб ён проста жах.
Пачалі дзяды кумекаць
I спрачацца ўзахлёб,
Які цёмны недарэка
Адабраў сялянскі хлеб?
Хлеб заўжды для селяніна Найгалоўны, найсвяты.
Што ж здарылася, краіна? Нас у бездань цягнеш ты.
Хлеб у краме прадаваўся Прама ў цэнтры Ляхавіч.
3 ночы кожны рыхтаваўся, Магазін. нібыта зніч.
Людзі бедныя ў адчаі. He да смеху, балазе, Трэба хлеб купляць у Раі У бязлітаснай чарзе.
Гандлявала Рая хлебам
I была для ўсіх суддзём.
Чэргі між зямлёй і небам Аплаціліся рублём.
Той парою год за годам, Паступова, пакрысе, Крыж над змэнчаным народам Усе стаялі ў чарзе.
Трэба вам цвікі, запалкі,
He дай Божа, трэба соль, У чаргу намыльвай чалкі. He зважаючы на роль.
Ад людзей бліз крамы чорна, Hi праехаць, ні прайсці, Чарга з ночы непаўторна Хоча Сталіна клясці.
Нехта гэтаму пярэчыць: Як жа, бацька, павадыр, Другі кажа: “За што мэнчыць Ён сялян на цэлы мір?”
Чарга тупа выпірала 3 Першамайскай за вярсту, Шэсць радоў людзей стаяла На абрыдламу пасту.
Вось за хлебам майскай ноччу Гурт з ГІашкаўцоў і Рачкан, Кіламетраў з восем бочым* Самастойна, без заган.
* бочыць ісці ўзбоч дарогі.
Дома хлеба ні скарынкі, Бульба першая яда, Малака на дзень паўкрынкі, Есціхочацца бяда.
Чаргу штодзень занімалі
I задоўга да цямна,
Ля будынка начавалі, Чарга хмараю відна.
Прыбудова да будынка Ужо кішэла ад людзей.
Была ж чорная часінка: Здзек і вэрхал між дзяцей.
Трапна бэсцілі Саветы,
Гвалт мацнеў, то прыгасаў,
He праглядваліся мэты, Цяжкі лёс усіх чакаў.
Спалі на падлозе скопам, Енкі, лаянка чуваць, Як агульным недахопам Скакуны — ах ёш іх маць.
Весь будан аблюбавалі, Таўшчынёю мо з кулак, Ахвяр ціхенька чакалі I кусалі яшчэ як.
Моцны сверб стаяў. наяве, Hi злавацца, ні крычаць.
Але вы пры “добрай” справе: Пара ў Раі хлеб купляпь.
Устатучана выява
I бяда не ў тым, што ёсць.
А што “бедная” дзяржава Падавала людзям косць.
У чарзе сціскалі гэтак, Што не можацпа ўздыхнуць.
Лёс такі ж чакаў і дзетак, Тут чаргу не папракнуць.
Здзекліва, бязлітасціва Да старых і да малых У чарзе агулам кпіва Да відушчых і сляпых.
Сколькі чэргасных ахвяраў Зрок мой пільны назіраў, Сколькі змарнена тут мараў На канве атрутных спраў. Вось аднойчы памятаю: У шарэнгаў пяць чарга, Па галовах, назіраю, Бегла босая нага.
Гэта быў хлапец галодны I, скакнуўшы на чаргу, Нораў чэргасны халодны Пакусаў яму нагу.
Чэргаў дзікія выпадкі He святочны, бадай, фэст, 3 бульбы еў свае аладкі, А ў душы гарэў пратэст.
Мне было гадоў мо з дзесяць, Калі чэргі я спытаў: Вось чаму ўладу бэсцяць Тыя хто са мной стаяў.
Калі сёння часам бачу, Хлеб падкідваюць нагой, Я дрыжу, злую і плачу, Станаўлюся сам не свой.
Хоць дранцвею ў адчаі, Але хочацца сказаць: He дай Божа вам у Раі Хлеб надзённы спатыкаць. Вось чаму, калі ў полі Рунь сцяною зіхаціць, Гэта знакі лепшай долі, Каб без чэргаў з хлебам быць.
Хай чарга вядзе ў храмы, Ці чарговаю парой Хлеб вязуць духмяны ў крамы, Зжаты лёгкаю рукой.
Час прабег, бялеюць скроні,
Хлеб і сёння дарагі,
Вось кладу яго ў далоні Без зладзейскае чаргі.
Шчасце, кажуць, і ў гэтым, Што сплылі ўнябыт грамы, Хай не брыдка перад светам, Багацеем вось і мы.
P.S.
Праўду ўсім кажу ў вочы:
Хлеб быў кіслы, як заквас.
Як жа быў яму ахвочы Беларус-дзівак Панас.
8 кастрычніка 2004.
У табе прырода лепшае сабрала
Паэма
Памерлай зарана маёй жонцы Але Аляксандраўне I
Шчаслівы я ці не, скажыце, людзі?
У каго мне праўды дапытацца?
Калі я дыхаць мог, падняўшы грудзі, Ці нястрымна рогатам смяяцца.
Я думаю, што сам я нешчаслівы, Жыццё трасе, згінае да зямлі.
Хоць я вясёлы. порсткі і руплівы, Трымаюся надзейна ў раллі.
Я шчасце стрэў зусім з другога боку -
Красуню ў каханні напаткаў
I паляцеў высока і далёка, Што аж дагэтуль долу не дастаў.
Яна была, як быццам подых ветру, Як бліскавіца зорная падчас.
Аднойчы зацягнулі яе нетры, I хвалямі нясло абодвух нас.
Мы, пакахаўшы, справілі вяселле
I падзялілі з густам каравай.
Нас людзі цеплынёй сваёй сагрэлі, Маё юнацтва, мападосць, бывай!
I зажылі мы радасна ў хаце, Нам па плячу любая вышьшя. Заўсёды ў нас было адно багацце: Нашы каханне, вера, дабрыня.
Мы ў крэдыт купілі тэлевізар,
I ложак. і канапу здабылі.
Гэта быў перніы наш сумесны мізэр, Які асіліць разам мы змаглі.
А неўзабаве нас чакалі дзеці, Андрэй, Ілья абодва хлапчукі. Шчаслівыя трымалі іх, паверце, Як лёсныя. надзейныя слупкі.
Здавалася, нічога не мяшае
Шугаць на крылах шчасця пакрысе. Хто ведае, калі каго чакае
Вялікая бяда, што падпаўзе...
Вось так жыццё нас ціхенька гайдала, I мы па ім, як два жывых крылы.
1 каляін глыбокіх тут нямала, I толк з чужых парад амаль малы.
Але душа была аб той заўсёды, Хто йшоў са мною разам па жыцці. Хто меў са мною спрэчкі і нягоды, 3 кім давялося йяжкасці нясці.
Хачу табе сказаць мой, сябра, жонка, Хачу схіліць у пашане галаву.
Ты мая песня, сон мой і скарбонка, Кладу табе я кветкі на траву.
I ведай, што я ёсць адзін з табою, Ці Ў думках, марах, ці ў тваіх вачах. Дзяліліся мы горам ці бядою...
Да раніцы гамонка па начах.
Я без цябе сябе не ўяўляю, Мясцінку ў сваім сэрцы берагу. Усё жыццё адну цябе кахаю, 1 без цябе пражыць я не змагу. Трымайся за мяне, ты наша маці, Я зберагу цябе ад чорных плынь. Ты шчасце надаеш прыгожай хаце, Дасягнем мы з табой адны вышынь.
Я веру ў сумеснае каханне, Тваю непараўнальнасць, прыгажосць. Чакаю зноў на першае спатканне, Жыві на радасць нам, а не на злосць. Прашу ў Бога: дай ёй, Божа. сілу, Дай ёй пярпенне гора перажыць.
А з ім надай магутнасць цуда-крылаў, Каб вір хваробны, мутны пераплыць.
Мы, любая, пяшчотная матуля, Жадаем перайсці табе парог. Ты маладая, добрая бабуля, Хай стрэне ў бядзе Вялікі Бог!
Чакаем вось той радаснай хвіліны, Калі ты скажаш: “Разам назаўжды!" He можа існаваць другой прычыны, 1 я адчую быццам малады.
II
Я зноў цябе ля берага чакаю Жыццёвае, шумлівае ракі. Яшчэ раз у каханні прысягаю, Чакаю ў адказ тваёй рукі.
I колькі б нас на хвалях не гайдала, I дзе б нас ні сустрэў скрыжальны лёс. Ты нас ад бліскавіцы закрывала...
Я да цябе й да сёння не дарос.
Твая ўсмешка, вобраз любы, мілы, Заўсёды можа хіба што здзіўляць. Дае нам гэта тую моц і сілу, Якая можа толькі ўсіх натхняць.
У табе прырода лепшае сабрала, Ніхто гэта не змарніць, не сатрэ, Якая б нас бяда не напаткала.
Вось прыгажосць ніколі не памрэ!..
23 сакавіка 1999.
Чорны каларыт (светлай памяці маёй дваюроднай сястры і Хрышчонай маці)
Вось і Грамніцы адгукалі,
Вясна амаль што надыйшла,
Мы не чакалі, не чакалі, Калі бяда да нас прыйіпла.
А з ёю, Ніна, адыходзіш I ты ў вечнасць, у нябыт, О, род журкоўскі, як сыходзіш... Чарговы сумны каларыт.
Сыходзіш з нашай пуцявіны, Са знакамітай, радавой, Няўжо ж не будзе цябе. Ніна? Дзе непаўторны голас твой?
Ты ад маленства працавала, Спіна і рукі ў кручок, Заўжды аб родных сваіх дбала, Гарэў жыццёвы вугалёк.
Дзяцей надзейна падтрымала,
Унукі, праўнукі ўжо ёсць, He раз начэй не дасыпала, У цябе адсутнічала злосць.
Забрала прыгажосць ад маці, Ад бацькі сціпласць узяла. Боль перанесла па дзіцяці.
Смерць брата ты перажыла.
I маці мужа даглядзела.
Вы з ёй жылі адной сям’ёй, Сама паціхеньку скрыпела, Балячк у бок сваёй рукой.
Твае: душа і мілаванне, Адкрытасць, яснасць, чысціня, Для сэрцаў родных саграванне, Ды эталонам дабрыня.
Заўжды прыгожа ў тваім доме За гаспадынняю рукой, Хоць на вясковым пераломе, Але дагледжаны табой.
Заўжды няўёмная гасціннасць, Ўсё па крупіцы распытапь, Сідор ў вёсцы гэта слыннасць, Ну што яшч') каму казаць.
Заўжды руплівы, завіхасты, Сялянскі гэтушні матор, На возе нам трапляўся часта, Быў няўтрымны, як віхор.
Было ў нас адно багацце: Два Сашы (Тумашы, Туркі), Якое мець было вас шчасце, Застаецеся на вякі!
У нашай маці была Ніна. Як найдарожшая дачка, Як найсвяцейшая даніна, Як найраднейшая рука.
Журкоўскі дух ад Ніны веяў I собіў людзям у жыцці, Заўсёды шчырасцю сагрэе, Адно ўспееш падыйсці.
А мне пашчасціла аднойчы Табою хрышчанаму быць, Мой гонар нават двойчы, тройчы, Каб між людзей з табою слыць.
I гонар гэты я трымаю.
Я тваю святасць берагу, Словы павагі дасылаю, Як перад маці я ў даўгу. Спі вечным сном, мая матуля, Хай пухам горнецца зямля, Вось весгку чорную пачулі, Сыходзіць родзічаў ралля.
I застаешся нам, як зорка, Праменьчык чыстага святла, Як найдарожшая свяцёлка, Як сагравальны дух жытла. I наша памяць не пахісне. Ты ўсё зрабіла, што змагла, I гонар твой яшчэ падцісне Прыгожасць гэтага сяла...
Твой шлях высокі і спрадвечны, Як непазбежнасць у нябыт, Спі ціхім сном спакойным, вечным... Вось гэткі чорны каларыт.
24 сакавіка 2005.
Беларуская гасціннасць
О, Божухны, якая ў нас гасціннасць: Прыняць суседа, сябра, сваяка.
Хай хоць на ёту сыйдзецца прычыннасць, Глядзіш і ахвяруюпь парсюка.
Стол з шыкам накрываюць даматканкай У выбіранцаў нейдзе пяцьдзесят, Яду рыхтуюць адпаведна зранку, Чын-чынаром, прыгожа, акурат.
Перш-наперш прыгатуюць верашчаку
3 цукровым смакам, пыхам і парком,
А потым заахвопяць небараку
Каўбаскай, пераціснутай шнурком.
Капустка ў місе квашаная з тмінам, Салёны памідорык, агурок
I сыр дамашні, выціснуты клінам, Да маласола пададуць мядок.
А кумпячок падвэнджаны духмяны
Нарэзаны і лустамі ляжыць,
Яшчэ ты не расіўся, а ўжо п’яны, I слінка ў роне коўкая, бяжыць.
Уздоўж сцяны два ложкі ў выбіранцы, Вы на апошняй стадыі цярпка, Калі на стол грувасцяпца ламанцы I гэта ўсё для госця-ядака.
Вы ўжо змакрэлі. 3 голаду здранцвелі,
А гаспадыня ўшчэнт туды-сюды,
Адкуль ёй знаць, што вы даўно не елі, Самой жа, бачна, лёгка без яды.
А гаспадар увішны. як анёлак, Сядзіць і з вамі гутарку вядзе, Хоць бы на стол прыдбаў халера, зёлак, Было б чын-чынам гэткай грамадзе.
Тут гаспадыня зварухнула Хведзьку: “Цягні з каморы бутлячок з пітвом!” Падлубаўся-ткі. каб на яго рэдзьку.
I вось мы ўжо за княжацкім сталом.
Хвядосе налівае барматуху, Ды з першачком агонь і мацата. Цаджу запіць у шклянку саладуху Бо з першае тут будзе: “ад вінта”.
Кульнулі раз. Запілі і заелі, 3 рабрынкаў усмажоністых цякло. Ужо па восьмай, а яшчэ хацелі, Ад першака ўнутры ўсё пякло.
Раз-пораз я вітаў да вантрабянкі, 3 смятанкаю каўдунік прапіхнуў, Патрэсквалі ў зубах з відэльцаў шкваркі, Ды кумпячочак дзюдзікаў цягнуў.
Каторы раз Хвядос выцягваў бутлі, А мы толькі раз’ятрылі кіндзюк, Чарговыя апаражніўшы куфлі.
Ужо з капіуром напханы мой трыбух.
А гаспадыня зычыць дабрабыту, Як сонейка ўкрашвае пакуць, I іолькі ты перадыхнуў ад глыту, Як зазывае зноў яна: “ Па чуць!” Аднойчы велікодна быў напханы Тэж яблычкам саспелым гусачок, Ад птушкі смак сцякаў неспадзяваны, Мы загадзя паклаліся ў радок.
Вось памятаю: добра назбіраўся, Куды ісці, не помню, а ні-ні, На досвітку да прызбачкі пракраўся. Быў непрытомны аж чатыры дні.
I галава як быццам цверазее, Але Хвядоскаў моцны мёда-бух Бярэ сваё. Душа, чую, самлее, I зноў я, людцы, нанава патух.
Абходжу бокам я таго Хвядоса, Хоць з яго ганку цягне моцны смак, Ніхто не падмане ўжо майго носа, Бо нах нясе настоены пяршак.
Сяды-тады Хвядоса сустракаю, Ён бурку скінуў пад руды начос, У цмокінгу яго я не пазнаю, Вось што такое брага, ёш твой нос...
А як згадаю кумпячок бліскучы, Адразу нешта ёкне ў грудзях, Стрымоўвае адно: пяршак пякучы, Які аддасца потым у грахах.
Гасціннасць беларуса, хлебасольнасць, Яго даўнінны прашчурскі спачын, I ганаровасць і, як кажуць, здольнасць Абставіць свята нават без прычын.
Адкуль яно? 3 чаго так павялося, Дзе таямніцы чоліцца ўскос, 3 якога ў грамадсве прыжылося, Каб гонар мелі Хведзька і Хвядос. май, 2005.
Родн ы пра стор вёскі Пашкоўцы
ІІаэма
Ёсць вёскі: Гаслаўшчына, Конькі, Гарбоўцы, Яны мілагучныя сэрцу майму, Але даражэй і святлей, чым Пашкоўцы Нічога, прабачце, я не ўспрыйму.
Вядзе сюды шлях з Ляхавіч ў Сіняўку,
3 другога напрамку Рэйтанаў стаіць. Якраз ля Дуброўкі мінаеш рачулку, I шлях да Пашкоўцаў дзівосны бяжыць.
Пачатак бярэ тут дзьвюх рэчак злучэнне: Адна скіравалася ў Ведзьму-раку, Другая знаходзіць сваё прызямленне, Да Шчары бяжыць, утварыўшы луку.
Абапал буяюць лясныя прасторы: Адзін па-тутэйшаму пішацца “Гай”, Другі пачынае свой бег на прыгорры 1 цягне кілометраў з дзесяць паўскрай.
На бачным узвышшы маяк відавочны Парэнчы трымае да сініх нябёс, Ці ў светлы дзянёчак, ці нават у змрочны Далёка прыкметны трохкутны ўскос.
Двары і палеткі абнесены плотам, Віруе азерца сцюдзёнай вады.
Вякуе вярба літасціва, каб потым Русалчыны косы растрэспі сюды.
Ляжаць у магілах даўно аднагодкі, Хто з цяжкае працы, хто з хвары якой. Святыя мясціны, дзе родныя продкі У вечнасці спяць пад магільнай плітой.
У лесе, на бачным яго відавочку, Два месцы балотнай празрыстай вады: Спачатку “Даўнараўская” недалёчка, За ёй “Сакалоўская” чоліць брады. “Куты” прывядуць да ляснога азерца, Бярэзнік, асіннік, хвой мападняк. Рукамі пасаджана кожнае дрэўца, Ляснік шчыраваў, а не злодзей-лайдак.
Заўсёды і'рыбоў тут і ягад бывала, Пляцёнку бяры і спяшайся шчыруй.
Стаміўшыся, сядзь адпачні. Можа сала На вуглях кастра для сябе прыгатуй. Ля “Кудзерак” бліжніх грыбныя мясціны, А дальнія стрэнуць сцюдзёнай вадой. 3 ванзэлка выцягвай кавалак вяндліны, Спрабуй частавацца сялянскай ядой.
Чаму тут для с эрца такая прастора? Чаму акрыляе займшэлы мурог?
Было ж усяго тут: і радасці й гора, Аднак любы край мне ўстаць дапамог. Ен лашчыць мне вока, і будзіць, і грэе, I сэнс маім марам такі надае, Што сэрца пяе, і душа, здэцца, млее, I ўсё летуценне маё паўстае.
Вось тут прабягаў я чужымі дварамі. Яшчэ хлапчуком, ад зямлі два вяршкі, Нацягваў вуздэчку каню пад вушамі I шнураваў да гумна напрасткі Цягнула нас праца яшчэ басаногіх.
Усхопішся рана, амаль не даспіш.
А дзень той, бывала, цягнецца даўгі. Ледзь ногі валочыш, але дацярпіш.
У калгасе шукалі сваё асяроддзе, Якое ўздымала настрой у душы: Адзіным гуртком і заўжды на прыродзе, Хоць плата за працу адна тут шышы. Але не пужала калгасная марнасць, Яднаў нас сялянскі, мужыцкі ланцуг.
I працы калгаснай нікчэмная вартасць Была невыноснаю болей, чым плуг.
Чакалі суботы, а болей нядзелькі, I кожны спяшаўся куткі абнавіць. На свята траплялі ажно ў Савейкі, Каб святам з другімі ў гонары быць. Спраўлялі багата там фэст адмысловы. Кружыліся ў танцы дзяўчаты й жанкі. Напеўнасць і боскасць ад роднае мовы, I твары ўпрыгожвалі з кветак вянкі.
Трапляў у звычайнае мне асяроддзе, Сябе абуджаў ад маркоты і сну. Такое-сякое адзенне па модзе, I песня ўзнімала ў сэрцы вясну. Я тут сустракаў маіх родных, знаёмых. Сюды з наваколля шыбуюці. сябры. Паветра стаяла амаль нерухомым. Ды толькі пры лесе пяклі камары.
У песнях народных вяліка напеўнасць. Такая глыбокасць і гонар за край, Што ў нас прабуджалася моцная еднасць, I мы на вяршок ўзрасталі, бадай.
У гэтых чароўных з дзяцінства мясцінах Рухавы знаёмы сялянскі народ, Хаджу па сцяжынках, старых каляінах, Яны мне, як зёлкі, як лекавы мёд.
Калі я вітаюся з роднаю хатай,
Дзе змалку ўзрастала маё пачуццё,
Лаўлю ў сабе думку: я вельмі багаты, Што мову сваю я нясу скрозь жыццё.
А з моваю роднай мне цёпла, утульна, I гэткі прастор маім думкам і снам! 1 вынік не бачыцца болей агульным. Усё асэнсоўваю ўважліва сам.
Вось так паступова прыйшоў да высновы, I ўпэўненасць гэта мяне саграе:
Трымаюць жыццё ў нас чуллівыя словы.
Іх непаўторнасць нам сэнс надае.
Хвалюе мяне беларуская мова, Яе мілагучнасць не мае граніц. За шчырасць, за гонар, за велічнасць слова Прад моваю роднаю падаю ніц.
Хвалюе мой край на Карэліцкім узгор’і, Хай шчасціць Святы Дабравесце яму, Які афарбуе вясёлкай сузор’е Святыя мясціны душой успрыму.
Усе навакольныя нашыя вёскі
Чаруюць і маюць сваю прыгажосць: Шнуркамі сцяжынкі, лясныя палоскі, Усё тут па-людску заўжды, ягамосць!
Хаваю найлепшыя шчырыя слоўцы
I гонар трымаю грунтоўны такі
Да вёскі мне мілай пад назвай Пашкоўцы, Дзе любыя сэрцу жывуць землякі.
6 мая 2000.
На прасторах роднага краю
Паэма
I частка. Дабравесце сустрэчы Рачканскай школе дзевяноста пяць, Гэта падзея ў раёне.
Нам трэба свята з гонарам прыняць, 3 падзякай вучняў у паклоне.
Павінны яны цвёрда памятаць Вядучыя сюды сцяжынкі.
Ад хвалявання сэрца не стрымаць, I з вачэй капаюць слязінкі.
Нам не злічыць выпускнікоў тваіх.
Вялікае існуе Веча,
Па клічу сэрпаў і жаданню іх Тут дабравешчвае “Сустрэча”.
Месца школе трапна падабрана Скрыжаваннем сцежак і шляхоў.
3 ляхавіцкай цэглы збудавана.
Каб адлічваць просіні вякоў.
Двор пры школе, стадыён і поле Хораша прыбраны, зіхацяць.
3 краю вёскі гэткае раздолле, Вучням адусюль яе відаць.
Спісы ляхавіцкія трымаюць Вёсак, парасхінутых наўсцяж.
Месца ганаровае займаюць: Нача, Перахрэсце і Хацяж.
Што датычыцца саміх Рачканаў
I яе няўёмных жыхароў Руйнаваць такія вёскі рана. Яна мае больш за сто двароў.
Лентаю імклівай вёска ўецца, 3 поўначы на поўдзень шлях ляжыпь.
Мне яна дык роднаю здаецца, За яе душа мая баліць.
Школа расцвітала, харашэла
У пяцідзесятыя гады.
Спіс настаўнікаў талентных мела
1 не знала гора і бяды.
Гонар ляхавіцкага раёна Такія творцы, як Капура.
Шчыра, па-бацькоўску і штодзённа Гадамі ў школе верхатурыў.
Выдатны матэматык, гаспадар, Заўсёды сціплы і тактоўны.
Меў непаўторны чалавечы дар 1 быў з усімі памяркоўны.
Мізэр адшукаўся беднай школе, Сродкаў быў смяротны недахоп.
Людзі не здаваліся ніколі, He пужаў іх вецер і патоп.
Закасаўшы рукавы, абшлагі, Кожны наравіў дапамагчы.
I на святы трапяталі сцягі, Як штуршок ад гора ўцячы.
У школе сцены, вокны, калідор Былі наўгад падфарбаваны.
А тварам школы быў чысцюткі двор, Сіцько Марыяй падабраны.
Але самым буйным рознаквеццем Талака настаўнікаў была.
Роднымі для іх былі ўсе дзеці, Іх Радзіма нам сюды дала.
Ці змагу ўспомніць іх імёны, Прашу скідку нейдзе на ўзрост. Школьны спіс таўшчэзны, доўгі, роўны, 3 цемры ў святло надзейны мост.
Здольнымі людзьмі пасля й Капуры Сакалова з Зінаю дачкой.
Конанаў, фізрук выдатны Бураў Былі моцнай школьнаю сцяной.
Светаччу была Капуры жонка, Мову беларускую вяла.
3 ёй квітнела любая старонка, Сколькім вучням веру падала. Надзейнай часткай школьнага крыла. У адпаведным сэнсе кропка, Суседка-вёска цераз лес была, I першы ў ёй Алеська Попка.
Храмцоўская трымалася за двух, Замежная яе стыхія.
У выхаванні ёй спрыяў узрух, Пачуццём маці, і без кія.
Супраць двара, адразу ля мяжы. Жылі паблізу Адзярыхі, Сяды-тады зацягвалі гужы I далей рухаліся ціха.
Фальбонкамі спаднічнымі трасла, Насупраць жыўшы і паблізу, Лёгкая настаўніца была Прыгожай з твару, збоку, знізу.
Марыі-прыбіральшчыцы душу He маем права мы забыцца.
1 вось таму я зараз напішу: Дазвольце, цётка, пакланіцпа!
Мы па-суседску хораша жылі, 3 Пашкоўцаў беглі ў Рачканы.
У нашай школе веды нам далі Надзейныя і без абману.
1 гэта можа нейдзе Боскі знак, Ці бласлаўляў пясняр Луцэвіч: У нас быў свой выдатнейшы Бурак, А дапаўняў яго Занцэвіч.
Адукаваны, працавіты род Маіх настаўнікаў, славуты, Якога падарыў сабе народ, Хай будзе сёння ён пачуты.
Няма такой падобнай галіны, Як навучэнцам выкладанне, Бо маюць права, як ніхто, яны На чалавечае прызнанне.
Цягнецца здалёк, амаль з глыбіняў, Што веды рухаюць народам, I, падзяліўшыся на мноства плыняў, Мацнеюць духам год ад года.
Рачканскай школе 95!
Звіняць літаўры зазыўныя.
Нашчадкі тых настаўнікаў стаяць Шчаслівыя і маладыя.
Край рачканскі шчодра сустракае, Школай аб’яднаных у гурток.
Кожны з нас сягодня права мае
Удыхнуць дзяцінства свой каўток. Разбегліся твае выпускнікі, Вандруюць з марамі па свеце.
Удзячныя заўжды прадстаўнікі Сядзяць на сённяшнім “Савеце”.
Я бачу найвыдатнага Бізу: Іван, Сцяпан, між імі Юра. Усіх да роднай хаты павязу, Як не хапае Боўтуць Шуры. Калега наш, прыгожы чалавек, Сусед Бізоў Станкевіч Здзіслаў Славутых дзеяў ведае сусек, Яго дапоўніць брат мой Чэслаў.
За імі пойдуць: Брэчкі, Жабікі, Карчэўскі, Лойша і Капінус, Бацечкі, Вінялі і Трыбушкі, Іх не ўспомніць будзе мінус. Ксёнжык, Байтус, Пічыц, Лагіновіч, Цімашэнка спрытны кладаўшчык. Тысячы яшчэ славугых прозвішч Зойме тыдзень толькі пералік.
У гэтым спісе прозвішча ляжыць, Вясёлкай свеціцца карунда, Яго нам аніколі не забыць, Заўгас наш любы дзяцька Скрунда.
3 Гаслаўшчыны шыбуюць напрасткі, Душою насцеж Каплуновы.
Запал іх сэрцаў шчыры, трапяткі
3 пагоста прыўзняць гатовы.
Расохі, Казакевіч, Баўтрукі, Бабко, Станкевічы і Клепкі.
Радок чарговы доўгі, на вякі
I, як мне бачыпца, не кепскі.
Прадоўжаць яго Лапіч, Каляда, Ці Міклашэвіч, ці Равінскі.
Ляснік быў скнара, але не брыда, Усю праўду ведае Маслінскі.
Багейша, Лініч, Масель, Варанец, 3 усімі жыць нам давялося.
Гэта мясцовых прозвішчаў вянец
I продкаў крэўных разгалоссе.
Другіх далей таксама памянем,
I як казаў інструктар Хмара:
Мы быццам ў стагоддзе зазірнем, Пералічыўшы вучняў твары.
Да ўсіх маіх настаўнікаў-братоў, Сясцёр і нават болей маці, Кажу вам без уціску і ўмоў:
Жывіце вечна і на шчасце!
Нашчадкам з роднае глушы
[ на сярэдзіне сусвету:
Гарачых сэрцаў чулае душы Перадаем мы эстафету.
Шукайце да апошняе пары
У ведах тое адлічэнне, 3 якіх паўстануць нашы змагары За беларускасць! За сумленне!
Хай разгалоссем гукаў аддае Дзіцячы смех такі няўёмны! Хай Школа Беларусі паўстае! Хай адыходзіць тлум ганебны!
I заспяваць чароўна наўсцяж
Пра гонар песеннага краю.
Ці ёсць такі, як Ляхавіцкі наш?
Любіце край свой, заклінаю!
Квітней і шырся, звонкі калектыў Нам роднае Рачканскай школы. Калі настаўнік, як Капура, жыў, Дык прычасціліся анёлы.
Хай трымае розум чалавечы Крылаў землякоў маіх размах. Подых сэрцаў гэтае сустрэчы Захаваю з болем у грудзях. Вучэнне нам святло такі ж дае, Нам цябе, школа, не забыцца. Хай шырыцца, з руінаў паўстае Жаданне вечнае вучыцца!
23 красавіка 2002.
II частка. На рачканскіх прасторах Жаданне нарадзілася імгненна Адзначыць нашай школы юбілей.
У сё атрымалася зусім нядрэнна,
1 шмат было адкрыццяў і падзей.
I плямамі захмарненае неба,
I лёгкі проблеск рэдкіх прамянёў, Святочны каравай ржанога хлеба I ланцужок гуменістых двароў.
Чакаўся да апоўні і аўтобус, Пашкоўскія кацілі землякі, Але хіснуўся нечакана глобус: Мы трапілі спачатку ў Туркі. Нам гэта вёска родная да болю, I нашай маці гэткаю ж была, Бо цётка Маня па-суседску з Воляй Паўвека тут амаль што пражыла.
I вось праз колькі год мы зноў у цёткі, Нас прытуліў яе гасцінны двор. Вакол сядзібы расцвіталі соткі, А дом, наогул, казачны ўзор.
Артыстаў павялі перадзяваіша, Апафеозам кожнага -касцюм. Час падганяў нас хуценька спяшацца, Каб адагнаць сціскаючы нас сум.
Бо ўжо каторы год няма ні цёткі, I Грышы гэтаксама не відаць.
1 толькі каля Дараўскай выгодкі Магілы мармуровыя стаяць. Нас не сустрэне тумашаўскі Саша, I Ніна ў магіле моцна спіць.
Гэта журкоўская радня і наша.
Дык боль у сэрцы каменем стаіць.
Падмуркі сустракаюць нас нямыя, He здольныя нам што-небудзь сказаць. Мы ж вашы родзічы, пакуль жывыя, Дык будзем вас штодзённа ўспамінаць.
Бо тое існуе ў белым свеце: Калі мы самі неўпапад з жыццём, Дык нас прадоўжаць яшчэ нашы дзеці, Аднойчы ўсе да вечнасці ідзём.
Варанчакі стаяць ў жыцці цвёрда, Іх працай ганарыцца тут калгас.
I ходзяць вашыя ўнукі горда, Ім не хапае толькі сёння вас.
I ўнукі. цётка, гэтыя сагрэты, I праўнукі выглядваюць на “пяць”. О, дух ваш, мілаваны намі, дзе ты? Дзе зоркі ў небе вашыя гараць?
Музыкі ўсе бяруць свае гармоні, Я расчыняю выбарны баян.
Ад хвалявання мокрыя далоні, I трэба не спазніцца да Рачкан.
О, як сустрэлі нас гасцінна Конькі, Заўсёды тут багаты ўраджай.
Абрус на вечку з вышываннем тонкім Ледзь прыкрываў святочны каравай.
Прайшла гаворка ёмка і цікава: Канцэрт з удзелам Вальчыных сыноў, Дык надта ж навастрыліся рухава I на Сустрэчу йшлі з усіх куткоў.
Уступ рабіў сам Ровенскі-музыка, Прыгожы і выдатны кіраўнік, Нам лёс яго сюды, бадай, паклікаў, Такіх сустрэч ён робіць пералік.
I падхапілі дружна пераборы [ Касцюкевіч, і мой родны брат, Кашэўскі пералівамі ўторыў, Акордамі бягучымі ў рад.
Зайгралі дружна скрыпка і цымбалы, I Ровенскага творчаскі аркестр Гучаў прыгожа, зладжана, удала, Якраз таго хацеў вялікі мэтр.
Калі ж прыйшла чарга жаночай групе Свой непаўторны талент паказаць, Дык гіравады затрэсліся на слупе, Бо іпто яны маглі яшчэ дадаць?
Абэрак, падэспань, мазуркі, полькі I весялухаў розных карагод
У дружным складзе прагучала столькі, Што праслязіўся конькаўскі народ.
Крычалі “брава”, білі нам уладкі, А смелыя праныры-слухачы
Пайшлі з жанчынамі ажно ўпрысядкі, Так удалося гонар зберагчы.
А нас чакалі родныя Рачканы, ГІа целе прабягаў няўёмны сверб I хвалявання поціск неўтрыманы Па сэрцы скроб, як быццам востры серп.
Мінаем Клепку, Боўтуця, Расоху, Будан апошні знанага Бабка.
Вазок сялянскі дроў, пакрытых мохам, Прывезеных з бліжэйшага ляска.
I вось мы ля Кастуся, на прыгоры, Крыжуе шлях рэйтанаўскі шнурок. Куды ні кінь рачканскія прасторы, Наш школьны прапаведніцкі куток.
Наперадзе стаяла наша школа Ў палоне намі вьтсаджаных дрэў. Крыж старадаўні, нейдзе ад Міколы, Сустрэў і боскай лі гасцю сагрэў.
Апошні паварот да роднай школы Спрамляе іншаземны “Неаплан'’. Насустрач нам ідзе народ вясёлы, Так завяршыўся шлях наш да Рачкан.
Сабралася на Свята наваколле, Хто ж мог такую дзею прапусціць? Гаслаўшчына, Пашкоўцы, Падсаколле Прыйшлі паветра шчырасці ўхапіць.
Сцісканне рук, абдымкі, пацалункі, Свайго, напэўна, кожны тут шукаў. Зрабіць была магчымасць падарункі, Буфет шыкоўны бліз вугла стаяў.
“Шаноўныя! аб’яўлена. Увага!
Сядайце шчыльна, будзем пачынаць!” Той-сёй падбег. Спазніўся, бедалага, Але спачатку гімн пачаў гучаць.
Вядоўная націснула на кнопку
I адчапіла бліжні мікрафон:
“Ну што, сябры, паставіць трэба кропку, Пра Свята наша ведае раён’”
Яна казала ўпэўнена, яскрава Пра гістарычны шлях свайго сяла. Вось гэтая прыгожыстая пава Магутны след настаўніцтва нясла.
Зусім цікава, ветліва, па-свойску Дырэктар школы сказ свой распачаў, Уладзімір Іванавіч Рачкоўскі Асветніцкім анёлам іут блішчаў.
На самым ганаровым зорным месцы Дырэктарьг былыя ўсе сядзяць.
Яны ў кветках, бы ў квітнелай трэчцы, Адзнакі на грудзях агнём гараць.
Пасыпаліся байкі, песні, слоўцы, Уважлівай вядоўная была.
Грунтоўна рыхтаваліся прамоўцы, Пашана, землякі, вам і хвала.
I раптам на трыбуну ва ўвесь голас Настаўніца прыйшла, о хараство. Я памятаю гэтай кожны волас, Яна ўвасабляла бажаство.
О, Вольга Аляксандраўна! О кветка! Ад вас заўжды струменіла цяплом, А сёння вы шыкоўная кабетка, Анёл вас закрануў сваім крылом.
Яна казала ярка і празрыста
Пра школу, пра дзяцей і свой калгас. Выходзіла ўсё спрытна, хутка, чыста, Ёй блізкі кожны вучань, кожны клас.
Трымалі словы Здзіслаў, Каплуновы
I брат з кішэні гутарку дастаў. Іх успамін быў ёмкі, ганаровы, Народ смяяўся, плакаў і пляскаў.
Я хваляваўся дадзеным мне словам, Прадмову адмыслова рыхтаваў.
На роднай нашай беларускай мове Паэму “Дабравешчанне” чытаў.
1 перадаў прысягу я ад Лёгкай Аб вернасці настаўніцы жывой. Яна казала: ці ты плач, ці вохкай, Але трымайся годнасці сваёй.
Пашчасціла мне мець трывалу памяць, Успомніў, кажуць, нашых і чужых.
1 я адчуў у сэрцы сваім радасць, Яе хапіла б нават на дваіх.
I паліліся гукі, пералівы
I браўся мудрагелісты пассаж.
У гэтым сэнсе я, бадай, шчаслівы, Нясучы радавьт яшчэ багаж.
У сімфоніі жыцця і яго гукаў
Я выбіраў не лёгкі, кажуць, шлях.
Бацькі далі мне здольнасць, хуткасць, рукі, Яны як светач у маіх грудзях.
Я дакрануўся спадчыны далёкай
I нават калі што не даказаў,
Я веру ў людзей сваіх глыбока, Бо перад імі мноства яшчэ спраў.
Штодзённа безадказна будавалі, Выхоўвалі ў клопаце дзяцей, I долі шчаслівейшае шукалі, Каб роўнымі застацца між людзей.
Але галоўнае што мы знайшліся, Адсунуўшы турботы нейдзе ў бок, Што мы Сустрэчы гэтай дамагліся, Напэўна, падфарціў шчаслівы рок.
Дамовіліся болей не губляцца, Трымаць канцы адносін у вузле. Нам прашчуры наказвалі яднацца, Трымаючыся цесна ў гурце.
Вось так прайшла рачканская Сустрэча Тутэйшых і другіх вучальнікоў.
I застанецца ў памяці, дарэчы, Як гімн з’яднальны ў просіні вякоў.
J нам цябе, Сустрэча, не забыцца, Мы кажам, з спробай дух перавясці: Хай мэта лёсаносная вучыцца Нясе святло ў мроістым жыцці!
Жывіце ў шчаспі, родныя Рачканы!
Стварайце сваё быцце і жытло!
Квітней, куток наш, Богам аблашчаны, Нясі ўсім вернасць, мудрасць і святло!
29 лістапада 2002.
Ill частка. У Рачканах школа сустракае стогадовы юбілей
Пярэдадзень сустрэчы Ярчэй сягодня замільгае Сузор’е ў небе “Вадалей” У Рачканах школа сустракае Свой стогадовы юбілей!
Цвітуць заможныя палеткі, Вакол прыемны асярод, Ручай да школы -■ яе дзеткі Журчыць няспынна з года ў год. Гісторыя рачканскай школы, Як прыклад повязі вякоў: Тут чарадзеілі анёлы Пад рукатворнасць землякоў.
Тых творцаў слынныя імёны Трымае памяць да драбніц, Іх лік святы і незлічоны Самаахвярных бліскавіц. Але ў Рачкан свая суполка, У гэтым просвіткі крыжа.
3 якога пырскаюць вясёлкі I раствараецца мяжа.
Бо чалавек заўжды ў межах Навукі, здольнасці крыніц, Шукае розум ведаў свежых Ці хоць мажлівейшых крупіц. Вось дзецям школа дае веды, 3 маленства ранняга пары, Каб чалавек падужыў беды 1 гонар нёс свой угары.
Капура, Попка, Адзярыха Трымалі свой вучэбны курс, На іх уроках было ціха.
Кій за ўказку і рэсурс.
Таксама Бураў быў рашучы, Меў у запасе анекдот, Вясёлы, жвавы і бягучы, 3 бярданкі цэліў наўзлёт.
Узорам школы Сакалова 3 сваёю роднаю дачкой.
У іх галоўным была мова.
А “пяць” ляжала пад рукой.
Калі падкрэсліш прыназоўнік I падвядзеш пад дзеяслоў, Дык ты для іх найлепшы школьнік Без атачэнняў і ўмоў.
Усім у горле была Костка, Пад ёю ровар аж пішчаў, Нас лае, бэсціць, Матка Боска, Хто ж яе, цёмны, нам прыслаў?
Прайшлі часін вьшрабаванні, Мінуў дваццаты грозны век, Яго віхурныя спатканні Узважыць кожны чалавек.
Якія здзекі, лютасць, мэнкі ГІрынёс вайной нямецкі кат, Вужэлі, патухалі зрэнкі, Бо ў кожнай маці быў салдат. Як д’ябал Гітлер злы, трапёны Зрабіў замах на цэлы свет, Штурхнуў у яму міліёны, Зрабіў удовамі кабет.
Мы ўсё так моцна памятаем, Была скарынка за мядок, Раз-пораз думкамі гартаем У дзяцінстве пройдзены ўрок. А вось ужо мы ў калгасе Заможна, кажуць, зажывем, Вось толькі пустка ў прыпасе, Дасюль галечаю трасем.
Гляджу на вас, хто змалку, зранку На полі дбайна шчыраваў, Хто не сядзеў на сваім ганку I хто калгасу ўсё аддаў.
Цяпер паказвайце здабыткі, Вядзіце ў сонечны палац, Кладзіце спісаныя сшыткі Ад вамі выкананых прац.
Падлічым разам, засмяемся
I скажам горача: “Хлусня!” Дык чым мы, людзі, задаемся, 1 ІІто ў кашальку ў нас дрысня?
О, вёска родная, куды ты Ад нас бяжыш удалячынь? Сэнс і павага -усё забыта, Задумкі, селянін, пакінь.
Вы ў спісе ўжо неперспектыўных, Як быццам трэйцяя вайна, А колькі ж тут было актыўных, У чым жа вашая віна?
Бяспраўе можа быць віною, Дзікунскі чужародны лад, Які ідзе на вас вайною
1 рушыць святасць вашых хат.
Кожны з жывых яшчэ прачніся, Нясі свой голас прама ў фэст, Аднойчы голасна праліся Магутны вокліч у пратэст.
Адкіньце ганьбу сваю, вёскі, Перажывіце дзікі здзек, Засвеціць хай праменьчык боскі, 3 якім прачнецца чалавек.
Ісці так сумна на магілкі, Сплылі ГІашкоўцы ў нябыт, Трасуцца з жалю мае жылкі I душыць сумны каларыт.
Якія ў нас былі “Дажынкі”, Якія святы ў нас былі, Гады расталі, як сняжынкі, Гамоніць вецер на палі.
Колькі вас жылістых, сумленных He памяшчалася ў гумне, I працавітых. і карэнных, Ірвалых пуп на дзірване.
I дзе калгасныя выдаткі Пашкоўцаў, гэтых жа Рачкан? Куды паехалі падаткі?
Чаму так бедна ў сялян9
He чутна слушных меркаванняў, Як быццам вецер рабаваў, Колькі трэба тых “змаганняў” Каб нейкі проблеск тут настаў?
За вашу мужнасць, непахіснасць, О, дарагія землякі!
Няхай надыйдзе рэчаіснасць, Каб вам застацца на вякі!
Трымайся, школа, у здзяйсненнях, Табе і ў марах з намі быць, Слыві ў нашых пакаленнях, Нам, школа, без цябе -не жыць.
О, школа! Родныя Рачканы, Пашкоўцы, Нача і Хацяж, Вы ў маім сэрцы захаваны, Для вас зайграю ў расцяж.
Няхай трымаецца ў згодзе Сялянскі няўтомны дух, Як скарб стваральны ў народзе, Яе галоўнейшы ўзрух.
Рачканскай школе ў раёне Сто векапомнейшых гадоў, Схіляем стан свой у паклоне Без згадак на ўціск умоў.
Школа адкрыла нам граніцы, Якія вабяць у сусвет
I падвяла да таямніцы, Дзе ведаў грэецца сакрэт.
Мелі бы. :ыя навучэнцы Вучэння чыстага глыток, Святога края адраджэнцы, Дзе карані іх і выток.
Школа знаходзіцца ў цэнтры Жыццёвых зорыстых падзей, Дзе на асвеініцтва катэдры Стаіць настаўнік-чарадзей.
Усё, што здзейснена ў школе За сто яе былых гадоў, Нясе настаўнік у прыполе Святы ў справе зноў і зноў.
Жыві, настаўніцкая справа, У вучнях нашых землякоў: Прыстойна, велічна, яскрава У мроі будучых вякоў!
Пад боскай літасцю анёла, У мірным побыце людзей, Застанься адраджэнцам, школа, Святло нясучы да людзей.
Цвіціце, родныя Рачканы!
Квітней заможна, любы край! Жыві, народ, Богам абраны, 1 песні літасці спявай!
Зямны паклон вам, наш'ы вёскі, Гарток няўрымслівых людзей!
Віншую школу Храм наш боскі I сзогадовы юбілей!
Выпуск 1957, 9 ліпеня 2005.
Рачканская сустрэча
Падзея гэтая ў даце
Сустрэта дружна ў кожнай хаце.
У годзе 2005-ым
Прышло ў Рачканы ціха свята:
Школе спаўняеіша сто год, Дык абвясцілі ўвесь народ, I на душэўнай чыстай хвалі Стогоддзе дружна сустракалі ' 157
Былыя вучні нашай школы. Дзяўчаты й хлопцы, як анёлы. 3 суседніх вёсак пехатою Ішлі на свята чарадою.
Калі хто далей, дык прыехаў, Каб абнавіць душу з усцехаў, У твар суседу зазірнуўшы, Кашулю з густам апрануўшы. I чаравікі меў з фасонам, А нехта, кольвеч, з парасонам, I кветкі жменяю тугою Трымалі ўсе перад сабою, Паток сялянскі не канчаўся. I вечар хутка распачаўся.
Вось на спатканне запрашаюць, Настаўніц вочы ажно ззяюць. Званок мажорна зазывае Урок жыцця распачынае.
Насупраць сцэны стаяць лаўкі, Каб гледачам было без даўкі. Сям-там сталы стаяць раздольна, На стадыёне ўсім прывольна. Падлікі поспехаў, рахункі I краявідаў тых малюнкі.
Імёны знатных навукоўцаў I словы слушныя прамоўпаў. Спяваў суседні свой гурток, Мелодый плыў жывы глыток. Мой аднакласнік Казімір, На якім фрэнч сядзеў бліскучы, Як барацьбіт наш неўміручы, Абараняў на флоце мір.
Без чынавенскага тарана Ён даслужыў да капітана.
I вось на атамны “громбак”* Узышоў з Рачканаў цуд-марак. Трымаў і я сваю прамову, Чытаўся вершык адмысловы.
* “громбак” атамная падводная лодка (прыдумка аўтара).
Я распавёў пра карані, Пра плён, куды тут ні зірні, Каб школе быць тут на вякі, Каб расцвіталі землякі. Затым у зладжаным падборы Зайграў я чыста пераборы. Сто адлічыла наша школа Пад дзіўным позіркам анёла. Мы правялі свяшчэнны фэст, Няхай зайдросцяць Мінск і Брэст. Што было далей падзялюся: Сабрапа нас усіх Маруся. Яна вясёла, спрытна. жвава I да мужчын яшчэ рухава.
Ля вокан хаты яе кветкі, Гарэлі квеценню палеткі. Сядзіба гэткая Марусі: Усё ў ладзе і спакусе. Прыгожа ўсё павінна быць, Каб гаспадьтні той служыць. Эх, нашы родныя змагарцы, За вас падымем хоць па чарцы. Вамі запоўнены магілкі, Здзяйснілі подзвіг, бы асілкі. Двор сустракаў нас чысцінёю, А гаспадыня дабрынёю.
Сталы абрусамізасланы I стравы розныя прыбраны. Маруся зранку шчыравала, 3 любоўю ежу рыхтавала. Былі каўбасы і смажэнні, Салат трымаўся ў адлічэнні. Але галоўная хвала Гарэлка моцнаю была.
Сястра Марусіна Галіна, Прыгожа-вабная жанчына. Распавяла жыццёвы лёс I яго вычурны ўскос.
Гармонік меўся ў Каплунова,
Скажу, іграў ён адмыслова: Прыпеўкі, полькі-падтрасухі, Каленцы нейкай весялухі. Я ў бубен сыпнуў крышку жару, Нам гэта свята ўсім да твару. А ўсё, што тычыцца да школы. To тут народ зусім вясёлы. Хоць і бядноцкі, і гаротны, Да працы шчыры і ахвотны.
У гэтым повязь і вякоў 3 усіх тамтэйшых землякоў. Свая настаўнікаў эліта Ніколі намі не забыта.
Баян я шырай расцягнуў На развітанне разануў. Так адбылася тут вясёлка, Аж расцвіла сялян суполка.
Паўстаньце з заняпаду вёскі, Зямелькі роднае палоскі. Трымайся люд наш грамадою, Я зычу шчасця і спакою. Падкрэсліць трэба для гарэння I чалавечага здзіўлення: За стогадовы буйны час Сабраўся люд тутэйшы раз. А сёстрам Галі і Марусі За іх ад маці прыгажосць, Вялікасць сэрцаў, ягамосць, Я па-шляхецку пакланюся! Карэнні й жылы нашы тут, Рачканскай школе наш салют! Надыйдзе час, такі ж праб’ецца I Беларусь мая прачнецца.
Адновіць думы, пожні, хаты, I заспяваюць святам даты. А землякам ажно ж усім Пяю наўздых свяшчэнны гімн!
14 ліпеня 2005.
IV частка. Ветразь адраджэння Каторы год руплівыя рачканцы Збіраюцца на свой свяцейшы сход, Спытаем у астатніх: што, васпане, Бадай, і вы гут не чужы народ?
Чаму не хочаце намыліць чалкі
1 гуртам павялічыць грамаду?
Дзе ж дзелася хаценне, ёлкі-палкі, Прызначыць ганарова тамаду?
Да школы беглі ўсе калісьці скопам, Падцягваючы зрэб’ем рызманы, Яшчэ хутчэй дамоў нясло галопам, Калі траскун палохаў дубяны.
Крыху было й свайго нейдзе на складзе, У Раі ляхавіцкай тэж было, Але не да сялян былой уладзе, Так пачало гібець маё сяло.
Па чым скарынка хлеба, мне вядома, Калгасны спіс трымае працадні, Якія выпрацоўваў я ля дома, Але хоць дзюрку спісам тым заткні.
3 яго табе прыбытку ці навару, Як з козліка рабога малака.
А прапаганда падсыпае жару, Нібыта ў нас грашовая рака. Пяцьсот гадоў Пашкоўцам і Рачканам, I навакольным вёскам гэткі ж век. Чаму ж яны да ніткі абабраны? Чаму чужым для вёскі чалавек?
Яшчэ з дзяцінства добра памятаю: Гудзела вёска, дыхала сяло.
Цяплела б ў душы, каб веліч краю Нам ветрыкам спрыяльным прынясло.
А ветрык нас абходзіў бокам, бокам, Трымцела неўпапад адна шуга, У хамуце мужык пад пільным зрокам, 3 якога цягнуць жылы як мага.
Сяляне шчыравалі іут прыстойна, У кожнага як цацка агарод
I рушылі ў свой калгас пакорна, Цярплівы, мужны, дарагі народ. Лле здабыткаў было мізрэм-мізэр, Накладваўся на кожнага аброк, ГІаказчыкі ў калгасе нізам, нізам. Бязглуздзіца ўдоўж і ўпапярок.
ТІрайдзіся лсткам па лясной Падоўжні, Што ніткаю збягас з краю ў край, ГІа ўскраі лсса расцвітаюць ножні, Ды так яскрава, іпто на сэрцы май.
Падоўжня падвядзе да Сакалоўскай, Якая накрыж цягне да шаіпы, У навакольнай гірыгажосці боскай Спачын зпаходзіш сэрцу і дуіпы.
Цікава каля Дальняга балота, Хаця і Бліжняе лунае цудам тэж, Тут зарасні балотнага чароту, Для покуці іх макаўкі і зрэж.
Тут знойдзсш ты чарніцы і суніцы, Грыбкоў прыхопііп копак нсйдзе з пяць, Насупраць Рамановага бруспіцы.
Можна вядзсрца поўнас набраць.
Л колькі птушак слых займуць да ночы, Зязюлькі, торбахвосты і дзятлы.
На ліпс буссл вабіць твас вочы, 3 кустоў чаромхі сцелюцца мятлы.
Як жа прысмна, люба, непаўторна У вёсцы зацвітас сіні бэз, I водырам нясс з яго чароўна, Душою чую -■ нанава ўваскрэс.
На Усход стаіць сцяною нспакорнай
1 паланас доўгадрэвы I’ай,
Да леса падыход у нас узорны, Ён з вёскай у садружнасці, бадай.
3 пянёчка масш дрэўца і галінку, ІІяхай гудзе ўзімку твая псч. Як збсрагчы нам кожную раслінку, Каб з імі разам да святых сустрэч.
Надзсі свас кожны адпрацоўваў
I выгіііаў іх бокам і наўсцяж,
I жыцце адпавсдна ўладкоўваў, Абходзячы кавярні і кірмаш.
Хай зварухнс вяскоўцаў адраджэнне, Бо гэта мара змерлых і жывых, ІІяхай жывуць другія пакаленні, Пад лсссішасць дупіы, яе ўздых.
О, колькі псражыта намі вссніц, Колькі прыгод дзіцячых і турбот, Колькі ілыіа сапрала маці прасніц, Які ў дзявоцгвс ж быў яс ўзлёт.
Іграла маці ролі ў Паўлінцы. Старэйшы дзядзька ролі рыхтаваў, Ля сцэны дзядзька Бронісь па хвілівцы Кожны радок артыстам суфляваў.
Станксвічаў гумно іззяла зранку, Падмецена, прыбрана ўсё. Ціп-топ, Аркссір журкоўскі рэзнуў “Сербіянку”, Сяляне дружна сыпалі нрытоп.
Збягаліся старыя і малыя, Пішчом пралазіў кожны ў гумно, Наперадзс заўжды дзяды сівыя, Бо маладосць і старасць нс адно.
А вось на сцэне Гашіа Бурачанка, Чароўны голас, божацкая стаць, Раднейшая ў маці каляжанка
3 уменнем, як Русланавай, спяваць.
Цікавыя мсў ролі Сіцька Стэфан, Адамкаў Фэляк і Марыльчын брат. На сцэне малацілі нават цэпам На фонс дэкарацый дрэў і хат.
Прайшлі гады. Хаценне не прапала
Былое хоць аднойчы адрадзіць,
Вось і сустрэчы школа заснавала, Бо без сустрэч няма як далей жыць.
Як жа прыемна бачыць родных, любых I назірайь з слязінкамі твары, Словы падзякі вымаўляюць губы, Святлее ад вясковай дзетвары.
I кожны прагне цалкам акунуцца
У любы свой людзкі вадаварот,
3 душэўным словам да сяброў звярнуцца, Падаць свой варыянт зямных турбот.
I я, калі трапляю на імгненне, Дамоў, каб завітаць да родных хат, Шукаю сваёй вёскі адраджэнне, Абвешчанае радыё стократ.
Узняць пашану вакол селяніна -
Гэта задача першая з задач,
Да кожнага працуючага сына, Адпрэчыўшы мянушку: “папіхач”.
Хай багацее родная зямелька Без войнаў, ператрусаў на вякі.
Хай сутнасць у жыцці надыйдзе гэтка, Каб мірна жыць у шчасці, землякі.
О, Беларусь! Хай, можа, нашы ўнукі Прыносяць вёскам адраджальны свет, Няхай жа іх учэпістыя рукі
Адновяць шлях да вызначальных мэт.
I школа, як статут сялян свяцейшы, Хай жыватворыць у цвіценні мар, I кожны ўрок праходзіць, нібы першы I з адраджэннем двойчы ўзапар.
I хай спрыяе час і вам, Рачкоўскі*,
У пошуку здзяйснення школьных мэт, Мы лічым вас, што вы амаль пашкоўскі Ў акружэнні неблагіх кабет.
* Уладзімір Іванавіч Рачкоўскі цяперашні дырэктар Рачканскай базавай сярэдняй школы.
Лле ж мы верым іскрам адраджэння, Хай селяніну чуеыца прадых, Каб толькі не было яго спазнення, I вецер адраджальны б не заціх.
А я буду жадаць сялянам вёскі Сапраўднага жыццёвага святла, Ці хоць яго мажлівейшай палоскі, Якую б наша моладзь прыняла.
1 кожнаю сустрэчай ганаруся Пра свой бацькоўскі непахісны род, На прыступку вышэйшую машчуся, Хай нас пашкоўскіх ведае народ.
Прашу ў Бога землякам падтрымкі, Хай сцеражэ ад бураў і бяды I памнажае плённыя хвілінкі На лета і на многія гады.
Хай сцерагупь вас зорныя нябёсы I бацькаўшчына годных сцеражы, Бо пажадаць хачу святога лёсу На краю новай векавой мяжы.
Мы памятаем прашчураў у школе 3 вянком нязгасным іх святых ідэй, Якія неслі веды ў прыполе.
Каб нам людзьмі застацца між людзей. Вось школа нам адкрыла небасхілы, Мы пачалі пакрыху разумнець, А сёння кожны мае свае крылы, Каб хоць аднойчы з марай паляцець.
Каб даляцець да неба, дзе вы чулі Як кліча ў запаветнае жаўрук, А мо ўзняцца да вышынь матупі 1 да яе ласкава-родных рук.
А мо вы хочаце дацяць і да сусвету I абвясціць другім, што ёсць Зямля, Прыгожая пры сонейку планета, 3 мільёнамі мікробнага жылля.
I вы, напэўна, будзеце ў прыколе: Найперш, найбольш і нават наймацней Удзячны сваім першым крокам школе, Якая ў душы і найрадней.
I толькі загучыць званок наступны, Бывала, вераснёўскі ці ў маі, Дзіцячы галасок пачулі гучны, Як быццам спеў птушыны ў гаі.
I гэты калакольны звон набатам Вярэдзіць нашу ду шачку да тла. Няхай нітуе карані і хаты, Мацуе споведзь да вышынь сяла. А мы Радзіме, з крыламі на ўзлёце, Сягодня зычым, зычым на гады: Няхай жыцнё віруе ў палёце, Каб кожны адчуваў, што малады!
Жывіце, школа, родная нам вёска, Ў акрузе дабратворнейшых крыніц’ Магічная жыццёвая палоска, Пад школьны звон і ведаў бліскавіц!
26 мая 2006. г. Мінск.
Канцэрт у гонар дзвюх падзей (У гонар 80-годдзя (1924-2004) Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі і 35-годдзя (1970-2004) творчасці таленавітай Ганны Станіславаўны Полесавай)
3 настроем цудным без падвоха, Але з уплыву лёсных мэт, Іду ў касцёл Святога Роха На незвычайнейшы канцэрт. Марыя злева, Рох направа, Іісус распяты на крыжы, He адарваць вачэй, цікава, Вакол спрадвеку муляжы. Святыя пільна назіраюць, Куды б прыслужніку ні стаць, Вясёлкі ў душы спяваюць, А ў вачах агні гараць.
На “Горцы залатой”, высока, Гадоў 140 мо таму, У стыле класікі баррока Наканавана стаць яму.
Касцёл прыцягвае магнітам, Ды з вышыні Іісус Хрыстос Нас з вечным звязвае, бы нітам, Дзе б ты ні быў, ні жыў, ні рос. На кожны гук раздасца рэха, I заварожаны гурман Яшчэ пазбавіцца агрэха, Як толькі прагучыць арган. Праходзяць тут богаслужэнні, Касцёл адкрыты на вякі, Каб прычасціцца ў маленні. Сюды ідуць каталікі.
Значэнне храма справа вершыць, Ён свае дзверы адчыняў He толькі тым, хто ў Бога верыць, А каму Божа талент даў.
Агніцца камерная зала I цішыня ажно звініць, Зорка нябесная ўпала I будзе сёння нам свяціць.
Бо сёння Ганна гаспадыня, Прыйшоў яе святы чарод, Хрыстос такую не пакіне 1 сведчанне таму народ.
Абдымкі, кветкі, пацалункі, Твары з усмешкамі людзей, Увага ўся і накірункі Да дзвюх жаданенькіх падзей.
Падзея першая. канечне, Хвалюе творчасцю крыніц, Жыццё кігіець там будзе вечна, Адкрыцці будуць з таямніц.
Ёсць у сталіцы ўстанова,
Якая 80 гадоў
Рыхтуе творчасці асновы, Куе таленты а без слоў.
1 нездарма нясе іскрынкі, Як светач з цемрадзі начы, Бо назву мае імя Глінкі, 3 якой святлее ў вачы.
Якіх дала яна музыкаў, Сярод іх слынны Сеўрукоў, Яму падобных, спіс вялікі Жанчын, дзяўчат і юнакоў.
I вось касцёл Святога Роха Прымае цудны каллектыў, Відаць хвалююцца ўсе трохі, Але Святы ім варажыў.
Ёсць інструмент адзін цудоўны, I нам дастаўся праз вякі.
Ў кагорце струнных ён, як роўны, На ім іграюць мастакі.
У мірны час і ў час навалы Стварае песенны мажор, О, з вамі, любыя цымбалы, Мы выйдзем разам на прастор.
Заўжды вы з песенным народам, Гучыце дзіўнай чысцінёй.
Цымбалы сёння год ад года Чаруюць зорнасцю сваёй.
I тут яны стаяць радамі, Струны настроены на “ля”, Блішчыпь палітра іх агнямі. Пачнецца свята спакваля.
У зале мноства закаханых
У гэты рэдкі інструмент, Прыйшлі пачуць самаахвярных I імі створаны каннэрт.
На сцэне цуда-прыгажуні, Таленавіты цуда-род,
Вось гэтай Ганначкі пястуні, Як плён яе зямных турбот. Ансамбль завецца “Залатая Струна” спяваючых йымбал. Паклонам слухачоў вітае, I Іераз хвіліну цуда-баль.
У тры рады красуні-кветкі Займаюць сцэну шчыльна ў рад, Чароўна-мілыя загнеткі Іграюць класіку падрад.
Спачатку Бах, Гуно, Вівальдзі, Затым нязменна Лучанок, П’яцолла, Ліст, Малых, Кур’ярдзі, Музыкаў сплецены вянок.
1 верхам зорнасці музычнай Сам Паганіні Мікалай, У віхурэнні фантастычным О “Карнавал” гучыць няхай!
О, як гучаў сівы Мікола, Экзамен вытрымаў актэт, Здалёк чуваць, што струнных школа Свой узняла аўтарытэт.
1 нездарма метал у назве Гатунку лепшага стаіць, Цымбальны гук нам у адозве Падобна золату іскрыць. Плён мастака звязаў, гіаклікаў, Стварыў выдатны каллектыў, Дзівосны гурт краеунь-музыкаў Нам свята ў душах нарадзіў.
Тут Кацярына Васількова, Людміла Коблік, Гаруппа, Крысціна Кушнер, Усхапова, Як прыклад пругкасці слупа. Вянок неверагодных твораў У каспёле Роха прагучаў, Такіх народжана ўзораў, Якіх храм боскі не чакаў.
“Вясна”, “Зіма“ ад “Пораў года'’, “Венера зорка”, “Родны кут”, “Ave Maria” у народа Найвысшай творчасці статут.
Вальс перуанскі крыкам моды Мажорным ладам варажыў, Дух нам далёкага народа Як бы ў зале той ажыў.
Касцёл ярчэў ад цуда-зорак, Ад іх узлётнага крыла, Вось і Зарубкіна “Сем сорак” Бліскуча зале падала.
Трывожна, бравурна і чыста Рэфрэнам нрагучала ўраз “Рапсодыя другая” Ліста, ІТаблізіўшы мінулы час.
I “Hello, Dolly”, “Лібертанга” У фарбах скрыжаванняў нот Маглі здзівіць святую Вангу, I зала ўся раскрыла рот.
J ia фартэпіяна здольны Савін Круціў кадэнцый варыянт, Зліццем сваім з аркестрам славен Дыпламаваны лаўрэат.
О, як гратэскна, непаўторна Трасла “Цыганачка” касцёл, Шырока, сі-бемоль-мажорна, Пік вечарыны і прыкол.
I таямніца прыадкрыта, Бо “брава!” выгукнуў народ, “Старадарожская сюіта” Яскрава падала аккорд. Гучала проста фантастычна Фантазія “Зялёны ліст”, Так віртуозна і класічна Мог толькі выканапь артыст. Мяняліся акцэнтаў хвалі, Салістам кожны быў не раз, Як “Вочы чорныя" гучалі Пад Гарадоўскай парафраз.
Каб весялей ісці да хаты, Каб мы здаровымі былі, “Канон” ігралі нам дзяўчаты I мы, як пчолы, загулі.
Ад “фортэ” храм бы ўздымаўся, 3 '‘піана” раптам заміраў, Іісус бы з крыжа ўсміхаўся Ці у здзіўленні паглядаў.
Гучалі творы не прыватна, Таленавітаю рукой Яны распісаны выдатна, Скарбонкай з’явяцца зямной. О, што тварылася ў зале: Многагалоснае “Ура!” Апладысменты прырывалі.
Узнятых рук была гара.
Увага ўся да маладосці, Майстэрства подых нас сагрэў, Касцёл ад гэткай прыгажосці Бы абнавіўся, пасвятлеў. Прызнанне. Поўнае прызнанне, Лёд трэснуў у ахопе сцюж, Душэўны рокат і каханне За даравітасйь юных душ.
Канец канцэрга стаў акордам Мастацкай дзейнасці рукі, Аднойчы выспеў спелым плодам I прагучаў: “Вось мастакі!” Але яны не ўзрастаюць Як пустазелле ля ракі, Іх змалку песпяць, аб іх дбаюць Кіроўцы, цуда-мастакі.
Канцэрт вяла Інэса Зубрыч, Музыказнаўца, розум, свет, Іначай нельга тут, насамрэч, Святы касцёл, святы абет’ I шчыры завуч Кудраўцова У справе выхавання душ Ахвяравала час і слова, Каб шырыць творчасці аркуш. Выпрабаванні і канкуры
Даюць штуршок. рыхтуюць рост, На версе дзеі сам Башура, Гэта яго святы пагост.
Каторы год ён як дырэктар I прагны творна, кіраўнік, Стварыў фарпост, каб здзейсны фактар Памножваў творчасці адлік.
He можа быць вялікай справы, Тым болын вялікасці падзей, Пакуль у велічы дзяржавы He будзе гонару людзей.
Другой падзеяй для аркестра, Якую трэба адзначаць У творчай дзейнасці маэстра Гіадсумавана -35!
Усё жыццё ніве асветы
Ганна як творца аддала I дасягнула зорнай мэты, Руку фартуна падала.
Няма ні дзіва, ні ваганняў, Заняты ёю п’едэстал
Цаной вялікіх намаганняў Гэта душы яе харал.
Талент у Ганны незвычайны, Бо сатварыць такі канцэрт Мог нават творца і таланны, Але разбіўшыся ўшчэнт.
Рэпертуар прафільтраваны, Звязаў гармоніяй вякі.
Маэстра так распрацаваны, Каб да вышыняў напрасткі.
Вышыні ўжо амаль здаліся, Аркестр жа двойчы лаўрэат, Усе шляхі сюды сышліся, Адказней кожнаму стокраг.
Яе душа агнём пылае, I рушыць творчы неспакой, Але яна даўно чакае: Трыумф яе не за гарой.
Самаахвярнасць, паслядоўнасць, Любоў да творчых душ, асоб, Цярпенне, міласпь і тактоўнасць, Вось зорны ветразь, які гроб.
Гэта як з’ява, як парода,
I не калматая рука, А беларускага народа Гэта Вялікая дачка.
Яна ўдыхнула дух мастацтва, Спяліла плённыя расткі, Каб без хулы і святатацтва Ўзрасталі цуда-мастакі.
Вучні, вядома, ёй удзячны, Ніхто талент не адбярэ, Жывыя вынікі ўжо бачны, Народ з талентам не памрэ. Усім музычным установам Жадаю мець такіх людзей, Такіх, як Ганна, для абновы, Каб у душы было святлей. Ваша святло, Вялікасць Ганна, Будзе надзеяй у жыцці, Свяціце ярка, першазданна, Каб Беларусі расцвісці!
1 накірункаў мноства новых, Каб талент свой узбагачаць, Сям’ёй выдатных Полесовых Музыкі будуць прырастаць. Увайшлі да нас жыццём цымбалы 1 засталіся навякі, Каб раслі справы, як бывала, А з імі разам мастакі. Няхай гучыць выразна, звонка Цымбальны юпы каллектыў! Квітней, любімая старонка, Дзе Глінка марыў і тварыў! Вось так з настроем, без падвоха, Але з улікам лёсных мэт Я сведчу, што ў касцёле Роха Адбыўся рэдкасны канцэрт!
I Боскі храм стаў, як адкрыцце Зачараванасці людзей.
Тут адбылося душаў зліцце: Канцэрт у гонар дзвюх падзей.
10 мая 2004.
Памылка
Паэма
Жыў небагаты селянін, He знатны, не набожны, На хутарскім дварьт, адзін, Як пан яснавяльможны.
Трымаў карову, парсюка, Багацце меў не з грому.
Бо сам ад рання да змярка Норкаўся ля дому.
Быў шчырым надта да дзяцей, Да працы вельмі прагны, Яго цягнула да людзей, Да прыгажосці вабнай. Дапамагаў і сваяку, Іх шмат было ў агуле, Ды меў на выданні дачку Нрыгожую Настулю.
Усё б нічога, не адны, Папраўдзе тут прызнацца, Вось толькі з чорнае вайны Сына б дачакацца.
Хлапцу ішоў дваццаты год, I жыць бы маладому.
Дык агалілі бацькаў род, Забралі сына з дому.
Нядаўна жонку пахаваў, Памерла бедалага, Шчымела ў сэрцы, гараваў, У горле колам смага.
I дом, як быцнам, не яго, Здавалася, не грэе, На сына роднага свайго Трымалася надзея. Сівыя скроні ўжо даўно, I ’адам не ўтаймавацца, Ад сына вестак не чутно, Няма ў каго пытацца.
I калі постаць прамілыне, Ці пройдзе хто дварамі, Заўсёды бацька ўздрыгне 1 павядзе вачамі.
Бывала ўскокваў уначы, Раптоўна прабуджаўся, Да зданак змрочных у ваччы На сцежку ўглядаўся.
He раз звяртаўся да людзей, Ён клапатаў аб сыне.
Ды адчуваў усё мацней: Надзея бацькі гіне.
Яго цікавілі заўжды Любыя ўспаміны, Адразу рухавеў тады, 3 думкамі аб сыне. I так цягнуўся годам год, Нс за гарамі старасць.
А хто прадоўжыць бацькаў род, Якая яму радасць?
У тыя ж самыя гады, Йдзе аб іх гаворка, Адзін чужынец малады Круціўся, як вавёрка. На службу, бэйла, не пайшоў, Збіваў людзей, падпіты, Сабе прыхільнікаў знайшоў Такіх, як сам, бандытаў. Па вёсках блытаўся, брыда, На ўсіх яго хапала, Спрабуй пярэчыць, дык бяда, За грудзі браў, бывала. А што да працы, аніні, Другія меў задаткі, Шукаў такой, як сам, злыдні, Быў, злодзей. вельмі хваткі.
А ў куфэркі, кадаўбкі Людскія лез без спросу, Тым, хто не згодны, нецярпкі, Наганам трос ля носа.
Напэўна, у гіачварным сне He снілася старому, Што з гэтым злыднем па вясне Скрыжуе лёс бліз дому.
He раз наведваўся бандыт Да хутарское хаты, Яго спяліў шалёны спрыт, Ён быў, як чорт рагаты. Праводзіў ночы напралёт За глечыкам гарэлкі, Страляў вачамі навылёт, Апаражняў талеркі.
I занівошта, бы знарок Ён лаяў там дзядулю, I лыпаў ўдоуж і ўпапярок Вачамі на Настулю.
Усё няблага, што й адны, Што трэба мардаваппа, Адно жаданне каб з вайны Сына дачакацца.
Аднойчы дзед святочным днём, Як з кірмаша вяртаўся, Спяшаўся, іурзаўся з канём, Бо той ледзь целяпаўся.
Ён нрытаміўся ад людзей, 1 стома дакучала,
I Ji мо наслухаўся ггадзей Ці сэрца адчувала.
Бацькоўскі дом сустрэў яго Нязвыклай цішынёю, Хіба ж здарылася чаго, Сам разважаў з сабою.
У доме посуд уверх дном, Растрэсены паліцы.
Бы разбуральны рушыў гром, Бы рэшткі з навальніцы.
У куце, неяк набаку Валялася Настуля, На ёй адзенне па шматку, Ўскрываўлена кашуля. Дачку знявечыў, прайДзісвет, Бандыт з крывой дарогі. Нямілы стаў старому свет У каго пытаць падмогі? “Дачушка, родная, прабач, He захаваў крывінку, Табе лягчэй будзе, паплач”, I працягнуў хусцінку.
Гаротны скурчыўся ў кулак, Маўклівы стаў, сярдзіты, А сам прыняў рашэнне так: Чакаць таго бандыта.
А прыйдзе злодзей-канакрад, Прасіць не стану люду. Сустрэчы гэтай буду рад, Звяду з зямлі паскуду.
1 зноў павольны рух жыцця На хутарскім прыволлі, Магчымасць працы, набыцця У гэтакім раздоллі.
He еўшы добра, не сплючы, He пакладаўшы рук, Займаўся працай, ды ўначы Пачуў выразны стук.
“Чакаў я гэты стук, чакаў”, Стары закалаціўся, “Чагосьці я табе прыдбаў” I ён перахрысціўся.
3 хвіліну нейкую стаяў. Цемрыўся рукою.
А сам прыгнуўся і дастаў 3-пад шафы ў торбе зброю.
Ад стрэлу дзьвінькнула ў вушшы, Падскочыла хаціна, Са сцен у стрэсенай глушы Пасыпалася гліна.
Затым, раптоўна цііпыня, Аж нраняло старога.
Рашыў чакаць прыходу дня, Бо не відаць нічога.
Нагою штурхануў у жбан, Той трэснуў, пакаціўся, 3 надворку хтосьці, як чурбан, На ганак паваліўся.
Як стала цемрадзь раніцой, На кропельку адкрытай, Сабраўся бацька сам не свой Глядзець таго бандыта. “Зладзюгу добра я сустрэў”, Стары сабе тлумачыў, А позірк кінуў і здранцвеў 3 таго. каго убачыў.
Хоць цемень лезла ўваччы I пазіраў хвіліну, Ды па выразу, па плячы Пазнаў адразу ж сына.
“Сынок, галубчык, вандраўнік, За што такія мукі?”
А сын, як дуб, як смалянік, Ляжаў. разняўшы рукі.
Ніяк жа гора не міне, Да сына лез, цягнуўся. “Чаго ж ты, сынку, да мяне У час ліхі вярнуўся?” Ніколі бацька ў жыцці Так цяжка не мыляўся,
Прапягваў сына ён трасці, Якога дачакаўся.
I галасіў, і рукі цёр,
I Бога кляў, здаецца,
Праз месяц сам стары памёр He вытрымала сэрца, Ды як, у чым яго віна?
Сляза дрыжыць міжволі, Так адгукнулася вайна Старому на нядолю.
***
Хлапец сканаў бы, ды плямяш Ад бацькавай званарні, Завёз рухавы-ткі Тамаш Знямоглага ў лякарню.
I там пашчасціла знайсці Ад дактароў падмогу.
Кішэнь не трэ было трасці Дзеля падмазкі блогу*.
Настулін брат аж тыдні з два Ляжаў, бы нерухомы.
Агнём гарэла галава, Ці жыў бы невядома.
Але сястра без прыўкрас, Прыхільная да чараў, He траціла дарэмна час I лекавага дару.
Знахарства ёй перадала 3 канчынаю маіуля, 1 зёлкам лекі наракла Аднавяскоўцы чулі.
I спраўдзіўся не адзін род На чарадзейкі рукі, Калі сялян каторы год Шаптала ад гадзюкі.
Ад брата н’ат не адышла У споведзь і прычасце. Спрыяла брату і нясла, Бо верыла ў шчасце.
блогу у сэнсе блату (аўт.)
I сталі раны зажываць
У лекарскім прытуле. Сястрыцы не прышлося спаць, Гарэтненькай Настулі.
Так з дапамогаю крыла,
Іх дружна радавога, Хвароба раптам адышла, А з ёю і знямога.
Аднойчы брат загаварыў
I пазнаваў знаёмых.
На жыццё веру падарыў
I падтрымаў свядомых.
Адзіны з іх святы Дзям'ян, Які аплочваў лекі.
Так дзядзькаў радавы агран
Узняў Настулі вейкі.
Над целам доктар шчыраваў, Але дадаць мы змусім: Малебен Насцін саграваў I вылечваў душу.
I пад яе чуллівы шэпт
I лекавыя чары
Зламаўся смерці дужы прэнт,
I адляпелі хмары.
Ксёндз адслужыў пад спеўны дрыж Імшу. як для святога.
Баец ускрэс. Паставіў крыж.
Крыж і сястры, і Богу.
Прайшлі гады. Брат пасталеў, Наладзіў сваё жыцце.
Сынок адзін, другі паспеў, Як васількі ў жыце.
Свяціўся дом гаспадара Вясёлкаю на лузе.
Якою ломкаю пара Стаяла ў акрузе.
Сястру спаткаў цікавы лёс, Вялікі, вызначальны.
На крылах Божухна панёс У горад прыцягальна.
Як птаха вольная жыла
I ладзіла здабыткі.
Пакуль хлапчыну не знайшла Пад густ сялянскай світкі.
Затым вясельныя сваты 1 маладога маці Паклалі перад ёй масты, Шчыруючы дзіцяці.
Святочна праляцеў гадок
У гарадской Настулі.
I падрастаў ўжо сынок Свяцёлкай у матулі. Настуля думкамі жыла 1 мроіла пра татку. Адразу бацькі наддала Імя свайму дзіцятку.
Так ўзмацнеў пашкоўскі род
На жылістыя рукі, Калі яго квяцісты плод Памножыўся за мукі. Святлейшым стаўся асярод Вясковага пражылка.
Ускалыхнула мірны род Крывавая памылка.
А куля трапная знайшла Бандыта вельмі хутка. Рахунак змрочны падвяла, Апошняй стала кропкай. Сяляне вёскі ўзнялі Заслон для прайдзісветаў.
1 потым добра зажылі ГТад песні і санеты.
Лістапад, 1984.
Народная паэзія народнага Ніла (да. 75-годдзя з дня нараджэння Н.С. Гілевіча)
Паэзія Гілевіча адкрыцце
I чарадзейства светлае душы, Сумленных акрыляе, каб па жыцці, Быць светаччу ў затлумленай глушы.
Яе канва, бы венер навальнічны, Бы гоман жартаўліўкі-ручайка.
Віруе ў рытме слог яе крынічны, Паэта-творцы лёгкая рука.
Метафара, прыслоўі, скарачэнні [ з дзеясловам сплецены зварот, Ці трапныя часінаў вылучэнні I іншы паэтычны агарод.
У кожным слове праўда дзеля праўды, Віруе пульс штодзённасцей быцця, А водбліскі крамольнае спагарды Распавядаюць вынікі жыцця.
Паэзія то будзіць, то смяеііца, Знянацку ў вока трапнасцю кальне, Узята вышыня, а ёй няймецца, Ніводны хіб жыцейскі не міне.
Дык слухай, дружа, мацака і творцу, Чый творчы пласт даніна на зямлі, Паўсюдны вокліч мудрага прамоўцы: “За Беларусь! Каб мы яшчэ жылі!”
Каб аднавіць сваю сцяжынку
Мой родны кут, бясконца мілы, Чароўнай барваю цвіці, Ты летуценняў маіх крылле. Ты песня родная ў жыцці.
Я. закаханы, углядаўся
У любы сэрцу відавок
I да пяшчоты хваляваўся Табой, спрыяльны мне куток.
Ці раз, мой кут, цябе бывала ГІад кумаўство варожых сіл Перакрыжоўвала навала
У подыху ліхіх вятрыл.
Ды як стрымаць, скажыце, сэрца, Калі відаць ён мне здалёк, Яно затахкае, заб’ецца Ў нябыт адсоўваючы змрок.
Мая радзіма чараўніца, Таму і ў сэрцы неспакой, Каб зноў аматар пажывіцца He пасягнуў на твой спакой.
1 адчуваю колькі ласкі Пры кожнай назве пра палі, Ты благавешча з дзіўнай казкі, Прытулак здатны на зямлі.
I застаешся вечна мілы
На скрыжаванцы двух вякоў, Каб мацавелі цуда-крылы Тваіх руплівых змагароў.
Мы крочым мірнаю сцяжынкай, Спрадвеку кутам даражым, I чуем ранішняй хвілінкай З’яднальны беларускі гімн.
He існуе ні іншых мар, He бачна іншага багацця, Як нам з табою ўзапар Перагарнуць старонку шчасця
Дзяцінства тое -бы імгненне, Маланкай хуткай пранясло I ўжо другое пакаленне Будуе нанава сяло.
Трымаю дух, ва ўсякім разе: Спрабую думкі зварушыць, Каб на яго спрыяльнай базе Сябе на кроплю адрадзіць.
Каб аднавіць сваю сцяжынку,
У лесе звонка пагукаць, Убачьшь матчыну хусцінку, J маці цэўкі пасукаць.
Сакраментальная жывіца
Прывідаў, баек і дароў, Невычарпальная крыніца Таленавітых мастакоў.
Табе, мой край. мае гіачуцці
У сабе якіх не заглушу, Ты маё йвёрдае падкуцце, Якое змалку я нашу.
Мой родны куз. дабра вястун, Цябе заўжды душой вітаю, Я твой мазолісты пястун.
I дзе б ні быў — табе гукаю.
Пакуль жывы сустрэч чакаю Ў абнадзеі тых навін,
Якія вялікоднасць краю Стасуюпь годна між краін.
Снежань, 1984.
Матчыны рукі стваральныя Матчыны рукі вітальныя, Заўсёды яны спавівальныя.
Маміны рукі руплівыя, Збіральныя і церплівыя.
Матчыны рукі шукальныя, Матчыны рукі ўсміральныя. Матчыны рукі прыложацца I вашы пачуцці памножацца.
Матчыны рукі стваральныя, За праўду яны ахвяральныя. Матчыны рукі патрэсканы, Нас яны з малку выпествалі.
Матчыны рукі патужацца, I мары ўсе твае збудуцца. Матчыны рукі затойваюць I раны на сэрцы загойваюць.
Матчыны рукі адкрытыя, Слязою яны перамытыя. Матчыны рукі заможныя, Бо ў працы яны пераможныя.
Матчыны рукі родныя, Святыя, упартыя, годныя. Матчыны рукі збалелыя, Божа ж ім даў -уцалелыя. Матчыны рукі працягнуты, Думай аб дзецях прасякнуты. Матчыны рукі раскрытыя 1 беды ўсе пазабытыя.
Матчыны рукі, шукаю вас, Матчыны рукі, вітаю вас. Мама, я ў гэткім адчаі, Мне рук вашых так не хапае.
Матчыны рукі моляцца, Войны няхай астановяцца. Я матчыны рукі шкадую, Цалую, вас, рукі, цалую!
Роздум
Я гэтакіх маці не мог абыйсці: Гаротных, раздзетых і босых.
Хто пяжка пражыў у маркотным жыцці, Якія пакрыўджаны лёсам.
Багацця ім праца пакуль не дала, Адсоўвае іх і ўлада.
Што маці існуюць. то Богу хвала, Аб гэткіх мой верш і парада.
Нас грэе дом матулі
Хто мае ў сабе моцы крышку памяць зварухнуць, Напэўна, знойдзе розуму, каб ніха растлумачьгць, Ці мае права нехта з нас, каб маці папракнуць, За тое, што не здолеў сам другі сусвет убачыць?
Што нас трымае па жыцці ў змрочнасці ліхія? Што намі рухае ў злынь страсці з сябе бяду? Гэта турботы маці нашай здольныя, важкія, Якія адраджаюць нам у сэрцах Каляду.
Каму мьг абавязаны за дні свае святыя, За мары, думкі светлыя і песеннасць душы? Напэўна, гэта словы маці, менавіта, тыя, Якія нас выцягваюць да ростані з глушы.
Чаму нас грэе матчын дом, як зрэбная кашуля, ! мы барокім сябе тым, што цеплімся душой? Бо абняла рукою нас шчаслівая матуля, I мы знайшлі ў цеплыні свой страчаны спакой. Кім ганарымся з малку мы, заглядваючы ў вочы, Калі ўзыходзім на бацькоўскі звыклы нам парог? Мы прагна ўсёй сваёй душой сустрэць, напэўна, хочам Нам вобраз гэты дарагі, што падарыў нам Бог.
Чым можам мы прыкрыць, аднак, сваю бяду, нястачу, Калі жыццё штурхае нас на недасяжны край?
I мы змарнелыя ратунку ўжо даўно не бачым, Вось толькі матчын дом для нас заўжды апошні рай.
Аб кім сумуе сэрца-цень і ёкатна трасецца,
I дорыць нам загадкава хоць кропельку надзей?
Калі пазнаць на шчасце нам матулю давядзецца
У чэргаснай прагаліне чужых для нас людзей.
Аб чым жа марым мы цяпер найперш,
найболып на свеце,
Каго прытулім да ілба ў свой апошні час?
Каб так, як мы, чакалі нас смяротна нашы дзеці, Каб існаваў у іх душы цярплівасці запас.
Аднойчы вы знайшлі сябе ў гэтакім багацці, Што не хвалюе болей вас чужы скрыжальны лёс, Вось толькі пакажыце мне: дзе сёння ваша маці? Каб я ваш вобраз у сабе з павагаю панёс.
У многіх з нас сваё жыццё такі ж абсталявана, I не хапае дзе-нідзе а залатых паліц.
Але душа ў такіх асоб тады абмежавана,
Калі не прагнуць сэрцы іх да матчыных спадніц.
Трымайцеся за кожны дзень, руплівыя матулі, Хай не турбуе вас нідзе гаротна-чорны лёс. Каб словы ад дзяцей вы цёплыя пачулі, Каб дзень надзею на дабро прыветліва прынёс.
I колькі б матуля нам святаў у жыцці не спраўляла,
1 колькі б яна не дарыла з малітвай цяпла.
Для нас аднаго наіпа маці старанна шукала: Вялікага шчасця, якога сама не знайпіла.
5 сакавіка 2000.
Век чалавечы кароткі
Я мару аднойчы наведаць мясціны з дзяцінства свае, Хай светлы агеньчык душы пры сустрэчы заскача, I чую, што сэрца вітальную песню радзіме пяе, Ды ногі кіруюць прайсціся па вуліцах “Нача”.
Яна, гэта вёска, удалечы, амаль што з даўнінных часін Прытулак дае працавітым братам-хлебаробам, I поўняцца думкі гарэннем натхняльным а з першых хвілін, Калі дакранаешся прашчураў словам ці лобам.
У гэтых мясцінах ляжаць і бацькі, і дздзькі, і дзяды, Якія ў працы былі, як дубы. няухільны, Сумуе і кліча душа ўсіх родных сваіх праз гады, Крануўшы ў жалі іх помнік шурпаты, магільны.
Ляжаць у архівах раённых з саўгаса мае працадні, Вандруюць па свеце мае хлапчукі-аднагодкі, Мне блізка, знаёма да болю ўсё тут куды ні зірні, ) тут адчуваю, што век чалавечы кароткі.
Аднойчы па восені ў вёску саўгаса пара надыйшла, Настаўніцкі люд ахапіла абновы пахмелле,
Уся дзетвара з наваколля на лепшае свята прыйшла, Так новая школа спраўляла сваё наваселле.
Назначаны тут кіравапь быў адзін найсвяты чалавек, Забраў мяне ў школу сваім лабарантам для стыку, У саўгасе за працу плацілі капейкі, як насмех, як здзек, А я свой заробак дапоўніў у ролі музыкі.
Усё, што ва мне існуе і сядзіць там глыбока ўнутры, Што будзіць, цікавіць. стварае маю дабрачыннасць, Што грэе, ратуе мяне і надзейна трымае ўгары Мая галасістасць. Мая ад прыроды музычнасць.
Заўсёды ў сэрцы, як толькі кранаю баяна мяхі, Ды ўспомню з маленства я першыя любыя творы, Уздымаюцца гучныя хвалі, як роднай зямлі уздыхі, Яе спавівальныя ніці, званы і ўзоры.
Віншую радкамі славуты, няўрымсны настаўніцкі род, Хто марыць аб дзецях і школай хварэе з дзяцінства, Вы той ганаровы, упарты, святы і шчаслівы народ, Які за Радзіму шчыруе і вершыць адзінства.
Без вас. дараі ія. і птушкі не гэтак галосна пяюць,
I рэчка йячэ павальней і не ў тым накірунку,
Усе мае жылкі, бы струны. натужна мне спаць не даюць На мілай радзіме шукаю сабе паратунку.
Ці раз я пачуў бы на досвітку спеў салаўя, Ці, мо, адгукнулася б сэрца на крык журавіны, Шчаслівы з нас той, хто ў прайы здабытак прыдбаў ад жніўя, Ды ў сад ахвяральны з усмешкай прарошчваў расліны.
Мне так не хапала сяброўскіх, зычлівых, змястоўных парад,
I цяжка было б адхіліць надыход ліхавешія, Няйначай жыццём нашым хворыстым рухае злынь-заняпад, Хвалюемся мы і хвалююцца нашыя дзеці.
I лашчыць мне вуха журкочучы долам вясенні ручай,
I мрояцца жалем у снах мне знаёмыя далі,
Дзе квеценню нас прытуляў ахвяральна-размапіысты гай, Дзе мы свае песні юнацкія звонка спявалі.
Пяю ім з далечы святочны мажорна-стваралыіы напеў, Вітаю і вас, мае чулыя, мілыя людзі,
Я з вамі калісьці ў працы юнацкае сэрца сагрэў
I дыхаў свабодна ў прьпуле на поўныя грудзі. Хай людзі адыдуць ад стомы ў мросным сялянскім жыцці, Хай вёскі паначча слывуць і няхай не марнеюць, Мой краю, святлом дарагі, адраджайся і ў ружах цвіці, I школы ў вёсках няхай на ўздых харашэюць.
Няхай расцвітаюць заўчасна: Рачканы, Падлессе, Туркі! Няхай прыгажэюць: Пашкоўцы, Панач, Перахрэсце!
Хай вёскі стваральна адновяпь карэнне ўглыб і ўшыркі!
Хай вёсак адноўленых будзе прадоўжана шэсце! Жадаю ўсім дабрыні і нясучых вятрылістых крылаў, Цярпеннем адкрыцці шукаць, сябраваць, хвалявацца, Дай, Божа, усім нам вялізнай нябеснай збіраючай сілы, Сумленных і шчодрых часін не чакаць дамагацца!
25 ліпеня 1999.
Гэй, мой конік!
Гэй, мой конік падкаваны, Ты куды мяне нясеш?
Быццам ветрык раззлаваны, Толькі грываю трасеш.
Я заўжды аб табе дбаю.
Ці прасі, ці не прасі. Накармлю і зацугляю, Ты ж, як ветразі, нясі.
Ты гарачы, дужы, рупны, Крыж шырокі і капыт. Непаслушны, непадкупны, Шэрсць падкрэсліпь коньскі спрыт.
Ты трымаеш годна шыю, У цябе дзыбаты крок. Запрагаю, чышчу, мыю, Мой такі здаўна зарок. Калі ты імчыш галопам, Мяне нават не трасе. Калі ж длубаеш з прытопам Думкі рояць пакрысе.
А калі гарцуеш гладка, Крок трапляе прама ў крок, He злятаў з твайго азадка Старчаком пад левы бок. Толькі свісну ты капытам Зямлю грудамі трасеш. На каго глядзіш сярдзіта, Нібы дзядзька злы не менш.
Запрагу цябе я ў дрожкі, Годзе з ранку вьібрыкаць. Разамні віхурам ножкі, А я буду кіраваць, А калі надыйдзе стома, Пот што буйная раса, Адпачнеш, грывасты, дома, Ўсыплю чыстага аўса.
Будзь, мой конік, нагатове, За дабро паслужыш мне. Сустракайце нас, панове, Наш канкур у Паддубне. Ты нястрымны і нязломкі, Шыю колам падагні.
Адпушчу твае пастромкі, Чуеш, ветрык, дагані!
Зямля Беларусі, квітней, прыгажэй і красуйся Зямля Беларусі! uno гэта для нас беларусаў?
Раздольны квяцісты лужок ці ўзараны мурог,
Ці сонечны шлях дабравесця да новых спакусаў,
Ці руні лагчына, ці лёнам засцелены рог?
Ці нёманскі край, дзе спявалі Купала і Колас?
Ці можа азерца сцюдзёнай крынічнай вады?
Ці птушкі дзівоснай і рэдкаснай тоены голас?
Ці дзесьці яскравых малюнкаў другіх чарады?
Спрадвеку існуе адно цудадзейнае права,
I намі кіруе такі дасканапьны статут,
Які для сябе мы ўспрымаем даволі яскрава:
Мы тут гаспадарым. За ўсё мы адказваем тут.
Спрадвеку дзяды нашы, прашчуры абавязкова, Прыдбаўшы валоку з’імшэлай гаротнай зямлі, Спялілі ў сабе запавет і свяшчэннае слова, Каб дзеці іх плён скарыстаць для ўзлёту змаглі.
I нават калі зазірала да іх ліхавея,
Зламаўшы ім веру, скрушыўшы ўшчэнт набыццё, Заўсёды апошняй трымалася ўсё-ткі надзея: Святая зямля ім адродзіць, нарэшце, жыццё.
Зямля Беларусі! Каго, як не нас, гэта слова Трымае адзіным з’яднальным магутным гуртком, I нават, калі нас жыццё падтрасе мы ўскрусе, Для нас Беларусь: і Радзіма, і маці, і дом.
Штогод мы павінны займацца сваім ураджаем,
Якраз выдаткуем мільёны жабрацкіх рублёў, А колькі ў сусеках дзяржаўных здабыткаў мы маем? Аб гэтым не гутараць без адпаведных умоў.
О, выйдзі ў поле, дзе рунь наліваецца зернем, Схіліся ў пракосе духмянцам агорнутых траў, Адчуеш унёсак з пахучым адвернутым дзернам, А нават калі й намалота ў руках не трымаў.
У кожнага з нас, беларусаў, ёсць родны куточак,
I кожнага цягне і вабіць свой край спакваля, To свой пералесак адметны, то цэлы лясочак, Ну ёсць жа, скажыце, такая святая зямля.
5іна і мяне дабрачынна заўжды прытуляе, Варушыць мне роздум, адсвечвае свой аксаміт, Дзе мноства сцяжынак памытых слязою хавае, Якімі спяшалася маці знайсці дабрабыт.
51 веру: нас ветрык натхняльны, упартых, абвее,
1 прыйдзе такі ж светлы час на свяіую зямлю, Што кожны развее ў душы да яе сухавея
1 скажа: “Зямля Беларусі! цябе я люблю!”
Мы разам павішіы ў стваральны гурток аб’яднацца, Зямля нам дыктуе сябе на ўзлёце трымаць, Але нам спачатку не трэба таропка спяшацца, Жывых земляробаў ў агульную яму штурхаць.
Зямля Беларусі! Квітней, прыгажэй і красуйся!
Будзь роднай, як маці. каб мы табе верыць маглі! Трымайся, народ беларускі, цярпі і мацуйся, Бо ты ж нарадзіўся на гэтай свяшчэннай зямлі!
/ 9 сакавіка 2000.
Дзе шукаць нам паратунак
Божа любы! Божа правы!
Што я з горыччу скажу:
Дзе ахоўніцтва дзяржавы Ад спакусы крадзяжу?
Крадуць: вольны і заняты,
I мастак, і селянін.
Крадуць: бедны і багаты, Нешчаслівы і тузін.
Крадзе мытнік “абнішчалы” -
Чарада іх звольнена.
Крадуць з мытняў “генералы” -
Ім жа ўсё дазволена.
Той багацце толькі мае, Хто шчыруе чэлядзі.
У сабе раба хавае
I бяжыць наперадзе.
Хто гаротны, а хто бедны, Крумкачам усёадно. Надаеў рахунак ўедны, Надакучыла кіно.
Там сюжэт падфарбаваны, Што бесплатны ў нас абед.
I жывём мы, як Дзіяна, Кожны трэйці Альфаед.
У кавярнях і ў крамах Людзі мнуць свае бакі I бягуць у выканкамы, Каб залапіць шаракі.
Тузін робіць на капейку, Сабе ж цягне міліён.
Ён нагадвае батлейку, Грош ламаны яго плён. Чаму ж не сыйдзе ў нябыт I скрытны, і наяўны Нацыянальны каларыт Таемны, спрытны, спраўны?
Націснем на другі акцэнт
I ўсё здаецца проста:
Ужо зладзейства не працэнт, А шырыцца каростай.
Пакуль намі будуць правіць Вось такія галубы, Нас і Афрыка абставіць, Праўда, там яшчэ рабы.
Падвядзем, аднак, рахунак, Запытаемся такі:
Дзе шукаць нам паратунак Ад зладзейскае рукі?
Красавік, 2000.
Нам незалежнасць даспадобы
Для многіх з нас значэнне слова,
Якое ўзятае ў злучок,
Як бы чужынцаў чорных мова, Якая нам парушыць зрок.
Каторы раз жа “незалежнасць”
Нам абяцаюць з году ў год, Але цаляюць у прамежнасць, Як толькі мы адкрыем рот.
Нам надакучыла залежаць
Ад Грышаў, Мішаў, Ільічоў,
Давайце разам будзем нежыць
Магчымасці сваіх мазгоў.
Даўно, даўно недаспадобы Нам выкрутасы велімож, Дасталі наіпыя вантробы, А хто з іх уладарыць гож?
А яны пнуцца, вьшіскаюць
3 сябе мурожную хлусню,
У душы пустэчу толькі маюць,
Я вам, калега, не маню.
Я прапаную з рэшкам сіта Для прэтэндэнта, каб трасці, Каб да дзяржаўнага карыта He мог паганец дапаўзці.
А як скруціў ці абмішурыў
Давай, галубачка, назад.
Ды, ўзяўшы цесна за віхуры, Штурхнуць мысатага да крат.
Хай там мацуе сваю вежу,
Трапляе хай у іх загад, Спрабуе зэкаўскую ежу, А я, даруйце, буду рад.
Зямля тасуе прайдзісветаў, Адзін сюды, другі туды.
He цягне нешта на паэтаў, А казнакрадаў чарады.
Мы знойдзем вас, усіх зладзюг,
I не памылімся, канечне, 3 вас выйдзе ваш бандыцкі дух, А ў прамежнасці яечня.
Нам “незалежнасць” даспадобы
I нашым прашчурам была, Забраць яе ў нас хваробы, Каб наша нівачка цвіла.
/ 5 сакавіка 2000.
Г полю рады пакланіцца
Мы памятаем вас, бацькоўскія хаціны,
У векавой прасторы звонкае цішы,
Бы рэштка чулай акрыляльнае даніны, Бы прыкмець вернасці для соладу душы.
Яны стаяць заўжды ў вачах перад табою, Дзе б і калі не сусгракаў свой зорны лёс, I не забыць ніколі сэрцам і душою Святыя закавулкі. у якіх узрос.
Дзе шчодра шчасце меў і волю на запас,
Дзе марам, думкам, песням і вачам раздолле, Напэўна, любыя, я веру, ёсць у вас, Як маці, роднае сваё святое поле.
Прачнешся раніцай на досвітку, бывала, Ледзь-ледзь расхінецца пад промнямі туман, А поле песняй жаваронка сустракала, Ці длубаўся па ім спагадліва бацян.
1 палымненнем фарбаў яркіх сагравала, Празрыстай чысцінёю, колькасцю дароў, Ды па-зайдроснаму, ласкавае. люляла У хвалях сваіх безліч злата-каласоў.
Нас акрыляе дух бацькоўскай роднай хаты, Дзе роем летуценні з болем у душы.
Лічу, што кожны з нас, жывых, тады багаты, Калі да поля прагне, як святой цішы.
Удзячны па-сыноўску полю жыцця сёння За тое, што яно ў марыве часоў Дарыла безадказна ў мае далоні Шурпатыя сцяблінкі свята-каласоў.
Шаную я тваю дзівосную даніну
I памятаю, і мушу ганарыцца,
I нават у сваю апошнюю часіну
Я буду рады полю пакланіцца. Бо нават у гадзіну дзіўнага прыволля, Калі душа і сэрца прагнуць заспяваць. Ды ў плыні вечнага а клопаты аб полі Я мару сваім дзецям свята перадаць.
У кожнага свая хвалюючая дата, Якую з гонарам павінны сустракаць. Сустрэў бы ўдвая, як музыку, як свята, Магчымасць поле жыцця жытам засяваць!
Лістапад, 1979.
Спрэчка
(жарт)
Аднойчы трапіў скавароднік На вочьт смажанай куцці.
Яна пытае: “Богаўгоднік, Адкуль сумелі наскрабсці?”
Ты не бываеш на вяселлі, Ты не заменіш каравай.
Цябе спяклі і зараз з’елі, А дзе ўзорнасць, выбачай?
Жыццё другое ў куцці...
Ці на Каляды, Велікоднік,
Мы так патрэбныя ў жыцці, Ты нам не роўня, скавароднік.
Ты спрацаваны для галодных, Табе і галадранец рады.
Цябе ядуць, калі халодны, Бяруць ў дарогу наўздагады.
А што датычыць нас куцці... Дык мы сталуемся багата.
А з намі тут, як ні круці, Стаіць заморская салата.
Мы пасярэдзіне стала, Каб да нас бліжай дацягнуцца. Заўжды ля нас ікра была, I кожны марыць прыгарнуцца. Паджары ўзяўся ў бачкі I гэткі даў куцці адказ: “Я памятаю: кабачкі Там для ікры паклалі ў таз.
А што датычыцца да ежы, Дык як на гэта паглядзець. I для куцці існуюць межы, 3 куццёю доўга не сядзець”. Каб не было ніякіх шанцаў, Хачу рахунак падвясці: Дай, Божа, што хвалько куцці Расці да смачнасці ламанцаў.
18 сакавіка 2000.
Цар-горох
Нават калгасны вартаўнік, А сёння, пры пасадзе, Нахабны злыдзень-кіраўнік, Аб гэтым у разглядзе.
Прыклад узяты нездарма 3 жыцейскіх персаналій, Сяды-тады ажно ж турма Паблізіць да рэалій.
У ВНУ, пасеяны ў разлог, Як дослед інстытута, Прарос звычайнейшы гарох Без згадак да статута.
Блішчаў вясёлкай у pace, Бязгучны на здарэнні, Мацнеў штодзённа пакрысе Ды фармаваў карэнні.
Кавалак часу мо прайшоў, Гарох разварушыўся.
Хоць для выпасу не гатоў, Але ўрос прыжыўся.
I пачалося ж тут, браткі,
Бы з грому, з навальніцы:
Гарох раздзьмуў свае стручкі Прыладжвай рукавіцы!
Цяпер з пагардаю глядзеў
На бульбу і на жыта,
3 абразы загаддзя жаўцеў, Спялеючы нібыта.
“Спрабуй мяне на розны густ, Я долькавы і страўны.
Ад зерня пойдзе цэлы куст, Я самы, самы спраўны!”
Гарох, дарэчы, быў густы, Сцяблы цягнуў высока.
Навогул жа пустым-пусты, Як ні напруджвай вока.
Аднак, такая драбяза He стала засцярогай.
Чужая горкая сляза Была яму падмогай.
Кум свата пхае ў чыны,
Той ледзьве цягне ногі,
У кумкі невукі-сыны Працерлі ўсе парогі.
Гарох дастане сваяку, Што трэба, зпадысподу.
Мяшае хто дык па баку, Сыходзіць сумазброду.
Ільсцяць яму наперабой,
Трызвоняць без сарому,
Валтузяцца паміж сабой, Чаму? Усім вядома!
Спрабуюйь нешта ацаніць
Каму як п’ецца, есца, А самі пнуцца захапінь Больш сонечнае месца.
Пяюць я.му з усіх бакоў:
Што “спрытны” гаспадар,
Што безліч на сцябле стручкоў,
Нарэшце, кажуць:”Цар!”
Як ускружыла галаўню Хвальба таму гароху, Паклаў на ўсіх ён макаўню I зверху яшчэ трохі.
Ён бессаромна панаваў,
Пасеяны ў разлог,
На ўсіх насмешліва пляваў, Ды мэнчыў, кавялох.
Сядзець бы там яму даўжэй,
I княжыць ганарліва, Камбайн жа рупна ўсё бліжэй Спяшаўся без сумніва.
Стручкі з карэннямі за нос
Выцягваў за імгненне,
Ды з кавяламі ў сілос, Міігуючы насенне.
Наш абавязак раскусіць Г’арохаўскія блуды!
Каб пустальгу не церабіць
I меней было б бруду!
Верасень, 1986.
Сын Украіны баяніст
Сяргей Сцяпанавіч Грынчанка лаўрэат Усеўкраінскіх, Усерасійскіх і Міжнародных конкурсаў ігры на народных інструментах (Гран-ГІры, залатыя медалі). У 2003 годзе ўзнагароджаны “Срэбным дыскам” Расійскай Музычнай акадэміі імя Гнесіных “За за-слугі ў баянным мастацтве”, у гэтым жа годзе стаў кавалерам ордэна “За заслугі”. У 1992 годзе стаў кіраваць Квартэтам баяністаў нацыянальнай філармоніі Украіны (былая і бяспрэчная вотчына М.І. Рызоля), з 1996 г. народны артыст Украіны. Паспяхова гастраляваў па Італіі, Нарвегіі, Германіі, Францыі. Галандыі, Бельгіі, Швейцарыі, Югаславіі, Польшчы. Расіі, ЗША, Беларусі.
Аднойчы снежаньскай парою
У Мінск патрапіў маладзец
3 разумнай светлай галавою, Таленавіцейшы хлапец.
Хлапчына пругкі, невысокі.
Прыгожы голас, стройны стан, Меў светагюгляд свой шырокі I на грудзях трымаў баян.
Бог падарыў яму натхненне, Любоў да музыкі, людзей.
У аснове творчасці -цярпенне
I час спрыяе дабрадзей.
Аб’ехаў Грынчанка паўсвета, Зацьміў сабою небасхіл.
Вядзе яго святая мэта
I крылы творчаскіх вятрыл.
Выдатны, тонкі выканаўца, Почырк рызолеўскай рукі.
3 палётным віхурэннем пальцаў, Творы цярэбіць напрасткі.
Ен сыпле тэмы завірухай, Вянок сплятаюць галасы. А пад раскруткай “Рассыпухі” Ажно разбегліся басы.
Баян то плача, то смяецца,
Арган пераклікае, джаз.
Мяшок то скача, то трасецца, Паветра праглынуўшы ўраз.
0, тэму рэжа з пераборам, To сыпне дробненькім дажджом. “Канон, “Капрыс”, спявае “Хора”, Творы ссыпаюцца кулём.
Дзербенка, Ўласаў, Піццігоні...
I Віктар Грыдзін бы ажыў.
Змакрэлі Грынчанкі далоні, Баян ён нанава адкрыў.
Знянацку зала бы самлела, А потым грымнула: “Ура!” Ігра нас песціла і грэла.
Вось гэта, людзячкі, ігра!
Яна сядзіць у маім сэрцы,
У сэрцах блізкіх мне людзей.
Ужо чарадзействам не здаецца, На сцэне творца-чарадзей.
Ад такіх зорыстых талентаў Жыццё становіцца святлей, Нябёсы шлюць нам музыкантаў, Чарговы Грынчанка Сяргей.
Спявай, баян, рукамі творцы,
Здзіўляй напорысты сусвет, Хай поспех саграе бясконцы У дасягненні светлых мэт.
О, колькі мае Ўкраіна Багатых творчасцю людзей. Віншуем сёння яе сына I марым чуць яго часцей.
Квітней нам родная Ўкраіна, Як светач між усіх падзей!
I ганарыся сваім сынам
Такім, як Грынчанка С'яргей.
10 студзеня 2006.
Сяргею Панізніку
(аднапалчаіііну, сябру, паэту)
Панізнік, дружа мой, Сяргей,
А лагадней Сярожа!
Спявай і душу мне саі рэй,
I дай жа табе, Божа!
Твае пачуцці да зямлі, Да еднаспі, да брацтва, I мне ў жыцці дапамаглі 1 прыняслі багацтва. Твая лірычнасйь, чысціня, Вянчэзнасйь, красамоўнасць, Былі і ёсць, як вышыня, Як чэснасць і тактоўнасць.
Пішы на розныя бакі
Бадзёра і пявуча.
Смяюцца хай твае радкі Яскрава і балюча.
Прыгожа рыфму падбірай, Закручвай вузяжамі.
Аб краі нашым родным дбай I ўслаўляй радкамі.
У цябе такі цяпер узлёт, Такая акрыляльнасць, Што каб дацяць мала турбот, Патрэбна ахвяральнасць. Вось так мы разам па жыцці 3 табой аднапалчане, Спявай, мой дружа, і свяці, I дзень святы настане!
Настане гэткі лёсны час, I гэткі прыйдзе тыдзень, Калі дабром успомняць нас I скажуць: надабрыдзень! I гэта так я ўспрыйму, I сэрцам падкраплюся, Што сябру я скажу свайму: Табою ганаруся!
Я ганаруся, нгго цяпер
Mary з табой вітацца, Што цяжка мне заўжды, павер. Сустрэчы дачакацца.
Красавік, 2000.
Толькі з памяццю прыдзецца жыць
Памяці жонкі Алы Аляксандраўны Так бывае: усё вы ўмееце, Але ў сне закранулі ваду.
Пажывіце, пакуль зразумееце, Што вы трапілі, пэўна, у бяду, Мяне стрэла часіначка змрочная, Пераблытаўшы болем канцы.
Аддалася бяда відавочная
I пакінула ў сэрцы рубцы.
Як я жыў. Як цярпенне трымалася.
Як я гора сваё гараваў,
Што ў агуле з сям’ёй маёй сталася, Як начамі я недасыпаў.
Прыгажуню я меў сінявокую, Тую пташку, што ўмела спяваць.
Мне пакінула рану глыбокую, Я не ведаю: што мне казаць...
1 стаіць яна моцна ў памяці,
I нязгаснаю зоркай гарыць.
Дзе існуюць трывалыя подмасці, Каб на сэрцы мне раны гаіць?
1 ляжаць мае мары і пошукі, [ патухла, застыла нутро.
Толькі ў дзенях шукаю я водгукі Той, якая дарыла цяпло.
Лістападам на свет нарадзілася, Рыхтавала сваю маладосць.
Твая маці ад шчасця свяцілася, Падарыўшы табе прыгажосць.
Ты цвіла, нібы ружа і макаўка, У асяродзі жахлівай сям’і.
Ты лятала свабоднаю ластаўкай Па бяскрайніх прасторах зямлі.
Ты лагоднай была, і дабілася
Іх прызнання зычлівых людзей.
Ты прыстойна жыла і схілілася
Ладкаваць сваіх родных дзяцей.
О, якой ты была прыгажуняю. Валасы аж спадалі з плячэй, Ты завязвала цеснаю клуняю Пад смяшынкі бліскучых вачэй.
I збываліся сны вызначальныя, Роем беглі пражытыя дні.
А цяпер адгалоскі іх дальнія
Мяне клічуць: спрабуй, дагані!
Ты прайшла ля мяне небажыцелькай, Дасягнула зямлі з-пад аблок.
Ты была маёй шчырай натхніцелькай I дала мне пярпення ўрок.
Ты заззяла бліскучаю зоркаю, Маім марам ты сэнс надала.
1 пакінула долю мне горкую, Бо імгненне на свепе жыла.
Адгукніся мне гюдыхам ветрыка, Паківай травяністым сцяблом.
Хай адродзіцца новая метрыка, Хай павее мне родным цяплом.
Зазірні ў маю душу балячую,
Зразумееш адразу сама:
Ад бяссіля душы сваёй плачу я, Бо нідзе ёй прытулку няма.
Ты ляжыш ля матулі ў вечнасці
I не бачыш у змрочнай цішы:
Як няма майму сэрцу ўсцешнасці, Які камень ляжыць на душы.
Пакажыся нястрымнай слязінкаю
1 пачуцці мае зварушы.
Зацвіці лугавою травінкаю, Загартуй мне цярпенне душы.
Адгукніся чаканаю весткаю, Быццам рэха вясны прагукай.
Зачапі маё сэрна пралескаю
I жывога мяне не хавай.
Як ты мужна з хваробай змагалася, He казаў нават брату свайму.
За любоў маю моцна трымалася
Ці за сонца ніяк не пайму.
Ты ляжала, то зноў падымалася, Цераз сілу глытала яду.
Мне тады на хвіліну здавалася, Што мы ўжо пераможам бяду.
Яшчэ недзе спасенне спялілася -
Я высока трымаў рукавы.
Але ты мне аднойчы прыснілася, Гэты сон быў, на жаль, ракавы.
Бачу сон: ты са мной, мая мілая.
На апоўнач апоруч ідзеш.
Нам зязюлька куе шызакрылая, Ты кіёк у руках не нясеш.
Наша сцежка шырокая, роўная, Вакол нас паўз-дарогі сады. Ты мне гэткая блізкая, родная I няма прадчування бяды.
1 ідзем мы, як бы адрадзіўшыся Для здзяйснення адкладзеных спраў. Нашы вочы глядзяць, прытуліўшыся, На цвіценне папаючых траў.
I ў гэтай прасторы прыгожыстай Мы як птушкі, адно паляцець. Больш не чуецца горычы хворыстай, I не трэба балячкі цярпець.
I, здавалася, гэткі шчаслівы я, Што ты ўстала нарэшце сама.
У душы пералівы бурлівыя.
Што ад радасці месца няма.
Потым бачу ў сне сваім, Божухны, Воддаль нас па-за нашай спіной.
Там, дзе кружаць крумкастыя вораны, Змрок віднеецца чорнай сцяной.
Раптам ты ад мяне адвярнулася I пайшла па вадзе ўдалячынь. Маё сэрца трывожна забілася, Згінь, хвіліна маркотная! Згінь!
1 чым далей углыб аддалялася, Чым хутчэй быў размашысты крок, Мне з глыбокім адчаем здавалася: Праглыне цябе жудасны змрок.
1 ад крыўды, адчаю і роспачы Прахапіўся я зболем ў грудзях, Мне і холадна раптам, і горача, Ахапіў мяне жудасны страх.
Гэты сон нечакана, нязгадана Прасвятліў мае зрухі ў жыцці. Смерць прыліпла, як чорная гадзіна, Падкажыце, куды мне ісці?
Так не стала цябе, мая любая, Тваё імя я з гонарам нёс.
Ці змагу перажыць сваю згубу я.
0, за што пакараў мяне лёс?
Ты заўсёды іскрылася шчырасцю, Мела мноства натхняльных паліц. Перад боскасцю, святасцю, міласцю Я схіляюся, падаю ніц.
Ты з хваробы ліхой, а не голадам, Адышла ад мяне у нябыт.
Маё сэрца пранізвае холадам, I жалобны стаіць каларыт.
Колькі мне яшчэ дадзена векавапь?
Колькі дзён мне Багі адвялі?
Трэба тое цярпенне мне выкаваць, Каб трымала мяне на зямлі.
Падзяліся, матуля, хоць розумам, Ты умела ўсіх шкадаваць.
Можа, разам з разважлівым роздумам Я змагу сваё сэрца стрымаць.
Так бяда мая, болем бясспрэчная, Пачынае жыццё мне дзяліць.
Няхай ПАМЯЦЬ ірымаецца вечная!
Толькі з ПАМЯЦЦЮ прыйдзецца жыць...
9 лютага 2001.
Сябры мае, мой родны люд
Сябры мае, мой родны люд, Ад вас я пісем зачакаўся. Мне прыгажэй жылося б тут, Калі б я з вамі сустракаўся.
Мне надакучыла чакаць...
Павінна гэтак мо адбыцца: Аднойчы мару вас абняць, Душою шчыра прыхінуцца.
Пішы, сябрук! А між радкоў,
Бы ў сіняй мроі карагоды, Плывуць у марыве гадкоў Дзяцінства светлага прыгоды.
I краю наш, дзе мы раслі,
Дзе росы ранкам нас джыгалі, Дзе ланцужкамі жураўлі Над намі ў далі адляталі...
Чакаю пісем тых сяброў, Тых басаногіх і хрыпазтых, 3 якімі спежкамі гадоў Вяртаўся ў матчыную хату.
3 якімі меў шчаслівы час, ГІераступаючы нязгоды.
Лічыць хвілінкі кожны раз У чаканні новага ўзыходу.
I калі крышку пажыву,
I можа стрэць іх давядзецца, Схілю ў паклоне галаву I разнасцежу вольна сэрца.
Снежань, 1979.
Адвечнае
Калі хто цураецца рода Ці топча свае карані. Адразу на сэрцы нязгода, 3 якога канца ні зірні.
Гісторыя напіа тлумачыць, Што некалі горай было, А нам бы хоць тое пабачыць, Каб нас у бакі не вяло.
Пра тое разбэшчана судзяць, Пра колішні цуд-недарод, А самі, прабачце, не блудзяць, А проста дурманяць народ.
Бяда не ў тым, што няма Вялізнай і знакавай роўні.
А ў тым, што пра гэта “весьма” Трындзяць на высокім узроўні. Аднак у народзе брахня Ніколі павагі не мела, Тым болей улад мітусня Да дрыжыкаў нам надаела.
Падман ужо ёсць абсалют, Яго ўжо з натхненнем чакаюць.
I спрытна, надзеўшы хамут, Плюкшь на народ і чыхаюць. I шкельца зладзейскае тое Каштуе капейкі, грашы.
Але ад прыроды крывое, Hi праўды у ім, ні душы.
Мы ведаем тую пароду, Адкуль. разумеем, смуга.
Якая “шчыруе” народу, Але больш сабе, як мага.
I колькі разоў так бывала, I колькі яшчэ тых разоў? Жыццё нас на моц прабавала, Бо зверху няма тармазоў.
Аднолькава іх не хапае, Хоць пальцам ілба варушы, Але яно нас закранае, Бо гэта сумленне душы. А дзе ж ім набрацца сумлення. Якія падручнікі ўзяць. Яно наша доўгацярпенне, Якое змаглі скарыстаць.
Я веру, што збудуцца мары Mae і маіх землякоў, Што гэтыя крыўдныя чары Адрынуць у мроі вякоў.
Што нашы за намі патомкі Асвеняць свае карані, Узяўшы надзейна пастромкі. I Божа ж тады барані.
Бо ж наша карэнне глыбока, З’яднанае ўмоп на вякі, I збіць беларускасць з наскоку He выйдзе, славяне-браткі. Цярпець гэта болей не трэба, А трэба яднацца, і так, Каб шлях са скарынкаю хлеба Асіліў апошні дзівак.
Бо шляхам адметным шыбуюць Народы паўсюдных краін, Яны сваё права ірактуюць Ажно з глыбачэзных даўнін.
А ў нас відавочна яскрава Зацверджаны гэткі статут, Што іх тэлефоннае права Сталюе іх там, а мы тут.
Жывем, бы ў гнілістым тлуме, Багатыя быццам бы ўсе, На самай жа справе у суме Канцы аддаем пакрысе.
Мы з ранку, як быццам у мроі, Як быццам бы з пекла “Яга”, Аднак гэта вывіхі тое, Якая завецца чарга.
Вось гэты савецкі падмурак Адсвечвае здзейснены плён, Як чорны прыгарак, акурак, Як здзек, як шалёны праклён. А як жа нам, брат, дачакацца, Якую ўладу сабраць, Каб болей нам не турбавацца, Адзін аднаго не цкаваць.
Бо шляху і часу хапіла, 1 мэта, гавораць, была, Ды толькі шалёная сіла У багну дрыгвы завяла. За шчасце нам трэба змагацца, Бо сорамна болей маўчаць, Бо з нас пачынаюць смяяцца, Тым больш намі здзекуюць, кпяць, Я веру ў лепшую долю Маіх дарагіх землякоў, У іх вызначальную ролю, На стыку вялікіх вякоў.
Яны раўнавагу ўсталююць. Адстояйь свае карані.
Рахункі спаўна падмацуюць Без брыдкай саромнай хлусні.
18 снежня 1989.
Нам дарагі ты, бераг нарачанскі
Хто хоць аднойчы быў у прыгажосці, Якой багаты Нарачанскі край, Таго заўжды варушыць нейдзе штосьці I ён напэўна сам не свой, бадай.
О. колькі краю бачыў розных зрухаў, Лёсных падзей і перажытых дзён, 1 грозных навальніц і завірухаў, Якія не спыняліся спакон.
Вось тут на гістарычнейшым разломе
Зямной кары ў прамежнасці вякоў
Спрэчкі багоў сышлісяў вадаёме
I неабсяжнасці чароўных берагоў.
Віруюць між дубраў слязой крынічкі, Шчабечуць птушкі дружна ў бару, Палянкі чырванеюць ад сунічкаў, Чаруе край у розную пару.
А вецер разадзьме сівое крылле
Касматых над вадою аблакоў, Хаваючы ў хвалях небасхілы I бляск застылых воддаль маякоў
На ўскраі берага ў ланцужку будынкі Архітэктурай вабяць забудоў, Крыжуюць удоўж і ўпоперак сцяжынкі, Збягаючы да крамаў і дамоў.
Расчулены дзівак кранае дрэва, Каб моцы зачапіць яго вяршок, Якія чоляцца абапал: справа, злева, Вяршынямі кранаючы аблок.
Віруюць нарачанскія прасторы У марыве тутэйшых і іасцей, Хто чоўнам плыў па Нарачанскім моры Напэўна, марыць быць на ім часцей.
1 Нарач напаўняе ваша жыцце,
Вы распачнеце дзіўнасны адлік,
I гэтае спрыяльнае адкрыцце, На самай справе моды новай крык.
Адкрыюцца другія небасхілы. Ваша душа і просіць, і пяе, I не забыць вам Нарач да магілы, Бо дабрадзейнаспь край усім дае...
Вось кожны год лічу я дні, чакаю Сустрэчы з чараўніцкаю красой, Жамчужнасцю сагрэцна дзіва-краю Любою. Богам дадзенай, парой.
I гэтую сваю зачараванасць Я буду ў душы хаваць, нясці, Каб, любы краю, мець ад цябе радасць I зычыць табе ружаю цвісці.
А мы твае адказныя змагарцы Заўжды гатовы росквіт праслаўляць, Кульнуўшы раз, другі па поўнай чарцы, Будзем і далей дружна прыязджаць.
Цвіці і слаўся ў вяках і былях Паш непаўторны Нарачанскі край, Хавай крынічнасць у бурлівых хвалях I абнадзею аднаверцам дай.
Застанься нам ў памяпі на шчасце
У песнях, недаспанасці начэй, Як нашае бясцэннае багацце I бляскат закаханасці вачэй.
Нам дарагі ты, “Бераг нарачанскі”,
I навакольны дабравейны край, Дзе адчуваем мы сябе па-панску, I дзе знікаюць горыч і адчай.
Мы звязаны з табой адзіным нітам, Стварай настрой, пачуцці нам стварай, Прывабны будзь і прыцягай магнітам, Хай закаханым прагукае рай.
Ты ў народных прыказках і спевах.
Усім сваё! Як кажуць: “Se la vie!” Існуй у марах, думках, вечных дрэвах I заставайся прыкмецшо любві!
Шляхі-разл огі
Паэма
(Аднаму з першых пасляваенных выпускаў Ганцавіцкага (Пінскага) педвучылішча:
1952-56 г.г. навучання) Быццё людзей свае мае напрамкі, I напаткае кожнага свой лёс, I толькі песня любай калыханкі Заўжды расчуліць горача да слёз.
У кожнага свае шляхі-разлогі, Свае затоны, грэблі і віры. Свае здабыткі, страты, перамогі, Свае пачуцці, вера і сябры.
3 дзяцінства мне знаёмая суполка Свядома кіравалася ў жыццё, Было зусім няўпрост, аб чым гаворка, У вір вайны цягнула ахвасцё.
Які быў час страшэнны, асабісты, Вакол галеча з жудаснай вайны, Устаў з кален народ наш непахісны, He здолелі якога груганы.
Ачмуркам распаўзаліся калгасы, He ведаў кожны, што яму рабіць, НКВД траслі ахвяр прыпасы, Таго-сяіо маглі нават забіць. Гаспадары-сяляне ў загоне, Як здзек да іх прышылі: “кулакі”, Hoc апуспіў рупліўца наш Сымоне, Вось з тых часоў сяляне батракі. Больш цваныя знайшлі свой накірунак I рушылі да родных за кардон, Ці ў горадзе адшукваўся стасунак, Бо ў калгас ісці за галачкі pardon!
Для дзетвары ратульніцаю школа. Яяа ад цемрадзі і невуцтва спасе, I можа пад ахоўніцтвам анёла Народ наш распрамляўся пакрысе.
Вось так і брат шпурнуў аднойчы пуіу, Якая вымярала яго лёс, Ды падцягнуўшы вузкую папругу, Заяву ў школу хуценька панёс.
Ля нашай вёскі слынныя Рачканы, Там мноства непаўторных чудакоў. А калі дойлід местачковы п’яны, Дык ён падпорціпь жылы вам і кроў. Але галоўным адкрыццём настаўнік, Суполка тут трымалася свая. Трапляўся неаднойчы і крываўнік, Тады душэўны роспач удвая.
Але цікавых, ветлівых даволі, Капура, Попка, Жмырка, Каляда. Згіналіся ад ведаў у прыполе, Знікалі разам роспач і бяда.
А балем правіў непадкупны хлопча, Хітрушчы, спрытны, цваны “Верабей", Стаячых яму суперак растопча, Той-сёй хаваўся нават у вулей.
Вучыўся брат у школе на “выдатна”, Сустрэў з суседняй вёскі сябрука. Вучэнне адгукнулася прыдатна, У спраўнай школе лёгкая рука.
I панясло жыццё сяброў апоруч, Мікола быў надзейны і цярпкі, I сёння яны звязаны аберуч, 3 гармонікам шыбуюнь напрасткі. ГІахвальны ліст узяўшы пад абшлагі, Кумекалі нядзелю юнакі: Адкуль яшчэ набрацца ім адвагі Да Ганцавіч папасці напрасткі.
На поезд селі лёгка бедалагі, Кішэні саграваў мізэрны грош, Ды яшчэ рэшткі выспеленай прагі, Што за другіх яны амаль не горш.
Уладкавалі хлопцаў вельмі рупна, Назад паспелі нават на цягнік, Які ўжо грукаў наваколлем тупна, А праязныя зверыў праваднік. Разнеслася па вёсцы вельмі хутка, Прыклеіўшы бясконцых небыліц, Прыгожая для берташовых чутка, Што Чэслаў ля настаўніцкіх крыніц.
Як ганарыліся ад нечаканай мары У пекле працы нашыя бацькі, Здавалася святлее на абшары, Нават скупыя радыя дзядзькі, Вось хваля гонару сплыла ракою, Паўстала мэта лёсная: як быць? Бо Ганцавічы быццам за гарою, Як хлопца на адлегласці карміць?
А што да ежы я яе агучу, Каб нам на сходзе стала весялей, Грош да граша хавалі ў анучу, Але жыццё не сталася святлей. Скарынка хлеба, бульба з саладухай, Скура з-пад сала, крупнік ці заквас, У перамежак сем’ечка з кіслухай, Вось той сялянскі мізэрны прыпас.
Яшчэ у вёсцы нашай гэткі злыдзень, Адна на ўсіх цягнулася бяда, Калі праз кожны дзень і кожны тыдзень Кароў галодных бегла чарада.
Стаяла вызначальная задача, Як тых рагуль ад голаду спасці. Адсюль вытокі: беднасць і нястача, Уладных не было каму трасці.
Усе лепшыя загінулі вайною, Карэнныя у вечнай барацьбе, Якія за народ ішлі сцяною, He здраджвалі Радзіме і сабе.
Вось так перад сям’ёй была дылема, Яду надзейна хлопцу прыпасаць, А разам з ёй стаяла тэарэма: Якім жа чынам ежу перадаць?
Цягнік выконваў ролю пасыльнога, Студэнты склалі хуценька чаргу, I, дапамогу просячы ў Бога, Бацькі трасліся цераз немагу.
Пашчасціла і мне тады малому
У Ганцавічьт трапіць раз ці два, 1 не патухнуць ветразю былому, Трымае дзён тых моцна галава.
Жылі яны студэнцкаю сям’ёю:
Лось Міхаіл. Кандраццеў і Клявец, He разальеш студэнцкі дух вадою: Высоцкі, Каплуноў. Меліхавец.
Бацечка, Кармановіч і Уласень, Коўш, Богдан і Казімірчук, Прыгожыя, пругастыя. як ясень, Гарачых сэрцаў чуцен перастук.
Кароль, Бабко, Дыдышка, Антановіч, Марыя Жыжа, Адачка Пармон, Конч (Архімед свой) хітры як Змысловіч, За ноч задачкаў трэскаў міліён.
Галіна Спірыдонава. Шпак Лена, Марыя Коўзусь, Ніна Кавальчук, Плынь новая ўзрослая там змена, Новы парадак, веянне і гук.
Клявец Мікола Пушкін саматканы, Калацкая з Сярогінай пад стаць, А Артамонава Людміла вельмі рана Пайшла свой школыіы шлях сама шукаць.
А выйдуць Некрашэвіч і Зялёнка Распавядаць пра службу наўздагон, I раскрывалася суровая старонка, Як шліфаваўся іх салдацкі плён.
Зажэка Вікця і Супрун Анюга, Як павы велікодныя заўжды 3 іголачкі адзетыя, абуты, Няслі дзявоцкі гонар праз гады.
Вось да каго павагу захаваю, Змястоўны паэтычны рытм аддам, 1 галаву я нізенька схіляю: Да вас, вялікі Чопчыц і Адам!
На жаль сумотны, тых нам не хапае, Хто нас пакінуў раптам, мімаходзь, У вечнасць адышоў і нас чакае, Асіраціўшы род і асяродзь.
У знак пашаны ііамаўчым хвіліну,
Даніну памяці прыміце ад жывых, Вы сваёй працай славілі краіну, He баючыся ветразяў ліхіх.
Вы гонар наш, сумленне і адкрыцце, Ды з вамі нашы сплецены ніты, Струменіла святло за вамі ў жыцці, Вы з намі вечна, сёстры і браты!
Вось так кагорта ціхіх беларусаў Знайшлі сябе ў мроістым жыцці, Без супярэчак, злосці, ператрусаў, Выкладніцкі задор змаглі ўнясці.
Жыццё вас разнясло па белым свеце, А вы, самрэч, як ахвяральны крыж, Сабралі свае здольнасці, каб дзеці У гушчары жыцця, а не паміж.
Вось брату без ніякае аздобы
1 недахопам тонкіх галасоў, Хапіла гэтай пінскае вучобы Да пэўнай афарбоўкі валасоў.
Мікола Каплуноў заўсёды разам Свой шгурмаваў асветніцкі Парнас, Губляўся зрэшты паміж войска часам, А потым зноў адшукваў лёгка нас.
Гляджу я на яго сівыя скроні, На хлопца мужна-гераічны рэй, Сціскаю яго цёплыя далоні 1 ведаю: Мікола цудадзей.
Заўжды прамы. сумленны ў аглядзе I вочы дабрывёй заўжды гараць, А выйдзе ён у святы пры парадзе I медалі армейца зіхацяць.
Настаўнік ахвяральны па прыродзе, Яму наканавана быць слупом
I камяні збіраць, каб вечнай згодзе Браць верх над цемрашальніцтвам і злом.
1 верце, не забудуцпа здабыткі, Нашчадкі іх памножаць, зберагуць I замігцяць, як золкі, вашы сшыткі I лепшыя надзеі не памруць. Пашэньціла калісці майму брату Знайсці гаюча-рэдкі асярод, Заўжды ён паважаў бацькоў і хату I ўслаўляў, як мог, сямейны род.
Наш род багаты, творчы і ірымучы, Нам перадаўся цудадзеймы дар, Уклад сямейны рэдкі, неўміручы I кожны з родных тонкі гаспадар. Нам было з імі лёгка, дружна, спеўна, Гарэнне іх жыццём не перадаііь, I лепшае нам аддалі, напэўна, Каб мы маглі іх справы прадаўжаць.
Апе мы з вамі зрушылі стагоддзе, Перажылі ачмуркі балбатні, Каб заставацца разам у народзе На Богам нам адведзеныя дні. Трымаючы на споведзі прычасце, Убачыўшы дзівосы праз гады, Ацэньваю пражытае за шчасце, Што ў горбе зрэбнай нёс гаршчок яды.
А брат надзейна, адпіхнуўшы пугу, Настаўнік першы, апроч Бурака, I, падшпіліўшы бацькаву папругу Памножыў гонар свой і сваяка.
Вучылішча дало яму аснову, Заклала прапаведніцкі уток, 1 захаваўшы ў дадатак мову, Жыве нядрэнна сёлета браток.
Ён праслаўляў і “Мінскія музыкі”, I дапамог ім ганаровым стаць, Бо дар журкоўскі ён нясе вялікі. Высокі гонар весела іграць!
А гонар свой узмоцніў лаўрэацтвам, На конкурсе ён двойчы лаўрэат, Выконваючы з дробненькім вар’яцтвам, Як ваяваў з гармонікам салдат.
Іірае вальсы., полькі і абэркі, Кадрылі, танга, плаўны паланез, Нясуць яму ванзэлкамі цукеркі, Вось так мой брат у музыцы ўваскрэс.
Я брата падтрымоваў неаднойчы, ’’Юпітэр” расцягнуўшы ушыркі, Няхай яму лягчэе двойчы, тройчы, Адродзяцца пашкоўскія Журкі.
Спрыяння тым, хто мае дачыненне Да тонкае духоўнае канвы!
У кружавах гармоніі злучэнняў Адновяць душы, хто яшчэ жывы.
Галоўнае, напэўна, асяроддзе:
Знаёмыя, суседзі і сябры,
Так павялося ў святым народзе Мы жыць павінны ў згодзе і дабры.
Лунаюць хай сцяжынкі адраджэння. Хай вёска замацуе карані, Хай аб’яднае нацыю імкненне Аднойчы атрасціся ад хлусні.
Хай багацеюць беларусаў хаты, Няхай квітнее край наш з года ў год, Хай мірна спяць матросы і салдаты, Жыві прывольна, беларускі род.
Славутым будзе шлях першапраходцаў 3 тутэйшых вёсак, бліжніх гарадоў, 3 Гаслаўшчыны, Рачканаў і Пашкоўцаў, Дзяўчат прыіожых, спрытных юнакоў.
Яны расцілі парасткі вучэння,
Дзяпей талентна песцілі ўзлёт, Каб у размаху крылаў пакаленні Меньш сустракалі з’едлівых турбот.
Трымайцеся, настаўніцкія плыні, Як дабравесце ў харызме спраў, Радзіма вас ніколі не пакіне, Асветнітва вам Бог наканаваў.
Настаўнік ~ гэта з’ява ў грамадстве
I, як дзяржаўны спраўны кампаньён, Найпершы барацьбіт ён з цемрашальствам, У праўдзе першы гэтаксама ён.
Хварэе ён за вепічнасць дзяржавы,
I за яе тэхнакратычны рост, Яму да ўсяго, да кожнай справы, Гэта яго фундамент і фарпост.
1 мае незлічоных паслядоўцаў, Утрэсканых у іх святы прадмет, Свядомы прыклад родных мне Пашкоўцаў, Настаўнікі якіх здзіўлялі свет.
Вядупь кружкі, лекторыі. праграмы, Ствараюць самадзейнасйі гурток, Гісторыі рысуюць дыярамы, Да годнасці прыладжваюць уток.
Няма другой больш вызначальнай справы, Чым укладаць вучэнне ў дзяцей, Вы ўсё зрабілі для сваёй дзяржавы.
Жыве ваш подзвіг, скажам карацей.
Вы перанеслі голад і нястачу, Сціскальныя ўмоўнасці быцця, Але сваю галоўную задачу
Вы даняслі да вышыні жыцця. Ваш лёс, як носьбіт светачы ў народзе, Як выспа велічальная гарыць.
Каб промнем засвяціць праз паўстагоддзе I колькі ён другім будзе свяціць!
У прызме дат вялікіх, першародных, Хай ваша дата, як святы маяк, За веліч вашых спраў богаўгодных,
Сустрэньце сто! Хай будзе толькі так. Хай заздароўная гучыць на сходзе, Узняўшы мудрых гонар у сто крат, Яшчэ з даўнін трымаецца ў народзе: Падводзіць вынік ва ўзоры свят.
О, Ганцавічы! мілае Палессе,
У летапісе найвысокі край, Складаюць песняры аб табе песні,
Здаўна птушыны й чалавечы рай.
15 жніўня 2005.
Падарыце мне песню
Падарыце мне спеў абуджальны, стваральны, Зачапіце мне струны лірычнай душы, 1 вы знойдзеце кладзезь мо невычарпальны, Які песняй пральецца з сумотнай глушы.
Нарадзіце мне гімн мілагучны і тонкі, Хай на бравурных хвалях вясны з пачуцця Прабіваюцца парасткі пораслі звонкай,
Прарастае магутны прадвеснік жыцця. Падарыце мне сон дарагі, векапомны, Каб жаданую вестку гасцінна прынёс. Хай світанак жыцця малады, няўёмны, Прадракае часінаю суджаны лёс.
Распачніце спяваць салаўіную песню, Хай акрэсліць яна хоць які пералом.
Хай у трэлях шматлікіх штогодні прадвеснік Штурхане дакучальную беднасць на злом, I падхопяць рашуча яе падгалоскі, Чысцінёй падтрымае мажорны аккорд, Што з магілы ўстане вялікі Чайкоўскі. Каб пачуць, як спявае музычны народ.
Бо яму беларускаму брату-народу,
Ці то крылы падрэжуць і змарняць узлёт, Ці то, зрэшты, няма яму ходу-праходу I згінае калені цярплівы народ.
Гэй, народ беларускі. музычны, вясельньі, Уздымай з магілішча цвярозы запал’ Разбурай атручальны прадвеснік пахмельны. Узвядзі перад п’янасцю мудрасці вал!
Ці не ты з даўніны, беларускі народзе, Цягнеш свой загрубелы, лінялы ярмок.
I ніяк не пашчасціць прыйсці тваёй згодзе,
I зацягвае багна атруты ў бок. Нарадзі ў сабе моц. загаруй свае жылы, I ў цэнтры Еўропы наўздых прагукай. Я люблю пябе, брат, працавіты і мілы, Толькі ты зачаркні свой смяротны адчай.
I ўсё-ткі, калі прасвятленне надыйдзе,
I да нас завітае спрыяння дзіця,
Можа, боскаю літасцю толк які выйдзе,
I засвеціць праменьчык другога жыцця.
Можа мы болып цвяроза на вынікі глянем, Можа крышачку нам у душы засвярбіпь.
I ў шэрагу будняў за нітку пацягнем, За якою прыстойна нам суджана жыць.
Падарыце мне песню вітальна і звонка, Хай разыдуцца ўшыр адгалоскі яе.
О, душа мая вам адгукальна і тонка У адказ з мілаваннем сама запяе.
30 сакавіка 2001.
Шасцідзесяты незабыўны Шасцідзесяты незабыўны Апошні навучальны год, 3 дзесяцігоддзя неадрыўны, Вянец вучэння і прыгод.
Вось і апошні наш экзамен, ГІрыгожы чэрвеньскі дзянёк, Гарачы ў хаце водгук мамін: “Ты стаў дарослым, мой сынок!” Дзён было колькі ціха, лёгка На хлопца вогненнай душы. Ногі няслі мяне да ложка, Вакол ні гука, бы ў глушы. Яшчэ не бачны гарызонты, I звестак ноль пра ВэНэУ. Каму хваліцца: хто ты. што ты, Як не праспаць сваю вясну?
I вось у гэткай адзіноце, Калі адчаліў родны клас, Каб не трымаць сябе ў ляноце Пашыбаваў я ў калгас. Калгас налічваў той парою Другую сотню землякоў, Усе працавітыя сабою, У вёсцы каля ста двароў. Было ў нас чатыры сотні Трохбальнай воранай зямлі, А што да сена хоць ты здохні, Рашыць праблему не маглі. Пачатак ліпеня, спякота, Няма калі і рук зацяць, Касіць кіруюць на балота I кукурузу шураваць.
Ўчарашніх школьнікаў-гарэзаў Гуртом трымалася не шмат, Ваенкамат няўмольна рэзаў, Служылі ў войску ўсе падрад.
I вось збіраюць нас брыгадай, Касец прызначаны з двара, He кожны з вызначэнцаў рады. Але ж касіць прыйшла пара. Пікантнасць крутаверці лёсу, Што нас вязлі ў далячынь, Няма ля вёскі сенакосу, Каб не ўдзельнічаць пакінь. Падрыхтаваліся як трэба, Чатыры ГАЗ-грузавікі, У краме не хапае хлеба, Купляюць косы, малаткі. Касу ўмеў латвей, шыкоўна Наш дзядзька Стэфан выбіраць, Гук “ля” касы трымаўся роўна, Затым яе трэба кляпаць.
I вось амаль усё гатова: Ванзэлкі, торбы і мяхі, Трымае Гаўрыленка слова, Напамінаючы грахі Але без лішняе гаворкі На сена пхнуць усіх падрад, Авансам грошай і махоркі, Крыху выдаткаў і затрат.
Ад’езд назначаны на золку, Спяць нават пеўні-крыкуны, To смех, то лямант, няма голку, Кагосні бэсцяць без віны.
I вось мы рушылі на сена, Адлегласць кіламетраў сто, Спаць захацелася страшэнна I мы паклаліся пластом.
Шлях наш ляжаў за Тухавічы, Багаты сенакосны край, Але спачатку Ганявічы Мінаем хуценька паўскрай.
Трасе машыну на каўдобах,
Усе прачнуліся, не спяць,
Штуршкі адчулі ў вантробах, Касцы прытомлена сядзяць.
Нейдзе з чаріовае прыгоры Далёкі сцелецца туман, Кавалак шляху яшчэ добры, А вёска чоліца без зган.
Воддаль раўнюткая лашчына, Над туманом агністы дах, Непараўнальная карціна, Вось гэта вёска, вось размах.
Мінаем вуліцы і плошчы
I розных колераў платы, Яліны прама ў вочы хвошчуць, Звісаюць ніткамі драты.
Ідуць за вёскаю жанчыны
Даволі шпаркім ланцугом,
Пакуль не ведаю ігрычыны, Чаму амаль бягуць бягом?
Вісіць на кожнай карамысла На якім пяць ці шэсць вядзёр, Штурхаю касара наўмысна, Каб вочы трохі ён працёр.
Што гоніпь гэтых паляшучак
3 вядзёркаў процьмаю ў лес?
Сусед мне раіць і без штучак, Каб я з машыны толькі злез.
Лес праз якія кіламетры Нас абхапіў з усіх бакоў, Мы кіравалі ў яго нетры, А ён цягнуўся зноў і зноў.
Лес расступіўся нечакана,
I вось малюнкавы лужок, Абрусам роўная паляна, Насустрач нам бяжыпь Смаршчок.
Я топькі з поручня скаціўся I ад машыны зрабіў шаг, Лес гулкім рэхам абвясціўся. Я вейкамі зрабіў узмах. ] раптам я здранцвеў, здзівіўся.
Міжволі сам раскрыўся рот, Хвіліну я не варушыўся, Праняў мяне гарачы пот.
Куды глядзелі мае вочы Чарнеўся морам ягаднік, Нельга ступіць, не толькі крочыць, Любы малым будзе адлік.
Я ўтлядаўся ў гэта дзіва, Чарніцаў жменямі наскроб, Лес адгукаўся гаварліва, Стаяў разгублены натоўп.
Адразу стала зразумела, Здзіў не паліў ужо нутро, Калі прыйсці сюды ўмела, Чарніцаў будзе не вядро. Адвёўшы душу ў чарніцах, Мы спрытна справілі жытло, Ляжалі лежма ў суніцах, Аж пакуль сонца не зайшло.
А раніцой мы ўжо касілі, Трава па пояс і вышэй, Купешкі хадуном хадзілі. Траплялі ў багну да вушэй. Але сялянскай мы пароды, Балота нам не ўпершыню, Мы бралі з песняй перашкоды, Прэч марнатраўства і трызню.
Прайшла нядзелька непрыкметна, Днём заядалі нас здракі, Але рашуча, спраўна, мэтна На куплы ставілі стажкі.
ГІаліла сонца няўмольна, Адразу смага дала знаць, Вачам шырока і раздольна, Але ж касой трэба махаць.
Касіў з вялікай асалодай, Жанчыны грэблі ў валы.
Сцяжынка прывяла да броду, Ручай праціскваўся малы.
Рашуча сцягваю адзенне, 3 размаху ў ваду бультых, Ажно ж ручай мне па калені. Вада халодзіць пад уздрыг.
Па сцежцы хутка чарадою Ідуць памыцца касары, Нельга трываць ужо жарою, Цярпенне млела да пары.
Адразу лёгкасць ва ўсім целе. 3 загарам скура аж рыпіць, Хвіліну між касьбою мелі, Каб хоць на кропельку астыць.
А потым брэндалі касою,
Да падвячорка не стрымаць, ГІадеілкаваўшыся ядою, Ішлі прытомленыя спаць.
3 палатак чулася гаворка, Жаночы раздаваўся смех, 3 нябёсаў мільгацела зорка, He ўбачыць чарадзейства грэх.
Назаўтра беглі ланцужкамі Пракосы, копы і стагі, Цвярдзей стаялі мы нагамі, Нам кожны кусцік дарагі.
Бо ў кустах сядзелі птушкі
1 маладзенькія зайцы, Мы накрывалі іх дзяружкай, Яны ўнякалі агалыіы.
Душа раскрылася, спявала, Яе кранала йрыгажоспь, Якая ўглыб наскрозь запала, Дзе яіпчэ гэтакая ёсць?
Сплылі гады тайком, ракою, А мне здаецца: там я, там, Дзе паляшуцкі лес сцяною, Дзе ў жыццё я рушыў сам.
I станаўлюся маладзейшым, Раскрыўшы памяццю гады, Дзе юнаком у працы першым He ведаў гора і бяды.
Разнесла хваляй нас па жыцці, Дзе вы равеснікі-сябры?
Якія здужылі адкрыцці 3 той цудадзейнае пары? Мне было лёгка ў брыгадзе, Бо разам бацька, два дзядзькі, Сястра руплівая Уладзя, Мы зараблялі медзякі.
Які ж ты, бацька, быў ахвочы, Які трымаў майстэрства дар, Перад табою неаднойчы Схіляўся кожны гаспадар.
Вось бацька стог кладзе рухава, Пласты збягаюць ручайком, Трэба вышэй -якая справа, Пот выцірае рукавом.
Заўсёды быў жывы. вясёлы, Ніколі святаў не мінаў, А што ж да спраў руплівы, квелы, За грох у працы адрабляў.
Ніякай трасцы не баяўся, Было прыемна назіраць, Адно за справу Вінак браўся, Яна сама пачне спяваць.
Любіў людзей, сяброў і вёску, Амаль ніколі не злаваў, Пчалярства меў, зямлі палоску, Дняваў на працы й начаваў.
Са мною разам працавалі: Мікола Лапіч, Попка Ян, 3 Навіцкім копны мы цягалі, Ляўковіч прыхапіў баян. Такі-сякі з яго музыка, Спяваў пра чайку, цаліну, Заўжды на танцы рушыў з шыкам I песню ведаў не адну.
Я браў баян яго рашуча
I сыпаў трошкі, спакваля, Багэйша выгукнуў пявуча: Сыграй яшчэ “Палёт чмяля!” Затым “На рэчаньку”, мажліва, Я цераз паўзу раепачаў, I Міклашэвіч мне зычліва Здалёк удзячна паківаў.
Так пачынаў я свае крокі, Бацькам адпавядаўі нёс Свой гонар да апошняй кропкі, 1 рыхтаваў жыццёвы лёс.
Яшчэ з маленства я на працы У калгасе з дзесяці гадоў, 3 якое ж мне, скажыце, трасцы Пенсіі мізэр сто рублёў?
Эх ты, Радзіма! Кажуць, маці.
Каго за здзекванні клясці?
Чым памагчы жабрацкай раці, Дзе праўду, Божухна, знайсці?!
I верасня 2004.
PS. Фёдар Іванавіч Гаўрыленка дырэктар племсаўгаса “Ляхавіцкі” вёскі Грушаўка Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобласці (цудоўны гаспадар і кіраўнік); Аляксей Іванавіч Смйршчок вясковы брыгадзір.
Дарагая вёска, адрадзіся
Родная, аддаленая вёска!
Чым і як сягодня ты жывеш?
Ворыва жыццёвага палоска, Толькі ты надзею нам даеш.
Пахінуліся твае асновы, Чым табе цяпер дапагчы? He хапае слоў у роднай мове, Каб цябе ад веяў берагчы.
He пайшлі ўглыб твае карэнні, На цябе пагардліва глядзяць, Толькі дзіркі ў тваёй кішэні, Падкажы нам, як цябе падняць.
Сколькі ты трымалася на ўздыху, Пяцьдзесят гадоў цябе трасло, Здраджвалі табе без перадыху I тапталі тое, што ўзрасло.
Ужо ж якія тут дзесяцігоддзі Лніводнага табе рубля.
Якое трэба фарбы і стагоддзяў.
Каб магла рунець твая ралля...
Жыхарьт Лаоса і В’етнама, Куба, Нікасія і Каір, Грошы падзялілі твае, мама, Іх ўклалі быццам бы “За мір!”
I твае балячкі засталіся,
Бачана не бачана турбот,
Дзеці твае ў горад падаліся:
Нехта у краму, нехта — на завод.
Трэба гэтаксама красці сена, Папіы для скаціны не стае, Ці чакаюць, вёска, цябе змены? Дзе рупліўцы родныя твае?
Галава баліць сялян за дровы, Быццам іншаземныя лясы.
Вёскі ў планах рушаць да “абновы”, Ад якой сівеюць валасы.
Гэткая дасада і агіда, Згніў да шчэнту, паваліўся плот. За дзяржаву вельмі сваю крыўда, За бядняцкі, змэнчаны народ.
Ён руплівы, плённы, безупынны, Мужны і надзейны барацьбіт, Да апошніх дробязяў гасцінны, Але не шчаслівы наіп найміт.
Хто такі калгаснік беззямельны
1 які яго цяпер рэсурс?
Гэты статус, як сіндром пахмельны, Гэта, як Бен Ладэн беларус.
Трапіла ты ў спіс неперспектыўных, За цябе рашылі: бынь не быць...
Дзе набрацца вёсак эффектыўных?
Дзе рашэнне лепшае ляжыць?
Увесь запас ты аддала дзяржаве, Нават уздымала “Цаліну”.
Хто ты сёння ёсць на самай справе, He адну гадаем мы вясну.
Хто толькі не гочыць сваё джала, Каб у справах быць табе паміж. Ты ўжо ляжыш. Такіх нямала, На якіх дзяржава ставіць крыж.
Параўнаем вёскі Беларусі
3 шэрагам замежных забудоў.
Там напэўна вёскі не ў прымусе
I жывуць сяляне будзь здароў. Хораша глядзець на вёску ў Польшчы, [ этаксама кажам пра Літву.
Там парадак, выбачайце, большы
I не патураюць там пітву.
Лле ты адразу схамянешся,
У цябе і вочы заблішчаць,
1 пытаннем хугка задаешся:
Дзе вытокі гэтага ляжаць?
Нашыя вытокі растаптаны Іншаземным родам-халуём. Беларусы разам абабраны Бессаромным, двоістым жуллём.
I стаіш адна на скрыжаванні
I тысячагоддзяў. і вякоў.
Што скажу табе я пры спатканні, Хіба да цябе маю любоў.
Есць пад Мінскам вёсачка Гаішча, Гэткае раздолле, прыгажосць.
Толькі шлях ганебная іразішча, 1 кіпіць да ўлад людзкая злосць.
У Гаішчы тым перасяленцы, Ад Чарнобля іх крывавы шлях. Вёскаю кіруюць быццам немцы, Косяць зрэнкі на сялянаў жах. Атраслі ўладныя парогі. Жыхары вядуць свае баі, Просячы мізэрнае падмогі, Жывучы на змрочным ускраі.
Ці ўцямяць слынныя кіроўцы, Што Гаішча жыцьме ў вяках! Але сажа прыкіпіць да “творцы” Плямаю з каростай на руках.
Колькі ж іх нядоляй абласканых: Глінішчаў, Дварышчаў і Брадкоў? Кінутых, гразёю затаптаных На шляху да аграгарадкоў.
Кожны двор уладнага вяльможы У граніце й мармуры блішчыць. Уладарыць кожны гіцаль хіжы, Толькі тлум ад вынікаў стаіць. Калі ёсць у Бога хоць крупіца Паміж незямных яго іурбот Я малю Святога заступіцца. Хай заплаціць кожны абармот.
Дарагая вёска, адрадзіся!
Ачуняй ад сна, грамадзянін! Беларусь-дзяржава, страпяніся! Шчасце хоча мець і селянін!
9 студзеня 2002.
Дзярбенкаўскі фурор
Паэма
Аднойчы нас музычная падзея Здзіўляе так, што ўсё нутро гарыць. Святлом з нябёс гучыць “Аве Марыя”, Музыку трэба мужна перажыць.
Пашчасціла сустрэць замілаванне Маёй музычнай з просінню душы: Сустрэліся музыкі на спатканні, Праірама знітавана ў аркушы.
Якраз у першых лічбах лістапада
Сустрэлася суполка мастакоў
Для прыжыццёва-творчага агляду.
Які рабіў прафесар Сеўрукоў.
У зале філармоніі зацесна,
Падзея прадвяшчала дзіўнай быць, Нясці святло людзям заўжды пачэсна, . Япічэ адказней музыкай тварыць.
Музычная ўстанова Беларусі
“Спяцоў” рыхтуе, кажуць, будзь здароў.
У цэнтры дзеі і яе спакусе Віруе сёння слынны Сеўрукоў.
У гэтага маэстра мноства вучняў, Ды сам настаўнік тоненькі мастак, Бярэ “Юпітэр” свой чатырохгучны I фугі Баха рэжа яшчэ так.
Ды што казаць. Іграе “Канцэрціна” Любога кампазітара ўзахлеб, Праходзіць час, а мроіцца хвіліна, Ад чысціні гучання дрэнчыць сверб.
Прафесар мае рэдкасную душу, Цярпенне, незямны музычны дар, Ён непаўторны! Вось сказаць я мушу, Баянпы ўсеахватны валадар.
У лістападзе споўнілася дата:
ГІрафесар Сеўрукоў: “Вам 60!” Музыкі йшлі на сцэну брат за братам, Гучалі музыка!, і “Брава!”, і “Vivat!”
А словы велізарнае падзякі Занітаваны ў “Святы аркуш”, Громам нябесным пляскалі ўладкі, Струменіла святло ўлюбёных душ. Ды ён яшчэ багаты на сяброўства I заклікае ў госці мастакоў
3 Арлоўшчыны ды кіеўскага “Ройства”, Дзяўчат таленавітых, юнакоў.
Вось з Украіны Грынчанка гасціўся, Выкладчык і выдатнейшы мастак, Баян быў зліты з ім. нібы свяціўся. А як жа ён іграў! дзівосна як!
Злучэнні гукаў, фарбаў псралівы, 1 гук чысцейшы, непаўторны гук, Пасаж адзін, другі. Яшчэ бурлівы I пальдаў віртуозны перастук.
Знямела зала. Зала бы здранцвела, А Грынчанка. як чарадзейны маг, Мелодыі знітоўваў згучна, смела, Сплывала рэха ў зале за працяг.
I бачылася шырыцца адкрыцце Выдатнага суседа-мастака.
Што гэта? Чарадзейства? He скажыце, Гэта нябёс выдатная рука.
Прайшоў гадок, а з ім сплыло вадзіцы, Ёспь зрух у маладых вучанікоў, Іх талент прарастае і спяліцца, Каб люд музычны падзівіць ізноў.
Скрыжалі часу выкінулі “конік”, Выношу дзейства на народны суд: Яўген Дзярбенка расцягнуў гармонік, I ўз варыўся чарадзейны цуд.
Ён наш зямляк і беларус глыбінны, 3-пад Віцебска ажно яго радня, Яўген Пятровіч у дадатак слынны. Чытаць здабыткі хопіць на паўдня.
Прафесар двух расійскіх акадэмій I шматразовы, мовяць, лаўрэат, Якую колькасць Міжнародных прэмій I розных медалёў дабавіў шмат.
Валоданне ігрой да чарадзейства, 3-пад пальцаў іскры дробныя мігцяць, Hi з чым не нараўнальнае майстэрства. Яго апафеоз! ні ўцяць, ні ўзяць.
Але калі хвіліначку разважыць, Мазгамі расшалопаць зверху ўніз: Які канцэрт Дзярбенка змог аддзяжыць?! Тады, скажу, не проста ён артыст.
Яго ігра — не проста віртуоза, Яе ўзлёт не звыклы “дэкаданс”, Які вас прабірае да мароза 1 падае другім выдатны шанс. Бярэм гармонік невялічкі, звонкі Размерам 25 на 25, Адгорнем нотаў цесных паўстаронкі I паспрабуем нечага сыграць.
А дзе паўтоны, гаммы і злучэнні? Як з закавыкай выканаць пасаж?
I дробныя кадэнцый віхурэнні, Які тэхнічны сёлетні багаж?
У гэтым накірунку запусценне, Той-сёй знянацку сам накалупаў Далёкія ад музыкі злучэнні, А вось Дзярбенку Божа талент даў.
Больш за пяцьсот напісана ім твораў, Восі. згарманізаваны цэлы пласт Выдатных непаўторных перабораў, Якія зрушылі здранцвелы наст.
Напісана дзівосных пяць канцэртаў, Сола з аркестрам сыпле гарманіст, Раскрыўшы нотны стан да самых нетраў, Ледзь-ледзь паспеў за ім фартэп’яніст.
Канцэрта адпаведныя памеры, Функцыянальны, шматладовы спеў, Сінкопаў, доляў і другой хімеры Маэстра спрытна разгарнуць паспеў.
Але вяршыняй тэхнікі гучання
Міколы ГІаганіні быў “Капрыс”, Вышэйшае ігры адлюстраванне, Са сцэнай жыў праслаўлены артыст.
Гучаў і твор “Святыя маршыруюць”, Спрадвечны і забыты, трапяткі, Гратэскна, фантастьтчна! Хай пачуюць Mae музыкі ўдзячныя радкі.
Хапае на гармоні і паўтонаў,
Каб прагучаў невератодны Бах, 3 ужымам нонакордаў, абертонаў У пластыкай адораных руках.
Шматкроць паліфанічныя злучэнні, Выдатных афарбовак пераліў, 3 нюансіроўкай тонкія рашэнні, Цуда-гармонік з залай гаварыў.
Выдатнае валоданне палітрай
I гукавых магчымасцяў да дна.
Кожнай музычнай фразай, ёмкай, спрытнай, Дзе жылка музыкальная відна.
Усе рошаны маэстрам перашкоды, Варыяцыйны тэматычны змест, Стварае ўтлыб гармоніі праходы I нараджае сімфанічны фэст.
Як жа яскрава, зладжана. палётна
Іграў Дзярбенка рускі перапеў,
Бліскуча, віртуозна, іскрамётна, I залу прыўціхлую сагрэў.
Якія ў Дзярбенкі апрацоўкі.
На новы ранг узведзены баян, На’т дастаткова лёгкае муштроўкі, Каб прагучаў выдатны “Падэспань”.
Валяўся гэты гворык пад нагамі
У рознакаляровых партачоў, Пакуль Яўген шматграннымі рукамі Выдатны твор да класікі падвёў.
На міліметр не адыйшоў ад тэмы, А паступова так яго раскрыў, Што канчаткова даў адказ дылеме: Вось гэтым творам подзвіг ён здзяйсніў!
I застанецца ў творчасці адзіны Вяршынны, непаўторны цуда-маг, Для гонару вялікае краіны 1 праслаўлення музыкі ў вяках.
Затым Яўген другім адкрыўся бокам, Калі ўзяў наш іугашні баян*, Палётнасць пальцаў, а не згледзіш зрокам, Так прагучаў гітарны твор цыган.
Такіх выдатных, трапных распрацовак Дзярбенка падарыў музыкам шмат. Тут усё проста. Ён бярэ аловак I ноты піша хутка, акурат.
“Фантазія” яго ў рэ-міноры Гучыць пра вочы чорныя заўчас, Адвечнага шэдэўра пераборы Заўжды кранаюць за жывое нас.
Такі ж цудоўны з модульнай рэпрызай Канцэрт “Дарогай дальняю” гучыць, I застаецца аўтарскаю візай, Якая некаму ў сэрцы зачулліць.
Дзярбенкаўскі ўклад такі змястоўны, Такі шматгранны, тонкі наўгад, Што творца для музыкаў стаў як родны, Яго вяршыннасць з галавы да пят.
Канцэрт адбыўся. Слухачы ўзмакрэлі, Ашаламляльны, рэдкасны канцэрт, Вочы агнём здзіўляльнасці гарэлі, У многіх зварухнуўся нават прэнт.
* Яму далі на сцэне баяя вытворчасці фірмы г. Маладзечна маркі “Zonta”.
Хтосьці спрачаўся Хтосць ірваў кашулю Нестрымана шматкамі на грудзях, А хтосьці лаяў скупую матулю, Што не трымаў гармоніка ў руках.
Дзярбенкаўскі гармонік* гэта дзіва. Там бачны майстра почырк і талент, Іграе звонка, срэбрам, гаварліва, 3 акордам кожным чуецца акцэнт.
Гармонь адкрыты тульскімі майстрамі, Якія праслаўляліся ў вяках Сваімі рукатворнымі вянкамі.
Што пазалотай свеціць на мяхах.
Гэта яны “Юпітэр” нам стварылі, Складаны інструмент шматгукавы, I новы пласт магчымасцяў адкрылі: Мяняць рэгістры рухам галавы.
На прыканцьт мінулага стагоддзя
Музыкі адвялі ад сябе злосць:
Калі майстроў баяна асяроддзе
Узвысіла майстэрства іх шматкроць.
Бяры гармонік, гаспадар багаты,
I расцягні падатныя мяхі,
Адыдуць разам сум, балячкі, страты, Намроіць спеў на жыцця ўзрухі.
Дзярбенка мае гэтаксама школу, Гармонік выкладае і баян, Пад пільным зрокам боскага анёла Нам бачыцца музыка-велікан.
Ужо ля сотні яго вылучэнцаў Здзіўляюць сваім талентам сусвет, Знаходзячы віхурыстых каленцаў У накірунку да заветных мэт.
Адзін з талентных вучняў нам раскрыўся 1 “Рассыпуху” весела сыпнуў, Твор гукамі дзівоснымі свяціўся, I люд у зале благасна загуў.
* Дзярбенкаўскі гармонік заказны (штучны), 27x25.
Сыграў “Канцэрт Дзярбенкі для гармоні”, Мяхамі трос і фразы адрабляў, У аўтара ўжо сівыя скроні, Але ён трапна хлопцу падыйграў.
Хлапец заваяваў і лаўрэацтва, Прывёз з Н’ю-ІІорка залаты медаль, Іграе без ніякага бахвальства I гукі вабяць чыста, як крышталь.
Хлапец таленавіты і ўпарты, Ён на гармоні з рання да змярка, Трасе ў поце партытуры партый Упартага такога ж Дзярбянка.
I вынікі агучаны на спэне
Палітрай гукаў з дрыжыкам да слёз. У гэтым творчым паказным абмене, Ну, словам, ІПылаў двойчы віртуоз.
Музыкі йгралі творы і дуэтам, Як на паказ быў зладжаны дуэт, Верхні рэгістр аж прагучаў фальцэтам, I завяршыў “Дзярбенкаўскі канцэрт”!
Цяпер не існуе болей загадак,
Так, на гармошцы можна йграць “Кармэн”, Калі ў музыкі ў таленце парадак, А лепей, калі йграе сам Яўген.
I гэты музыкант нам за адкрыцце, Ён быццам чарадзей з высокіх гор, У гэтым творцы з музыкаю зліцце I прыгажосці рэдкасны ўзор.
Ён адкрыццё для творчых усіх суполак, Як кампазітар тонкі і мастак.
У мільгаценні музыкальных золак Амаль недасягальны. Скажам так.
А што датычыць планкі выканаўцы Тут чарадзейства боскае рукі, Бо па ЦТ ён, седзячы на лаўцы, Ледзь не растрос гармонік на шматкі.
Смяяўся той гармонік, то гутарыў.
To звонкі, то раптоўна заціхаў,
Калі ж Дзярбенка “Карнавал” свой жарыў, Дьтк аператар на калені стаў.
Адзіны чалавек на белым свеце
Раскрыў сакрэт гармоні навылёт
I свой талент ён шчодра дорыць дзецям, He торачы ў дробязях турбот.
Гэта яго шчаслівая часіна,
Мець вынік незямны з асноў жыцця.
А для патомкаў светлая даніна:
Жыць прыгажосцю творчага быцця.
Імя свяціцца слыннага Дзярбенкі
У мроі пераплеценых вякоў!
Няхай не патухаюйь яго зрэнкі, Ствараючы абрусы нот вянкоў.
Гэта мастак усеахватнай славы, Які гармоні ўзняў музычны шурф, Уславіў гонар рускае дзяржавы, Як светлы зорыч і яе трыумф.
Ён кампазітар і цярпкі дыдактык,
Mae вялікі творчаскі ўплыў,
Але галоўны дар — музыка-практык
I помнік пры жыцці сабе стварыў.
Музычная суполка Беларусі Была падведзена да тых асноў, Дзе цуда-творчасць бавіць не ў прымусе, А на канве ўздзеяння вякоў.
ІІшчэ патомкі нашыя стваралі,
Каб нам жывым нясці святло ў сусвет,
Наказ асобны мастакам давалі:
Толькі мастацтва зберажэ ад бед!
Мы гэта ўсё. вядома, памятаем, Сі варальнасць атабарылася ў зоў.
А свята ўсёй душою ўспрымаем, Якое падарыў нам Сеўрукоў.
P. s.
Адкуль пачуць прыхільнікам Дзярбенку?
Душы музычнай гэткая б краса,
Але насустрач з частакола сценка, На сцэне бесталанная папса.
У гэтым накірунку вось грамадства Пакрыла павалокаю імжа.
Культура ж нацыі не святатацтва, Але чаму пануе там іржа?
Заказваем Яўгену творчы шлягер,
Да “Падэспаня” просім далучыць, ІІакуль жывы зямляк наш цуда-майстар, Вяночак твораў, без якіх не жыць.
Іх цалкам назва цесна аб’яднае: “Дзярбенкаўскі народны карнавал!” Вальс, танга, кракавячак падціскае, Абэрак, полька лягуць на фінал.
I застанецца музыкантам памяць
У выглядзе шэдэўра прыўкрас, Як музыкі прывабістая завадзь На ўвесь удзячны чалавечы час.
г. Мінск, 1 ямузычная школа., 2007.
Святое вяселле
Паэма
Перад тым, як прачытаць, Людцы, гэтую паэму, Вы павінньт разгадаць Таямнічую дылему: Існаваў паэт заўзяты, Неразгаданы, зацяты. Напісаў выдатны твор, He патрэбен тут разбор. Твор людзьмі зашмальцаваны, Відаць, паэце падкаваны. Твор дакладны, безумоўна, Вось толькі скончаны раптоўна. I нездарма я вам, чытача, Хачу ўсё гэта патлумачыць, Такое цяжка і прадбачыць, Бо сон цікавы я ўбачыў: Быццам трапіў на вяселле У прыгожае сяло, Быццам людзі падглядзелі, Як Богі правяць весяло. Сон мне раптам твор навеяў Пра Дыдону і Энея.
Дык іі а гэтаму выпадку Дазвольце ўсё мне па парадку. Можа, дружа, ці суседзе, 3 бліжніх, дальніх сваякоў, Прачытае, як прыедзе, Сябе знойдзе між радкоў. Можа хто і схамянецца, Засмяецца нехаця, Хай, сапраўды, не злуецца, Ўее тут вобразы з жыцця. За самабытнасць выкладання, Пачуццяў зрух, неўтаймаванне, Калі хто лішняе ўбачыць, Напэўна, ён мяне прабачыць.
* * *
Пустоты ўволеньку было! Разварушылася сяло.
Цячэ людская плынь. гамоніць, Ды й не шкада, ніхто не гоніць. Эней кашэль багаты мае, Дык хай спрытнюга выбачае. Прыходзь, братухна, падзівіся I не ганьбуй, за стол садзіся. Напоўні чарку гаркачом, Ды ўпрысядкі з таўкачом.
Святы падкраўся да Дыдоны, Сталы хай правіць на тры гоны! Так і было, браточкі, родны. Дык вы ж са мной напэўна згодны. Мяркуйце весела было, Калі сабралася сяло.
Адкуль не ўзяць бягуць стражакі*, Глядзь на сталах стаяць прысмакі. Міргнуўшы раз ці два вачамі, Стражцы зашмыгалі насамі.
Іх вызначальныя насы Таксама мелі раздваенні. А з гулькай шыю, валасы, Цягнулі ў трэццім пакаленні. Гляджу, Матруна прэць дварамі, Аж лапці стогнуць пад нагамі. Пранюхала такі ж ярміца, Дзе можна добра пажывіцца. А музыкі фэцка граюць Ды й часамі падпяваюць: Як Матруна мае струны, А ў Кузіна добры смык. Як пацягне па Матруне. Дык Матруна блык ды блык. Паклоны шле, а ў кішэню Кладзе ласункаў поўну жменю.
1 будзе гаварыць Дыдоне:
* стражакі (польск.) вясковая каманда пажарнікаў.
’ТІрымі, Божухна, у паклоне, Ты нашая яснавяльможна, Калі дазволіш, калі можна. Жадаю я табе, дачухна, Энея мець, пакуль не струхне, Чанвёрку дзетак, вепрука, А болып не трэба, на ваўка...” Матруна пнецца да стала, Каб ёй Дыдона наліла. Бярэ рукою спрытна брагу Ды праганяе смачна смагу. Пустоты ў воленьку было! Разварушылася сяло.
3 другога боку, бы знянацку, Гдяджу, Мацей па-фардыбацку, Прыкрыў сярмінай плечукі I гопча полем напрасткі. Твар у Мацея разаірэўся, Вось толькі неяк ён адзеўся, Спяшаўся з’есці пірага, Дык босая яго нага.
Гэты, людцы, чалавек Гэткі працавіты, Што на печ яго вавек He зацягнеш нітам. Ен ніколі не злаваў На цяжкасць свае працы. Болып, чым паўвеку брукаваў I мацаваў абцасы.
Баранавіцкі ўвесь павет Забрукаваны густа.
Яго ведаў амаль свет, А ў кішэнях пуста. Яшчэ дзядзька вырабляў, Каб жыць жа і не красці. Па-за працай падрабляў: Уменнем плясці лапці. Кульнуўшы чарку заліхвацку Адну, другую то ж па-брацку,
Яшчэ кагосьці пад’ілдыкаў I прыпыніўся ля музыкаў. Трасе кішэні, выціскае, “Хай лепей музыка зайграе!” Пачуўшы бубна рытм трывалы, Мацею вопратку паклаў, Схапіўшы бабу як папала, Ен закруціўся, заскакаў... Настрой людскі каб не спадаў, Паддаўшы бабе трохі жару, Такую гутарку казаў, Што мне пісаць тут не да твару. Усяго было: і ўпрысядкі, Аж мілыацелі ў яго пяткі. Як танец скончыў, здых сабраў, Ен да зямлі паклоны клаў, Ды кажа: “Дабрадзею, Дзенькуе ад Мацея!
А, ліха матары, Журок, Як гэтак выцінкацца? Ад гэткай музыкі, дальбог, Нельга ўтрымацца!” Ен за руку музыкам цісне, А сам гаворыць і як прысне: “Сыграйце напаследак мне, Што мала маю ў гумне!” Натоўп гудзе, натоўп смяецца, Аж нехта за жывот бярэцца. Бо знаюць дзядзьку: сказане 1 вскам нават не міргне. Пустоты ўволеньку было! Разбушавалася сяло.
Гудзеў вясельны карагод, Быў тут прасцецкі мой народ. А музыкі добра йграюць, Ды й часамі падпяваюць:
Я свайму суседу Янку Заіграю “Сербіянку”.
Хай вясёлы мой сусед Кліча ў госпі, караед.
Вунь, бы сабраўся на кірмаш, Сялянскі пастушок Тамаш. Рызманы крыху падвязаў, Праз плечы венікі паклаў, Шыбуе на вяселле: “Спрабую, кажа, зелля.” Якраз праходзіліся з крынкай, Ён закусіў нейкай скарынкай I пасля й трэццяга заходу Тамаш гаворыць да народу: “Ці возьме ваш Эней, Дыдона, Гару вось гэтую з разгона?” (Гара й была тут недалёка, Але ж выглядвала высокай.) “Як быў малодшы брат стрыечны, Вы ж памятаеце Змітрук, Дык на гару, а покуй вечны, Узбягаў без дапамогі рук.” Разпягушыўся тут Эней, Аж іскры сыплюцца з вачэй. Схапіў Дыдону за руку I паімчаў на ўсім скаку.
Адно ж задача не прастая, Гара была такі ж крутая. Энейка квапна варушыўся, А потым пад гару зваліўся. Крычыць: “Стары ты макацёр, Я ўсе калені сабе сцёр!” Тамаш ад смеху аж трасецца, Дыдона ж покуль не злуецца. Ці будзе хто сягоння варты, Калі не прыме гэтых жартаў. Тамаш таксама ў паклоне. Жадаў Энею і Дыдоне 1 смачна есці, мякка спаць, I ад світанку працаваць. “Жадаю мець заўседы дровы,
Хай водзяцца ў вас каровы, Вазьму глядзець іх у свой статак, Мне не патрэбен ваш задатак. Я з вас вазьму зусім не многа, Кажу перад народам, тут. Бо для мяне ж т эта падмога, Ну, скажам, два пуды і пуд.” Тамаш у школе не вучыўся, Дык ён вагамі так лічыўся. Меў асобны прэнт і рух (3 жонкі амаль выняў дух), Толькі вось лічыў да двух. Скарынку зарабляў наймітам, Жыццём быў цёрты, мяты, біты. А статак стаў радзець кругом, Пастух астаўся жабраком.
А тут ён прыкра азірнуўся, Яшчэ раз чаркай папярхнуўся, Затым прытопнуў ступняком I захапіўся гапаком.
Пустоты ўволеньку было! Разтармашылася сяло.
Гудзеў вясельны карагод, Быў тут прасцецкі мой народ. А музыкі добра йграюць, Ды й часамі падпяваюць:
Як Рыгор каля балота, Пільнаваў старога чорта. Ды й знячэвачку заспаў, Чорт Рыгора абакраў.
Узяўшы стрэльбу за падкурак, Шыбуе хтосьці напрасткі.
А сам вялізны, бы падмурак. Відаць па кроку нецярпкі. На ім, раздаўшыся ў бакі, Віселі порткі-шаракі.
Гэта ляснік тутэйшы Цема.
3 ім вельмі простая туг схема: Ён мае прозвішчаРавінскі,
А імя дзядзька мае Ясь. Ён не рабіў людзям па-свінску, А толькі каламуціў гразь. Ён не гэткі ўжо араты, Лясныя гоні пільнаваў. Праўда, вельмі быў багаты, Бо лес пакрыху прадаваў. Ясю ідзе якраз бліжэй, Ды й налівае чарку. Зграбае ў руку смажаней 1 мо з паўфунта скварку. Кажа Цема да людзей: “Я хачу, братухны, Прывітаць гэтых чарцей: Прама з стрэльбы бухнуць.” Расхарапурыўся Эней, Аж іскры сыплюцца з вачэй. Схапіўшы Цему за руку, Стрэльбу вырывае, I ад злосьці па суку, Стрэльбаю цаляе.
Раструшчыў стрэльбу на кускі Энейка ж хлопец нецярпкі.
А Цямок з харчамі Лыпае вачамі. Натоўп разліўся, як рака, Сусед прыкмеціў лесніка. Праціскваецца бокам, Вітае Яся з чокам.
Шклянка нехаця трасецца, Іванка Сцепанкоў смяецца. Звяртаецца з увагай, А сам каштуе брагі: “Яську, родненькі, Цямко, Дабрадзей, Равінскі, Спусці елачку, братко. He рабі па-свінску!” Ясю доўга паглядаў, А пасля й прагыркаў:
“Ты, як Броні наспускаў, Дык мяне не клікаў.” Тут музыкі заігралі. Госпі разам заскакалі. Цема кінуўся ў скок, To ўздоўж, то ўпапярок. Пустоты ўволеньку было! Развесялілася сяло.
Убачыў я суседа Уладка, Яго жыццё не вельмі гладка. Шыбуе прама напрасткі, Ледзьве трымаюцца парткі, Пашытыя яшчэ з сукна Мо з царскае шынелі. Гэтка адзенне не мана Многія шчэ мелі.
Зверху вопратка чарней, Чым вароны пер’е, Трактарыст ён да касцей, Hi пры чым павер’е.
Рукі мыў гады ў рады He хапала мыла.
I да жонкі лез тады Лёдзя не любіла. Гэты працаўнік заўзяты Спяшаўся кожны дзень з лапатай. Ён у калгасе трактарыст, 1 камбайнёр, і машыніст.
Болей сарака гадоў, прабач, Ён сейбіт і араты.
Як ты думаеш, чытач, Ён бедны ці багаты?! Ну, тады сядай і слухай Ды патыліцу пачухай. Гэты, чалавечку мой, Абараў экватар.
У яго дваццаты, мо, Ўжо расстросся трактар. А ён ранкам прыбяжыць,
Мажа яго, хвошчыць. Цэлы боскі дзень трашчыць, Толькі вочы мочыць.
У Амерыцы такі Ужо б азалаціўся. Нашы ж -быццам парабкі I я перахрыспіўся...
3 працы гэткай ён такі Дужыста багаты, Што адзенне ў шматкі, А на сраццы латы. Mae гэткі працадзень, Што трасе капейкі. He здымае цэлы дзень Формы-чорнагрэйкі. Ён багаты дабратой, А часам і вяселлем. Ён хлапчына яшчэ той, Якіх вы не мелі.
Крычаў Уладзька, гарлапаніў Вось сёлета ён застаканіў, Спяваў, што Лёдзя малада, Хоць і прыгожа, а брыда. Пустоты ўволеньку было’ Развесялілася сяло.
Жалобна цвінькаюць званіцы, Народ задарам весяліцца. А музыкі добра граюць, Ды й часамі падпяваюць:
Я нуду свайму Энею, Песняй добраю развею. Памятае хай Эней, НІто я хлопец-дабрадзей. Напнуў на босую нагу Растоптаны бацінак, Шыбуе пляцам па рагу Сусед Бушменаў Вінак. Зрабіў заўвагу мой сусед: “Хі 0 расттачаў такі абед?"
Напэўна ж, зроблены здарма, Калі яго яшчэ няма.
Я му адказвае Дыдона, Як кажуць людзі, “нарачона”: “Суседзе, надта ж не турбуйся, Сядай за стол і валачбуйся. Ты ж гаспадар цяпер зацяты, Кажы, як ты жывеш багата, Якога ты прадаў бычка, I як зарэзаў венрука, Як сэрца ты ў яго рукою. Шукаў пад задняю нагою”. Тут неяк Вінак страпянуўся, Закускай смачнай папярхнуўся. Прамыўшы жоўку з глачыка, Ен гыкнуў зычна сваім басам: “Так, брацця, я прадаў бычка, I не шкадую гэтым часам. Бык мой сур’езны і важкі. Скарміў яму я два стажкі, I, як заважыў, брацця, ён Дык дзвесце-трыста брута-тон”. Вінку ўжо за дзевяноста, Але дзяржава, як кароста. Ен яшчэ ўсё працуе I калгас сабой мацуе. Ён не п’е і не шыкуе, Проста ён варіуе. Ён на беднасці краю, У каго пытаць падмогі? Калі за пенсію сваю Ён працягнуў бь! разам ногі. Пакуль той бык нейдзе брыкаўся. Гляджу, ужо Вінак наглыкаўся. Відэльцам правіць у цукеркі, Плячом варочае талеркі. Пустоты ўволеньку было! Растрыбушылася сяло.
А тут здалося мне ні што.
3 бягучага напрамку, Знаёмай фарбы паліто Ідзе стары Адамка.
Ідзе. Запальвае тытунь I блізіцца пакрыху.
Я бачу дзядзьку: вунь ён, вунь, А, хай на цябе ліха.
Іду насустрач, гавару: “Падам яму руку’’.
А сам, як быццам жар, гару, Ідучы па бруку.
Кладу паперы ў кішэнь, Вітаю да старога.
I адчуваю, як каршэнь Халодзіць панямногу. Я памятаю, што стары, Калі я ў сад прабраўся, Лавіў заўжды, няхай згарыць, I крапівой сцябаўся.
Кажу: “Дзядуля, дай крыху Тытуню-самасаду”.
Адказ адчуў па ўздьгху, Па дзедаваму заду.
Тут цыгарэта мільгане, Кажу: “Дзядупька, просім”. Пачуў: “He дам, бо ў мяне Цыгарак толькі восем”.
Эней напэўна б не стрымаўся, Каб з гэткай скнараю спаткаўся. Зайдросны дзед, як тут ні дзьмунь, Няхай ён і яго тытунь... Паразмаўлялі: што ды як Стары пагутарыць мастак. Ён дзед, але рухавы, 3 ім гутарыць цікава.
Тут без ніякіх, без высноў Пачаў клясьці бальшавікоў: Што іх палітыка хлусня. Забралі ж пад яе каня,
Свіней, карову, малатарню, Залезлі, гады, і ў спіжарню. Усклалі гэткую віну, Што хоць кладзіся ў труну. Галоўнага, хто распачаў 1 разбурыў яго сядзібу, Адамка нехрысцем назваў I пагражаў уздзець на дыбу. Я параўноўваў, не хлусіў, Трымаўся тлумачэння. Урэшце Бога я прасіў Да дзядзькі прабачэння. I Іраняў бы вас ажно ванцак, Каб вы яшчэ пачулі Пра тых, хто тут кіруе так Ад дзедавай Какулі. Хто сягодня з нас “кулак?” Кажа мне Адамка.
Мы ж працуем разам. так?! I ён бразнуў клямкай. 51 падумаў: гэты дзед Mae пэўна рацыю.
ГІляваць яму на іхні след I іх кааперацыю.
Пакуль Энею адлучыўся, Дыдонай Віняль захапіўся. Гэты дзядзька, вельмі цваны, Меў аднойчы магазін. А народ такі ж паганы, Хоць бы чэсны быў адзін. Антоне часта памыляўся У Мікалаеўскіх рублях.
Але ж ніхто не прызнаваўся Ён бачыў гэта па вачах.
Як толькі злосна памыляўся У лічбах, іншых пацярках, Тады адразу не губляўся, А пасылаў па мацярках. Яму, зрэшты, не шанціла,
He даваліся таргі. Увесь скарб пайшоў на мыла, Як забралі за даўгі.
Так. Віняль дзядька фардыбацкі, He ў хлеб цаляў, а прама ў пляцкі. Дыдону гутаркаю вабіць, А сам ніяк не можа ўквапіць, Чаму Дыдона з-за пляча Страляе позіркам стражца.
Ён сыпле словам, нібы макам, I гэтак вабіць разявякаў. Раскрыць раты яны павінны, Ды ловяць Віняля навіны.
А дзядзька сыпле з-пад цішка, Як быццам соллю са збанка. Так. Сеяў людзям па вачах, Бо сербанулі ж па плячах, Было, хай скажа Навумовіч, Як біўся з дзядзькам Лагіновіч. А з соллю справа не прастая, Бо сграва гэта ж дарагая. Рассыпаў дзядзька солі з цёрла, Куды ж туг дзецца, як прыпёрла. А гаспадыня тут як тут, Мяркуе, каб аддаць пад суд. Дык адрабляў за соль злыдні Амаль што праз чатыры дні. Антон падміргвае Дыдоне, Яна ж на крэсле, як на троне. Сядзіць, бы тая галубіца, Але ж, як кажуць, не сядзіцца. Ды й дзядзька нейкі вельмі жвавы, I гаварлівы і рухавы.
Рашэнне прыняла паволі: Сядзець на гроне ўжо даволі. Бярэ, падвязвае сукенку, Вышэй, братухны, за каленку. I як пайіпла круціць крутуху, Ну гэтую вось “падтрасуху”.
Дык мужыкі раскрылі рот, Здавалася, што круціць чорт. Натоўп загуў, узварухнуўся, Абняў абапал, сутыкнуўся. Шарэнгі першыя грымаюць, Апошнія вось націскаюць. Ім жа апошнім не відаць, Дык лезуць, труцца, аж трашчаць. Дыдона трэслася, круціла, А з боку так вярлюйка выла. Хадзілі хадуном смыкі, Ражкі гудзелі, як быкі. Працягла цвінькалі талеркі, Дзявухны чмакалі цукеркі. 1 бубны дыхту паддавалі, Гармонікі прыгожа йгралі. Пералівалі пераборы, Плылі музычныя ўзоры. Пустоты ўволеньку было! Бадай не спала ўсё сяло. Змясціць мне цяжка ў радках, Што ўбачьшь давялося.
Прыйшла з малебнікам у руках Рыштовічава Зося.
Прыйшла, ў натоўпе пераксцілась Ад дому неяк адлучылась.
Забылася хоць на гадзіну, Тут трэба пачакаць хвіліну... Вось сват да Зосі падыходзіць, Вяселле вокам ён абводзіць, Сталюе Зосю за сталом, Каб разам з богам Перуном. Пярун да Зосіпавярнуўся, 3 такою гутаркай звярнуўся: “Ты ж вельмі ладная кабета, Даруй, сястра, мяне за гэта. Кажы, ці добра ты працуеш, Як гаспадарку ты мацуеш, Як дзетак ты сваіх гадуеш
I мужыку варкуеш?” Вачамі Зося блык ды блык: “Навошта, кажа, мне мужык, Начорта й тыя дзеці, Хаця б самой пад’есці. Я не каппую скваркі, Згарыць хай гаспадарка. Мне й працаваць няможна, Бо вельмі ж я набожна. Мяне не чэпай, гаварун, Хай на цябе пярун!”... Малебнік Зося ўзняла, Вадой ружанен абнясла I пырскае ў вочы. Малебен спяваць хоча. Ніхто в вас не паверыць, Што Зося можа ўчвэрыць. Яна кабета не ліхая, Але ж пачвара яшчэ тая. За ёй нішто не прападзе, Наогул, Зося ж смешна. Яна сустрэне й правядзе Усіх: святых і грэшных. Мне ведаць не прышлося, Адкуль жа гэта Зося. Яна ў наймітках была I прыкарэла да сяла. Малілася сяды-тады, Пасцілася ўжо праз гады, I бачыць давялося, Што дрэнна жыла Зося. Без мужыка і дзетак, Без хаты, падпаветак. Без клопату без вечнага Як кажуць: дзень да вечара. Чакала ўсё друтога Жыцця няйнакш ад Бога. Набожніца ж тым часам, Узняўшы рукі ўгару,
Спявала з нейкім выкрутасам. Аж схамянуўся сам Пярун. Святы ж ніяк не можа ўцяміць I нельга, кажучы, цярпець. Пяе малебен хтосьці, мабыць, Дык ён сабраўся паглядзець. “Куды ж яе ганебную Пагнала й назнарок?” Цягнуў нехта малебную, To ўздоуж, то ўпапярок. Спытаю Зосю да пары: “Адкуль вось гэты гук?” “Я пачала ўжо пацеры, Глухі ты цецярук!” ■‘Божа, любы. забірай, Прыбралася, хачу ў рай. Падай мне толькі думку, Што ўзяць з сабой у сумку.” 1 просіць так сардэчна: “Удзячнай буду вечна. Бо рай я ж заслужыла, Навошта ж я пасціла?” Эней гіаціху пазіраў, Ды праз хвіліну закрычаў: “А ліха тваёй мацяры, Надбога твае ітацеры!” Вяселле разам заіуло: “Табе б у чорта лепш было, Зняважыла ты й Бога, Што ў цябе святога? Прыдумала й нам байку, Няйначай ты гультайка!” Пярун тут разам усхадзіўся Ад злосці аж закалаціўся: “Хто будзе Бога зневажапь, Бажуся гэтай чаркай, Прымушу я вас паважаць, Хоць громам, хоць маланкай!” Ось, нават Богу, не каму
Гневацца прышлося. Віной, напэўна, ўсяму Рыштовічава Зося.
Пустоты ўволеньку было! Ці ж мне забыць маё сяло? А музыкі фэцка граюць, Ды й часамі падпяваюць:
Я ад вечара да ранку, Прасядзеў на сваім ганку, А са мною Ганначка, Заняла паўганачка.
Тут бачу, Маня Табуніха Да Пяруна Бяжьшь хутчэй. Мяшаць спрабуе. ‘Тодзе, ціха!” Крычыць выразна ёй Мацей. Ужо колькі год гэта Марыйка Віхур у сельскім выканкаме. Якая гэта прахіндзейка, Судзіце, людцы, сёння самі. Пакіраваць прыйшла Вяселлем, Мяшаюць ёй Багі Святыя. А што вы ад яе хацелі?
Калі мазгі ў яе крывыя. 3 яе такая тут кіроўца, Апроч, што балбатня стаіць. Каб параўнаць, не маю слоўца, Яе ў Крывошыне б лячыць. Яна ж падаткі вытрасае, Сабраўшы ўсю сваю гайню. Прыварак добры сабе мае Пад бессаромную хлусню Яна з лахудрамі хацела Заўсёды на памосце быць.
Людскія грошыкі аселі У іх кішэнях, каб мне жыць! Злавілі злодзея за руку, Бо з ім жа гора і бяда, Ды пацягнулі ў кутузку. Ну, гэта баба і брыда!
ГІярун на Маню як падзьмуў. Як грамыхнуў яе грамамі. Ад roe Мані потым чуў Застаўся пошык з патрахамі. Пустоты ўволеньку было! Святых сяло не падвяло. Мне гэты дзед нуду навеяў, Прагнаць бы чым, хай яе гром. Аж глядзь — гвалтлівая батлея Віхлястым коціцца шаром. Вакол батлеі жарты, песні і дзетвары галдзісты смех.
Як быццам з птушак на правесні, He паглядзець дык будзе грэх. Ад смеху аж затрэсла грудзі, Пашчэнкі ірудаю звяло. Якое б без батлеі, людзі, Вяселле б сумнае было!
Пазнаць вяскоўцаў было цяжка, Змяніўся іх і рух, і прэнт.
Каб не вяртлявая падсважка, Дык я ж заблытаўся б ушчэнт. Адзення рознага напнулі: Валёнкі, боты, кажухі
I жываты свае надзьмулі, Накшталт кавальскія мяхі. Надзелі блузкі, камізэлькі 1 даматканцы-фартух і.
3 кішэнь выглядвалі бутэлькі, Аж звіслі й трэснулі парткі.
I вопратка іх з нейкім густам, Апроч батлейкі маладой: Я бачыў дзядзька з тварам тлустым, Адно ж прымацаўся да ёй.
Батлея водзіць хараводы, Смяшыць і блытае людзей, Шмат іх, удзельнікаў з народа, Знайшлі прытулак ля батлей. Казу вясельную вадзілі
I жарты розныя былі. Дзяцей цукеркамі дарылі, Каб тыя з радасці гулі. Батлея момант ловіць, чуе, Каб дрэнна ёй дык не відаць. Яна ніколі не зганьбуе, Калі ёй чарачку падаць. Багі ўсе разам цягнуць шыі, На дзіва дзіўнае глядзяць. Скажу вам, людцы дарагія, Па густу ім, калі маўчаць. Батлея вабіць, кліча ўсіх, Звяртаецца й да маладах. Эней Дыдону падштурхнуў I да батлеі, гэльц, скакнуў. А ў батлеі сваё права: Скачы ў такт, жартуй цікава. Ды што тут зробіш, мілы дружа, Селі тыя Багі ў “лужу”.
Вось прыбіўся, вось прыплыў, Бы ў прысак наступіў.
Дык батаею ж не знарок Часта клічуць “Божы рок”. Пустоты ўволеньку было! Усім з Багамі й весяло. Святых выпадкам занясло У незнаёмае сяло. Дык выбачайце, богадушкі, He успелі вам паслаць падушкі. Сталы расстаўлены радамі I пазавалены харчамі. Вось тыя самыя пацешкі I з цукра пеўнікі, арэшкі. Загадвае ядою Ганка.
Box, смачная яе мачанка. Такі ж яе духмяны пах, Аж неяк зелена ў вачах. Я кідаў вокам на капусту, Але ж мачанка мне па густу.
Я міску да сябе цягну, Хоць сорамна, а сербану. Чытач! Па праўдзе б вам сказаў, Было тут мноства розных страў: I клёцкі, “калдуны”, варэнні I розных колераў смажэнні, Вось, выпіраючы бакамі, Трашчаць сталы пад саганкамі, Дзе верашчака, дзе смажанцы. Дзе з макам смачныя ламанцы. Блішчыць яечня на патэльні, He на абрусе, на цагельні. Цыбуляй пахне, аддае, Ды бульбу Ганка падае. Адзетая тірыгожа Ганка, Устала сёння спазаранку. Ты рукатворпіца ўдалая I сэрцам вечна маладая. Ад страў ў вачах бягуць кругі, Напэўна, здзіўленыя Богі. Фармачыкі, нібы жывыя, Спрабуйце, людцы, дарагія, Мы ж усе разам брату брат, Ды нейкі добры Богаў сват. Вяселлем правінь вельмі ўдала I гутарка ў яго трывала. Тут мала аднаго хацення Патрэбна большае цярпенне. Прабраўся Байтус у сваткі Энейку не да рызыкі.
Без свата, я скажу, браткі, Вяселле, што без музыкі. А дзядзька Байтус весялун, Стары пляткар і гаварун. Каму ў вочы зазірне, Каго за штосьці ўшчыпне. Дзе трэба можа і загнуць, За сватам гэтым не заснуць.
Тут анекдотьі, прыгаворкі, Ён за сталамі як вавёрка. Сюды-туды ось мельцяшыць, А людзям гэта ж да душы. Вяселле ж не абы якое, Па праўдзе кажучы Святое. Натхняе свата Святы Дух, Адкуль бярэцца ў яго рух. Паспеў звярнуцца да музыкаў, Кагосьці да сябе паклікаў. Таму-сяму дае парады, Стіры тней ад сватавых заіадаў. Нікога б не пакрыўдзіць важка, Вяселлем правіць цяжка. Нічога, што ты Бог, Святы, Да нас прыблытаўся ў сваты. Выконвай сватавы загад, Як патрабуе наш абрад.
Абрад вясковы і такоўскі, Я б не сказаў, што ерундоўскі. Тут трэба падыйсці па-свойску, Бо ж ён не сёлетні дзядоўскі. У чым жа сэнс таго абрада? He ведаю, ці дам я рады. Спрабую растлумачыць, Каб вас не азадачыць.
Абрад бярэ пачатак свой 3 хвіліны, можна сказаць, той, Калі вянкі плятуцпа зрана На свята тое на Івана.
Вянкі прыгожымі кругамі, Сабраны ўдалымі рукамі.
3 ракою 5' прычасці, Знайсці павінны шчасце. На іх загадваюць дзяўчаты, Каб малады быў не зякраты. Каб крыху быў старэйшы, Й не горшы за тутэйшых.
Вада вяночкі абмывае, Ды ў кружочкі сабірае. Калі ж сышліся два гадзіцца, Ім суджана вось парадніцца. Спачатку едуць у сваты Да маладое маці: Сам малады, яго браты Прасіць рукі дзіцяці. Прьігожа пруць, у драпчаку, Аж вецер робіць хвалі. Ці раз і мне, шчэ хлапчуку, Лейцы даручалі.
Звіняць званочкі-шаргункі, Як быццам зазываюць: “Збірайцеся сюды, браткі, Свагкі ўжо прыязджаюць.” Калі ж згадзіліся бацькі, I маладая згодна Віншуюць іх браты, дзядзькі, Явы ж цяпер, як родны. Вядуць рахунак і аб і ым, Дзе ж будуць жыць каханыя. Хто сядзе й разам з маладым I меціць хто ў прыданыя. Паскробшы добра ў валасах, Пакуль ісці да хаты, Сваты выспрэчваюць пасаг I намячаюць дату.
У чым жа гэты вось абраД, Як пачалі вяселле?
Спачатку ўсе стаяпь у рад, Абносяць свата “зеллем”. Затым з малебнікам за сватам Пасля й благаслаўлення, Ідуць чаргою брат за братам, Ад грэху пазбаўлення.
Ідуць не моўчкі, а пяюць Пад музыку жалобну.
Пакуль нічога не ядуць. Калі хто і галодны.
А маладая з-за пляча, 3-за левага, з-за вуха, Шпурляе жменямі аўса Ці жыта-пацярухі.
За сватам крочаць маладыя, Кругі вядуць па сонцу, Каб не злаваліся Святыя, Трымаюць па іконцы.
За маладымі парамі, Ідуць, як за “ахвярамі”: Падсвашкі, дружкі і браты, Раскрытыя ў іх раты, Бо іх вясельная займае, А тон патрэбны сват трымае. Пяюць усе прыгожа, чыста, Ім падыграюць гарманісты. Ранжыр трымаюць па радстве, Вяселля сэнс і ў харастве. Пакуль разы тры не абыйдзе, Вяселле з-за стала не выйдзе.
I вось сядаюць есці, піць, Каб гаспадыні дагадзіць. Затым жадаюць маладым, Чаго ім хочацда самім.
А дружка кожная, дык брату, Як абвязалі добра свата, Рыхтуе кветку прышпіліць, Каб падарунак адхваціць.
А калі ж дзеляць каравай Сватко, тут крыху выбачай. Бо кіруе ім не сват, А маладога першьт брат.
I тут ранжыр да весялосці, Вяселля сэнс і ў прыгажосці! Акром таго, што вы прыйшлі На гэткае вяселле,
I месца лепшае знайшлі, I нават добра селі.
Праз нейкі час абавязкова Вас цягнуць на пагост. Ад вас ўсе чакаюць слова, Яно завецца toct.
Сват вас выкліча рухава, Гэта яго “една” справа. Сват вас выкліча рашуча, Калі вы яшчэ магушчы. Хто ў гэтай галіне Мастак і паліглот Тога поспех не міне, I ўсе раскрыюць рот. Калі ж цягнеш за язык, Блытаешся мовай, Табе скажуць: “Сядзь, мужык!” Зробячы высновы... Выціскай з сябе глаголы, Зычнікі, прыметнікі.
Тым, хто ў прамовах голы Лепш сядзець на сметніку. А калі, лайдак, удалы Й здольны да талентаў Прымай, і гэта ўжо не мала, Сабе апладысменты.
Скажу я так: калі без глупства Вяселля сэнс і ў балагурстве! Заўсёды на вяселлі бачыў “Бяседай” правіць сват, Калі ж усё вам растлумачыў, Дык буду ж вельмі рад.
Абрад не ўвесь,чытач, пастой Мы ж прамінулі перагюй... Раней казалі мы аб тым: Рашэнне туг за маладым! Як прынялі рашэнне Давай, без адступлення.
Кіруючыся згоднай датай, Шыбуй да маладое ў хату. Падкрэсліць трэба важка Пралезці будзе цяжка. Бо жыхары-вяскоўцы Чакаюць перапою.
He так, што па дзяшоўцы Таргуюць маладою.
Сочаць пільна не прайсці Свату і “бяседзе”.
Будзе цяжка прапаўзці Нават загароддзем. Перакрыты ўсе хады, Подступы да свата. Чухайся тут. малады, Бо не бачыць хаты.
Стол прыбраны акурат Збоку пры дарозе.
Жыхары стаяць у рад Прама як на сходзе. Каб каханым пажадаць Шчасця, светлай долі, Свата будуць сустракаць Хлебам смачным з соллю. Хлеба кус патрэбен велькі, На вуглах стаяць бутэлькі, He адна дзве. тры, чатыры, Усё залежыць ад праныраў: Яны радзяць між сабой, Што прасіць на перапой. На пасудзе этыкеткі, Стужкі, банты кумачом, Каб не думалі аб’едкі, Дык заліты сургучом. Спрачаюцца і час, другі, Бясконцыя ідуць таргі.
Таргуюцца пакуль без злосці Аб маладое прыгажосці:
Пра яе чэснасць, прамату, ГІра знанне абавязкаў. Пра яе злосць і дабрату, Пра вернасць і пра ласку. Спрачаюцца наперабой Даецца цяжа перапой!.. А колькасць ежы, віды страў, Чытач, па праўдзе б вам сказаў, Залежыць і ад свата [ маладога брата.
Бо ўцяміўшы пра маладую, Займаюць лінію друтую. Са смехам, гледзячы у твар, Рашуча спрэчаць за “тавар”, Ды ганарацца маладым I параўноўваюць з старым. Пакуль згадзяцца канчаткова, Спрабуюць стол абавязкова. 3 бутэлькі могуць і наліць, Інакш, нашто яна стаіць? А часамі вось бяда, У бугэльцы той вада. Калі ж так, чытач, павер, Ваду выльюць за каўнер. А як згода лепша свята, Жылы цягнуць толькі з свата. Ды ад радасці, не з пуду, Выстаўляе ён пасуду, Што з сабою прывалок, Каб на кожны вугалок.
Хай не хопіць на адзін Пабяжыць у магазін!
Як адбыліся тут таргі Яшчэ далёка перамога, Бо роўна гэткія ж даўгі Чакаюць у вёсцы маладога. Вось так пад спрэчкі, песні, жарты, Прыняць удзел у гэтым варта.
Бо калі б мера ў народзе,
Дык перапой той не пашкодзіць!. Шчыра музыка іграе I вяселле забаўляе.
За сталом цясней, цясней, Нейдзе дзеўся сам Эней. Кажуць, вопратку паклаў, Добра насцябаўся, Нешта сам сабе сказаў, Некуды падаўся.
Тут шапнула Аліжбета, Вельмі спрытная кабета, Што Энейка з грэлкаю, Рушыў за гарэлкаю.
Што скажу я вам, браточкі: He хапіла іхняй бочкі.
Зазірнуў Эней у бровар, He! Няма! Схапіў ён ровар I намеціў сабе шлях Вёску ў трох-пяці вярстах.
А тут дзядзька Казімір, За піццём адданы, Шэпча лодыр, павадыр: “Бяжы ў Рачканы.
Ды заўзята не фундуй, Людзі бы гарніла, Ну, сапраўды, памяркуй, Што танней “чарніла”?” Божа думаў, разважаў, Неяк хваляваўся.
Яшчэ крыху пастаяў, Нехаця падаўся.
Трапіў, кажуць, у Рачканы Так, як сам намеціў.
Люд там быў неўтаймаваны, Каб я жыў на свеце.
Наліў грэлкі пад вяршкі, Ды дамоў у гры скачкі. Раптам Божа закрычаў:
“Хто Святога абакраў? Дзе мой ровар, абады, Хто забраў і дзеў куды? Каб знайсці зладзеяў тых Падыму ўсіх Святых!” Пасля й абставінаў такіх, Крочыць ён дамоў, Кляне зламыснікаў ліхіх, А з апошніх слоў:
“Хто зрабіў такіх чарцей, Астатак ад былога?
Дзе ж павага ў людзей Да самога Бога?” Пустоты ўволеньку было! Ужо сцямнела й падыйшло. Гудзеў вясельны карагод, Прыгожы, удалы тут народ. Ды й музыкі добра граюць I дзявухнам падпяваюць:
Расцягну сваю тальянку, Заі(раю “Нарачанку”! Плач. мая тальяначка, Любі мяне, каханачка!
Дыдона чмакала каштункі, Страляла вокам падарункі.
I хмелем галава кружыла, Цыіанка збоку варажыла. Расклад аглядвала вачамі I чок трымала са стражцамі, Бо вельмі жвавыя хлапцы Былі вось гэтыя стражцы. Тым часам, бацюхны, Эней Спяшаўся як мага хутчэй Прывабіць вокам варажбітку. Разлічваў на прыгожу світку, Якую апрануў мо ўчора, Як сабіраўся плыць па моры. Ужо неяк добра падклявала, Як раптам музыка зайграла.
Ну што ж, Энею, выбачай, Плыве ў абрусах каравай, ГІяюць вяселыя прыпеўкі Прыгожыя-чароўна дзеўкі. I бубны толькі: бух! ды бух! Во вяселле! Во дзе рух! Зайгралі хутка вярлюйкі, Зайшліся хадуном смыкі, Гармоні сыплюць пераборы, Мяхі разбегліся ў бакі, У парах кружацца танцоры. Адкуль музыкі? Хто, браткі? Дык гэта ж нашыя Журкі, Каб праваліцца мне праз горы! Мяне бы прывязалі нітам I цягне сілай, бы магнітам. Стаю, як укапаны стоўб, Мільгоча ў вачах натоўп. Я неяк раптам разгубіўся, Няўжо да вас я далучыўся? Музычны г'пы вось народ, Адкуль я сам, адкуль мой род. Праціскваюся ўсё бліжэй, Бо замінае мне кашчэй, Худы, высокі, ззаду гузік, Напэўна, гэта Шзундар Юзік Яго мінаю бокам, бокам, Вось край натоўпу недалёка. Зірнуў, і бачу дзядзьку Жэню, Руку паклаў сабе ў кішэню, А смык і скрыпку ён другою Трымае праваю рукою.
Хлапец прыгожы, стройны, статны, Музыка, кажуць, найвыдатны. А тварам нагадаў бабулю I меў прыгожую кашулю.
За ім. прымкнуўшы плечуком 1 меўшы валасы тырчком,
Трымаўся спрытна на нагах, Яшчэ спрытней быў у руках, 3 прыгожымі вачамі. носам, I больш цікавым сваім лёсам, Вясёлы, спрытны, вельмі жвавы, 1 да дзяўчат, лайдак, рухавы, Старэйпіы дзядзька Жэняў брат Сабраў музыкаў на парад. He быў бы хупавы Журок, Святых сабраўся ўславіць, А сам навошчвае смычок, Ды музыкаю правіць.
Спрабуй засні, дык правядзе Смычком па паясніцы.
Прыгожа скрыпачка вядзе Здалёк чутны званіцы. Разносяцца ва ўсе бакі Лады з акардэону.
Там гарманіст сядзіць трапкі, Дае басам разгону.
Асобным гукам, бы срабром, Чуцен малы літаўрык.
Павеяла ад вас дабром, Мой родны дзядзька Паўлік. Я прыгадаў яго даўно, Бо ён мне больш знаёмы. Вы мне дзядзькі не ўсё адно, 3 журковага вы дома. На ім бліскучая кашуля. Паверх апрануты кафтан. А побач з ім сястра Настуля, I найвыдатнейшы Дзям’ян. Гармоню мае не да жартаў Блішчаць каменні, як брыльянты. Абсьшаны яе футляр, Гармонь прыгожа, й гаспадар. За дзядзькам Паўлам Людвік Стась, 3 ім саксафоніць і Адась.
Трубою правіць дзядзька Федзя,
Якраз заўсёды ён прыедзе I так прыгожа выдзьмухае, Што за жывое закранае.
У гэтым зладжаным аркестры Наш дзядзька Юзік, як маэстра. Ён кожнаму распісваў ролі, Каб не мыляўся той ніколі. Таксама грае Сільмановіч, Багэйшаў Янак, Навумовіч. Здаецца, Рыцю бачу ззаду, 3-за вуха выбівае такт.
У нейкім фрэнчы, да параду, Чарцяка здольны, гэта факт. Кійкамі сыпле сабе ў бубен, Талент сапраўды не загублен. Музыкаў мноства тут другіх, Сваіх і нават гарадскіх.
He варта падкачаць Святым, Дык рэжуць так, што валіць дым. Пустоты ўволеньку было! Сцямнела й добра падыйшло. Канчаўся карагод багаты, Вяртаўся кожны ў сваю хату. А сам я, у рызах па плячы, Вяртаўся позна ўначы.
На сэрцы аддае мне сумам, А галава занята тлумам.
Вось дзе спаткаў я вас, дзядзькі, Вядомыя ўсім Журкі!
Мне гэты сон, без тлумачэння, Ёсць падарунак за цярпенне. Гэта адзнака недзе Бога, I мне душэўная падмога. Адзнака лепшая, без слоў, Святая памяць і любоў. Вас вёска ўспамінае часта, Зрабілі вы дабра багата. Прыміце й ад мяне паклон! Я прахапіўся!.. Гэта сон!..
Вось так, сябры мае, аднойчы, А можа, поначы і двойчы, Трапляў я раптам, памятаю, Ды й сам сябе цяпер пытаю: “Ці гэта сон, ці гэта зелле? Святое ў сне было вяселле!” Нічога я не перапутаў, He існуе мне тут статутаў. Нават у сне прыйшла падказка, Як людзям тут жывецца цяжка. Хлеб сёлетні такі мірскі, Бадай, Багам будзе цяжкі. Мы думаем аб сваім хлебе, Святыя хай жывуць на небе! Сяджу, за галаву бяруся, Вось гэтым сном я ганаруся!
* * *
Хто, сябры, з вас адгадае Беларускае сяло, Дзе Багам, я іх вітаю. Было з намі весяло?
Дзе Святыя ўсе ў пашане, Хоць было гэта і ў сне. Сябе грэлі не ў абмане, А ў раі, на самым дне. Куды бусел прылятае, Звонка жаўранак спявае. А зязюлька пракукуе, Хай вам, людцы. пашанцуе’ Дзе заможна жыў цясляр, 1 араты, і жняяр.
Дзе “Паўлінка” не ў сне Прадстаўлялася ў гумне. Гумно чыста вымяталі, Сцены з густам прыбіралі. I нічога, што не ў клубе, Бы ю ёмка ўсім і ў зрубе. Мая маці ноч не спала,
А “Паўлінку” адыграла/ Грала і другія ролі, He мылялася ніколі. Дык заезжыя кабеты I багатыя купцы Дзенькавалі ўсіх за гэта 1 крычалі: “Малайцы!” Дзе быў спраўлен карагод, На якім гуляў народ. Дзе пячкур, стары Язэп, Падпаясаны вяроўкай, Выпякаў надзённы хлеб, Спрацаваўшы вельмі лоўка. Дзе быў спраўлен карагод, На якім гуляў народ. Дзе музьгкі не на смех Ірвалі на гармонях мех.
I разбіліся дашчэн гу, Але йгралі Прэзідэнту. Так было на самай справе Падрабязнасці ў Варшаве. Варажыце на лазе! Можа, крышку павязе. Варажыце хоць на воску Разаб’ецеся ў дошку.
I скажу я вам, міжволі, He адгоніце ніколі. Варажбуйце ў чарадоўцы, Пратрасіце ўсе слоўцы. Можа, стрэнеце ў прамоўцы, (Ёсць такія мастакі...) Як слабіна кажу: “Пашкоўцы!” Вось такія пацяркі...
1979-1982.
Калгасн ы ра й
Паэма
Уступ
Балячка, аб якой гаворка, Якая дрэньчыць і баліць, Дзярэ мне грудзі, як махорка, I не дае спакойна жыць. Яна мяне заўжды хвалюе, Дзе б я жыццём не існаваў, Карціць нутро, душу марнуе, Каб я не еў, не піў, не спаў. Яна ж, канечне, мае назву, А з ёй увесь набор прыўкрас, Гэта не ружа і не язва, А наш знясілены калгас. Яго я памятаю змалку, Ён мне як цемрадзь уваччу, Ляжыць наш лёс на катафалку, Вось чаму я ўжо крычу. Але я звыкся і ацёрся, Я да калгаса прыкіпеў, Ці раз слязою я абцёрся, Ці раз я здзек яго цярпеў. Напэўна, недзе ёсць падобны,
Ці гэткі самы, ці другі, А мне дык мой здаецца родны I да вантробаў дарагі. Дык я ж хачу, пакуль трываю, Пакуль мне ў памяці ляжыць, ГІакуль пяро яшчэ трымаю, Сказапь аб тым, што мне баліць. Нікога не хачу абразіць, Hi падуладных, ні вярхоў, Хачу з дрыжэннем сваім зладзіць I адрачыся ад грахоў.
Гістарычны крыж О, Беларусь! Твае прасторы, Азёры, рэкі і палі Гібеюць у ярме і горы, Калі ж святло прыйдзе? Калі? А пачыналася, як жартам, Як быццам нехаця, здалёк. А потым стала для ўсіх раптам, Як чорны насмех і папрок. Аж недзе ў сорак сёмым годзе Прыйшлі да нас агітаваць, Уладкаваліся ў народзе I сталі вёскай упраўляць. Да таго часу нашы людзі He мелі гора і бяды, Жылі ў кветках, а не ў брудзе, За бруд каралася тады. Амаль што кожны меў зямельку, Каня, карову, парсюкоў, Умелі прасці лён-кудзельку, Страчалі добра сваякоў. Бьтў хлеб духмяны і да хлеба. Было дзе рукі прымяніць, Добра ўгнойвалася глеба, Было што жаць і малаціць. У кожнай хаце былі дзеці, Пры бальшаку стаяў касцёл, Сядзібы, гумны і павеці, У школе ксёндз, як той анёл. Жылі прыстойна і багата, Пабудавалі свой кляштар, Святліцай выглядала хата 1 яе плённы гаспадар. А рэчаіснае багацце Было ў шчырасці людзей, У іх здабытым мірным шчасці I асэнсоўванні падзей.
Тут кожны працай ганарыўся, Рахунак нросты сам трымаў, Чаго за працаю дабіўся, Дык тое сам і спажываў. Аднак усіх чакалі змены, Улада новая прыйшла, Ужо не паны былі, а члены, Ды ўсе трымаліся дышла. Дышлем сталі тут законы, Амаль куды ні павярні, Усюды мэнкі і прыпоны I кругаверне балбатні. Пляліся байкі адмыслова, Што і багацей будзем жыць, Што чэсным будзе кожна слова, Шго словам будзем даражыць. «У вас зайвітуць сенажаці, Агулам «легча» і араць», Вось толькі брыдкаслоў’е з маці Умелі часта прымяняць.
Так усяго наабяцалі, Так красамоўна наплялі, Ш го людзі з пуду прамаргалі, Як у палоне ўжо былі. Аднак прапала тут сумненне, Раскрыўся згвалчаны падман, Калі іх першым дапаўнеЕінем Стаў сцёрты, зношаны рызман. Насілі боты-кірзавухі, 3 чырвонай сіужкай кучмяпі, I раздавалі аплявухі, На нашай жывучы зямлі. Пушчалі дзе-нідзе нагайку. Спрабуй ім толькі ўзбрыкні, Увялі адзеннейка фуфайку, Як прыклад шчырай «дабрыні». Аднак галоўную гвалтоўню, Схавалі шчыльна пра запас I, адшукаўпіы сабе роўню, Агітавалі ў калі ас.
Людзі не ведалі, што гэта, He разумелі яго сэнс, Але «заможныя» Саветы Наабяцалі ўсім праірэс. А кожны з тых, хто не пужаўся I не выконваў іх загад, Хутчэй за ўсіх пераканаўся, Ці цвёрды стрэльбавы прыклад. Народ для ўлады нібы вораг, Тут кожны вораг быў свайму, Згаралі людзі, нібы порах, Калі не так яго ў турму. Неабмяжоўванне ўлады Вяло да жудасных ахвяр, Абскардзіць нельга было ззаду, Ці адвясці ў бок пажар.
Сівухай вочы залівалі, I пачынаўся гэткі здзек, Што падазрэнні паўставалі, Ці гэта робіць чалавек?
У нашай вёсцы трос ля вуха, Людзей наганам лупцаваў, Бандыт усходні, нейкі «Муха»*, Народ яму мянУшку даў. Ён жа не сейбіт, не араты, Ён падуладны анархіст, Ён вораг быў і ёсць закляты, Энкавадэшны антыхрыст.
Яму б сядзець на чорнай лаве, Чакаць турэмны прыгавор, За тое, што ў чужой дзяржаве Ажыццяўляў здарма тэррор. А сёння ён такі геройца, Такі выдатны «патрыёт», Вось толькі крэньчыць, што забойца I розуму наплакаў кот.
* Казалі вяскоўцы, Муха пасля заславіўся ў асобных уладнікаў.
Каму і што сказалі б сёння Усе з яго былых ахвяр, Ад Віленска да Паднямоння, Ці змог бы ім глядзець ў твар? Бо сёння мне на перша слова Выснова просіцца сама, Што нельга мець людзей за дровы, Тым больш: страляць у іх здарма. Прыйшла савецкая ўлада На былой Полыпчы старану, I ты цвярозы, без агляда Жывь! кладзіся ў труну.
Будуеш каммунізм лапатай, Адпрацаваўшы цэлы дзень, Ўначы вяртаешся дахаты, I маеш поўны працадзень. На працадзень сто грамаў зерня У канцы года «могуць» даць, Вось так савецкая «губерня» Магла з нас венікі вязаць.
А як жа жыць? Тут дзеці, жонка, Няма ж за працу а ні-ні, Крычы, пылай, мая душонка, Але на працу хоць рыгні.
I пацягнуліся гадочкі: У калгас забраныя сілком Mae брагы, сыны і дочкі. Калгас не стаў ім родны дом.
Калгасная мараль
Пяюць, што сёння ў калгасе Агулам стала добра жыць, Вось толькі мала ў запасе, Бо адзін робіць сем ляжыць. Ў калгасе тым няма парадку. Усё без толку, абы як, Крадуць засветла пры выпадку I ноччу цягнуць толькі так.
Валяюцца запчасткі ў смецці, Тут арыфметыка свая, За грош здаюць іх наніы ж дзеці, Бо зноў жа справа не мая.
I так куды нікінеш вокам, Наўкола страты не жніўё, Вылазіць гэта нейдзе бокам, Але яно ўжо нічыё.
1 бесталковіца за гонар, Бо ўспрымаенца, як дар. Калгаснік з боку нібы донар, А не заможны гаспадар.
I людзі злосныя, як злыдні, Іх аб’ядноўвала адно:
Вось тут амаль на кожным тыдні Бяры здымай сваё «кіно».
Грызня заўчаста паўставала А з-за нічога, з пустаты.
Усім, вядома, не хапала, 3 адной аскоміннай лухты. Няма каня, яе тое кола, Дышля ўпоперак тырчыць...
Хто не прайшоў калгаснай школы He зможа тут ніколі жыць.
Жывёліна стаіць у брудзе. Даўно галодная мычыць. А недалёка ходзяць людзі Нікому нешта не баліць. Бярэ каня гэткі «араты», Сталюе задам у вазок, А конь галодны, дык упарты, Вязе не прама, а ў бок.
Той мэнчыць, тузае скаціну, He можаш, кажа, йсці дабром Бярэ вялізазну дубіну 1 хрысціць коніка калом.
I гэта як маленькі прыклад Калгасных плённых заваёў. Людзі глядзяць на гэта звыкла, Іх лёс у глухамань завёў.
Калгасныя каралі
Аднак дагледжаны не дрэнна Тут мноства іншых «змагароў». Ім тут няблага і, напэўна, Заробак іхні будзь здароў. Жывуць савецкія буржуі Даўно без гора і бяды, Улада цесна іх сталюе, Хапае грошай і яды.
Ім на парадок той, прабачце, Даўно і моцна напляваць, Ці вы крычыце, ці вы плачце, Была б магчымасць толькі браць. Народу плацяць паўкапейкі, Хоць разарвіся, хоць памры.
I мноства тых, хто вынес здзекі, Ляжаць маўкліва дагары.
Хто за іх працу ім заплаціць, Хто дапаможа іх дачкам, Калі ўспомняць іхніх маці, Паставяць помнік іх рукам? Хапае, як заўжды, прамоўцаў 3 трыбун узнёсла павучаць. За кожным іхнім хітрым слоўцам Парады сеяць і саджаць. Прыедзе гэткі «памагаты», Ўсталюе жонку і дзяцей, А цераз год ужо багаты, I зневажае ўжо людзей.
Вось гэтых самых, з кім працуе, На кім праедзе без граша, Кім не кіруе манкіруе, I не баліць яго душа.
Ён лае, бэсціць іх адкрыта: «П’янчугі, бэйлы, лайдакі...» А сам, як звер, глядзіць сярдзіта, Ён тут «кіроўца» вунь які.
Праз год ён «Волгу» патрабуе, Трасе за грудзі выканкам, Яго чарга тут не хвалюе, Да ўлады зноў дабраўся хам. 1 колькі іх ад выканкамаў, Хто свой узлёт не праміне, 3 дзяцінства ад прыроды хамаў На выканкамаўскай сцяне. У вёску ў просценькім адзенні, Ды порткі сціснуты шнурком, А гэткі «густ» у тлумачэнні, Трасянкай шпарачы клубком. Як пакіруюць, разбрыняюць, Як узляцяць на вышыню, Тады яны не паважаюць Hi вас, ні вашую радню. За год ці два сабе харомы Пад паднябессе ўзвядуць, А людзі тужацца, як ломы, I ўсё жыццё сваё клянуць. Крадуць і бульбу, і скаціну, Бо ў іх свой «добры» кладаўшчык, Бярэ сваю з іх палавіну, Калгасніку ж за працу пшык. Так памнажаў сваё багацце Раённы кожны кіраўнік, Магчымасць толькі яму дайце, Пасля яго астатнім пшык.
Усе заваёвы і праколы, 1х здзекі, подласць і пшыкі. Нам навязалі не манголы, А пляткары балыпавікі. Гэту іх здрадніцку натуру, Нянавісць. жорсткаспь, балбатню Адчулі мы на сваёй скуры, Як бралі з імі «вышыню».
Шляхецкія выкрутасы
Калгасам назвы падавалі, Уклаўшы найвялікшы сэнс, Як бы ў словы закладалі Вядомы толькі ім «праірэс». Які мастак трапкі, шалёны, Які падкуплены лайдак Так згвалціў гэтыя імёны, Што збоку нат няёмка так. «Імя партз’езда», ці «Камуны», Ці яіцчэ: «Новае жыццё», Цячэ ракою пафас брудны, Што смех адзін і маркаццё. Хацелі з назвамі ўзвесці Свае крамольныя шатры, А што няма нічога есці Ім нашіяваць разоў са тры.
«Шлях Перамогі», «Росквіт шляху» «Шлях камунізму», «Новы шлях», Але далі са шляхам маху, I гэта не шляхетны мах.
Маякі і прастакі
3 гадамі ўлады разумелі: Патрэбны здзейсныя шіуршкі. Каб людзі прыклад працы мелі Давай грувасціць маякі.
Але прышлося трошкі пудрыць Народу вочы і мазгі, Бо вынаходца, можа, й «мудры», А куды дзець цяпер даўгі?
Бо грошы ж пхалі без сарому, Каб толькі зорнасці надаць, I не палілі ўжо салому, I засявалі сенажаць.
Тут школы, клубы будавалі, Пратрэслі нават мурагі, Але ў апошніх забіралі Надзею, мару і плугі.
Нам не патрэбны гэткі шаты Да іх бязглуздых заваёў, Бо абакралі ж нашы хаты 1 насаджалі халуёў.
У нас няма дзе нат памыцца, Гноем забруджана сяло, Нам не пашчасціла дабіцца, Каб крышку нам лягчэй было. Бо хто не дурань, разумее Зачым існуе той маяк.
Мо каму, зрэшты, пазручнее, Але скажу, дарэчы, так. Заўсёды гонару даб’ецца Сумленны, шчыры гаспадар. Ён і дзяржаваю пячэцца, Ён і заможны, бо змагар. Хай параскінуцца далёка I раздадуцца ўшыркі, Хто плён нясе сабой высока 3 пачэснай працы Маякі!
Сучасныя горкія думы А што дабавіць земляробам, Якую назву ім знайсці, Каб адышла ад іх хвароба, Стаяць каб цвёрда, не паўзці? Прыедзе ў госці еўрапеец I гэдак здзіўлена глядзінь, У вас тут, кажа, бы карэец За вас спрабуе малаціць.
А што? Вьі болей не змагарцы? Чаму сагнуліся ў дугу?
I тыкне нам балюча пальцам: Я вам, браткі, не памагу! Нам дапаможа толькі сонца Святлом праменняў на абшар. Цярпенне лопне! He бясконца ж Пляваць нам будуць прама ў твар!
Мы маракуем, потым кажам, Што мы загнаныя лаўцы, А гютым зноў упарта вяжам Свае парваныя канцы.
I ўжо няма нікому веры, Нікога ўжо не падманеш, Бо аблыганцаў дахалеры, 1х у карман не пакладзеш.
Гістарычны ракурс А колькі з’яў было гвалтоўных? To перапішуць парсюка, To і'этак ціхенька, тактоўна Падатак шлюць і на быка. Падаткам дрэвы абкладалі, Лічылі пчолы па вуллях, Надоі раптам падрасталі, Паскробшы пальцам у вушах. 1 планы росквіту паперкі Нам люс гравалі на ўсе сто, Трымцелі бубны і талеркі, А хто тлусцеў, багацеў хто? Падаткаў рэшткі вытрасалі, Ахвяр шчамілі між сабой, Два дужых хеўрусі сціскалі. I той здаваўся сам не свой. Падпісваў карашкі на вецер, Збіралі ж грошы задарма, А што галодны твае дзеці, Спрабуй скажы тады турма. I так трымалася гадамі: Адно калгаснік атрасецца, Ажно бягуць ганцы з вусамі, Трасуць гаротнага акенца. I ты не можаш адвязацца, He будзе што табе казаць, Куды калгасніку падацца? Хіба ў Амерыку пісаць.
Ты паднявольны і бяспраўны, Жывучы на сваёй зямлі.
Твае ўсе скаргі беспадстаўны, Пакуль стаіш на іх раллі.
I гэткі сэнс таму нададзен, I так было амаль спрадвек, Калі ты без зямлі, абкрадзен, Тады ты, брат, не чалавек. Вось «Канстытуцыя» нам піша, Што землю маем права ўзяць. Чаму ж лаўчыць мясцовы Трыша, Спрабуе кукіш паказаць.
Бо разам з ім не дэмакраты, He тыя, з гояарам, хлапцы, А прайдзісветы-партакраты, Якія рвуць усе канцы.
Калі ты й меў якое права, Яны крыкліва адбяруць, I гэта сведчанне яскрава, Як справы нашыя ідуць. А справы гэтыя такія: Пакуль глядзім мы па баках, Дык тыя дзеячы «святыя» Пакінуць нас у жабраках. Няўжо ж мы цёмныя па праўдзе, He хочам край свой бараніць, Каб гэту хеўру пры народзе Узяць аднойчы і закрыць.
Мы скажам гэтым супастатам, Мо хоць адзін з іх чалавек: Чакаюць вас аднойчы краты За ваш наўмысны, чорны здзек. Бо здзекванне з свайго народа Было злачынствам на ўвесь свет, Суду не будзе перашкоды, Каб дакапаць да вашых мэт. I даўніна нас не стрымае, Яна нікога не спасе, Народ сумленне прыхавае I вас, злачыннаў. патрасе.
Хроніка ладу
Магілкі тэхнікі ржавелай, Гуляе вецер па гумне, На поле грэчкі пераспелай Ніхто і вокам не міргне. Даводзяць планы кукурузы, Крычаць, што мала ім ільну, Але крыклівыя бутузы Забылі хітрыку адну. Заўсёды гаспадар рухавы, Каму балела галава, Глынуўшы куфель тое кавы, Займаўся гноем ля хлява. Бо клапаціўся ён аб глебе I гной не ў рэку выліваў, А каб пры бульбе быць і хлебе, Ён над ёй з ранку шчыраваў. А сёння сыплюцца нітраты, I не турбуе галаву, Што гэта толькі дае страты Ды падштурхоўвае траву. Вось так крыкліва абалгалі, Народ на голад нараклі, Па праўдзе, вёску абакралі, Узамен нічога не далі. В’етнаму, Індыі, Карэі Паслалі грошы, каб дружыць, А цяпер кажуць, што яўрэі Нам памяшалі добра жыць.
Сучасная зорыстасць Улады ўсе да вёскі рогам, Плююць на вёску і лаўчаць, 1 тыя вёскі перад Богам Неперспектыўныя ляжаць. Няма на вёсках клубаў, школаў He чутна гоману дзяцей, He бачна новых навасёлаў I не відаць такі ж надзей,
Жывуць старэнькія ў брудзе, 3 калгаснай працы парабкі, А вумнікі іх з боку судзяць, Бо кожны здатны вунь які. А як ім лепшага дабіцца, Адкуль чаго старым чакаць? 1м застаейца памаліпца Ды йсці паціху легчы спаць. Бо ўлада колішня не любіць Таго, хто праўдаю трасе, Яна вакол пустэчу грубіць, I людзям плаціць пакрысе. Астатнім шыюпь то .мянюшкі, To прыплятаюць ярлыкі, Калі не згодзен сушы сушкі, У астрог папягнуць за парткі. Чаго ты, вёска, дачакала, Праз свае семдзесят гадоў? ІДябе то гнула, то гайдала, Цягнулі жылы твае й кроў. Як удыхнуць у вёску сілы, Як павярнуць сялян назад? Дзе грэюць сёння свае рылы. Хто вёску крэмзаў наўздагад? Дзе ж тыя сёння «патрыёты». Якія вёску абскублі?
Мо зноў адзенуць порткі ў боты ІДі ўкладуць сюды рублі? Чаргі не бачна ў калгасы, Рабом ніхто не хоча быць, Заўжды патрэбны свінапасы, Каб гэтку хеўру накарміць. Няма табе, зямелька, уздыху, Няма пяшчотных змагароў, Клянуць цябе без перадыху, А рабацяг кладуць у роў!
I калі бачна жаваронка, Ці бусел зрэдку праляціць, Гэта агюшняя скарбонка, Аб чым душа мая баліць. Мне зручна нашая гамонка, Мне дрэнна без майго сяла, Як ты, гаротная старонка, Да гэткай долі дажыла? Прабачце нас, чуць шчаслівейшых, Што адракліся ад сяла, Што вас астатніх, можа, лепшых, Дзяржава ў багну завяла.
Я вам жадаю, добры людзі, Набрацца волі пра запас, Уздыхнуўшы раз на поўны грудзі, Вы ўжо не ўступіце ў калгас. Калгас давёў вас да галечы I растаптаў вам карані, Вы адарвалі свае плечы Ад працы цяжкай і грызні. Багацце ваша перапала Ужо ж дзяржаўным змагарам, Яны не елі, як вы сала, 3 іх кожны быў галоўны сам.
Бяспраўнасць лёсу Прыедзь у сённяшнюю вёску 1 пазнаёмішся з людзьмі. Ты хоць разбіся, кажа, у дошку, Ці хоць заліся ўвесь слязьмі, Табе ніхто не дапаможа, Сабою дзірку не заткне, Мы працаваць ужо не можам, Але ж начальнік папракне. Можа, й мы каму мяшаем Немагушчыя цяпер, Але ж мы ўсё роўна дбаем Аб зямлі сваёй, павер.
Праўда, мы такія дбайцы, Нам дзе б лыжкай сербануць, Мы не туркі, не нанайцы, Нас адсюль мо не сашлюць. Пасылаюць нас і матам, Нам, старым усё адно, Нас трымаюць толькі хаты, Збудаваныя даўно.
Вось такая ў нас балячка
I падчас такі адчай:
He трымаюць рукі гачку, He цікавіць ураджай. Няйначай Богам мы забыты. Няма на лепшае надзей.
Шляхі для нас усе закрыты, Бо нас не лічаць за людзей. Мы чакаем той хвіліны, Тых сваіх апошніх дзён, Каб прыйшла да нас канчына, Будзь пракляты гэткі плён!
Дэмаграфія па-сялянску Недоўгі век твой, земляробе? Ты нарадзіўся ў цяжкі час.
Знаменне ўсёй тваёй хваробе Адно існуе твой калгас. Ён выціснуў з цябе ўсе сокі, He даў свабодна ўздыхнуць, Куды ж прапаў той сэнс глыбокі, Чым яго сёння зварухнуць?
Тут трактарысты, камбайнёры Ледзь-ледзь трасуць за пяцьдзесят, I працавітыя шафёры Сабой дабавяць гэты рад.
Да пенсіі не дажываюць Ад цяжкай працы праз гады, I пагалоўна паміраюць, Нягледзячы, што малады.
I застаюцца адны дома 1 дзеці іх, і іх жанкі, Як будуць жыць? Усім вядоіаа. Іх лёс чакае свой цяжкі. Бо што трымае іх у вёсцы Апошніх, кінутых жанчын? У якой яшчэ перастаноўцы Падцісне іх гвалтоўны клін? Каму цяпер яны паірэбны Без сваіх сейбітаў мужчын? За што ім здзек такі ганебны Ад гэткіх плённых атачын?
Калгасны рай
А што каштуе рай калгасны Табе ці мне, ці нам усім? Чаму народ такі няшчасны He дапамог багаты Крым? А ён нічога не каштуе, I «росквіт» тут зусім другі, Бо той, хто шчодра выдаткуе, Заўсёды спіша ўсе даўгі. Чакае росквіту Панасе, Але пусты яго карман. Бо ўсе прыросты ў калгасе Ёсць марнатраўства і падман. Недзе, можа, й ёсць пажыткі, Але гэткі вось калгас Абярэ людзей да ніткі, Хай прабачыць той Панас. Альбо адыдзе наша гора, Калі ў «рай» той зазірнем, Альбо яшчэ мо разоў сорак Жыццё навекі праклянём!
Роспач
Прыйшлі да ўлады прайдзісветы, Каб толькі языком махаць, Няма ў іх ніводнай мэты, Як толькі свой карман напхаць.
Дык яны злосныя, плююцца, Крычаць, што ім адным відней, А людзі з іх даўно смяюцца, Бо стала жыць яшчэ марней. Трасуць калгасніка апоруч Начальнікі з усіх бакоў, Ад іх улады толькі горыч I іх хватучых сваякоў.
Грызупь бяднягу днём і ноччу, Шукаючы, за што ўшчаміць, I ты нічога ўжо не хочаш, He бачыш, як жа сёння жыць. Нашто нам меркаванні тыя? Нас, думаў немец. што згрызе, А як далі яму ў шыю, Глядзіш, зладзюга, ужо паўзе. Аднойчы ў нас цярпенне лопне, Мы не за тое, каб пужаць, Народ жахліўцаў такі ж копне, Адно з іх драньдзі забрашчаць. I гэта прыдзе вельмі скора, He ўспееш вокам памаргаць, На ўсіх бандытаў хопіць гора, Нішто не зможа памяшаць. Хай яны гэтага чакаюць, Ужо прагрукалі званы, Ўжо беларусы выступаюць. О, Беларусь, твае сыны!
Вера ў будучыню Павінны кожны мець сумленне, Каб вёску з малку паважаць, За тое, што ў сялян цярпенне Хапае сеяць і саджаць.
Як сёння дрэнна беларусам, Пражыўшым цяжка столькі год, Ніхто не зварухне і вусам, He кажа: «Дзякуй Вам, народ!»
Але ж за дзякуй не працуюнь, ГІавінны кожнаму плаціць, Хай людзі болей не жабруюць, I хопіць здзекаваць і кпіць!
Ужо трэцяе тысячагоддзе. Другія мары ў людзей, Ці верыш ты, святы народзе, Што прыйдзе нейкі дабрадзей? Хай хоць аднойчы пашанцуе Нам, беларусам, у жыцці, Хай болей нехта не спрабуе Цябе, народзе мой, трасці. Нам трэба разам гуртавацца, Каб лепшу долю адстаяць, Мы не павінны больш вагацца, Тым болып не можам мы маўчаць. Прыйдзі да простага народа Расклад прадвешчаны такі: Багацце, шчасце, мір і згода На ўсе стагоддзі і вякі!
1 ў гэты час цяжкі, смяротны, А кожны беларус. бадай.
He верашчы, што зы гаротны, А падымайся, паўставай!
Каб раз адчуць богаўгодным! Каб разбурыць сляпы адчай! За беларускі дом свабодны! За беларускі вольны край!
Шчаслівы лёс
(Марыі старэйшай сястры Хамутоўскіх)
Наш лёс такі спагадны, літасцівы
Нясе на крылах нас удалячынь.
I мы пад яго грозныя парывы
Наўзбоч віруем ад бацькоўскіх плынь.
У снах прыходзяць плыні радавыя, Бо прагне сэрца вестачку пачуць, Карэнні свайго дрэва дарагія Нас да парога ціха падвядуць.
Вось зладжана жыццё журчыць паволі,
I вынікі ўспрымаюцца ўсур’ёз,
Дык вам не трэба болып ніякай долі, Вас сапраўды сустрэў ШЧАСЛІВЫ ЛЁС.
Жыла на Беларусі ў нас сямейка, У маці з бацькам шмат было дачок, На чорны дзень трымалася капейка, Ля бацькі зранку корпаўся сынок.
Старэйшую дачку завуць Марусяй,
Галубачку рухавую Нінок,
Бог не пакрыўдзіў іх не памылюся, Хацеў бы кожны мець такіх дачок.
Галіна з Евай дзве сястры, як павы, Свой гонар маюць, адпаведны густ, Прыдатныя яны да любой справы, Такі цудоўны Хамутоўскіх куст.
А сёння Хамутоўскія ў зборы,
Нам, мужыкам, за імі быццам рай,
Яны рукамі перавернуць горы, Адно свабоду думкам іхнім дай.
Марыю ў Жытомір лёс паклікаў, Спаткаўся ёй цудоўны чалавек, Шчаслівы час пражыты тут вялікі, Уражанняў сабралася засек.
Марыю паланіла Украіна,
Прыгожы, непаўторны дзіва-край, Спяваў аб краі сам Паўло Тычына, Спявай, мая душа, кажу, спявай!
У Вашчанак сям’і сягоння свята:
Марыі зараз грукне ШЭСЦЬДЗЕСЯТ.
У Жытоміры спяваюць дом і хата,
I чуепца быліннае -СТО ЛЯТ! “Іванко, любы! Встань і подывыся, Твоя Маруся ружою квіте, Прыйді да неі у снах. У снах верныся, Без тэбэ жыты тяжко. Все не те”.
Але Маруся руніць, не здаецца. Нясе высока свой жаночы дар, Бывае, з жалю сэрца страсянецца, Яна галоўны сёння гаспадар.
За гэткай маці бачыцца раздолле I дзецям, і ўнукам хараство, Адсюль шляхі крыжуюць іхняй долі, А матчын дом: і храм, і хараство.
А сёстры аб старэйшай, роднай дбаюць, Хвалююнйа звычайна неспраста, Галоўныя шляхі сюды трымаюць, Сястра для іх вяршынная вярста.
Яна для іх і маці, і заслонка,
Бо без падтрымкі сёння нельга жыць, Хай дружна прагучыць, вітальна, звонка Мелодыя, што ў душы сядзіць.
Яна разбудзікь лепшыя пачуцці, Раздзьме былы іх радавы агонь, Які гарэў у Хамутоўскіх куспе, Жыццёвы бераг, прыступка і бронь. Іх радавая дружба, памяркоўнасць, Прывабная жаноцкасць, прыгажосць, Яскрава дапаўняюць спрыт і здольнасііь, Каму на радасць, а каму й на злосць.
I ззяе Хамутоўскае суквенце, А ў старэйшай знатны ЮБІЛЕЙ, Прыгожысі ых хай болей будзе ў свеце, Мо лад пачнепца нават між людзей. Жывеш у чараўнічай прыгажосці, Цябе віншуюць сёстры і Пятрусь, Але да іпчасця яшчэ трэба штосьці, Таму не забывай пра Беларусь.
Уславім яснавокую Марыю.
А з ёю слаўся тройчы, Жытомір! Адновім ёй жыцейства мімікрыю, Каб адгалоссе рушыла ў мір.
Табе здароўя! Шчасця тваім дзецям!
Няхай унукі йепіаць любы дом,
Яны табе дарожшыя на свеце, Хай дабравешчыць па жыцці дабром.
Уздымайся да жыцця, о Ўкраіна!
Хай золатам лунае твой АРАНЖ! Ты сёння расквітнелая дзяўчына, Узняўшы гонар праз НАРОДНЫ ХАДЖ.
Чароўны край! красуня-Украіна! Мы зычым табе нашую мілосць, Ты падарунак Боскі і даніна, Віншуем незямную прыгажосць!
Трымайцеся адзінаю сям’ёю, Сястры чатыры і братко Пятрусь! А мы за вамі дружнай талакою Паднімем тост за нашу Беларусь!
Хай багацее вашае застолле!
Хай шчасце зазірне да вашых хат!
О, слаўся, Украіна, на прыволлі, Чароўны любы край і цуда-сад!
19 верасня 2005.
Музыка кахання
Ёсць музыка мелодыі гучання, Гармоніяй з’яднаная ў напеў. А што казаць пра музыку кахання, Яе з дрыжэннем фантастычны спеў.
Аднойчы прабірае яе ветрык, 1 хвалямі, сціскаючы хлапца, Зацягвае глыбока ў свае нетры Сціскае сэрца ўпотай без канца.
Яна гучыць прылівамі жадання, Вось берагі пылаюць, быццам жар, I ў подыху інтымнага кахання Як прыгажэе любай родны твар.
О, патане ў віры ён неаднойчы, Яму наплывы хваляў не ўняць. Кахае за свавольствы яе двойчы, He чуе стомы музыцы спрыяць. Актаваю дапоўніць спеўнасць ладу, Каб падтачыць пранізлівы прыпеў. I хваляванне ўтаймаваць ён рады... О, прагучы ў гармоніі той спеў.
“Я музыкі тваёй не адракуся, Пакуль наканавана існаваць, Зэўсёды да яе я павярнуся, Каб мілат учнасць музай дапаўняць”. Мо знойдзецца апошні паратунак, Каб адрадзіць сябе і падтрымаць.
Існуе найдарожшы падарунак Магчы.масць нашу музыку ствараць.
Ён прынясе табе, як згустак свету, Сваю адкрытасць, веру, пачуццё.
Ён яе любіць, мілую кабету, I гэта захавае праз жыццё. У клопаце сучаснага стварэння Я б тэзіс гэткі ўсім прагіанаваў: Хай не старэе музыка кахання, Якую людзям Бог святы паслаў.
Аповяд скончаны, час развітання Ва ўціску рознаколерным жыцця. Спявай, святая музыка кахання, На неабсяжных хвалях пачуцця.
22 студзеня 2003.
Прыгожы светлы чалавек Таццяне Фёдараўне ГІаўтаран Яе не бачна ў роспачы ні ў злосці.
Трымаецца сямейнага крыла.
Прычынай яе тонкай прыгажосці, Напэўна, маці родная была.
Таццяна вельмі рупная на рукі, Таму ў яе заўжды сямейны лад.
I Жэня, яе любы, вельмі чуткі, А гэта аб’ядноўвае стократ. I нават калі ён нейдзе далёка Ў Амерыцы ці Ангаіі сядзіць, Таццяна разумее, і глыбока Яе душа па мужу забаліць.
Дачушку сваю лашчыць, песціць, любіць, А іншым разам крышку падштурхне, Бо тая нейдзе дзённік раптам згубіць, Дык за ўрокі Лену папракне.
Але бяды няма, бо ёсць у Лены Бабуля Валя іх сямейны цуд. Яна кіруе ўнучкаю без змены, Бо бабка гэтаксама цуда-люд.
Бо што, скажыце, ёсць радней на свеце За словы маці ў палоне спраў.
Жылі б шчасліва толькі нашы дзеці, Якіх нам Бог для радасці паслаў Таццяна яшчэ здольная кухарка, Рыхтуе мноства непаўторных страў: Салата, верашчака і патраўка, Такую сабе жонку муж прыдбаў.
I здольнасці яе не толькі бачны, Сябры глыбока ацанілі спрыт. Анюта з Мікалаем ёй удзячны За ўнесены кухарскі каларыт. А свёкар яе свеціцца адразу, Як толькі пераступіць за парог. Страчаюць яго “сырнікі” і “зразы”, 3 капустай шынкаванаю пірог.
Тамара Мітрафанаўна падыйдзе, Бо за Таццяну гэтакма дрыжыць 1 так прыемна неаднойчы выйдзе, Што шлях гэтых людзей сюды ляжьшь.
У Тані атрымоўваецца лоўка,
3 усіх напрамкаў могуць падірымаць.
Ёсць бліз яе душы яшчэ сяброўка, Каб каларыту сэрцайку сабраць.
Яе ў вёсцы радавое дрэва,
Але жанчыне Бог святы прыдбаў, Каб у сталіцы зоркай жыла Ева, 1 ў сяброўства з Таняю паслаў.
1 гэтае сяброўства іх здабытак, Ён ім магчымасці ствараць дае. Трымаецца без ланцугоў і нітак, I кожнай у душы мажор пяе.
I крочаць разам па жыцці сяброўкі, На іх абёдзьвух хораша глядзець.
Якраз у час. прыйшоўшы да нас ломкі, Нямногае, што марыцца хацець.
Вось так жыве Таццяна на Кедышкі, Прыгожы, светлы, чулы чалавек.
А свята яе сёння перадышка
I скарб святы яе душэўных лек.
Жыве павольна птушка ружа-кветка У палоне цеплыні шчаслівых дзён.
Чаруе прыгажосцю нас кабетка, Адточваючы свой кухарскі плён.
1 калі будзе час сяброў шукайце, На вуліцах братэрства мы жывем. Аднойчы заіграем вам спявайце, Мо з гэтага знаёмства распачнем.
18 сакавіка 2003.
Драматург, празаік, публіцыст
Алесю Петрашкевічу
Краю наш трымае разгалоссе
I сыноў Айчыны цэлы спіс.
Гэтага ўбачыць давялося:
Драматург, празаік, публіцыст.
Засвяціўся б з радасці Луцэвіч, Чаркануў бы нешта Крапіва.
Выйшаў да сузор’я Петрашкевіч, Да пісьменнай раці галава.
Да стрымання пульсу ён сумленны, Сейбіт у дзяржаве, барацьбіт.
Подых свой пісьменніцкі свяшчэнны Ён трымае, кольвечы, за спрыт.
Справай Беларусі адраджэння Ён начуе, днюе і не спіць.
Колькі ў празаіка сумлення, Дзе яму яшчэ калі баліць?
Моцна ён хварэе за краіну
I нашчадкаў нашае зямлі.
Моцна яму крыўдна за Скарыну, Што таптаць святыню пачалі.
Лёс і чалавечы, і жыцейскі
У бяскрай віруе гонар-свет.
Адштурхну5йпы лапсярдак лакейскі.
Камернасць раструшчана ўшчэнт.
I жаданне быць на струнах праўды,
За якую не прызнаў хлусні, Ёсць сакраментальнасці спагарды Да Алеся і яго радні.
Яіо словы, думкі, адлічэнні
У адным напрамку Беларусь. Наш Алесь, але ва ўвасабленні Ёсць другі і лепшы наш Кастусь!
Затрымацца трэба на планеце, У яе адно імя Зямля.
Дзе такія ёсць яшчэ ў свеце, Дзе іх жыццятворная ралля?
Ці ўклад зямны і вызначальны, Як бялюткі вытканы абрус.
Пафас жа асветніцкі, стваральны Высвятляе: братка-беларус.
Сціплы драматург, і без падмогі Торыць шлях у зорны далягляд. Яго сэрца творчае ў трывозе, Аднадумцам тройчы зорапад.
Ёсць яшчэ, не змерлі беларусы!
Ведаюць пра вытанчаны плён.
Да Алеся днямі без прымусу Госці завітаюць на паклон.
Зорка ўпадзе ў Перавалэчні:
Тры чацвертых веку ў добры час.
Лёс такіх змагарыстых спрадвечны, Але не ў цень і пад абраз.
Ды й вайной убачыць давялося.
Як дзяцей дратуе люты фрыц.
Лёс жартлівы, бо адчуць прышлося Як свярбіць па целе свойскі прышч.
Волатна сціскае раздарожжа Беларускі энцыклапедыст.
Светлы. сагравальны. найдарожшы: ДРАМАТУРГ, ПРАЗАІК, ПУБЛІЦЫСТ!
29 красавіка 2005.
Беларускай мове з намі жыць
( На першыя пяць строфаў напісана песня.
Муз. A. А. Барташэвіча)
Люблю цябе, мой край, якім зачараваны, Як дбайны гаспадар, а не звычайны госць.
Пашкоўцы любыя і мілыя Рачканы Трымаю ў сваім сэрцы вашу прыгажосць.
Я нарадзіўся тут. Сюды вядуць сцяжынкі Ліхіх падзеяў будніх і выдатных спраў, Дзе падалі з вачэй крыштальныя слязінкі Калі ў растанні маці за руку трымаў.
Адно акінеш вокам далягляд тутэйшы, Хай толькі промні на абсягу заблішчаць.
О, як павее ў душы... Становішся мацнейшы
I з’явіцца жаданне песню заспяваць.
А песня на лірычных струнах падтрымае, Стварыўшы прыгажосць вясёлкай пачуцця 1 рэхам у душы глыбока прагукае, Адсунуўшы імжу ад росквіту жыцця.
Няхай яна ляціць у вышыню, у далі, Даючы мне магчымасць аднаму пабыць.
I толькі на яе мажорнай светлай хвалі Высокія пачуцці ўдасца разбудзіць.
Жыццё сягодня трапна кідае ў яму, Учора ты герой, а сённячы -ляжыш.
I помыслы твае ў яме тыясама,
На марах лепшай долі можаш ставіць крыж.
Усе растрэсены галоўныя напрамкі,
He проста ўявіць, у чым жа сэнс жыцця,
I мова родная, уціснутая ў рамкі, He можа адхіліць наступствы паскуддзя.
Мяне здзіўляюць крывадуіпныя акцэнты, Якія раяць нам, каб мову заглушыць.
Хтотолькі непяе: прафесары, дацэнты...
А як, скажыце, нам без мовы нашай жыць?
Яшчэ ж учора вы за мову атрымалі Пасады, званні, гонар, зелені шматкі.
А сёння мову ў адначассе растапталі, Як веліможныя, дзяржаўныя дзялкі.
1 спіце сёння моцна. страціўшы сумленне, Якога ў вас, на жаль, ніколі не было. Адпомсціць мова вам за ваша пачварэнне. За святатацтва. Зерне помсты прарасло. Пры гэтым кажаце пра мовы нашай беднасць, Шо не існуе на ёй пісаных навук.
Ніяк не ўцямлю я ліслівых служкаў мэтнасць. Мяне ж хвалюе да пяшчоты родны гук.
Хай будзе сорамна, хто беларускасць топча, Хай чырванеюць твары маці іх, дзяцей.
Яна ж смяецца з іх і ціха кажа: “Хлопча!
Мой алфавіт вучы, каб выглядаць вумней”.
Што б нам сказалі сёння Колас ці Купала, Калі ва ўстановах, школах і садах, Нам мова родная паўсюдна занядбала, А без яе, відаць, здабыткам нашым крах.
О, землякі! Схіліце галаву, сядайце На лаўку, прызбу гнуткую, стары тапчан 1 “Новую зямлю” ўважліва чытайце, Каб мігам зразумець: дзе праўда, дзе падман. Бо мова нашая ёсць пласт жыцця глыбінны, Гэта падмурак наш, пакінуты ўнаслед.
О, не адзін ёй прашчур захапляўся слынны, Жыў з моваю заўжды між радасцяў і бед.
I калі ёсць прысуд, то толькі той адзіны, Які растопіць лёд і хайны недавер. Падводзіць да вытокаў друкара Скарыны, Да скарба неўміручага яго папер.
Адсунутыя вэрхалам ад роднай мовы, Мы станем беднымі сіротамі ўстакроць, Бо ўзамен нам тыя прапануюць словы, Якія з лаянкай зварушаць вашу злосць.
Дзе роднай беларускай мовы дзенецца пяшчота? Куды забэшчанай ёй сёння пазіраць?
Калі ў аснову спраў пакладзена дурнота,
1 нас сілком кіруюць ціха выміраць. Але пакуль жывыя Чорны і Гілевіч, Чарот і Петрашкевіч ці другі мастак, I Адамовіча лунае пазалотай веліч, To мова загучыць выразна. Яшчэ як!
Гэта на крылах іх выдатнага таленту Яна ўжо раздалася ўшыркі й увысь, Што ўсе патугі злоснікаў згараць дашчэнту, I не ўдасца мовы заглушыць карысць.
Дык голас я таму прызыўна ўздымаю, Каб праняло каго з ачэпленай глушы, Бо ў сэрцы берагу любоў да майго краю. I гэта не прызыў, а кліч маёй душы.
I калі я вітаю землякоў у хаце, А, развітаўшыся, ім падаю руку, To я трымаюся за словы маёй маці. А мова не была для маткі ў баку. Дабрачка-маці каранёў не адраклася. Спяшалася, каб першай і на працы быць. Галоўнай ролі ў “Паўлінцы” дамаглася, О, ёй хацелася з людзьмі прыгожа жыць.
Матуля для мяне гэта не толькі прыклад I найвышэйшая ступень любіць, магчы, А, можа, той найпершы з мроі жыцця выхад, Каб гонар і сумленне змалку берагчы.
Такі ж пашчасціць нам у нашым родным краі Знаць мовы прыгажосць, вітальных слоў.
А я ў перадсвяточча горача вітаю Сваіх заўзятых, трапяткіх беларусоў.
I дзе б я ні блукаў парой на белым свеце, Наш любы небаскрай у роздуме маім, А як жа я хачу, каб моладзь нашы дзеці Ўспрымалі Беларусь душой, як светлы гімн. Спявайце нам на радасць, музы і паэты, Ад вашых сугалоссяў у душы святліць.
Вас кожны беларус падзякуе за гэта, Каб мове беларускай з намі жыць ды жыць.
Стварайце нашую гісторыю на шчасце, Каб кожны сваю ролю абазначыць мог. Любіце края прыгажосць, яго багацце I мову родную, што падарыў нам Бог.
20 снежня 2002.
“Сям ’я ” — аснова ўсяго
Аднойчы паступова, непрыкметна і няўмольна да кожнага надыходзіць тая планка чалавечага ўзросту, з якой узнікае няўхільнае жаданне агледзецца, зрабіць аналіз пражытага, чутага, бачанага. Найбольшая цікавасць заўжды скіравана да блізкіх і родных. Хто яны, адкуль, пра што марылі, як жылі, што ўдалося ў жыцці, а што змарнена... Усё гэта цікава, і ў кожнага свая гістарычная нраўда.
Што тычыйца маіх дарагіх і блізкіх людзей, з якімі пашчасціла пражыць галоўную частку дзяцінства і маладосці, то спачатку трэба ацаніць час, у якім ім давялося існаваць. Дзяды адвеку жылі на Ляхаўшчызне Брэсцкай вобласці. Гэта амаль цэнтр усходняга краю Полыпчы (заходняга для Беларусі).
XIX, XX стагоддзі час гістарычных скрыжальных пераломаў, разбурэнняў і пераўгварэнняў з незлічонай колькасцю чалавечых ахвяр. Глыбінныя крупіцы нраўды нечакана раскрыюцца. калі з роздумам прааналізаваць гэты перыяд у адносінах да асобнай сям’і, з ацэнкай тых праяў (а былі і гва.ітоўныя) жыцця, якія напаткалі кожнага і растрэслі святыя мурагі, мары і памкненні малога і старога.
Як змаглі мае суродзічы выстаяць у страшэнных віхурах разбуральных падзей? Змрочнаму часу не ўдалося праглынуць іх і землякоў, не ўдалося зламаць у іх прагу да жыцця. Г'этаму спрыялі даравітыя, унаследаваныя ад продкаў выдатныя чалавечыя якасці. Усе яны разам і кожны паасобку праняслі свой жыццёвы крыж прыстойна, ганарова і сумленна. Пакінуты імі след застаецца нашчадкам як святая прыкмяць іх самаахвярнасці і таленавітасці, непахіснасці і вытанчанай глыбіні душэўных пачуццяў.
Мне пашчасціла нарадзіцца ў сям’і, якая была сплецена радством і агульнымі духоўнымі каштоўнасцямі з другой такой жа працавітай сям’ёй вёскі Пашкоўцы Ляхавіцкага раёна. Па мамінай лініі гэта Трыбухоўскія (па-вясковаму Журкі), па бацькавай лініі Бацечкі (па-вясковаму Берташы). Вясковая і местачковая назва суродзічаў з глыбінь утварэння Ляхавіцакага раёна і навакольных вёсак. Як сведчапь адпаведныя матэрыялы з архіваў і запаснікаў Варшавы, Масквы, Лондана, назвы тутэйшых вёсак і асобных сем’яў звязаны з прозвішчамі былых землеўладальнікаў. Яны куплялі зямлю ў караля Полынчы і ВКЛ, рассялялі на іх сваіх прыгонных. Больш за 500 гадоў таму ад знатных Пашкевічаў заснавана вёска Пашкоўцы, ад Рачканскіх суседняя вёска Рачканы, ад Гаслаўскіх Гаслаўшчына. Прозвішчы ўладных часта замацоўваліся за прыгоннымі сялянамі.
Сям’я Журкоў ад прадзедаў была адметная музычнасцю. Музычным здольнасцям дзеда Вінцуся ўсебакова адпавядала яго жонка (наша па маме бабуля) Разалія. Бабуля мела светлы розум і чысты даравіты светапогляд, які ёй дазваляў рабіць правільныя жыццёвыя высновы, якія заўсёды збываліся. He дзіва, што бабуля часам параўноўвалася з чарадзейкай. Яе чарадзейнасць глыбокае разуменне складаных абставін жыцця дапамагала людзям адпіхнуць ад сябе гора.
У іхз дзедам было пяцёра дзяцей: Юзік, Маня, Паўлік, Валыса (наша маці) і малодшы Жэня. Назвы даю народныя, якімі іх клікалі нраз усё жыццё аднавяскоўпы.
Першым з дзедавай дапамогай навучыўся іграць на скрыпцы старэйшы Юзік. Цудоўнаму гучанню і хутчэйшаму ўспрыянню ім складаных твораў дапамагло наводдальнае гумно. Яго памеры і адпаведная канструкцыя спрыялі цудоўнай акустычнасці, узмацнялі іукі скрыпкі, якія ўздымаліся пад страху і адтуль зверху вярталіся прыгожымі фарбамі абертонаў. Юзік цудоўна авалодаў не толькі скрыпкай. Апантана любіў і акардэон; купіў новы казачнай прыгажосці і фантастычна дарагі акардэон і праз некаторы час па-майстэрску іграў многія творы.
У той час ён працаваў капельмайстрам у Вільнюскім дзяржаўным аркестры, а без духавых інструментаў там нечага рабіць. Ён ўзяўся за трубу, хутка асвоіў і граў, як запраўскі віртуоз. Дададзім, што і на ўдарных інструментах яму не было роўні. Пачаў ствараць свой вясковы аркестр. Паралельна з ім вучыўся іграць на скрыпцы малодшы брат Жэня. Юзік, як таленавіты і вопытны ўжо на тую пару музыкант, які пакруціўся з музыкамі высокага ўзроўню ў Варшаве і Вільні, адразу прызнаў Жэнева гучанне скрыпкі на вышшым узроўні нават для яго музычнага мэтра. I зрабіў правільна: завёз Жэню ў Варшаўскую кансерваторыю і паказаўаднамузлепшых скрыпічных прафесараў, які прызнаў адразу талент Жэні і ўзяў пад сваю апеку.
А як сярэдні брат? Пасля нечаканай смерці дзеда ўся хатпяя гаспадарка лягла на дзядзьку Паўліка, але ён гэтым ніколі не праймаўся, бо бачьгў глыбокую апантанасць і відавочныя вынікі ў музыцы братоў. Музычная жыла сядзела і ў ім. I Паўлік (мой хросны бацька) пасіупова стаў авалодваць ігрой спачатку на кантрабасе. У складзе струнных гэта адзін з галоўных інструментаў. 3 дапамогай Юзіка і тады ўжо Жэні, які неаднойчы высгупаў з скрыпічнымі канцэртамі па радыё Варшавы, Паўлік свабодна авалодаў ігрой
на кантрабасе і акардэоне. Гэты цудны інструмент італьянскай маркі “Radicioni” у праменях святла адсвечваў мірыядамі вясёлак ад оліскучых упрыгожвальных камянёў на корпусе. Акардэон меў магутны і прыгожы строй на чатыры рэгістры, у складзе аркестра ствараў непаўторны каларыт сваёй мілагучнасцю і тонавай афарбоўкай. На аснове сям’і і дваюродных братоў, суседзяў, аднавяскоўцаў і асобных таленавітых музыкаў з Баранавічаў і Ляхавічаў дзядзька Юзік стварыў вясковы аркестр “Журкі”. У складзе аркестра было 11 скрыпак, два акардэоны, некалькі труб і саксафонаў, кантрабас, ударныя, інпіыя інструменты. Усяго30 чалавек. Партыі нот Юзік хутка, на хаду, распісваў сам і раздаваў кожнаму, каб той у хатніх умовах развучыў сваю адпаведную частку, а ў суботу і нядзельку аркестр збіраўся ў Журковым доме і рэпетыраваў да глыбокай ночы. Святло было праведзена ад дынамамашыны з панскага маёнка Рэйтанавых, у палацы каторых дзядзькаў аркестр неаднойчы ііраў ганарова.
3 вялікай чапавечай павагай адносіўся дзядзька Юзік да кожнага музыканта, быў рашучы і прынцыповы. Стаць яму напапярок было вялікім глупствам, бо дзядзька быў не толькі шалёна адважны, але і рашучы.
Паступовааркестр шліфаваўсвае магчымасці. Аднойчы надышоў той зорны час, калі дзядзькаў аркестр на адпаведным конкурсе ў Варшаве заняў першае месца і праз некаторы час быў запрошаны іграць вечарыну Прэзідэнту Полыпчы.
Час быў немі ласэрны і да Журкоў, нечакана памёр у 1939 годзе Жэня, а праз некаторы час у Вільні быў пахаваны Юзік. Застаўся нам як сведка, як журковая памяць сярэдні Паўлік, які да апошніх дзён жыцця іграў у складзе аркестра Ляхавіцкага РДК. Многія туташнія музыканты, якія глыбока яго ведалі ці з ім ігралі разам, казалі мне неаднойчы так: твой дзядзька ў музыцы Бог. Я ім веру, бо сам выхсўваўся на дзядзькавых цудоўных творах, якіх ён ведаў мноства і прыгожа выконваў на акардэоне. Тым не мепып падкрэслю яго духоўную чысціню і сумленнасць, бо ён неаднойчы адкрыта заяўляў: я сунраць сваіх братоў як музыка ніхто, яны музыканты ад Бога.
Што датычыцца іх двух сясцёр: Валькі (нашай з браі ам Вячэславам маці) і старэйшай яе сястры Мані, то ім Бог падарыў такую ж, калі не большую таленнасць. Яны вельмі глыбока разумелі музыку. У гэтым я неаднойчы пераконваўся, калі маці адрывалася ад працы, 308
клікала мяне паслухаць выступленне па радыё чарговага скрыпача, часта казала: “Вось так, сынок, ігралі мае браты, а твае дзядзькі”. Яе ніколі не кранала музычная звычайнасць і прэснасць.
Маці з сястрой прыгожа спявалі, ведалі мноства народных песняў Цяпер такія не гучаць.
У іх былі залатыя рукі на ўсе віды сялянскай працы. Маці з сястрой выткалі мноства выбірных посцілкаў рэдкай прыгажосці. Ш то тычыцца іх душэўных якасцяў, то ва ўсіх сваіх паводзінах гэта была журкоўская кроў з іх тэмпераментам, жаданнем заўсёды ва ўсіх справах быць першымі і недасягальнымі. Усё нашае ваколле іпанавала Вальку. У маладосці яна іграла галоўныя ролі ў вясковым тэатры, якім таксама кіраваў дзядзька Юзік. Тэатр меў вялікі поспех, паглядзець дзівосныя пастаноўкі з’язджаўся тагачасны навакольны люд. Нават з Клецака і Нясвіжа. Слухаючы ад вяскоўцаў легенды пра маіх цікавых родзічаў, часта ўзнікала жаданне нейк захаваць памяць пра іх. Так нарадзілася 1 я частка паэмы “Сям'я” -“Пашкоўскія Журкі”.
Другаячастка паэмы “Папікоўскія Бергашы”-адчысціні і прыгажосні сямейных адносін Берташоў, сярод якіх я нарадзіўся ў вялізнай прыгожай хаце, дзе прайшло маё бестурботнае дзяцінства. Наша прозвішча Бацечкі прышло з Украіны з часоў тамашняй вялікай і жудаснай галадоўкі, калі пяць братоў рушылі на Беларусь шукаць новай долі і заснавалі свае сем’і ў вёсках Гарбоўцы, Пашкоўцы, Рачканы і саміх Ляхавічах. Усе Бацечкі былі непаўторна здольныя і масцеравітыя ва ўсіх жыццёвых і гаспадарчых накірунках. Год бег за годам і майстры разжыліся так, што наш па бацьку дзед Пятрусь абдарыў усіх трох сыноў (у яго з бабуляй Філіменай было пяцёра дзяцей) кавалкамі зямлі па 5-7 гектараў. Зямля нашага бацькі была менып урадлівая і ляжала на заходнім ускраі вёскі ў “Пажарах”. Акрамя таго, да зямлі быў прырэзаны гектар хваёвага лесу. Землі старэйшага бацькавага брата Броніся і малодшага Болеся болып урадлівілі, ляжалі на ўсходнім ускраі вёскі ля “Ройства”.
Дзве іх сястры старэйшая Аліна і малодшая Сабіна выйшлі замуж і жылі паасобку: адна ў Пашкоўцах, другая ў Зубелевічах. Род Бертапюў быў адметны ва ўсім наваколлі тонкім майстэрствам. У іх была неверагодная колькасць цудных і складаных прылад да працы па дрэву і метале. Дзверы, вокны розных фасонаў і ітамераў, калаўроткі, гкацкія станкі, кросны, бандарку, вупраж для коней, на сані і вазы... Пералічыць цяжка. Усю гаспадарчую справу яны трымалі
надзейна ў руках, і ніхто ў вёсках не меў перад імі перавагі. Майстэрства ў выкананні розных вырабаў зрабілі Берташам усеахватную і глыбокую папулярнасць, якая трымаецца да сёняшняга часу, хаця галоўныя персанажы другой часткі паэмы “Сям’я”, на жаль, змерлі. Усіх нашых дзядзькоў і цётак па Берташавай лініі адрознівала сумленнасць і адказнасць да пралы. Яны ўсе паасобку мелі вельмі падобны характар: спакой у паводзінах, цвёрдае валоданне сітуацыяй і жыццёвую мудрасць. Адсутнічалі ў паводзінах заедаівасць, помста, зларада. Заўсёды былі вясёлымі, цікавымі суразмоўцамі, да мозга касцей адукаванымі ў сваіх жыцейскіх справах. Разбіраліся ва ўсім цвёрда і надзейна. Адзін прыклад.
3 намі жыў у адным доме дзядзька Бронісь, быў змалку ўлюблёны ў тэхніку. У 60ыя гады дзядзька з вялікай цяжкасцю прыдбаў чатырохтактны двухцыліндравы нямецкі матацыкал БМВ. Дасюль ён нерабраў сваімі рукамі ўсю савецкую тэхніку і ўголас лаяў яе няўдалых канструктараў-партачоў. Тэхніка рассыпалася прама на вачах. Дзень паездзіў тры рамантуй. На нямецкім дзядзька наш аддыхнуў і вельмі шыкаваў. Але вось бяда. Вечнага нічога няма. У матацыкла БМВ трэснуў і зламаўся поршань. Як быць? Дзядзька пешкам ніколі не хадзіў. Пакумекаў наш дзядзька і кажа: зараз вазьму і зраблю сам, і будзе лепшы ад нямецкага. I зрабіў. Спачатку змайстрыў форму для адліўкі поршня. Затым адліў і на нажным такарным станку растачыў і адшліфаваў. Поршань выглядаў бы цацка, болей не ламаўся. Дзядзька быў на кані. Такі ж масцеравіты і кемкі быў і наш бацька і малодшы Болесь.
Што тычыцца бацькі, то ўсё-ткі ў вялікай сям’і Берташоў ён быў лепшы. I гэта не толькі ацэнка яю сыноў. Так казалі ўсе вясковыя сяляне. Ён быў цікавы, вясёлы, смешны, няўтомны і гаваркі, добры, адказны і сумленны, спакойны і разважальны. Фантастычна хваткі да прайы, у любой разбіраўся хутка. Вельмі любіў музыку і танцы. Прыгожа адзяваўся і ішоў у Грушаўскі клуб, адкуль здалёк была чуваць музыка іутэйшых музыкаў. Танцаваў выдатна, прыгожы кавалер. Мне неаднойчы прыходзілася быць з ім у субяседках і было весела на душы ад бацькавай душэўнай прыгажосці.
У адной вёсцы, на невялікай адлегласці (праз два дамы) жылі мірна і зладжана дзве прьігожыя сваімі чараўнічымі жыцейскімі справамі сям’і, якія далі працяг свайму роду, паказалі прыклад самаадданасці і самаахвярнасці (бо ганьба з іх магчымасцямі працаваць у растрэсеным калгасе і хадзіць усё жыццё ў савецкіх ботах 310
і фуфайцы ці не сверхчалавечы подзвіг?) і засталіся ў памяці як светлы вобраз людзей мужных і прыстойных. Вечная вам памяць, нашы родныя!
Прамаўчу пра былыя незніштожныя савецкія хібы жыцця, якія пераадольвалі штодня, у любым на кожным жыццёвым накірукку. Уласнае жыццё і жыццё сялян аднавяскоўцы заўсёды ацэньвалі, як нізкае, ганебнае. Нікому пра жытку не скардзіліся, а проста смяяліся, гумарэснічалі. I тады ад рогату траслася берташовых хата. Вось так праяўлялася жыішёвая мудрасць маіх вяскоўцаў у жудасным асяроддзі расперазанай раз’юшанай камулады, якая пагражала свету атамным пудзілам.
Дарэчы, самым змястоўным, адпаведным рэчаіснасці жартам быў паўсюдна ўжываны анекдот пра эканамічнае спаборніцтва з Амерыкай (дзяржаўны заклік: дагонім і перагонім!). Сцвярджалі, мы яе ўрэшце-рэшт дагонім, але пераганяпь будзе вельмі няёмка, бо ў нас заўжды голы азадак. Гэта вызывала шчыры і моцны рогат, навальніца эмоцый не проста ўздымала прыемны настрой сагравала душу ад глыбокага разумення: люд чуе паўсюдную хлусню. Лепшага жыцця з вяскоўцаў ніхто ніколі не чакаў, яму не было адкуль узяцца.
Як шкада, што мае змыслыя да жыцця суродзічы не дажылі некалькі гадоў да шпарка набеглага часу, калі жахлівая дзяржава СССР і яе галоўныя сатэліты абвясцілі на ўвесь белы свет пра сваё знікненне, прызнаючы галосна дзікунства і пачварлівасць савецкага ладу. На жаль, запозненнае.
Колькі паступова сплыло вады і збегла часу. У Журкоў ужо ўнукі і праўнукі.
Што засталося ад журковага музычнага плёну? Які лёс напаткаў нашчадкаў?
Ад пяці Журковых дзяцей і сваякоў па дзеду і бабе ўсяго ўвогулле існуе болей двухсот персаналій розных каленаў радства. Удзельнікаў радаводу для нагляднасці змяшчаю ў кнізе.
Сэрца маё неаднойчы калаціла хваляванне, калі рабіў усё новыя і новыя жыццёвыя родавыя адкрыпці. На другім канцы тэлефоннай сувязі заўжды чуўся ўскрык радасці і здзіўлення. Пасля зразумення галоўнай чэты адразу дасылаліся словы гіадзякі за памяць пра іх лініі радаводу. Канечне, я далікатна высвятляў і адно-сіны родзічаў да музыкі. Кожны з нашых блізкіх ці дальніх
сваякоў у душы цягнуў журковую музычную жылу. Музычнасць ацэньвалі, як адно з галоўнага ў жыцці. Нечаканае супадзенне з маёю ацэнкаю і лёсам.
Яшчэ ў дзяцінстве многія з матчынай радні па вядомых толькі ім прыкметах прадракалі мне долю музыканта. На шчасце, не гіамыліліся. Аб сваім дзіцячым жыцейскім шляху да музыкі я напісаў амаль аўтабіяграфічны верш “Забыты гармонік”. А пачыналася зусім цікава. Двухгадовым на парозе нашай хаты (адной нагой на ганку, а другой у сенцах) я імітаваў ігру на гармоніку з дапамогай хатніх ясікаў. Гэта маленькія падушачкі для ўпрыгожвання засланага ложка. Два з іх мною былі парваны ўшчэнт. Пераступалі цераз мяне на парозе гаспадары хаты, і ніхто мяне ніколі не пакрыўдзіў, а наадварот, усцешна падтрымвалі.
Калі мне было пяць гадоў, бацька, нахвалі вялікай прыхільнасці да музыкі, купіў старэйшаму брату гармонік венскай сістэмы. Вучыў Вячаслава іграць, як расцягваць мех, аднакласнік з вёскі Гаслаўшчына Мікалай Каплуноў, які прыгожа іграў на ім розныя творы.
Брат уранку ў школу, а я выцягваў гармонік з шафы і спрабаваў нешта на ім зайграць. Бацькі на праны, а я яшчэ малы і адзін у хаце, як па-вясковаму на печы. Ніхто не ведаў пра мае дзіцячыя музычныя намаганні.
Прайшло з два месяцы. Якраз надыйшло Вялікадне. Да нас у госці завядзёнкава прыйшлі бацькавыя сябры, шчырыя субяседцы і вялікія аматары музыкі. Маглі яе слухаць часамі, не зварухнуўшыея. Брат нешта паволі ііраў, скончыў і паклаў гармонік на ложак. Да гармоні падыйшоў я і нечакана для ўсіх зайграў на ім пераборы. вальсы, абэркі і полькі, якія адразу і назаўжды расставілі ўсе кропкі над “і”. Гармонік перадалі мне, малому.
Неўзабаве, ледзьве выглядваючы з-за верху корпуса гармоні, я ўжо іграў тапцы ў розных хатах на вячорках, бо лепей і прыгажэй за мяне ніхто ў наваколлі не іграў. Прызнаюся, у шэсць гадоў я іграў “Нарадзіны” свайму першаму настаўніку Аляксею Сцяпанавічу Бураку. На гэтым свяце адзін з самых бліжэйшых і паважаных на вёсцы гфыхільнікаў да Журкоў Хвёдар Трыбух пасля вьіканання мною першага твору раптам рашуча ўстаў, папрасіў увагі і сказаў, звярнуўшыся да маёй маці: “Валячка, скажу ўсім і, дай Божа, не памылюся. Журкі не памерлі. Яны жывуць. Твой малодшы сын, я сёння бачу, іх надзейна прадоўжынь!” Гэтыя словы вусатага, прыгожага і душэўнага дзядзькі Трыбуха гучаць у маім сэрны еімфоніяй гукаў, клічуць на музычны подзвіг. 1 яго амаль зрабіў.
Далей трэба разапавядаць, як я самастойна і паступова шаг за шагам авалодваў адным з найскладаных інструментаў баянам. Без школы і музычных настаўнікаў. Дзядзька Паўлік іграў на акардэоне і дапамагчы мне не мог, хаця надта мяне падтрымоўваў. Цягнуўся год за годам, я шчасліва адслужыў у войску, стаў студэнтам БДУ. Між справамі фанатычна шукаў асновы у музычнай падрыхтоўцы. Вучыўся і вучыўся. Самастойна.
3 музыкай у жыцці звязана мноства смешных гісторый. Вось адна з іх. Аднойчы да мянс гасцінна завітаў ў наш студэнцкі пакой па вул. Кастрычніцкая, 4 мой дваюродны брат Лёня, сярэдні сын дзядзькі Паўліка. Лёня служыў зверхтэрмінова электрамеханікам на атамнай падводнай лодцы ў Мурманску. Дамоў у водпуск вяртаўся з кушалём грошаў. Ён моцна любіў музыку, самую прыгожую канцэртную запісваў на магнітафон, з якім ніколі не разлучаўся. Лёня прыгатаваў свой шыкоўны японскі апарат і папрасіў мяне сыграць на выбар некалькі твораў, балазе ў мяне ўжо быў немалы музычны рэпертуар. Калі я пачаў іграць, ён неаднойчы хватаўся за галаву і не ведаў, што мовіць: “Вось дык так. Ай, ай, ай. Нікому не паверыў бы, што ты гэта сыйграеш”.
Цераз некалькі тыдняў я ўжо ў матчынай хаце. Убачыўшы мяне, Лёня рашуча падбег: “Бяры баян. Пайшлі да нас. Я пакажу табе нешта цікавае”. Я зайшоў у амаль родны для мяне дом і павітаўся да дзядзькі, які свяціўся ад радасці, што мяне ўбачыў, бо вельмі мяне любіў і ставіў у лепшы прыклад усім.
Лёня сеў ітобач, увесь раз’юшаны, амаль ашалелы, узнёслы, нейдзе ў небе і кажа: “Бацька, падрыхтуйцеся. Вы зараз нешта пачуеце”. “Юзік, грай тыя творы, што я запісаў на магнітафон. Бацька ўжо дзьве нядзелі спрачаецца, і калі я дакажу, што гэта іграеш ты, ён ставіць яшчык гарэлкі”.
Вось яно што. I я разануў, ажно дым курэў з-пад мяхоў новенькага баяна. Трэба было памагчы брату, бо ад гарэлкі ён тады яшчэ не адказваўся (сёння не бярэ каплі ў рот). Гучалі: “Венгерская рапсодыя” Ліста, “Палёт чмаля" Рымскага-Корсакава, “Яблычка” Кузняцова, “Саратаўскія пераборы” і некалькі твораў Івана Паніцкага.
Дзядзька Паўлік быў разгублены і некалькі хвілін здранцвела сядзеў на прыгожым крэсле.
3 гэтага дня да апошніх сваіх дзён ён болей не прызнаваў майго матэматычнага факультэта, чмялём увесь час мне гудзеў на
вуха, што я дурань і не там вучуся. А яшчык шыкоўнага віна дзядзька на ровары сярод дня вёз па вулійы і з усмехам павядаў, як ён цудоўна памыліўся. Смяялася ўся вёска, не маглі людзі паверыць, каб сам Журок мог памыліцца і не пазнаць свайго пляменніка на ленце магнітафона.
Дзядзька не мог ведаць, што ўвесь запас вольнага часу я трымаў баян, мог без перадыху іграць днямі і начамі.
...I гэткае жаданне дасюль у кожнай частцы майго цела. Толькі так можна дабіцца поспеху ў справе, любоў да якой табе дараваў сам Бог. У сёняшнім маім рэпертуары багата рознастайных твораў. Ёсць і вельмі складаныя, якія могуць здзівіць любога музыканта.
Але я не праймаюея, а з новымі і новымі намаганнямі, з журкоўскай апантанасцю лезу ўглыб твора, раскручваю яго гармонію, лаўлю адценні мадуляцый, шліфую варыяцыйныя накірункі, сачу за тэхнікай выканання і шукаю аптымальную аплікатуру, запамінаю нотны аб’ёмны і складаны матэрыял, раюся з другімі музыкамі ў правільнасці выканання. Гэта вялікі творчы працэс, патрабуе самаахвярніцтва, сюйкасці, паслядоўнасці, працаздольнасці і музычнай культуры.
У 2003 і 2004 гадах мною дадзена некалькі асабістых канцэртаў у розных школах Мінска і Мінскага раёна. Выступаю перад ветэранамі вайны і сваімі аднапалчанамі, ветэранамі ЦНПТУ і матфака БДУ, перад слухачамі палаца кулыуры “Аўтазавода”. Поспех вялікі і нечаканы.
Музыка ёсць той накірунак чалавечага пачуцця і існавання, які альбо нябе паглынае цалкам, альбо знехаць кранае шурпатым пяром свайго крыла. Зладзіць і быць у гармоніі з ёй удаецца адно сапраўдным творцам і талентам. Паважаю ўсіх, хто мае непасрэднае да яе пастаяннае дачыненне, прысвячае жыццё выяве музычных яскравых вобразаў у кампазі тарскай задумцы яе цуда-аўтараў.
Другім напрамкам маёй дзейнасці з’явілася магчымасць у паэтычнай форме выказваць свае думкі. Асабліва ўдаецца апісаць самім перажытае. Пачынаючы з сярэдзіны 70-ых гадоў у мяне напісана каля 400 вершаў і паэм, прысвечаных роднаму краю, землякам, аднавяскоўцам, іх дзіцячым, юнацкім і другім гадам. Болылая палова вершаў напісана на роднай беларускай мове. Стараюся праўдзівіць у дэталях і моўных асаблівасцях. Слоўнікам карыстаюся мала, гэта
хіба, ведаю. Паэтычнасць радка звязваю з абсалютным слыхам, які ўнаследаваў ад музыкальна-даравітых прашчураў.
Мне не пашанцавала сваечасова пачаць друкавацца. Хоць дзе. Напісанае з-за недахопу часу ціха трамбавалася ў шуфляды стала. Спадзяюся на лагаднейшы час, які паспрыяе і такім, як я, самадзейным паэтам.
Журкоўская музычнасць перадалася і майму старэйшаму брату Вячаславу. Ужо ў адпаведным паважаным узросце ён паспяхова авалодаў ігрой на гармоніку, двойчы станавіўся лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу “Іграй, гармонік!”. Удзельнічае ў сталічным гурце музыкаў-гармошачнікаў “Мінскія музыкі”, якому ў 2005 годзе прысвоена ганаровае званне “Народны”. Журковая жыла не заціхае, і дай, Божа, ёй моцы.
Вось і падышоў я да таго, каб падвесці рысу і адказаць на галоўнае пытанне жыцця: што такое сям’я? На сваім яскравым прыкладзе яшчэ і яшчэ раз пераканаўся, што СЯМ’Я самае галоўнае і святое ў нармальнага чалавека. Яе трэба берагчы, песціць і прыкладаць усе намаганні і высілкі, каб адносіны ў ёй, як галоўны скарб, абагачаліся, узмацняліся і перадаваліся другім пакаленням нашчадкаў для захавання глыбокіх традыцый самапавагі да сябе і другіх, да дзяцей і старых, да сваёй святой Радзімы-маці.
Адносіны, абуджаныя ў дзяцінстве вялікімі чалавечымі душамі родных па крыві Журкоў і Берташоў, застаюцца для мяне галоўным багаццем і здабыткам. I калі па жыцці я раблю нейкую справу, у мяне заўсёды спявае ў сэрцы агеньчык святла і музыка жадання зрабіць яе прыгажэй, латвей, каб як мага глыбей адпавядаць узроўню тых беларусаў, што выхавалі ў мяне, перадалі радавыя якасці працалюбства, умеласці. Вучыся і вучы на добрае, выдатнае. Калі мне хоць на кроплю ўдалося сваім паэтычным словам перадаць жар палымяных зямляцкіх вясковых сэрцаў, дык гэта і ёсць мая запаветная мара.
Іоеіф Бацечка.
Сакавік 2005 г.
Біяграфія
Бацечка Іосіф Вікенцьевіч нарадзіўся ў вёсчы Пашкоўцы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (1943).
Атрымаў сярчдшою адукацыю ў Пашкоўскай гіачатковай, Рачканскай сямігадовай і Ляхавінкай сярэдняй школах. Працаваў лабарантам у Начаўскай сярэдняй школе, рабочым у Грушаўскім саўгасе.
У 1962 1965 гадах служыў у артылерыйскім палку в/ч 28212 (Уручча, г. Мінск) старшы вылічальнік 1 -га дывізіёна. У 1964 годзе пасля афіцэрскіх курсаў прысвоілі званне “малодшы лейтэнант”.
Пасля матэматычнага факультэта БДУ (1970) 18 гадоў працаваў у НДІ эканомікі і магэматычных метадаў планавання Дзяржплана БССР. (нжынер праграміст. кіраўнік группы, загадчык матэматычнага сектара. Адзін з адказных распрацоўшчыкаў “Аўтаматызаванай сістэмы ацэнкі і прагнозу якасці прамысловай прадукцыі” на прыкладзе прадукцыі БССР.
У 1990 скончыў аспірантуру Беларускага эканамічнага інстытута народнай гаспадаркі па спецыяльнасці “Эканоміка народнай гаспадаркі”. Надрукаваў болын за 30 навуковых работ.
Працаваў інспектарам Мінскай цэнтральнай мытні (1995 -2000). Начальнік аддзела друкарні “Чырвоная зорка” (2001 2006). Болей за 45 гадоў працоўнага стажу. На пенсіі па ўзросту.
Напісаў каля 400 вершаў і паэм.
Выдатны, арыгінальны музыкант-баяніст. Выступаў у доме адпачынку “Нарачанскі бераг”, санаторыі “Белая Русь”, у пасялковых школах селішчаў Гатава, Каралёў Стан, Каралішчавічы, Новы Двор Мінскага раёна, у Начаўскай і Рачканскай сярэдніх школах Ляхавіцкага раёна, у ветэранскай арганізацыі артпалка і г.д.
Нямала змайстраваў адмысловых дач, лазняў, флігеляў, альтанак. Як і многім творчым, справядлівым, добразычлівым людзям, аўтару давялося шмат зазнаць прыдзірак, несправядлівасці. Працавіты, стойкі дабрак мужна і ўзорна ходзіць па зямлі, карыстаецца аўтарытэтам у блізкіх, сваякоў, прыяцеляў знаёмых.
Старэйшы сын аўтара Андрэй скончыў Беларускі тэхналагічны інстызут; інжынер па дрэваапрацоўчаму абсталяванню. Гадуе двух хлопчыкаў: 14-ці гадовага Рамана і двухгадовага Арцёма. Малодшы сын Ілля -індывідуальны прадпрымальнік.
Змест
Лірычпае пяро ў трывалых руках 3
3 пашкоўскіх таленавітых музыкаў 4
Сям’я. Паэма 6
Частка I. Пашкоўскія Журкі 10
Частка II. Пашкоўскія Берташы 35
Радавод Іосіфа Бацечкі па мацярынскай і бацькоўскай лініях роду 63
Прыгоды і летуценні жыцця (вершы, паэмы) 69
Забыты гармонік 69
Грушаўскія танцы 71
Я шчасце меў пашкоўскім называцца 77
Сціплая хроніка жыцця 81
Дзядзька Дзям’ян 89
Цётка Бурачанка 92
Памяць сэрца 95
Надзя    98
Слынныя Пашкоўцы 109
Рома 121
Унук Арцём 124
Чарга да Раі 126
У табе прырода лепшае сабрала. Паэма 131
Чорны каларыт 133
Беларуская гасіііннасць 136
Родны прастор вёскі ГІашкоўцы. Паэма 138
На прасторах роднага краю. Паэма 142
I частка. Дабравесце сустрэчы 142
II частка. На рачканскіх прасторах 147
III частка. У Рачканах школа сустракае стогадовы юбілей . 153
Пярэдадзень сустрэчы 153
Рачканская сустрэча 157
IV частка. Ветразь адраджэння 161
Канцэрт у гонар дзвюх падзей 167
Памылка. Паэма 175
Народная паэзія народнага Ніла 183
Каб аднавіць сваю сцяжынку 184
Матчыны рукі стваральныя 186
Роздум 187
Нас грэе дом матулі 187
№6
№ 5
№8
№ 10
№ 12
 
№ 16
№ 17
№ 18
№20
№21
№ 19
№ 22 № 23
Подпісы да здымкаў
№1 Пашкоўскія Журкі-музыкі. У цэнтры: кіраўнік аркестра Трыбухоўскі Іосіф Вікенцьевіч (дзядзька Юзік). ГІершы злеваВікенцій Бацечка (дваюрадны брат бацькі), браты (Яўген, Павел крайні справа) Трыбухоўскія. Другі справа Сіцько Адам. (1932).
№2 На цудам захаваным надпісу на адвароце фотаздымка па почырку бацькі аўтара ўдаецца для гісторыі назваць удзельнікаў Войска польскага. Першы рад(сядзяць) злева: Баркоўскі Франц, Сарноўскі (імя адсугнічае), Стальманскі Уладзіслаў; другі радзлева: Мроцкі Тэмар, Бацечка Вікенцій (бацька аўтара), Янжэўскі Францішак. Гуганік. (2.4.1939).
He ведаюць салдаты, што восенню ўсе яны стануць бязвіннымі ахвярамі страшэннай і бесчалавечнай вайны.
№3 Бацькі аўтара Валянціна (Валька) Вікенцьеўна Трыбухоўская (Бацечка) і Вікенцій Пятровіч Бацечка. (1932)
№4 Малодшы Журок-музыка Яўген Вікенцьевіч Трыбухоўскі (1938), выдатны скрыпач, неаднойчы выступаў з канцэртамі па радыё Варшавы.
Аднойчы цыганскі барон выпадкова паслухаў у табары, выкананне ім твораў на цыганскай скрыпцы, падарыў Яўгену залаты пярспёнак, a скрыпку кінуў у кусты і загадаў нікому яе болей не браць.
Гэты партрэт намалявань! (левай рукой) старэйшым братам Юзікам у ЗО-я гады.
№5 Старэйшы Журок-музыка Іосіф (Юзік) Вікенцьевіч Трыбухоўскі, галоўны кіраўнік і завадатар усяго звязанага з музыкай. Выдатна іграў на акардэоне, скрыпцы і трубе, на ўдарных інструментах. У яго аркестры з братоў і вяскоўцаў за 40 удзельнікаў. Толькі скрыпак -11.
На конкурсе аркестраў у Варшаве Журкі занялі першае месца і неўзабаве былі запрошаны іграць баль прэзідэнту Польшчы.
Малюнак намаляваў сам Юзік (1935)
№6 Сярэдні Журок-музыка Павел Вікенцьевіч Трыбухоўскі ў бапькоўскім садзе, 1938 г. Выдатна іграў на акардэоне і кантрабасе. Хросны бацька аўтара. Да апошніх дзён жыцця штатна іграў у Ляхавіцкім РДК. Дабрак.Ведаў на памяць бясконцую колькасць музычных твораў.
№7 Павел Трыбухоўскі іграе на рэдкім і каштоўным акардэоне італьянскай фірмы “Radicioni”. Чатырохрэгістравы інструмент меў непаўторнае магутнае гучанне і прыгожы вонкавы выгляд, ўвечары адсвечваў мірыядамі вясёлак ад бліскучых упрыгожвальных камянёў. У выкананні дзядзькі абэркі, полькі і вальсы краналі за жывое. (1948).
№8 Першы злеваІосіф (дзядзька Юзік) Трыбухоўскі падчас яго службы ў Войску польскім. (1930).
№9 Марыя Вікенцьеўна Трыбухоўская (Варанчак) (пётка Маня), жыла ў вёсцы Туркі бліз Ляхавічаў. Дваюродны пляменнік Яўген (старэйшы сын дзядзькі Паўла) да сёмага класа жыў у цёткі (яе сын якраз служыў у СА). 1956 год. Гэтаму хлапчуку, як і аўтару паэмы, далі імёны іх славутых дзядзькоў.
№10 Сабіна Пятроўна Бацечка (Касцюк) з мужа.м Юльянам Васільевічам і малодшай дачкой Ірэнай у сваі.м хутарскім садзе каля вёскі Зубялевічы Ляхавіцкага раёна. Адна з самых выдатных сем’яў у вясковым атачэнні (1970).
3 даваення да 1994 г., шчырыя калгаснікі (да самай смерці) не дабіліся ад улады, каб ім у хату правялі электрасвятло, за 200 метраў ад вёскі.
№11 Браты Іосіф і Вячаслаў Бацечкі падчас гасйіннай сустрэчы з дзядзькам Балеславам з Польшчы. Дзядзька працавіты, цудоўны майстар, вясёлы, цікавы субяседнік і ганаровы сваяк. Свае мясціны паважаў і любіў (1975).
№12 Жонка аўтара Алла Аляксандраўна Кістроўская (Бацечка) (1946 2001) выдатны матэматык і рэдкі чалавек. На выдатна скончыла Астрашыцкую сярэднюю школу і матэматычны факулыэт БДУ. Выступала за зборную Беларусі па мастацкай гімнастыцы.
№13 Малодшы музыка Яўген Трыбухоўскі таленавіцейшы скрыпач. (1917-1939).
№14 Жонка Ала і дзеці (Ілля і Андрэй) жаданыя госці ў маці аўтара. Шчаслівыя гады. (1983).
№15 Першы рад (знізу, у цэнтры) Аліна Пяіроўна Бацечка (Сіцько). Першая злева ад цёткі Аліны яе нявестка Ганна; справа дачка Уладзіслава. Верхні рад (злева) малодшы сын цёткі Валянцін і яго жонка Надзея, Браніслаў Бацечка і старэйшы сын цёткі Іосіф.
№16 Браты Вячаслаў і Іосіф (аўтар) цераз тыдзень пасля паспяховага паступлення аўтара на матфак БДУ. Ліпень, 1965.
№17 Да паэмы “Надзея” Пічыц Надзея Аляксандраўна і яе сын Слава (1946 -1958). ЗгарэўСлава з шасцігадовым братам Сашам у пасёлку Карэла-Фінскай АССР.
№18 Першы рад (злева) Тамара Паўлаўна Трыбухоўская (дваюродная сястра аўтара па маці), аўтар (каля двух гадоў). Верхні 320
рад (злева) Ліда Браніславаўна Бацечка (дваюродная сястра аўтара па бацьку), Валянціна Вікенйьеўна Трыбухоўская (Бацечка) і брат аўтара Вячаслаў (каля дзевяці гадоў). 1945.
№ 19 Першы злева аўтар на другім курсе матфака БДУ. Трэйці злева Балеслаў Пятровіч Бацечка і сям’я Аліны і Стэфана Сіцька з іх дзецьмі старэйшай дачкой Уладзіславай і сынам Іосіфам. Вялікдзень, 1966.
№20 Гонар і аснова Журкоў іх маці ( бабуля аўтара па маці) Разалія Трыбухоўская, чалавек незвычайнага розуму, дабрыні і міласэрнасці. У тутэйшай мясцовасці яе імя не сыходзіла з вуснаў удзячных жыхараў.
№21 Мадэльны здымак жонкі аўтара Алы Аляксандраўны ў дзявоцтве. На конкурсах мадэляў прычосак у Маскве яна неаднойчы была лаўрэаткаю. (1969).
№22 Да паэмы “Надзея”. Першая злева гераіня П ічыц Надзея Аляксандраўна (1947).
№23 Сям’я дзядзькі Паўла Трыбухоўскага на падворку сядзібы Журкоў. Яго жонка Гэля і дзеці (перпты рад злева): Ліля, Тамара, Жэня. (1946). (Да паэмы “Сям’я”).
№24 Браты Вячаслаў, Іосіф у родных мясцінах (1967).
№25 Ад фундамента да верху збудаваны рукамі аўтара садовы домік у таварыстве “Загор’е”.
На тытуле. Аўгару 27 гадоў. Пасля заканчэння БДУ (1970).
На вокладцы. 1-ая стар. Аўтар і маці.
2-ая стар., верх. Аўтар, яго брат Вячаслаў і сваячкі: Ева Францаўна Корбут і дваюрадная сястра Тамара Паўлаўна Трыбухоўская.
Аўтар (крайні злева) і сваякі.
3-я стар., верх. Аўтар (крайні справа), брат Вячаслаў і дзеці.
Старэйшы сын аўтара Андрэй з жонкай Валянцінай (2002). Абое разам закончылі Беларускі тэхналагічны інстытут.
Тры шчаслівыя каманды карцінгістаў пасля заваявання першынства на рэсп. спаборніцтвах. Сярод іх два сыны аўтара: (знізу) першы справа Ілля, трэйці справа Андрэй (1999).
4-я стар. 35-я гадавіна заканчэння матфака БДУ. Аднакурснікі і выкладчыкі, прафесары Р.І. Тышкевіч і А.А. Гусак (2005).
ISBN 985-6783-56-9
9799856 783564
Ліпшратурна-мастацкае выдашіе
Іосіф Вікенцьевіч Бацечка
Звініць сэрца болем
Паэзія
Рэдакгары
Мастак
У.А. Паўлаў, В.А. Санько
В.Ю. Місюкевіч
Набор і вёрстка А.В. Перагуд, У.В. Собалеў, Ю.В. Місюкевіч
Карэктар
Р.С. Ахрэмчык
Падпісана ў друк 19.05.2008. Формат 60x84 1/;бПапера афсетная.
Гарнітура Таймс. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 20,75. Ул.-выд. арк. 17,81.
Наклад 200 асобнікаў. Заказ 330.
Выдавец Зміцер Колас
ЛІ 02330/0133412 ад 14.10.2004 г.
220023, Мінск, пр. Незалежнасці, 105— 14.
Надрукавана з арыгшал-макета заказчыка ў друкарні ТАА «Смэлтак», ЛП 02330/0148765 ад 30.04.2004 г.
220070, Мінск, вул. Радыяльная, 36.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.