Ад Каложы да фартоў
гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік
Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 92с.
Мінск 2008
гістарычная спадчьша Гродна
Янка Лялевіч Ігар Трусаў Андрэй Чарнякевіч
гісторыкаархітэктурны энцыклапедычны даведнік
Мінск • Лімарыус • 2008
УДК 94(476)
ББК 63.3(4Бен)
Л97
На вокладцы выкарыстаны малюнкі Напалеона Орды
Лялевіч, Я.
Л 97 Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна: гісторыкаархітэктурны энцыклапедычны даведнік / Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч. Мінск: Лімарыус, 2008,92 с.
ISBN 9789856740803.
Гарадскія вуліцы — гэта найперш будынкі, якія гэтыя вуліцы і фармуюць. Таму ў нашым даведніку мы паспрабавалі згадаць усе большменьш цікавыя гістарычныя пабудовы Гродна.
УДК 94(476)
ББК 63.3(4Бен)
ISBN 9789856740803 © Уклаланне. Калектыў аўтараў, 2008
Ад аўтараў
Кніга, што шаноўны чытач трымае ў руках, з’яўляецца вынікам агульнай працы людзей зусім розных пакаленняў. У кожнага з нас свае інтарэсы, свой асабісты досвед і погляд на жыццё. Мы вельмі рэдка сустракаемся адзін з адным, а сустрэўшыся, бывае, — не заўсёды знаходзім агульную мову. Але ёсць нешта, што робіць нас аднадумцамі, прымушае забыцца на розніцу ва ўзросце і ўласныя штодзённыя клопаты. Гэта цікавасць да мінулага нашага Гродна, адчуванне «скурай» пульсу гэтага месца і пачуццё адказнасці за ягоны лёс.
Насамрэч, падобных людзей даволі шмат. Нашыя тэксты былі б не поўнымі альбо не з’явіліся б наогул, калі б не такая ж апантанасць у захоўванні гістарычнага факта з боку Ю. Гардзеева, А. Госцева, М. Ігнатовіча, В. Сабалеўскай, А. Краўцэвіча, С. Сяльверставай, С. Марозавай, В. Чарапіцы. В. Шведа, Т. Маліноўскай, А. Мілінкевіча, Ю. Кішыка, А. Вашкевіча, I. Лапехі, Ю. Гуменюка, У Лісіцына, В. Карнелюка, С. Данскіх, Р. Акінчыца, П. Баровіка, Е. Мілеўскага, Е. Пашэнды ды шмат каго яшчэ. Мы зусім не першыя, а толькі працягваем працу, пачатую нашымі папярэднікамі — Е. Арлоўскім, Ю. Ядкоўскім, М. Вароніным, Е. Квітніцкай...
Яшчэ больш тых, каму проста цікава даведацца аб нейкім чарговым невядомым факце з мінулага гэтых старых камяніц і пляцаў, людзей, што адчуваюць надзвычайны сентымент і прывязанасць да гродзенскай брукаванкі, касцельных вежаў, Каложы, да гарадскіх сквераў і паркаў, проста да жыцця тут. Пералік таго, што прывязвае нашае сэрца да Гродна, сапраўды вялікі. Часамі нават падаецца, быццам багацце гэтага горада і сапраўды бясконцае, невычарпальнае.
На жаль, гэта не так. I зараз, можа, лепш чым калі небудзь, мы пачалі гэта адчуваць. 3 вялікім спазненнем, паволі да нас прыходзіць разуменне, што Гродна — гэта не толькі храмы і замкі, але і шараговыя камяніцы, дзе, магчыма, жылі зусім звычайныя людзі; што, губляючы па некалькі дзесяткаў гістарычных будынкаў у год няхай з пяціста ці нават тысячы. мы даволі хутка страцім усё. Нарэшце, адзінае, што нас усіх аб’ядноўвае — гэта ўласна вуліцы старога Гродна, на якіх мы часамі сустракаемся...
Гарадскія вуліцы — гэта найперш будынкі, якія гэтыя вуліцы і фармуюць. Таму ў нашым даведніку мы паспрабавалі згадаць усе большменьш
3
цікавыя гістарычныя пабудовы Гродна. частка з якіх, на жаль, паступова знікае не толькі з гарадскіх планаў, але і з памяці гараджан. А распавесці ёсць пра што, бо шмат з якімі гродзенскімі камяніцамі звязаны лёсавызначальныя падзеі беларускай гісторыі, іншыя з’яўляюцца часткай ідэнтычнасці нашага горада.
Гістарычныя звесткі пададзены ў альфабетычным парадку згодна з сённяшнімі назвамі вуліц і сучаснай нумарацыяй будынкаў на іх. Па магчымасці, падаецца і пералік папярэдніх назваў вуліц у парадку іх з’яўлення. На жаль, у большасці выпадкаў мы не маем дакладных даных аб часе пабудовы кожнага з дамоў іх гаспадарах і установах, што там знаходзіліся. Таксама і стыль пабудовы шмат дзе можна вызначыць даволі ўмоўна, сыходзячы з суб’ектыўных крытэрыяў. Акрамя гэтага, аўтары палічылі патрэбным згадаць некаторыя помнікі, якія перасталі існаваць, лакалізуючы іх, дзе гэта ўдалося, па сучасных адрасах...
Галоўная мэта нашага выдання — паспрыяць актыўнаму ўзаемадзеянню грамадства, дзяржаўных структураў, бізнесу ў напра.мку рацыянальнага і максімальна эфектыўнага выкарыстання гістарычнай прасторы гэткага унікальнага месца, якім з’яўляецца Гродна.
I ўсё ж такі гэты даведнік — усяго толькі пачатак вялікай працы, толькі спроба ацаніць нашае агульнае «месца памяці», тую спадчыну, што дасталася сённяшнім гродзенцам і пра якую мы ўсе павінны дбаць, каб не страціць свайго аблічча...
4
«...Кажная вулачка, амаль кожны дворык старога Гродна мае сваю гісторыю. Іх пачаткі сягаюць часам нават у вельмі далёкае мінулае. Разам з тым, як шоў час, з 'яўляліся новыя будынкі, новыя плошчы і новыя вуліцы — адначасова старая постаць горада з кожным Онём заціралася ўсё больш, перахоозячы зрэчаіснасці ваўспаміны...»
J. Jodkowski <■ Grodno». Str. 76.
Ва ўзнікненні назваў гарадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XXII стст. наглядаецца пэўная заканамернасць: у значнай колькасці яны паходзілі ад назвы малой ракі на месцы ўпадзення якой у больш вялікую і стаяў горад. Так на сутоцы Полаты і Дзвіны ўзнік Полацеск, цяпер Полацк; на месцы, дзе Віцьба ўпадае ў Дзвіну — Віцебск; на месцы сутокі Менкі са Свіслаччу, відавочна, знаходзілася першае пасяленне, якое ў будучым стала Менскам, а сёння Мінскам: там, дзе Ваўковыя ўпадае ў Рось, паўстаў Ваўкавыск. Дарэчы. на месцы ўпадзення ракі Вільня ў Нярыс (Вілія) узнік горад Вільня.
Існуе цэлы шэраг версіяў назвы «Гродна», дакладней, старажытных славянскіх варыянтаў, вядомых злетапісаў— Городзен і Горадня. Мы не збіраемся, у дадзеным выпадку, праводзіць дыскусію гістарычнапалітычнага характару, аспрэчваючы ўжо вядомыя версіі ўзнікнення назвы. Папросту мы хочам прапанаваць свой варыянт ўзнікнення назваў «Горадзен», «Горадня», які, на нашу думку, дастаткова праўдападобны, паколькі ён цалкам стасуецца з этымалогіяй узнікнення назваў іншых сярэднявечных беларускіх гарадоў.
Гідронімы наваколляў Гродна маюць розную моўную аснову: Котра— балцкую, Гожа. хутчэй за ўсё, таксама. Ласосна— фінаўгорскую. Раку, на месцы ўпадзення якой у Нёман і было заснавана Гродна, цяпер называюць Гараднічанкай. У XVIII ст. яе называлі Гарадніца, а ў XVI ст., відавочна, ад самага пачатку існавання паселішча, — Горадня.
Назва гэтая, безумоўна. славянская, якая, дарэчы, супадае з адным з летапісных варыянтаў. Тое, што не захавалася больш ранняя, балцкая ці фінаўгорская, назва ракі, можа, між іншым, азначаць, што тэрыторыя, на якой было заснавана сучаснае Гродна, адваяваная ў мястдовых балцкіх плямёнаў узброеным шляхам. Славянская назва — Горадня азначае, што рака была неаднаразова перагароджана «езамі» або «язамі»— стацыянарнымі рыбалоўнымі ўлоўкамі. Калі прыняць наш варыянт узнікнення
5
назвы Гродна, то горад на месцы ўпадзення ракі Горадні ў Нёман меў бы назву «Горадзенск» ці «Горадзен» — апошняя і фігуруе ў стараславянскіх летапісах.
Новаствораныя ўсходнеславянскія гарады складаліся, як правіла, з умацаванага «горада» і неўмацаванага вакольнага горада непадалёку. У Гродне XII ст. «горад» размяшчаўся на тэрыторыі Старога замка, а вакольны горад — на месцы Новага замка. Пазней вакольны горад быў таксама абнесены мураванымі сценамі, а дзеля таго, каб адрозніваць два «горады», сталі ўжываць назвы «Верхні горад» і «Ніжні горад», якія ў XV ст. былі пераназваныя ў «Верхні замак» і «Ніжні замак». Тэрыторыя, якая знаходзілася ніжэй замкаў, называлася «Падзамча» і ў сваю чаргу ўваходзіла састаўною часткаю ў Падол — квартал горада, які размяшчаўся ўздоўж Нёмана на прыбярэжных тэрасах вышэй па цячэнні таго месца, дзе Гараднічанка ўпадала ў Нёман.
Вышэйпералічаныя старажытныя тапонімы Г'родна зніклі з ужывання ў розны час, хіба што ў назве вуліцы Падольнай чытаюцца сляды тапоніма «Падол».
Магчыма, ужо ў XII ст. з’явіўся тапонім «Курган», які хутчэй за ўсё азначаў месца пахавання язычнікаў— жыхароў Гродна, якія доўгі час жылі разам з хрысціянамі. Яшчэ на пачатку XIX ст. існавала «Вулачка на Курган» — завулак у раёне вуліц Свярдлова і Парыжскай камуны, якая і сведчыла аб назве гэтага тапоніма. Цяпер гэтая тэрыторыя занята пасляваеннымі забудовамі.
Хутчэй за ўсё ў часы паміж панаваннем князёў Гедыміна і Вітаўта ўзнікла назва «Нямецкі рынак», аднак нельга выключаць і ранейшае ўзнікненне гэтай назвы, паколькі ў мове XII ст. «немцам» называлі кожнага неславяніна. Як бы там ні было, «Нямецкі рынак» існаваў у Гродне і ў XIVXIX стст., напачатку XX меў назву «Казіны рынак». Месца гэта і сёння лёгка вызначыць — гэта заасфальтаваная пляцоўка ў раёне вуліц Вялікая і Малая Траецкая, праз дарогу ад вуліцы Дамініканскай.
Барысаглебскую царкву ХП ст. жыхары Гродна больш ведаюць як Каложскую царкву. Існуе ўжо амаль легенда, згодна з якой пасля аднаго з паходаў на Пскоў, не заваяваўшы самога горада. князь Вітаўт прывёў з разрабаванага прыгарада Пскова — Каложы — практычна ўсіх ягоных жыхароў і пасяліў на велікакняскай зямлі насупраць замка. Так з'явілася прадмесце Каложа, а старажытная царква атрымала другую назву — Каложская.
6
Каложскае прадмесце ад другога, не менш старажытнага прадмесця— Сухога Сяла— аддзяляў роў, накіраваны ўбок Гараднічанкі, які і зараз «чытаецца» ў Новым парку на поўдзень ад ГТалаца піянераў. Сухое Сяло згадваецца ў дакументах напрыканцы XVXVII стст. Месцілася яно ад згаданага рова ў Новым парку да сучаснай вуліцы Віленскай.
Як ужо было сказана вышэй, Гарадніцай называлі ў XVIII ст. раку Гараднічанку. Акрамя таго. прыкладна з канца XV ст. пад назвай «Гарадніца» ў дакументах згадваецца велікакняская вёска і двор каля Гродна. Менавіта на гэтай тэрыторыі Антоні Тызенгаўз і пабудаваў свой «ідэальны горад». Аднак тапонім «Гарадніца» больш старажытньг і не выключана, што вёска Гарадніца ўзнікла ўжо ў XII ст. У XVXVII стст. часта замест «двара» ў дакументах згадваецца драўляны «Замак на Гарадніцы», які даволі падрабязна апісаны ў інвентарах. Гэты аб'ект знаходзіўся, хутчэй за ўсё, на тэрыторыі сучаснага парку Жылібера недзе ў раёне старога фантана.