• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каложы да фартоў гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч

    Ад Каложы да фартоў

    гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік
    Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 92с.
    Мінск 2008
    50.56 МБ
    У палацы Стэфан Баторый прымаў пасольствы, адсюль выступіў у ваенны паход на Смаленск і Пскоў, выязджаў на паляванні. Тут ён цяжка захварэў і памёр 12 снежня 1586 г. Вельмі часта наведваў сваю гродзенскую рэзідэнцыю і кароль Уладзіслаў IV. Разам з узвядзеннем палаца на месцы Верхняга замка ў 80я гады XVI ст. змянілася забудова і суседняга ўзвышша, што было адлюстравана на гравюры 1600 г. Т. Макоўскага. Пасля рускапольскай вайны сярэдзіны XVII ст. замкі сталі значна пашкоджанымі. У 1673 г. на Варшаўскім сейме прымаецца рашэнне аб правядзенні кожнага трэцяга генеральнага сейма ў Гродне. Пасяджэнні планавалася праводзіць у Старым замку, і таму паўстала пытанне аб тэрміновым аднаўленні каралеўскай рэзідэн
    
    48
    
    3
    
    цыі для патрэб сейма. Рамонтнабудаўнічыя работы адбываліся на працягу пяці гадоў пад кіраўніцтвам вялікага літоўскага канцлера Крыштофа Паца. Каля замкавай сцяны з боку Нёмана быў узведзены будынак, які прызначаўся для пасяджэнняў сейма і меў дзве залы — Пасольскую і Сенатарскую. Сенатарская зала праз галерэі і вежубраму злучалася з каралеўскім палацам. Быў спрошчаны фасад самога палаца: перароблены вокны, ляпны барочны дэкор змяніў каменныя аблямаванні (ліштвы), ліквідаваны эркеры, а замест рызаліту з лесвіцай з'явілася аднапралётная лесвіца барочнага тыпу. Першы гродзенскі сейм пачаў свае пасяджэнні ў снежні 1678 г., яго маршалам быў Францішак Сапега, літоўскі канюшы. На гэтым сейме было зацверджана Андросаўскае перамір’е з Расіяй. Чарговы сейм праходзіў у 1688 г. У хуткім часе адбылася нейкая значная катастрофа, якая вымусіла весці ў замку аднаўленчыя работы, а ў 1699 г. трэці і апошні раз паслы і сенатары сабраліся на сейм у сценах Старога замка. У 1729 г. у Старым замку адбылася чарговая рэканструкцыя. якой кіраваў архітэктар Пёпельман. Былі знесены флігелі з боку Гараднічанкі, уздоўж нёманскай часткі замкавых сцен пабудавалі казарму, двор забрукавалі пад плай,. Дэкор фасадаў самога палаца быў знішчаны, дах пакрыты жалезам. Над цэнтральнай часткай палаца надбудавалі трэці паверх, што дазволіла стварыць двухсветлавыя залы. Пасля рамонту ў Старым замку размясцілі розныя службы і частку світы караля.
    б) Ніжняя царква. Твор архітэктуры Гродзенскай школы дойлідства. З’яўлялася саборным храмам замка. Уяўляў сабой прамавугольны ў плане (16.8 х 11,6 м) будынак са зрэзанымі вугламі, падзелены 6 слупамі на 3 нефы, цэнтральны з якіх завяршаўся паўкруглай апсідай, бакавыя — акруглымі нішамі ўтоўшчы сцяны, выкладзенай тонкай цэглайплінфай на вапнавай рошчыне. Падмурак складзены з дробных камянёў без вапнавай рошчыньт. Дах меў пакрыццё са свінцовых лістоў і купал у завяршэнні, бліжэй да заходняга фасада, аб чым сведчыць размяшчэнне апорных слупоў. Знадворку і ўнутры сцены крапаваны плоскімі лапаткамі, у верхняй частцы размяшчаліся вокныбіфорыумы. Дэкор фасадаў стваралі абчасаныя гранітныя глыбы, каменная паліхромная інкрустацыя, маёлікавыя ўстаўкі ў форме крыжа карычневага і зялёнага колераў, круглых разетак. У паўднёвазаходнім вуглу храма захаваліся рэшткі вітых сходаў, якія вялі на хоры. Залу перакрывала цыліндрычнае скляпенне на падпружных арках. Царква мела 3 уваходы па галоўных восях падкупальнага квадрата. Акустыку залы пашырала выкарыстанне галаснікоўрэзанатараў. Падлога мела мазаічны маёлікавы плітачны набор зялёнага. жоўтага і карычневага колераў. Знойдзены дэталі ўбрання драўлянай алтарнай перагародкі — пазалочаныя медныя лісты з выгравіраванымі выявамі апосталаў Фядота, Паўла і Сі мяона ў абрамленні расліннага і плеценага арнамента. Іпацьеўскі летапіс паведамляе аб пажары царквы 1183 г., які прывёў яе да разбурэння. У XIIIXIV стст. зруй
    
    49
    
    3                         ___________________________
    
    наваныя сцены храма служылі агароджай невялікіх могілак. Руіны храма адкрыты ў 1932—1933 гг. у час раскопак Замкавай гары (кіраўнік Ю. Ядкоўскі). У 1937—1939 гг. іх даследаваў 3. Дурчэўскі, з 1949 г. раскопкі прадоўжыў археолаг М. Варонін.
    в) Верхняя царква — Пабудавана прыкладна ў XIV ст. на месцы больш старажытнага храма на брукаванай платформе. Уяўляла сабою невялікі, квадратны ў плане храм (8,9 х 8,9 м) са срэзанымі вугламі, цаглянай падлогай і паўкруглайэліптычнай апсідай. Сцены царквы былі рознай таўшчыны і непаралельныя паміж сабою. Адкрыта ў 1933 г. Ю. Ядкоўскім падчас археалагічных раскопак на Замкавай гары. Пасля кансервацыі ў 1939 г. была перанесены ў асобны павільён, дзе захоўваецца да гэтага часу.
    г) княжацкі церам — Пабудаваны ў другой палове XII ст. Мураваньг двухпавярховы палац. Адкрыты у 1932 г.
    д) мост — Цагляны арачны мост пабудаваны у другой палове XVII ст. замест драўлянага.
    Замак і архелагічныя помнікі на Замкавай гары патрабуюць звыштэрміновай кансервацыі.
    
    Замкавы тупік // Цесная, Мясная Яўрэйская, Scliustergang — Сфармавалася як завулак ад вул. Замкавай уздоўж юрыдыкі Масальскіх. На пачатку вуліцы — мемарыял памяці ахвяр гродзенскага гета.
    
        Захарава // Новая, Артылерыйская, Artyleryjska, Jupiterstr.
    
    Захарава № 22 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад драўлянай эклектыкі.
    Захарава № 24 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад арыгінальнай архітэктуры. Прызначаны пад знос.
    Захарава № 25 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад эклектыкі.
    
    50
    
    к
    
    Калючынская // Калюцінская, Каложская, Калужанская, Цюрэмны завулак, Залатарскі завулак, Marienburgstr., Пасіянарыяў— Упершыню згадваецца ў 1561 г. Асноўная гістарычная частка забудовы адносіцца да перыяду пасля 1885 г. Частка дамоў была пашкоджана падчас Другой сусветнай вайны, частка — разабрана падчас будаўніцтва кінатэатра «Гродна». На пачатку 1990х насупраць турмы быў знесены прыгожы дом з элементамі стылю мадэрн.
    Калючынская № 1 — Год пабудовы— 1890.
    Калючынская № 3 — Даходны дом. Год пабудовы — 1889. Эклектыка.
    Калючынская № 5 — Год пабудовы— 1889. Эклектьтка.
    Калючынская № 6 — Пабудаваны на пачатку XX ст.
    Калючынская № 8 — Пабудаваны на пачатку XIX ст.
    Калючынская № 10 — Пабудаваны на пачатку XX ст.
    Калючынская № 16 — Пабудаваны напрыканцы XIX ст.
    Калючынская № 23 — Дом Майгорна, хедэр Захарыя Фінкеля, Яшэва. Пабудаваны напрыканцы XIX ст. У «Гродзенскай праўдзе» не так даўно з’явіўся ліст «аднаго з жыхароў дома» з прапановай аб ягоным зносе ў сувязі з «аварыйным станам».
    
        Камунальная // Rzeznincka, Schlachthofstr.
    
    Камунальная № 2 — Мемарыяльная дошка памяці 3. Салаўёва на Першым гарадскім клінічным шпіталі. У комплексе будынка шпіталя захаваліся камяніцы старога гарадскога шпіталя з пачатку XX ст.
    Камунальная № 3 —Былыя яўрэйскія могілкі, стадыён «Чырвонае знамя». У 1963 г. на месцы могілак пабудаваны стадыён. Аўтары праекта — архітэктар В. Бажкоў, інж. Н. Філітовіч. Сярод іншых была знішчана магіла паэта Л. Найдуса. Зараз стадыён у стадыі чарговай рэканструкцыі. У 2007 г. тут была змешчана мемарыяльная дошка ў памяць яўрэйскаму насельніцтву горада.
    Камунальная № 32 — Былая яўрэйская рэзня.
    
    Карбышава // Полевая, Polna, Napoleona— Пачалася фармавацца не раней 1795 г. Канчаткова склалася ў 1862 г. як вуліца да камерцыйных складаў пры чыгунцы.
    Карбышава № 3 — Гл. Сацыялістычная № 22.
    Карбышава № 7 — Год пабудовы — 1902.
    Карбышава № 7а — Год пабудовы — 1900. Эклектыка.
    Карбышава № 9 — Год пабудовы — 1900. Каштоўны прыклад эклектыкі.
    
    51
    
    к
    
    Карбышава № 10 — Клуб «Беларуская хатка». Год пабудовы — 1888. Тут жылі ў 1919 г. Та.маш Грыб і Паўліна Мядзёлка.
    Карбышава № 11 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Пасля капрамонту.
    Карбышава № 13— Пабудаваны ў 1950х гадах. Добры прыклад «сталінскага ампіру».
    Дом Міхася Васілька— аднапавярховы драўляны, які згодназ афіцыйным заключэннем «з’еў грыбок», у сувязі з чым бьтў разабраны. На яго месцы ў 1975 г. пабудаваны чатырохпавярховы будынак Гродзенскага філіяла беларускага інстытута па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб'ектаў жыллёваграмадзянскага прызначэння— архітэктар В. Ягошын. 3 1986 па 1990я гады на будынку мелася мемарыяльная дошка ў гонар Міхася Васілька. У 2005 г. новая дошка з'явілася зусім на іншым будынку — на рагу вул. Васілька і Кірава.
    Карбышава № 17 — Павятовы банк. Год пабудовы — 1931. Аўтары праекта — архітэктары С. Валконскі і М. Шчука. Прыклад канструктывізму.
    Карбышава № 19— Пабудаваны прыкладна ў 1930х гадах. Добры прыклад драўлянага канструктывізму з мураваным гаражом у двары ўтым жа стылі.
    Карбышава № 24 — Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Эклектыка.
    Карбышава № 24а — Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Эклектыка.
    Карбышава № 28 — Гарадская станцыя худкай медычнай дапамогі. Мураваньі. Стыльны прыклад канструктывізму.
    
    Касманаўтаў праспект // Смаленскі тракт, Лідскі тракт, паштовы сталічны тракт на Вільню, Скідальская застава, Skidelska, Skidelerstr. Уключаецца ў гарадскую тэрыторыю ў XIX ст. разам з пабудовай тут шэрагу вайсковых аб’ектаў. Зараз гэта галоўная магістраль. якая звязвае горад і вытворчае аб’яднанне «Азот».
    Гарбаты (чортаў) мост (праз чыгунку) — Пабудаваны ў XIX ст. Разабраны на пачатку XXI ст.
    Касманаўтаў праспект № 1 — Сінагога на Аляксандраўскай слабадзе. Пабудавана ў пачатку XX ст.
    Касманаўтаў праспект № 2а — Жылы дом. Пабудаваны ў 1964 г. Першы гарадскі шматпавярхоўны будынак савецкіх часоў. Прыкладна на гэтым месцы на пачатку XVIII ст. знаходзілася карчма «Пагулянка». Праіснавала да канца XIX ст. Тыповая прыгарадная карчма. у якай месціліся невялікі шынок, гатэль, канюшня і карэтня.
    
    52
    
    ________________________________________ к
    
    Касманаўтаў праспект № 26 — Стралковы гарадскі арсенал, вайсковыя казармы 26й артылерыйскай брыгады, дом ДТСААФ. Год пабудовы — 1902.
    Касманаўтаў праспект № 6 — Новы яўрэйскі дзіцячы прытулак. Год пабудовы— 1918. Мадэрн. Пасля Другой сусветнай вайны надбудаваны трэці паверх. Пасля рамонту летам 2007 г. фасад будынка быў абшыты гіпсакартонам, страціўшы арыгінальны выгляд.
    Месца пакарання Міхала Валовіча // былая плошча Валовіча. Зараз — спальны раён. Праспект Касманаўтаў № 2937.
    Касманаўтаў праспект № 8 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад цаглянай эклектыкі. Уваходзіўу комплекс вайсковых збудаванняў.
    Касманаўтаў праспект № 86 — Артылерыйскі парк. Пабудаваны на пачатку XX ст.