Ад Каложы да фартоў
гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік
Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 92с.
Мінск 2008
Маставая № 39 — Махорачная фабрыка Іоселя Лейбавіча Шарашэўскага і Файвеля Шабшалевіча Русоты. Machoczarnia, казармы, гарадскія казармы, казённыя казармы, корпус тонкасуконнага камбіната. Год пабудовы — 1867. Будынак неаднаразова рэканструяваны. Восенню 1939 г.— месца абароны польскіх салдатаў. У XVI ст. тут знаходзілася Чэснахрэстная царква. у XVII ст. — стары драўляны кармяліцкі касцёл. у XVIII ст. — палац Мураўскага.
Маставая № 40 — Рэзідэнцыя ўніяцкага мітрапаліта ў Гродне. Год пабудовы— 1743.
63
м ______________________________________________
Міру // Lowiecka — Ogrody wazywny, Laubengasse. Ha вуліцы захаваліся чугунныя ліхтарныя слупы 1950х гадоў з вельмі характэрнымі ўпрыгожаннямі.
Міру № 15 — Помнік Д. Карбышаву. Пастаўлены ў 1975 г. перад будынкам сярэдняй школы № 15. Скульптар А. Салятыцкі.
Міцкевіча // Сувораўская, Mickiewicza, ScholtzStr. — Сфармавалася ў другой палове XIX ст. на землях, адкупленых у князёў ДруцкіхЛюбецкіх. У 1970х і 1990х гадах ансамбль вуліцы быў «разбіты» ўзвядзеннем шматпавярховых будынкаў жылога дома і банка.
У скверы на рагу вуліц Міцкевіча і 17 верасня ўзвышаўся вялізны драўляны крыж, які пасля вайны спілавалі паводле загаду савецкіх уладаў.
Міцкевіча № 4 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
Міцкевіча № 7 — Год пабудовы — 1935.
Міцкевіча № 9 — Год пабудовы — 1932.
Міцкевіча № 12 — Год пабудовы — 1896.
Міцкевіча № 13a— Год пабудовы— 1907. Эклектыка з элементамі мадэрну.
Міцкевіча № 16 — Год пабудовы — 1910.
Мічурына
Мічурына № 2 — Пабудаваны ў 19201930я гады.
Мічурына № 14 — Пабудаваны ў 1936 г.
МОПРаўская // Narodowa, Toepfergasse
МОПРаўская № 6 — Тыповая местачковая камяніца ў стылі эклектыкі.
Мядовая
Мядовая № 3 — Пабудаваны ў 1930х гадах. Прыклад «крэсовай» сядзібы.
Мядовая № 4 — Пабудаваны ў 1930х гадах. Прыклад драўлянага канструктывізму.
Мядовая № 5 — Пабудаваны ў 1930х гадах. Прыклад драўлянага канструктывізму.
64
н
Найдуса Ляона // Хлебны завулак, Халодны завулак, Pekarska, Najdusa, Tischlergasse — Сфармавалася ў XV ст. як завулак паміж вуліцамі Віленскай і Вялікай Траецкай. Сёння, па сутнасці, поўнасцю перабудавана.
Найдуса № 1 — Дамы Лейбы і Фейгі Найдусаў. Год пабудовы— 1880 (па іншых звестках — 1885). Канчаткова дабудаваны ў 1924. У XVII ст. участак належаў князям Масальскім. Тут знаходзіліся склеп змешаных мануфактурных тавараў, майстэрня дамскіх плаццяў Міны Веліч, кандытарская Катоўскага. дробязная лаўка з продажам табачных вырабаў Брайны Цыпкін, пральня Евы Ліцкевіч, фотамайстэрня Рубінштэйна. піўная лаўка ў разліў і на вынас Якава Чартка і інш. Магчыма, у ім жыў паэт Л. Найдус. Апошні ўладальнік — фірма «АВС».
Найдуса № 7 — Банк. Пабудаваны на пачатку XX ст. Моцна перабудаваны.
65
п
Падольная // Podolska, Podolskaja, Подольная, Karlstr./Uferstr. — Частка старажытнага Гродзенскага падола. Гістарычная забудова не захавалася. У сувязі з праектам будаўніцтва новых пад'езных шляхоў да моста знаходзіцца пад пагрозай знішчэння культурнага пласта.
Падольная № 34 — Пабудаваны ў XX ст. Небагаты гарадскі дом.
Падольная № 43 — Пабудаваны ў XX ст. Тыповая местачковая камяніца.
Падольная № 43 — Палац Румеля, Аляксандраўскае рамеснае вучылішча. Пабудаваны на пачатку XIX ст.
Падпярэселка
Літоўскі ручэй — Упершыню згадваецца ў дакументах за 1498 г. Зараз безыменны ручэй у бок Новага моста.
Паліграфістаў // Варшаўская, Eisenbahnweg
Паліграфістаў № 16— Скідальскі рынак, Крыіы рынак, Цэнтральны рынак. Год пабудовы — 1976. Прыклад гандлёвых збудаванняў новага тыпу.
Панямунь // Загарадная рэзідэнцыя караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Сядзібнапаркавы ансамбль, створаны ў 1771 г. паводле праекта архітэктара Ю. Аляхновіча, дабудоўваўся ў XIX ст. Уласнасць Страінскага, князёў ДруцкіхЛюбецкіх, гродзенскага павятовага маршалка Ляхніцкага. Ад маёнтка Панямунь захаваліся капліца, дом і стайня. Усе будынкі выкарыстоўваюцца гаспадарчымі службамі горада Гродна. Усе ў вельмі запушчаным стане.
Паповіча
Яўрэйскія могілкі — Адзіныя ўцалелыя яўрэйскія могілкі ў горадзе.
Паповіча № 3 — Кінатэатр «Кастрычнік». Год пабудовы — 1987. Індывідуальны праект У. Еўдакімава, Л. Вільчко і У. Шапавалава.
Паповіча № 5 — Гасцініца «Гродна». Год пабудовы — 1985.
Форт № 4 фортавай лініі 18871892 гг. — Стадыён каля СШ № 12. Захавалася значная частка. На валах знаходзяцца месцы для балельшчыкаў.
Парк Жылібера— На месцы былога каралеўскага замка на Гарадніцы. Бярэ пачатак ад парку часоў А. Тызенгаўза вясной 1776 г., калі ў Гродна быў запрошаны французскі прафесар медыцыны, батанік і анатам Жан Эмануэль Жылібер. Па дамове з А. Тызенгаўзам, падпісанай 9 мая 1776 г., ён павінен быў «залажыць сад, неабходны для школы медычнай». У цэнтры саду знаходзіўся домік садоўніка. які павінен быў яго даглядаць. з двюма аранжарэ
66
ямі. Пасля 1781 г., калі А. Тызенгаўз быў зняты са сваіх пасад, частка найбольш каштоўных раслін была перавезенаў Вільню. Рэшткі каралеўскага батанічнага саду належалі вайсковаму шпіталю, які размяшчаўся побач. Таму да пачатку XIX ст. называлі яго «лазаретный» (шпітальны). Са стварэннем губернскай улады ён стаў часткай Гарадніцкага саду ці, як яго называлі яшчэ — Губернатарскім.
У другой палове XIX ст. Гарадніцкі сад стаў публічным. Найбольш ўпарадкаваным быў участак, які прылягаў да Гараднічанкі і губернатарскага дома. Тут зрабілі рамантычную «Швейцарскую даліну» з абрывамі, воднымі люстэркамі, якія размяркоўваліся тэрасамі, з лёгкімі ажурнымі масточкамі. У 1924 г. тут закладзены гарадскі парк паводле плана прафесара Таньскага. Чыгунная агароджа з боку вул. Ажэшкі, якая захавалася да нашагачасу, была зроблена паводле праекта Ю. Ядкоўскага і на замову магістрата ў яўрэйскай рамеснай школе. На пачатак 1920х гг. у парку, з боку вул. Акадэміцкай, працаваў летні лакаль клуба «Муза», — з більярднаю, асобнымі кабінетамі, чытальняй, залаю, буфетам і кухняй. Побач стаяла старая кузня часоў А. Тызенгаўза (пазней— уласнасць Ганаратьт Завіслоўскай), разабраная ўжо пасля 1950 г. У 1926 г. настаўнік гімназіі імя А. Міцкевіча Я. Каханоўскі арганізуе побач з паркам агарод і клумбы. Таксама ў парку былі гарадошная пляцоўка і драўляны масток цераз Гараднічанку — Мендарпляц. Ян Каханоўскі з дазволу магістрата ў 1926 г. заклаў у паўночнаўсходняй частцы гарадскога парку школьны батанічны сад. У 1928/29 школьным годзе адкрыўся заалагічны аддзел, які стаў асновай для арганізацыі ў 1929 г. гарадскога заапарку. У 1950я гады вакол парку была зроблена агароджа з кованых эклектычных бардзюр, дэмантаваных з разбуранага моста над Нёманам. Тады ж з боку вул. Дзяржынскага быў пастаўлены помнік Сталіну—Леніну. У 1951 г. на ease былога біялагічнага саду Я. Каханоўскага адчыняецца абласная станцыя юных натуралістаў. Першым яе кіраўніком стаў Н. Жаваранкоў. Для яе працы выкарыстоўвалі ўтым ліку захаваную з 1920х гадоў аранжарэю«памаранчарню».
У гады Другой сусветнай вайны ў былым будынку гімназіі знаходзіўся савецкі палявы ваенны шпіталь. Тэрыторыя школьнага батанічнага саду была выкарьгстана пад могілкі. Было захавана каля тысячы савецкіх салдат. Пазней перазахавалі ў адной брацкай магіле паблізу Гараднічанкі. У 1953 г. станцыя перанесена на вул. Камунальную, але аранжарэя заставалася яе філіялам яшчэ да канца 1950х гадоў. У далейшым тэрыторыя былога батанічнага саду была поўнасцю ўключана ў склад гарадскога парку. Усе расліны, уключаючы пробкавае дрэва часоў Жылібера, былі знішчаны, а на іх месцы пабудавана некалькі каруселяў. Рашэннем гарвыканкама ад 15 верасня 1989 г. парку было нададзена імя прафесара Ж. Жылібера. У траўні 1991 г. Саўмін БССР зацвердзіў пастанову аб усталяванні бюста навукоўцу, аднак гэтае pa
67
п
шэнне не было выканана. Апошняя рэканструкцыя парку. падчас якой з'явілася новая «Швейцарская даліна», адбылася ў 2005 г„ аднак ужо ў 2006 г. напярэдадні чарговага свята тут быў знесены будынак старой аранжарэі. Тады ж былі знесены драўляны кінатэатр «Летні» — апошнія гады ў ім месціўся клуб «Клетка», і «Лакамка» — драўляны павільён на ўваходзе у парк з боку плошчы Леніна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — Пахаваны 46 воінаў і 4 партызаны. Сярод іх Героі Савецкага Саюза Юрый Іўліеў (19231945). Вольга Санфірава (19171944) і Вольга Соламава (19201944).
Парк Каложскі //Goma, Новы парк, паркімя 40годдзя ВЛКСМ — Калажанскае плато, на якім засаджаны парк, зараз актьтўна забудоўваецца. Упершыню амаль за дзесяць стагоддзяў на гэтым месцы павінны з'явіцца жылыя (элітныя) кварталы.
Помнік у гонар 850годдзя Гродна— Усталяваны ў 1978 г. да 850годдзя першага згадвання Гродна ў Іпацьеўскім летапісе пад 1128 г. Скульптар Г. Буралкін. архітэктары А. Каралькоў, Г. Пешкаў. Вышыня 31 м.
Парк Румлеўскі // На паўднёваўсходняй ускраіне жылога мікрараёна Прынёманскі2. Існаваў ужо ў XVIII ст. Належаў I. Ляхніцкаму, Я. Румелю, К. Відацкаму, А. Васількоўскаму. У 1886 г. удавой апошняга перададзен пад вайсковы лагер. У цэнтры стаяў сядзібны дом, да якога вяла кляновая алея (захавалася часткова). У паўночназаходняй частцы захавалася шатровая вежа. узведзеная ў 1880 г. з бутавага каменю. У цэнтры паўднёваўсходняй часткі вялізная паляна, абкружаная асобнымі курціна.мі. Сярод пасадак ліпа, таполя, каштан, вяз, клён, бэз. Парк — помнік садовапаркавага мастацтва. Менавіта «на Румлёўцы» ў чэрвені 1938 г. пры геалагічнай разведцьт межледніковых пластоў Я. Каханоўскі знайшоў ікл маманта, які бьгў перададзены ў гарадскі музей. Там жа С. Жыўна адшукаў парэшткі шарсцістага насарога. Па планах «рэканструкцыі» ў бліжэйшыя дватры гады парку пагражае суцэльнае пакрыццё лясных сцежак пліткай і знішчэнне падлеска, што катастрафічна паўплывае на яго экасістэму.
Парыжскай камуны // Вуліца ад айцоўбернардзінаў да вуліцы на курган, Карэтны завулак, Bernardynska, Gartnerweg— Сфармавалася ў канцы XV ст. як дарога ад замка да каралеўскіх стайняў.
Парыжскай камуны № 1 — Касцёл Знаходкі святога Крыжа, былы манастыр бернардзінаў. Пачаў будавацца ў 1602 г. Будынкі касцёла і кляштара значна пацярпелі ад пажару ўчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 16541667 гг. У 1682 г. будынак кляштара перабудаваны. У X VIIX VIII ст. тут збі