Ад Каложы да фартоў
гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік
Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 92с.
Мінск 2008
Касманаўтаў праспект № 24 — Пабудаваны ў 19201930х гадах. Прыклад позняй эклектыкі.
Курган славы — Закладзены 17 верасня 1968 г. на ўшанаванне памяці барацьбітоў за савецкую ўладу. Сюды прывезена зямля з усіх раёнаў Гродзеншчыны, з брацкіх магіл воінаў Чырвонай Арміі і партызан, магіл Герояў Савецкага Саюза. пахаваных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
Каханоўскага // Krzyzaki, Gutsstr., ІЗучхозаўская.
Каханоўскага № 1 — Крама. Тыповая забудова гандлёвага прызначэння пачатку 1950х гадоў.
Каханоўскага № 13— Майстэрня Васіля К’ачана. Пабудавана напрыканцы XIX ст. Працавала шэсць мужчын. Толькі за 1889 г. тут было зроблена 18 помнікаў, на агульную сумму 900 рублёў.
Каханоўскага № 15— Пабудаваны напрыканцы XIX ст. Прыклад вельмі выразнай эклектыкі.
Каханоўскага № 17— Пабудаваны напрыканцы XIX ст. Прыклад вельмі выразнай эклектыкі.
Каханоўскага № 19— ГІабудаваны напрыканцы XIX ст. Прыклад вельмі выразнай эклектыкі.
Каханоўскага № 21 —Пабудаваны напрыканцы XIX ст.
Кірава //Мірсніцка (Мірыніцкая), Рэзніцкая, Паліцэйская, Listowskiego, LyckierStr— Сфармавалася яшчэ ўХУ ст. як вуліца, паралельная Смаленскаму тракту. Першая згадка аб ёй адносіцца да 1560 г. Вуліца моцна пацярпела ад пажару 1885 г.
53
к ____________________
Кірава № 1 — Былая езуіцкая калегія, турма. На пачатку XIX ст. пад губернскую турму быў адведзены двухпавярховы каменны флігель, што ўваходзіў у комплекс будынкаў езуіцкага калегіума (зараз на тэрыторыі турэмнага комплексу). У 1802 г. гродзенскі губернатар Кошалеў перадаў будынак калегіума ў распараджэнне Гродзенскага прыказа грамадскага апекавання. У 1817—1820 гг. перабудаваны па праекце архітэктара Лянгоскага пад гродзенскі турэмны замак. У кастрычніку 1821 г. натэрыторыі гродзенскага турэмнага замка была пабудавана капліца пад назвай «Св. Пятра ў аковах». У канцы 1820х гадоў частка былога калегіума была перададзена вайсковаму ведамству. У 1840 г. была перабудавана турэмная царква. У 1853 г. пад кіраўніцтвам архітэктара Мікульскага пачынаецца будаўніцтва двух невялікіх флігеляў, якія далучаюцца да корпуса турэмнага замка. У 1858 г. была разабрана хата ката з мэтаю перашкодзіць магчымым спробам уцёкаў, бо яна прымыкала да турэмнай сцяны. У 1861 г. адбываецца чарговы рамонт, а ўжо ў сакавіку 1863 г. тут з’яўляюцца першыя удзельнікі паўстання. Колькасць палітычных вязняў у хуткім часе ўзрасла настолькі, што турэмныя ўлады вымушаны былі перавесці крымінальных злачьгнцаў у былы кармеліцкі манастыр. Чарговыя працы па пашырэнні турмы праводзіць гродзенскі купец Андрэс пад кіраўніцтвам інжынерпадпалкоўніка Арнольда. У 1912 г. на тэрыторыі турмы будуецца корпус для вобыску і спатканняў.
Кірава №3— Дом Хаіма Бронервейна. Год пабудовы— 1878. Узор эклектыкі. У 1920я гады тут жыў рабін Хаім Беластоцкі.
Кірава № 5 — Дом Марыі ВэнжыкВідоўскай. Год пабудовы — 1898. Эклектыка. Сярод жыльцоў у 1920я гады былі пасол у польскі сейм прафесар К. Лашкевіч. Тут жа працавала сямікласная яўрэйская школа «Tarbut». У кастрычніку 1930 г. знаходзілася рэдакцыя беларускай паланафільскай газетьт «Беларуская думка».
На доме знаходзілася мемарыяльная табліца ў гонар Лазара Земенгофа (18591917) — стваральніка мовы эсперанта, які ў свой час тут жыў.
Кірава № 5а — Год пабудовы — 1898. Тыповы флігель даходнага дома.
Кірава № 6— Год пабудовы— 1880. ГГерабудаваны ў 1931 г. пад гарадскі шпіталь.
Кірава № 7 — Дом ІПломы Швэйцара. Год пабудовы — 1890. Эклектыка. У 1920я гадыў жыў кіраўнік яўрэйскай школы Шмерэль Бадылкес.
Кірава № 8 — Магазін «У майстра». Тыповы будынак пачатку XX ст.
Кірава № 9 — Год пабудовы — 1880. Эклектыка.
Кірава № 10— Гл. Гараднічанская №30. У 1679 г. пляц паміж сучаснымі будынкамі № 1012 набыў Ордэн камедулаў з Віграў.
Кірава № 11 —Гл. Гараднічанская № 38.
54
к
Кірава № 12— Год пабудовы— 1887. Прьгклад пасляпажарнай забудовы Гродна.
Кірава № 12а — Год пабудовы — 1887. Тыповы флігель.
Кірава № 13 — Год пабудовы — 1914. Эклектыка.
Кірава № 14 — Гл. Сацыялістычная № 27.
К'ірава № 16 — Год пабудовы — 1890. Эклектыка.
Кірава № 18 — Год пабудовы — 1884. Цудам захаваўся пасля пажару 1885 г.
Кірава № 18а — Год пабудовы — 1890. Тыповы флігель.
Кірава № 22 — Год пабудовы — 1890. Прыклад стылю эклектыкі.
Кірава № 26 — Год пабудовы — 1888. Тыповы гродзенскі даходны дом.
Кірава № 26а —Дом архітэктара Плотнікава. Год пабудовы — 1889. Флігель. Пасля грунтоўна дабудаваны у 1970я гады.
Кірава № 27 — Год пабудовы — 1889. Эклектыка.
Кірава № 29 — Дом Баўмгартэна. Год пабудовы — 1900. Эклектыка. Магчыма, што на гэтае месцы ў 1614 г. пасля пажару была перанесена Васкрасенская царква.
Кірава № 29а — Год пабудовы — 1888. Эклектыка.
Кірава № 31 — Год пабудовы — 1885. Эклектыка.
Кірава № 32 — Дом купцоў Касоўскіх. Год пабудовы — 1912. Выключны для Гродна прыклад мадэрну. У доме былі кватэры з лазенкамі і клазетамі, пячное ацяпленне. Акрамя кватэраў тут месціліся харчовая крама і кравецкая майстэрня.
Кірава № 34 — Год пабудовы — 1904. Прыклад эклектыкі.
Кірава № 35 — Год пабудовы — 1900. Эклектыка.
Кірава № 36 — Год пабудовы — 1888. Каштоўны прыклад эклектыкі з элементамі мадэрну.
Кірава № 37 — Год пабудовы — 1886.
Кірава № 39 — Год пабудовы — 1890.
Кірава № 39а — Год пабудовы— 1890. Эклектыка. На будынку захаваліся каштоўныя архітэктурныя дэталі.
Кірава № 40 — Музычная пікола. Пабудаваны на пачатку XX ст.
Кірава № 41 — Год пабудовы — 1911. Эклектыка.
Кірава № 42 — Пабудаваны на пачатку XX ст.
Кірава № 43 — Год пабудовы — 1900. Эклектыка.
55
к _______________
Кірава № 45 — Магчыма, упраўлене гродзенскага павятовага вайсковага начальніка. Год пабудовы — 1887. Добры прыклад эклектыкі.
Купалы Янкі праспект
Стаянка каменнага веку адкрыта М. М. Чарняўскім у 1972 г. на ўсходняй ускраіне в. Солы (цяпер раён вуліц каля гатэля «Турыст»), Тут знойдзены крэмневыя прылады працы, фрагменты ляпных гаршкоў. У 1958 г. на гэтым месцы Ф. Д. Гурэвіч адкрыла і даследавала селішча культуры штрыхаванай керамікі (рубеж нашай эры).
Форт № 1 фортавай лініі 18871892 гг Каля бальніцы № 4.
56
л
Леванабярэжная // Lewa Nadbrzezna, Sokolnicza+Nadbrzezna, Holzstr.
Звярынец, Рачны порт — Зараз Занёманская набярэжная ніжэй Францысканскага касцёла. Велікакняскі звярынец упершыню згадваецца ў крыніцах у 1560 г„ аднак магчыма, што ён існаваў ужо ў XV ст. У ім утрымоўвалі ласёў, аленяў, касуль і нават зуброў. У 1653 г. гэты пляц арандаваў каралеўскі сакратар Лазар Маясевіч. Пазней частка зямлі былога звярынца адышла ў рукі Масальскіх, а частка дасталася кармелітам і брыгіткам.
Леванабярэжная № 2 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Драўляны прыклад эклектыкі. Магчыма, былая станцыя ратавання.
Леванабярэжная № 9— Пабудаваны на пачатку XX ст. Сціплы драўляны канструктывізм.
Леванабяражная № 29 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Перабудаваны цягам апошніх месяцаў.
Леванабярзжная № 39 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Драўляны прыклад эклектыкі.
Леванабярэжная № 41 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Драўляны прыклад эклектыкі.
Леванабярэжная № 42 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Драўляны прыклад эклектыкі.
Леванабярэжная № 43 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Драўляны прыклад эклектыкі.
Леніна // Сафійская, Іванаўская, Зялёная, Pilsudskiego, KonigsbergerStr., Сталіна — Прыкладна па гэтай вуліцы праходзіла лінія фартыфікацый ў XVII—XVIII стст. Вуліца сфармавалася на пачатку XIX ст.. аднак пачала актыўна забудоўвацца толькі напрыканцы XIX ст.
Леніна № 3 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
Леніна № 4 — Гарадское вучылішча, Пушкінскае вучылішча, Міністэрства беларускіх спраў, Батароўка (сярэдняя школа № 2 імя С. Баторыя), педагагічны коледж. Пабудаваны напрыканцы XIX ст. Прыклад цаглянай эклектыкі. У 1919 г. тут знаходзілася трохкласнае беларускае вучылішча; жылі беларускія дзеячы Л. ДзякуцьМалей і К. Салошык.
Леніна № 5, 7 — Комплекс прамысловых пабудоў канца XIX — пачатку XX ст.
Леніна № 9 — Сялянскі пазямельны банк, Камандаванне акругі корпуса III (ДОК ІП), Штаб арміі. Пабудаваны ў 1913 г. паводле праекта архітэктара Б. Астравумава. Прыклад архітэктуры стьтлю мадэрн. Правае кры
57
л _________
ло будынка паўстала ўдругой палове 1930х, як частка ДОК Ш, і было пабудавана ў стылі канструктывізму.
Мемарыяльная дошка Д. Карбышаву — Устаноўлена ў 1965 г. на ўшанаванне памяці Героя Савецкага Саюза генераллейтэнанта інжынерных войск Д. Карбышава. які ўчэрвені 1941 г. інспектаваў будаўніцтва ваенных умацаванняў у Беластоцкай вобласці і жыў у гэтым доме.
Леніна №10— Дом адваката Е. Дамбровы. Пабудаваны на пачатку XX ст.
Леніна № 11 — Год пабудовы — 1900. 3 элементамі мадэрну. Гэты будынак звязаны з дзейнасцю самых каларытных уГродне на пачатку 1970х гадоў хіпі.
Леніна № 12 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
Леніна № 14 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
Леніна № 15 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
Леніна № 16 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Моцна перабудаваная эклектыка.
Леніна № 17 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
Леніна № 18— «Польскае радыё». Год пабудовы— 1932. Прыклад канструктывізму.
Леніна № 19— Вельмі моцна перабудаваная эклектыка. У двары дома захаваліся гаражы пачатку XX ст.
Леніна №22— Дом урача А. Тальгейма. Год пабудовы— 1911. Стыль мадэрн. Аляксандр Тальгейм (18731937) нарадзіўся у Варшаве. Скончыў універсітэт у Кіеве. Пасля двух год працы ў Варшаве і пяці — у Поразаве пераязджае ў Гродна. дзе каля горада меў родавы маёнтак у Путрышках. 3 1905 г. — урач пры суполцы сясцёр міласэрнасці. У 1907 г. заклаў таварыства аматараў мастацтва «Муза», якое ўзначальваў да 1913 г. З'яўляўся старшынёй гарадскога таварыства ўрачоў, сябрам ВаршаўскаБеластоцкай урачэбнай палаты, сябрам праўлення гарадскога музея прыроды і інш.
У 19411944 гг. тут знаходзілася сядзіба Grunstuckgesellschaft. якая займалася геадэзічнымі распрацоўкамі, добраўпарадкаваннем і азеляненнем Гродна і ваколіцаў. У яе планы ўваходзіла, між іншым, рэстаўрацыя Швейцарскай даліны.