• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каложы да фартоў гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч

    Ад Каложы да фартоў

    гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік
    Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 92с.
    Мінск 2008
    50.56 МБ
    Леніна № 23 — Пабудаваны напрыканцы XIX ст. Эклектыка.
    Леніна № 24 — Год пабудовы — 1917.
    Леніна № 27а — Перабудаваная эклектыка.
    Леніна № 28 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыгожая эклектыка.
    Леніна № 31 — Звычайны прыклад местачковай забудовы пачатку XX ст.
    
    58
    
    _______                                     л
    
    Леніна плошча — У канцы XVIII ст. на месцы сённяшняй плошчы па даліне Гараднічанкі працавалі млын, пральня. бойня ды піваварны завод, які, дарэчы, абслугоўвалі чэшскія вінакуры. У1920Я гады на гэтым месцы працаваў адзін з лепшых у горадзе магазінаў радыётавараў Ханона Голдберга, у якім можна было набыць патэфоны, пласцінкі, радыёапараты Philips, Elektrit, Telefunken і заменныя часткі да іх. Сённяшні выгляд плошча набыла напярэдадні святкавання 70годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1987 г. па праекце архітэктараў А. Пархуты і Б. Шмыгі. Агульны кошт рэканструкцыі склаў па тых цэнах 900 тыс. рублёў. Цікавая дэталь: бетонныя пліты на плошчы падзелены базальтавай шашкай, якую ў розныя часы знялі з праезжай часткі вуліц.
    Леніна плошча № 2/1 — Гродзенскі гарвыканкам. Пабудаваны ў 1971 г. для гаркама КГІБ. Архітэктар В. Давыдзёнак. Прыклад адміністрацыйных збудаванняў 1970х гадоў.
    Помнік Леніну — Аўтар 3. Азгур. Устаноўлены ў 1987 г.
    Памятны знак «Нулявы кіламетр»— Метровай вышыні слуп з гербамі Гродна— аленем св. Губерта, выявай Зубра, знакам «Белаўтадор» і паказальнікамі адлегласці да іншых гарадоў.
    
        Лермантава // Загарадная слабада, Bergstr., Bazytijanska, Gorna, Ordensstr.
    
    Лермантава № 8 — Сядзіба Корпуса аховы пагранічча. Пабудаваны ў 1930х гадах. Тут у 1960я гады жыў вядомы дзеяч ТБШ Марцінчык.
    Лермантава № 25 — Пабудаваны ў першай палове XX ст. Мураваны. Без стылю.
    Лермантава № 31 — Школа. Пабудавана ў 1930я г. паводле тыпавога праекта. Стыльны канструктывізм.
    Лермантава № 35 — Пабудаваны ў 1930х гадах.
    Лермантава №38— Гарадскі асабняк, дом кіраўніка гродзенскага МДБ Фаміна, гатэльінтэрнат. Пабудаваны ў 1920—1930х гадах.
    
        Лялевеля
    
    Лялевеля № 31 —Драўляны. Сціплы прыклад канструктывізму.
    
    59
    
    м_____________________________________________
    
    Маладзёжная // Dziewocka, Навікоўская, Брыгіцкі завулак+Новая, Паштовы завулак, Bianeckiego, Nazaretanska, Franstr.+BraunbergerStr. — Частка вуліцы ўздоўж Брыгіцкага кляштара сфармавалася яшчэ ў XVII ст.
    Маладзёжная № 3 — Год пабудовы — 1887. Эклектыка.
    Маладзёжная № 4 — Завод ровараў і матацыклаў «Нёман» Старавольскага, завод Радыёпрыбор. Пабудаваны ў 18761912 гадах. Матацыклы на заводзе Старавольскага выпускаліся па ліцэнзіі BMW.
    Маладзёжная № 5 — Год пабудовы — 1931.
    Маладзёжная № 7 — Год пабудовы — 1910. Эклектыка.
    Маладзёжная № 9 — Год пабудовы — 1887. Эклектыка.
    
    Малая Траецкая // Над ровам Гарадніцы, Пры могілках яўрэйскіх, Могілкавая, Sw. Trojcy, lsza Narodowa, 8 марта— Сфармавалася ў XVXVI стст., як шлях з яўрэйскіх могілак на Нямецкі рынак. Драўляную забудову вуліцы знішчылі пажары 1865 і 1885 гг.
    Малая Траецкая № 5 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Пераробленая эклектыка.
    Малая Траецкая № 6 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Пераробленая эклектыка.
    Малая Траецкая № 11 — Год пабудовы — 1886. Элементы стылю эклектыкі. Перабудаваны.
    Малая Траецкая № 13 — Год пабудовы — 1875.
    Малая Траецкая № 15 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Пераробленая эклектыка.
    Малая Траецкая № 17 — Год пабудовы — 1890. Эклектыка.
    Малая Траецкая № 19— Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Дом моцна страціў падчас перабудовы.
    Малая Траецкая № 21 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Вельмі моцна перабудаваная эклектыка.
    У першай палове XVII ст. прыкладна тут быў пабудаваны драўляны касцёл айцоў аўгусцінаў, спалены ў 1673 г.
    
    Маркса // Язерская, Купецкая, Брыгіцкая, Hermann strasse — У XVI ст. вуліца забудоўвалася ад гарадскога рынку дамамі рамеснікаў і магнатаў. У 1567 г. керад «Смаленскай брамай» знаходзілася «Крывая карчма», якая пазней належала манахінямбрыгіткам, а за ёй — ужо паза межамі горада — гарадская віселіца.
    
    60
    
    м
    
    Маркса № 1 — Багароўка. Згодна гродзенскай традыцыі, менавіта тут адбылося анатамічнае ўскрыцце цела караля Стэфана Баторыя, што не адпавядае гістарычным фактам. аднак замацавала за домам імя манарха Рэчы Паспалітай. У 1643 г. камяніца была набыта гарадзенскім земскім пісарам Уладыславам Кярдзеем ад сына гарадзенскага падкаморыя Аляксандра Масальскага. У 1680 г. сядзіба перайшла ўвалоданне віленскага ваяводы Казіміра Яна Сапегі. У 17171718 гг. палац разам з другім палацам Сапегаў быў перабудаваны нямецкі.м архітэктарам I. Яўхам пад рэзідэнцыю караля Аўгуста II і паседжання сейма Рэчы Паспалітай. У другой палове XVIII ст. у гэтым будынку адбываліся паседжанні Скарбовай Камісіі ВКЛ. У 1765 г. Caneri прадалі будынак вялікаму літоўскаму падканцлеру Міхалу Бжастоўскаму. 3 1860 г. тут знаходзілася вінная лаўка I. Лапіна.
    Маркса № 2 — Будынак старой бурсы. Пабудаваны ў канцы XVII ст. Дабудаваны ў 1880, 1920 гг. Праект рэстаўрацыі ў 1991 г. В. Барсукова.
    Маркса №4— Езуіцкая калегія. Гаспадарчыя і службовыя памяшканні з пачатку XIX ст. сталі належаць праваслаўнаму духавенству. У кастрычніку 1911 г. тут на кватэры Л. Сівіцкай адбыўся спектакль Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Праект рэстаўрацыі В. Барсукова.
    Маркса № 5 — Дом гісторыка С. Касцялкоўскага. Год пабудовы — 1870.
    Маркса № 6 — Дом Цырлі Булькауштэйн. Год пабудовы — 1873. Эклектыка.
    Маркса № 7 — Год пабудовы — 1870. Эклектыка.
    Маркса № 8 — Дом Каўфмана. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Эклектыка.
    Маркса № 9 — Год пабудовы — 1904. Эклектыка.
    Маркса № 10 — Дом Борэраў. Пабудаваны ў друтой палове XIX ст. Эклектыка.
    Маркса № 11 — Swietlica Stowyrzeszenia Doni Polakow Wyznania prawoslawnego im. Krola Stefana Batorego. Год пабудовы — 1861. Эклектыка.
    Маркса № 12— Пабудаваны ў 1890, 1900 гг. Эклектыка. Страчаны шмат якія архітэктурныя дэталі.
    Маркса № 13 — Год пабудовы — 1889. «Пасляпажарная» эклектыка.
    Маркса № 14 — Дом Канстанціна Тарасевіча. Год пабудовы — 1898. Эклектыка.
    Маркса № 15 — Год пабудовы — 1885. Эклектыка. Страчана шэраг цікавых архітэкту'рных дэталяў, аднак захаваліся цікавыя падвалы. якія, магчыма, належалі папярэдняму будынку, што стаяў на гэтым месцы.
    
    61
    
    М__________________________________________________________________
    Маркса № 16 — Дом Абрама і Перлы Крусподзінаў, дом Аўсея Балуна. Другая паловя XIX ст. Эклектыка. Апошні з гаспадароў прыкупіў суседні дом Івана Калянкевіча і цалкам рэканструяваў іх, аб’яднаўшы ў адзін будынак.
    Маркса № 16а — Пабудаваны ў 1875, 1888 гг.
    Маркса № 18 — Год пабудовы — 1888.
    Маркса № 19 — Год пабудовы — 1890. Эклектыка.
    Маркса № 20 — Стыльны прыклад канструктывізму да таго, як быў разабраны ў 2006 г.
    Маркса № 22 — Год пабудовы — 1870. Неаднаразова перабудоўваўся.
    Маркса № 21 — Год пабудовы — 1900.
    Маркса № 23 — Год пабудовы — 1909. Эклектыка.
    Маркса № 24 — Год пабудовы — 1889.
    Маркса № 25 — Год пабудовы — 1909. Пасля пажару 1885 г. пляц на гэтым месцы забудаваў Шалома.
    Маркса № 27— Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі. кляштар Брыгітак, сталярныя майстэрні, псіханеўралагічны дыспансер — «псіхушка». Кляштарны комплекс брыгітак і брыгітан заснаваны ў 1632—1642 гг. Пабудаваны ў 1634—1642 гг. з цэглы па фундацыі Весялоўскіх. Комплекс уключае касцёл, манаскі корпус, што ўтварае квадратны ўнутраны двор, драўляны лямус, высокую мураваную агароджу з пластьгчнымі брамамі і вуглавымі 8граннымі вежамі. У 1950я гады была разабрана ўся агароджа з паўднёвага боку разам з дзвюма вонкавымі вежамі, брама і частка ўсходняй сцяны, а таксама званіца праз дарогу ад кляштара.
    Маркса № 29 — Дом сувязі. Год пабудовы — 1968. Аўтары праекта архітэктары Г. Тарасевіч і Л. Вільчка. Прыклад грамадскіх збудаванняў савецкай архітэктуры.
    Маркса № 30 — Год пабудовы — 1886 г. Капрамонт — у 1976 г.
    Маркса № 32 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка.
    Маркса № 34 — Год пабудовы — 1880.
    Маркса № 34а — Год пабудовы — 1860.
    Маркса № 36 — Год пабудовы — 1900. Эклектыка.
    Маркса № 38 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
    Маркса № 38а — Год пабудовы — 1900. Эклектыка.
    Маркса № 40 — Год пабудовы — 1870.
    Маркса № 40а — Год пабудовы — 1870.
    Маркса № 40/1 — Год пабудовы — 1932.
    Маркса № 42 — Год пабудовы — 1888.
    
    62
    
    Маставая // Mostowa, Маставая, LudendorffStr./ Wernerstr. — Сфармавалася ў XII—XIV ст. як частка гродзенскага Падола. Праект транспартнай развязкі праз Нёман у раёне Старога моста звязаны са значнымі працамі па вул. Маставой і паўтарэннем сітуацыі з плошчай Савецкай з 2006 г., калі былі страчаны старажытная планіроўка горада і значная частка культурнага пласта.
    Маставая № 31 — Тытунёвая фабрыка Шарашэўскага, Hurtownia Моnopolu Tytoniowego, пальчатачная фабрыка. Год пабудовы — 1867.
    Маставая № 35 — Драмтэатр. Пабудаваны ў 19771984 гг. па праекце архітэктараў Г. Мачульскага і А. Пархуты. Твор савецкай архітэктуры.
    На гэтым месцы старастам жмудскім Геранімам Валовічам ў 1621 г. быў заснаваны кляштар Бернардзінак. У маі 1854 г. перададзены Барысаглебскаму праваслаўнаму манастыру. Менавіта тут, у Барысаглебскім манастыры, восенню 191 8 г. знайшла прытулак першая ў Гродне легальная беларуская арганізацыя — Сувязь культурнанацыянальнага адраджэння Беларусі, аў 1920х гадах знаходзіліся беларускія школа і канцылярыя Беларускай вучыцельскай рады, сакратарыят Беларускага пасольскага клуба і Беларуская школьнапрытулкавая рада, Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны і рэдакцыя газеты «Сялянская гутарка», беларуская кнігарня і Гродзенскае аддзяленне Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У манастырскіх келлях жылі А. Грыкоўскі, Л. ДзякуцьМалей, А. Кухарчук, А. Шах, С. Кішко, С. Буйло, Д. Лічыцкі, М. Амяльянчык, Е. Буднік, Л. Лукашык і іншыя гродзенскія беларусы. У 1930я гады — gimnazjum krawiecki.
    Маставая № 37 — Былы комплекс манастыра босых кармелітаў у Гродне. Мураваныя кляштарныя будынкі і касцёл, вырашаныя як цэласны архітэктурны ансамбль. былі ўзведзены паміж 1738 і 1765 гг. Пасля 1863 г. былі перададзены пад вайсковыя казармы. У 1875 г. перабудаваны пад акруговы суд. У 1903 г. пачалася «рэканструкцыя» комплексу і будаўніцтва на яго аснове вайсковых казармаў Гродзенскага крапаснога батальёна. Пры гэтым быў разабраны касцёл. З’яўляўся помнікам архітэктуры ракако.