• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каложы да фартоў гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч

    Ад Каложы да фартоў

    гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік
    Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 92с.
    Мінск 2008
    50.56 МБ
    Савецкая № 1 — «Дом мейскі гасцінны», Мураваная гарадская карчма, камяніца Зеляпугі, палац князёў Сангушкаў, аптэка па Дамініканскай, крама «Цацкі», крама «Ратушная». Пабудаваны ў XVI ст.— 1742 г. Неаднаразова перабудоўваўся.
    Савецкая № 3 — Год пабудовы — 1880, 1890, 1914. Перабудоўваўся ў 1924 і 1933 гг. Эклектыка. Раней тут размяшчаліся крамы, пякарня, садавінны склеп, 12 кватэр; цяпер жылы дом.
    Савецкая № 4 — Будынак Аблсаўпрофа. Пабудаваны ў 1950я гады. Стылёвы «сталінскі ампір», які сваёй аддаленасцю ад гістарычнай восі вуліцы разбівае яе на самым выйсці з колішняга Рынку. У канцы XIX ст. тут знаходзіліся мураваныя дамы са стайняй купца Ізраэля Закгэйма, крама Каплана, новая банкаўская кантора Гурвіч, дамы Лейзера Брэгмана і яго жонкі Яхі Грынбергз крамамі Мухіна, Жоўтка і Раўтэнштэйна ды дом Таўбы Грынберг на месцы былога палаца Сапегаў.
    Савецкая №5— Дом Шарашэўскага, дом Багуміла. Год пабудовы — 1848. У 1886 г. прыбудаваны мураваны свіран і хлеў, якія ў 1910 г. былі перароблены ў флігелі.
    Савецкая № 6 — Дамініканскі манастыр, дамівіканская школа, дамініканская гімназія, губернская мужчынская гімназія, мужчынская класічная гімназія, настаўніцкая семінарыя Польскай мацежы школьна, школа фольксдойчаў. Год пабудовы — 1735. Перабудоўваўся ў 1836 г., 60я і 80я гады XIX ст. Пасля Другой сусветнай вайны будынак гімназіі быў прыстасаваны пад жылыя кватэры.
    Савецкая № 7 — Дом Фукса. Год пабудовы — 1823. Тут арандаваў кватэру Ільдэфонс Мілевіч — гродзенскі каморнік, які падчас студзеньскага паўстання быў сакратаром паўстанцкага цывільнага начальніка. На кватэры Мілевіча, як і ў доме Ромераў, адбываліся патаемныя сустрэчы кіраўнікоў паў
    
    75
    
    £=======================__ стання, прыпыняўся Канстанцін Вікенці Каліноўскі. Пасля пажару 1885 г. тут з’явіліся крамы Лапіна, Зільбермана, Красіўца.
    Савецкая № 8— Новая дамініканская школа, жаночы пансіён, гарадская ўправа, гарадское паліцэйскае ўпраўленне, Магістрат. Пабудаваны каля 1789 г. паводле праекта Л. Грынцэвіча.
    Дамініканскі касцёл — Існаваўу 16321832 гг. Пасля 1867 г. пераўтвораны ў палкавую царкву Ямбургскага ўланскага прынца Фрыдрыха Віртэмбергскага палка. Знішчаны ў 18731874 гг., аз яго цэглы побач была пабудавана гімназічная спартыўная зала. У 1876 г. месца па касцёле было засаджана дрэвамі, пабудавана агароджа. Зараз тут сквер з помнікам.
    Помнік маршалу В. Сакалоўскаму (18971968)— Пастаўлены ў 1973 г. Скульптар — Г. Мурамцаў, архітэктар — В. Аладаў. На гэтым месцы на пачатку 1950х стаяў помнік Сталіну, які па мясцовай легендзе быў пазней закапаны тутжа ў зямлю.
    Савецкая № 9 — Кінатэатр «Гродна», філармонія. Год пабудовы — 1961. Будынак перакрыў сабой вуліцу Калючынскую. Адначасова пры пабудове былі наўмысна зруйнаваны камяніцы пры вуліцы Савецкай.
    Савецкая № 10 — Палац Сапегаў па Дамініканскай, дом Саламона Лапіна, райвыканкам. Год пабудовы— 1795. У 1873 г. прьгбудаваны двухпавярховы флігель. У 1970я гады непазнавальна перароблены ўтрохпавярховы будынак для гарадскога Савета народных дэпутатаў і страціў усё былое аздабленне.
    Савецкая № 12 —Дом купцоў Франкаў, магазін Жураўскага. Год пабудовы — 1900. Эклектыка. Першапачаткова належаў гродзенскаму друкару Давьтду Мейлаховічу. Пажар зруйнаваў Мейлаховіча і прымусіў у канцы 90х прадаць маёмасць купцам Франкам, якія ў хуткім часе пабудавалі тут люксусовы дом з усімі выгодамі і знакамітым магазінам Жураўскага.
    Савецкая № 13— Дом Шаі Піка. Год пабудовы— 1831. Перабудаваны ў 1900.
    Савецкая № 14— Касцёл і шпіталь Св. Духа, дом А. Тарлоўскага, гатэль «Славянскі», нямецкі вайсковы пансіянат «Стары сябра», Ленінскі райвыканкам. Бь[ў пабудаваны на фундуш каралевы Боны ад 9 кастрычніка 1551 г. Касцёл узводзіўся на Пушкарскім месцы — абарончай мяжы Гродна сярэдзіны XVI ст. Пасля студзеньскага паўстання камяніцу набыў купец 2й гільдыі, гандляр збожжам Абель Тарлоўскі. Пасля пажару 1885 г. ён перапрадаў пашкоджаныя будынкі купцу Іоўну Хозэ. У 1896 г. Іоўна памёр. У 90х гадах XIX ст. перароблены пад гатэль.
    Савецкая № 15— Дом Левандоўскага. Пабудаваны паміж 18751885 гг. Прыклад эклектычнай архітэктуры з перавагай элементаў класіцызму.
    
    76
    
    с
    
    Савецкая № 15а — Гатэль Левандоўскага. Год пабудовы — 1895.
    Савецкая № 17 — Гатэль «Расія». Год пабудовы — 1811. Пабудова і аздабленне маюць выразныя рысы класіцызму.
    Савецкая № 17а — Год пабудовы — 1895.
    Савецкая № 176 — Год пабудовы — 1820.
    Савецкая № 18— Гандлёвы дом «Нёман» — універмаг. Пабудаваны на месцы гатэля «Еўропа». Да гэтага тут месціліся дамы з мураванай крамай Мортхеля Левінсона. крама Мусоўскага, пазней— Пялецкага. Складаецца з дзвюх частак: «сталінскага ампіру» з 1950х гадоў і будынка 1970х гадоў. Пры пабудове быў зруйнаваны шэраг камяніцаў, якія складалі неад’емную частку архітэктанічнага ко.мплексу гістарычнай забудовы вул. Савецкай.
    Савецкая № 19— Дваранскі дэпутацкі сход. Год пабудовы— 1848. Дабудаваны ў 1875 г. у стылі эклектыкі з перавагай элементаў класіцызму.
    Савецкая № 20 — Гатэль Лейбы Фэдэра, гатэль «Камерцыйны», «Гандлёвы», рэстаран «Беласток». Год пабудовы— 1897 (па іншых звестках — 1901).
    Савецкая № 21 — Дом купца Чартка. Год пабудовы каля 1866. Зараз непазнавальна перароблены пад магазін.
    Савецкая № 23Дом Ромера, дом Ясяноўскіх, гатэль Пецярбургскі, Маскоўскі, Hotel Polski, месца паседжанняў урада БНР. Год пабудовы — 1856. Эклектыка. Ясяноўскім дом дастаўся ад высланых пасля студзеньскага паўстання ў Сібір кіраўніка паўстання на Гродзеншчыне Севярына Ромера і яго жонкі Тэадоры. Ясяноўскі перабудаваў дом паўстанцаў пад гатэль «Пецярбургскі» і адкрыў тут склеп рэйнскіх вінаў і магазін каланіяльных тавараў. У сакавікукрасавіку 1919 г. тут працавалі Беларускі нацыянальны камітэт, Беларуская павятовая рада, Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны, клуб «Беларуская хатка», Грамада беларускай моладзі, курсы беларускай мовы, адбываліся беларускія вечарыны. працавала рэдакцыя газеты «Беларусь».
    Савецкая №25— Год пабудовы— 1870. Пераважаюць элементы стылю мадэрн.
    Савецкая № 27 — Год пабудовы — 1870.
    Савецкая № 31/1 — Будынак Гродзенскага акружнога суда. Пабудаваны ў 1884 г. па праекце архітэктара Небальсіна. Архітэктура будынка мае стылізатарскі характар, у ёй выкарыстаны формы і прыёмы розных будаўнічых эпох.
    
    Савецкая плошча // Рынак, Ратушная, Гандлёвая, Парадная, Саборная, Фарная плошча, plac Stefana Batorego, Kirchplatz — Гарадскі рынак сфар
    
    77
    
    с
    
    маваўся да пачатку XV ст. Забудова плошчы моцна была пашкоджана падчас Першай сусветнай вайны, падзей верасня 1939 г., у 1941 і 1944 гг. У выніку апошняй «рэканструкцыі» 20052006 гг. плошча страціла сваю першапачатковую планіроўку. Былі пашкоджаны падмуркі палаца Радзівілаў, Ратушы і гандлёвых радоў, знішчаны магдэбургскі калодзеж і значная частка культурнага пласта. Разам з тым апошняя «рэканструкцыя» абудзіла грамадскую актыўнасць, паставіўшы актуальнае пытанне аб эфектыўнасці ў сённяшніх умовах працы дзяржаўных органаў па ахове гісторыкакультурнай спадчыны Гродна.
    Савецкая плошча № 1 — Палац культуры Тэкстыльшчыкаў. Пабудаваны ў 1958 г. па тыпавым праекце (архітэктар — I. Рожын) з выкарыстаннем элементаў класіцызму. Прыклад архітэктуры 19401950х гадоў.
    Савецкая плошча № 2 — Дом купца Мураўёва, biblioteka miejska, абласная бібліятэка імя Я. Карскага. Год пабудовы— 1914 (па іншых даных — 1890я).
    Побач, там дзе зараз пустая пляцоўка (апошнія некалькі год — тралейбусны прыстанак), на пачатку XX ст. знаходзілася фотамайстэрня Якава Салавейчыка.
    Савецкая плошча № 4 — Касцёл святога Францыска Ксаверыя і кляштар езуітаў. Пабудаваны ў XVII—XVIII стст. Будаўніцтва калегіума і першага драўлянага касцёла Пятра і Паўла (існаваў да 1700) вялося ў 16501964 гг. пры гродзенскім пробашчу Далмаце Ісакоўскім. У 1678 г. па фундацыі Самуэля і Канстанцыі Лозаў пабудаваны мураваны касцёл, асвечаны ў імя св. Францішка Ксаверыя ў 1705 г. Комплекс уключаў будынкі касцёла, калегіума, бібліятэкі, друкарні, аптэкі, жылых карпусоў, гаспадарчыя пабудовы. Першапачатковы калегіум будавалі ў 16771683 гг., новы— у 16911763 гг. У 17501752 гг. муляр К. Бурман надбудаваў лёгкія ажурныя вежы. У 1725 г. на вежы ўладкаваны гадзінніккуранты. Перад уваходам у пачатку XX ст. пабудавана шырокая лесвіца з пастаўленай на яе парапет скульптурай Хрыста з крыжам.
    Савецкая плошча № 4— Аптэка, салон мэблі, Дом настаўніка. У 1709 г. побач з касцёлам быў узведзены асобны будынак аптэкі, да якога ў 1763 г. дабудаваны другі паверх. Рэстаўравана ў 1970х гадах.
    Помнік у гонар воінаўвызвалійеляў — Танк Т34. Усталяваны ў 1968 г.
    
        Савецкіх памежнікаў // Lososianska, AugustowerStr.
    
    «Кунстава»— У канцы XVIII ст. раўначасна з Гарадніцай на беразе рэчкі Ласасянка меркавалася стварыць гандлёвапрамысловы цэнтр «Кунстава» («Майстэрства»), Планавалася пабудаваць 14 мануфактураў, рынак, скла
    
    78
    
    с
    
    ды, канторы і дамьг для рабочых. Ад гэтага часу паходзіць назва раёна — «Фолюш». Захаваліся зруйнаваныя фрагменты майстэрняў і воднага млына больш позняга часу.
    Сенсацыяй сталі рэшткі маманта, якія ў сакавіку 1837 г. былі знойдзены ў Фолюшы. Ласоснаўскі млынар Людвіг Міхальскі на беразе Ласасянкі знайшоў рог даўжынёю каля трох аршынаў і ніжнюю сківіцу з двума зубамі. Гродзенскі мешчанін Адам Макарэвіч адшукаў на гэтым месцы галаву з двума зубамі, пярэднюю і заднюю лапатку даўжынёю і шырынёю каля аршына. Мясцовы памешчык дэ Ласі паслаў сюды сваіх людзей, і яны адкапалі тры кавалкі рабрын маманта. Даследаванні месца знаходкі ў маі 1837 г. паказалі, што спачатку ў масе торфу захоўваўся цэлы шкілет маманта. У 1855 г. па распараджэнні апекуна Віленскай навучальнай акругі тая частка маманта, якая належала Гродзенскай мужчынскай гімназіі (чэрап, пярэдняя і задняя лапаткі), была перададзена ў Віленскі музей.
    Друкарня КПЗБ— Створана ў 1926 г. у падвале дома I. Пата па вул. Ласасянскай № 48. Будынак не захаваўся.
    Помнік савецкім памежнікам.
    Савецкіх памежнікаў № 50 — Пабудаваны ў пачатку XX ст.
    Савецкіх памежнікаў № 52 — Пабудаваны ў пачатку XX ст.
    Савецкіх памежнікаў № 54 — Пабудаваны ў пачатаку XX ст. Эклектыка.
    
    Сацыялістычная // Банкавая, Паштовая, Басняцкая, Дрывяная, Аліскоўская, Кузнечны зав., Гарохавая, Базарная, zaulek Bazarowy+zaulek Kowalski, Witoidowa+Kurhan, OrliczDreszera, Ottostr./Martinstr.+DanzigerStr. — Асноўная частка сфармавалася ў XVIII ст. Найбольш старажытны адрэзак вуліцы — паміж сучаснымі вуліцамі К. Маркса і Свярдлова.