• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каложы да фартоў гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч

    Ад Каложы да фартоў

    гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік
    Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 92с.
    Мінск 2008
    50.56 МБ
    
    
    68
    
    п
    
    раліся павятовыя сеймікі. На пачатку XIX ст. пры кляштары працавала прыватная пачатковая школа. Значна пацярпеў у гады Другой сусветнай вайны. Будынкі кляштара былі вернуты рымскакаталіцкай царкве ў 1990 г. У іх размясцілася Вышэйшая рымскакаталіцкая духоўная семінарыя.
    Помнік настаўнікам і вучням — У 1981 г. на ўшанаванне памяці настаўнікаў і вучняў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, перад будынкам сярэдняй школы № 1 пастаўлена памятная стэла.
    Парыжскай камуны №5— Пабудаваны ў 1920я гады. Гарадская віла ў стылі сэцэсіі.
    Парыжскай камуны № 5а— Пабудаваны ў 1920я гады. Гарадская віла ў стылі сэцэсіі.
    
        Паўлава
    
    Паўлава № 11д — Мураваны. Сціплы прыклад канструктывізму.
    
        Паўлоўскага // Пясочны завулак, Жандарскі завулак, Piaskowa, HeilsbeigerStr.
    
    Паўлоўскаі a № 3 — Пабудаваны на канец XIX ст.
    Паўлоўскага № 6 — Пабудаваны на пачатку XX ст.
    Паўлоўскага № 7 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
    Паўлоўскага № 8— Пабудаваны каля 19001903 гг. Перабудаваны ўтрохпавярховы.
    Паўлоўскага № 9 — Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Эклектыка. Прыгожы фасад.
    Паўлоўскага № 9а — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
    Паўлоўскага № 96 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Вельмі прыгожыя элементы.
    Паўлоўскага № 11 — Былы публічны дом. Пабудаваны ў 1902 г.
    Паўлоўскага № 116— Пабудаваны на пачатку XX ст. Звычайны прыклад эклектыкі.
    Паўлоўскага № 11в— Пабудаваны на пачатку XX ст. Звычайны прыклад эклектыкі.
    Паўлоўскага № 11д — Пабудаваны на пачатку XX ст. Звычайны прыклад эклектыкі.
    Паўлоўскага № 15 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка. аднак гаўбец выкананы ў стылі мадэрну. 3 1906 г. тут знаходзіўся пункт яўрэйскай эміграцыі ў Палесціну і ЗША.
    
    69
    
    п
    
    Паўлоўскага № 15а — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Сціплы прыклад эклектыкі.
    Паўлоўскага № 156 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Перабудаваны флігель. Паўлоўскага № 15/1 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка. Нетыповы для Гродна прыклад шматпавярховай камяніцы.
    Будынах знаходзіцца на месцы старых гарадскіх умацаванняў прыкладна сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст.
    Паўлоўскага № 17 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Невыразная эклектыка.
    Паўлоўскага № 21 — Пабудаваны ў 1915 г. Эклектыка.
    Мемарыяльная дошка памяці генералпалкоўвіка М. Паўлоўскага (19031960).
    
        Перамогі // Калгасная
    
    Перамогі № 5 — СвятаУладзімірская царквашкола. Пабудавана ў 1896 г. інж. I. Плотнікавым. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. У сярэдзіне 60х гадоў XX ст. Уладзімірская царква ледзь не папоўніла спіс знішчаных храмаў горада. Выканкам Гродзенскага гарсавета на падставе рашэння ад 09.12.1964 г. за № 649 звярнуўся з просьбай у выканкам аблсавета аб закрыцці царквы. Прапанавалася прыстасаваць будынак царквы пад клуб. У жніўні 1965 г. Гродзенскі гарвыканкам згодна са сваім рашэннем (подпісы нам. старшыні гарвыканкама Л. Сташкевіча і сакратара Е. Архіпава) прасіў Гродзенскі аблвыканкам «зняць з уліку дзеючую Уладзімірскую царкву на вуліцы Калгаснай з далейшым зносам гэтага будынка».
    Вайсковыя могілкі— Пахаваны савецкія воіны, якія загінулі ў 1939 г.— Р. Гарнавых, Ф. Квітко, брацкая магіла чырвонаармейцаў з верасня 1939 г. У1940 г. на магіле пастаўлены абеліск.
    
        Перамогі завулак
    
    Праваслаўныя могілкі // Закладзены ў канцы XIX ст.
    Францішканскія могілкі // Закладзены прыкладна напрыканцы XVIII ст. У 1854 г. тут была ўзведзена капліца, фундатарам якой стаў Якаў Румель. 3 найстарэйшых помнікаў. што захаваліся на могілках, — эпітафія на магіле Антаніны Кушалеўскай, якая памерла ў 1865 г.
    Форт №3 фортавай лініі 18871892 гг.— Гаражны масіў на паўднёвьт ўсход ад Францішканскіх могілак. Знішчаны амаль поўнасцю.
    
        1я працоўная // Крывая, Webergasse
    
    1я працоўная № 4 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
    
    70
    
    п
    
    1я працоўная № 6 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
    1 я працоўная № 8 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектьтка.
    1я працоўная № 10 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
    1я працоўная № 12 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
    
        Першага мая // Якаўлеўскі праспект, 3go maja, Bismark str.
    
    Першага мая № 2/1 — Камяніца лекаркідантысткі Яніны Сыртаўт (Janina Syrtowtt). Дом Р. Шырмы. Год пабудовы— 1930. Перабудаваны ў 1947 г. Канструктывізм. На будынку ўсталявана памятная дошка ў гонар беларускага грамадскакультурнага дзеяча Р. Шырмы.
    Першага мая № 3 — Гродзенскае рэальнае вучылішча цэсарэвіча Аляксея, штаб генерала 10й арміі Ф. Сіверса, гімназія Міцкевіча, школа, аграрны універсітэт. Пабудаваны ў 19071914 гг. Вьтключна цікавы прыклад стылю мадэрн.
    Першага мая № 5 — Кірха. Пабудавана на месцы тракціра часоў А. Тызенгаўза ў канцы 1870х гадоў. Перабудавана ў 1912 г. Пры кірсе — стары дом пастара (гл. Акадэміцкая № 7/1).
    Першага мая №6— Пабудаваны прыкладна ў 1920х гадах. Гарадскі асабняк.
    Першага мая № 6а — Драўляны. Стыльны прыклад канструктывізму. Знясены ў канцы кастрычніка 2006 г.
    Першага мая № 8 — Гродзенская інжынерная дыстанцыя, інжынернатапаграфічная служба, камандаванне інжынернасапёрнымі службамі ДОК III, вайсковая камендатура. ГТабудаваны на пачатку XX ст. Перабудаваны ў 1930х і 1990х гадах.
    Першага мая № 10 — Дом Максіма Багдановіча.
    Першага мая № 11 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
    Першага мая № 12 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
    Першага мая№ 12а —Дом Юзафа Гіршкохума. Год пабудовы — 1885. На 1913 г. тут знаходзілася камера судовага следчага па важных справах.
    Першага мая № 14— Дом Э. Лістоўскага. Год пабудовы— 1899. Уласнасць першага пасля Першай сусветнай вайны прэзідэнта Гродна.
    Першага мая № 16— Дом Мендэля і Меера Ферлікоўскіх. Пабудаваны каля 1901 г. Перабудаваны.
    Першага мая № 17 — Драўляная сядзіба пачатку XX ст.
    Першага мая № 18 — Дом Алены Нарбут. Год пабудовы— 1910.3 1922г. тут працаваў спажывецкі магазін Леі Вядніцкай. Перабудаваны.
    
    71
    
    п ₌₌₌₌₌₌₌₌₌₌₌₌₌₌₌₌ Першага мая № 20 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.
    Першага мая №22— Дзіцячы сад №21. На месцы былых лютэранскіх могілак. Знесены ў сярэдзіне 1970х гадоў.
    Першага мая № 24 — Дом М. Марозава. Год пабудовы — 1909. Сярод іншых на 1913 г. тут жыў губернскі землямер, межавы інжынер Скарабагатаў Піліп Пятровіч.
    
    Пралетарская вул. // Сабачая горка (Psia gorka), Mysliwska gorka — Mecца экзекуцый у 19201939 гг.
    
    Пышкі — лясны масіў, зона адпачынку. За 1 км на захад ад горада, на правым беразе Нёмана, знаходзіцца стаянка каменнага веку. Акрамя гэтага, захаваліся пабудовы форта № 5 (па іншай нумарацыі № 1) фортавай лініі 18871892 гг. Як галоўны з фартоў меў больш складаную форму, планаваўся да выкарыстання ў 1912—1915 гг. як цэнтральная станцыя сувязі.
    
    
    72
    
    р
    
    
        Рабочая // Juryzdyka
    
    «Лесвіца на Завершчызну»— Згодна В. Чарапіцы, пабудавана ў19421943 гг. з надгробкаў з яўрэйскіх могілкаў паводле загаду нямецкіх уладаў. Магчыма, аднак, што паўстала значна раней.
    Рабочая № 17 — Дом Петрулевіч.
    Рабочая № 57 — Дом пекара Пікаловіча.
    Рабочая № 61 — «Белы дом». Год пабудовы — 1914.
    Рабочая № 85 —Дом Канавегаў. Пабудаваны ў 18801890я гады.
    
        Рыбацкая // Рыбацкая слабада, Rybacka, Pierackiego, Memelufer
    
    Рыбацкая № 6/1 — Барысаглебская царква, Каложа. Пабудавана ў канцы XII ст. Была часткова разбурана ў 1853, 1859 і 1889 гг. Ужо ў 1864 г. купец Сідорскі самастойна спрабаваў аднавіць святыню, аднак працы былі спынены ў сувязі з адсутнасцю зацверджанага праекта. Рэканструявана ў 18721873 гг. Царква з’явілася першым помнікам, пытанне пра захаванне якой разглядалася Імператарскай археалагічнай камісіяй у 1896 г. У 1904 г. пры Сінодзе была створана спецыяльная камісія па яе рэстаўрацыі. Царкву даследавалі: у XIX ст. У. Гразноў. на пачатку XX ст. — П. Пакрышкін, у 30я гады — Ю. Ядкоўскі. у 1946 г. — I. Хозераў, у 40я гады — М. Варонін, у 80я гады — А. Трусаў і П. Рапапорт. Работы па кансервацыі праведзены ў 1910 г. і 193 5 гг. Кансервацыйнарамонтныя— у 1970 г. У 1967 г. пастановаю ЦК КПБ і Саўміна БССР Каложскі храм быў абвешчаны гісторыкаархеалагічным запаведнікам. На пачатак 1980х — пачатак 2000х гадоў на Каложы былі праведзены чарговыя рэстаўрацыйныя працы, часткова ўмацаваны схіл. На працягу 2006 г. інфармацыя аб рэстаўрацыі«рэканструкцыі» Каложы неаднаразова з’яўлялася ў афіцыйных СМІ. Насцярожвае, аднак. непразрыстасць працэсу выбару праекта рэстаўрацыі і адсутнасць досведу ў працы з аб'ектам падобнай каштоўнасці ў айчынных будаўнікоў.
    
    Рэйманта // Rejmonta, Feldherrnstr. — Адна з крайніх вуліц «Новага свету». Канчаткова сфармавалася ў 19201930х гадах.
    Рэйманта №4— Эклектыка пачатку XX ст. У будынку захаваліся адны з найпрыгажэйшых разьбяных дзвярэй у горадзе.
    Рэйманта № 9— Атынкаваны аднапавярховы будынак 19201930х гадоў. Захаваліся дзверы, аздобленыя разьбой на побытавыя сюжэты.
    Рэйманта № 10 — Драўляная віла 19201930х гадоў.
    Рэйманта № 16 — Драўляны. Сціплы прыклад канструктывізму.
    Рэйманта № 18 — Год пабудовы — 1932. Драўляны аднапавярховы будынак з калонамі.
    
    73
    
    Рэйманта № 24 — Пабудаваны ў 19201930х гадах.
    
    Рэпіна — Трасіроўка вуліцы супадае з галоўнай алеяй палацапаркавага ансамбля Аўгустова. Пабудаваны напрыканцы XVIIIct. архітэктарам Дж. Сака як паляўнічая рэзідэнцыя караля СтаніславаАўгуста. Уласнасць О’Брайнаў дэ Ласі. Знішчаны ў 1915 г., калі рускае войска, адыходзячы ад Гродна, спаліла сядзібу.
    Рэпіна № 2 — Прысядзібная капліцаратонда. Год пабудовы — 1817. Узведзеная архітэктарам Фардонам па правым баку алеі, якая вяла ад маёнтка Аўгустова да Нёмана. Яе акружае высокая мураваная агароджа. Па задуме фундатара графа Караля Медэма капліца мусіла нагадваць базіліку святых Пятра і Паўла ў Рыме. У склепе капліцы знаходзілася крыпта з пахаваннямі роду дэ Ласі.
    Каралеўская эканамічная карчма — Пабудавана па праекце Дж. Сака ў 1782 г. пры перакрыжаванні ўязной алеі з гродзенскім загарадным трактам. Пасля 1921 г. — сядзіба О’Брайнаў дэ Ласі.
    
    
    74
    
    
    
    Савецкая // Віленская, Гімназіяльная, Саборная, Dominikanska, Hinderburg str. — Адна з галоўных вуліц цэнтральнай часткі горада. Пачала фармавацца пасля 1496 г. з пераносам Рынку ў раён сучаснай Савецкай плошчы. Звязвала галоўную гандлёвую плошчу Гродна з Віленскім гасцінцам і ажно да канца XVIII ст. заставалася ўласна гандлёвым шляхам. 3 1874 г. паводле праекта рэканструкцыі Гродна губернскага архітэктара Гур'ева забудоўвалася толькі мураванымі дамамі, якія належалі пераважна купцам і прадпрымальнікам. Сучасны выгляд вуліца пачала набываць пасля пажару 1885 г. У час Вялікай Айчыннай вайны вуліца часткова разбурана, адноўлена пасля вайны. 3 1989 г. пешаходная. У 19601970я гады вуліца Савецкая страціла вялікую колькасць дамоў і дваровых флігеляў, некаторыя фасады былі непазнавальна зменены.