ВОЛЬГА ІПАТАВА
Дпошнія ДХВЯРЫ СВЯШЧЭННАГД
Аповесць
Мінск «Кнігазбор» 2006
УДК
ББК
821.161.3-3
68 (4 Бен) 1-76
1-76
Іпатава В.
Апошнія а.хвяры свяшчэннага дуба: аповесць / Вольга Іпа-
тава. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 216 с.
ISBN 985-6824-22-2.
Новая гістарычная аповссць Вольгі Іпатавай раскрывас адну з самых нсвядомых старонак Вялікага княства Літоўскага. Бсларуская мастацкая літаратура яшчэ не звярталася да вобразаў прыдворных князя Альгерда Кунца, Кругляца і Няжылы, якія пазней сталі трыма віленскімі пакутнікамі, слава аб якіх дайшла да нашых часоў. Кніга выдадзена па замовс МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і разлічана на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
УДК 821.161.3-3
ББК 68 (4 Бен)
ISBN 985-6824-22-2
© Іпатава В., 2006
© Афармлсннс, ПУП «Кнігазбор», 2006
Калі ты гуляеш у хованкі са смерцю і няслаўем, мусіш чуйна сачыць за здрадніцкім бляскам нібыта прыхільных да цябе вачэй.
Прамоўленае слова валодае сілай, яно можа павярнуцца дзеяй.
АПОШНІЯ АХВЯРЫ
СВЯШЧЭННАГА ДУБА
У1374 годзеў Канстанцішталі былі кананізаваны тры пакутнікі за хрысціянскую веру Іаан (Ян), Антоній (Антон) і Яўстафііі (Астап), якіяўязычніцтве насілі імёны Кумец, Круглец і Няжыла, што сведчыць пра іхняе славянскае паходжанне, хутчэй усяго з крывічоў, якія складалі значную частку насельніцтва Вільні. Да смерці вялікага князя Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Альгерда (сына праваслаўнай Вольгі і Гедзіміна) заставалася яшчэ тры гады. Несумненна, ён не мог не дазнацца аб кананізацыі: усе тры пакутнікі былі некалі ягонымі прыдворнымі, ён добра ведаў кожнага і, паводле некаторых звестак, асабліва любіў Кумца і Няжылу.
Аднак жа менавіта ў час ягонага валадарання яны былі пакараны страшнаю смерцю — павешаны на свяшчэнным дубе, стаўшы яго апошнімі ахвярамі, бо пасля іхняе смерці гэты
волат-дуб быў ссечаны, а на яго месцы пабудавалі храм Святой Тройцы. Палітычныя меркаванні, паводле якіх хрысціянін-князь вымушаны быў аддаць пакутнікаў у рукі жрацоў, мінуліся ўжо праз нейкае дзесяцігоддзе, і Альгерд жорстка адпомсціў тым, перад кім раней павінен быў схіляць галаву. Аднак справа была зроблена. Думаецца, што на сваёй апошняй споведзі (паміраў вялікі князь, прыняўшы праваслаўную манаскую схіму, што яшчэ раз сведчыць пра ягоную палітычную і этнічную арыентацыю) ён спавядаўся найперш у гэтым сваім граху.
За сем з паловай стагоддзяў, якія прайшлі ад часу пакутніцкай смерці трох маладых прыдворных Альгерда, шмат навальніцаў пранеслася над беларускай зямлёй. Святыя, мошчы якіх вярнулі ў Вільню пасля кананізацыі ў Канстанцінопалі, былі шанаваны месцічамі і праваслаўнымі беларусамі ажно да пачатку Першай сусветнай вайны. Менавітаў гэты час (1915 г.) мошчы былі зноў вывезены — гэтым разам у Маскву — і да 1926 года знаходзіліся ў музейных сховішчах, дзе над імі рабілі розныя эксперыменты.
У вяртанні мошчаў на радзіму актыўны ўдзел прыняла беларуская інтэлігенцыя, у прыватнасці, бацькоўскі камітэт пры Віленскай беларускай гімназіі.
Але ранейшая вядомасць да пакутнікаў усё яшчэ не вяртаецца: Другая сусветная вайна і яе жахі, страта Вільні, нарэшце, савецкая атэістычная прапаганда зрабілі сваю справу. Страчана і іх выразная этнічная прыналежнасць. Сёння нават у Свята-Духавым манастыры ў Вільні пра іх гавораць як пра літоўцаў, што спазналі
святло праваслаўя. 1 гэта нягледзячы на тое, што некалькі гадоў запар праваслаўнае беларускае брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў прыязджае ў Літву, дзе знаходзяцца нятленныя мошчы, каб адзначыць свята сваіх аберагальнікаў.
Пакуль усё яшчэ не «вяртаецца» да беларусаў і Альгерд — князь, пры якім Вялікае княства Літоўскае дасягнула велізарных памераў — ад Чорнага да Балтыйскага мора, а беларускаямова квітнела як адзіная дзяржаўная мова краіны.
У гэтай аповесці мне хацелася звярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўлены, каб над нашай краінай прасціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў XIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленныміў свеце, дзерассыпаюцца камяні і царствы...
ВЕКША
Велізарны, з залатымі вусамі драўляны Пярун нерухома глядзеў удалячынь. Ён нібыта забыўся на людзей, якія корпаліся ля ягоных ног, мітусліва прывязваючы да іх — тоўстых, абутых у чырвоныя ўсмавыя боты -— маладую дзяўчыну. Ён як бы думаў сваю адвечную думу, сягаючы ў далёкія, не падуладныя нікому пласты часу.
Дзяўчына была маладзенькай, яе тонкія рукі былі падобныя да маладых чарацінак, зламаных упэўненай, бязлітаснайрукой. Залатыя валасы, акурагна заплеценыя ў касу і ўпрыгожаныя вянком са свежых рамонкаў, аздаблялі яе спалатнелы твар з роўным, прыгожым носам і вачамі, што былі той цёмнай, суцэльнай сінявы, якою цяжка адблісквае ў лістападзе ціхая лясная рэчка. Відавочна было.
што яе напаілі адварам маку: яна не крычала, не тузалася, а цьмяна глядзела, як пяньковыя вяроўкі абвіваюць ільняны падол ейнай сукні, як пяюць, ціха і працягла, жрацы ў белых нагавіцах і кашулях, паступова паскараючы спевы, як цвёрда стаіць амаль насупраць яе ў канцы агромністае залі вялікі князь Альгерд.
Вярхоўны жрэц Перуна Бурыла ўзяў з блакітнае парчовае падушкі нож, які ярка і злавесна бліснуў ў святле безлічы смалякоў што зырка гарэлі па сценах, упраўленыя ў сярэбраныя заціскі.
Лоўчы Кумец, стоячы ў багатай, бліскуча-вытанчанай купе прыдворных, адчуў, што ў яго сутаргай сціснула горла. Дзяўчыну, якую зараз аддадуць у ахвяру Перуну, клікалі Векшай. Яна расла на суседняй з ім вуліцы, дзе жылі майстры, што абслугоўвалі вялікакняскі замак і багатае баярства Вільні. He раз яна прыносіла да ягонай маці, баярыні Людміліцы, сярэбраныя бранзалеты, колты і пярсцёнкі, якія вырабляў ейны бацька, знаны залатых спраў штукар. Даўганогае, як бацянок, няўклюднае дзяўчо толькі ў апошнія два гады раптам акруглілася, заружавела маладым, прыгожым кветам, і вечна ўскудлачаныя ейныя валасы, таксама неяк раптоўна, заззялі колерам бледнага золата, a вочы сталі сінімі і глыбокімі. Ён часам думаў пра яе, калі маці, ласкава пасміхаючыся, нагадвала, што хутка два ейныя сыны, як буслы ў вырай, адляцяць да іншых жанчын, — такі закон жыцця. Але думаў мімаходзь, бо хапала пры княскім двары і прыдворных дзяўчат, за кожнай з якіх стаяла багатая і магутная радня, і жанчын, якія згодны былі падарыць мімалётную радасць прыгажуну Кумцу. Віленскі Горні замак* ужо досыць даўно зрабіўся для яго месцам, дзе нямала куткоў было абазначана кароткімі,
* Аўтарскія тлумачэнні з такой пазнакай падаюцца ў канцы тэксту.
але надта салодкімі прыгодамі: то ў пустой параднай залі, за шэра-зялёнай тканаю шпалерай, то ў ваеннай вежы, дзе гулка аддаюцца крокі вартавога, які, атрымаўшы ў руку талер, адварочваецца і глядзіць удалячынь, нібы не заўважаючы пару, якая юрліва слізгае ў памяшканне...
Цяпер жа, калі Векша назаўсёды адыходзіла ў Ірый, улагоджваючы багоў, ён адчуваў сябе абакрадзеным. Ніколі, ніколі не дакранецца ён да гэтых залатых валасоў, не абдыме тонкі стан, і рука ягоная не памацае грудзі, што высока ўздымаюцца пры кожным ейным сутаргавым выдыху. Вочы Векшы раптам спыніліся на ім, яна, здаецца, пазнала яго, а можа, проста выдзеліла ягоны твар сярод прыдворных, што абкружалі князя Альгерда. Мабыць, нечым ён вызначаўся сярод іхніх вышытых золатам і серабром каптанаў, гладка голеных маладых і старых твараў. Ды не, наўрад ці яна пазнала яго здаля, толькі, можа, у сваім перадсмяротным быцці проста адчула нейкую спагаду ў твары высокага гожага хлопца: твар яе пакрывіўся, яна хацела нешта сказаць, але ў гэтую хвіліну нож з сілай ударыў у ейныя грудзі, і яна, спалохана выпрастаўшыся, тут жа абвяла, апала на вяроўкі, якімі была прывязана да ног Перуна. Hori божышча тут жа афарбавала ў густую чырвань кроў...
I адразу натоўп радасна загудзеў — агонь за спінай Перуна ярка ўспыхнуў, у святле полымя пабляднелі смалякі. Бог прыняў ахвяру, значыць, скончыцца страшны мор, які быў насланы злымі сіламі на свойскую скаціну, мор, ад якога здохла ледзь не траціна свіней і кароў у ваколіцах Вільні.
Людзі з воклічамі захаплення сталі кідаць на вялікія тарэлы, якія тут жа з’явіліся ў руках жрацоў, каліты з манетамі, пярсцёнкі, а некаторыя баярыні — уласныя колты, што, спяшаючыся, выцягвалі з вушэй. Колты тыя былі найболып спіральныя — крывічоў сярод насельнікаў
Вільні было непараўнальна болей, чым балтаў, дрыгавічоў ці яцвягаў.
— Брат, ты што — дрэмлеш? — пачуў Кумец голас старэйшага брата — Няжылы і схамянуўся. Выцягнуў з каліты, што вісела на паясным кручку, залаты пражскі грош і шпурнуў на тарэлу так, што ён адскочыў ад меднае паверхні і пляснуўся на яе другім бокам.
— Ты што, брат? — Здзіўленыя вочы Няжылы трохі астудзілі полымя, што бушавала ў грудзях Кумца.
— Нічога! — буркнуў той.
Няжыла здзівіўся яшчэ болей — ніколі яшчэ малодшы брат не быў такім злосным. Наадварот — ягоны твар быў заўсёды вясёлым і прыветным, усмешка амаль не сыходзіла з яго.
Браты любілі адзін аднаго. 3 таго часу, як у Нямеччыне загінуў іхні бацька, лоўчы Драмак, пакінуўшы чатырох дзяцей — двух сыноў і столькі ж дачок, яны ва ўсім дапамагалі маці. Баярыня Людміліца доўга і цяжка хварэла, і родзічы яе пачалі прыбіраць да рук багацці, што засталіся пасля мужа. Няжыла тады пайшоў у свой першы паход у войску Гедзіміна на Баербург, дзе загінуў вялікі князь і шмат ваяроў. Вярнуўся ён параненым, лячыўся барсучыным салам, часта ездзіў у розныя свяцілішчы Віленшчыны ў пошуках найбольш магутных валхвоў. Шаснаццацігадовы Кумец тады неяк неўпрыкмет узяў усё ў свае рукі. Паціху, без звадаў і спрэчак, зніклі з дому хцівыя родзічы, вярнуліся на свае месцы сярэбраныя келіхі, падораныя некалі бацьку за верную службу і Гедзімінам, і княжычам Альгердам. Сямейнікі Драмака ганарыліся, што ён служыў пры сыне вялікага князя Гедзіміна яшчэ тады, калі Альгерд толькі падрастаў і быў толькі спадчынным князем Крэва. Пры двары свайго бацькі тут, у Вільні, Альгерд вучыўся пазіраць на жыццё з вышыні ўладара, падпарадкоўваючы маладыя жаданні няўмольнай сіле Неаб-
ходнасці. Адсюль паехаў у багаты Віцьбеск, калі ажаніўся з князёўнай Марыяй і дзе прыняў тамтэйшы тытул пасля смерці ейнага бацькі Яраслава.
За шэсць гадоў, якія прайшлі пасля гібелі Гедзіміна, шмат што змянілася ў Вільні. На сталец* спачатку сеў малодшы з братоў — княжыч Яўнут. Тады Няжыла так і не змог стаць падчашым пры двары, хаця тая служба павінна была дастацца яму, — так абяцаў Драмаку вялікі князь Гедзімін. Але Яўнут не збіраўся даваць ганаровую пасаду прыдворнага таму, хто служыў ягонаму брату і галоўнаму суперніку — Альгерду. Альгерд сядзеў у Віцьбеску, у родавым гняздзе сваёй жонкі Марыі, і Няжыла зусім ужо ўзбурыўся ехаць на службу да яго, але ўсё хварэла, ніяк не магла ачомацца іхняя маці, ды і сёстры падрасталі, трэба было шукаць ім добрых жаніхоў.
Але неўзабаве Альгерд і яго стрыечны брат Кейстут скінулі Яўнута, — той падчас аблогі збег з замка ў адным кажушку, ледзь не босы. Вярнуўшыся ў палац праз тыдзень пасля ўкнязявання Альгерда, Няжыла адразу ж атрымаў месца хаця і не чашніка, які адказваў за вінныя падвалы, але яго памочніка, што адразу паставіла яго ў трэці шэраг прыдворных. Першы, як усім вядома, займае маршалак, канцлер, земскі ды ваявода. Другі — кашталян і яго штат, уключаючы чашніка. А памочнікі — яны таксама могуць многае, і віленская знаць хіліцца перад імі часам ці не больш, чым перад іхнімі чальцамі...
Узвышэнне Няжылы не ўсе прынялі аднолькава. Яўнутавы стаўленік Кісель, які займаў раней гэтае месца, прыціх, стаіўся і болей не паказваўся нідзе — ні ў капішчах на святы, ні ў дні народзінаў вялікага князя ці ягонай княгіні Марыі, калі на замкавым двары збіраецца ледзь не ўся Вільня — купцы і рамеснікі, баяры і смерды. А за Кісяля прасіў некалі сам ваявода Гаштольд, і цяпер ён непры-
язна глядзеў на новага падчашага, калі той слугаваў за сталом вялікага князя.
А праз нейкі час Альгерд наблізіў да двара і малодшага брата, ды таксама на зайздроснае месца — памочнікам галоўнага лоўчага. Паляванне — вялікая ўцеха амаль усіх валадароў, таму слугам толькі паспявай круціцца — даглядаць сокалаў, ганчакоў, выменьваць ды купляць лепшае ў краіне дый сачыць, ці ёсць што вартае зайздрасці пры іншых каралеўскіх ды княжых дварах. Узвышэнне братоў ашчаслівіла іх маці, яна ўстала з ложка, і хаця з цяжкасцю, але зноў узялася гаспадарыць у двары. Пайшлі ў хату адзін за адным і сваты. За апошні год выдалі замуж абедзвюх сясцёр — Бярозу і Радагосту. Адну — за гарадзенскага вознага, другую за віленскага купца Чура, і ў абедзвюх сем’ях ужо чакаліся першынцы.
Няжыла, збіраючыся на сённяшнюю ахвярную дзею, пачуваўся зусім шчаслівым. Учора, калі князь прыехаў з ловаў і дужа хваліў сваіх лоўчых за ўдалае паляванне, на яго брата Кумца ласкава паглядзела сама княгіня Марыя. Вечарам князь упадабаў аздабленне стала, і зноў княгіня ласкавым позіркам аддзячыла памочніку падчашага Няжыле, а з-за яе спіны кінула на яго хітра-прывабны позірк ейная прыслужніца, дачка багатага купца Баравіка Рэчыца. Княгіня ўзяла дзяўчыну насуперак парадам старых прыдворных, якія ківалі, што дзяўчына не з баярскага роду.
Яе бабуля аказала некалі маладой Марыі важную паслугу, зняла з яе твару вогнік*, і ўдзячная княгіня ўзгадала пра яе, калі села разам з Альгердам на вялікакняскі прастол. Рэчыца — не прыгажуня, але ёсць у ёй тое, што падабаецца Няжыле — надзейнасць і моцнае здароўе. Магутныя клубы, румянак на шчаках, кроў, здаецца, ажно кіпіць... Вядома, калі яны пабяруцца, ён даможацца, каб жонка пакінула гэтую службу, хай і занадта шаноўную для
яе радні. Занадта многа ласых да дзяўчат малойцаў ашываецца пры двары...
Невысокі, каржакаваты, Няжыла быў зусім не падобны да свайго прыгажуна-брата, але, можа, якраз таму і любіў яго, спадзяваўся, штс Кумец атрымае некалі вялікую пасаду пры двары. Што ён у параўнанні з братам, які страляе з лука лепей за ўсіх прыдворных? Хто і ўзімку пераплываў імклівую Вяллю, хутчэй за ўсіх караскаўся на святочны слуп перад замкам, калі зняць галоўны прыз з немалой вышыні збіраліся лаўкачы ледзь не з усяго княства?
Стаць бы першым памочнікам чашніка, потым, калі дазволіць Пярун, і самім чашнікам, мець добры двор, жонку і шмат дзяцей, — пра што яшчэ марыць? А вось Кумец з яго прыгажосцю мог бы... можа, нават ажаніцца з дачкой маршалка альбо кашталяна, a то і ваяводы, а з цягам часу і самому ўзбіцца на адну з гэтых пасад. Ён разумны і разважлівы. Няжыла на свае вочы бачыў, як сястра знатнага баярына Кругляца, далёкага іх родзіча, глядзіць на брата закаханымі вачыма. Ды колькі іх, такіх юных дзяўчатак, зіркае на брата з надзеяй і зацікаўленнем?
Тым часам прыдворныя расступіліся, каб прапусціць да выхада вялікага князя Альгерда. Абапіраючыся на служку Кужаля, трохі пакульгваючы, ён павольна прайшоў пад аркамі з чырвонай цэглы да выхада, дзе чакаў яго любімы конь Звер. Hi высокая шапка з тонкай скуры, аблямаваная собалем, ні вышыўкі з вялікімі жоўтымі і чырвонымі рубінамі на шаўковай зялёнай кашулі, ні пурпуровы аксамітавы плашч з залатой шнуроўкай па рукавах — нішто б не вылучыла яго з гэтае гурмы прыдворных (некаторыя з іх былі апрануты не горш за самога гаспадара), калі б не велічная пастава галавы і невыказная словамі, але надта ж адчувальная для навакольных сіла, якая зыходзіла ад усяе яго постаці.
Усё схілялася перад вялікім князем. Але былі сярод натоўпу вочы, якія глядзелі на яго з прыхаванай нянавісцю. Мікша, цяперашні просты служка храма Макошы, усяго два гады назад быў галоўным жрацом капішча Рагуціса, разбуранага па загаду княгіні Марыі Віцьбескай, дзеля таго каб на яго месцы паўстаў храм Параскевы, нарачонай Пятніцай*. Тады гэта выклікала вялікае паўстанне літоўцаў і жамойтаў, часткова задушанае, часткова шчодра аплочанае пасля з казны вялікага князя, якому давялося прыкласці шмат намаганняў, каб не даць скінуць сябе са стальца. Тое паўстанне выкарысталі і прыхільнікі Яўнута, — шмат каго з іх давялося вярнуць на княскую службу. Але хутка Альгерд спыніў пагадненне з непрыяцелямі, бо на дапамогу брату-суправіцелю паспеў Кейстут з яго магутным войскам.
Мікша пасля задушэння паўстання не схаваўся ў дрымучых лясах, якімі была абкружана Вільня, як тое зрабілі іншыя жрацы. Ён застаўся ў стольным горадзе, атабарыўся на дробнай, нязначнай пасадзе. Але ён чакаў свайго часу. He можа быць, каб князь Альгерд, з якім ён сябраваў з юначых гадоў, калі той яшчэ не пабраўся з гэтай хітрай віцяблянкай, гэтай ласіцай, што змагла акруціць самога вялікага Гедзіміна, так што той дазволіў ёй завесці ўласны хрысціянскі двор са сваімі святарамі, — не можа быць, каб князь урэшце не аднавіў храм Рагуціса! Калісьці малады Альгерд любіў той храм і адорваў яго часцей за іншыя, можа, якраз таму, што мог пагаварыць са сваім аднагодкам Мікшам больш даверліва, чым з іншымі, — хаця поўнасцю даверлівым Альгерд не быў ні з кім. Можа, дзякуючы менавіта той даўняй юнацкай прыязні вялікі князь заплюшчыў вочы на тое, што адзін з галоўных завадатараў вялікай калатнечы застаўся ў сталіцы. Але да сябе ён больш яго не набліжаў.
Мікша шмат разоў спрабаваў падлабуніцца да Альгерда, шукалі паразумення і іншыя жрацы. Былі і тыя, хто вырашыў змагацца да апошняга.
Але, нягледзячы на ўсё супраціўленне жрацоў, месяц за месяцам царква Параскевы Пятніцы атрымлівала ад вялікай княгіні падтрымку і ахвяраванні, багацела, уздымалася, і ўсё болей моладзі заходзіла туды, каб схіліць калені перад маляванымі дошкамі, з якіх глядзелі новыя, візантыйскія багі. А бронзавая статуя Рагуціса, ледзь не ў апошнюю хвіліну выратаваная ім і жрацом Молам, ляжала пад адным са свяшчэнных дубоў у Перуновым гаі, закапаная ўначы жрацамі.
Пры ўспамінах аб тых несправядлівасцях нянавісць усё болей авалодвала Мікшам. Ён стаяў, спінай адчуваючы холад чырвонай цэглы, і холад гэты працінаў ягоную душу.
— Як добра, што багі прынялі ахвяру! — пачуўся голас побач з ім.
— Мне шкада яе. Векша магла б жыць ды жыць! — адказаў другі, мяккі і ласкавы.
— Шкада?! Яна пойдзе адразу ў Ірый. А мы з табой яшчэ колькі нажывём, столькі награшым!
Гаварылі браты. Мікша пазнаў іх. Язычнікі, яны часцяком прыносілі ахвяры і ягоным балцкім багам, а не толькі сваім, славянскім. Асабліва шчыравала маці. Ейная бабка была жамойткай, таму ў маладосці яна хадзіла найболей у храм багіні ранішняй зары Аўшры, якая падарыла ёй добрага мужа. Пасля, калі стала ўдавой, тая ахвярнасць згасла, жанчына прыносіла ахвяры да Рагуціса рэдка. 3 гадамі часцей пакланялася Макошы і Роду з парадзіхамі — прасіла за сыноў і дачок.
I сыны ўдаліся на зайздрасць усім. Абодва служылі пры двары. Іх ведаў і цаніў сам вялікі князь. I цяпер Мікша раптам пазайздросціў ім — іхняй бестурботнасці, весялосці, лёгкасці.
Нейкая патаемная, цёмная думка нараджалася ў былога жраца, калі ішоў ён за хлопцамі, якія бестурботна дзяліліся паміж сабой сваімі таямніцамі. Ды якія там былі і таямніцы!
— У Рэчыцы сярод пасагу ёсць шапка з нямецкага аксаміту. Паверыш — якраз па маёй галаве! Нібыта на мяне шылі. А ты ж ведаеш, галава ў мяне — што той чыгунок! — рагатаў старэйшы.
Малодшы адказваў нехаця. Ён быў яўна прыгнечаны. Жрэц, які краўся ззаду, даведаўся з размовы, што ён заўтра ідзе да Кругляца. Здаецца, гэты Круглец таксама служыў у замку, бо размова ішла пра тое, каб паклікаць яго пасля службы на бяседу, што ладзілася ў адной з мураванак пад замкам. Усё гэта былі дробязі, не вартыя таго, каб іх слухаць. Аднак жа Мікша ведаў — чым болей дазнаешся пра набліжаных да валадароў людзей, тым болып моцным робішся сам. I праўда: у размове нарэшце прагучаў сказ, які прымусіў Мікшу навастрыць вушы: Кумец прыязна ставіўся да хрысціянства! А гэта ўжо была нагода, каб ісці за братамі. Якраз таму, што жонка вялікага князя была хрысціянкай, жрацы раўніва сачылі за кожным крокам самога Альгерда, — ці моцна абараняе ён язычніцтва? Адна справа жонка — яна прынесла княжычу Альгерду Віцьбескае княства, ён змушаны быў ахрысціцца. Але тут, пры двары, хрысціянам хадоў не было. Альгерд не ўтрымаўся б на стальцы, калі б жрацы ў свой час не падтрымалі яго, а найперш ягонага брата Кейстута, зацятага язычніка. Аднак і ў жрацоў не было сілы, каб узвесці на сталец самога Кейстута, больш любага ім, чымся Альгерд. Ды Альгерд валодаў вялікімі землямі на ўсходзе, куды большымі, чым былі ў Кейстута. А сутыкнуць стрыечных братоў — значыла б развязаць вялікую калатнечу. I таму яны цярпелі Альгерда. Пакуль што, да лепшага часу...
Браты даўно схаваліся ў двухпавярховай пабеленай мураванцы, дзе яны жылі разам з маці, а былы вярхоўны жрэц Мікша стаяў ля вугла і пазіраў на высокія вокны, зацягнутыя не слюдой, як амаль ва ўсіх дамах у Вільні, a дарагім шклом. Твар яго крывіўся і зайздрасцю, і бяссільнай злосцю.
Як спыніць новае вучэнне, чым выпальваць яго ў flymax? Як змагацца за веліч багоў, якім пакланяліся спрадвеку?
Поўня, што адзінока і велічна плыла над Горнім замкам, на імгненне кранула яго сваім серабрыста-жоўтым промнем, і ён паспешліва адхіснуўся ў цснь, каб ніхто, нават поўня, не маглі пабачыць ягонага твару...
КРУГЛЕЦ
Сын памерлага пасла Леся, некалі ўлюбёнца самога Гедзіміна, Круглец рос у атачэнні тых, каго віленскі люд уважаў за вышэйшую ўладу княства. Прыгожы кучаравы хлопчык, кругленькі, як снапок лёну, не раз сядзеў на каленях вялікага князя, калі той прыязджаў у іхны дом, каб падчас вячэры пагутарыць з бацькам пра хітрыя стасункі з замежнымі краінамі, а таксама абгаварыць патаемнасці свайго двара, якія маглі ведаць зусім нямногія.
Калі сын стаў падрастаць, бацька аддаў яго спачатку ў школу пры замку, дзе вучыліся дзеці прыдворных і паслоў, але пасля, першы ў краіне, завёз сына ў Нямеччыну, каб там спасцігаў ён навуку, якая ўзвышае чалавека амаль да Бога.
Можа, таму, што мала бываў ў сваёй краіне і быў чуйны да новага, Лесь першым з паслоў княства прыняў хрысціянства. Праўда, ахрысціўся паводле ўсходняга абраду і ў самым канцы жыцця, але Гедзімін гэтага ніколі не ўведаў. Ягоны пасол, вяртаючыся дадому, старанна, разам
з усімі прыдворнымі, наведваў найважнейшыя капішчы і кланяўся багам як належала. Калі жрацы мазалі чалавечай крывёй вусны прыдворных, ніводная жылка на ягоным твары не выдавала, што насамрэч адчуваў ён у тыя хвіліны, — пасол умеў хаваць пачуцці. Ён ездзіў у многія краіны свету, асабліва часта пасылаў яго Гедзімін у Рым, каб перадаць самому Папу чарговае пасланне. Тое, што пасол пад старасць сабраўся наведаць грэцкі Царгорад, ды яшчэ разам з сямействам, нікога не здзівіла — праваслаўныя баяры Полаччыны, Наваградка, Турава ды іншых гарадоў княства здаўна, пакаленне за пакаленнем, пакланяліся менавіта царгародскім святыням. Нават і тады, у амаль легендарныя часы, як Царгорад належаў рыцарам заходняга абраду*, плынь гэтая не мялела. Ездзілі на Афон да манахаў, падарожнічалі па манастырах, асабліва ж любілі Улахерну*, цуды якой былі звязаны з домам Усяслава Полацкага.
Для маладога Кругляца падарожжа ў Візантыю стала нібыта вялізным нажом, што разрэзаў яго жыццё на дзве палавіны. Тое, што засталося ў першай, ужо пражытай, — і вясёлыя калядаванні, і юрлівыя шаленствы купальскай начы, і таямніча-страшныя ахвярапрынашэнні ў капішчах паганскіх багоў, і яшчэ многае іншае, чым жыў і што здавалася звыклым і прыемным, — усё гэта адышло кудысьці ў незваротнае. Прыйшло іншае, уладна захапіла душу і не адпускала. Сталася ўсё гэта ў час падарожжа ў Царгорад, дзе сустрэлі і пранізалі душу хлопца-язычніка вочы мазаічнага Хрыста на сцяне велічнага храма Святой Сафіі. Былі ў гэтых вачах тужлівасць, але адначасна і непарушны спакой, і спагада, і разуменне... Было тое, чаго не давалі навукі ва універсітэце, на што не маглі знайсці адказу жрацы ў капішчах, хаця яны ведалі хаду зорак і прадказвалі зацьменні і мор.
Ён памятаў кожны свой крок у агромністым, ці не да нябёсаў, храме святой Сафіі, дзе ў гулкай пустэчы рэхам адгукаліся самыя ціхія рухі. I тое імгненне, калі спыніўся ля зеленаватай калоны з парфіру, падобнай на высачэзны дуб у святой дуброве за замкам Гедзіміна. Якраз каля яе архірэй Нікас распавядаў бацьку пра асабліва складзеныя пальцы ў святых, мазаічныя выявы якіх глядзелі на наведвальнікаў. Гэтыя фігуры, правераныя стагоддзямі, кіруюць боскае святло ў тыя ці іншыя чалавечыя органы, дапамагаюць пры розных хваробах і называюцца мудрамі*. Круглец жа любаваўся на мазаічныя фрэскі, дзе залацістая смальта нібы свяцілася ў паўцемры храма. Раптоўна вочы яго, якія да гэтага няўцямна слізганулі па фрэсцы, зноў сустрэліся з жывымі, пранізлівымі і разам з тым спакойнымі вачыма Хрыста.
Ён застыў, нібы ў яго адняліся ногі. Разам з тым адчуў, што ўсю ягоную істоту напаўняе нейкае новае для яго пачуццё — магутнае, як марская хваля, з тых, што нядаўна узносілі і кідалі іхні карабель на Понцкім* моры. I гэтае пачуццё было любоўю.
Круглец любіў маці і бацьку. Ён любіў гульбішчы, калі жанілі Цярэшку ці гукалі вясну і калі можна было прыціскацца да пругкай і гнуткай, як маладая вярбіна, дзеўкі. Усё роўна хто была яна — дачка баярына ці прыдворнага блазна, ці — аднойчы — нават дачка вялікага князя. Ён любіў сустракаць узыходы сонца, калі пасля бяссоннай ночы, праведзенай у княскім скрыпторыі над кнігай, з вышыні замкавай гары добра было глядзець, як павольна, велічна ўстае з-за сіняватай, пасыпанай ружовым попелам хмары залаты бог сонца Сур’я*. Любіў блінцы, посную драчону на макавым малацы, флячкі — рубцы з падліўкай... I пергаменты, наякіх пісцы золатам і цынобраю* выводзілі літары, Зведаў ён хвіліны найвялікшай радасці, калі браўся чытаць вяроўчатае пісьмо, якое памяталі ўжо
нямногія жрацы... Любіў таксама свае варцобы* з рога тура, залатую чашу для пітва. I многае іншае, чым шчодра надзялілі яго багі.
Але ніколі, ніколі не абыймала яго душу такая гарачая пяшчота да навакольнага, ніколі не поўнілася ягонае сэрца такой спагадай... У гэтую хвіліну, што, здавалася, доўжылася вечна, ён узгадаў свайго старога служку Вусеня, якога штурхануў штосілы, калі той падаваў брэцьяніцу з мядовым пітвом і незнарок праліў трохі вільгаці на яго расшытыя золатам нагавіцы. Тады Вусень, адляцеўшы да сцяны і ўдарыўшыся ў яе так, што заняло дых, ссунуўся на падлогу і смешна лыпаў вачыма, стараючыся хапануць паветра, а яны, маладыя, весела рагаталі з яго ссінелага маршчыністага твару і каравых рук, якія варушыліся, як клешні ў злоўленага рака. Успомнілася Кругляцу і тое, як, палюючы на мядзведзя, злавілі яны, маладыя баяры, у князевых уладаннях смерда, што ўпаляваў зайца, і як, атачыўшы яго, штурхалі коньмі на сярэдзіну кола, а ён, утоптваючы снег каленьмі, дзе на пералатаных портах адразу ж зацьмянелі вільготныя кругі, маліў аб дараванні. Ды не дапрасіўся — яны, гікаючы, урэшце затапталі яго і, не сышоўшы з коней, паімчаліся прэч, гнеўныя, але задаволеныя... I яшчэ, і яшчэ...
Пры тым ўспаміне сэрца моцным штуршком ударыла ў грудзі. Стала так цяжка, быццам усе ягоныя правіны абярнуліся жалеззем і пацягнулі некуды ў бездань, як няшчаснага, што ў латах трапіў пад лёд.
— Што з табою, сыне?
Толькі тады Круглец заўважыў, што і бацька і архірэй Нікас пільна глядзяць на яго.
— Ты збялеў. Табе блага?
Цяжка прамаўляючы словы, ён азваўся:
— Штосьці ў грудзях... Даўка...
Архірэй узяў ягоныя рукі, склаў вялікі і ўказальны пальцы. Сціснуў іх. Ад гэтага служкі хрысціянскага бога пах-
ла духмянымі зёлкамі, ягоная простая чорная вопратка, аздобленая толькі залатым медальёнам на тоўстым ланцужку, здалася Кругляцу светлай. I хлопец абвострана, амаль празорліва адчуў у гэтым высокім, худым, з пранізлівымі чорнымі вачыма грэку часцінку тае магутнай, спагадлівай, усёдаравальнай сілы любові, якой так неспадзявана напоўнілі яго душу багі. Багі? He, тут іх няма — ні Перуна з яго залатой барадой і сярэбранымі вусамі, ні Вялеса з нагамі, запырсканымі крывёю ахвяр, ні ўладаркі мораку і смерці Мары... Тут ёсць толькі адзін бог, загадкавы Хрыстос, які спалучае ў сабе ажно тры сілы, тры іпастасі. Але яму, Кругляцу, у гэтым ніяк не разабрацца. Гэта занадта складана і... і ўвогуле яму непатрэбна.
Нешта ў ім запярэчыла ўсяму, што адбывалася тут, — і храму, і выявам святых, і самому архірэю...
Ён жыве сярод свайго, звыклага, знаёмага, і нашто яму мучыцца загадкамі — чаму людзі пакланяюцца мёртваму богу, богу, які настолькі бездапаможны, што не мог нават сам абараніць сябе? Дзе была ягоная сіла, якой ён мог страсануць свет і паказаць усім сваю магутнасць? А калі не паказаў — значыць, ён слабы. У свеце ж шануюць толькі сілу. Слабы проста не выжыве. Ды і што такое слабы чалавек? Ягонае месца — за спінамі моцных, ягонае слова нічога не вартае...
3 тым помсліва-зласлівым пачуццём выскачыў, як вырваўся, з храма Святой Сафіі.
Але не сыходзіў з сэрца ўспамін пра імгненне, калі шкадаваў усіх — слабых жа асабліва. Ці такі ўжо вінаваты быў той смерд, якому трэба было карміць сям’ю? Ці справядліва гэта — плаціць жыццём за ўпаляванага зайца бацьку шасьцёх дзяцей?
Ноччу ж доўга думаў пра ўсё, што адбылося ў храме. Калі прыняць Хрыста, трэба мяняць жыццё. Але навошта, калі яму так добра?
Яснасць свету, яго непарушнасць вярнуліся да яго. Але, як стрэмка, засталося і тое, што перажыў ён перад вялікай мазаічнай іконай, што асвятляла паўцёмны храм залатым ззяннем.
Яно жыло ў ім і тады, калі вярталіся яны з Царскага, севастам* Канстанцінам пабудаванага горада, уволю падзівіўшыся на вялізныя мармуровыя палацы імператарскай сям’і, дзе іх прымаў намеснік прэфекта гэтага велічнага, сапраўды царскага горада, і на іпадром, дзе здаля бачылі яны самога імператара, абкружанага еўнухамі, і на вуліцы, дзе спрэс стаялі пяці-, a то і шасціпавярховыя мураванкі, і на многае іншае, што, нават расказанае, уражвала сяброў Кругляца. Ніхто з іх, аднак, не мог здагадацца, што іхні сябар іншым вярнуўся з таго далёкага падарожжа і што бацька яго там ахрысціўся. Лесь узяў з сына слова, што той захавае ўсё, што там адбылося, у глыбокай таямніцы. I сын імкнуўся жыць, як і ўсе іншыя, не надта вытыркаючыся з купы маладых бесклапотных пахолкаў, але і не адстаючы ад іх. Стараўся схаваць і сваё найвялікшае захапленне навукамі, — вясёлыя прыдворныя і так часам кпілі з яго частых прыходаў у Горні замак. Некаторыя меркавалі, што Круглец стараецца быць бліжэй да двара вялікага князя, і зайздросцілі прывілеям маладога баярына.
Вой-дружыннік, Круглец карыстаўся яшчэ бацькавым правам — свабодна заходзіць у замкавы скрыпторый, альбо, як часцей называлі яе, бібліятэку. Пасля смерці пасла права гэтае сын пацвердзіў у вялікага князя Яўнута, а пасля і ў Альгерда. I гэта сталася для яго сапраўдным шчасцем. Можна было колькі хочаш сядзець у вялікай зале палаца, застаўленай паліцамі з вялікімі, у цёмных скураных пераплётах кнігамі і рознымі — крохкімі і зшарэлымі, новымі і старымі — скруткамі пергаменту. Некаторыя, асабліва важныя, захоўваліся ў футаралах, часам аздобленыя каштоўнымі камянямі, — каменьчыкі выблісквалі
сінім, жоўтым і зялёным у ранішнім ці вечаровым святле... Тут былі копіі, зробленыя з найважнейшых дзяржаўных актаў і пасланняў, што прывозілі вялікім князям паслы з усяго свету.
Раней хлопец прагна чытаў менавіта тое, што тычылася дыпламатыі, стараўся, следам за бацькам, разабрацца ў хітраспляценнях вялікай палітыкі, калі тут, у Вільні, не толькі стараюцца разгадаць чужыя намеры, але і схаваць свае інтарэсы за красамоўнымі сказамі і рыторыкай.
Але цяпер яму было гэта нецікава. Цяпер браў ён і чытаў Вялікую Кнігу, перапісаную з той, што ў храме Параскевы Пятніцы ўрачыста і няспешна гартаў архірэй храма і духоўнік вялікай княгіні Марыі Нестар, каб нараспеў прагаварыць патрэбны абзац і патлумачыць яго нешматлікім яшчэ хрысціянам Вільні.
У скрыпторыі было некалькі Біблій, падораных і Міндоўгу, і Віценю, і Гедзіміну гаспадарамі розных хрысціянскіх краін. Былі гэтыя кнігі на лаціне, на грэцкай і нямецкай мовах. Было некалькі і на стараславянскай, прывезеных цвярскімі князямі, што шукалі прытулку і дапамогі супраць сваіх маскоўскіх супернікаў ужо ў Альгерда. Гэты былі атуленыя разьбянымі дошкамі, або закутыя ў сярэбраныя аклады, альбо проста пераплеценыя цялячай скурай лісты, дзе хавалася Вялікая Мудрасць.
Круглец чытаў спачатку на нямецкай — яна была найбліжэйшай яму пасля славянскай: нездарма колькі гадоў штудыяваў навуку ў Нямеччыне, з вясёлымі буршамі вёў дыспуты наконт стварэння свету. Пасля наняў настаўніка грэцкай мовы, — здавалася яму, што так стане ён бліжэй да свету, што гэтак уразіў душу ў Візантыі. Грэцкая мова давалася надзвычай лёгка, нібы ўжо ведаў яе спрадвеку, і праз які год павольна, дапамагаючы сабе тэкстамі па-нямецку, чытаў Круглец па-грэцку пасланне апостала Паўла
карынфянам: «Ніхто не шукай свайго, але кожны патрэбы другога».
Амаль кожны раз пры чытанні гэтай дзіўнай, ні да якой іншай не падобнай кнігі, усё ў ім пераварочвалася.
Як жа не шукаць свайго? На гэтым і трымаецца свет. Кожны хоча атрымаць як болей слодычы, задавальнення і радасці. Калі ўжо і не за кошт бліжніх, дык за кошт сваіх здольнасцяў альбо багацця бацькоў і іхняга высокага становішча. Хіба не багі — тут ён кожны раз папраўляў сам сабе: Бог! — дык вось, хіба не Бог дае тое, што мае кожны на гэтым свеце? Хіба не супраць Бога ідзеш, калі не дбаеш аб сваёй карысці, не чужой, а сваёй уласнай! Чаму ж другому, аб чыёй патрэбе я стану клапаціцца, не даў Бог таго, што ён даў мне?!
Але нешта падказвала яму ясна і цвёрда, што свет, хаця і стаіць ён сёння на патрэбе для самога сябе, не павінен быць такім. А калі дапаможаш іншаму — атрымліваеш такую радасць, якой не ведаеш, калі зрабіў нешта толькі для сябе.
Вось жа толькі адно пацікавіўся ён, як жыве Вусень, і даў яму на лячэнне хворай жонкі сорак шэлегаў*, як сэрцам адчуў гарачую ўдзячнасць чалавека, якога ён, здаецца, добра ведаў ад самага дзяцінства, — але разам з тым не ведаў пра яго нічога. Hi пра тое, што Вусень мае залатыя рукі і пляце лапці для ўсіх сваіх родзічаў, ні таго, што ў ягоную жонку ўсялілася трасца* і страшэнна мучыць яе па начах. Калі ж, упаўшы ў ногі, шчыра дзякаваў служка свайму маладому гаспадару, зноў адчуў Круглец, як ахапіла яго гарачая хваля радасці... Падымаючы слугу, пабачыў ягоныя вочы. Сустрэліся позіркі — і адкрылася сыну пасла Леся, што і Вусень — такі ж чалавек, як і ён сам.
Дзіўным было для яго тое адкрыццё. Як і многія іншыя адкрыцці, што, нібы згаварыўшыся, апаноўвалі адзін за адным ягоную душу. Ажно да часу, пакуль не пачаў усве-
дамляць усім сэрцам, што звыклы для яго свет, магчыма, інакшы, і іншыя законы пануюць у ім, толькі іх трэба і ўбачыць, і адчуць...
«Не рабі іншаму таго, чаго не хочаш, каб рабілі табе...»
I ён зноў думаў, у душы перабіраў усё, што назапасіў за нямногія яшчэ гады свайго жыцця.
Так проста гэта — і так пакуль неспасціжна! Бо ёсць слугі і гаспадары, ёсць багатыя і бедныя. Вусень пакліканы лёсам, каб служыць іхняй сям’і. Яго прадалі некалі дзеду за капу грошай, яшчэ маленькім. Прадалі віленскія смерды, каб не памерці з голаду. I цяпер варта Вусеню ўцячы, як яго будуць шукаць імем закону, а зловяць — загадаюць сцяць горлам*.
А ён, Круглец, недасяжны ні для кога, апрача самога вялікага князя. Ён можа ехаць у Нямеччыну, да грэкаў, і ніхто яму таго не забароніць. Ён можа піхнуць Вусеня, можа, калі надта разгневаецца, забіць слугу. А ці хацеў бы ён, каб яго піхнуў Вусень? Каб раб забараніў яму ехаць у далёкія краіны, як таго хочацца? Калі ўяўляў тое, кроў закіпала і гарачая хваля гневу шугала ў грудзі. Тады хацелася забіць слугу, які, сам таго не ведаючы, хадзіў перад ім нейкім вечным дакорам жыццю, якое вёў Круглец, — жыццю бесклапотнаму і вольнаму.
«Але жывуць жа іншыя! — казаў ён сам сабе. — Mae равеснікі не задумваюцца над тым, што такое іхнія слугі — тыя, што падаюць пітво, чысцяць коней, мыюць дубовую падлогу ў замку і аруць на палях у спёку, калі так добра сядзець у святой дуброве, слухаючы развагі разумных жрацоў! Чаму ж мне, у самую тую хвіліну, калі стомлены слуга, сапучы, здымае боты з маіх ног, хочацца то забіць яго, то, наадварот, упасці перад ім на калені і абняць яго, як свайго брата? Можа, зазірнуўшы ў вочы яму, я ўбачу, што і ён такі ж самы чалавек, і яму баліць тое, што баліць мне, калі мяне ўдараць. I тая ж чырвоная кроў пальецца
на зямлю, калі меч пасячэ ягонае цела... Хто адкажа мне на гэтыя пытанні, хто дапаможа маёй душы?»
А тым часам ішлі месяц за месяцам, і аднойчы хлопец не вытрымаў. Зімовай раніцай, калі снегам, як пярынай, была ахутана ўся Вільня так, што толькі чырвона-шэры Горні замак і святая дуброва за ім вытыркаліся з гэтай бяскрайняй белі, ён пайшоў у храм хрысціянскага Бога.
Страх скоўваў ягоныя рухі. Што калі багі — так любімыя раней — кінуць у адступніка сваімі вогненнымі паліцамі, што калі разаб’е яго паралюш? Суцяшаў сябе: княгіня Марыя адкрыта пакланяецца Хрысту, ейныя дзеці ўсе хрышчаныя, як і сам вялікі князь Альгерд. Але ж ён мусіў ажаніцца з віцьбескай князёўнай, бо гэта дадавала да зямель княства магутны надзел. Ды нават яе, хрысціянку, усё роўна тры разы абвялі вакол святога дуба, бо іначай народ не прызнаў бы ейнага шлюбу. Жрацы, хаця і з вялікай неахвотай, згадзіліся на хрысціянскі абрад, бо ведалі, што князь Альгерд усё ж выхаваны ў язычніцтве і менавіта ў язычніцкія храмы дае найбольшыя ахвяры. А што ён па вялікіх святах ходзіць у царкву і нават запрашае туды паслоў — дык гэта з цягам часу было таксама прызнана жрацамі, бо вакол — свет хрысціянскі і трэба шукаць паразумення і з ім. Тое робіцца дзеля міру ў краіне і дзеля яе карысці...
Іначай могуць паставіцца багі да яго. Яму, як Альгерду, не трэба лаўчыць сярод вялікіх хрысціянскіх краін — з каторай сябраваць выгадней. Яму вольна і весела жывецца ў сталіцы, у іхнім доме поўна слуг і багацця, сабранага дзедам і бацькам. Круглец хоць і лічыцца дружыннікам, аднак пойдзе ў войска са сваёй уласнай харугвай і сотняй вояў толькі калі аб’явяць паспалітае рушэнне на вайну, альбо пагоню*. Частку сабранага скарбу іхняя сям’я штогод ахвяруе на розныя капішчы, і задаволеныя багі даюць ім шчасце і слодыч жыцця. Тры сястры, адна за адну пры-
гажэйшыя, ужо замужам, яны з’ехалі за сваімі мужамі ў розныя краіны: Чэхію, Нямеччыну, Польшчу. Чацвёртую, Уну, здаецца, упадабаў сын маршалка, але Уна на яго не зважае. Ёй даспадобы, мабыць, малады Кумец, памочнік галоўнага лоўчага, іхні далёкі родзіч. На яго самога, BapTa толькі з’явіцца на княскім баляванні, употай зіркае не адна заваблівая нявеста. Чаго яшчэ жадаць?
Навошта ж ён пераступае высокі дубовы парог, ступае на каляровыя кафляныя пліты, дзе ўсе зараз, на момант перашкодзіўшы чытанню Вялікай Кнігі, абернуцца, каб убачыць неверагоднае: воін-дружыннік Круглец, сын пасла Леся, заходзіць у хрысціянскі храм?
НЕСТАР
У маленькім цёмна-карычневым пакойчыку пры новым віленскім храме Параскевы Пятніцы было душна. Пахла зёлкамі і ладанам. Вялікая княгіня Марыя цяжка сядзела на нізкім дубовым крэсле, што стаяла ля сцяны, пад выявай святой Параскевы. Новая разьба на ім нібы ўгрызалася ёй у спіну, ногі, трохі апухлыя падчас службы, цяпер невыносна балелі, нібы тонкія юхтавыя боцікі ссохліся і сталі зацеснымі. Пакаёўка Рэчыца, сеўшы на невысокі зэдлік, цёрла тонкую чырвоную скуру абутку, намагаючыся аблегчыць пакуты сваёй гаспадыні. Стражнік Дрыгайла чакаў у калідоры, задуменна разглядаючы маляваныя дошкі з невядомымі яму тварамі зацных людзей і хрысціянскага бога, і раздумваў над тым, што яны зусім нястрашныя, а значыць, няма ў іх сапраўднай моцы. Ці ж параўнаць іх з Перуном альбо Вялесам, — вялізныя, яны ўзвышаюцца над усімі, і нават высокі князь Альгерд здаецца перад імі маленькім карузлікам!
Архірэй Нестар, высокі, ужо сутулы, з сівой барадой і пранізлівымі шэрымі вачыма, прайшоў у пакой, вялікая
княгіня, седзячы, схілілася перад ім. Пацалавала руку. Коратка загадала Рэчыцы:
— Выйдзі.
3-за нямогласці княгіні быў дадзены дазвол не ўставаць перад духоўнікам, але яна кожны раз падчас споведзі адчувала няёмкасць. Як расказаць пра тое, што найбольш мучыла, — схаваную ад усіх трывогу за лёс мужа і дзяцей? Вядома, Альгерд любіць іх. Але ж і вялікі князь Гедзімін, яе магутны свёкар, таксама любіў дзяцей і ад Віды, і ад Вольгі. А вялікакняскі сталец пакінуў малодшаму, якога хітрая Еўна, яго апошняя жонка, дачка полацкага Івана Усеваладавіча, назвала сваім імем — Яўнут — і якога заўсёды пры розных нагодах падсоўвала старому ўжо бацьку, адцясняючы іншых сыноў! I вось — у княстве звады, неспакой, выгнаны Яўнут бадзяецца па свеце, шукае падтрымку то ў немцаў, то ў маскавітаў. Што калі яна неўзабаве памрэ? Альгерд, відавочна, ажэніцца зноў. Ён яшчэ поўны сілаў і жадны да ўцехаў жыцця. Але калі будуць яшчэ дзеці, то што станецца з ейнымі сынамі?!
Нават зараз, хаця шмат гадоў яна пражыла ў Вільні нявесткаю Гедзіміна, а цяпер ужо пяць гадоў і вялікаю княгіняй, адчувае яна, якая моцная сіла, як раць, стаіць супраць яе і мужа.
Гэта перш за ўсё староннікі язычніка Кейстута: жрацы, вешчыя старцы, сваяк Гедзіміна апантаны прыхільнік Рагуціса Ерыдоне і ўся іхняя язычніцкая купа. А яшчэ ўдава Гедзіміна княгіня Еўна, амаль ейная равесніца і былая вялікая княгіня, і яе дзеці, самы страшны з якіх — Яўнут. Бо якраз ён законны спадкаемца на вялікім стальцы! Альгерд і Кейстут перамаглі яго, але ж Еўна да самай сваёй смерці не прымірыцца з гэтым!
Небяспечная яшчэ і іншая групоўка. Яе ачольвае ваявода Пётра Гаштольд, які спавядае хрысціянства заходняга абраду і схіляе да таго гаспадара княства. Е[е варта ве-
рыць і Кейстуту, ягонай шляхетнасці. Тут, у Вільні, моцныя карані жамойцкага князя. Яго, якога шалёны шал вайны нясе заўсёды да перамогі, любяць болей, чым разумнага, алс стрыманага і халаднаватага Альгерда. He было б за мужам ейнага пасагу — віцебскіх харугваў, не ўзносіла б яна разам з нешматлікімі хрысціянамі штодзённых гарачых малітваў за яго — невядома, ці стаў бы ён вялікім князем. А іншыя браты Альгерда — яны што, змірыліся з ягонай перамогай?
Яна не захацела ўзгадваць далей свае трывогі, і духоўнік Нестар стаў супакойваць вялікую княгіню, хаця ў яго самога было турботна на душы. Хаця Марыя была яшчэ не надта старая , але твар яе пайшоў дробнымі маршчынкамі, вялікія вочы нібыта паменелі на трохі азызлым твары, скура стала, нібы мяккая вільготная гліна. Мучылі вялікая слабасць, бяссонніца і боль у грудзях. Доктар-іншаземец Ганс не мог справіцца з хваробай, а люд шаптаўся, што гэта помсцяць Марыі багі, якіх яна пакрыўдзіла, асабліва ж Рагуціс і Медзін*.
Нестар з болем адчуваў — неўзабаве давядзецца несці на сабс ўвесь цяжар праўдзівай веры тут, у Вільні, аднаму, бо Гаспадар рана прыбярэ вялікую княгіню, не жыць ёй доўга. Апроч яе, саюзнікаў тут няма, — людзі, што ходзяць у царкву, не маюць пры двары вялікага ўплыву. 3 Навагародку, дзе больш за чвэртку веку заснавана метраполія*, дапамога таксама ідзе невялікая, бо там думаюць, што яму, Нестару, пад крылом вялікага князя жывецца лягчэй, чым ім. Але ў Навагародку хрысціян здаўна болей, чым у язычніцкай Вільні, жрацы там не маюць значнага ўплыву. У тамтэйшым храме вернікаў прываблівае замкавая ікона Багародзіцы, якая яшчэ сто гадоў таму ў цудадзейным сне князя Войшалка натхніла яго на прыняцце манаскага сану.
У Вільні ж усё трэба пачынаць самому. Епіскап Вільні няроўны са жрацамі, хаця і бліжэйшы да вялікакняскага стальца, чым яны. У яго ўсяго толькі нядаўна пабудаваны храм, а да іхніх капішчаў дарога пракаветная, пракладзеная прадзедамі і дзядамі, багацці, сабраныя таксама не за адно пакаленне...
Але пра гэта трэба думаць не цяпер. Зараз трэба ўважліва слухаць вялікую княгіню...
Расказаўшы пра свае трывогі, княгіня хацела ўжо прасіць даравання грахоў, але раптоўна ўзгадала:
— Пазаўчора, калі я пайшла ў скрыпторый, каб узяць там запісы аб шлюбных дамовах вялікіх князёў, да мяне падышоў Круглец, сын Леся.
— Ён часам прыходзіць у наш храм, — асцярожна заўважыў Нестар.
— Мне цяжка запамінаць твары маладых, яны для мяне ўсе на адзін капыл. Але гэтага хлопца я добра ведаю, бо надта падобны да бацькі, — нецярпліва прамовіла Марыя. — Ён хоча пахрысціць сваю сястру і папрасіў мяне быць ейнай хроснай маці.
— Гэта вялікая радасць, — ажывіўся Нестар. — Яго любіць моладзь, ён разумны і рахманы. Але чаму не звярнуўся адразу да мяне?
— Ты для яго чужы. А мяне ён памятае яшчэ з дзяцінства. Здаецца, я яго нават трымала на руках, але зараз ужо і не ўспомню, ці ён гэта быў. I зараз бачу яго рэдка. На баляванні ў замак ён не спяшаецца, яго там я не бачу. А на дружынныя трызны не прыходжу я.
— Дык ці зробіць ласку вялікая княгіня і ці стане хроснай маці для гэтай божай авечкі?
Марыя згодна кіўнула. У апошнія гады, калі Альгерд стаў вялікім князем у выніку змовы з Кейстутам, яна нездарма пачувала сябе тут, у даўно знаёмай Вільні, адзіно-
кай. Колішні двор Гедзіміна, хаця і спрэс язычніцкі, абкружаў жонку княжыча пашанай: яна прынесла ў пасаг багатую Віцьбескую зямлю. Аднак пасля таго, як памёр Гедзімін, усё памянялася. Былых прыхільнікаў засталося няшмат, а колііпнія маўкліва асуджалі княгіню, бо ўважалі ўзвышэнне Альгерда за надкуртачанне*, ашуканства. Выгнанне Яўнута і гвалтоўны захоп Вільні Альгердам і Кейстутам мучылі Марыю. Ёй усё здавалася, што, парушаючы запавет бацькі-нябожчыка, браты моцна саграшылі.
Адзінокім пачуваў сябе і Нестар. Часам, праходзячы па Вільні, чуў ён злавесны шэпт за спінай. He раз здавалася яму, што, каб не страх перад Альгердам і не апека вялікай княгіні, язычнікі раздзерлі б яго на кавалкі і без усялякай літасці кінулі сабакам.
Ён з трывогай паглядзеў на азызлы твар вялікай княгіні і, як клапатлівы бацька, беражліва накінуў на ейныя плечы цёплую вязаную хустку.
Рэчыца, стоячы ў калідоры разам са стражнікам, спакойна глядзела на дзверы. Радасна думалася пра жаніха — надзейнага, дужага Няжылу, пра вяселле і будучых дзяцей. Але калі б зараз глянуў на яе самы вядомы ў Вільні празарліўца, вялікі жрэц Сварога* Лойка, то са спачуваннем пагладзіў бы яе па галаве і пашкадаваў бы. Ён бы ўгледзеў, што ля левага пляча дзяўчыны стаяла Нядоля, адштурхнуўшы сваю сястру, багіню шчасця Долю, і ўсміхалася зласліва, таму што нічога з гэтых мараў не адбудзецца ў жыцці высокай, белатварай, мажной дзяўчыны, якая пяшчотна падносіць да вуснаў маленькую драўляную Мокаш, цалуючы багіню жытла і прадзіва з надзеяй хаця б на кавалачак шчасця...
CAPAKJ
Круглы каменны храм багіні кахання Лады, што стаяў на левым беразе Вяллі, недалёка ад Горняга замка, ледзь свяціўся ў зімовай цемрадзі слабымі жоўтымі абрысамі вокнаў — святло тачылася знізу. Каля дзвярэй, якія былі зачынены, валуны сценаў з роўнымі палоскамі вапны слаба адлівалі вільгаццю ў святле адзінокага смаляка, схаванага пад гонтай.
Удзень тут тупацеў, усхвалявана-пажадліва дыхаў і скакаў у карагодах велізарны натоўп віленчукоў, святкуючы Саракі. Карычнявата-шэрыя шматы ад снегавіка, якога тапталі з прыгаворамі і замовамі, а таксама груды аскабалкаў ад старых глякоў, збаноў і брэцьяніц, з якімі прадвеснікі Вясны ішлі да багіні, доўга, да самага вечара, прыбіралі храмавыя служкі.
Кожны мог бы падумаць, што свята скончылася: бяззорная, туманова-снежная, як кучма, ноч панавала над Вяллёй, над ракой, што нячутна шумела ўнізе. Але ў сярэдзіне храмавай агароджы стаялі багатыя вазкі, з недалёкай канюшні чулася ржанне коней, а з дзвярэй, якія вялі ў лёхі і якія раз-пораз адчыняліся перад гасцямі, вырывалася такое зыркае, гарачае і яркае святло, што кожны, хто назіраў бы зараз за храмам, даўмеўся б: святкаванне толькі пачынаецца.
Свята віравала, захопліваючы ўсё больш і болып мужчын і дзяўчат, якія сабраліся ў падземнай залі. Тут, нягледзячы на ледзяныя гурбы вакол храма і сцюдзёны вецер, што гудзеў у шчылінах агароджы наверсе, цёпла, амаль горача. Нягледзячы на тое, што вясна яшчэ не пачалася, шмат жывых кветак у цёмна-брунатных лазовых кошыках, прымацаваных на гладка абструганыя сцены з тоўстага бруса, аздаблялі залю. Там жа віселі скураныя шчыты з сярэбранымі насечкамі (іх прыносілі Ладзе ашча-
сліўленыя каханнем воіны). Аздаблялі памяшканне бронзавы і медны посуд на вялікіх ланцугах, курыльніцы з празрыстага светлага каменю, якія струменілі востра-казытлівыя колцы пахкага дыму, вянкі, выкаваныя з рэдкім майстэрствам, ды многае іншае, што прымушала прысутных з захапленнем углядацца ў рэчы, падораныя самаму, бадай што, улюбёнаму храму віленчукоў. I гэта нягледзячы на тое, што большасць з прысутных былі пастаяннымі ўдзельнікамі абрадаў.
Кумец таксама быў тут. Як заўсёды вясёлы, жыццярадасны, сёння ён, аднак, адчуваў пэўную разгубленасць. Вялікая жрыца Нара раніцай адмыслова паслала да яго служку, якая перадала яму чорную, з пярлінамі скрыначку.
Кожны юнак у Вільні марыў атрымаць гэты знак увагі. Пахкасці, што месціліся там у залачоных шкляных сасудах, былі прывезеныя з усходніх храмаў, і купіць іх нельга было ні за якія шэлегі. Уцёртыя ў скуру, яны рабілі мужчыну няўрымслівым ў каханні, нястомным і моцным, як раз’юшаны тур. I тады ён мог дастойна прымаць чароўныя ласкі вялікай жрыцы, вынослівай і вынаходлівай у каханні, як ніводная жанчына ў Вільні. Кожны год яна прысылала чорную скрыначку з пярлінамі мужчыне, якога лічыла вартым сябе. I тыя, хто праводзіў з ёю ноч на Саракі, маўчалі так красамоўна, што іншым заставалася толькі ўяўляць, якою былі ночы з тою, якую любіла сама Вясна.
Але Кумец не стаў націрацца ніводным з чараўнічых алеяў. Уна, сястра далёкага родзіча Кругляца, стала перад вачыма, калі ён працягнуў руку да скрыначкі. I невядома было, чаму паўстала ў ягонай памяці і сэрцы менавіта гэтая худзенькая дзяўчынка з вялікай тоўстай касой, з трохі сумнымі, нібыта ў параненай аленіхі, позіркам. Але насланнё было такім моцным, што яму здалося — яна сапраў-
ды прыйшла і бачыць ўсе тыя бессаромныя карціны, якія звабліва было закалыхаліся перад ім...
1 цяпер, стоячы ў патаемным свяцілішчы, даступным толькі для абраных, ён адчуваў, што яму, мабыць, не варта было наогул прыходзіць сюды.
Пасярэдзіне залі грувасціўся памост, пакрыты белым шоўкам, — тонкая, амаль празрыстая тканіна каштавала столькі, што на яе можна было купіць не меней як трыццаць рабоў. Над узвышшам, не абапіраючыся ні на якія падпоры, нібыта ў паветры, вісела драўляная, цёмная ад часу постаць багіні Лады, альбо, як тут часцей яе называлі, Лялі. Жаночы сілуэт з тонкім станам і высокімі грудзьмі, з залатым вянком на пышных, раскіданых па плячах кудзерках, сінія лазурыты вачэй, умела падсветленых святлом каганца, пунсовыя вусны, выразаныя з вялікага рубіна, што пажадліва-капрызна рдзеў на твары, імклівае загібанне сукні, нібыта багіня бегла кудысьці, — усё гэта неўпрыкмет заварожвала і настройвала на лад дрыготліва-чакальны, неспакойны, як замглёная будучым дажджом далеч.
Ад хмельнага напою, які ў сярэбраных чашах разносілі прыслужніцы, пачыналі кружыцца галовы нават у самых моцных. А іх, зацных — славутых — людзей стольнага горада, было тут роўна сорак. Толькі пяцёра, самых немаладых, прыйшлі з жонкамі, якія таксама хацелі бачыць абрад. Астатнія імкнуліся ў храм не па відовішча, а па тое, што давала ва ўсёй Вільні толькі яна адна — багіня вясны і кахання.
Змоўклі размовы. Напружанае чаканне тонка і настойліва прарэзала жалейка. Яна павяла сваю мелодыю, і тады разам згасла амаль палова свяцільнікаў, а драўляная багіня нібыта растаяла на вачах, пакінуўшы за сабой вогненны віхор, які нібыта вырваўся з апраметнай. У вочы прысутным як ударыла — і асляпіла. Калі ж яны ачомаліся, на
памосце ўжо стаяла жывая3 рухлівая і асляпляльна-вабная жанчына.
— Нара! Нара! Вялікая жрыца! — пранеслася па залі.
Яе моцная постаць з пукатым жыватом і вялікімі грудзьмі, што бессаромна тырчэлі ў бакі, была прыкрыта адно празрыстай адзежынай, схопленай на плячах вялікімі залатымі фібуламі. На бялявых, струменліва-пераліўных валасах быў такі ж залаты вянок, што і на выяве багіні кахання. Доўгія мускулістыя ногі цвёрда стаялі на невысокім сярэбраным трохножніку, які таксама невядома як і адкуль паўстаў на белым шаўковым покрыве.
Яна падняла руку — і ціхае шаргаценне прайшло па залі: вакол яе на меншых, але таксама сярэбраных трохножніках узняліся і ціха закачаліся, як чорныя водарасці, чатыры вялікія, амаль у ейны рост, змяі. Нехта баязліва войкнуў. Жанчына ўсміхнулася, колькі хвілінаў пагайдалася ў такт музыкі і змяіных выкрунтасаў, пасля шчоўкнула пальцамі. Служкі, апранутыя ў пругкія блішчастыя апранахі накштал латаў, што аберагалі іх ад смяротных укусаў, адначасна вылезлі з-пад памоста і працягнулі да змеяў драўляныя рыдлёўкі з доўгімі чаранкамі. На кожнай курчылася спалоханае трусяня, якое, аднак, чамусьці не спрабавала ўратавацца. Змеі, адна за адной, злосна і коратка дзюбнулі свае ахвяры, — і трусяняты забіліся ў сутаргах. Іх, ужо ў апошніх канвульсіях, тут жа вынеслі з залі. I зноў коратка, як па камандзе, таргануліся прысутныя, — раптоўная гібель маленькіх кволых істотаў як падхліснула нешта ўнутры кожнага, як адчыніла нейкія заслоны, што стрымлівалі і аберагалі ў чалавеку чалавечае. Яны нібы адразу адчулі сябе іншымі — першабытны страх смерці адначасна з пажадлівасцю да ўцехаў і асалоды ахапілі пякучымі абцугамі ўсіх — старых і маладых.
Тады пачаўся Вялікі Танец. Жанчына выгіналася, круціла клубамі, і змеі пакорліва, як зачараваныя, паўтаралі
ейныя рухі. Жалейка паскарала рытм, у яе голас упляліся дуда і барабан, гукі нібы загусцелі, апускаючыся ніжэй і ніжэй...
Кумец адчуў, што ягоныя клубы стала паступова, але няўхільна зводзіць салодкай сутаргай. У сутарзе былі свае перапады: яна то азывалася, то нібыта знікала. Ён неўпрыкмет глянуў навокал — ужо ўсе, і мужчыны, і нешматлікія жанчыны, былі ва ўладзе рытму. Адкрытую, нястрымную юрлівасць, жаданне чужой плоці і лютасць выпраменьвалі іхнія вочы. Нават немаладыя сямейнікі не маглі стрымацца, — рукі іх сутаргава шукалі нечага, твары непазнавальна пакрывіліся...
I тады ў залю ўвайшлі, як пратачыліся скрозь сцены, жанчыны. He, гэта ўсё былі маладыя дзяўчаты — у вянках з танюткімі срэбнымі і меднымі лісточкамі, у тых жа празрыстых покрывах, якія не хавалі ані грудзей, ані чорных, русых альбо бялявых валасяных трохкутнікаў паміж роўненькіх, нясцерпна-заваблівых ног...
Першым не вытрымаў, кінуўся да высокай бялявай жрыцы баярын Хведар. Яна імгненна, нібы чакала таго, прытулілася да яго ўсім целам, а пасля слізганула ўбок, да дзвярэй, і яны абое, ледзь не выбіўшы дзверы, вываліліся з залы. Тады і астатнія сталі хапаць дзяўчат, мацаць іх гарачымі дрыготкімі рукамі, тузаць за грудзі і цягнуць з залі.
Чашнік Ярамір схапіў чарнявую, з раскосымі, хітрымі вачыма дзеўку і павалок яе за сабою на шаўковую тканіну, адной рукой учапіўшыся ў тонкі стан, а другой развязваючы порткі. За ім паспяшалася другая, трэцяя пара... I тады ў зале ўсчалося тое, дзеля чаго і прыходзілі сюды зацныя мужы Вільні, — храбусценне чалавечых костак, віскат жанчын, утробныя рыкі раз’ятраных, распатланых істотаў, што яшчэ раніцай важна сядзелі на радзе, прымалі дзяржаўныя рашэнні, судзілі іншых... Зараз яны спляталіся ў скурчаныя, шматрукія і шматногія клубы, рагаталі і
тузаліся. Аднекуль, нібо> ладкінутыя зверху, там і тут з’явіліся мяккія атласныя падушкі, іх хапалі, як падарункі.
Рэзка абарвалася мелодыя. Некуды зніклі змеі. Жанчына на памосце працягнула рукі да Кумца, і ён міжволі зрабіў крок наперад.
Ён не першы раз бываў у храме багіні кахання. Пажадлівасць, якая магутнай хваляй абдала яго і напачатку затуманіла голаў, таксама была паспытанай не аднойчы. Ды і хто з прысутных не даў бы ўцягнуць сябе ў ашаламляльны вір уцех, якія напоўніцу можна было адчуць толькі тут, са жрыцамі Лялі-Лады?
Але зноў як паўстала перад ім дзяўчынка з тоўстай касой — чыстая, юная, недасягальная Уна. А праз яе, як прабіўшыся скрозь віраванне пажадлівага натоўпу, зусім неспадзявана глянулі яму ў душу і вочы Векшы, што нядаўна ў перадсмяротным забыцці нібыта ўвайшла ў яго са сваёй усмешкай, поўнай невыказнага жалю і спазнання роднасці абоіх. Векшы, якая глядзела з нейкае далечыні, куды яна ўжо зазірнула і таму нібыта шкадавала — усіх: яго, сябе, людзей, што збіраліся забіваць яе.
Чаму ў ейных вачах быў жаль? Чаму яна, якой заставалася жыць некалькі імгненняў, шкадавала яго, які заставаўся тут, у гэтым, такім прываблівым, поўным уцехаў свеце?!
Ён адступіў. Вочы яго і Нары сустрэліся. Яна спачатку не зразумела, што адбылося, але ўсмешка сышла з ейнага твару, яна павярнула галаву ўбок і падала знак адной са сваіх служак.
Кумец адступаў назад, спатыкаючыся. Адхіліў рукі ружова-белай, з сунічнымі саскамі і вогненна-гарачым лонам жрыцы, што хацела падвесці яго да Нары, і паспяшаўся, паскараючы крокі, прэч, да бакавых дзвярэй, далей ад вялікай жрыцы, якая застыла — як ужаленая адной са сваіх змеяў.
А дзяўчына-служка трушком паспяшалася за ім, і яе спрытныя рукі агладжвалі яго цела, а бессаромныя словы зляталі з вуснаў...
Ён пабег.
Пабег, як спалоханы хлопчык, пакінуўшы цёплую, з водарам кветак і вострых пахкасцяў залю, міма вазкоў, ужо забеленых рэдзенькім сняжком, які віўся ў паветры, у браму, дзе на яго насцярожана і неадабральна зірнуў вартавы.
Кумец не заўважаў холаду і таго, што ягонае бабровае футра засталося ў храме Лады, што снег пабяліў і ягоную галаву. Стаміўшыся ад бегу, ён, задыхаўшыся, перайшоў раку і пашыбаваў сам не ведаючы куды. Прамінуў Дольні замак, прамінуў свяцілішча з вечным агнём Перуна і даліну Святарога, дзе над магіламі былых вешчуноў стаяць заснежаныя дубы. Ён спяшаўся, нібыта за ім гналіся, і няўцямна паднімаўся ўверх, да свяшчэннага Перуновага гаю.
Раптам ногі яго спыніся. Ён быў перад брамай, вароты якой былі адчынены. Роўныя ціхія спевы плылі з дзвярэй, і яго як панесла да іх — да мелодыі, якая супакойвала ўскаламучаную душу і прыцягвала сэрца.
Цяжкія, каваныя жалезам дзверы адчыніліся надзіва лёгка і нават нібыта радасна, нібы чакалі яго даўно. Сіняваты дым ад свечак расплываўся ў паветры, Нестар у жоўтай парчовай рызе са срэбным кадзілам у руцэ стаяў пасярэдзіне і ахутваў духмяньім дымам людзей, якіх было недзе пад дзесяць і якія азірнуліся, каб паглядзець, хто яшчэ адважыўся далучыцца да Усяночнай службы ў вялікую ноч веснавога раўнадзенства.
Кумец, зусім нечакана для самога сябе, апынуўся ў хрысціянскім храме Параскевы Пятніцы, і густы снег з яго галавы, растаючы, сцякаў на лоб і плечы, на скураны каптан з нашытымі срэбнымі грыўнамі.
НЙЖЫЛА
Драўляная тарэла была поўная смажанага разам з цыбуляй мяса. Яна стаяла на вышытым абрусе, тоўстыя, крываватыя лусты хлеба горкай ляжалі побач. Яшчэ далей перад Няжылам вольна месціліся на доўгім стале місы з мочаным гарохам і бобам, варанай капустай і грыбной поліўкай. За імі, па другі край стала, на дубовай лаве сядзелі Баравік і Зайка. Рэчыца, іхняя дачка, месцілася збоку. Усе трое з любасцю пазіралі на хлопца, але шэра-блакітныя з зялёным адценнем вочы нявесты поўніліся асабліва адкрытай і гарачай пяшчотай.
— Гай выражу, а жытло пабудую такое, каб уся Вільня дзівілася! —• са смакам чэрпаючы драўлянай лыжкай rapox, хваліўся Няжыла. — Найму майстроў, можа, іншаземных, каб кожную дошку абгаблявалі як во ейную далоньку! А ў яе далонькі — што табе ў вялікіх князёўнаў — мя-я-а-к-кія!
Рэчыца млела ад шчасця. Няжыла пазіраў на яе з задавальненнем. Яе, вядома, не параўнаць з князёўнамі, далонькі ў іх сапраўды, як аксамітавыя, бо, ведама, нічога не робяць. Але ж і яна не зломак які. Навышывала ручнікоў як ніводная нявеста на іхняй вуліцы. Karo толькі яна там не змясціла — і Рода з парадзіхамі, і Мокаш, і Перуна, і Вялеса. Вышывала — шаптала замовы, прынаджвала шчасце.
— Дык і наш дом не цесны, — басіў Баравік. Тоўсты і нізенькі, ён, аднак, быў адважным як тур. Калі аднойчы на ягоны купецкі абоз напалі крыжакі, ён здолеў, паваліўшы вакол вазкоў колькі ялінаў, арганізаваць са сваімі малайцамі сапраўдную абарону, і, паклаўшы колькі вояў, крыжакі паскакалі далей, пакінуўшы ўпартых віленчукоў.
Дом Баравіка быў сапраўды вялікі і прыгожы, складзены з цэглы, якую рабілі пры княжацкім двары. Мураванка выйшла на два паверхі, з лажніцамі для гаспадароў і дачкі
наверсе. Унізе, пад святліцай, гандлёвай каморай і кухняй, месціліся склады, дзе ўсё было закладзена таварамі. Святліца ж, дзе зараз прымалі дарагога жаніха, была гонарам гаспадароў: сцены яе тынкаваныя, на іх вапай* нанесеныя квяцістыя ўзоры, а ў вокнах замест звычайных бычыных пузыроў празрыста зыркала ў водблісках агню нядаўна прывезенае і яшчэ нязвыклае для горада шкло. У чырвоным куце на бажніцы перад Родам, Перуном і Мокашшу гарэла газніца з чыстым ільняным алеем, палымнеў запаветнымі ўзорамі багата вышыты ручнік. Печ у Баравіка была, па новай замкавай модзе, кафляная, зеленаватая кафля з узорамі паблісквала пры святле лучын, устаўленых у медныя зажымы. Бабін кут, дзе на вяселлі сядзе нявеста, аддзяляў ад печы кавалак абшытага сярэбранай аблямоўкай ільнянога палатна пячны слуп, ці, як яго называлі віленчукі, конь, быў чыста пабелены. Усё тут сведчыла аб багацці і ўдачы гаспадароў.
Гэты багаты віленскі купец ганарыўся тым, што ягоны будучы зяць чалядзінец самога вялікага князя, што ягоная дачка пакаёўка княгіні Марыі. Ужо адсвяткавалі заручыны, а цяпер Баравік рыхтаваўся да вяселля, што адбудзецца пасля Купалля: падлічваў у сваіх еўнях і кладоўках гарнцы жыта, бочкі піва і хмельнага мёду, а яшчэ рыхтаваўся да закупу мядзведзіны, ласяціны і птаства — дробнага і буйнога. Баравік збіраўся запрасіць на вяселле вялікакняскую пару, і яму здавалася, што, калі Альгерд і Марыя прыедуць у ягоны дом, ён памрэ ад шчасця.
Усе яны: і гаспадары, і Рэчыца, і найперш сам Няжыла не маглі дачакацца Купалля. Менавіта там; пасля вогнішча, калі скокі праз зыркія языкі полымя ачысцяць маладых і запаляць іх першародным юрам, надыдзе для Рэчыцы і Няжылы вялікае выпрабаванне. У спаборніцтве — хто спрытнейшы, у шалёнай пагоні, калі зловіць ён дзяўчыну за косы і кіне на мяккі мох, спазнаюць яны адзін
аднаго. Хаця і тады яшчэ не даведаюцца, ці прыдатныя для самай галоўнай мэты, з якою сыходзяцца маладыя: ён — апладніць яе, а яна — нарадзіць здаровых нашчадкаў, перадаць ім свяшчэнны агонь быцця, але пачатак будзе пакладзены. Без яго вяселле ладзіць нельга. Ведама, што ў тых, каго сілком зводзяць бацькі дзеля багацця ці розных хцівых мэтаў, дзеці родзяцца слабымі, болей хварэюць, а значыць, меней у іх сілаў і магчымасцяў захоўваць магутны корань жыцця. Патрабуюць багі, а найперш ён, цудадзейны ачышчальнік Купала*, каб не пераводзіўся ў людзях агонь жадання, без яхога заледзянее свет.
Вяселле ладзіцца неўзабаве пасля цялеснага спазнання адно аднаго. Потым ужо тройчы ўрачыста абвядуць вакол святога дуба, збяруць блізкіх і далёкіх сваякоў, гасцей ды пастараюцца ўсіх прысутных так накарміць-напаіць, каб яны памяталі вясельны пачастунак усё астатняе жыццё.
Цешыліся Баравік і Зайка, што спадабаўся іхняй дачцы не смерд які, не таць, што квапіцца на багацце, а радавіты баярын з добрай, набліжанай да князя сям’і. Таму і лавілі кожнае слова Няжылы, падтаквалі яму ды пераглядаліся, угледзеўшы, як хораша ўпраўляецца ён з лыжкай: любіць паесці, дык будзе слаўна і працаваць!
Яшчэ не ўсталі з-за стала, як пачулі ад служкі, што ў сядзібу завітаў малодшы брат Няжылы, памочнік галоўнага лоўчага Кумец. 3 задавальненнем прынялі тую вестку. Прыгожага вясёлага хлопца шанавалі ў замку, нездарма князёўны радасна ўсміхаліся, калі прыносіў да іх Няжыла кубкі з шыпучым заморскім віном альбо падаваў тарэлы са смажанай рыбай, — узгадвалі, мабыць, пры тым прыгажуна Кумца. Альгерд заўсёды браў яго з сабой, калі ехаў на ловы альбо ў паходы. Кумец як ніхто адчуваў сокалаў, і яны, трапляючы на яго парчовую рукавіцу нават з затуленымі каўпаком вачыма, спакайнелі. Звычайна якраз ён,
Кумец, урэшце вырываўся наперад падчас палявання, даганяючы сокала, які дзёўб і дзёўб упаляванага зайца. Гэта ён куды хутчэй за галоўнага лоўчага ўмеў суцішыць раз’ятраную пагоняй птушку. У замку шапталіся, што вялікі князь хутка памяняе сваіх лоўчых месцамі, і памочнік нарэшце зойме належнае ягонаму таленту становішча...
Брат Няжылы ўвайшоў, як звычайна, вясёлы, хаця ў душы быў моцна заклапочаны. Праз тыдзень павінен быў ён прымаць хрост, і хацелася яму, каб пры тым быў брат. Але як завабіць Няжылу ў царкву? Дзікім здаецца брату вобраз Бога, які, валодаючы сілай, дазволіў распяць сябе на крыжы. Які, могучы знесці з зямлі сваіх ворагаў, сцерці іх у попел, сам узнёс на свае плечы непасільны для яго крыж і валок яго, губляючы прытомнасць, на гару, каб там працягнуць ворагам свае рукі, у якія яны і забілі цвікі. Колькі разоў гаварыў пра тое з Няжылам, а той жартаваў ды адмоўчваўся, a то і абяцаў калі-небудзь зайсці нарэшце ў храм. I цяпер Кумец спадзяваўся пагаварыць аб усім гэтым не ў хаце, а менавіта тут, пры будучых родзічах. Ведаў, чым можа закрануць іхнія сэрцы: бацькі Рэчыцы мараць пра тое, што вяселле ўшануе вялікакняская пара. Таму, калі яго запрасілі да стала, ён, як і Няжыла, не адмовіўся ні ад смажанага ўюна, ні ад вяпрачыны, пасыпанай чырвоным пякельна-вострым парашком, які называўся перцам і які звычайна падаваўся толькі пры княжым двары. Усё гэта, асабліва ж дарагая замежная прыправа, сведчыла пра тое, што яго тут прымалі як высокага госця.
Гаворка пра будучае вяселле ішла доўгая, зацікаўленая. I, пасылаючы ў рот апошні кавалачак мядзведжага языка, прамовіў Кумец як бы між іншым:
— Праз тыдзень я прымаю хрышчэнне. У царкве будзе сама вялікая княгіня. Шкада, што Няжыла не хрышчаны. Мабыць, давядзецца вам без нашых вялікіх гаспадароў
ладзіць вяселле... Да нехрысцяў вялікая княгіня наўрад ці пойдзе. А вялікі князь без яе да вас не збярэцца. Усё ж не зацныя вы людзі, не баяры...
Баравік падскочыў, пераглянуўся з жонкай.
— А... а ці пусцяць у царкву, ёрш вас забяры, язычнікаў?
— А чаму ж не? Кожны, хто хоча, можа зайсці.
— Ну дык мы... мы можам... таксама...
Жонка глядзела на яго з жахам. Няжыла ўпарта маўчаў. Але тут у бяседу ўплішчылася Рэчыца:
— Я часта бываю ў храме, і ніхто мне слова не сказаў. I духоўнік гаспадарыні Нестар такі ціхі і прыветны. Зусім не тое, што вялікі жрэц Бурыла. Той, калі і з вялікім гаспадаром гаворыць, супіць бровы і ўсё з нейкай пагрозай, пагрозай... Гаспадарыня яго ненавідзіць, а ўжо ён яе... о! Цяпер пры двары нядобра быць язычнікам. Я заўважыла: як схаджу з вамі, тата і матулечка, да Вялеса — адразу галава балець пачынае і слабасць ахутвае. А ў царкве мне добра...
— I ты туды ж! — у Няжылы ссунуліся бровы. Ён адпіхнуў ад сябе тарэлу, устаў і з падзякай пакланіўся гаспадарам, а тыя, таксама падняўшыся, адказалі гэтак жа. Хлопец падышоў да бажніцы, і магутная рука яго дастала драўлянага Перуна. Вочы боства, зробленыя з чорнага агата, змрочна бліскалі на прысутных. Няжыла пацалаваў яго зашмальцаваныя калені, паставіў на месца.
— Гаспадара неба ты, дзяўчына, ужо не баішся?! I вы, мае будучыя бацькі, таксама?
— Баюся, ёрш вас забяры ўсіх!.— ссунуў жыдзенькія русявыя бровы Баравік. — I тут страшна, і не патрапіць новаму богу таксама страшна. Бо вялікія гаспадары ўжо ідуць да іншага бога, яго прызнаюць! А што ж нам, нікчэмным зямлянам, рабіць? Ісці ўслед за ўладай. Яна для нас, хлопчыкі, самая галоўная. Калі яшчэ той Пярун да тваёй
душы дабярэцца, а вялікі князь... вялікі князь і цівуны ўжо тутака... Так, жонка?
— Як скажаш, гаспадар, — Зайка пакорліва схіліла галаву, у вачах яе на імгненне мільганула любасць да свайго ссівелага мужа, але адначасна і жаночая мудрасць гаспадыні, якая не паказвае, хто сапраўдны ўладар у хаце.
— Ну вось маё слова: мы пойдзем на хрышчэнне! — рашуча сказаў Баравік.
Тады і Няжыла сумеўся, раздумліва гледзячы на бажніцу.
— Тады пайду і я, — вымавіў нарэшце.
Кумец хітра паглядзеў на брата, засмяяўся радасна.
— He бойцеся. Вялікая княгіня абароніць нас усіх, — сказаў упэўнена. — За ёю Віцьбеская і Полацкая зямля, a там усе баяры хрышчаныя, усюды ў гарадах цэрквы, нават для купцоў ёсць свае, купецкія. Сам бачыў у Віцьбеску, калі яшчэ з бацькам туды ездзілі. А гэта — вам у падарунак ад мяне.
I ён таксама ўстаў, падышоў да бажніцы і, дастаўшы вялікі, ростам з Перуна, драўляны крыж з сярэбранымі насечкамі, паставіў яго паперадзе Перуна так, што зусім захіліў бога-грамавіка, які раптам здаўся не грозным, а як бы нават разгубленым, ягоныя чорныя агатавыя вочы нібыта згаслі, падпарадкоўваючыся непазбежнаму. Толькі Вялес побач з ім глядзеў непрымірыма і насмешліва, нібыта ведаў нешта такое, што дасць яму магчымасць паставіць на сваім, чаго б гэта ні каштавала....
— Як добра, што мы ўсе пойдзем у царкву! — спяшалася Рэчыца.— У царкве адразу светла робіцца на душы. Там пяюць так ціха і хораша...
— Замоўч! — цыкнуў на яе бацька. — Мы, ёрш цябе забяры, самі вырашым.
I сказаў цвёрда:
— Ідзем у царкву. Можа, вялікая княгіня нас заўважыць ды нешта зробіць для цябе, зяцёк... Хаця ты ў нас і так высака ўзляцеў.
I ён ласкава пагладзіў Няжылу па плячы, з задавальненнем адчуўшы цвёрдыя мускулы і ўсю надзейную сілу маладога прыдворнага. Яму на імгненне памроіліся светлыя, як у яго, і цёмна-русыя, як у жонкі, валасы будучых унукаў. Жыццё наперадзе было ясным і такім жа надзейным, як гэтае цвёрдае маладое мужчынскае плячо пад рукой. Адно на імгненне азмрочыла добры настрой Баравіка: раптоўна з грукатам без дай прычыны ўпаў з бажніцы драўляны Род. Яго паднялі і, пацалаваўшы, паставілі зноў на льсняную ад льнянога ахвярнага масла дошчачк, — хай беражэ ён і там, у бязмежным Ірыі, дзядоў-прадзедаў, расказвае ім аб тых, хто жыве пакуль што на зямлі. I не скупіцца на клопат аб будучых пакаленнях непераводнага крывіцкага роду, часцінка якога — ягоная дзяўчына — ласкава глядзіць на чужога ім па крыві, але ўжо бязмерна блізкага і любага ёй хлопца, чыя кроў-руда заструменіцца ў жылах ягоных, Баравіка, унуках.
Яны смяяліся і гаманілі, а Род змрочна глядзеў на іх раўнадушна-далёкімі вачыма, зазіраючы ў невядомую пакуль для іх сцяжынку жыцця, дзе атожылак роду Баравіка не буяў на галіне радаводнага дрэва, а ляжаў, перарублены і пакрышаны сілай, якая непадуладная людзям і якая завецца ў іх лёсам....
ІНТРЫГА ЖРАЦОЎ
Вялікая жрыца Нара хуталася ў шэрую пушыстую хусту, ляніва варушыла пальцамі ног у мяккіх, мехам унутр, цёплых боціках. На ейных каленках, абцягнутых доўгай ваўнянай спадніцай, ляжала белая вязаная падушачка, пасярэдзіне якой чырванела выява Лады. Размова доўжыла-
ся трэцюю гадзіну, і хаця печ напалілі з самай раніцы, ад вакна, зацягненага слюдой, дзьмула, і жанчына час ад часу закідвала назад галаву з пышнымі бялявымі валасамі, каб не ныла шыя, а яе сінія вочы прымружваліся, як у вялікай сытай кошкі, якая схавала пад пульхнымі падушачкамі лапак гострыя кіпцюры.
Толькі нядаўна стала яна адчуваць, што цела, здавалася б, яшчэ па-юначы маладое і пругкае, усё ж пачынае няўлоўна стамляцца як пасля шалёных оргій у гонар багіні кахання Лады, так і падчас сур’ёзных бяседаў, калі яна разам з іншымі вялікімі жрацамі Вільні вызначала агульную палітыку язычніцтва і ягоныя патрабаванні да вялікага князя. У глыбіні святога дубовага гаю, адрокшыся ад свету і яго спакусаў, сем вешчых старцаў вызначалі тую палітыку для вялікіх жрацоў, а ўжо тыя неслі яе далей, да людства і ўлады.
Але сённяшняя размова, хаця і ішла яна пра лёс княства і вялікую палітыку, вялася ў храме Лады, у асабістых пакоях вялікай жрыцы, што дазваляла жанчыне паўляжаць у высокім крэсле сярод аксамітавых падушак. Звычайна ж у такіх выпадках даводзілася сядзець ў свяцілішчы вешчуноў, выпрастаўшыся, высока ўзняўшы галаву, сярод ссівелых нямоглых старцаў. Замест утульнай хатняй адзежыны яна мусіла быць у доўгай белай сукні і сярэбраным вянку, з калінавым* кіем у руцэ і ў жрэчаскім каўпаку, чаго жрыца моцна не любіла: каўпак той выразна старыў ейны твар.
У пакоі, дзе задушліва пахла сушанай мятай і дзе лавы былі абцягнуты зялёным сукном, а курыльніцы ледзь улоўна дыміліся пахкасцямі, месціліся, таксама зручна ўладкаваўшыся на лавах і абклаўшыся падушкамі, тыя, хто дапамагаў Нары ў яе нялёгкім жыцці вялікай жрыцы: ейны дзядзька, кашталян Нарбут, вярхоўны служка Лады Лелюш і ягоная каханка Гайна — пакаёўка старэйшай кня-
зёўны, жрэц Мікша. Наводдаль, на такім жа высокім, як у Нары, крэсле сядзеў галоўны жрэц Перуна Бурыла. Яго твар, плоскі і расцягнуты, як у жабы-рапухі, быў сур’ёзны, вузкаватыя зялёныя вочы глядзелі ўладна і пагрозліва. Ён звяртаўся да прысутных, нібыта папракаючы іх кожным сваім словам:
— Нашы свяцільні пачынаюць чадзець, а нашы старажытныя багі дзень за днём губляюць тое, што ім належыць ад веку, — чалавечыя душы. Хрысціянскі бог, бог мёртвых і нямоглых, авалодвае імі. Распаленымі сякерамі трэба адсякаць адступнікаў каб гніль не пайшла далей!
— Чаму ж вы ўсе не адстоялі Рагуціса? — з горыччу прашаптаў як бы пра сябе Мікша. Але Бурыла не прамінуў і гэтага ціхага шэпту:
— Таму што ты тады не насмеліўся на тое, чаго я патрабаваў у цябе перад галоўнымі жрацамі і на што тады не рашыліся і яны!
— Атруціць вялікую княгіню?
— Цішэй вы! — выпрасталася ў крэсле Нара. — Цяпер не даверышся і самым адданым служкам!
— He атруціць, а адправіць яе ў Ірый! — амаль шэптам, але гэтак жа горача пранізаў Мікшу зялёнымі раз’ятранымі вачыма галоўны жрэц. — I тады ўсё змянілася б адразу. Тады заглухла б будаўніцтва царквы. I мы аднавілі б храм яшчэ больш велічным і прыгожым, чым ён быў раней.
— Але галоўныя жрацы адмовіліся...
— Хто менавіта? Гэты агаломшаны прывідамі Лойка, які даўно жыве не ў гэтым свеце? Служка жамойцкага Лелевеля, які дрыжыць за сваё месца, як палахлівы заяц? Гэтыя браты-кастраты, што спавядаюць Ашвінаў*?
— He далі згоду і вешчыя старцы...
-—• А нашто ў іх пытацца? He ўсё і яны могуць спасцігнуць. Мы таксама нешта цямім. Морак накрые ўсё, што
мы захочам, калі... калі мы возьмемся за гэта разам. Сіла ёсць у яе, — ён кіўнуў на Нару, — ёсць яна і ў цябе, Мікша. Я ўгавару яшчэ некалькіх. Мы правядзём патаемны абрад. I тады... тады ні вешчыя старцы, ні Лойка не здагадаюцца, чаму віцьбеская паляндра* ўзнялася да продкаў раней, чым яны яе паклікалі...
— He варта гэтага рабіць, — знарок ляніва пацягнуўшыся, так што зазвінелі сярэбраныя падвескі-колты ў Bymax і бранзалеты з бомамі на доўгіх мускулістых нагах, прамовіла Нара.
— Яна ўсё роўна памрэ. Судзяніцы* сказалі мне гэта ўчора ўначы.
— Ты гадала па зорках? — ускінуўся Бурыла.
— He, па дыме з начнога кастрышча. А яшчэ па палёце арліцы, якую задзяўблі свяшчэнныя вараны.
— Памрэ... Але наколькі хутка? Тут дарагі кожны тыдзень! —усклікнуў Мікша.
— Памрэ! Тады... тады трэба хутка шукаць яму сапраўдную жонку. He з Полцеску альбо Віцьбеску, не з Цвяры ці Германіі. Усе яны там ужо хрышчаныя! —загарачыўся Лелюш.
— Нашу! Якая будзе ўсёй душой аддадзеная старым багам і перакрэсліць у душы Альгерда ўсё, што заклала там гэтая... прышлая, — ускінуўся Нарбут.
— Але надзвычай важна, з якога яна роду. Ці наш гэта будзе род? Ці іншыя багі завалодаюць Альгердам, а мы будзем адсунуты ад яго і ад самога княжага двара? — задумаўся Бурыла.
I яны сталі перабіраць усіх вятшых* людзей Вільні і ўзгадваць пра іхніх дачок. У кожнай то адзін, то другі знаходзілі нейкія хібы, ажно пакуль Нара працяжна і як бы нехаця не прамовіла:
— Я ведаю, хто будзе найлепшай жонкай для Альгерда. На каго мы можам спадзявацца і хто дапаможа язычніцтву супрацьстаяць новым багам.
— I хто гэта? Якая-небудзь служка вялікай багіні? Дзеўка, якая аддавалася безліч разоў усім зацным мужам Вільні? 3-за якой нас падніме на смех усё княства? — ускінуўся Бурыла.
Нара вытрымала паўзу, абводзячы ўсіх усмешліва-няўлоўным позіркам, пад якім, аднак, праглядалася моцная воля і настойлівасць.
— Няўжо вы, высакародныя мужы Вільні, можаце падумаць, што я легкадумна стаўлюся да такой важнай падзеі, як новы шлюб князя? I што я не прадбачыла будучага, гледзячы, як друзнее Марыя?
— I што, у цябе ёсць нехта на прыкмеце? — нецярпліва ўсклікнуў Нарбут.
— Вядома, ёсць. Гэта мая сястра Дзівейна.
— Сястра?! — разам усклікнулі ўсе, а грамчэй за ўсіх — Нарбут. Яны ўтаропіліся ў жанчыну, не ведаючы, як успрымаць ейныя словы. А тая загадкава ўсміхалася, вытрымліваючы паўзу.
— Так, у мяне ёсць сястра. Праўда, толькі па бацьку, ведамаму вам усім высакароднаму Мікуле. Вырасла яна ў храме Ашвінаў на Нёмане і ніколі не ведала мужчыны. У яе няма ворагаў... пакуль няма. За ёю, праўда, не стаіць нейчы магутны род, толькі галоўны храм і ўплывовыя вернікі іншых храмаў святых братоў, але, думаю, што найперш станем апораю ёй мы. Ці не праўда, тыя, хто сабраўся тут, нечага ўсё ж вартыя?
Прысутныя дружна захіталі галовамі.
— Але як нам звесці іх? — задумаўся Лелюш.
— Яна ўзнікне ў адпаведны час перад Альгердам, і багі падкажуць яму ўсё астатняе...
— Чаму ж мы нічога не ведалі пра яе дасюль? I... і твой бацька да самае смерці ніколі не згадваў яе! — падазрона ўпіўся ў вярхоўную жрыцу погляд Бурылы.
— Таму што ён сам даведаўся пра тое амаль што перад тым, як легчы ў дубовую калоду*. Ці мала высакародных
мужчын, што, як браты Ашвіны, магутнымі жарабцамі апладняюць кабыліц — прыгожых жанчын? Парода, што ад іх нараджаецца каля храма Ашвінаў, лепшая ў нашым краі, больш магутная, чым нават пры храме багіні Лады. Мне сказаў тое ўсяго пяць гадоў таму сам бацька, і я апекавалася гэтай дзяўчынкай, рыхтуючы яе для служэння Ладзе. Яе маці, жрыца боскіх братоў, памерла рана, і я перадала ў храм нямала падарункаў, пакуль яны аддалі яе мне і знялі з яе апеку Ашвінаў.
-— 3 Ашвінаў... Гэта добра, вельмі добра. Найстарэйшыя багі, яшчэ ад арыяў. Але ці валодае яна старажытнымі ведамі? — усхвалявана пытаўся Мікпіа.
— На якія забываюцца сёння нават жрацы? — ушпіліў яго Нарбут.
— I — дзе яна? — Бурыла ўпіўся зялёнымі вачыма ў Нару, позірк яго пацьмянеў. Сінявокая, ружова-белая прыгажуня адказала яму нявінным позіркам.
— Калі хочаце, я пакажу яе вам.
— Зараз?!
— Канешне. Яна ўжо некалькі дзён гасцюе ў маім храме, і мы шукаем для яе будынак, каб тут, у Вільні, для будучай жрыцы Лады, а магчыма, і вялікай княгіні, быў свой дом...
Яна лёгенька стукнула доўгім пальцам у вялікі пругкі бубен, што вісеў каля яе на сцяне. Праз колькі доўгіх імгненняў — такіх нясцерпных, нібы ўсім прысутным разам казыталі пяткі, дзверы расчыніліся.
Гнуткая і зграбная, як маладая аленіха, з доўгімі попельнымі валасамі, на якіх зіхацеў сярэбраны абруч са скроневымі колтамі-кругамі, з яснымі шэрымі вачамі і ледзь прыкметнымі ямачкамі на пругкіх і круглых, як panKa, шчочках дзяўчына стала перад прысутнымі. Колты з тонкага срэбнага дроціку, закручанага ў прыхаматлівыя ўзоры, аздобленыя эмаллю, надавалі жывы бляск яе ру-
жовай, амаль празрыстай скуры. На серабрыстай сукні і на лёгкіх скураных поршнях ззялі аднолькавыя, золатам вышытыя выявы коней. Жрацы ведалі: гэта знак таго, што Ашвіны — дзеці кабыліцы, якая выганяе са сховішчаў Ноч і Дзень.
— Мая сястра Дзівейна, — з асалодай назіраючы за разгубленасцю мужчын, прамурлыкала Нара.
«Цнатліўка», — адразу вызначыў надта вопытны ў гэтых справах Нарбут, «плоць у ёй яшчэ не прачнулася, ад таго такая моц і яснасць, як у дзіцяці».
Ён неўпрыкмет зірнуў на Нару. «Яны трохі падобныя. Але ў пляменніцы, якая зведала мноства мужчын, сіла іншая. Сіла ведання, а не чысціні. Яна ўмее абудзіць у любым, нават у самым стрыманым мужчыне таго звера, таго аспіда, які знаходзіцца ўнутры кожнага і якога мы так і не можам да канца ўтаймаваць. Але і ў гэтай ёсць свая перавага — у яе ўсё наперадзе. На шчасце, я не родзіч ёй, бо Нара пляменніца мне па маці».
Бурыла маўчаў. Дзяўчына яго ашаламіла. I не сваёй прынадлівай, гарачай і неадольна-чараўнічай вабнасцю. За свае гады ён пабачыў шмат прыгажунь. Заняты болыц важнымі, чым уцехі з жанчынамі, рэчамі, ён браў кожную, якая хаця на імгненне абуджала ў ім жаданне, і тут жа забываўся на яе. I так доўжылася гадамі, пакуль да яго, немаладога ўжо мужчыны, прыйшло тое, што ён сам спачатку не разумеў — жаданне мець адзіную, атрымаць ад яе дзіця. I такая знайшлася. Гэтая свежая, як ранішні гурочак на гародзе, бяляначка была надта падобная да той, якая трывожыла яго думкі, сама не ведаючы аб тым.
Да Уны, дачкі пасла Леся.
Даўно зазіраўся ён на Уну — яшчэ з той памятнай хвіліны, калі пасол Лесь атрымліваў ад Гедзіміна залаты медальён за паспяховыя перамовы з Ватыканам. Было гэта ў вялікай дубовай залі, дзе сабралася ўся знаць княства.
Тады яркія, каляровыя, з зялёнымі вінаграднымі лістамі шпалеры на сценах цьмянелі перад безліччу парадных сукняў з атласу, парчы і адамашцы, а сонца ўспыхвала ў зіхоткіх дыямантах прыдворных баярыняў. Былі там і вялікія жрацы ўсіх храмаў Вільні. Калі вяртаўся пасол ад трона, дзе вялікі князь сам начапіў на ягоную шыю зіхоткі кругляк са сваім родавым гербам Калумны, ён радасна і ўсмешліва тлянуў у кут, і, прасачыўшы за ягоным позіркам, пабачыў Бурыла дзяцей Леся Кругляца і Уну. Помніў іх круглатварымі, шэравокімі дзіцянятамі па тры-пяць гадкоў і цяпер бы нізавошта не пазнаў — так яны падраслі. Але калі Круглец яшчэ не выцягнуўся ў юнака, то Уна ў свае трынаццаць-чатырнаццаць пераляцела праз тую нябачную, але адчувальную мяжу, што аддзяляе зялёнае цыбатае дзеўчанё ад паненкі. I ён, абмацаўшы чэпкім, шматвопытным позіркам яе юную постаць у зялёнай ядвабнай сукні, з зіхоткім абручыкам на попельных валасах, адчуў не пажадлівае і ліпкае жаданне, якое не толькі задаволіць, але і выклікаць у сабе з гадамі рабілася яму ўсё цяжэй і цяжэй. He — ён раптам успыхнуў, як смаляк, па жылах прабег жывы агонь. I дзіўна: увесь час, як жрэц непрыкметна назіраў за Унай, агонь не толькі не згасаў, але і мацнеў, разгараўся. Даўняе пачуццё радасці ахапіла яго душу, і ён радаваўся і грэўся ў гэтай радасці, як трапяткі аўсянік у сонечным святле.
Тады ж ён вырашыў завалодаць гэтым дзеўчанём. Але падступіцца да Уны было нялёгка, — бацьку яе шанаваў і нават любіў Гедзімін, ёю апекаваўся сам жрэц Сварога Лойка. Бурыла змушаны быў чакаць. Чакаць і бесперастанку сачыць за кожным крокам Леся і яго сям’і.
Пасля смерці Гедзіміна ён паспрабаваў завабіць брата і сястру ў вернікі храма Перуна, але тыя не паддаліся, трымаліся адасоблена. Калі з’язджаў кудысьці па справах баць-
ка, яны былі пад апекай маршалка, у доме вечна віравалі ахоўнікі і слугі. Усе яны хадзілі пераважна ў храм Сварога, бо любілі слухаць Лойку. Ішоў час, падрастаў Круглец, рабіўся мужным воем, якому падуладныя дзіда і меч, корд і нож. Калі памёр бацька, юнак быў залічаны ў княскую дружыну. I Бурыла зноў не мог падступіцца да гэтай сям’і і ўсё чакаў зручнае хвіліны.
З’яўленне Нарынай сястры ўскалыхнула ў ім тое, што за цягам дзён некуды нібы адышло. I ён стаяў, а яго вузкі рот сціскаўся ў такую пажадлівую, злосную і рашучую лінію, што нават Гайна зірнула на яго з няясным пачуццём трывогі. Толькі Нара нібыта не заўважала стану свайго блізкага сябра, хаця яе шматвопытны позірк імгненна адзначыў бледнасць, якая на кароткі час пакрыла лоб служкі Перуна.
— Сядай з намі, не бойся, — вялікая жрыца ляніва паказала госці на зялёны покрыў лавы.
— Дзякуй, сястра. Але зараз час малення Ашвінам. Я не хацела б прапусціць яго. Шкада, што ў цябе госці, — мы маглі б памаліцца разам.
— Я думаю, што мая дарога ў Ірый ужо тройчы ўсцеленая малітвамі, — усміхнулася Нара.
Але Дзівейна не зразумела ці не захацела разумець іронію. Яна глядзела сур’ёзна і строга.
— Зараз я пазнаёмлю цябе з маімі сябрамі. Яны стануць і тваімі, дзіця, бо без сяброў ты не знойдзеш у жыцці правільнай сцяжыны...
Жрыца па чарзе назвала ўсіх прысутных. Дзівейна глядзела на кожнага ўважлівым позіркам, нібы імгненна ацэньвала ўсе ягоныя вартасці, пачціва схіляла галоўку кожны раз, калі называлася чыёсьці імя. Прысела за лаву, узяла прапанаваную Нарбутам падушку і паклала за спіну.
Тым часам слугі падалі прысутным залатыя краціры* з віном. Дзівейна асцярожна пасмакавала густы чырвоны
напой, пасля стала піць яго маленькімі глыткамі, час ад часу праводзячы маленькім чырвоным язычком па краёчку кубка. Нарбут адчуў, як сцёгны яго нібы кусаюць мурашкі, і хутчэй адвёў погляд ад пульхных вуснаў цнатліўкі.
— I чаму яна навучылася ў Ашвінаў? Што яна можа? —■ запытаўся Бурыла, як быццам дзяўчыны ў пакоі зусім не было.
— Можа лекаваць многія хваробы і разбіраецца ў зёлках. А яшчэ... — зноў загадкава ўсміхнулася вялікая жрыца. — Яна валодае гукам.
Жрацы — Бурыла і Мікша — пераглянуліся.
Валоданне гукам давалася нямногім, для гэтага трэба былі здольнасці, якія даюць багі толькі абраным, а менавіта: адчуваць свет як адзін агульны вялізны гук, якім выказвае сябе не толькі чалавек, але і кожная расліна, нават камень ці простая пясчынка. Адрозніваць кожны такі голас — валодаць вялізнай сілай, бо вышэйшыя жрацы ведалі і тое, што гук сам можа змяняць форму і абрысы існага*.
— А... можа яна паказаць гэта? — запытаўся Мікша. — I... на якім яна ўзроўні?
— На простым, — коратка растлумачыла Нара. — На тым, калі не бураць цвержы*, а даюць асалоду і забыццё.
— I яна можа даць... гэтае? Ну, асалоду? — ажывіўся Нарбут.
— Можа.
Нара зірнула на сястру, тая ледзь улоўна ўсміхнулася, так што паглыбіліся ямачкі на круглых шчоках. Пасля, не зводзячы вачэй з магутнага, каржакаватага, падобнага да мядзведзя мужчыны, выцягнула губы, акругліўшы іх у выглядзе гарлачыка.
Ціхі, але такі нізкі, быццам нёсся з глыбокага падзямелля, гук прымусіў усіх уздрыгнуць. Дзівейна пачала і вяла яго бесперастанку, як быццам залівала ў кожнага
з прысутных гляк густога залацістага мёду. I гэты салодкі, вязкі, напоўнены водарам чабору мёд паступова запаўняў цела, цьмяніў галаву і расслабляў волю. Дзяўчына ўзмацніла голас, — і Нарбут адкінуўся ў крэсле, твар яго скрывіла грымаса, адначасна радасная і пакутлівая, а Гайна затрэслася як у ліхаманцы. Жрацы не паддаліся насланню, але і ў іх пачырванелі твары і кроў хутчэй пабегла па жылах.
— Хопіць! — Нара махнула рукой, і гук замоўк. Нарбут расплюшчыў вочы.
— Што гэта было? Падлога пада мною зыбалася, як кладка!
— А ў мяне ледзь не адваліліся грудзі, іх як быццам лашчыў дзесятак Лелюшаў! — паскардзілася Гайна.
— А я... — Лелюш махнуў рукой. — Ат, і казаць не буду!
— Ну што, даволі? — Нара шматзначна зірнула на прысутных, усміхнулася Дзівейне. Тая таксама ўсміхнулася -— яснай, нявіннай усмешкай, і стала надта падобнай да вярхоўнай жрыцы нейкай уладна-халаднаватай цвёрдасцю, што прамільгнула ў ёй і гэтак жа раптоўна знікла.
Потым, пакланіўшыся, адступіла назад і імгненна знікла за дзвярыма.
Стукнулі дзверы, з калідора дыхнула пахам чабаровага мёду. Прысутныя моўчкі глядзелі адзін на аднаго. Нарбут апамятаўся першым.
-—• Ці не занадта... — ён пакруціў рукой у паветры. — Ці не занадта незвычайная яна для вялікай княгіні? Ды ад яе ўсё жывое трапеча!
— 1 маладая?
-—-1 прыгожая? — раздаліся галасы.
— I ці можна будзе ёю... упраўляць? — выказаў самае галоўнае сумненне Бурыла. — Яна, здаецца, да таго ж і без меры набожная?
Але Нара толькі засмяялася.
— 3 самых зацятых цнатлівак, — сказала яна спакойна, — выходзяць самыя вялікія распусніцы. Можаце мне паверыць. Хто-хто, а ўжо я ведаю гэта лепей за вас усіх. Але для таго каб Дзівейна ўрэшце трапіла ў вялікакняскі палац, нам трэба мець там як болей сваіх людзей. Гэта твая справа, крэўны, — кіўнула яна Нарбуту.
— He ўсё я магу. Вось вазьмі, напрыклад, падчашага Няжылу, забі яго Стрыга! Гэта не наш чалавек, а толькі Альгердаў. Ягоная нявеста прыслужвае вялікай княгіні. Брат — памочнік лоўчага, яго гаспадар цэніць больш за самога лоўчага. I іхнія сябры маюць там вялікі ўплыў. У гэтай чарадзе і Круглец, сын пасла Леся. I ўсіх іх трымае і любіць вялікі князь — ці сама гаспадарыня.
— Круглец сябруе з сынамі Драмака? — адразу ж азваўся Бурыла.
— Так. I Круглец, я чуў, хацеў бы выдаць за аднаго з братоў сваю сястру! — рады, што можа ўкласці ў агульную гаворку і нешта сваё, азваўся Мікша.
— Гэта каторую?
— Здаецца... здаецца, яе клічуць Унай.
— Во як... — працадзіў вялікі жрэц. Яго вочы яшчэ болей звузіліся. — За каторага ж з братоў, цікава ведаць?
— За Кумца. Але той, пасля таго як ахрысціўся, можа, і не захоча ўзяць язычніцу! — з гатоўнасцю дакладаў Мікша.
— Гэта цэлае ахрап’е*, забі іх Стрыга! Гняздо павучынае! Размесці яго хутчэй! — з гарачнасцю стукнуў па стале Нарбут.
— Пачакай! — асцерагла Нара. — Адразу толькі жабы скачуць. Трэба перачакаць, наіледзець за гэтымі хлопцамі, ну хаця б спачатку за Кругляцом, нейкую правіну ці грэх, каб валадар неўзлюбіў яго. Тады і за яго, і за сястру, і за
ейнага мужа (яна азірнулася на Бурылу) заступацца ён не стане.
Яна пільна паглядзела Мікшы ў вочы:
— Што пра яго кажуць віжы? Ці ты сам віжаваў?
— He віжаваў, а назіраў, — пакрыўдзіўся той.
— Добра! -— нецярпліва абарвала жрыца. — Што ты выгледзеў?
— Ды пакуль нічога такога не заўважыў. Гэты малойчык надта цікавіцца скрыптамі, таму часта бывае ў замкавым скрыпторыі. Пасля гуляе са сваімі хартамі. Прымае гасцей — найчасцей Няжылу і Кумца. Сястра таксама ў яго адукаваная, ведае многія мовы, дзеці шмат ездзілі з бацькам то ў Рым, то ў Візантыю. Цяпер яна вышывае модныя шпалеры...
— Да Стрыгі тыя шпалеры! — не вытрымаў Нарбут. — Кажы нешта істотнае!
— Няхай дакладае ўсё. Кожная дробязь можа спатрэбіцца, — холадна абарваў яго Бурыла.
— Бавіцца з кветкамі... — працягваў Мікша. — У іхняй хаце ўсё цвіце, як у капішчы Мілды. Ну, нядаўна Кумец з іхняе хаты тройчы хадзіў у хрысціянскі храм. Праўда, адзін.
— У храм?! — узвіўся Бурыла. — I ты не сказаў пра гэта адразу?
— Ну дык жа сама вялікая княгіня...
— Ёй можна, яна не з нашай зямлі. А гэтым... гэтым мы не дазволім!
Яго расцягнуты, з шырока расстаўленымі жабінымі зрэнкамі твар пацьмянеў, іскры, здавалася, так і пасыпаліся з вачэй:
— У храм Кумец ходзіць пастаянна. А нядаўна быў там са сваім братам. А нявеста брата — пакаёўка ў самой вялікай княгіні, яна і сваіх бацькоў у храм прыводзіла, калі там была гаспадарыня, — уставіла сваё і Гайна.
— 3 братамі справіцца прасцей, чым з Кругляцом. Яны пастаянна на вачах вялікага князя, і даказаць, што яны хрысціяне, лёгка, — задумаўся Бурыла. — А там і да Кругляца дабяромся.
— I да ягонай сястры, — нявінна ўставіла Нара, ды Бурыла так пагрозліва зіркнуў на яе, што яна як падавілася — закашлялася, схавала твар у цёплую хусту. Мікша паслужліва паднёс ёй квасу з пазалочанай брэцьяніцы.
Бурыла задаволена пацёр свой калінавы жэзл:
— Калі ў замку будуць нешта святкаваць, кашталян?
— Ну калі? Вядома, на Дажбога.
— Ну так, так... На Вялічка — чырвона яечка.
Ён задумаўся. Вялікая жрыца нецярпліва хуталася ў накідку. Яна шкадавала, што дазволіла сабе пакпіць з Бурылы. Нара добра ведала гэтага чалавека. Гэта ён, упершыню паспытаўшы ейных уцехаў і адчуўшы ў дзяўчыне роднасную душу, некалі прывёў яе на месца галоўнай служкі храма Лады, пераканаўшы вешчых старцаў у тым, што менавіта гэтай бялявай, гнуткай, як ласіца, жрыцы найболып падуладна Будучае. Яна была тады зусім нявопытнаю, і перад выпрабаваннем Бурыла добра яе падрыхтаваў. Найперш расказаў пра падзеі, якія хутка павінны будуць адбыцца пры двары вялікага князя, — разумны і хітры, ён ведаў многае, што было схавана ад простых людзей. Загадзя падказаў ёй, як трымацца перад старцамі, што казаць. Бурыла вучыў яе тым тайным ведам, якія вядомы адзінкам, і ён жа ў галоўным свяцілішчы Перуна, падкупіўшы служак — каго страхам, каго золатам, загадаў непрыкметна павыцэджваць яд у свяшчэнных змеяў якраз перад тым, як паміж імі пройдзе, выконваючы свой галоўны іспыт, будучая вялікая жрыца. Менавіта яе бясстрашша перад змеямі (у душы яна калацілася ад страху, ды змагла схаваць пачуцці) найбольш і пераканала пяцёх
вешчых старцаў. Два з іх, аднак, паўсталі супраць Нары, ды калі яна перамагла, абодва праз год памерлі таямнічай, загадкавай смерцю....
Бурыла пасля ўсяго гэтага займеў жаночую душу, якая была яму аддадзеная да самых патаемных глыбіняў, якая разумела яго раней, чым ён паспяваў сказаць слова. I хаця на агульных жрэчаскіх нарадах яна заўсёды трымалася нібыта наводдаль, Бурыла ведаў: вялікая жрыца Лады дапаможа ў самых цьмяных і страшных справах, зможа тое, на што нават ён не здольны, таму што ёй багі далі хараство і спакуслівасць, якія будуць дзейсныя датуль, пакуль будзе стаяць свет. Праўда, не ўсе сляды ўдалося схаваць. Заўважылі шматмудрыя вялікія жрацы іншых свяцілішчаў, што менавіта той вешчы старац, які першым падняў голас супраць новай служыцелькі Лады, чамусьці неўзабаве памёр, хаця быў рухавым і спрытным. I абставіны яго смерці былі дзіўныя: ён быў знойдзены мёртвым у адным з вясковых храмаў кахання, а семнаццацігадовая прыгажуня-служка расказала на распачатым следстве, што сівы вяшчун так быў апантаны яе вабнасцю і маладосцю, што забыўся на ўсё, апроч яе цела, і таму памёр у самы непрыдатны для таго час... У нагавор спачатку не паверылі, бо мудры старац ніколі не грашыў на хоць, аднак Бурыла засведчыў, што, прадчуваючы хуткі адлёт у Ірый, паддаўся-ткі вяшчун спакусе хоць аднойчы паспытаць уцехаў Лады і сам прасіў павезці яго ў вясковы храм — далей ад сталіцы... Астатнія мудрыя старцы сабраліся былі на агульнае маленне, каб спытацца ў нябожчыка, што ж здарылася на самой справе, ды цяжкім было тое маленне. Маўчалі, не захацелі гаварыць з імі ні багі, ні душа іхняга сабрата. Да таго ж, вялікі князь Гедзімін якраз прапанаваў на месца памерлага свайго чалавека... На тым і скончылася ўсё, і заціхлі размовы, бо ўсіх урэшце ці то залагодзіла,
ці то застрашыла вялікая жрыца, і праз гады ніхто і не памятаў, як яно ўсё пачыналася. He дазналіся і прычыны няўдалага звароту ў Іншы Свет.
Ведалі толькі Нара ды Бурыла, ды некалькі бязмерна адданых ім служак, што на агульным тым маленні ў свяшчэннае вогнішча падкінуты былі сцябліны чамярыцы, якая атуманьвае галаву, таму і не дайшоў агульны покліч да тых месцаў, дзе можна сустрэцца з мёртвымі, і дарэмна плакала на страшным скрыжаванні двух светаў душа памерлага, не вінаватага ні ў якім граху...
I калі б ведалі бесклапотныя маладыя людзі — Круглец, Кумец і Няжыла, якія цешыліся жыццём, павагай вялікакняскай сям’і ды рознымі іншымі зямнымі радасцямі, што задумваецца зараз супраць іх у ціхім пакоі з высокімі вокнамі, яны, мабыць, здрыгануліся б калі і не ад страху, дык ад агіды і наіўнага недаўмення, што такое можа быць на гэтым светлым, сонечным і пакуль што такім бязмерна ласкавым да іх свеце...
ЛОЙКА
Магутным і суворым яго бачылі тыя, хто прыходзіў у храм на маленні ці на ахвяры. Але вялікі князь Альгерд, часцяком гаворачы з вялікім жрацом Сварога, не раз суцяшаў гэтага жвавага, то вясёла-парыўнага, то маркотна-задуменнага саракагадовага чалавека, які даўно адчуваў, што багі ўсклалі яму на плечы занадта цяжкі груз.
Вось і сёння, калі, скінуўшы шэры суконны каптан і застаўшыся ў кашулі-вышыванцы, сядзеў Альгерд у пакоі вялікага жраца, змагаючыся супраць таго касцянымі выявамі варцобаў, гаварылі яны пра тое ж самае.
— За апошнія стагоддзі язычніцтва амаль страціла свой жывы і яркі агмень, застаюцца вуголлі, а мы, жрацы, замест таго каб шукаць дровы, спрабуем на тых вуголлях
засмажыць для сябе хто курапатку, а хто і быка, — марксціўся Лойка.
— Ці табе скардзіцца на лёс? Табе, якому багі адкрываюць болей за ўсіх астатніх жрацоў! — забіраючы з дошкі касцянога гарцука*-пешку, сарамаціў яго вялікі князь.
— Калі б не любілі мяне багі, то іншыя жрацы даўно прынеслі б мяне самога ў ахвяру ці Перуну, ці Вялесу!
— Лепей тады Ладзе...
— Жартуеш, княжа! А між тым я кажу праўду. Жрэчаства абмялела душой, бы тая рэчка, страціла вешчы дух, і некаторыя храмы — сорамна сказаць! — падсылаюць да мяне пасланцоў, каб даведацца, ці будзе ўдалым твой будучы паход. Я не раз раіў, як лячыць іхніх хворых, асабліва тых, у каго ўсяліліся злыя духі. А гэта ж павінны ведаць і яны самі!
— А нашто ты адгукаешся? Думай пра свой храм. Сварог жа нскалі шанаваўся нароўні з Перуном, а цяпер больш занядбаны. Мяне яшчэ ў дзяцінстве вучылі, што ўсё жыццё трэба рыхтавацца да таго, каб цябе прыветна сустрэла Сварга, а цяпер пра тое ўжо нават не ўзгадваюць у храмах, — казаў Альгерд, перастаўляючы пешку.
— Старажытныя запаветы забываюцца. Хто цяпер пасадзіць на даху маладзіла, каб адвесці гнеў Тора*? Расліну тую цяпер месцяць там, дзе паляць цела, яна стала магільнай, а прызванне яе — славіць і павялічваць жыццё. I так перайначваецца многае. А пра іншыя храмы... Як жа не адгукацца? Там жывыя людзі, ім блага. Калі і я перастану душой балець за кожнага, багі адвернуцца і ад мяне. Такі закон свету.
— А па-мойму, закон свету — кожны за сябе і сваю сям’ю. За сваё княства.
— I ты так не думаеш, бо цябе вучылі лепшыя, чым цяперака, жрацы, але ты жывеш зямным, грэшным жыццём. Ты ступаеш, як на купіны ў балоце, на слабыя чала-
вечыя месцейкі — хцівасць, зайздрасць, нянавісць — і выйграеш, таму што яны сёння кіруюць светам.
— Ну, ёсць жа і дабро, вернасць, адданасць...
— Яны другасныя сёння, а трэба, каб былі наперадзе. Тады свет не будзе перакрыўляцца. А зараз ён перакрыўлены, і нават мы, жрацы, не можам яго вярнуць да асноваў, на якіх ён быў закладзены багамі.
Альгерд задуменна круціў у руках пацямнелую, выразаную з зубрынае косткі постаць Жыжаля, якою можна падчас пэўнай камбінацыі зняць з дошкі самога Перуна. На грудзях боства ледзь віднеўся старажытны рунічны знак, — калісьці гэта быў балцкі Патолс, бог падземнага агню і памерлых продкаў.
Зямля, якою Альгерд валодаў цяпер і дзе быў вяршыняю, куды сыходзіліся памкненні і спадзяванні мноства люду, яшчэ з тых глыбінных часоў, куды сягалі легенды, калісьці належала балтам-жамойтам і аўкштайтам. Пасля сюды прыйшлі славяне, і ўжо іхнія боствы пачалі авалодваць чалавечымі душамі і змагацца са старымі багамі. Але наступіў пэўны час, і ўсе яны — і славянскія, і балцкія багі зараз аб’ядналіся, каб выстаяць супраць новага, яшчэ больш магутнага бога, якому пакланяецца ягоная жонка Марыя і яе спадчыннае Віцьбескае княства, а яшчэ самае вялікае з усіх Полацкае, і Тураўскае, і Заслаўскае...
Тут, на гэтай зямлі, яны ўсё яшчэ магутныя. Ды толькі і лепшыя са жрацоў — а Альгерд ведаў усе віленскія капішчы і тых, хто там валадарыў, — адчуваюць сваю слабасць. Яна ў замутненні, у зацьменні агульнага чалавечага, а значыць і жрэчаскага Духу.
— Скажы мне, мудры Лойка, — асцярожна пачаў ён, — багі ўсё ж адкрылі табе, што пакуль я жывы, мая дзяржава будзе вялікай, ад мора да мора. Але Нестар кажа, што нельга чалавеку зазіраць у будучае, а трэба адно спадзявацца на міласць Божую. Ці не значыць гэта, што ён прос-
та не хоча нічога казаць пра тое, што будзе пасля маёй смерці? He хоча гнявіць мяне, бо весніку благога недарэмна калісьці адсякалі галаву. Ды і ты мне ніколі не казаў, што ж будзе пасля мяне?
Худы, з глыбокімі маршчынамі пад упалымі шэрымі вачыма і на высокім ілбе, у белай ільняной кашулі і каралямі з воўчых іклаў на высокай шыі Лойка замаркоціўся:
-— Колькі я ні тлумачыў табе, валадар, што багі — не служкі, якіх мы выклікаем, калі захочам, ты ніяк не паверыпі маім словам. Скажу табе адно — не ведаю! Калі я прашу багоў адкрыць мне будучае нашай краіны, я бачу пажарышчы і людзей сярод багны, што, учапіўшыся адзін у аднаго, адначасна нікому не даюць выкараскацца наверх. А разам з тым — вышыні, аблокі і сонца. Так што мне ўвогуле часам здаецца, што мы ўсе, разам з нашай краінай, аднойчы ўздымемся ў Ірый і растанем там...
— А ў чым жа прычына таго, што мы, людзі, так мучым адзін аднаго, што зайздрасць душыць нас, хаця жыццё такое кароткае?
Лойка не паспеў адказаць. У дзверы пакою ціха пастукаліся. Жрэц незадаволена ўстаў, лёгка ступаючы, падышоў да дзвярэй. Там стаяў спалоханы служка. Адштурхнуўшы яго, у пакой уварвалася і адразу бухнулася на калені нейкая дзяўчына. Альгерд з глыбіні пакою адразу пазнаў яе — гэта была пакаёўка вялікай княгіні Рэчыца. Лойка не паспеў нахмурыць бровы, як служка таропка пачаў тлумачыць, што пусціў дзяўчыну толькі таму, што... Але Альгерд перабіў яго, адразу звярнуўшыся да Рэчыцы:
— Што з Марыяй?
I тут жа паправіўся:
— 3 вялікай княгіняй?
— Вялікі гаспадар, Родам і парадзіхамі клянуся, не брала! He крала! — закрычала дзяўчына і на каленях папаўзла да яго. Зачапілася сукняй за парог і, парваўшы яе, руха-
лася далей, бесперапынна выціраючы спалатнелы, заліты слязьмі твар. Рознакаляровыя стужкі з вяночка на галаве падалі на ейныя вочы.
Альгерд, гледзячы на яе, грозна вымавіў:
— Ты з-за нейкага свайго глупства насмелілася сюды ісці?!
-— He з-за сябе... 3 вялікай княгіняй... вохці мне, бяда... ой, нашто мне тыя смарагды! Я чужога на макавае зерне не вазьму! — калацілася перапужаная да паўсмерці Рэчыца.
— Што ты пляцеш? Якія смарагды?
— Смарагдавыя каралі! Княгініны!
— Дык што з імі?
— Яны прапалі, зніклі, нібы сам Лядашчык вынес іх праз комін! А цвердзяць, што гэта я... Але жя макавінкі...
— Хопіць! А княгіня?
— Я ж і кажу, што яна знямела і рукой не варушыць... Тады вялікі князь жвава, як малады, ускочыў з крэсла: — Каня, хутчэй! -— загадаў ён. — Гэтую... пад варту.
3 крадзяжом разбярэмся пазней. Паедзеш са мной, вялікі жрэц?
— Паеду, калі твой лекар Ганс не пакрыўдзіцца.
— Апранайся!
Альгерд імгненна нацягнуў на сябе каптан, увесь адразу як падцягнуўся, пастражэў Небяспека падхліствала яго дух, у ёй, як некаторыя птушкі ў навальнічных перападах над зямлёй, адчуваў ён сябе тым, кім яго і стварыла жыццё, — барацьбітом і ўрэшце пераможцам.
Спяшаючыся і, як заўсёды, не паспяваючы за вялікім князем, улазіў у прасторны жрэчаскі плашч вялікі жрэц Сварога, у той час як служка таропка падаваў яму жэзл і востраканечную шапку з белага лямца, абшытую собалем, а другі служка надзяваў гаспадару на шыю каралі з мядзведжых зубоў — абярог супраць нечысці.
Пакуль не прыбег стражнік, што падагнаў да дзвярэй Звера, які неахвотна ішоў са стайні, яны абое зразумелі з плачу Рэчыцы галоўнае: паралюш разбіў княгіню Марыю тады, калі яна даведалася, што зніклі яе любімыя, падораныя бацькам, віцьбескім князем, смарагдавыя каралі. Яны былі надзвычай каштоўныя, — некалі з самой Візантыі прывезлі іх полацкія князі, вяртаючыся пасля высылкі на радзіму. Тыя смарагды суправаджаліся рознымі паданнямі. Казалі, што адзін з іх, самы вялікі, ярка-зялёнага ззяння, быў тым, праз які некалі глядзеў на падпалены ім Рым сам жахлівы кесар Нерон.
Вешчуны Вільні ведалі, што смарагд — вешчы камень, праз іх Саламон мог бачыць будучае, а Альберт Вялікі цвердзіў, што смарагды палохаюць нячыстую сілу і супакойваюць сэрца. Лойка, якому аднойчы на цэлую ноч перадалі тыя каштоўныя камяні ў свяцілішча, каб выгнаў з іх усё благое, правёў абрад ачышчэння, аднак усё ж не раіў доўга насіць іх на целе. Ён нават адкрыў валадарцы таямніцу, што рэчы, якія пераходзяць ад аднаго чалавека да другога стагоддзямі і асабліва тысячагоддзямі, пачынаюць жыць сваім уласным, асобным ад іхніх уладальнікаў жыццём, а часам і дарэшты забіраюць клёк у новых гаспадароў. Аднак княгіня Марыя нібыта трапіла ў палон да любай ёй рэчы: трымала каралі ў разьбяным сандалавым куфэрку каля свайго ўзгалоўя і часта надзявала на шыю падчас вялікіх прыёмаў у палацы. Яны нагадвалі Марыі заручыны з Альгердам, першы погляд на яго і імгненную дзявочую захопленасць. Яна памятала, як востры позірк будучага мужа дапытліва спыніўся на ейным твары, затрымаўся на белай сукні і шыі, дзе пераліваліся смарагды (ёй казалі, што яны ўдала адцянялі зеленаватасць вачэй), і памякчэў, і нібы аддаўся ў палой ейнай маладой вабнасці.
Вось чаму знікненне бацькавага падарунку вострым сярпом падкасіла княгіню, адняло ў яе мову і спаралізава-
ла. А здароўе і жыццё гаспадарыні княства — гэта ўжо не толькі справа княскай сям’і. Гэта — вялікая палітыка. Таму і Альгерд і Лойка спяшаліся: кожная хвіліна сапраўды магла пераважыць шалі Лёсу у той ці іншы бок.
— Выклікаць кашталяна, а таксама вознага і земскага! — распараджаўся Альгерд, пакуль слуга нацягваў на яго падбіты мехам плашч. I тут жа, прапусціўшы наперад жраца, разам з ім знік у зімовай віхуры, што шалёна крутанула дзвярыма.
Ніхто не заўважыў, як упаў і адкаціўся пад лаву драўляны Пярун з шахматнай дошкі і застаўся ляжаць там, забыты ў мітульзе. Толькі Лойка, вярнуўшыся з палаца, узгадаў пра яго і пасля доўга стаяў пасярэдзіне святліцы, углядаючыся ў абрысы старажытнай, адпаліраванай пальцамі многіх папярэднікаў постаці вярхоўнага славянскага бога, нібыта тужліва ўглядаўся ў невядомае і неспасцігальнае будучае...
СВЯТА ДАЖБОГА
Разьбяныя галовы львоў на парэнчах загадкава і, як заўсёды, трохі адрачона выглядалі з-пад доўгіх парчовых рукавоў святочнага кунтуша вялікага князя. Альгерд, адбыўшы вялікае служэнне ў храме, сядзеў на абедзенным крэсле, над якім, здаецца, яшчэ бачыўся цень папярэдняга валадара, і госці перашэптваліся, наколькі сёння ён падобны да свайго бацькі Гедзіміна: нахмураны лоб, спакойная, абцяжараная многімі дзяржаўнымі клопатамі веліч, асабліва ж пастава галавы, на якой ззяў залаты княскі абруч з каштоўнымі камянямі, што час ад часу адсвечвалі чырвонымі, зялёнымі і малінавымі зіхоткімі іскрынкамі.
Гасцей за вялікімі святочнымі сталамі было шмат: замежныя паслы, паны-рада, зацныя людзі Вільні, купцы. На фоне чырвонай плінфы* сценаў іхнія аксамітавыя, nap-
човыя, шаўковыя каптаны, залатыя і срэбныя фібулы, гаплікі, апухі рукавоў выглядалі ўпрыгожаннямі самой залы, яе неад’емнымі складнікамі. Сярод іншых выдзяляліся жрацы. Яны сядзелі на асобнай лаве ў сваіх высокіх белых каўпаках, з жэзламі ў руках і белых ільняных кашулях, на якіх магічнымі ўзорамі былі нашыты залатыя і сярэбраныя круглякі-абярогі. Адзіная жанчына сярод іх, Нара, вялікая жрыца Лады, на гэты раз уразіла ўсіх яркачырвонай сукняй, на якой золатам былі вышыты трохкутнікі — на грудзях і на лоне. Сукня была з найтанчэйшага шоўку, таму ўсё зграбнае цела жанчыны, асабліва ейныя грудзі і выразныя гузічкі вялікіх сасочкаў, былі як выстаўленыя на агляд, ад чаго жарсцю, нягледзячы на строгую цішыню першых хвілінаў урачыстага абеду, запальваліся позіркі мужчын.
Жанчын было няшмат. Усё гэта былі жонкі самых зацных мужоў Вільні, і на кожнай было столькі ўпрыгожанняў, што, як пажартаваў блазен Альгерда Костка, кожная коштам была з добры карабель, так што можна было пускаць іх уніз па Вяллі.
Клопатамі як Лойкі, так і прыдворнага лекара Ганса ўстала са свайго ложа і цяпер цяжка сядзела побач з мужам вялікая княгіня Марыя, стараючыся, каб мноства цікаўных вачэй не ўпалявала таго, што рука, якою яна трымае лыжку, калодай ляжыць на стале і амаль не рухаецца.
— Слухай, госці пярэстыя, як птушкі ў матуліным пакоі, — шапнула старэйшая князёўна Ганна сястрычцы Еўне. Сапраўды, княгіня Марыя трымала ў сваіх пакоях мноства яркіх, як баяры ейнага двара, замежных птушак і часта раніцай ляжала ў ложку гадзінамі, разглядаючы сваіх улюбёнцаў і слухаючы іхнія галасы. Цяпер яна пачула голас дачкі і востра глянула ў ейны бок, адначасна скоса пазіраючы на свайго духоўніка Нестара, нібы баючыся прапусціць самы нязначны ягоны рух. Трывога была ў eft-
ным паглядзе, і нешта задушлівае, як перад навальніцай, вісела ў вялізнай залі, хаця хіба маглі заўважыць высокія госці, што сёння не было двух звыклых для большасці з іх княскіх слуг: ні Рэчыцы, ні падчашніка Няжылы, які звычайна рабіў сервіроўку святочнага абеду. А яна была няпростаю: трыста сорак сярэбраных тарэлаў стаялі на доўгіх, тканых княскімі, яшчэ Гедзімінавымі ініцыяламі настольніках, а паміж імі месціліся велізарныя падносы з закуссю: мочаным гарохам, яблыкамі, рэдзькай і іншай бацвінай*. Кіраваў усімі слугамі стольнік: ён толькі паварочваў галаву — а тыя ўжо ляцел: да гасцей, несучы то смажаных качак на срэбных падносах, то вялізных, у рост чалавека, шчупакоў, то наліваючы ў масіўныя кубкі з прыгожымі пукатымі ўзорамі медавіцу, настояную на руце і святаянніку.
Усе елі са смакам. Ежа не лезла ў рот толькі аднаму Кругляцу, які сядзеў у канцы стала.
Учора вечарам Кумец прыбег да яго ў такім выглядзе, у якім, мабыць, ніхто ніколі не бачыў прыгожага, заўсёды ўпэўненага ў сабе памочніка лоўчага: парваныя на грудзях брунатнага каптана аплікі, на бурскіх* дарагіх партах чорныя пырскі, лісіная шапка з зялёным аксамітавым верхам стаяла на галаве тырчком. Ён задыхаўся ад гора. Высветлілася, што кашталян замка Нарбут, возны Сухта і земскі Капец дапытвалі ўчора Рэчыцу, і яна паказала, што ўкрала смарагдавыя каралі ў вялікай княгіні і аддала іх свайму жаніху Няжыле, якога тут жа схапілі і кінулі ў ніжняе падзямелле замка, дзе трымаюць толькі самых вялікіх злачынцаў.
— Яго, мабыць, катуюць там, а я нічога не магу зрабіць! Я рваўся да вялікага князя, але кашталян сказаў, што пасадзіць і мяне, калі я буду перашкаджаць следству. Я хацеў сустрэцца з Сухтам — мы добра знаёмыя, — але і ён мяне не прыняў!
— А можа, нячысцікі сапраўды спакусілі дзяўчыну на гэткае злачынства? — асцярожна запытаўся Круглец, зачыніўшыся з Кумцом у самым аддаленым пакоі, каб іх не падслухаў ніводны са слуг.
— Я магу прайсці вялікі агонь праўды*, каб даказаць, што брат мой не злодзей і не дурань, бо такую каштоўнасць нават прадаць не так проста! Ды і хіба патрэбныя яму гэтыя каралі! — гаварыў Кумец, захлынаючыся словамі. — I, можа, Рэчыца таксама не брала іх. Бо яе відавочна прымусілі паказаць на Няжылу! Але навошта?!
Яны доўга абмяркоўвалі, як і да кагс трэба звяртацца, каб даведацца, што ж адбылося насамрэч. Цяпер, на гэтым святочным абедзе, куды на вялікае здзіўленне хлопца запрасілі і сына пасла Леся, Круглец абдумваў магчымасць звярнуцца альбо да самой вялікай княгіні, альбо да земскага Капца, якога ён ведаў з дзяцінства. Як дазнацца пра вытокі гэтага незвычайнага крывапрысяжства, калі нявеста сведчыла супраць свайго жаніха? Што стаіць за ўсім гэтым? Ён і сумняваўся, і верыў Кумцу, якога ведаў з дзяцінства. Ведаў яго праўдзівасць і разам з тым легкадумнае жаданне ўцехі, таму і не надта хацеў для сваёй сястры Уны такога мужа. Захапляўся Кумцовым умельствам у стральбе — і здзіўляўся нежаданню таго хоць зрэдку зазірнуць у скрыпторый і даведацца мудрасці старажытных.
Толькі што скончылася агульнае маленне ў гонар Дажбога, — жрацы ўсіх віленскіх храмаў спявалі свяшчэнныя гімны так, што ледзь не ўвесь горад сабраўся пад сцены княскага Горняга замку, і ў чыстым веснавым паветры, здавалася, можна было ўбачыць, як ціхаструйным воблачкам паднімаліся да вечных багоў чалавечыя малітвы. Спевы доўжыліся ледзь не тры гадзіны, і цяпер, усеўшыся за доўгія дубовыя сталы, усе згаладнела накінуліся на прысмакі так, нібыта не елі цэлы год.
Паступова хрумст, чмоканне, пыхценне, з якім стараліся госці спатоліць голад, сціхалі. Нара пасля кароткага роздуму ўсё ж загадала пакласці сабе на тарэлу кавалак фаршыраванага шчупака. Яе пульхныя заваблівыя вусны час ад часу сціскаліся ў жорсткую лінію. Яна чакала перапынку, калі лоўчыя, па просьбе Бурылы, пакажуць на замкавым двары новага сокала, якога прыслалі ў дар Альгерду з двара цвярскіх князёў. Там абавязкова будзе гэты прыгажунок Кумец. Ён і не здагадваецца, што нанесены брату ўдар хутка насцігне і яго самога. He толькі Бурыле, але і ёй патрэбная помста: хлапен пасмеў збегчы, калі святкавалі Саракі і калі яна сама прыслала яму знак асаблівай увагі. Пазней яшчэ раз са служкай Вольхай вялікая жрыца перадала Кумцу запрашэнне ў храм. У адказ памочнік лоўчага ахвяраваў храму дарагі падарунак — скрутак парчы, але сам туды не з’явіўся. Раз’ятраная, яшчэ ажно два разы яна пасылала ганцоў, апошнім жа разам з пасланнем на бяросце, абвініўшы ў тым, што ён зневажае саму багіню кахання, але Кумец нават не адказаў.
За ўсе тыя злачынствы пакаранне яго чакае не меней жорсткае, чым Няжылу. I смерць тая лёгкаю не будзе.
Нара раздумліва выпіла глыток медавухі. Неўпрыкмет абвяла вачыма залю.
Але гэта залежыць ад таго, ці будзе сёння на ягонай шыі хрысціянскі крыж. Праверыць гэта павінна Гайна, каханка Лелюша, вернага слугі вялікай жрыцы. Дзяўчына ўжо ціха шапнула Нары, што Кумец, чакаючы перапынку святочнага абеду, разам з іншымі лоўчымі і з сокаламі сядзіць унізе, у каморы, побач з вялікім лоўчым.
Нара спадцішка ўглядалася ў румянкавы, з прыжмуранымі шэрымі вачыма і ледзь прыкметным шнарам на шчацэ твар вялікага князя, — яму зараз давядзецца прымаць няпростае рашэнне, і яна ведала, што яно павінна быць на карысць жрацоў. У яго проста няма іншага выйсця!
Яна чакала сігналу. I вссь Гайна, якая служыла князёўнам, падаючы ім то вышытыя бялюткія ручнікі, то мяняючы кубкі, ледзь прыкметна кіўнула галавой. Нара ўсміхнулася, глянуўшы на Бурылу. Усё ішло так, як задумалі яны. Павуцінне было сплецсна. I яны цярпліва чакалі, пакуль туды патрапіць няшчасная маленькая муха. Спачатку адна, за ёю — яшчэ і яшчэ...
Нарэшце Альгерд зрабіў знак кашталяну, і той гучна абвесціў гасцям, што зараз, пакуль на сталах паставяць новыя заморскія прысмакі і пірагі, яны змогуць убачыць новага княскага сокала
Забава гэтая, што завялася ва ўсіх княскіх дварах, каштавала нямала. За вывучанага сокала маглі заплаціць як за некалькі кніг альбо за цэлы табун коней. I таму ўсе валам павалілі ў двор, дзе ўжо стаяў галоўны лоўчы, а за ім яго памочнікі. Кумец, у жоўтай атласнай кашулі і аблямаванай вавёрчынай шкуркай шапцы, трымаў на парчовай рукавіцы новага сокала. Галава ў птушкі была накрыта лёгкім скураным каўпачком, магутныя лапы спакойна і ўчэпіста трымаліся за рукавіцу.
Калі госці ўладкаваліся ля замкавай сцяны і кашталян падаў знак пачынаць, усё сціхла ў напружаным маўчанні. Княгіні падставілі разьбяное крэсла, яна цяжка села ў яго, раўнадушна гледзячы перад сабой.
Галоўны лоўчы коратка крыкнуў, і адзін з падручных страсянуў мяшок, які трымаў у руках. Адтуль вываліўся брунатна-шэры заяц і, на імгненне азірнуўшыся, ашалела скокнуў наперад і пайшоў бязладна сігаць туды-сюды па вялікім прасторным двары. Усе позіркі гасцей звярнуліся да Кумца і сокала, з якога хлопец не спяшаючыся зняў каўпачок. Птушка імкліва, як сарваная спружына, узляцела ўверх, і не паспелі прысутныя апамятацца, як яна маланкай слізганула ўніз. Раздаўся тонкі заечы крык, сокал узняўся далёка ўвысь, трымаючы ў сваіх вострых, як лезі-
вы, кіпцюрах перапалоханага звярка, але, па кароткай камандзе Кумца, плаўна паруліў на ягонае плячо. Другі памочнік перахапіў зайца, з якога цурком сцякала кроў, выдраў яго з сокалавых кіпцюроў і кінуў у мяшок. Паляванне адбылося так хутка, што госці нейкі час стаялі аслупянела, пасля загучалі пахвальныя крыкі, і задаволены Альгерд паклікаў да сябе галоўнага лоўчага і Кумца — мабыць, каб узнагародзіць абодвух.
I тады вялікая жрыца, дачакаўшыся, калі Кумец будзе праходзіць міма і ўсе погляды скіраваны на яго, спыніла памочніка лоўчага, учэпіста-жорстка, але з лагоднай усмешкай узяўшы таго за рукаў.
— Пакажы, Кумец, рысіныя зубы, якія табе, кажуць, падарыў брат-злачынца. Магчыма, некалі ён аддасць табе і смарагдавыя каралі, на якія можна купіць палову Вільні!
Яна добра ведала, калі і пры якіх абставінах нават ціхія словы прагучаць аглушальна. Усё адразу сціхла. Гаманліва-рознакаляровая купа прыдворных нібы скамянела. Круглец, які стаяў у купе прыдворных, адчуў, як глуха тахнула ягонае сэрца. Увесь час ён адчуваў набліжэнне бяды, — і яна прыйшла спачатку да Кумца, якога, як ён здагадваўся, кахала Уна. А значыць, бяда прыйшла і ў іхні дом.
— Дык пакажы! — працягвала Нара.
Знарок ляніва, як бы гуляючы, яна пацягнулася да грудзей лоўчага, не адпускаючы яго (Кумцу здалося, што ейныя кіпцюры, нібы ў страшнай Стрыгі, імгненна выраслі і ўпіліся ў ягонае сэрца), расшпіліла аплік, другі... Нізкі яе голас прагучаў для хлопца аглушальна:
— Ды ў яго тут, аказваецца, крыж! Ты — хрысціянін?
I амаль імгненна з купы жрацоў пачуўся гучны голас Бурылы:
— Якая ганьба!
I слугі, што стаялі за вялікімі жрацамі, зладжана падхапілі:
— Ганьба!
— Якая ж гэта ганьба? — падаў голас Нестар. — Отрак сей спадобіўся Хрыста, як і вялікая гаспадарыня наша...
Але ягоны голас патануў у воклічах, што, здаецца, ляцелі з усіх куткоў вялізнага двара:
— Ягоныя дзяды ў сваіх дубовых калодах перавернуцца!
— Попел іх у пыл ператворыцца!
— Вось чаму і брат яго стаў злодзеем!
I, нарэшце, грозна і гучна раздалося з купы жрацоў:
— Ты абяцаў нам, князь Альгерд, што твая жонка і яе служка не стануць спакушаць нашых вернікаў!
Вялікі князь, які стаяў сярод усяе гэтай мітусні адзінока і спакойна, назіраючы за тым, што адбываецца, дачакаўся цішыні. Усе глядзелі на яго. Ён гэтак жа спакойна і велічна звярнуўся да Кумца, што той, падобны да толькі што злоўленага зайца, нібы здранцвеў у кіпцюрах вялікай жрыцы:
— Я апекаваўся табой, як сынам, бо бацька твой шмат выручаў нас у паходах. I ведаю, што ты не адрокся ад старадаўняй веры. Дык скажы праўду: крыж ты носіш толькі з павагі да княгіні, ці не так?
Гэта была падказка. Выратавальная вяроўка, па якой грэшнік з бездані выкараскваецца наверх. Бурыла пачырванеў так, быццам уся кроў ударыла яму ў галаву. Кумец паглядзеў на Марыю. Яе заступніцтва магло б дапамагчы. Яна бачыла яго ў храме. Значыць, для Альгерда ў тым таксама не было сакрэту. Але цяпер, выкрытае перад усімі, яго хрышчэнне сапраўды выглядала злачынствам.
Вялікая княгіня млява і няўцямна глядзела перад сабой. Яна, мабыць, нават не разумела, пра што ідзе гавор-
ка. Уся яе пастава сведчыла: ёй блага, яна вось-вось страціць прытомнасць, але стараецца трымацца ў крэсле, нібыта яно, крэсла, само жыццё, якое ёй так не хочацца пакідаць.
Гурба людзей напружана чакала, што ж адкажа Кумец. I той, бледны, як мярцвяк у дубовай калодзе, не мог расціснуць зледзянелых вуснаў. Ён, які не ўздымаў вачэй на навакольных, а бачыў толькі Гаспадара і ягоную жонку, раптоўна нейкім неспасцігальным чынам спасціг бязлітаснасць зялёных вачэй Бурылы, старанна схаванае акруценства кашталяна Нарбута, аблуднае і халоднае лязо вуснаў Нары. Узгадаў вокамгненна, як два гады таму на ловах вялізны сякач са страшнымі паўмятровымі ікламі пратараніў і раскідаў ахову Альгерда. I ён, Кумец, кінуўся напярэймы, паспеўшы за якое імгненне да непапраўнага ўсадзіць свой востры корд* якраз у раз’ятранае сэрца кабана і выратаваць гаспадара княства.
— He маўчы — кажы!
Нешта ўсё ж паспрабавала выказаць вялікая княгіня, але рука Альгерда непрыкметна сціснула яе так, што Марыя ледзь не закрычала.
— Твой брат злодзей, так, але ты... ты заўсёды верна служыў багам і мне. Я ведаю, што свяцілішча Лады заступіцца за цябе.
Маўчанне запанавала пасля гэтых слоў вялікага князя. Але доўжылася яно нядоўга.
— На Саракі ён абразіў маю багіню, ён адмовіўся ад абраду і збег. Куды? Цяпер я ведаю — у царкву. He, я не заступлюся за яго, — цвёрда сказала Нара, і ярка-сінія вочы яе заблішчэлі помстай.
— Тады жрэц Бурыла пацвердзіць, што адна з самых верных прыхаджанак ягонага свяцілішча — маці Кумца, — мерна казаў Альгерд.
— Маці — так, але ён пры ўсіх казаў свайму брату, што прыносіць ахвяры Перуну жорстка і неразумна. У мяне ёсць сведкі, — павольна-змрочна ды вельмі выразна вымаўляючы склады аспрэчыў князевы словы вярхоўны жрэц. — У цямніцу яго, гаспадар!
I, здалося, увесь двор разам ускрыкнуў:
— У цямніцу яго!
Але Альгерд не здаваўся. Ён нібыта хацеў удыхнуць у маладога лоўчага сваю сілу і ўпартасць:
— Кажы: гэтага не было?
— Кажы! — уклаўшы ўсю сілу пераканання ў свае словы, выгукнуў і Круглец. Трэба ратавацца зараз, бо праз імгненне можа быць запозна. I ён яшчэ раз, перакрыўшы галас, што ўзняўся пасля ягонага крыку, паўтарыў:
— Гавары! He было, не!
Круглец абвёў вачыма вялікі гурт людзей, што глядзелі на яго: хто са злосцю і нянавісцю, а хто і са спачуваннем. Можа, варта ратавацца — прынамсі, хаця б паспрабаваць. Але тады... Чаго тады вартыя ягоныя словы, ягонае рашэнне прыняць хрост? Сумленны чалавек не можа хлусіць, як многія з гэтых людзей, што вучаць людзей і кажуць ім прыгожыя словы, але самі не вераць у іх.
I тады Кумец як страпянуўся. Ён вырваў рукаў з кіпцюроў вялікай жрыцы і сказаў гэтак жа гучна, як і Бурыла:
— Было.
I ў раптоўным здранцвенні натоўпу разнесліся ціхія, але вельмі спакойныя словы, звсрнутыя да жрацоў:
— Я даўно спавядаю Хрыста і люблю яго ўсім сэрцам. Ён не жорсткі, як вы. Ён не хцівы, як вы. I ён ніколі не хлусіць, як хлусіце вы, вялікія жрацы, што даўно ашукалі сваіх багоў гэтак жа, як і сваю паству.
I тады ўсё зноў закружылася, завіравала, загаласіла — галасамі Нары і Бурылы, загадамі Альгерда і ваяводы, слязьмі Марыі, роспачным воклічам Кругляца.
Праз якую гадзіну закуты ў жалеззе Кумец вісеў на сцяне страшнай падземнай вязніцы, страціўшы прытомнасць ад нязвыклага і неспадзяванага болю. А брат яго Няжыла, пачуўшы, што некага таксама кінулі ў каменны мяшок, крычаў у смярдзючую цемру падзямелля, а драўляны ашыйнік бязлітасна ўпіваўся ў яго надзьмутыя ад напружання жылы:
— Хто там, гэй! Хто там ёсць? Перадайце вялікаму князю і майму брату, што я не вінаваты! Перадайце, чуеце?!
АЛЬГЕРД
Свяшчэнны дуб высока і вольна ўзносіў свае жылістыя, натруджаныя доўгімі гадамі рукі-галіны над пагоркам каля свяцілішча Перуна.
Прыціснуўшыся да яго спіной, вялікі князь Альгерд адчуваў, як спакойна, нібы празрыстая вада ў жарале крыніцы, струменіцца па ствале магутная сіла, якая перадаецца і яму. Пастаўшы вакол дуба, жрацы спявалі свяшчэнны гімн, злёгку прыстукваючы драўлянымі дошчачкамі ў канцы кожнай страфы.
Мову, на якой яны нараспеў прамаўлялі казанні, Альгерд добра разумеў, — у дзяцінстве яго вучылі ўсяму, што спатрэбіцца для валадара. Ведалі яе і браты вялікага князя. Але сёння княжаты, мабыць, забыліся на тыя заняткі, — заняўшыся кожны сваім удзелам, яны больш ваявалі, чым прыходзілі да жрацоў I сам ён, калі быў толькі валадаром Віцьбеску і Крэва, таксама, як і ўсе яны, бясконца круціўся ў віры падзей, якія скаланалі княства.
Толькі стаўшы вялікім князем, шмат часу стаў ён аддаваць свяцілішчам. Жрацы былі сілай, якая цяпер толькі і магла змясці яго са стальца. Нягледзячы на тое, што войска Альгердава было яму вернае і не раз даказвала сваю
перавагу над нахабнымі і фанаборыстымі крыжакамі, усё ж чым яно было ў параўнанні з чалавечым мурашнікам, які шчыраваў тут, у сталіцы? Покліч жрацоў — і мурашнік гэты імгненна аблепіць яго, ягоных вояў і жменьку купцоў-хрысціян, абсмокча і згрызе да касцей, як згрызаюць нябачныя простым вокам зяпы мурашак змяю, што трапіла да іх. Яна яшчэ выгінаецца, сіпіць, а хвост яе і тулава на вачах распаўзаюцца, адкрываючы белыя храсткі шкілета...
Вось такі кліч можа кінуць і вярхоўны жрэц Бурыла, які ўгодліва, з ветлай усмешкай зазірае яму ў вочы. Але пад гэтай мяккасцю і лагоднасцю — жалезная воля, гадамі інтрыг замацаваная і крывёй палітая ўлада. Кейстут, магутны брат, і той схіліўся перад Бурылам, просячы ягонай падтрымкі, каб скінуць Яўнута. I вялікі жрэц Перуна абяцаў дапамогу, узамен атрымаўшы нямала золата і каштоўных камянёў. Але галоўнае, чаго патрабаваў Бурыла, — каб хрысціянам не было аніякага спрыяння пры двары, каб двор вялікага князя цалкам заставаўся язычніцкім. I Альгерд абяцаў яму тое. Вось чаму, як бы не заўважаючы хрышчэння Кумца і Кругляца, хаця, вядома, пра тое дакладала яму Марыя, ён змушаны быў рабіць выгляд, што дазнаўся аб тым толькі прылюдна, быў змушаны падтрымліваць Бурылу.
Маўчанне панавала ў Вільні, калі Яўнут у адным кажушку збег з замка, хаваючыся ад братоў. А скажы колькі слоў Бурыла, а за ім Мікша, Нара ды іншыя вярхоўныя жрацы, — і натоўп, страшны сваёй непахіснасцю і верай у волю багоў, адрэзаў бы ім дарогу да замка, і нічога не змаглі б зрабіць праслаўленыя Альгердавы і Кейстутавы воі.
Вось і цяпер, скончыўшы свяшчэнныя спевы, Бурыла выступае наперад, схіляецца перад князем:
— Табе добра зараз, вялікі гаспадар? Ці прыйшла да сябе сіла^
Некалі ён сатрэ гэтую ўсмешку на жабіным твары, згасіць затоена-насмешлівую іскрынку ў вузкіх зялёных вачах! Але зараз Альгерд адказвае спакойна і ветла, і румянак на яго шчаках не блякне ад гневу, што закіпае ў самых патаемных закутках душы:
— Дзякую, вялікі жрэц. Тваё слова, як заўсёды, дайшло да багоў.
Ен устае, бярэ з рук новага падчашага, што замяніў Няжылу, срэбную брэцьяніцу, куды той налівае віна і мёду, і пырскае гэтай сумессю на дуб. Брэцьяніцу ж як падарунак перадае Бурыле. Зялёная іскрынка ўспыхвае ў вачах жраца: па баках чашы залатой вяззю ўпаяныя два цёмнабарвовыя рубіны вялікага кошту.
— Прашу да майго стала, вялікі гаспадар, — зноў схіляецца перад ім жрэц. I ласкава падтрымліваючы князя пад руку, вядзе з пагорка. Асцярожна пытаецца:
— Ці не было ў цябе, калі сядзеў пад дубам, колікаў у баку?
Альгерд здзіўлена глядзіць на валасатае вуха вярхоўнага жраца.
— Былі, вялікі жрэц, але хутка прайшлі. Але адкуль ты ведаеш пра тое?
I загадкава ўсміхаецца Бурыла:
— Я многае ведаю, вялікі гаспадар. Нават пра тое, што ты шкадуеш братоў-хрысціян Кумца і Няжылу. Што рашэнне тваё няцвёрдае. Але зараз, кажуць багі, цябе чакае больш важнае: на вагах быцця і нябыту жыццё тваёй жонкі. Яна разбурыла капішча Рагуціса. I нехта павінен выкупіць тую віну. Дык няхай гэта будуць лепей два маладыя прыдворныя, чы,м вялікая княгіня.
Трывога мацней апаноўвае Альгерда. Як лоўка яны прыдумалі! На адным баку ў яго сэрцы Марыя, на другім — два маладыя прыдворныя. Ці ж будзе ён выбіраць?! Усё разлічана правільна. Але вялікі князь спрабуе супраціўляцца:
— Мая жонка не старая. Магчыма, прыдворны лекар яшчэ паставіць яе на ногі.
Рука ў Бурылы нібы расплываецца пад локцем Альгерда:
— Хлеб паказаў, што лекар гэтую хваробу не адолее. 1 агонь у печы сказаў тое ж. Яна ўжо ступіла на дарогу да Ірыя. Але можна, можна яшчэ вярнуць яе адтуль! Калі ты вырвеш з сэрца шкадаванне да хрысціянаў. Калі мы ўбачым, што сэрца тваё цалкам аддадзена старым багам!
— Гаданне на хлебе? Вы пасмелі без мяне гадаць на Марыю, кранаць яе?! — вялікі князь аднак асекся. He час, не час сварыцца з Бурылам... 1 ўсё ж — няўжо такім быў вынік гадання? Здаўна кожны ведаў гэты старажытны звычай: хвораму клалі падмышкі па кавалку хлеба. Калі да раніцы хлеб засыхаў, гэта сведчыла аб тым, што хворы мусіць развітвацца з жыццём. Але Марыя нічога не KasaBa яму пра гэта! Можа, ёй паклалі хлеб, апаіўшы макам альбо соннай, калі прытомнасць пакінула яе?
I Альгерд адчувае, як дробна пачынае дрыжаць у ім страх. Жрацы зведалі тое, што пакуль было таямніцай для яго, гаспадара княства, бо ён верыў, што самае страшнае для княгіні яшчэ далёка наперадзе, што яна выкараскалася з небяспечнай хваробы і маленні жрацоў дапамаглі ёй. Яны паслухалі і печ, якая стаіць у княгінінай лажніцы*. Калі ўсё гэта праўда... Хуткая смерць Марыі можа сапраўды істотна пагоршыць яго становішча: Віцьбеск адразу пачне думаць не аб ягоных інтарэсах, а аб сваіх уласных. А ці можа ён давяраць уласным дзецям? Ці не захоча старэйшы Андрэй адасобіцца?
I што такое, сапраўды, жыццё двух хлопцаў перад вялізнымі, на паўсвету, праблемамі Вялікага княства, створанага такімі намаганнямі, такой крывёй і потам?!
Бурыла ўсміхнуўся, прачытаўшы ў вачах князя рашэнне, у якім ён ніколькі не сумняваўся.
— Загад аб тым хутка будзе падрыхтаваны. А тады я перадам у твае рукі Кумца. Няжылу, як злодзея, будзе судзіць суд зямны!
— Ты мудры валадар. Але дазволь паправіць: я ўсяго толькі адзін са жрацоў. I таму не ў мае рукі ты аддасі нягодніка, а на агульны суд вешчых старцаў...
Бурыла ледзь хаваў сваю радасць. Было чым ганарыцца: аддаючы ім Кумца, вялікі князь прызнаваўся ў сваёй слабізне, не разумеючы, што гэта толькі пачатак. Хутка чарга дойдзе і да іншых. Да дому нядаўна ўсемагутнага Леся, да яго сына Кругляца. Да недаступнай пакуль Уны...
У ВЯЗНІЦЫ
Пацук грыз ягоны бот, і толькі калі востры, як нож, зуб упіўся ў нагу, Няжыла прачнуўся, тузануў нагой. Тлусты і моцны, як вепручок, звярок адляцеў у кут, коратка віскануў і знік.
Абуджэнне было такім цяжкім, нібыта падземныя гарцукі* ператварылі ягоныя ногі ў жалеззе. Няжыла памацаў нагу, — не, ягоныя ногі на месцы, проста іх да анямення сціснулі драўляныя калодкі. Навобмацак дрэва было гладкім — мабыць, яго сваімі целамі адпаліравалі ранейшыя вязні. Хлопец адчуў, што палец пачынае балець і тачыцца крывёй.
Учора ён шмат крычаў. Непадалёку, за павароткай доўгага цёмнага калідора, да жалезных уступаў у сценах прыкавалі нейкага збродня. Збродня — таму што нават не адгукаўся ні на крыкі, ні на заклікі. I цяпер Няжыла сам не хацеў яго клікаць зноўку. Зараз наглядчык прынясе міску смярдзючай поліўкі, якая на кароткі час залье агонь, што цяпер увесь час смактаў ягоныя вантробы. I ён цярпліва чакаў ужо знаёмых крокаў на калідоры.
Наглядчык Заяц не ішоў — ляцеў да свайго вязня. Радасць, мабыць, перапаўняла яго. Ён ведаў навіну, якою хацеў дабіць маладога прыдворнага, якому зайздросціў нават цяпер, калі яго дарагі, з белай воўны каптан ператварыўся ў рыззё, а тонкія юхтавыя боты былі абгрызеныя пацукамі. Заяц не паднёс, а шмаргануў на падлогу драўляную тарэлу з поліўкай, а ягоныя словы нібыта секлі няшчаснага, змучанага вязня гострай, як смерць, шабляй:
— Ну во, абодва саколікі папаліся! Былі сакаламі, цяпер палятаеце дробнай пташачкай! Ды дзе там палятаецс — поўзаць будзеце, як вужы!
— Што ты вярзеш?
— Браток твой таксама тут! Вялікаму князю пасмеў пярэчыць, затое цяпер язык у яго зацугляны!
— Кумец тут?!
— А дзе ж? Тут яму самае месца! Каптан яго дастаўся мне, у пару прыйшоўся! Во паглядзі!
Прыжмурыўшыся, Няжыла сапраўды пазнаў малінавы, са срэбнымі кругамі на плячах каптан брата.
Ён завыў, нібы паранены воўк, нагой паддаў тарэлу, поліўка палілася на жмут гнілой саломы, дзе ён ляжаў.
— Скуголь, скуголь, ты, зладзюга, і няхай цябе чуе і служка мёртвага бога! — здзекліва глядзеў Заяц.
— Што я табе зрабіў, скажы? За што ты так мучыш мяне? — прастагнаў Няжыла.
Нахабны пацук зноў вылез з дзіркі, прабраўся да саломы і цяпер прагна грыз мясціну, дзе пралілася поліўка.
— За тое, што ты спаў на мяккай пярыне, еў на срэбры! — вызверыўся наглядчык. Яго круглы, з маленькім кручком-носам і складзеным у гусіную гузку ротам твар расчырванеўся.
— За тое, што княгіня дазваляла цалаваць ручку, а князёўны табе... табе! усміхаліся! Мне дык толькі і шэнціла
ў гэтым жыцці, што на цемру ды вязніцу, на злодзеяў ды на поліўку! Паскавычаш цяпер і ты!
Заяц так скакаў і рагатаў, такая грымаса крывіла яго рот з гнілымі аскабалкамі зубоў, што Няжыла раптоўна супакоіўся.
— Значыць, багам заўгодна, каб я трапіў да падземных духаў, і Пярун ад мяне адступіўся. А ты не наглядчык Заяц, а злыдух, і ад цябе я адцураюся тройчы.
I ён тройчы прачытаў на памяць заклінанне ад злыдуха, якому з дзяцінства навучыла яго маці. Але Заяц не знік, ён толькі сціх і, выцягнуўшы шыю, чакаў, што адбудзецца. Убачыўшы, што багі яго не караюць, зноў пасмялеў:
— He, тут табе не падземны свет. Гэта вязніца самога вялікага князя, тут сядзяць яго ворагі і ворагі нашых багоў. Твой брат вораг багоў, а ты — вораг князя. Тут вам самае месца.
Няжыла нават не заўважыў, як Заяц перад тым, як выйсці, нагой паддаў нахабнаму пацуку так, што той пранізліва завішчаў Навіна яго прыціснула, цяжкім камлём легла на душу. Ён падумаў пра тое, што ўвечары прыйдзе іншы наглядчык, Ліс, а той дабрэйшы, чым Заяц, і ад яго можна будзе даведацца, што ж здарылася з братам.
Кумец! Няжыла памятаў яго маленькім хлопчыкам, які ўвесь час стаяў ля бычынага пухіра, стараючыся праз яго разгледзець белы, у прыхаматлівых карунках зімовы сад насупраць іхняй мураванкі. Помніў яго ў школцы пры замку, дзе той, высалапіўшы язык, старанна крэмзаў касцяным пісалам па белай з шэрымі плямкамі бяросце. Помніў той цёплы дзіцячы пах, якім абдаваў яго брат, калі яны спалі, абняўшыся, на печы, а завіруха шкрэблася па сценах, шарудзела на ганку.
Калі яны пасталелі, брат трохі як бы аддаліўся ад яго. Здаецца, разам хмельна бегалі за дзеўкамі па купальскім лесе, маліліся багам і абмазвалі боты крывёй, што лілася
перад постацямі багоў. Ды ў часы, калі ён, Няжыла, увесь аддаваўся шалу і радасці, Кумец нібыта быў аддалены ад усяго, што адбывалася, нейкай нябачнай сцяной. Але нават тады, калі малодшы брат пахрысціўся, Няжыла не надта супраціўляўся: малодшанькі заўсёды быў — не, не разумнсйшы, але нейкі нібы танчэйшы, уражлівейшы. 1 Няжыла апошнія гады ўсё болей паддаваўся нябачнай, але выразнай сіле, што адчуваў у сваім браце. Услсд за ім нават намерыўся і пахрысціцца — але не таму, што сам хацеў таго, а таму, што прывык ва ўсім давяраць Кумцу, a яшчэ таму, што цесць, Баравік, таксама настойваў на тым.
Тое, што да яго, брата хрысціяніна, ставяцца горш як да сабакі, ён адчуў толькі ў гэтым падзямеллі. Калі б быў проста злачынцам, такога здзеку не было б, — цяпер ён быў у тым упэўнены. I ў гэтым была падвойная несправядлівасць. Несправядліва, што ён пакутуе за хрысціянства, якое яшчэ нават не прыняў услед за братам, не надта ў ім талопячы. Несправядліва, што яго лічаць злодзеем, які падгаварыў Рэчыцу ўкрасці каштоўныя каралі.
Узгадаўшы пра Рэчыцу, ён адчуў яшчэ большы страх: што з ёю? На дазнанні, якое ўвечары ў судовай палаце праводзіў сам князь і куды ў калодках прывялі Няжылу, яе нібы асядлаў злыдух: дзяўчына плакала, кідалася ў ногі Гаспадару, калацілася галавой аб жоўтыя масніцы. На яго амаль не глядзела. Няспраўджаны цесць таксама ўразіў да самага нутра: Баравік бажыўся Перуном, што ніколі не збіраўся выдаваць за яго дачку, бо адразу адчуў: такі можа падгаварыць і на забойства, і на рабаўніцтва, хай ратуюць нас усіх Род і парадзіхі!
На другім допыце Рэчыца зусім з’ехала з глуздоў: паказала, што ўкрала смарагды па загаду жаніха. Цвердзіла, што адразу ж перадала іх Няжылу, бо ён «чарамі навёў на яе морак». I калі зусім ачамярэлага, вялі яго ў вязніцу, дзе будзе ён чакаць суда — альбо пакарання смерцю, альбо
вечнага захлання ў цемры, — яна закрычала з нянавісцю і пракляла яго, а потым цяжка, як аржаны сноп, упала на падлогу без прытомнасці.
I, зноў як перажыўшы ўсё гэта, Няжыла завыў немым голасам і стаў біцца аб каменную сцяну.
А калі ўпаў зняможаным і скрываўленым, раптам пачуў, як нейкі далёкі, але знаёмы голас нібы б’ецца ў дзверы, спрабуючы дастукацца да слыху:
— Брат! Брат! Няжыла!
— Ратуй мяне Дажбог! — хлопец падняў ацяжэлую галаву. I закрычаў што сілы:
— Ку-мец!
— А-а-а! — панеслася рэха — уздоўж вільготных каменных сцен, сатлелых чарапоў і ўсё яшчэ прыкаваных да сценаў шкілетаў. I вярнулася назад:
— Бра-а-ат!
Дзіўны спакой сышоў на Няжылу. Брат тут, дык, можа, гэта і да лепшага? Ён прыдумае нешта, яны ўратуюцца. Быць таго не можа, каб іхнія жыцці скончыліся тут, сярод камянёў, у сырасці падзямелля, дзе і зараз толькі што бліскалі ў глыбіні калідору чырвоныя вочы гарцукоў і дзе зусім блізка, амаль пад нагамі, бушуе полымя падземных кузняў Жыжаля.
Ён мусіў берагчы сілы, каб некалі ўстаць на поўны рост і крыкнуць усяму свету, што ён нявінны ні ў якім зладзействе. He трэба дапускаць нават думкі пра тое, што тут гадамі гніюць жывыя людзі, якім няма ходу наверх, да святла і сонца, і, можа, гэтыя людзі таксама невінаватыя, як і ён. Як і ягоны брат...
МАЛЕННЕ
Ласіныя рогі вытыркаліся паўсюдна, нібы цэлы статак гэтых лясных жыхароў пастаў навокал круглага стала, за якім сядзелі вярхоўны жрэц Лойка і мечнік Свідрыгайла. Але не — гэта толькі полымя свечкі пахіствала цені прыбітых да сценаў касцяных атожылкаў, на якіх віселі зялёна-шэрыя пукі сушаных зёлак, яркія стужкі і ручнікі.
Лойка быў без свайго звычайнага белага каўпака. Яго круглая галава з глыбокімі пралысінамі па скронях і рэдкімі валасамі, што тырчком стаялі на макушцы, хісталася ў такт словам, якія жрэц казаў павольна і разборліва, нібы ўбіваючы іх у лоб субяседніку:
— Выказаўшы жаданне стаць хрысціянінам, Няжыла сышоў з-пад апекі нашых багоў. Мне давядзецца шукаць яго душу ў іншых прасторах, а туды заходзіць я яшчэ не магу, дый гэта і небяспечна.
— Нават табе, вялікі жрэц? Наймацнейшаму сярод усіх нашых мудрацоў?
— Нават мне. Нязмерныя прасторы, куды сыходзяць чалавечыя душы, як жывыя, так і мёртвыя, бо смерці няма! Хрысціянскі прастор для нас яшчэ невядомы, нам не было патрэбы прарывацца ў яго і там пытацца пра важныя, але зямныя рэчы. Язычніцкі Ірый — вось дзе мне лёгка і звыкла, але і там бываюць цёмныя сцежкі...
— Але я не прашу цябе ўздымацца ў Ірый. Няжыла тут, сярод нас, і ён не краў смарагдаў, — іначай хай мяне неўзабаве павязуць у дубовай калодзе! Ды і які ён будучы хрысціянін! Проста любіў брата — вось і вырашыў падтрымаць яго ў гэтай дурасці.
Лойка строга глянуў на мечніка — маладога, натапырлівага, з чорнымі макавінамі шчэці, што праступала на шчоках, нягледзячы на галенне.
— Сын мой, гэта не дурасць. Хрысціянства — надта небяспечнае вучэнне, яно залівае нашу зямлю гэтак жа
няўхільна, як паводка — нізіну. Хай твой сябра лепей згніе ў вязніцы, чым выйдзе на волю хрысціянінам.
— Але гэта надта жорстка, вялікі жрэц. Няжыла — просты і добры хлопец, ягоны ж брат Кумец — стралок з лука,.якога ніхто не можа пераўзысці ў Вільні.
— Без жорсткасці мы не абаронім нашых багоў.
— А мне здаецца — і без справядлівасці. Невінаваты чалавек немінуча пракляне багоў, якія яго не абаранілі ў цяжкі час.
— Ён адрокся ад іх! Сын мой, я любіў твайго бацьку, і таму згадзіўся сустрэцца з табой. Ды і цябе некалі трымаў на руках. Ваш дом заўсёды быў апорай нашага храма. Але ратаваць амаль што хрысціяніна?!
— Вялікі жрэц, хаця я і мечнік і сяку ў баях галовы, як качаны капусты, але мне шкада сябра. Ты сам казаў некалі ў школе, што літасць сэрца — самы кароткі шлях да Ірыя.
— Тады быў іншы час, — задуменна прамовіў Лойка. Ён вагаўся Адчуваў, як няпроста ўсё сплялося ў гэтым загадкавым крадзяжы. Знешні вынік яго бачыўся ясна: на месцы Няжылы цяпер служыў чалавек, які быў чалавекам Нарбута і пакланяўся вялікай жрыцы Нары, што значна ўзмацняла ейную вагу. Значыць, сілы, якія даўно тайна варагавалі з ім, Лойкам, могуць хутка перайсці ў наступ. Літасці яму не будзе, хаця і належыць Лойка да агульнага, як здавалася шараговым людзям, свету жрацоў.
Так, паміж жрацамі даўно не было міру. Некалі адзіныя ў сваёй магутнасці і веры, яны, пакаленне за пакаленнем, страчвалі старажытныя веды і ад таго слабелі Але каб схаваць ад простых смяротных гэтую сваю слабасць, клапаціліся пра багацце храмаў, песцілі сваю асабістую ўладу і ўсімі сродкамі шукалі рычагі ўплыву на вялікага князя. Калі ж нехта, падобна Лойку, спрабаваў аднавіць даўняе чыстае, шчырае вучэнне, яны казалі, што зараз
трэба абараняць і багоў, і сябе ўсімі сродкамі. Сродкі ж тыя часта былі несумяшчальныя з вучэннем, і жрацу цяжка было бачыць тое, супраць чаго паўставаў ён усё сваё жыццё — агульнае пацямненне чалавечага духу вакол. Усё было ўзасмазвязанае: жрацы саступалі ў галоўным, цемра паступова залівала свет, святло згасала з кожным новым пакаленнем людзей... А гэта, у сваю чаргу, выклікала тое, што назіраў ён зараз і што, як вучыла старажытнае вучэнне, некалі згубіла магутных волатаў — папярэднікаў сённяшняга чалавецтва. Гэта была бязмсрная хцівасць і самалюбства, суперніцтва за ўладу і багацце. Страшны патоп абрынуўся на зямлю, апошнія волаты дажылі свае жыцці задоўга да сённяшніх пакаленняў, але зараз, вось ужо стагоддзе за стагоддзем, усё нібы пачынаецца спачатку.
Таму барацьба сярод служкаў, што ўзмацнялася з кожным годам, нагадвала Лойку сумны канец волатаў і прымушала яго напружваць усе сілы...
Выгнанне маладых прыдворных са сваіх пасадаў закранала і ягоныя інтарэсы. Магчыма, яму сапраўды трэба ўмяшацца ў калатнечу вакол смарагдаў, — можа, праўда аб іх выкраданні высвеціць цёмныя постаці, што стаялі за ўсім гэтым?
I другі вынік усяго, што адбылося, праглядалася Лойку: вялікі князь напалоханы. Ну, можа, лепей — занепакоены. Ён не паказвае таго, але на душы ў яго цяжка. Жрацы занадта напорыста вырвалі ў яго Кумца, і ён не можа не разумець, што ўсё няпроста і з Няжылам. Навошта хлопцу красці смарагды, якія ён наўрад ці зможа прадаць? I хто купіў бы ix? I дзе яны, нарэшце?
Вось аб гэтым —; знайсці сапраўднага злодзея —і прыйшоў прасіць вешчуна Лойку сябра маладога падчашага. Адмаўляючы яму, Лойка тым самым як бы адварочваўся ад таго, што важным было і для яго самога. I ён, ці то адмаўляючы, ці то згаджаючыся, нарэшце матлянуў галавой:
— Добра. Тады пачнём маленне.
— Зараз? — не верачы вушам, перапытаў Свідрыгайла.
— Зараз. Твой пыл удыхнуў у мяне новыя сілы. Я даўно не выходзіў да багоў. А гэта важна — часта гаварыць з імі. Іначай яны перастаюць цябе пазнаваць. А цяпер выйдзі. Я абмыю рукі і цела, а таксама пераапрануся. Табе таксама трэба абмыцца — тыя, хто прыйдуць, не павінны загневацца.
I ён падрабязна расказаў мечніку, што той павінен рабіць.
...Шчоўкнулі ў скрэпах патаемныя дзверы, што былі схаваныя за ласінымі рагамі і ручнікамі, і зачыніліся за Лойкам. Абмыўшыся з сярэбранага рукамыйніка, дзе вада лілася з рота разьбянога эмалевага Сварога, мечнік і служка сталі чакаць, пакуль там, за дзвярыма, вымыўся і пераапрануўся сам вярхоўны жрэц. Яны чулі, як пасля ён доўга маліўся багам, падняўшы рукі ўгору і, нарэшце, выпіў п’янкога пахкага адвару, ад водару якога мечнік, што стаяў непадалёку ад дзвярной шчыліны, нібы ачмурэў.
У белым балахоне, белым, чысцюткім як снег каўпаку, з арэхавым жэзлам у руках, Лойка кінуў у круглую гліняную чашу-печ, што месцілася пасярэдзіне схаванага ад усіх пакоя, чырвоны вугаль. Быў ён прынесены ад цяпельца перад невялікай постаццю меднага Сварога, што стаяў звонку перад дзвярыма Лойкавага жытла. Агонь, што дакрануўся да сухіх пахкіх сцяблін запаветных зёлак, узвіўся так ярка і нечакана, што мечнік адхіснуўся. А Лойка спакойна акрэсліў вакол яго, а потым вакол сябе кола і, перасцярогшы мечніка, каб той нават палец не высунуў з-за круга, пачаў чытаць заклінанні.
Свідрыгайла так потым да канца жыцця нікому не змог расказаць, што ён убачыў у патаемным пакоі і што за здані абкружалі жраца, цягнучы да яго то чорныя, то празрыс-
тыя рукі, якія крыкі чуў ён там, хаця тросся як ліст, закрываючы вушы і заплюшчваючы вочы. Агонь кідаўся чырвонымі каснікамі, то абпальваючы Лойку, то адхінаючыся ад яго, нібыта кіравалі ім нейкія сілы. А пасля, прыціхлы, пеўнікавым грабеньчыкам лёг да ног галоўнага жраца, і той пагладзіў яго, нібыта сапраўднага пеўніка, зморанага ў бітве. Затым моўчкі, не кажучы ні слова, пайшоў, як паляцеў са свяцілішча, не апранаючы ні футра, ні бабровай шапкі. А мечнік разгублена, трушком пасунуўся за ім, але таксама не мовіў ані гуку, — такая была папярэдняя дамова паміж імі. Ішоў і служка — танклявы худы дзяцюк, паклаўшы на плячо лісінае футра для гаспадара...
Начная Вільня была заснежаная і нямая. Поўня, шчарбатая і ахінутая аблокамі, як галодная жабрачка лахманамі, скалілася над замкавай вежай, дзе адно ўнізе мільгацелі цьмяныя агеньчыкі, — там сядзела варта. Вокны мураванак слепа і цёмна глядзелі на вуліцу, па якой ішлі і ішлі тры чалавекі: жрэц у доўгай белай кашулі, нямы і доўгі, як навец, мечнік, разгублены і праставалосы, сутаргава сціскаючы ў руцэ дзяржальна мяча. I даўганогі служка, спакойны і звыклы да ўсяго.
Нарэшце Лойка спыніўся. Спраўляючыся з дрыжыкамі на целе, мечнік пабачыў, што вялікі жрэц ішоў, не расплюшчваючы вачэй, як быццам вяла яго нейкая магутная сіла, а ён толькі не супраціўляўся. Працягваючы дрыготкія рукі наперад, Лойка нарэшце сказаў голасам, што, здавалася, ішоў аднекуль здаля:
— Яны тут. Смарагды на шыі ў дзяўчыны-цнатліўкі, і закляцце ляжыць на іх. Закляцце супраць вялікай княгіні. Шукайце праклятыя смарагды тут!
Ён расплюшчыў вочы, некаторы час няўцямна азіраўся навокал, пасля падняў на мечніка атуманены твар. Свідрыгайла спалохаўся: звычайна цвёрды і разумны
позірк Лойкі цьмянеў, згасаў. Але ён ужо не глядзеў на яго, а прагна ўзіраўся ў вокны за плячыма жраца,
Яны ўсе стаялі перад аднапавярховым доўгім будынкам з разьбяной брамай. Мечнік ведаў яго. Як ведала ўся моладзь Вільні, што гатовая была зрабіць гэтую двухпавярховую ўтульную мураванку з высокімі паўкруглымі вокнамі яшчэ адным храмам вечна маладой багіні кахання Лады. I таму ён не мог паверыць сваім вачам.
Г эта быў дом, дзе жыла сястра вярхоўнай жрыцы Нары Дзівейна.
Пачуўся глухі крык, мечнік зірнуў на Лойку і другі раз за гэты час аслупянеў: жрэц падаў на рукі спалоханага служкі, вочы яго закаціліся, белая пена выступіла на ByeHax.
-— Што з ім? — ускрыкнуў Свідрыгайла.
— Ударылі... яны ўдарылі... — мармытаў Лойка.
— Каралі... праклятыя каралі і яна... яна... На...
— Хто — яна?
Адказу не было. Вялікі жрэц Сварога абвяла і бездапаможна хіліўся долу, на снег, вытаптаны іхнімі нагамі, на вуснах у яго выступіла пена, а вочы страшна закаціліся пад лоб. Спалоханыя мечнік і служка, параіўшыся, сплялі рукі і, пасадзіўшы на іх знерухомелага жраца, павалаклі яго назад, у храм...
УНА I КРУГЛЕЦ
Дзяўчыну калацілі дробныя дрыжыкі. Слёзы цяклі па круглых, як рэпкі, шчоках, стужкамі з вяночка яна выцірала вочы.
— Табе застаецца жыццё! — па-нямецку сказаў ёй Круглец. Гэтым сказам, які крыжакі крычалі воям княства перад боем, спрабуючы падарваць іхнюю ўпэўненасць, брат і сястра абменьваліся, калі хацелі суцешыць адзін аднаго.
Але на гэты раз Уна не ўсміхнулася, як звычайна. Яна ўскінула на брата вочы і прастагнала:
— Яго павеся-аць!
— Ды што ты! Княгіня Марыя абароніць. Яна ўгаворыць вялікага князя змякчыць прысуд, а пасля... пасля мы аддадзім за яго выкуп жрацам. Мы прынясем багам ахвяры. I ён зноў вернецца да нас.
Гаворачы гэта, ён ведаў, што надзеі на выратаванне Кумца амаль не засталося. Круглец спрабаваў пагаварыць з княгіняй, ды яму, які заўсёды мог прайсці да вялікай княгіні, цяпер адмовілі. Да таго ж, гаспадарыня хварэла. Яна ляжала, цяжка ўздымаючы грудзьмі пуховую пярыну пры кожным хрыплым удыху і выдыху, — тое ўбачыў ён, дабраўшыся да самых дзвярэй лажніцы. Але далей яго не пусціла варта. Новая пакаёўка вялікай княгіні Гайна ўсё ж выйшла да сына Леся, якога і дасюль шанавалі ў замку, насмешліва выслухала хлопца і прамовіла зласліва:
— 3-за такой драбязы турбаваць вялікую гаспадыню? Цябе, відаць, акруціла Стрыга, а гарцукі падсмажылі галаву. Княгіня хворая, а ты хочаш тлуміць яе клопатам пра злачынцу!
— Ён мой сябар! — загарачыўся і заспяшаўся даказаць сваё Круглец. — I брат яго таксама невінаваты!
— Адкуль ты ведаеш?
— Адчуваю душой!
— Душой! Яго абвінавацілі жрацы, а яны не памыляюцца.
Тады ён паспрабаваў пераканаць яе іншым:
— Паслухай: жрацы служаць багам, а мой сябра прыгожы, як Лель, ты ж яго бачыла. Няўжо табе яго не шкада? Нават багі не любяць, калі мы, людзі, нішчым прыгажосць.
— Ён сам нішчыць багоў, — строга адрэзала, адразу пасур’ёзнеўшы, Гайна. — Ён не верыць нашым святыням, раз адрокся ад іх. Я не дапамагу такому чалавеку!
Круглец услухоўваўся ў ейныя словы. Нешта падазронае было ў цвёрдасці і непрыступнасці дзяўчыны. Але што? I ён зноў паспрабаваў угаворы:
— Ты яго абвінавачваеш у хрысціянстве. Але ж княгіня сама хрысціянка!
I тады служка, гордая сваёй прыналежнасцю да ўлады, да яе залатога ззяння, сказала, як адрэзала:
— Князям можна. А нам — не!
.. .1 цяпер, гледзячы на бездапаможны плач Уны, на сярэбранае шытво ейнай сукні, прамоклай на грудзях, малады чалавек змрачнеў усё болей. Старэйшы за сястру, ён заўсёды быў для яе апорай, асабліва пасля смерці бацькі. Багаты іх дом паступова рабіўся ўсё цішэйшым: сёстры яго і Уны выходзілі замуж, адна за адной пакідалі свае дзявочыя святліцы, і цяпер у двухпавярховай мураванцы засталіся толькі брат з сястрой ды іхняя старая цётка, якая амаль не ўставала з ложа.
Пакуль сястра ціха ўсхліпвала, ён разважаў аб тым, каму спатрэбілася гэтая вялікая каламуць. Добра ведаючы віленскае жрэчаства, сын пасла не сумняваўся, што за пераследам братоў стаяць найперш інтарэсы жрацоў, страх перад новым няведамым богам, які забярэ іхнюю паству. Ён, як і іншыя, слаба верыў у тое, што Няжыла і ягоная нявеста маглі скрасці смарагдавыя каралі. Ды магутным довадам супраць Няжылы было тое, што сваю віну прызнала Рэчыца, — а яе ж не катавалі. Яна прама паказала на былога жаніха, які нібыта загадаў ёй вынесці каштоўнасць з княгінінай лажніцы. А яна, маўляў, кахала, таму і ўчыніла злачынства. I хаця пад самымі страшнымі катаваннямі не прызнаўся ейны былы жаніх, дзе тыя каралі і нашто яны яму, у горадзе не сумняваліся ў віне Няжылы. Шапталіся, што тут замешана чараўніцтва, бо гэта зрабіў хрысціянін, а яны ўсе чараўнікі. Яшчэ казалі, што тое здзейснена, каб давесці да смерці Марыю. Але Круглец разумеў: Няжыла
не злачынец, ён ахвяра. Бачыў ён і зладжанае, як быццам аб тым дамовіліся загадзя, выкрыванне Кумца ў замку.
Іхняе затачэнне ў вязніцу, амаль адначасовае, насцярожвала, як добра сыграная камбінацыя. Браты, блізкія да князя, маглі стаяць на шляху многіх, што прагнулі наблізіцца да трона, ды ўпершыню на вачах Кругляца супернікаў, да таго ж не надта значных, скідалі з рахунку так жорстка, амаль адкрыта. I Круглец раздумваў над пытаннем: якую ж асабістую крыўду маглі нанесці невядомаму ворагу ці то Кумец, ці то Няжыла?
Ясны зімовы дзень скрыпеў пад вокнамі валёнкамі, лапцямі і ботамі. На недалёкай Віллі курылася парам палонка, грак мітусліва спрабаваў напіцца з яе, баязліва падскокваючы і зазіраючы ў жывую чарнату. У пакоях было цёпла, кафляная печ была з раніцы добра напалена, з калідора пахла альховымі дровамі і коленскай вадой*, якую нядаўна разліў неасцярожны слуга.
Было чуваць, як нехта загрукаў кулакамі ў браму. Круглец здзіўлена прыўзняўся: яны нікога не чакалі.
— Хто там, Кругленькі? — па-латыні спытала сястра, таропка выціраючы вочы.
— Зараз паглядзім.
I адразу ўскочыў:
— Вялікі жрэц Бурыла!
Яна падскочыла. Нібы вавёрка, шуснула ў калідор, a адтуль наверх, у сваю святліцу. Круглец паспяшаўся да дзвярэй. I ў час — Бурыла і трое ягоных слуг урачыста запаўнялі перадпакой сваімі каўтрышовымі*, на мяху, плашчамі, якія ўжо паспешліва хапалі гаспадарскія слугі.
Калі б тое адбывалася на людзях, Круглец мусіў бы ўпасці перад вялікім жрацом на калені. Але яны даўно і дастаткова ведалі адзін аднаго. Бацька, пасол Лесь, часцяком прывозіў у храм Перуна розныя каштоўныя рэчы: тонкі белы шоўк, якім так прынадна ахінаюць свае no-
стаці храмавыя танцоркі, розныя алеі, парфуму і пахкасці, а таксама, хаця і зрэдзь, ахвяраваў то срэбны, то залаты брусок. На багацці, сабраныя ў месцічаў, храм купляў новыя землі, будаваў дамы. Часам золата ішло і на мясцовага вырабу чашы, чары і тарэлы, з якіх у час святочных прыёмаў у храме елі самыя паважаныя госці. Бурыла быў удзячны сям’і пасла, але з гадамі, калі памёр пасол, гэтая ўдзячнасць слабела, і некалькі апошніх гадоў малады гаспадар ужо не атрымліваў ад храма запрашэнні на маленні, дзе ўдзельнічалі самыя зацныя людзі Вільні.
Таму Круглец толькі злёгку пакланіўся вяльможнаму госцю і, прывёўшы таго ў святліцу для гасцей, прапанаваў яму сесці. Слугі засталіся ў перадпакоі.
Чырвоны ад марозу твар вярхоўнага жраца быў сурова-ўрачыстым. 3 гэтым выразам ён піў брэцьяніцу з гарачым мядовым пітвом, які хутка падалі хаця і нечаканым, але надта шаноўным гасцям слугі, з ім жа пачаў гаварыць, нібыта баючыся страціць хаця кроплю таго напорыстага, уладнага настрою, з якім ішоў у дом Кругляца.
3 яго важкіх, як дубовыя круглякі, слоў вынікала, што падчас вялікага малення ў свяцілішчы Перуна жрацам адкрылася, што храму патрабуюцца тры новыя жрыцы I імёны, што былі названыя ў час ахвярапрынашэнняў, належалі да самых знакамітых родаў Вільні. Сярод іх — гэта госць вымавіў важка і са значнасцю — аказалася і Уна.
— Але мая сястра ніколі не збіралася быць жрыцай. Яна кахае зямнога чалавека і не згодзіцца ахвяраваць сабой! — запярэчыў ашаломлены Круглец.
Зялёныя (як у жабы, падумаў раптам Круглец) вочы Бурылы глядзелі на яго са спагадай і шкадаваннем. Ён, трымаючы срэбную брэцьяніцу, пагладзіў на ёй кароткім мяккім пальцам пукатыя звівы раслін, нібы гэта былі жаночыя грудзі, і ціха, зусім ціха прамовіў:
— Вялікі князь згадзіўся са жрацамі.
— I што мне з таго?! — ускочыў Круглец, адштурхнуўшы стол з брэцьяніцамі, якія са звонам пападалі на жоўтыя палавіцы. — Мы яму не належым, мы не рабы княскія!
На грукат у пакой ускочылі слугі Бурылы, рукі іх звыкла ляглі на дзяржальні мячоў, але вярхоўны жрэц зрабіў няўлоўны жэст рукой, і яны сцішыліся, чакаючы далейшага.
— Вялікі князь — наш уладар, і толькі жрацы і багі стаяць над ім, але не вы, смяротныя людзі.
Кругляцу падалося — злосны рогат і зняважлівасць ажно клякочуць у грудзях Бурылы, хаця твар вярхоўнага жраца быў спакойным, нават нявінна-здзіўленым. Гнеў і злосць віравалі ў душы гаспадара, ён адчуў, што бляднее. I што стрымлівацца яму ўсё цяжэй.
Момант для ўдару быў выбраны найлепшы. Яго магчымыя заступнікі пры княскім двары былі кінуты ў цямніцу. Яго самога не прыняла вялікая княгіня. Альгерду ж увогуле было не да яго: хвароба Марыі магла каштаваць яму вялікакняскага стальца. 1 ўсё ж маўчаць Круглец не мог:
— Я даўно адчуваў, што ты заглядаешся на Уну, і чуў ад бацькі, што ты не надта адмаўляешся ад жаночых уцех. Але — забраць маю сястру?! Ты бярэш на сябе замнога — мы не апошняя сям’я ў Вільні!
— Гэта не я. Гэта вялікі Пярун.
— Пярун?! Гэта ад яго ў вашым храме штогод нараджаюцца крапіўнічкі? Гэта ён смакуе лепшых дзяўчат Вільні раней за мужоў і падкідае ў знатныя сем’і сваё семя?!
Бурыла сурова выпрастаўся. Постаць яго нібыта заняла ўвесь пакой.
— Ты блюзнерыш, нечасцівец! Ты абражаеш багоў і вялікага Перуна!
— Ты — не Пярун! Я не аддам табе Уну!
I тады злосны рогат нарэшце вырваўся з грудзей Бурылы. Ён скаланаўся ад здзеклівага смеху так, што слёзы пацяклі па ягоным чырвоным, спацелым ад гарачай медавухі твары:
— Я — вялікі жрэц, а ты? Ты ўсяго толькі нікчэмны чалавечак, які ўмее кідаць дзіду. Ты — родзіч двух дзяржаўных злачынцаў, якія гніюць у вязніцы. I вялікі Альгерд цябе не абароніць. Глядзі!
Ён кіўнуў слузе, і той імгненна выцягнуў з сумкі пергамент, скручаны ў трубку, запячатаную малой пячаткай княскай канцэлярыі. Бурыла працягнуў яго Кругляцу:
— Чытай!
Праз чырвоную смугу ў вачах чытаў Круглец загад аб тым, каб сёння ж, згодна волі жрацоў, была адпраўлена ў храм вялікага Перуна дачка пасла Леся, дзеля таго каб вялікі бог гэты даў княству спакой і плоднасць жывёле.
— Ты лепей цалаваў бы мне рукі, бо добра ведаеш, што чакае ў храме неслухмянак. Сястра твая — ціхмяная, мяккая. Але не спакушай яе непаслушэнствам, наадварот, прасі быць добрай да нас: тады праз нейкі час мы вернем яе табе і таму, каго яна кахае.
— Ты кажаш — добрай да нас1\
— Тады памяняй словы сам — да мяне, вярхоўнага жраца, які адкрые ёй волю багоў.
Хлопец адчуў, як схаладнела ў яго нутро, нібыта нехта сціснуў ягоныя вантробы вялізнай ледзяной рукой. Ён абмяк і ціха прашаптаў — хрыпата і амаль неразборліва:
— Наша сям’я заплоціць выкуп за Уну. Вазьмі любую іншую дзеўчыну. Я аддам табе столькі срэбра, што ты зможаш купіць дзесятак рабынь.
— Я сам аддам табе столькі ж срэбра, калі Уна правільна зразумее волю багоў, — здзекліва прамовіў Буры-
ла. Ён нецярпліва паторгаў плячом. Азіраючыся на дзверы, уладна сказаў:
— Мы забіраем яе зараз жа.
— Пачакай! Я прывязу яе сам. He зараз. He сёння.
— Я табе не веру, — зноў гэтак жа ўладна, як заўсёды, прамовіў вярхоўны жрэц, кіўнуўшы слугам. Тыя адразу ж таропка пайшлі да дзвярэй.
— Куды вы? Ці яна злачынца, каб чужыя мужчыны лезлі да яе ў святліцу?! — закрычаў Круглец, перасцігшы іх ужо ля дзвярэй і раскінуўшы рукі крыжам. Ён адчуваў, што ляціць у нейкую бездань. Бяссільным стала ягонае ўменне змагацца, бяссільным аказалася багацце і ўся слава іхняга рода. Альгерд, які часта бываў у іхнім доме і быў заўсёды ласкавым да іх усіх, раптам зрабіўся недасяжным, нібыта Горні замак узняўся ў неба і цяпер вісеў у нябёсах, як загадкавы і таемны для смяротных людзей Ірый. Як не выканаць загад вялікага князя? Каб жа быў нейкі час! Але і яго не даў яму страшны жрэц Перуна, чорны цень ад якога нібы зацьмяніў не толькі пакой, але і ўвесь гэты такі ўтульны і такі, як цяпер высвятляецца, ненадзейны дом, які не можа нікога з іх схаваць ад зла...
— Тады пакліч Уну сам! — нібыта злітаваўся вярхоўны жрэц, зноў уссеўшыся ў крэсла.
Круглец паспяшаўся з пакою ўслед за слугамі і, спыніўшыся ля лесвічкі, што вяла ў святліцу, паклікаў дрыготкім голасам:
— Сястра!
Але на ягоны голас ніхто не азваўся. Тады слугі кінуліся ўверх, але пабачылі толькі расчыненае вакно, у якое нетаропка ўляталі рэдкія сняжынкі...
Дарэмна абышлі слугі Бурылы ўсе пакоі, скляпенні і святліцы вялікага дома. Уна знікла з бацькоўскага гнязда, нібыта вылецела птушкай праз акно альбо ўзвілася дымам праз комін.
ДАРЭМНЫ ВЫШУК
— Імем вялікага князя і войта Вільні! Адчыняйце!
У дзверы калацілі ўладна і груба. Дзівейна разгублена стаяла пасярод пакоя, малінавы ваўняны плашч зваліўся з ейных плячэй, твар пабялеў і выцягнуўся.
Служка чакала загаду, але маладая гаспадыня не ў сілах была вымавіць ні слова, і таму грукат мацнеў і нарастаў.
— Затрымай іх каля парога — нарэшце прашаптала Дзівейна. — I пашлі каго па сястру. Хай едзе хутчэй сюды...
Здранцвенне яе паступова праходзіла, і калі служка, тупаючы драўлянымі калодкамі, стала спускацца ўніз, дзяўчына як ачуняла. Яна кінулася ў лажніцу, садрала з драўлянае рагаціны насупраць ложку тое, з-за чаго ламіліся ў ейны дом стражнікі, абярнула каштоўнасць у парчовую хустку і, хуткамгненна адчыніўшы разьбяную дзверку пад бажніцай, запіхала скрутак у сакрэтную схованку. Калі падняліся наверх стражнікі і з імі сам войт Вільні, яна ўжо зноў стаяла пасярэдзіне пакоя — у малінавым плашчы з залатой фібулай пад точаным падбародкам, і яркі румянак на яе моцных круглаватых шчоках гожа адцяняў чорныя вейкі і лазуровае адценне вялікіх вачэй.
— Няўжо ў мой дом трэба ўрывацца так, нібыта тут жывуць таці? — наіўна ўсміхаючыся, яна зірнула на войта і апусціла вочы, нібы саромеючыся мужчын, што запоўнілі пакой і ўсе разам глядзелі на яе як на дзіва. Войт Тачыла трохі сумеўся. Сярдзіты ад таго, што давялося доўга стаяць пад дзвярыма, ён разам ахалануў і сцішана прамовіў, гледзячы на дзяўчыну:
— Я ведаю, які гэта дом і чыя ты сястра. Але загад вялікага князя... У тваім доме схаваныя каралі вялікай княгіні, а гэта злачынства. Таму...
— Каралі вялікай княгіні?! — Дзівейна пахіснулася, пашукала вачыма крэсла, села на яго. Вялікія вочы яе былі
шырока расплюшчаны. — Ты кажаш: каралі вялікай княгіні? Тыя, смарагдавыя, пра якія гаворыць уся Вільня?!
Тачыла сумеўся. Ён чакаў іншае рэакцыі. He аднойчы даводзілася яму весці да дубовай калоды зламыснікаў спачатку Гедзіміна, цяпер жа ягонага сына Альгерда, заўсёды гатовы ён быў сцяць горлам таго, на каго ўкажа яму гаспадар. Але цела ягонае добра памятала тую нечуваную асалоду, якую час ад часу меў ён у храме багіні Лады, асабліва ж тады, калі выбірала яго сама вялікая жрыца Нара. 1 хаця ейная сястра была цнатліўкай, міжволі, увайшоўшы ў пакой, прамацаў ён поглядам мужчыны, які разбіраецца ў жаночай прыгажосці, тонкі выгіб клубоў і высокую шыю, белыя рукі і моцныя, шчодрыя вусны маладой гаспадыні. Ён ведаў такія вусны — адзін дотык іх адпраўляе ў Ірый, дзе існуе вечная насалода і вечнае жаданне...
Таму ён адказаў больш мякка і памяркоўна, чым збіраўся раней:
— Ты лепей скажы мне, дзе яны. I я буду прасіць для цябе літасці ў вялікага князя. Бо мае паслугачы больш хітрыя, чым сабакі, яны пранюхаюць кожную палавіцу і кожную шчыліну ў сценах.
— Але чаму яны павінны быць у маім доме? Хто навёў на мяне і маю вялікую сястру гэтую нечуваную хлусню?
Замест адказу войт абвёў поглядам пакой. I Дзівейна, апярэджваючы яго, прымірэнча сказала:
— Хай яны шукаюць, калі так. Але што перашкаджае табе, гаспадар Вільні, выпіць тут са мною салодкага грэцкага віна? Калі вы знойдзеце тое, што шукаеце, я нікуды не дзенуся ад цябе. Калі ж не знойдзеце...
У ейным мяккім, нізкаватым голасе прагучала ледзь улоўная перасцярога. Войт перасмыкнуўся. He меней, чымся гневу гаспадара, баяўся ён гневу багоў. Вялікая жрыца Лады, як ведалі ўсе, магла накіраваць гнеў багіні супраць вінаватага. А што, калі ён, гаспадар горада, будзе
раптам пазбаўлены мужчынскай сілы? Што яшчэ дасць яму ў жыцці асалоду, якую хаця аддалена можна параўнаць з тым любоўным шалам, якую атрымлівалі ў храме Лады? Таму ён прымірэнча згадзіўся на прапанову Дзівейны і разам з ёю сеў за разьбяны бліскучы столік з пярлінавымі ўстаўкамі, на які служка паставіла карчагу віна і два вялікія шкляныя келіхі, а таксама паклала жаўтаватыя кавалкі заморскага ласунку — цукру, а яшчэ гарэхі і фінікі. Тым часам войтавыя стражнікі расціснуліся па пакоях, каб шукаць тое, на што ўказана ім было з усёй строгасцю і пагрозамі. Сам жа Тачыла нібыта забыўся на тыя пагрозы. Ён сядзеў насупраць найпрыгажэйшай дзяўчыны стольнага горада, якім упраўляў паводле даверу Альгерда і, гледзячы на шаўковыя попельныя валасы, прамы прыгожы нос, сустракаючы ясны лазуровы позірк красуні, адчуваў, што галава ў яго пачынае кружыцца. Ці віно аказалася такім моцным, ці чараваў погляд Дзівейны, але калі праз нейкі час ля мураванкі зарыпелі палазы санак і пачуўся знаёмы ўсёй Вільні голас вялікай жрыцы Нары, слуга вялікага князя пачуваў сябе расчуленым і размяклым, нібыта кавалак воску. А калі, гнеўная і невыказна прыгожая, нібыта сама багіня (толькі вопытнае вока магло разгледзець на твары Нары румяны і старанна ўцерты белы парашок, што хаваў зморшчыны*), гэтая вялікая жанчына Вільні ўвайшла ў пакой, войт адчуў, што ён нібыта трапіў у рукі бязлітаснага, але выдатнага майстра, які пачне з яго, воску, ляпіць нешта, вядомае толькі самому гэтаму майстру.
— Ты шукаеш смарагдавыя каралі вялікай княгіні тут?! Яе голас запоўніў пакой.
— Такі загад вялікага князя... — слаба прамармытаў Тачыла, ужо размяклы ад віна і слодычы.
— Яго зачаравалі вялікім моракам, — упэўнена і гнеўна сказала Нара. Яна слізганула запытальным позіркам па
сястры, і тая адказала ёй ясным нявінным позіркам. Тады прасвятлеў і позірк вялікай жрыцы.
— Вы шукаеце тут, дзе іх ніколі не было і быць не Marno, у той час як зламыснікі чакаюць смерці вялікай княгіні!
— А яна сапраўды памрэ? Ці адкрылі табе гэта багі? — наіўна, нібыта не быў ён шматмудрым войтам, а юным хлопцам, які разгублена стаіць ля дзвярэй храма, запытаўся Тачыла.
— Адкрылі. Жыць ёй сапраўды нядоўга. Такая воля багоў. I морак, што напаў на вялікага князя, пройдзе. А нам з табою яшчэ не раз сустракацца, Тачыла, так? — На ейных вуснах зазмяілася і тут жа прапала ўсмешка, ад якой войт ачмурэў нанова, і ўжо не Дзівейна, а Нара здавалася яму прыўкраснейшай жанчынай на свеце.
— Так, гэта морак... — нечакана для сябе згадзіўся службовец. — Але ж шапталіся ў замку, што багі ўказалі менавіта на гэты дом...
— Багі? — яна наморшчыла лоб. — Няўжо гэта праўда, Тачыла? Няўжо нехта з багоў мог памыліцца? Але багі не памыляюцца, толькі людзі, што тлумачаць іхнюю волю. Дык хто з людзей мог навесці на гэты дом?
Яна знарок падрэсліла голасам «людзей».
— He ведаю, вялікая жрыца.
— Але хто аддаў табе загад? Хто быў пры тым?
— Загад аддаў сам вялікі князь.
— Вялікі князь... I што ён казаў?
— Ды нічога асаблівага... Як звычайна: абшукайце дом, каралі там.
— А яшчэ што? Узгадай, Тачыла. Толькі ты можаш дапамагчы...
Яна глядзела на яго, і, п’ючы маленькімі глыткамі медавуху, раптам адставіла брэцьяніцу, павольна аблізала вусны тонкім, як у змяі, ружовым языком. Ён назіраў за тым нібы зачараваны.
— Ты ж хочаш... сябраваць з нашым храмам?
Сябраваць! Ён пачынаў задыхацца ад нясцерпнага жадання ўпіцца ў гэтыя чырвоныя вусны, дабрацца да цела, якое ведаў ад гнуткай шыі да кончыкаў нафарбаваных заморскімі фарбамі пальчыкаў і якое па-ранейшаму цягнула да сябе.
— Ён сказаў... сказаў адзін толькі незразумелы сказ... — войт мармытаў, нібыта ён быў злачынцам, а яна, гэтая прыўкрасная жанчына, — абвінаваўцам. Спыніўся. Прысяга і страх перад князем стрымалі яго.
— Які? Скажы, і нашая падзяка будзе бязмернай!
Яна паклала руку на калена Тачылы — як прапаліла яго.
— Вялікі князь вымавіў... вымавіў: «Спадзяюся, мой сябра не памыліўся!» А больш я нічога не ведаю!
— Сябра? Хто? Хто сябра вялікага князя? — прашаптала яна, раздумваючы, і раптам вусны яе сціснуліся. Імя, пра якое яна ўзгадала, гатовае было прагучаць у паветры, але нездарма яна ўмела валодаць сабой і таму ўстрымалася, пранікліва зірнула на войта.
— I я хачу табе даверыцца, — пачала яна. — Хаця і не варта раскрываць сакрэты храмаў, — голас яе быў даверлівым і шчырым, — але я ведаю, што толькі нядаўна вялікі жрэц Лойка трохі акрыяў ад атруты. Малады служка выпадкова даў яму сому, якою паліваюць вогнішча, але якую піць нельга. Шчасце, што багі ўвогуле выратавалі Лойку, ды толькі пакуль душа яго толькі напалову вярнулася ў цела... Я баюся, што ягоныя прароцтвы недакладныя, атрутныя...
— Дык ты... ведаеш, што гэта Лойка прыходзіў сюды, пад дом тваёй сястры? — ашаломлена ўсклікнуў войт.
— Багі мяне любяць... — загадкава ўсміхнулася Нара. — Хаця ты сказаў мне не ўсё, але я хацела цябе пра-
верыць. Ці ты наш... па-ранейшаму? Дык пра што яшчэ ты не сказаў?
— Я толькі чуў... што мечнік прыбег да вялікага князя і даклаў яму пра Лойку. Сам жрэц нібыта моцна захварэў...
-—А... мечнік... Гэтатой, высокі, сашнарам... Якяго?
— He, у Свідрыгайлы няма шнара...
— Будзе... Бо Свідрыгайла памрэ на гэтым тыдні, і нішто не ўратуе таго, хто наводзіў морак на вялікага князя...
— А скажы, вялікая жрыца... калі памрэ Марыя? — прашаптаў, азіраючыся па баках, зусім спалоханы і ўжо прыніжана-ліслівы войт.
— А гэта я не адкрыю табе. Бо і так, памятаючы нашыя... сустрэчы, замнога расказала табе, Тачыла. Дык ці скончылі твае стражнікі шукаць у доме маёй сястры тое, чаго тут няма?
— Я зараз праверу, — мармытнуў той і хуценька выскачыў з пакоя. Сёстры ізноў моўчкі абмяняліся позіркамі. Вочы Нары прасачылі позірк сястры, і яна супакоена прымружыла вочы.
Войт вярнуўся даволі хутка. Адзін са стражнікаў, які шныпарыў у лажніцы маладой жанчыны, вінавата выглянуў адтуль:
— Нідзе нічога няма!
Войт абвёў вачыма пакой, дзе яны знаходзіліся. Позірк яго слізгануў па гладкіх сценах, абабітых зялёным з залатымі разводамі адамашкай, ён, па чэпкай звычцы наглядчыкаў, зачапіў пальцамі ручнік, які спадаў з бажніцы. Цяжкае яго дыханне паварушыла чырвоныя кутасы, якія зачапіліся за разьбу ўнізе бажніцы. Учэпістыя мужчынскія пальцы памацалі разьбу, зачапіліся пазногцем за чорны злакіраваны завіток. Адзін рух направа, і... У Дзівейны здрыгануліся тонкія пальцы, але тут Нара засмяялася звонка і весела:
— Ну вось i праверыў! Можаш смела адказаць вялікаму князю, што кожная дошка і палавіца тут прамацаная тваімі малайцамі. I давай скончым непрыемную справу тым, што павячэраем разам... не тут і не зараз, а пазней, там... у нашым храме.
— Сёння?! Удваіх... зтабой... — войтрадаснаўскінуўся, і тут жа, спахапіўшыся, пакасіўся на стражніка, якому рукой даў знак выйсці. I, ужо амаль забыўшыся на Дзівейну, прагна глядзеў на вялікую жрыцу, тоўстыя яго пальцы пацягнуліся да яе. А Нара, смеючыся, адступіла назад і скінула лісінае футра, што ахутвала яе малочна-белыя плечы. Белая, амаль празрыстая, як з камкі*, сукня шчыльна абхоплівала тонкі стан, пругкія плечы і вялікія грудзі служкі Лады, і чамусьці ізноў здалося войту, што гэта сама багіня стаяла перад ім, запрашаючы ўвайсці ў яе вабнае цела, дзе ён рабіўся маленькім і нібыта патанаў у абвострана-балючай, бясконцай і адначасна нясцерпна-кароткай асалодзе...
ЦЯМНІЦА
Пад вечар, калі разамлелыя ад смачнай свініны з тушанай капустай стражнікі гралі ў бірулькі, паставіўшы на кон заўтрашні куфаль піва, які выдаваўся кожнаму пасля дзяжурства, да ніжняй брамы Горняга замка падышоў юнак, захутаны ў цёплы, з бабровай падбіўкай плашч. Яго саф’янавыя боты падмоклі ў снезе, які няспынна сыпаўся на Вільню ўжо трэці дзень і які не паспявалі ўтоптваць жыхары. Ды тут, наверсе, снегу было нашмат меней, чым унізе: княжавыя слугі няспынна, гадзіна за гадзінай, зграбалі яго драўлянымі шуфлямі і скідалі ўніз, да ракі, што няспынна цурчэла ўнізе, так і не замёрзшы да самай сярэдзіны зімы.
Галоўны стражнік Воўк паважна выйшаў са старожкі, што месцілася на першым паверсе вартавой вежы замка. Вопытным вокам ён адзначыў, што юнак не з бедных: срэбнае шытво на каптане было новым і тускла блішчэла пад плашчом, аблямоўка якога таксама яшчэ не абтрапалася і не звалялася. Таму ён прыцішыў свой голас, які ўсё роўна падаўся прышламу рыкам:
— Karo вам, гаспадзін?
— Я прыехаў з Полцеску, каб сустрэцца з памочнікам лоўчага Кумцом, маім родзічам па дзядзьку.
Закарэлы твар Ваўка спахмурнеў:
— Твой родзіч — злачынца. Яго чакае кара як адступніка.
— Няўжо гэта праўда? — Вочы ў юнака напоўніліся слязьмі. — I ён сядзіць у замкавым падзямеллі, як аб тым казалі на віленскіх вуліцах?
— Праўда, гаспадзін, і лепей будзе, калі ты хутчэй пойдзеш адсюль. На злачынцаў абрынуўся гнеў усіх жрацоў Вільні, і нават княгіня Марыя адступілася ад іх.
— Але мой бацька хворы, а іхняя сям’я абяцала нам дапамогу віленскіх жрацоў.
— Тады ідзі да іхняй маці Людміліцы, яна, кажуць, добрая жанчына. I багоў шануе.
— Дзякуй, добры чалавек.
Срэбны шэлег з рукі юнака нібы сам пераляцеў у каравую далонь Ваўка, і твар стражніка зноў памякчэў. Нешта кранула яго касматае сэрца ў наведвальніку — можа, твар, свежы і па-дзявочы румяны, а можа, сарамлівы, як у нетутэйшых позірк. I ён прыязна выслухаў просьбу:
— Ці не дазволіў бы ты мне хоць зірнуць на тую цямніцу, дзе сядзіць мой высакародны родзіч? Я раскажу нашым месцічам пра княжы замак і ягоныя муры. Усё ж вялікі князь адначасна валадар віцьбескі, і ў Полцеску шмат цікавасці да стольнага горада Вільні.
— Я дазволю табе толькі падняцца да брамы Верхняга замка. Унутр, у княжы двор, цябе не прапусціць ніхто.
— Ну што ж. Тады я падыду да брамы, пастаю там. А табе яшчэ раз дзякуй.
Зноў сярэбраны шэлег лёгка пераляцеў да Ваўка, і той стаў зусім прыветным. У добрым настроі вярнуўся ён у вартоўню і, падсеўшы да стражы, захапіў сабе ажно жменю бірулькаў, каб неяк скараціць доўгі час нялёгкай сваёй службы. Нялёгкай — таму што ўвесь апошні час пасля смерці вялікага Гедзіміна ішла замятня вакол вялікага стальца. I хто ведае, ці надоўга затрымаецца тут Альгерд? Ці раптам вернецца Яўнут альбо мяцежны Свідрыгайла? Але бывалі ў службе і прыемныя моманты, калі прыходзіў прасіцца на прыём да вялікага князя альбо кагосьці з прыдворных такі вось месціч з правінцыі і добра плаціў за паслугі.... Воўк узгадаў твар юнака: круглы, яшчэ безбароды, але з лёгкімі вусікамі над верхняй губой і доўгімі, да плячэй, валасамі пад пушыстай бабровай шапкай.
«Як дзяўчына», — падумаў ён і, калі той вярнуўся назад і лёгка пакрочыў уніз, забыўся на наведвальніка. Шмат іх было, цікаўных ды ахвочых, паглядзець на Горні замак і ўзняцца на стромкую гару, што валадарыла над усёй Вільняй...
Аднак праз тыдзень, калі стражнікі, як звычайна, уздымаліся на гару, а Воўк заставаўся ўнізе, у вартоўні, ён зноў убачыў колішняга юнака.
— 3 ’язджаю ў Полцеск, -— сказаў той, і зноў шчодрая ягоная рука дала Ваўку шэлег.
— Ці дапамагла табе чым Людміліца?
— Дапамагла. Я вязу ад яе просьбу ўзяць майго брата на службу. Можа, і прыдасца ейнае пасланне.
— А чаго прыйшоў сюды?
— Ці не дазволіў бы ты зірнуць на замак зблізку? Я пакіну ў залог срэбную грыўну, і я адзін. Хачу паглядзець
ужо на княскі двор. Можа, нават убачу кагосьці з князёўнаў. Будзе што расказаць у Полцеску! Вярнуся — атрымаеш яшчэ тры шэлегі.
Воўк прагна глядзеў на белыя далікатныя рукі наведвальніка. Тры шэлегі! Калі кожны дзень будзе такім удалым, ён неўзабаве зможа купіць карчму каля Вяллі, недалёка ад цесця, які вечна папракае яго за тое, што ён у вольны ад дзяжурстваў час не вылазіць з карчмы. Тады сапраўды яму не трэба будзе ісці на апрыкрую службу...
— Ну што ж, добра. Але ў нас такі парадак: ты атрымаеш медны кругляк з нумарам, і тады цябе прапусцяць наверх, ажно на самы княжы двор. Але пасля ты аддасі яго мне, бо ўвечары, калі саступаць на службу другой змене, усе круглякі павінны быць у вартоўні. Уцяміў?
— Я хутка вярнуся, — запэўніў яго юнак, і Воўк выдаў яму медны кругляк з пяццю насечкамі. Варта, што вярталася зверху, без здзіўлення агледзела маладога чалавека — кожны дзень нехта прыходзіў у замак, і калі Воўк выдаў пропуск, чаго ж сумнявацца ім?
Але малады чалавек не вярнуўся ні праз гадзіну, ні праз дзве. I Воўк, які хацеў быў падняць трывогу, бо блізіўся час перадачы сваёй змены іншай, раптоўна заўважыў — кругляк з пяццю насечкамі ляжаў у грудзе іншых, нібыта яго прынесла сюды нячыстая сіла! Срэбная грыўна, што была дадзена ў залог, заставалася ў яго, але малады чалавек — і Воўк мог бы ў тым паклясціся! — з замка не сыходзіў! У вартоўню, праўда, заходзіла некалькі чалавек, але ўсе яны былі знаёмыя: альбо прыдворныя, якія вярталіся з горада і прыходзілі пагаварыць з вартай, альбо тыя, хто ішоў са службы ў замку дадому.
Праўда, двойчы заходзіў у замак сын пасла Леся, які апошнім часам зачасціў у скрыпторый, дзе перапісвалі кнігі. Ён сышоў з замка апоўдні, але пасля ізноў прыцягнуўся, кажучы, што забыўся на перапісаны ім пергамент,
над якім будзе працаваць уначы. Але сына пасла Воўк ведаў столькі, колькі служыў у гэтым замку, таму нічога дзіўнага ў тым, што той заходзіў у вартоўню, ледзь не заначаваўшы сярод кніг, не было.
Таму заставалася думаць, што юнака знеслі са сценаў замка вараны альбо ён ператварыўся ў ваўкалака і ціха праслізнуў незаўважаным.
Калі б Воўк падняў трывогу, многае магло б выйсці наверх, у тым ліку і прычына, па якой незнаёмец быў свабодна прапушчаны наверх, хаця звычайна невядомага наведвальніка вёў у княжы двор чехта са стражнікаў і асабіста перадаваў тым, да каго той ішоў. У выпадку трывогі срэбную грыўну, магчыма, давялося б аддаць. I начальнік варты змоўчаў і пра юнака, і пра гэтае незразумелае для яго здарэнне.
Пра яшчэ адну прычыну свайго зацятага маўчання аб непарадку ён баяўся нават думаць: добры яго сябра, мечнік Свідрыгайла, нядаўна быў сцяты горлам за тое, што абгаварыў вялікую жрыцу. Аднак Воўк добра ведаў, што ніякай хлусні з боку мечніка не было, бо ён чуў абрыўкі размоў аб гаданні жраца Сварога Лойкі — ціхіх і патаемных. Аб тым, што жрэц прывёў мечніка да дома сястры вялікай жрыцы, а пасля раптоўна страціў прытомнасць, чулі і іншыя вартаўнікі, і служкі ў замку, бо і ў сценаў ёсць вушы.. Мечнік дабраўся да Альгерда — і вось вынік: дом быў абшуканы, але смарагды, відаць, паспелі кудысьці схаваць альбо вынесці.
А хто і па чыім загадзе — пра гэта трэба было маўчаць. Каб самому застацца жывому, бо да сяброў Свідрыгайлы і так падазрона прыглядаліся слугі кашталяна Нарбута.
А жыць Ваўку вельмі хацелася. Хацелася стаць уладальнікам карчмы каля Вяллі, жыць уежна і ўлежна, у меру грашыць і заўсёды мець шкварку і добрую чарку медавухі.
Сярэбраную грыўну ён схаваў, але доўга яшчэ, правяраючы свой пакуль што невялікі скарб, цёр манету і ўглядаўся ў яе, нібы чакаў, што і яна раптам растворыцца ў прасторы, як растварыўся невядомы яму юнак...
ПАБЕГ HE АДБЫЎСЯ
Ноч таемна шапацела снегам, ляпіла з вартавых, калі яны хаця на хвіліну выходзілі з вежаў, дзівосныя фігуры, падобныя да тых, якія спальваюць з прыходам Вясны-Лялі. Снег падаў і падаў, і варта ўжо з гадзіну нават і не спрабавала выходзіць з утульных, з цёплай печачкай, старожак, толькі час ад часу хто-небудзь высоўваў галаву і спрабаваў углядацца ў цемру, якую дарэмна спрабавалі разагнаць смалякі, што натужна трашчалі і шыпелі пад металічнымі, з адтулінай, накрыўкамі.
Начальнік другой змены ля Верхняе брамы Дрозд, які нядаўна змяніў варту Ваўка, нудзіўся. Цэлую ноч змагацца са сном нялёгка. I хаця ён добра выспаўся перад дзяжурствам, сёння ў яго ламіла косці і ныла ў вантробах. Чым і як лячыцца ад гэтае напасці, ён добра ведаў. Але сёння ў замку не было аніякіх баляванняў, і наперадзе не свяціла нават глытка добрага цёмнага піва, ужо не кажучы пра медавуху. Таму ён паныла сядзеў у куце і назіраў, як вартаўнікі робяць выгляд, нібы яны слухаюць ноч. Хутка ён зноў пагоніць іх аглядаць сцены, перагукацца з ніжняй вартай і ўтоптваць сцяжыны, па якіх раніцай першымі пабягуць кухары і пакаёўкі, а за імі малодшыя дружыннікі, каб да таго часу, пакуль прачнецца вялікі князь, навокал усё было гладка і Альгерд мог пакрочыць па двары альбо ўніз, не баючыся замачыць свае тонкія юфтавыя боты.
Але калі маліцца багам ды слухацца іх, то шчасце прыходзіць нібыта само сабой. У тым Дрозд пераканаўся, калі
зарыпелі дзверы і, здымаючы адной рукой з галавы башлык, у вартоўню зайшла памочніца малодшага кухара Бярозка. У другой яе руцэ гнулася лазовая ручка ад аплеценага лазой гляка, у якім — Дрозд імгненна вызначыў гэта па паху — штурхалася ў сценкі вышэйшага гатунку медавуха.
Бярозка з’явілася ў замку ўсяго тыдзень таму, і бачыў яе Дрозд толькі некалькі разоў, калі яна прыносіла ежу для вартаўнікоў і для тых некалькіх вязняў, якім быў аказаны гонар — сядзець у замкавых сутарэннях. Адкуль жа медавуха?
— Што гэта? — асцярожна запытаўся ён, старанна хаваючы радасць. Раптам яна нясе гэты гляк кудысьці і толькі зайшла да іх на якую хвіліну? Але Бярозка яго супакоіла:
— Вялікая княгіня загадала занесці гэта вам. Табе... — паправілася яна, звяртаючыся да Дразда — Ну, калі ты, вядома, захочаш падзяліцца з іншымі. — 1, апярэджваючы пытанні, дадала: — Яна не спадзяецца перажыць гэтую ноч. 1 помніць, што некалі ты ўратаваў ёй жыццё. Таму хоча развітацца з табою, пасылаючы гэтае пітво.
Дрозд з радасцю перахапіў гляк, ад паўнаты пачуццяў ушчыкнуў дзяўчыну, а яна, лоўка вывернуўшыся, папярэдзіла:
—Вы ж толькі па глытку зрабіце тут, a то ўгледзіць хто, данясе ваяводзе. Зараз я і есці прынясу.
Яна хуценька выскачыла за дзверы, а Дрозд, адкаркоўваючы старанна засмалены лычык пасудзіны, апавядаў даўно вядомую стражнікам гісторыю аб тым, як летась княгіня Марыя, спускаючыся да брамы, паслізнулася і яе па першым зімовым лядку панесла напрасткі на вострыя драўляныя, абабітыя жалеззем калы, да якіх прывязвалі стражнікі коней. Аднак Дрозд перахапіў гаспадарыню і, штурхануўшы яе ў мяккі снег і адвёўшы ад калоў, сам не ўратаваўся і ўпіўся-такі плячом у жалеззе, рассекшы ла-
патку. Было шмат крыві, давялося клікаць шаптуху, якая, да жаху прыдворнага лекара Ганса, заматала рану павуціннем, і яна надзіва хутка зацягнулася. Вялікія ўладары дзячылі Дразду пастаянна. Адразу ж ваявода зрабіў яго старшым над вартай Верхняга замка, а княгіня адарыла выратоўцу вялікім срэбным талерам. Цяпер, бязмерна расчулены, ён наліў у драўляны, выразаны з ясеню ладны глячык напой і з воклічам «За нашу гаспадарыню!» выліў яго ў свой губасты, прагны да пітва рот. Пасля перадаў глячык іншым.
Калі Бярозка вярнулася з чарпаком і драўляным вядром з аўсянай кашай, адкуль патыхала парам, у старожцы стаяў гул і рогат. Дрозд адмахнуўся ад дзяўчыны, калі тая запрасіла іх павячэраць.
— Ты лепей бы салёных гуркоў прынесла!
— А што я буду рабіць з кашай?
— 3 кашай?
Дрозд падумаў. Хмель ужо віраваў у ім, туманіў галаву. Звычайна стражнікі каштавалі ежу, пасля астаткі неслі самым знатным вязням Рабілася так дзеля таго, каб, ратуй Пярун, не атруцілі па нейчым заказе кагосьці з іх. Бо некаторыя вязні ўсё яшчэ захоўвалі таямніцы, пра якія хацелі даведацца як вялікі князь, так і яго акружэнне.
— Ат, занясі ты ім сама!
Звычайна варыва заносілі стражнікі, але сёння, па ўсім відаць, ніхто не хацеў адрывацца ад медавухі. Пойдзеш — і нічога не пакінуць табе прагныя да напою хлопцы! Дразду ж хацелася сёння быць добрым. Сама вялікая княгіня адзначыла яго!
— Глядзі толькі, каб яны не з’елі цябе замест гэтай кашы! — п’яна крыкнуў ён і зноў прыпаў да гляка.
Ноч на дварэ, снег шалясціць па цагляных сценах, трашчаць смалякі... Дарогу да Верхняй брамы праглядае ніжняя варта — чаго асабліва турбавацца!
...Дзяўчына пацягнула вядро ўніз, па вышчарбленых пляскатых прыступках, і, хаця яно было цяжкае, крокі яе паскараліся. Яна перадыхнула імгненне і, пакінуўшы вядро ля дзвярэй, упэўнена дайіпла да чацвёртае каморкі і зазірнула ў яе цёмную зяпу. ііасля паклікала таго, хто павінен быў там знаходзіцца.
Спачатку было ціха, але прайшло некалькі імгненняў, зазвінела жалеззе, і слабы голас, ад якога яна ўся задрыжэла, прашаптаў здзіўлена і недаверліва:
— Уна?!
— Гэта я, я, Кумец. Ты не чакаў мяне, канешне. Але я прыйшла. Прыляцела, каб вызваліць цябе адсюль.
Яна задыхалася, сэрца яе калацілася — не ад цяжкага вядра, якое яна только што правалакла па высокіх прыступках, а ад таго, што там, у каменнай пячоры, жывым азваўся да яе той, аб кім яна думала ўсе гэтыя пакутныя месяцы. Яна сама ніколі не прыйшла б да яго першаю, калі б ён не быў бязлітасна вырваны са свайго асяроддзя і не кінуты ў шэрагі адрынутых і багамі, і ўладай, і людзьмі. Урэшце, так сталася і з ёю. I хто мог бы асудзіць яе цяпер?!
Ёй ужо не было месца ў Вільні, яна і зараз, застаючыся тут амаль ужо два месяцы пасля наведвання іхняга дома Бурылам і шукаючы паратунку для Кумца, падстаўляла пад пятлю не толькі сябе, але і галаву брата, які бязмерна любіў яе і дапамагаў. Наўрад ці маглі б уратавацца і тыя, хто дапамог ёй з’явіцца ў замку, амаль усутыч з людзьмі, хто мог яе апазнаць, выдаць, затрымаць.
У яе ўжо не было нават часу. Небяспека ішла па ейных слядах, як ішла за ёю нянавісць аднаго з самых магутных. людзей у сталіцы — вярхоўнага жраца Перуна.
Коратка, таропка яна перадала Кумцу сваю гісторыю.
— Цябе ўсюды шукае Бурыла, а ты прыйшла ратаваць мяне? — запытальна-недаверліва сказаў Кумец, і голас яго перарваўся.
— He пытайся ні аб чым, бо пад замкавай гарою чакаюць Круглец і наш слуга Рамша з коньмі. Ты паімчышся куды хочаш: у Германію ці Рым, у Візантыю ці Чэхію. Ты будзеш свабодным!
— А Няжыла — ён таксама паедзе са мною?
— Вядома! Мы купілі каня і для яго.
— А іншыя?
— Хто паспее выскачыць — той уратуецца. Стражнікі наверсе ўсе спяць, і можна непрыкметна выпаўзці ўніз, пад гару. Але я не змагу адчыніць усе замкі. Часу зусім мала!
— У мяне яго зараз стала замнога...
Яна амаль не слухала:
— Вось абцугі — трэба хутчэй зняць жалеззе. Ты, відаць, нацёр ногі да крыві!
Яна тузала ланцугі, якія паблісквалі ў слабым чырванаватым святле смаляка, запаленага ў калідоры, але рукі яе сутыкнуліся з ягонымі, цвёрдыя пальцы абхапілі запясце дзяўчыны.
— Уна, пачакай. Я хачу табе нешта сказаць...
— Брат, хто там з табою? — данёсся да іх устрывожаны голас Няжылы.
— Пачакай, брат, памаўчы!
У каморцы смярдзела потам і гніллём. Салома пад нагамі Уны была вільготнаю. Са сцяны тачылася вільгаць, у яе за колькі імгненняў ужо скарчанелі ногі. Яна не разумела спакою Кумца. Чаму ён не рвецца адсюль? Чаму абцугі, якія яна амаль сілком уклала ў ягоныя рукі, япічэ не выварочваюць цяжкія ковы, якімі ён, гэты разумны прыгожы хлопец, прыкаваны да сцяны? Жаль да яго, што захапіў яе істоту тады, калі яна толькі дазналася аб ягоным арышце, а яшчэ жах быць злоўленай, небяспека і захапленне ўжо здзейсненым прымушалі яе гарачкава гаварыць і пытацца.
-— Ты можаш варушыццца?
Ён не адказваў, сядзеў у нейкім здранцвенні.
3 кожным імгненнем расло і мацнела нешта непапраўнае, тое, на што не разлічвалі яны з братам, два месяцы рыхтуючы дзёрзкі і, як ім здавалася, беспамылковы план пабегу братоў з вязніцы. Абое яны, добра ведаючы замак і ягоныя патаемныя хады, разлічылі ўсё наперад: і службу Уны пад выглядам дачкі аднаго з віленскіх месцічаў, і атручанае сонным парашком віно, якое зараз павінна было ўжо падзейнічаць на варту, і вераўчаную лесвіцу, па якой вязні вылезлі б за муры замка і, аслізнуўшы ўніз, селі б на коней, якія чакалі іх непадалёк, і нават пропускі беглякам, якія пад выглядам пасланцоў князя маглі без усялякіх перашкодаў выехаць праз Вострую браму пасярэдзіне начы... Адзінае, чаго яны не змаглі — гэта загадзя папярэдзіць Кумца і Няжылу аб сваіх планах. Але хто мог падумаць, што ён, той, да каго рвалася ўся яе душа, замест таго каб спяшацца з вязніцы, стаіць на смярдзючай саломе і спакойна глядзіць на яе, нібыта з нейкай далечы!
— Чаму ты не вызваляешся ад ланцугоў? — амаль выкрыкнула яна нарэшце. — Можа, на цябе навялі морак гарцукі? Ці сам Жыжаль?
Ён усё глядзеў на яе, міргаючы. Як аслеплены слабым водсветам недалёкага смаляка. Нарэшце ўстаў, патузаў жалезны пояс з замком, на якім мацаваўся ланцуг. Адарваць яго было немагчьіма.
— Мяне трымае не гэта, — сказаў ён нарэшце амаль бязгучна.
— А што?!
— He ведаю, як табе сказаць...
— Бяры абцугі, Кумец! Ці давай я сама раскую твой ланцуг!
— Пачакай, не спяшайся, — ён адвёў дзявочую руку. —
Тут, у цямніцы... да мяне прыходзіў Усявышні... Я бачыў яго як ззянне. I гэта... дало мне такое святло! Такую радасць і такую моц!
— I... што?! — яна не разумела.
— Я ўзгадаў, што казаў мне аднойчы Лойка: такое святло ідзе з далёкіх зорак, з самога Ірыю.
— Кумец, стражнікі хутка ачомаюцца, тады нам не выбрацца!
— А ці стане святло прыходзіць да мяне... там? — ён паказаў рукой у накірунку лесвіцы. — Там, дзе тлум, пагоня за багаццем, за ласкаю князя... дзе няма калі думаць аб тым, навошта дадзена нам жыццё? Думаю, яно мяне пакіне. Там я стану ранейшым — трохі веры, трохі ўцехаў. 1 ўсё як ва ўсіх.
— Чаму ж пакіне?... да цябе яно будзе прыходзіць усюды! Чаму ж не? — яна разгубілася, як губляюцца перад вялікім няшчасцем. Гэта было так неспадзявана, так... несправядліва! Колькі яны з братам зрабілі дзеля таго, каб здзейснілася немагчымае: уцёкі з замкавае цямніцы, дзе днём амаль ні хвіліны двор не бывае пустым, дзе столькі варты, дружыннікаў, гасцей!
— А твой брат... Ты вырашаеш і за яго?
— Майму брату перабілі нагу, і я, тым болей ты, яго адсюль не вынесу. Што ж — значыць, і яму, як і мне, варта падумаць над усім, што з намі адбылося, — раздумліва адказаў Кумец, і рука яго звыкла падклала пад плячо, да крыві нацёртае (цяпер яна бачыла гэта і ў скупым святле) жалеззем, кавалак таго, што засталося ад ягонага парчовага каптана. Дарагія некалі рэчы, што цяпер сталіся толькі рыззём, глядзеліся на ім так, нібы ён усё жыццё насіў толькі гэтае: рыззё, лахманы, бядноцце, і не заўважаў таго. Але смуглявае маладое цела было ўсё тым жа — пругкім, цвёрдым, нібыта і не месяцы праседзеў ён тут без анікага руху, а толькі ўчора прыйшоў з палявання альбо балю ў
палацы князя. I пачуццё, што яе зашпурнулі ў бездань, што яна ляціць уніз, не адчуваючы пад сабою нават далёкага дна, прымусіла яе заплакаць і прагаварыць ужо з папрокам, з горыччу:
— Нас з Кругляцом павесяць на свяшчэнным дубе, калі зловяць і дазнаюцца, што мы спаілі варту...
— I хацелі вызваліць нас з братам? — дагаварыў Кумец. — Думаю, што Усявышні ахіне вас крысом свае літасці і ворагі вас не выкрыюць. Ідзі адсюль, Уна, ідзі хутчэй і забудзься на мяне. I твой брат няхай таксама забудзецца. Іначай нашае сваяцтва дорага вам абыдзецца. Дзякую за ўсё, і за тое, што клапоціцеся нават пра такіх далёкіх сваіх сваякоў, як мы...
Яна сцялася, як ад удару. He сваяцкае пачуццё вяло яе сюды, і не ад яго хацелася маладой дзяўчыне прыхінуцца да гэтага прыгожага, такога спакойнага ў сваіх няшчасцях юнака. Яна адчула, што ён наўмысна загаварыў аб сваяцтве. He сляпы ж ён і не глухі, каб не адчуць, што вяло яе сюды, чаму яна, плачучы, не хоча сыходзіць. А варта толькі каму-небудзь зайсці да варты і пабачыць, як валяюцца гэтыя мацакі па вартоўні, сонныя і ачмурэлыя, як адразу ж уздымецца трывога, і тады яна ніколі не выйдзе з гэтае страшнае цямніцы! Ён падштурхнуў яе:
— Ідзі ж!
— Я не пайду без цябе! Я... я застануся тут!
— Падумай пра Кругляца!
—А іншыя? Ім таксама патрэбна тваё ззянне? Яны маглі б атрымаць свабоду!
— Тут два забойцы і тры злодзеі. Думаю, Бог ведаў, што ім трэба, таму яны ў вязніцы, дзе падумаюць над тым, як і чым жыць. Віленскаму люду будзе без іх спакайней. Але рашай сама, Уна. Вызвалі іх замест мяне.
Тады яна пайшла, хістаючыся, да выхада. Спатыкнулася аб вядро, якое глуха шмякнулася аб падлогу. Застыг-
лая зверху каша засталася гарачай і балюча абвалакла нагу. Ужо ступіўшы на першую прыступку лесвіцы, дзяўчына азірнулася:
— Чаму?!
I пачула дзіўны адказ:
— Таму што люблю.
— Мяне?!
— I цябе таксама.
— Таксама?!
— Я люблю ўсіх людзей, Уна. I цябе сярод іх.
Дзяўчына кінулася ўверх па лесвіцы, спатыкаючыся і плачучы ўголас. I пакуль адольвала прыступкі, усё чула трывожны голас Няжылы:
— Хто там, брат, хто там?
— Хто там? — крычалі і іншыя вязні — хрыпата і адчайна, нібы глоткі іх зацягнула цінай доўгага маўчання і яны адвыклі вымаўляць нават простыя словы.
I глуха-глуха, нібы з бездані, гучаў спакойны голас Кумца:
— Захавай, Божа, душы нашыя, а не целы, пакінь нам святло тваё, каб мы ачысціліся...
Варта яшчэ спала — каго дзе застаў нечакана моцны і небяспечны хмель, аднак Дрозд, што зваліўся на лаву, пачынаў пакутліва варушыцца, нават прыўзняў галаву. Было ціха, адно трашчалі на сценах смалякі. Уна асцярожна дастала з вышытага скуранога футарала, што вісеў на пасе аднаго са стражнікаў, шырокі блішчасты нож, вой таргануў нагой, павярнуўся на дубовым пяньку і тут жа зноў заплюшчыў вочы.
Яна асцярожна, амаль не дыхаючы, прайшла па сонным калідоры, праслізнула за спінай вартавога, піто, аблеплены снегам, нерухома стаяў непадалёк ад дзвярэй і глядзеў на дарогу наперадзе, дзе вялізным белым памазком бяліла і бяліла зямлю завіруха.
Тут, на вышыні, вецер завываў асабліва моцна, і ў яго злавесным завыванні патаналі іншыя гукі. Уне, абдзіраючы рукі і дзе-нідзе насякаючы зарубкі забраным нажом, удалося пралезці па ледзяным слізкім каменні сцяны да месца, дзе на ўбітым загадзя круку была замацавана вяроўчатая лесвіца. Перад тым як учапіцца за хрумсткія ад наледзі вяроўкі, яна зірнула на сцяну высокай круглай вежы. Там, у вузкай шчыліне акна, слаба свяціўся жоўты агеньчык. Як савінае вока, цікаваў ён за Вільняй, за ўсім Вялікім княствам.
Яна не ведала — вялікі князь сядзеў над сталом, дзе ляжалі данясенні віжоў аб тым, што кажуць пра яго вязняў-хрысціян замежныя паслы і купцы. Ён таксама думаў пра тых, хто пакутаваў унізе, і думкі яго былі надта невясёлымі...
КРУШЕЦ У РОЗДУМЕ
Расчараванне і жаль, якія ахапілі Кругляца пасля таго, як Уна вярнулася адна і расказала аб адмове малодшага з братоў выбрацца з падзямелля, патроху праходзілі. У снежнай крутаверці дзяўчыне ўдалося шчасліва спусціцца з замкавае кручы, разам са сваім надзейным суправаджэннем незаўважна і хутка аддаліцца ад княскай гары, тым уратаваўшыся ад небяспекі. Пра сённяшняе яе жыццё з таго часу, як з адчыненага акна роднай святліцы яна скочыла ўніз, не ведаў ніхто, апроч брата.
Тады ёй пашанцавала так, нібыта неслі дзяўчыну на крылах самі залатыя браты Ашвіны. А можа, і сапраўды яны паслалі ў тыя кароткія імгненні, калі яна, скочыўшы ўніз, не зламала нагі і кінулася да дарогі, той карычневы вазок з залацістымі ўзорамі? У ім з гасцявання вярталася дахаты багатая ўдава Вольха, некалі закаханая ў ейнага
бацьку Леся. Удава пазнала дзяўчыну, схавала яе ў свой вазок, а пасля прывезла дахаты. Яна ж узрадавала Кругляца вестачкай аб сястры, і гэта па задуме Вольхі замест сапраўднай Бярозкі ў замку пад ейным імем атабарылася іншая. Яна павінна была выбраць патрэбную хвіліну і патрапіць да вязняў. Бярозку ж разам з яе бацькамі паслалі ў Чэхі, дзе яны змаглі адкрыць уласную карчму на грошы, шчодра ахвяраваныя Кругляцом.
Вольха надта старалася надаць Уне іншае аблічча, каб, не дай Мокаш, не пазнаў яе хто са знаёмых. I праўда, было аднойчы, калі памочніцы малодшага кухара давялося несці вячэру ў вартоўню: галоўны стражнік Воўк неяк дзіўна прыглядаўся да яе, пакуль яна разлівала па тарэлах поліўку. Уна нават зніякавела ад таго, хаця попельныя валасы яе, пафарбаваныя гарэшкамі алыпыны, выглядалі касматымі і грубымі, а начарнёныя тым жа гарэшкам бровы зусім перайначылі яе прыгожы і пяшчотны тварык. Яна ўпарта шукала хаця якой зачэпкі трапіць да братоў. Аднак, хаця, як і належала тае памочніцы, начавала яна ў пакойчыку каля кухні, каб першай, яшчэ да світання, распальваць печ, за ўвесь тыдзень ні разу не давялося нават наблізіцца да лесвіцы, якая вяла ў падзямелле: варта дзень і ноч пільнавала сховы. I тады разам з братам яны прыдумалі іншы план — дзёрзкі і нечаканы, з сонным парашком у віно стражнікам і вызваленнем Кумца і Няжылы.
Але тыя разлікі не здзейсніліся. Упартасць Кумца здавалася неспасцігальнай, і ўсе вырашылі: яго акруціў злыдух і памуціў розум хлопца.
Праўда, слуга Рамша з асцярогай выказаў шкадаванне, што гаспадары не звярнуліся да галоўнага жраца храма Сварога Лойкі. Шапталіся ў народзе, што перад Лойкам расчыняюцца ўсе дзверы таму, што некалі прыдбаў ён чароўную разрыў-траву. He кожны вядун можаяе дастаць,
бо шлях да яе акрутны: замазаць тлінай гняздо адной з вешчых птушак — сойкі, сарокі альбо савы, каб тыя птушкі не маглі насіць ежу сваім дзеткам. Паляціць тады птушкамаці шукаць разрыў-траву, каб ёю прабіць загароду і накарміць птушанят. А калі паляціць тая трава ўніз, трэба пільнаваць пад дрэвам, разаслаўшы белы абрус, а пасля разрэзаць правую далонь і зашыць пад скурай чароўнае зелле. Тады калі штурханеш гэтай рукой любыя дзверы, яны расчыняцца.
— Чаму ж не даўмеўся Лойка таемна прабрацца ў хату да Дзівейны, каб там знайсці каралі? — загаварыла было Уна, ды абсеклася. Нягожа Лойку шныпарыць па чужых хатах, як якому вышуканцу ці віжу! Але Рамша растлумачыў па-іншаму:
— Людзі кажуць, што яго спыніла Нара. Мацнейшаю яна аказалася за Лойку. Ды толькі травы ў яе няма — не далася ёй разрыў-трава, бо не кожныя рукі прыдатныя да таго?
Ніхто не гаварыў пра самае балючае: нашто была тая разрыў-трава, калі ўсе іхнія высілкі ўсё роўна сталіся марнымі.
Той жа ноччу Уна, зноў пераапрануўшыся хлопцам, як і тады, калі прыходзіла ў замак, ад’ехала ў Нямеччыну. Кумец застаўся ў Вільні. Наўрад ці дазнаюцца возны ці кашталян Нарбут аб тым, што зніклая з замка Бярозка была насамрэч ягонай сястрой Унай. Ніхто не мог ведаць аб тым. Яны пабачыліся ў замку толькі аднойчы, калі яна перадавала той кругляк з насечкамі, які трэба было падкінуць у вартоўню, і ў скрыпторыі, дзе не было тады ніводнае душы.
3 таго дня, як іхняе з Унаю мірнае, спакойнае жыццё перапыніў вярхоўны жрэц, а любімая сястра мусіла хавацца і будучае для яе нібыта знікла, ён перастаў спаць па начах. Ляжаў, утаропіўшыся ў столь, глядзеў, як цені ад
свечкі трапечуць па чырвоных цаглінах, як варушацца па кутах тонкія, ледзь улоўныя абрысы нейкага іншага жыцця, якое — ён адчуваў гэта — пранізала іхні час і іхнія лёсы. Можа, гэта былі душы продкаў, якія спачувальна спрабавалі ахутваць іх заслонай ад няшчасцяў, а можа, гэта ажывала будучае, якому ніякай справы не было да таго, што адбудзецца з ім і Унай.
Яе каханне забрала цямніца. Але і ейнае жыццё сталася цямніцай. На яе наладзіў паляванне сам вярхоўны жрэц, і калі б яна засталася тут, ягоныя віжы-выжлы рана ці позна выйшлі б на след, сястру знайшлі б, каб аддаць у ахвяру Перуну. Выйсця не было — ні яму, ні ёй.
План, які здаваўся яму самым дзейсным — каб Кумец разам з Унай і братам выехалі ў іншую краіну, не ажыццявіўся. А мог бы. Яны, зацныя людзі княства, не прывязаны да аднаго месца, ім адкрыты ўвесь свет. Багацця ягонай сям’і дастаткова было для таго, каб сястра атрымала тое адзінае, чаго яна хацела і чаго заслугоўвала сваёй прыгажосцю і самаахвярнасцю — каханага мужа.
Аднак Кумец адмовіўся ўцякаць, і цяпер, калі ўсё абрушылася і спроба вызвалення не ўдалася, Кругляцу карцела самому сустрэцца з Кумцом і зразумець нарэшце, чаму ён застаўся тут, у Вільні.
Чаму? Гэтая думка не давала яму спакою. Хаця і быў ён хрышчаны і верыў у адзінага бога, усё ж круцілася, тузалася ў ім сумненне: няўжо сапраўды такая магутная ў Кумца вера, каб перамагчы нават страх смерці? Каб пераадолець у ім прагу шчасця, кахання, свабоды, хай сабе і ў чужой краіне? Але якая ж іншая прычына прымусіла б Кумца застацца ў смярдзючай каменнай дзірцы, гніць жывому і не мець надзеі выбрацца?
Але выйсце, хаця і інакшае, чымся ўцёкі з цямніцы, павінны знайсціся. Сітуацыя не бачылася яму беспрасвет-
най. Украдзеныя смарагды недзе ж былі, і душа яго адчувала, што не Няжыла быў прычынай іхняга знікнення. Рэчыца вярнулася дадому. Чаму? Хаця яе апанавалі нячысцікі і яна амаль нікога не пазнавала, ды занадта вялікай была правша, каб проста так адпусціць яе дахаты. Да таго ж, Круглец ведаў, што допыты Няжылы не далі ніякага выніку. Яго дваццаць разоў усцягвалі наверх на дыбе, яму палілі пальцы, але ён не сказаў, дзе каралі. Каб ведаў, не вытрымаў бы гэткіх здзекаў. Круглец мог бы яшчэ паверыць у адчайную вытрымку чужога невядомага злодзея, якому, калі б віна была даказана, пагражала страшная, з нялюдскімі пакутамі смерць. Аднак Кругляца ён ведаў. Перашкаджала паверыць у яго віну і іншае: звязнілі амаль адразу, хаця і па розных прычынах, адразу абодвух братоў. Кумец трапіў у цямніцу не таму, што быў братам злачынцы, а таму, што быў хрысціянінам.
Каму спатрэбілася змясці са сваёй дарогі і Кумца, і Няжылу? Узнікаў і адказ: таму, хто заняў іхнія месцы. А гэта былі людзі, звязаныя з Бурылам і асабліва з вярхоўнай жрыцай Нарай.
Круглец ведаў і пра вобыск у доме Дзівейны, які не даў ніякага выніку. Але не проста ж з нічога ніякага ўзнікла падазрэнне ў Лойкі! Ды і не падазрэнне, а ўпэўненасць, калі сам ён пайшоў да дому ды яшчэ пасля малення.
Аднак крычала ў ім нешта, Лойка ўпаў ля хаты, і, магчыма, ішоў ён ужо апоены чамярыцай?
А калі паўставала перад вачыма Дзівейна, у ім нарастала трывога і агіда да яе. Ён зноў і зноў перабіраў у памяці падзеі апошніх тыдняў.
Нейкая сувязь была між тым, што менавіта Нара, яе сястра, першаю заўважыла крыж на грудзях Кумца — крыж, які быў схаваны ў таго пад кашуляю. I тым, што якраз на Дзівейну паказаў вялікі жрэц Лойка, ды пасля
таго ўпаў без памяці. Хаця ўсё гэта і трымалася ў вялікай таямніцы, але пра тое паспеў расказаць свайму сябру мечнік Свідрыгайла, які суправаджаў Лойку ў ноч гадання. А той расказаў Кругляцу падчас сустрэчы на вуліцы, пры тым бесперапынна азіраўся па баках — ад страху. I нездарма.
Свідрыгайлу сцялі горлам за нібыта хлусню. Лойка пасля таго гадання ледзь выжыў — мабыць, зайшоў занадта далёка ў іншы свет. Калі ж ён страціў прытомнасць і быў перанесены ў храм, яго лячыў жрэц Вакула. Ды толькі хворы чамусьці не здаравеў. Наадварот — ён траціў сілы штодзень і, калі вярхоўнаму жрацу стала зусім блага, ссінеў як мярцвяк. Спруцянелага Лойку паклалі на смяротнае ложа і праз тры дні намерыліся спаліць, як тое і належала. Пайшлі перамовы: хто стане галоўным жрацом, каго выбера вялікі князь і зацвердзяць мудрыя старцы. Перашкодзілі таму Ашвіны — з іхняга галоўнага свяцілішча на пахаванне Лойкі прыехаў надта абазнаны ва ўсіх атрутах старац. Ён і адкрыў, што Лойка яшчэ жывы, і сам прыгатаваў для яго напой, пасля якога той расплюшчыў вочы. Жрэц Вакула некуды збег, яго шукаюць па ўсім княстве.
У храме Сварога пасля таго паставілі моцную ахову супраць злыдухаў, і Лойка стаў папраўляцца. Але ж каму патрэбна была ягоная смерць? Нары ці самому вялікаму князю? Але нашто?
Шукаць смарагды ў доме сястры вялікай жрыцы не маглі б без дазволу самога вялікага князя. Чаму ён даў такі дазвол?
I Круглец вырашыў дзень і ноч сачыць за домам дзяўчыны, чый лёс уплёўся ў лёс Кумца, а праз Уну — і ў ягоны. Ён бачыў Дзівейну толькі два разы, і тое адбывалася ў час пакланенняў у храме Лады, куды прыходзіла ўся знатная моладзь Вільні нават часцей, чымся ў храм Перуна ці
Вялеса. Прыгажуня, моцная, як маладая рэпка, глядзелася нявіннай і чыстай, як крынічка, але абвостраны позірк Кругляца ў гэтай гарачай усмешлівай маладосці адчуваў нешта трывожнае для яго, нейкую схаваную глыбока чарнату...
I ён загадаў свайму слузе, каб той заняўся віжаваннем разам з даверанымі людзьмі Лесевага дому. Маладога затворніка напачатку моцна бянтэжыла тое, што ён змушаны карыстацца віжаўством, але іншага выйсця, каб вызваліць Кумца і Няжылу з вязніцы і выратаваць сястру, ён не бачыў. Падазраваў ён і сувязь Бурылы з Нарай, — таксама сувязь таемную, нябачную для іншых, але такую моцную, якая магчыма толькі паміж людзьмі, звязанымі агульнымі інтарэсамі. Якія былі тыя інтарэсы? Жрацы таго ці іншага бога часам варагавалі адзін з адным, змагаючыся за ўплыў, але храмы Лады і Перуна заўсёды жылі ў згодзе.
Усе ягоныя падазрэнні былі хісткімі — такімі ж, як цені на столі, але ён думаў над усімі падзеямі, што пранесліся праз апошнія месяцы бурапеннай віхурай. А з таго часу, як віжы пачалі дакладаць яму аб тым, хто і калі прыходзіў у дом Дзівейны, ён стаў упэўнівацца, што душа ягоная прадчувала многае з таго, што схавана пад покрывам святасці і жрэчаскіх інтарэсаў.
Ён даведаўся аб тым, што Дзівейна некалькі разоў удзельнічала ў закрытых свяшчэннадзействах у храме Лады, дзе ва ўкрадзенае адзенне вялікага князя Альгерда былі ўшыты магутныя заклёны аб каханні. Дазнаўся і аб тым, што з храма Перуна пачалі разыходзіцца чуткі, што толькі прыгажуня Дзівейна прынясе шчасце Вільні, калі стане вялікай княгіняй. Ніхто не сумняваўся, што Марыя Віцьбеская памрэ, а князю без жонкі не абысціся. Дык няхай возьме ён тую, якая верная старым багам, і тады яны змогуць адвесці ад Вільні няшчасці... А няшчасці стаялі
ля парога княства — законны гаспадар Яўнут, як даносілі весткі, збіраўся адбіраць свой сталец. He спакайнелі і іншыя браты Альгерда, а між тым набіралі сілу і іхнія сыны, спадчынныя княжычы.
Паступова ў галаве яго пачалі складацца, кавалак за кавалкам, дэталі вялікага плана, задуманага жрацамі. Браты Кумец і Няжыла былі не вінаватыя, але па задуме жрацоў іхнія жыцці павінны легчы пад нейчыя колы, каб стаць гаццю, па якой праедуць іхнія калясніцы. Ганенні на хрысціян былі зараз патрэбныя жрацам, як ніколі. Новы шлюб Альгерда павінен узмацніць іхні ўплыў. Першым вынікам арышту братоў сталася тое, што ў замку павялічыўся ўплыў Нары. Яна заклікае да сябе княжычаў і першаю віншуе з народзінамі маладых князёўнаў... Замененая пакалёўка, як пачало здавацца многім, адсоўвае ў цень тых, хто любіць Марыю і цягнецца да яе. Можа, гэта і выпадкова. Але чаму Рэчыца, не паспелі яе як след дапытаць, адразу ж паказала на свайго жаніха? Вядома, як кахала яна яго, як радаваўся іхняму будучаму шлюбу Кумец, брат Няжылы. Што ж зрабілі з ёю, чым запалохалі?
Калі ўзвысіцца Дзівейна, то Альгерд будзе цалкам у іхніх сквапных і бязлітасных руках. Так, Круглец цяпер мог казаць гэта пра жрацоў. Свяцілішчы былі поўныя каштоўнасцяў, але летась, у голад, толькі маленькая часцінка тых багаццяў пайшла бедным людзям, але які шум паднялі жрацы, апавяшчаючы віленскі люд аб сваёй дапамозе!
Ды ён быў бяссільны. Упершыню ён, знатны і магутны чалавек, адчуваў сябе пясчынкай на дарозе, якую можа ўзняць і перанесці куды захоча магутны вецер. Ён баяўся таго, што ягоныя з сястрой захады дапамагчы братам будуць выкрыты жрацамі, — у іхняй магутнай сіле ён пераконваўся не раз.
Што, калі яны адкрыюць, што не раптоўна зніклая служка Бярозка прыслугоўвала на княскай кухні, а ягоная сяст-
ра Уна, якую паўсюль шукалі выжлы Бурылы? Ёй бы трэба было з’ехаць адсюль нашмат раней, была б цяпер яшчэ далей ад небяспекі, але тады моцна трымаў яе тут Кумец. Яна не хацела шчасця без яго.
1 ён, ейны брат, быў таксама прывязаны да ўсяго, што раптоўна завязалася тугім вузлом здрады, хцівасці і чужых планаў і зацягнула ў гэты вузел іх з Унай.
I ўсё ж ён вырашыў змагацца. Няхай ён загіне, ды затое не як цалахлівы заяц, што туліцца пад кустом у спадзяванні, што яго не заўважаць драпежныя валадары лесу. Ды нават і заяц, калі выганяць яго з прыбежышча, аддае сваё жыццё толькі ўжо канчаткова змогшыся, аддае ў апошнім, смяротным, але высокім скачку. Няўжо ён, Круглец, здасца абставінам і замрэ, заляжа, ажно пакуль тугі вузел не захопіць яго горла ў пятлі, з якой не выбрацца? He, ён загіне ў адкрытым баі, ён будзе біцца да апошняга!
Дзверы скрыпторыя выходзяць на лесвіцу, а адтуль — усяго некалькі прыступак да пакояў вялікай княгіні, якія часта бываюць адкрытыя, — у зачыненым пакоі яна задыхаецца. I ён вырашыў каравуліць ля дзвярэй скрыпторыя і па магчымасці назіраць ці хаця б чуць нешта з таго, што ў гэтыя дні віравала — ён адчуваў гэта — вакол княгіні Марыі.
На чацвёрты дзень, адзінока седзячы ля адчыненых наўмысна дзвярэй у вялікай залі, застаўленай куфрамі з кнігамі і спіскамі, бяздумна ўчытваючыся ў словы грэчаскага пергамента аб узяцці вялікай Троі, ён пачуў шэпат, які, адбіваючыся ад вузкіх сцен, быў выразна чуцён у скрыпторыі:
— Пачакай, яна яшчэ не спіць...
Ён ціха спусціўся па лесвіцы, стараючыся, каб каптан не зачапіўся за шурпатую паверхню сцяны, каб тоўстыя дубовыя палавіцы не рыпелі пад ботамі, і асцярожна вы-
зірнуў з-за вуглавога каменю, што востра вытыркаўся з каменнай кладкі.
Зімовае сонца з верхніх акенцаў залатымі чатырохкутнікамі клалася на шэрую каменную падлогу, высцеленую каля пакояў княгіні калматымі баранковымі шкурамі, высвечвала звычайна цёмныя і панурыя куткі прасторнага калідора, ясна паказвала тых, хто, магчыма, хацеў бы схавацца ад яго, — пакаёўку старэйшай князёўны Гайну і новую прыслужніцу вялікай княгіні, чорнавалосую і высокую Зязюлю, якую Марыя загадала пахрысціць як Васілісу, бо не жадала карыстацца паслугамі язычніцы. Васіліса была ў клятчастай хусце, накінутай на блакітную кашулю з чырвоным аксамітавым гарсэтам, Гайна ж была ў зялёным каптанчыку са срэбнай аблямоўкай.
Дзяўчаты шапталіся, але маладыя душы яшчэ не навучыліся лаўчыць і хітраваць па-сапраўднаму, таму галасы іхнія гучалі даволі гучна і выразна, так што Круглец чуў кожнае слова:
— А што, калі гаспадарыня загадае праводзіць следства? — турбавалася малодшая, спалохана азіраючыся па баках.
— Стрыга цябе забяры, дзяўчына! Няўжо мала табе двух срэбных талераў?
— He мала, не, але ж жыццё даражэйшае...
— Няма ўжо калі перарабляць усё, што задумана, чуеш — няма, — Гайна павысіла голас, і Зязюля-Васіліса спалохана зашыпелала:
— Цішэй, яшчэ пачуе хто!
— А ты рабі тое, што абяцала!
— Баюся, галубачка, ой баюся!
Гайна выпрасталася. Круглец не бачыў вачэй пакаёўкі, але з тым большай увагай глядзеў на невялічкі скрутак у ейных караткапалых, моцных пальцах, і белым ільняным скруткам гэтым яна ткнула ў грудзі сваёй субяседніцы:
— Калі ты, Стрыга цябе забяры, не пакладзеш іх туды, куды мы дамаўляліся, ты не пражывеш і тыдня. Чуеш ты — нават тыдня! Вялікая княгіня павінна надзець іх сёння!
— Чаму — «іх?» — падумаў Круглец. — Што там такое «яны»?
I ў той жа момант ён раптам здагадаўся, што было ў белым невялічкім скрутку. Гэта маглі быць толькі смарагдавыя каралі, якія вось ужо некалькі тыдняў шукалі патаемныя службы войта і якія належалі вялікай княгіні.
Першым памкненнем яго было жаданне кінуцца да дзяўчат і выхапіць скрутак з рук Гайны, затым абвясціць пра сваю знаходку варце і самому войту, каб ужо яны дазнаваліся, як апынулася гэтая каштоўнасць у руках пакаёвак. Аднак абвостранае ўяўленне адразу падказала яму, што будзе далей: Гайна падніме крык, што гэта ён трымаў у руках смарагды, што гэта ён быў злоўлены тут як злодзей. I гэтая, другая, пацвердзіць усё, што скажа першая. I падчашы знойдзе яшчэ пару сведкаў, якія будуць пераконваць вялікага князя, што бачылі яго тут з гэтым скруткам...
Ён, сцяўшыся, чакаў далей. I ўбачыў, як, апусціўшы галаву, узяла скрутак Зязюля-Васіліса, сунула яго сабе ў гарсэт, прамармытала:
— Пайду. Можа, яна яшчэ не прачнулася. А калі не спіць, то я іх... заўтра...
— Сёння, да заходу сонца. Што хочаш рабі, але яна павінна іх надзець... сёння! Так паказала гаданне. Заўтра прыязджае лекар з Візантыі, з гары Афон, — чула пра такую? — патрабавала Гайна.
Зязюля-Васіліса шчыльней захутала шыю хустай, згорбілася і, адчыніўшы дзверы ў пакоі сваёй гаспадыні, панура ўвайшла туды. Гайна сачыла за ёю, пасля пругка, як змяя, пацягнуўшыся, азірнулася навокал і, хутка падаб-
раўшы спадніцу, пашыбавала ў накірунку да пакояў старэйшай князёўны, што месціліся ля супрацьлеглага ўвахода. Прайшоўшы некалькі крокаў, яна нібыта адчула позірк Кругляца, неспакойна перасмыкнула плячыма, нібыта адганяла назойлівую муху, і зноўку хутка, ледзь схіліўшы галаву, агледзела ўсё навокал. Але ён ужо паднімаўся наверх, прыгнечаны і задумснны, абдумваючы, што трэба рабіць яму, і рабіць неадкладна...
Ён не бачыў, што за ім краўся цень, разрастаючыся па сцяне, дастаючы галавой высокую столь. Цень размахнуўся даўбешкай... Удар па галаве, храбусценне костак — і Круглец грымнуўся на каменную падлогу без памяці. Ён ужо не чуў, як яго цела, засунутае ў мех, валаклі да вакна, як скінулі ў роў, што абкружаў замак, а пасля — у Вяллю. Ды толькі Усявышні, якому маліўся ягоны бацька ў Візантыі, відаць, дапамог маладому кніжніку: мех зачапіўся за галіну вярбы і не патануў, а тым часам па беразе скакаў баярын Кіян, які спалохаў нападоўцаў і выцягнуў Кругляца.
Аднак памяць аб тым дні і ўсіх абставінах злачынства да яго не вярнулася нават пасля колькіх тыдняў, калі лекаваўся і паступова набіраў здароўя. А тым часам супраць яго ўзнялася крутня: Бурыла і Нара запатрабавалі кары для новавыкрытага хрысціяніна.
Альгерд жа, як палічылі жрацы, зноў даў круцяля: загадаў, каб следства — хто і дзе хрысціў хлопца, правялі толькі пасля таго, як Круглец цвёрда ўстане на ногі. Пакуль жа няхай ляжыць у сваёй лажніцы, а дом будуць вартаваць стражнікі самога князя — каб нікуды не ўцёк. Загад той мог азначаць і тое, што вялікі князь аберагае Кругляца ад новага замаху і сам хоча яго дапытаць. А раптам памяць вернецца да хлопца? Але княжы загад жрацы пакуль не сталі аспрэчваць. Мусіў яму падпарадкавацца і
Бурыла, бо вялікі князь нібыта сам ішоў насустрач пажаданням жрацоў. Толькі вось час мяняў абставіны, сам расстаўляючы па шахматнай дошцы ўсіх дзейсных асоб адпаведна яму аднаму вядомай задуме, і яны застывалі ў ім, часе, як казюркі ў бурштыне. Той бурштын праз стагоддзі дастануць нашчадкі і будуць углядацца ў Мінулае, каб нешта зразумець у Будучым...
ПАХАВАННЕ МАРЫІ
Трашчалі, аплываючы, дарагія васковыя свечы. Роўна, не спыняючыся, гучаў у храме Параскевы Пятніцы голас святара Нестара. Вялікаму князю здавалася, што з яго садралі скуру, і таму кожны гук, кожнае трапятанне свечкі было балючым і адчувальным.
Жоўтае, страшнае сваёй нерухомасцю і незнаёмасцю цела, што ляжала перад ім у дубовай калодзе, не магло быць княгіняй Марыяй. Яе ён кахаў, абдымаў і лашчыў кароткімі летнімі начамі ў віцьбескім замку над Дзвіной, да яе пругкага жывата прыціскаўся, слухаючы штуршкі свайго першынца Андрэя, яе плечы гладзіў, калі яна ўдзячна схілялася перад ім пасля чарговага падарунка, якіх ён многа прывозіў ёй са сваіх паходаў. I заўсёды ён адчуваў нейкую асаблівую аксамітнасць, мяккасць і вабнасць гэтай жаночай плоці, нават калі васільковыя вочы жонкі выцвілі і маршчынкі пабілі некалі бела-ружовы твар. 3 таго далёкага ўжо 1318 года, калі ён пабраўся з Марыяй, прайшло амаль дваццаць сем гадоў. Праляцелі яны, як цяпер здаецца, у адно імгненне...
I ён задаваў сабе спрадвечнае і заўсёды горкае для смяротнага чалавека пытанне: што засталося пасля яе? I хто гэта ляжаў тут замест яе, над кім схіляўся знаёмы да кожнага паклону хрысціянскі святар з доўгай сівой і шырокай, як рыдлёўка, барадой?
Малодшыя сыны і дочкі прыехалі ў Вільню. Шкада, што не будзе тут Андрэя — ён ужо чатыры гады княжыць у Пскове, пасля таго як яны з Кейстутам баранілі пскоўцаў ад новагародцаў. Пскоў — горад Даўмонта, ягоны меч ляжыць там у храме недалёка ад ягонага цела, і Андрэй кляўся пскоўцам у вернасці якраз на Даўмонтавай лесвіцы. Хто мог бы думаць, што стане той родзіч караля Міндоўга святым Цімафеем?
Нялёгкім было жыццё Даўмонта, воўкам па глыбокіх сумётах скакаў ён з родавых зямель, забіўшы Міндоўга і тым змыўшы ганьбу, калі той гвалтам забраў ягоную жонку. Колькі ваяваў за пскавічоў, колькі праліў варожай і сваёй крыві! А мог бы тую сілу і імпэт пакласці за княства Наваградскае, з якога, як з бутона, вырасла Вялікае княства Літоўскае, што набірае моц, як крэпкі, ужо пасталелы дуб, з кожным годам усё шырэй раскідаючы свае галіны... Лепей бы не забіваў і жонку, а дараваў ёй «грэх» і ўрэшце пахаваў Даўмонт сваю жонку, як пахавае заўтра ён, Альгерд, сваю Марыю ці тое, што ляжыць у гэтай дубовай калодзе. Жрацы патрабавалі спаліць яе, як зазвычай тут, у Вільні, ды не пайшоў на тое Альгерд, бо адразу ж узбунтуецца Віцьбеск, а за ім і Полцеск. Але нязгоду са жрацамі давялося аплочваць, падпісваць указы, дзе тым ці іншым свяцілішчам рабіліся саступкі. Праўда, усё яшчэ не вырашанай была справа Кумца і Няжылы. Супраць пакарання Кумца паўстаў Лойка і вярхоўны храм Ашвінаў. Няжылу абараняў ваявода Гаштольд. Мудрыя старцы не маглі сабрацца — двое з іх па старасці зляглі і ледзь ліпелі. Таму, нягледзячы на згоду Альгерда і высілкі Бурылы і Нары, справа пакуль не рухалася.
Вялікі князь шкадаваў, што Кумец занатурыўся і сам, як муха, палез у смяротнае павуцінне багіні смерці Марэны, замест таго каб голасна пакаяцца ды пасля патаемна
насіць свой крыж. Альгерд сам зрабіў бы менавіта так. Усё жыццё ён, як і ягоны бацька, мусіў выбірацца з найцяжэйшых сітуацый і ўзважваць не сэрцам, а розумам. А хіба і Міндоўг не хістаўся ўсё жыццё паміж язычніцтвам і праваслаўем, паміж каталіцтвам і наваградскімі баярамі? Калі ты гуляеш у хованкі са смерцю і няслаўем, палюючы на ўдачу і ўладу, мусіш чуйна сачыць за кожным павевам ветру, за шэптам каласкоў на полі і за здрадніцкім бляскам нібыта прыхільных да цябе вачэй.
А пасля ён зноў вяртаўся думкамі да тых дзён, якія правёў разам са сваёй княгіняй. I вынікала — мала бь ло тых дзён, агурных* і бесклапотных. Усё захілялі доўгія, моташныя гадзіны ў сядле, пад снежнай завеяй ці сякучым ліўнем, налогі* на ворагаў ды змаганні, а паміж імі — цянёты для непрыяцеляў і намаганні, каб не зацягнулі ў цянёты цябе самога. Колькі памятае сябе: то пры бацьку адбіваліся ад Полюша, за якім стаяў сам вялікі магістр Карл Трырскі, то зусім нядаўна — ад смяротных інтрыг хана Узбека ды крыжакоў, ад сварак Цвяры і Масквы. А ён, гаспадар Вільні, — у цэнтры тых сварак. Старэйшая сястра Марыя была за цвярскім князем Міхаілам, па-здрайску забітым у Залатой Ардзе з-за даносаў маскоўскага князя Юрыя. Пасля ягоны наступнік Іван Каліта заліў Цвер крывёй і за тое атрымаў ярлык на вялікае княжанне ад татар. Сястра Аўгуста за Сімяонам Гордым, старэйшым сынам гэтага прагнага і подлага Каліты, з-за якога восем гадоў таму паклаў у той жа Залатой Ардзе сваю галаву Аляксандр Міхайлавіч з сынам Хведарам. I зараз Каліта цягне сквапныя лапы свае да Цвярскога княства, ды Цвер пакуль не здаецца маскоўскай ганарлівай і па-азіяцку вераломнай уладзе. Шукае падтрымкі ўсюды, а найперш тут, у Вільні, у крывічоў, аднапляменнікаў. Гатовая прапанаваць яму, вялікаму князю, нявесту, — ужо з таго часу, як заня-
дужыла Марыя, сачыліся ў гаворках паслоў намёкі на прыгажуню Юльяну, дачку Аляксандра Міхайлавіча. Узяўшы яе, ён умацаваў бы сувязі з Цвярскім княствам, і, магчыма, яны разам адолелі б Маскву, а землі разам з іншымі маглі б некалі стаць часткаю Вялікага княства...
Задушлівы водар жоўтых свечак туманіў галаву. Маленькая цэркаўка, з яе шэрымі сценамі і багатым, у чырвона-залатых і сініх фарбах іканастасе, плыла, нібы стаяў ён, Альгерд, пасярэдзіне ладдзі, а грабцы штосілы граблі ў шэрым марыве звечарэлай ракі.
— He спі, вялікі князь, — перапыніўшы чытаняе, строга сказаў Нестар. Ліловая раса яго, абшытая залатой кручанай тасьмой, блішчэла, пералівалася ў жоўтым трапяткім святле. I святочнасць адзення як разанула Альгерда, прымусіўшы яго яшчэ раз напоўніцу, да смяротнага холаду ў чэраве, адчуць урачыстасць і непаўторнасць смерці. У кутах ціха зашалясцелі гаворкай памочнікі Нестара і замкавыя слугі, што суправаджалі вялікага князя, — ім давялося колькі гадзін стаяць, гледзячы, як нерухома, сагнуўшы магутную спіну, колькі часу сядзіць немалады ўжо валадар ля цела жонкі. Ён сам зажадаў таго, a яны павінны былі з апошніх сіл трымацца, каб не зваліцца з ног і не ўпасці прама тут жа на каменную падлогу, засланую ля нябожчыцы карычневым тканым каберцам, а каля ног князя доўгай пушыстай дарожкай усходняга ткацтва.
— Я не засну, — азваўся Альгерд. — Ведаю, што малітвы нашы дапамогуць ёй падняцца да светлага Ірыю.
— Да царства Божага, колькі я ўжо казаў табе гэта, княжа! — гэтак жа строга запярэчыў Нестар, і доўгая ягоная барада нібы таксама выцягнулася, сівыя неахайныя пасмы раптам падаліся застыглымі клінкамі, а выцвілыя старэчыя вочы бліснулі.
— Табе відней, Уладыка — прымірэнча азваўся Альгерд. — Няхай ідзе у царства Божае. Можа, і я спадоблюся некалі. Тады — сустрэнуся з ёю...
Ён не гневаўся на епіскапа. Таму зараз нялёгка. Памерла яго заступніца, яго верная авечка, якая ўтрымлівала хрысціянства пры двары, нягледзячы ні на што. Яе накладам*, яе клопатамі пабудаваны гэты храм, іканастас, упрыгожаны лепшымі майстрамі Вільні. А цяпер... Нябось мяркуе святар, прыкідвае — куды хіснецца вялікі князь?
Сапраўды, Нестар думаў пра гэта і тады, калі ўпершыню занядужала Марыя Яраслаўна, думаў і цяпер, пры ейным целе. Рэчаіснасць прымушала яго да вялікага роздуму аб тым, што станецца з ім і ягонай справай цяпер. Нават у час хваробы вялікай княгіні не ўдалося Нестару вызваліць з цямніцы братоў Кумца і Няжылу, а пасля ейнай смерці наўрад ці стане яго трымаць пры двары і тым болей слухацца князь, якому патрэбна падтрымка насельнікаў Вільні, сярод якіх пераважная большасць язычнікаў.
Нестар пачуваў сябе адзінокім. Тым даражэйшым рабіўся для яго малодшы з братоў, якія пакутавалі зараз у цямніцы. Антон, як цяпер называўся хрышчаны ім Кумец, сустракаў святара, які штодзень наведваў яго, са спакойнай, нават радаснай прыязнасцю, і з ім гаварыў Нестар так, як некалі, яшчэ ў полацкім Свята-Духавым манастыры, вёў бяседы са сваімі аднадумцамі — з гарачай верай у сваю місію, з надзеяй на ўваскрашэнне грахоўнай чалавечай душы і на тое, што менавіта яму, Нестару, і ягоным суразмоўцам удасца ўратаваць чалавецтва, якое, нібыта і не за іх быў распяты Хрыстос, упарта не хацела ратавацца. Гэтая юная душа слухала яго, яна трапятліва пыталася аб тым, аб чым ён, за штодзённымі клопатамі пры княскім двары, часам забываўся думаць: навошта прыйшоў у гэты свет чалавек? Ці нараджаўся ён калісьці, ці толькі аднойчы прыходзіць на зямлю? Ці маюць зоры над галавой якую-
небудзь уладу над лёсам чалавека? Чаму арыяне паўставалі супраць ікон і ці сапраўды на драўляных дошках Дух можа пакінуць свой вогненны след?
Мігатлівыя свечкі разганялі па цёмных змрочных кутах царквы прывіды духаў, якія зараз змагаюцца за душу нябожчыцы там, у паднябесных высях. Мясцовы люд верыць, што душа пасля смерці пакутліва паўзе на шкляную гару Меру, дзе яе чакае нябесны суд. Вось чаму кладуць у дубовую калоду звярыныя кіпцюры і ўсё зямное начынне. Вераць, што душы трэба харчавацца, каб не стамілася яна паўзці наверх, трэба прычэсвацца ды прыгожа выглядаць, каб не надта строга судзілі яе паганскія багі. Нестар жа цвёрда спадзяваўся на таго адзінага Бога, што там, наверсе, адразу ўбачыць усе грахі нябожчыка.
Альгерд і Нестар — яны абодва думалі і пра нябожчыцу, і пра Вечнасць. Міжволі прыходзілі ім у галовы думка і пра тое, якую ролю ва ўсім гэтым адыграў крадзеж. Але калі Нестар ведаў толькі тое, што ляжала навідавоку, Альгерд цяпер ужо не сумняваўся, што знікненне, а пасля раптоўнае з’яўленне смарагдаў было кімсьці прадумана. Для чаго? Ці не для таго, каб змяніць сітуацыю? А яе змяніць унутры княства магла найперш смерць Марыі.
Яго жонка, магчыма, пераадолела б хваробу, пражыла б яшчэ, колькі ёй адвялі багі. Але хутчэй за ўсё падштурхнула яе да Ірыю гісторыя з любімымі каралямі. Украдзеныя, яны раптоўна знайшліся. I дзе? Пад святліцаю вялікай княгіні, на кручку, куды вешала яна, не давяраючы таго нікому, клетку з любімай сінічкай, калі хацела паслухаць птушыныя спевы. Марыя цяжка нахілілася — і ад нечаканасці клетка вываліся з ейных рук... Смарагды пераліваліся ў скупых праменнях ранішняга сонца, як быццам былі тут заўсёды, нават паціху гайдаліся.
Паднялася вялікая калатня. Дапытвалі пакаёвых дзевак, варту на калідоры. Ніхто нічога не бачыў, і, нягледзя-
чы на катаванні, дамагчыся хоць нейкага тлумачэння ад абслугі не ўдалося.
Нестара папрасілі, каб ён апырскаў знойдзенае святой вадой. Ён папярэдзіў вялікую княгіню, што каралі трэба яшчэ «адмольваць» — на іх можа быць чужая і варожая сіла. Але Марыя назвала яго словы забабонамі і надзела на шыю ўлюбёныя ўпрыгожанні. I што ж? Праз два тыдні яна памерла ў вялікай гарачцы, не ачуняўшы нават для апошняга прычасця.
Альгерд не ведаў з кім можна яму даверліва параіцца аб усім. Лойка ўсё яшчэ да канца не ачуняў. У яго хваробе таксама было шмат загадкавага. 3 кім перасякліся ягоныя шляхі ў загадкавым свеце, дзе ўсё адкрыта і ясна, дзе пабачыў ён злодзеяў і прывёў мечніка да ix? I калі ён страціў прытомнасць — навошта і каму трэба было яшчэ і труціць вярхоўнага жраца? Ці не таму, што ён указаў на дом, дзе каралі сапраўды былі? I што стаіць за таямнічым замахам на Кругляца? Можа, у Вільні пачалося тое, чаго ён заўсёды баяўся, — паляванне на хрысціян?
Наступае час, калі і яму, Альгерду, трэба выбіраць: Нестар альбо Бурыла, мудрыя старцы альбо хрысціяне Цвяры і Ноўгарада, а найперш, вядома ж, Рыма. Вялікае княства — гэта разлом, мяжа між Захадам і Усходам, апошняя краіна, дзе пакуль што існуе двоеўладдзе. I калі ён адрыне хрысціянства, то нібы замкне сваю краіну на моцны замок. Толькі вось — да якога часу?
«Але не язычніцтва, а хрысціянства дапамагае ў знешняй палітыцы! — думаў Альгерд. — I найперш ва ўсходняй. I Цвер, і гэтая самаўпэўненая Масква, што так неспадзявана набірае і набірае моцы, — яны ўспрымаюць Вільню ці як надзейнага саюзніка, ці як сілу, з якою трэба лічыцца. I Папа, хаця хрысціянства ўсходняга абраду яму не да спадобы, усё ж не можа абыходзіцца з намі як з язычнікамі, чаго дамагаюцца крыжакі... Новую жонку будуць
успрымаць як знак — куды, якім шляхам будзе далей ісці княства...»
...I тады, схамянуўшыся, ён канчаткова зразумеў, што кавалак жыцця, звязаны з Марыяй Віцьбескай, назаўсёды ўжо адрэзаны, а ўсё астатняе, што яшчэ чакае — пахаванне, жалоба, спачуванні, — гэта ўсё ззаду, ззаду. А яму, не спыняючыся, трэба ісці наперад.
I усё ж ён дазнаецца, дзе былі смарагды і хто хаваецца за ўсім, што здарылася. За войтам здаўна стаяў кашталян Нарбут, і не дзіўна, што абодва цвердзілі адно, а менавіта: у хаце Дзівейны абшукалі ўсе куткі, ды не знайшлі ніякіх слядоў караляў, а значыць, на яе ўзвялі паклёп. Але вялікі князь верыў Лойку, верыў яго вешчаму дару, нягледзячы на хваробу, што навалілася на яго потым. Агулам жа за ўсё, што здарылася, асабліва ж за сваё шчырае сэрца, заплаціў мечнік Свідрыгайла, — але ён таксама быў толькі адчэпным для жрацоў.
I Альгерд рашыў аддаць дазнанне ў рукі ваяводы Гаштольда. Няўжо не разбярэцца ва ўсім гэты надзвычай разумны і дасведчаны чалавек, шчыра адданы дому Гедзіміна?
ВАЯВОДА ВЫБІРАЕ
Ваявода Пётра Гаштольд хадзіў па залі, дзе звычайна збіраліся пасяджэнні паноў-рады. Магутны, як мядзведзь, ён рухаўся лёгка, нягледзячы на гады і раны, якіх яму шмат «надарылі» ў паходах і бітвах. Кожную ён адчуваў і памятаў, праз некаторыя ледзь не развітаўся быў з жыццём, ды пакуль багі трымалі яго тут, не даючы спакою, падкідаючы адна за адной цяжкія жыццёвыя падзеі.
I цяпер яму трэба было рашаць яшчэ адну, надта ж няпростую задачу — на чый бок стаць у вялікай замятні, якая магла вось-вось успыхнуць у Вільні. Ваявода ведаў
амаль усю праўду: возны Сухта, што даследаваў справу, выбіў з каханкі Лелюша Гайны многія таямніцы. Яму пашанцавала: Лелюш займеў яшчэ адну каханку, вядомую віленскую віслену* Асаку, і раўнівая Гайна ў запале выклала перад возным ягоныя правіны і ўдзел у інтрызе.
Але як даказаць усё гэта? Як паглядзіць на праўдзівы аповед вялікі князь? Ці не загадае сцяць горлам самога ваяводу, які разблытвае непажаданыя для ўсіх таямніцы? I што будзе далей?
Тое, што каралі Марыі нейкі час былі схаваны ў сястры вялікай жрыцы Нары, было праўдападобным. Але сведкаў таму не было — адно прызнанне Лойкі, зробленае ў гарачцы, нават напаўтрызненні. Вешчыя старцы высмеюць гэткі доказ... I хто дакажа, што смарагды падкінуты назад? Што не сама забыўлівая Марыя павесіла іх на кручку пад вакном, каб сядзець і любавацца пералівамі святла? I хто возьмецца пераконваць, што замах на Кругляца і спроба ўтапіць яго ў Вяллі неяк звязаны з усім гэтым? Але хто ж зробіць такое без жрацоў? Ды іх чапаць страшна, хаця дапусціць прычыну таго, што адбылося, можна: яны мелі ў княстве немалую сілу і хацелі яе павялічыць праз новы шлюб Альгерда. Калі ж вялікі князь зробіць па-свойму, выбера сабе іншую, — яны могуць узняць супраць яго стольны горад і паспрабаваць вярнуць слабавольнага Яўнута, які нават у думках не мог дапусціць таго, каб не паслухацца Бурылу альбо вешчых старцаў. Але ваявода добра разумеў і іншае: князь Альгерд з кожным месяцам набіраў сілу, ён не бязвольны Яўнут, які ўцякаў ад братоў і так і не сабраў войска для вяртання вялікага стальца. Непазбежна некалі гаспадар краіны сутыкнецца са жрацамі і для таго атрымае падтрымку ў хрысціянскіх краінах, якіх большасць.
Жрацы баяцца і ненавідзяць і яго, Гаштольда. Нягледзячы на тое, што хрысціянства заходняга абраду, якое ён
нядаўна патаемна прыняў, мела пакуль што староннікаў толькі сярод іншаземных купцоў ды паслоў, усё ж было і яно выклікам старым вераванням. Гаштольд адкрыта не хадзіў у касцёл Дзевы Марыі, ён прыходзіў туды на споведзі ды бяседы позна ўвечары, але жрацы маглі ведаць пра тое і чакаць хвіліны, калі можна ўдарыць і яго. Таму Гаштольду даводзілася хадзіць на ўсе язычніцкія святы і быць асцярожным удвая, спадзеючыся на тое, што Альгерд некалі пераможа ў смяротным паядынку са жрацамі...
Дапамагчы гэтаму дужа ж разумнаму і рашучаму сыну Гедзіміна значыла не толькі ўтрымацца пры ўладзе сёння, але і забяспечыць сваім дзецям добрыя месцы пры княскім двары заўтра. Дапамога жрацам магла даць тое ж самае, але яны запатрабуюць яго ўсяго, яны не абмяжуюцца толькі ім, але возьмуцца і за сыноў. Яшчэ для ягонага пакалення жрацы — сіла, але час іх праходзіў, і сынам, калі будуць кідаць яйкі толькі ў адзін кошык, у будучым давядзецца нясоладка....
Павагаўшыся, ён прыняў рашэнне і паслаў ганца да вознага з загадам прыбыць у замак. Няхай Сухта паўторыць усё, аб чым даведаўся, самому Альгерду...
Возны Сухта доўга стаяў на каленях перад Перуном і Мокашшу. Гэтым багам у хатняй малельні прыносілі найболей ахвяр, і толькі яны маглі даць параду: што гаварыць вялікаму князю? Лёс мечніка яскрава засведчыў, што адбываецца з тымі, хто ідзе супраць жрацоў Таму кашталян замка Нарбут, якому першаму налсжала дакладаць аб выніках расследавання, не ведаў многага з таго, што возны расказваў ваяводзе Гаштольду. Гаштольд быў апекуном Сухты, дзякуючы яму малады яшчэ служка заняў гэтую важную пасаду. Але ці зможа ваявода захаваць галаву вознага? 1 ці не перастрэнуць яго, Сухту, у шумлівым натоўпе падчас набажэнстваў людзі з воўчай мордай на галовах, якія на святы нясуць выявы багоў па вуліцах Вільні і, як
добра ведаў ён сам, умеюць атручанай рыбінай косткай непрыкметна кальнуць у руку ці лытку неслухмяных і непакорлівых? I не капне хто са служак атруты ў кубак, што пададуць яму ў сваёй жа хаце?
Але... такі яго лёс. Ён мусіць казаць тое, што патрабуе ад яго ваявода. I няхай праз гэта пазбавіцца ён міласці непасрэднага свайго дабрадзся і кіроўцы Нарбута — можа, як-небудзь здолее выкруціцца і перад ім...
Праз нейкі час у той жа залі возны Сухта дакладаў вялікаму князю вынікі сваіх высілкаў.
— Мечнік казаў праўду, вялікі князь. Два тыдні каралі былі ў Дзівейны, і там штодзень праводзіліся вялікія маленні. Яна клалася спаць, надзеўшы іх на шыю, і адпраўлялася туды, дзе блукаюць нашыя душы ў час сну.
— Значыць, каралі былі заклятыя на смерць княгіні? I на тое, каб я выбраў потым Дзівейну? — задумліва сказаў Альгерд. — Якая яна, гэтая дзяўчына? Чаму — яна? Адкуль узялася? Хто за ёю стаіць апроч уплывовай і магутнай сястры?
Але Сухта добра падрыхтаваўся. Нездарма ў кожным храме былі ў яго свае людзі, якія бачылі і чулі надзейна схаванае ад чужых вачэй і расказвалі пра гэта толькі яму самому. Праз нейкі час вялікаму князю стала вядома многае з тых таямніц, каторы раз ён падзівіўся спрыту жрацоў, якія пры ягонай жывой яшчэ жонцы разлічвалі наперад на колькі хадоў. I гарачая хваля гневу ўдарыла яму ў сэрца; яны палічылі, што ён, Альгерд, нібы недальнабачны, неразумны смерд, кінецца на свежае дзявочае цела, як маладзенькі бычок, апоены сонцам і ветрам, кідаецца на лузе да крэпенькай цялушкі!
— Нікому пра тое ні слова! — загадаў ён. — Хай усё ідзе так, як ідзе. А ты за вялікі спрыт і за тое, што не пабаяўся жрацоў, атрымаеш узнагароду. I табе, ваявода, не забуду адданай службы...
Сухту карцела нагадаць пра мечніка, які паклаў сваю галаву за тое ж, за што ўзнагароджваюць сёння яго, але спахапіўся. Добра памятае пра пакаранне вялікі князь і, можа, сёння пашкадаваў ён мечніка.
Ды ў кожнага ёсць свой лёс і свой час.
Ў ЧАКАННІ
...У той дзень княскі скарбнік надта дзівіўся: загадаў вялікі князь прынесці наверх у асабістыя пакоі дзве грэцкія чашы, запісаныя ў рэестры як «кратэры», адну з бронзы, другую з серабра з чорнай чаканкай, а каму аддаў іх — невядома. Было ў той дзень у яго шмат народу, ды толькі пасланец ад князя Свят маўчаў як вады ў рот набраўшы, a чашы былі запісаныя як «падарункі за асабліва важныя паслугі князю», а за якія — ведаў толькі Гаспадар ды ягоны служка. Ды яшчэ тыя, хто тыя падарункі атрымлівалі. Калі расказваў тое скарбнік Гайне, якая прагна слухала ўсё, што магло спатрэбіцца яе гаспадарам, то выказаў меркаванне, што пайшлі тыя каштоўныя чашы вярхоўнаму жрацу Лойку, з якім гаспадар доўга гаварыў у той дзень і якому, як выказаўся прыслужнік, што насіў у пакоі пачастунак, шмат дзякаваў. Вядома, чашы пайшлі Лойку! Ну не Сухце ж і не ваяводзе, што таксама доўга сядзелі ў троннай залі і, мабыць, раіліся пра злодзеяў, якіх нядаўна выкрылі ў сталіцы, было даваць такія падарункі, што прысталі толькі асабліва важным асобам! А гэтыя — і ваявода, і возны — былі проста слугамі, якія шчаслівыя ўжо добрым словам, якое ім.падорыць гаспадар княства! 3 тым пагадзілася і Гайна, а пасля і Нара, якая слухала ўсе навіны, што сарокай на хвасце прынесла каханка Лелюша. Ацэньвала навіны вялікая жрыца, лежачы аголенай на чорных і бурых мядзведжых шкурах. Пакуль яна знешне ляніва, ды насамрэч вельмі чуйна ацэньвала сказанае, дзве
ўмелыя жрыцы спрытнымі, лоўкімі рухамі ўбівалі ў яе пругкае і цвёрдае, як жалеза, цела пахкія алеі з Егіпта. Нара глядзела на слугоўніцу, якая пасля хуткага пахавання Марыі мусіла пакінуць сваю службу, і, хітаючы галавой, раздумвала, ці варта пакідаць яе жывою? Занадта важныя рэчы ведае яна, а жаночы язык легкаважкі, любіць ён матляцца памялом... Але, разважыла яна потым, Гайна звязана гэтымі таямніцамі, яна праверана на іх, і такіх людзей трэба заахвочваць і трымаць каля сябе. Да таго ж, яе яшчэ могуць і вярнуць у замак, а тады яна захавае сваё значэнне... I вялікая жрыца літасціва падарыла дзяўчыне шкляны, з залатымі знакамі слоічак, з якога асцярожна выбірала яе слугоўніца пахкую жаўтаватую мазь і дзе ладна яшчэ яе аставалася. Гайна выбралася з ейнага жытла ашчасліўленаю, беражліва прыціскаючы да сябе падарунак. Дасць Пярун, ніхто не дазнаецца пра тое, што гэта яе доўгі язык распавёў вознаму важныя таямніцы!
Праз кароткі час пасля паховінаў Марыі княскі скарбнік выдаў ёй дзесяць шэлегаў — тое, што зарабіла яна за сваю службу ў нябожчыцы княгіні. Аднак у замку яна не засталася, хаця надта імкнулася зачапіцца за яго хаця адным кіпцюрком.
Яе ўзяла да сябе Дзівейна, якая жыла ў Вільні асобна ад сястры і дзе новая служка стала вучыцца майстэрству рабіць вабнаю любую жанчыну, нават калі багі ўзнагародзілі яе брыдкаю абалонкай.
Выкладалі тыя сакрэты вышэйшыя жрыцы храма Лады, і вядомы яны былі ў храме з самых пракаветных часоў. Нездарма жанчыны ўсёй Вільні, асабліва ж найбольш заможныя, не шкадавалі для храма падарункаў, калі выходзілі адтуль пахарашэлымі, з бляскам у вачах і патаемнымі парадамі для радасці сужонка ці каханка, а часам і пасылалі сваіх мужчын да багіні кахання дзеля таго, каб і яны дазналіся пра сакрэты цела і спаталенне пажадлівасці.
Дзівейна такімі ведамі не валодала: у храме Ашвінаў галоўным было выспяванне душы, а цела лічылі толькі ейным храмам.
Таму жрацы імкнуліся, каб дзяўчына як хутчэй стала жывым увасабленнем самой багіні і зацьміла ўсіх жанчын Вільні, нават сваю славутую сястру. Мэта апраўдвала ўсе высілкі: Дзівейна мусіла стаць выратаваннем для ўсяго язычніцтва ў краі! Таму сам Бурыла прыязджаў у дом Дзівейны, каб вучылася яна разуменню, што ёсць вялікая палітыка, і звяртаўся да яе з пачцівасцю, якая кружыла дзяўчыне галаву.
Месяцы ляцелі хуткамгненна, і неўзабаве дзяўчына павінна была з’явіцца не толькі перад маладымі прыдворнымі, якія атабарыліся ў храме і ў доме ейнай сястры, часта прыходзячы ў дом Дзівейны, але і перад усёй Вільняй.
Альгерд, слухаючы бясконцыя размовы прыдворных пра гэтую надзвычайную прыгажуню, пра яе голас, думаў, што жрацы прымеркавалі ўсё як мае быць: такой дзяўчынай мог бы сапраўды зацікавіцца і сам гаспадар княства. Мог бы, каб не тая размова ў троннай залі, перад самым пахаваннем жонкі, і не досвед, з якім ён ужо добра бачыў усю тонкую гульню вярхоўных жрацоў, што рыхтавалі яго да Вялікай Сустрэчы.
Калі ж яны выплюхнуць на яго сваю красуню? Мабыць, на завіванні вянкоў, калі маці сырая зямля абуджаецца ад зімовага сну і маладая бурлівая сіла бяжыць па жылах нават сівых старцаў? А ён жа не быў старцам, а быў мужчынам у поўным росквіце сілаў, і нездарма вакол яго двара ўжо, нягледзячы на тое, што па звычаях хрысціян трэба было трымаць гадавую жалобу па княгіні, пачыналі віраваць залёты замежных паслоў...
Ён ужо нават чакаў Дзівейну. Хацеў памерыцца сілаю са жрацамі, абдурыць іх, пераўзысці розумам і хітрасцю. Адчуваў: яму патрэбна гэтае процістаянне, яму патрэб-
ная перамога. I ніхто не мог яму дапамагчы ў тым процістаянніНават Лойка. Нават Лойку не мог ён давяраць болей. I ён з горыччу думаў, што «яны» (так называў у думках жрэчаства Вільні) адабралі ў яго адзінага мудраца, у якога вучыўся таму, што ўсё яшчэ заставалася сілаю язычніцтва, — тонкаму адчуванню прыроды і яе таямнічай магутнасці, уменню слухаць навакольны свет і ісці па шляху лёсу. У лёс ён верыў неадменна: судзяніцы, што прадуць прадзіва жыцця, адразаюць яго кавалкі кожнаму і пасля запісваюць у Кнігу Жыцця, што каму дасталося, — яны часта прыходзілі ў ягоныя дзіцячыя сны. Якраз жрацы судзяніц прадказалі, што менавіта ён з усіх сыноў Гедзіміна стане вялікім князем, — і гэтае прароцтва павяло яго разам з братам Кейстутам на Вільню, прымусіла пасягнуць на запавет бацькі і перайначыць яго — не, не дзеля сябе толькі і нават зусім не дзеля сябе, а дзеля княства, чыім абаронцам абраў яго лёс...
Аднак ён не толькі не паверыў, нават пра сябе пасмяяўся з прароцтва, што зрабілі яму ў храме Перуна: што ягоная абранніца выратуе старых багоў і ўзвысіць край сярод усіх іншых менавіта старою всрай. «Ты, вялікі сын Гсдзіміна, прызваны ўмацаваць княства праз старую веру», — казаў яму малады жрэц, які торгаўся і матляў галавой, нібы нехта гаварыў ягоным голасам і валодаў ягоным целам. Алыерд падзякаваў і аддаў храму належныя ахвяры, але ён выразна бачыў, што гэтыя прароцтвы — не сапраўдныя, што жрацы лгуць, бо гэта адпавядае іхнім задумам. Яму было горка, што некалі любімы ім храм робіцца чужым і варожым, але, відаць, трэба было прайсці праз вялікі агонь і ваду, каб дазнацца, дзе праўда, а дзе хлусня...
За некалькі тыдняў, што прайшлі пасля смерці жонкі, свет вакол яго як згусціўся. Дыхаць яму рабілася ўсё цяжэй.
Быў гаспадаром княства — але не меў улады над смерцю, над моракам, над вышэйшымі сіламі, якія кіравалі і
ім, і ўсімі людзьмі. He ўтрымаў на гэтым свеце Марыю. He быў гаспадаром над Рэчыцай, якая страціла розум і ў сваёй багатай хаце, пры служках, білася ў сутаргах, калі бачыла нешта круглае, падобнае да караляў, і праводзіла свае дні ў іншым свеце, больш літасцівым да яе. I над Баравіком і Зайкай, якія чарнелі і сохлі ўсё болей, назіраючы за любай дачкой. I над мечнікам, які быў цяпер у Ірыі і час ад часу ў сне прыходзіў да яго і глядзеў ясным нявінным позіркам. I над многімі іншымі людзьмі, якія трапілі пад калясніцу вялікай палітыкі і вялікай улады, — калясніцу, лейцы ад якой ён, смяротны чалавек, трымаў з усяе свае моцы...
Аднак на Завіванні вянкоў Дзівейна не з’явілася, і ён парадаваўся таму. Ды жрацы не адступіліся, — прыдатная для ўдалых здзяйсненняў часіна была іншаю, чым меркаваў вялікі князь. .
ШЛЖІ СПАСЦШЭННЯ
Дні рабіліся кароткімі, як быццам укарочвалася жыццё. Ды так яно, відаць, і было: Кумец жыў у цемры і адзіноце, і толькі Нестар час ад часу прыходзіў да яго. Тады гадзіны рабіліся такімі, як спаконвеку, яны ўкладваліся ў звыклае вымярэнне часу, якім жыў усе свае кароткія гады малады прыдворны і якім прывык давяраць. Але цяпер ён давяраў і новаму адчуванню, калі жыццё пераходзіла ў трызненні, і карціны, што прыходзілі да яго, былі больш яркімі і рэальнымі, чым усё, што зведваў дагэтуль. Расказваў пра іх Нестару, і той, згорблены і яшчэ больш пастарэлы, тлумачыў хлопцу, што ён прарываецца ў іншы свет — той, адкуль прыходзіць чалавек для нараджэння.
— Гэта Ірый? — пытаўся Кумец. — I спевы, і святло, і адчуванне шчасця, і нікчэмнасць ранейшых мараў — усё адтуль?
— Так называеце вы рай, хай так і будзе, — Нестар ківаў. Расказваў пра святых, што спасцігалі вышэйшы свет праз катаванні і пакуты.
— Чаму праз пакуты? — не разумеў Кумец. — Няўжо чалавек не можа прыйсці да святла праз роздум? Праз душу?
— Грахі.., — казаў Нестар. — Чалавеку было падаравана ўсё, але ён захацеў большага. Ён дзёрзка і самачынна замахнуўся на тое, чаго не мог па тым часе спасцігнуць, а гэта было небяспечна для быцця. Усявышні даў бы яму ўрэшце ўсё веданне і ўсю задуму сусвету — але для гэтага трэба было пачакаць і зразумець хаця б тое, што дадзена... Свет праз грэх пайшоў у іншым накірунку, але як было вярнуцца на раздарожжа, з якога ўсё пачалося? Таму Бог паслаў Хрыста, якому трэба было пераплавіць сваёй крывёй і ахвярнасцю ўсю чарнату свету і тым адчыніць вароты пекла, адкуль не было выйсця грэшным чалавечым душам.
Кумец і сам адчуваў, што свет кіруецца зусім іншымі памкненнямі, чым, мабыць, было загадана багамі. Гэта падказваў нават ягоны пакуль яшчэ невялікі жыццёвы досвед.
Мячом можна было прыдбаць у сотні, а мо і тысячы разоў болей багацця, чым сабраць яго працай — на раллі, у лесе, у пчэльні.
Выгадны шлюб цаніўся ў людзей куды болей, чым самае моцнае, палкае каханне. А яны ж ведалі, што толькі шчырае каханне дае моцных здаровых дзяцей. Нашто ж чалавек, беручы нялюбую жонку, з якою кожны дзень трэба было дзяліць ложак, сам падрываў карэнні ўласнага роду, сваіх будучых нашчадкаў?
Дабіваючыся ласкі Гаспадара, многія трацілі сумленне і гатовы былі на любую подласць, — ён сам паспытаў тое на сабе. Раз за разам узгадваючы зялёныя вочы Бурылы і
лжывыя вусны Нары, курчыўся, як ад болю, — зразумеў, што яны згаварыліся загубіць яго і брата дзеля нейкіх сваіх, адным ім вядомых мэтаў. Аднак жа не праклінаў іх, бо адчуў, што цямніца зрабіла яго іншым. Вера ў тое, што свет трэба мяняць, іначай ён загіне, мацнела ў ім, нягледзячы на здзекі і пакуты — а можа, якраз дзякуючы ім.
Ранейшыя жаданні, якія некалі віравалі ў душы і сэрцы, па якія гатовы быў кідацца вопрамеццю, цяпер страцілі сваю вартасць, здаваліся нікчэмнымі. Нават ласка князя, які аддаў яго на катаванні, таму што яму самому трэба было абараняцца, бачылася яму цяпер вартай аднаго жалю... Кумец, чыё хрысціянскае імя было цяпер Антон, спасціг пасля доўгіх роздумаў — забіваць свайго былога прыдворнага, як таго патрабавалі жрацы, Альгерд не хацеў. Хаця дзеля ўлады і выратавання княства яму не раз даводзілася забіваць нявінных, ды надта моцнаю рабілася ў ім нянавісць да людзей, што аспрэчвалі ў яго тое, дзеля чаго быў абраны ён судзяніцамі — самую вялікую ўладу ў гэтай зямлі. Можа, таму гаспадар, як аб тым гаварылі, сапраўды адпрэчваў высілкі Бурылы аб хутчэйшым пакаранні важкім довадам: няхай яшчэ пасядзяць, бо смерць для хлопцаў будзе лягчэйшаю, чым замкавая вязніца.
I так сапраўды думаў Няжыла, старэйшы з братоў.
Ён хацеў смерці, прасіў яе ў багоў. Нават Заяц стаў спачуваць чалавеку, які так прагнуў небыцця, бо свет стаў яму нямілым. А нашто яму было жыць? Каханая Рэчыца, чый кожны рух лавіў ён з замідаваннем і шчасцем, абылгала яго, ейны бацька адрокся ад самога сватаўства, а князь і княгіня паверылі ў нагаворы і адвярнуліся ад яго. Брат, якога ён так любіў, быў таксама ў цямніцы — з-за яго, Няжылы. Маці іхняя ад ганьбы памерла. Сёстры ж, Бяроза і Радагоста, ні разу не адгукнуліся ні словам, ні хаця б кавалкам вепручыны, які маглі б перадаць брату і яму
ў цямніцу. Ад голаду ён гатовы быў грызці сцены, калі б яны былі з дрэва, але камень, да якога быў прыкуты ланцугом, не паддаваўся нават яго моцным кшцюрам, калі ў шаленстве драпаў яго пасля таго, як ачуньваў ад катаванняў. Вільготныя ад сырасці лахманы церліся аб спіну, калі ён клаўся на падлогу, каб заснуць і забыцца на ўсё, што было вакол, і раны смылелі, свярбелі і адгукаліся невыносным — у тысячы голак -— болем.
Нават гаворкі-спрэчкі з любым братам не надта расцярушылі той жывёльны стан адчаю, у якім курчылася душа Няжылы.
Браты нібы сталі па абодва бакі быцця, у якім месцілася чалавечае жыццё: Кумец усё болей узвышаўся душой і радаваўся кожнай праяве існавання. Няжыла адварочваўся нават ад промню — пасланца Ярылы, што зрэдзь зазіраў у вузкае вакенца наверсе.
Першыя дні, калі браты апынуліся разам, былі надта цяжкімі. Замест чаканай радасці між імі стаў адчай і нянавісць Няжылы да ўсяго, аб чым бы ні загаворваў Кумец. Калі б Няжыла мог раздумваць, ён здагадаўся б, што для яго невыносны не брат, а той стан, у якім той апынуўся: замест вытанчанага, у барвовым плашчы з залатымі абярогамі маладзёна з доўгімі русымі кудзерамі, заўсёды чыста паголенага, перад ім, прыкаваны да вялізнага шэрага валуна, сядзеў змучаны, худы, у пацерлым рыззі аброслы барадой чалавек, які амаль зліваўся з шэранню каменя. I гэта было нясцерпна, гэта казеліла вочы, як самае горшае пакаранне.
Як радаваўся некалі старэйшы брат, калі малы падрос і стаў лепшым у школцы! Як ганарыўся, разглядаючы братавыя васковыя дошчачкі ці кавалкі бяросты, на якіх амаль не відно было свярдзёлка настаўніка, што выпраўляў памылкі! А калі Кумца ўзялі ў замак і той надта спадабаўся самому вялікаму князю Гедзіміну і ягонаму сыну Альгер-
ду, ён ажно спаць не мог ад радасці! Марыў: ажэніцца з Рэчыцай, а пасля знойдзе і для брата лепшую дзеўчыну з якога-небудзь багатага альбо і знатнага роду, — і тады можна жыць, ні аб чым болей не думаючы.
I што цяпер? Хлуслівы нагавор, цямніца, і няма болей дарогі назад. Хіба здарыцца нейкі цуд, дапамогуць багі. Але ён сам, сам здрадзіў ім, сам захацеў яшчэ болын падлабуніцца пад міласць княгіні, згадзіўся хутка ахрысціцца ў новую веру. I вось вынік: жыццё закончылася, яшчэ не пачаўшыся.
— He кажы мне нічога пра Хрыста! — крыкнуў ён, як толькі Кумец звярнуўся да яго імем гэтага бога, які так падмануў усе спадзяванні і мары Няжылы.
I больш не слухаў нічога, толькі біўся галавой аб камень і, дарэшты знясілены, заснуў тут жа, на кіце гнілой саломы.
Праз тыдзень ён папрасіў Зайца, каб той паклікаў да яго вярхоўнага жраца Лойку.
— Ты што, думаеш, што вялікі жрэц і сапраўды прыйдзе да цябе ў гэтую гніль? — рассмяяўся яму ў твар турэмшчык.
— Калі яго папросіць Круглец, наш родзіч, ён не адмовіцца.
— Кругляцу не да вас.
Убачыўшы, як наструніўся Кумец, Заяц загыгыкаў, выстаўляючы гнілыя зубы:
— Ягоная сястрыца -— кугу! Збегла, як лісіца з пасткі, нават хвост прышчаміць ёй не паспелі.
— Куды? — ускочыў з саломы Кумец. Яго худыя рукі затрэсліся, ён задыхаўся ад хвалявання. Няжыла глядзеў на яго са здзіўленнем. Ён ніколі не бачыў брата ў такім узбуджэнні.
— Спачатку дай грош, тады скажу! — пацвельваўся Заяц.
— Ты ў мяне ўсё выбраў, слізень! Заплачу, як толькі родзічы перададуць мне сюды яшчэ штосьці.
— Калі клянешся Родам і парадзіхамі, што аддасі грошы, тады...
— Кажы! — крыкнуў Кумец, трацячы цярпенне.
— Ніхто не ведае, куды, — гыгыкаў Заяц. — Адно толькі вядома, што за ёй прыязджаў сам вялікі Бурыла, каб забраць у капішча. Кажуць, што схаваў яе брат, за што трапіў у няміласць не толькі да жрацоў, але і да двара. За нечуванае святатацтва!
— Я дам т£бе дэнарый, — раптам сказаў Няжыла. — 3 умовай — калі прывядзеш сюды кагосьці са жрацоў з храма Вялеса альбо Перуна. Ён мне паможа.
— Цэлы дэнарый! — захлынуўся радасцю Заяц. — Кал і толькі мяне не кінуць свяшчэнным змеям, я выпрашу ў яго гэтую міласць! Мой дзядзька вартуе капішча Перуна... Але што яму казаць? Навошта ён табе?
— Скажы, што ён не пашкадуе.
— Добра, лізун замкавай медавухі! Загадчык чашаў і брэцьяніц! Я зраблю гэта!
— Брат, скажы шчыра: навошта табе жрэц? — як толькі са скрыгатаннем зачыніліся цяжкія, акаваныя меддзю дзверы вязніцы, запытаўся Кумец.
— Дазнаешся заўтра, — коратка адказаў Няжыла. Яго шырокі круталобы твар пабляднеў вусны падцяліся. Вялікае рашэнне, якое ён падспудна насіў у сабе, зараз выспела ў рашучасць. Ён павінен ратаваць брата, калі той не хоча ратавацца сам. I хаця Кумец заўсёды быў разумнейшым за яго і знаходзіў лепшыя рашэнні, Няжыла быў упэўнены, што ў безвыходнай сітуацыі трэба не маліцца, не пакорліва чакаць, пакуль іх павесяць на свяшчэнным дубе, а дзейнічаць...
Калі пасланы Бурылам Лелюш выслухаў Няжылу, ён зразумеў: пакаранне Няжылы можна адкласці, таму што
не смерць яго, а жыццё лепей паслужыць жрацам. Такую ж думку выказаў і Бурыла:
— Марыя памерла, і гэты пахолак нам нястрашны. Наадварот — мы пакажам Альгерду, які так яго шкадуе, што мы не крыважэрныя і што мы лічымся з пачуццямі вялікага князя. Хай пакуль пажыве...
САРАКАВІНЫ. МОРАК
Карчажка з хмельным мёдам стаяла на магіле вялікай княгіні Марыі, што месцілася ля самай царквы Параскевы Пятніцы, побач на ручніках ляжалі яйкі, кавалкі жытняга хлеба і дзічыны. Паабапал, накрытыя ручніком, стаялі брэцьяніцы, аднак краўчы трымаў у руках залатую з эмаллю грэцкую чашу, з якой будзе піць вялікі князь. Хлопчыкі-памагатыя выстаўлялі наперад чашы меншыя, з серабра, аздобленага пярлінамі, — для вярхоўных жрацоў. Вецер ірваў шытыя золатам павязкі на галовах прыдворных жанчын, уздымаў полы сініх, жоўтых, зялёных корзнаў*, іхніх мужоў, загаляў доўгія рукавы на жрэчаскіх каптанах. Беглі аблокі, адчынялі час ад часу сіні крышталь недасяжна-вечнага неба, адкуль глядзелі на трызну па мёртвай княгіні Марыі тыя, хто прымаў дары і паднашэнні.
Вялікі жрэц Бурыла чытаў маленне да ўладаркі смерці Марэны, якая, як верылі ўсе прысутныя, прынесла сюды, на саракавіны, душу вялікай княгіні, каб магла яна пабачыць усіх дарагіх яе сэрцу людзей і суцешыць іх у вялікай жальбе.
Епіскап.Нестар не выходзіў з храма — там зараз рыхтавалася паніхіда па памерлай, і князь Альгерд, пасля таго як ён праводзіць душу нябожчыцы назад, у чысцец перад Ірыем, прыйдзе ў храм, каб папрасіць для яе спакою і добрага адказу перад тым, Адзіным, хто судзіць усе справы яе і думкі.
Нямногія маглі здагадацца, колькі жарсцяў і вузлоў закруцілася вакол гэтай нечуванай для Вільні падзеі, калі вярхоўныя жрацы прыйшлі да хрысціянскага храма, хай нават і на магілу вялікай княгіні.
— Для нас гэта не царква — для нас гэта найперш свяцілішча Рагуціса, хай і разбуранае, — сказаў урэшце на вялікай радзе свяшчэнных старцаў і вярхоўных жрацоў стомлены ад шматгадзінных пярэчанняў і састарэлых крыўдаў Бурыла. — Ягоны дух там, бо стагоддзі запар пакаленне за пакаленнем прыходзілі да яго, каб узнесці яму пахвалу і маленні. I калі мы будзем паводзіць сябе абачліва і мудра, можа, неўзабаве верне сабе Рагуціс сваё законнае месца? I каменне з нечасцівай будыніны будзе раскрышана маланкамі Перуна?
Тое самае адразу ж загаварыла, як заспявала, Нара:
— Нам не выпадае сварыцца з вялікім князем, які цяпер у скрусе. Падтрымаем яго зараз — ён падтрымае нас у цяжкую хвіліну, А вы бачыце: вакол нас змыкаецца кола хрысціянства. Ды і ўнутры: уся ўсходняя частка княства паддалася гэтай заразе, хаця і гвалціў сын рабыні князёўну Рагнеду перад бацькам і братамі! I што ж? Хіба адпомсцілі палачане так, як гэта належала б воям? Хіба не здрыганулася рука ў Рагнеды? Яна ўрэшце сама стала рабыняй, прыняўшы схіму ў Ізяслаўлі!
— Што згадваць старыя часы! — падняўся з месца Лойка. — Страшнейшае тое, што мы — мы, хто ведае\ — прыйдзем да апаганенага чарвямі цела — былога сасуда святла і высокай сілы. He вам казаць пра тое, што, спальваючы цела, мы дапамагаем вызваліць з цямніцы полымя духа, які павінен падняцца ў Сваргу! I як я ўздыму там, ля апаганенай зямлі, брэцьяніцу, як буду вітаць дух, які, можа, усё яшчэ не можа выбрацца з тае цямніцы, ажно пакуль яна не згніе да костак?
Усе доўга маўчалі. Пасля падняўся адзін з вешчых старцаў імем Вецср. Быў некалі вялікім празарліўцам, ды даўно зацьменіўся спакусамі жыцця і каханнем да простай жанчыны, з якою прыжыў сына. Нара, якая даведалася пра тое выпадкова, не толькі захавала таямніцу, але і вылечыла сына ад цяжкай хваробы. За тое старац быў бязмерна ўдзячны ёй і падтрымліваў, дзе і як мог. Востры розум дапамагаў яму захоўваць сваё высокае становішча, і ягоныя парады слухалі заўсёды з пашанай.
— Мы можам выклікаць там новы агонь* і такім чынам не будзем апаганеныя, — прапанаваў ён.
Шэлест прайшоў па прысутных. Выклікаць на кавалку свяшчэннага ясеню альбо вярбы новы агонь каля магілы вялікай княгіні, як вышмароўвалі яго свярдзёлкам каля магіл высокіх духам старцаў, каб людзі пасля неслі той агонь да сябе ў хаты, значыла паказаць князю высокую пашану да ягонай жонкі, і разам з тым ачысціць сябе ад непажаданага абраду. Гэта быў добры выхад, і ўсе згадзіліся з тым.
У той жа вечар, сабраўшыся ўтраіх у капішчы Перуна, вырашылі Бурыла, Нара і Вецср упершыню паказаць вялікаму князю Дзівейну. Цяпер было гэта надта няпроста: Лойка і яго маленне моцна сапсавалі ім задуму. Бо, хаця і не знайшліся смарагды ў Дзівейны, усё ж цьмянае падазрэнне вісела над ёю, а значыць, і над ейнай сястрой. I ўсё ж трэба было працягваць — назад шляхоў ужо не было...
...I цяпер, калі маленне завяршалася, збоку ад магілы вешчы старац Ар з нашытай на белым плашчы знакам Сваргі — рагатым чатырохкутнікам сонцазвароту — стаў шморгаць ясеневым цурбалкам па палене сухой вярбы, якое моцна трымалі з аднаго боку хлопчык у белай кашулі, а з другога — дзяўчына ў празрыстым покрыве, які закрываў ейны твар. Тое, што гэта была маладая дзяўчы-
на, выдавалі яе рукі — тонкія, белыя, далікатныя. Народ, што тоўпіўся ля храма, спачатку не звяртаў увагі на старца і яго памагатых. Але паступова агульная ўвага засяродзілася як на Бурыле, так і на старцы, які раўнамерна рухаў сваім цурбалкам па палене. Спіна яго ўзмокла, цёмныя пляміны распаўзаліся па кашулі. Бурамір паскараў чытанне, і ў рытм яму рухаўся цурбалак.
Толькі Нара магла заўважыць, што вопытны Бурыла доўжыў маленне якраз да той хвіліны, калі з-пад рук Ара ўпершыню паказаўся нясмелы сіняваты, амаль нябачны ў дзённым святле матылёк агню. Натоўп ахнуў хлопчыкпамагаты імгненна падкінуў да матылька пук сухіх сцяблінак, а памочніца старца схапіла сваімі далікатнымі пальцамі палову таго пучка і кінула сабе ў чашу, дзе ляжала загадзя падрыхтаваная спажыва для агню, ад чаго ён успыхнуў ярка і весела. Яна адкінула пакрывала, і вакол раздаўся яшчэ адзін агульны ўздых: гэта была Дзівейна, пра якую віленцы і гаварылі, і слухалі на працягу апошніх тыдняў ці не болей, чым пра самога вялікага князя.
3 новым, толькі што народжаным агнём у руках яна пайшла проста да яго, і ўсім здалося — дзяўчына не рухаецца, а плыве ў паветры. Цёмныя хмары пераддожжа надалі агню ў ейных руках асаблівую значнасць: яго чырвоныя пасмачкі здаваліся большымі, а твар Дзівейны — таемным і велічным.
— Вазьмі, вялікі гасудар, гэты чысты і святы агонь, няхай затуліць ён цябе ад чорнай сілы і немачы, — сказала яна рытуальныя словы, і вочы яе — светлыя, з чорнымі доўгімі вейкамі, сустрэліся з зеленаватымі, ледзь пачырванелымі на рэзкім ветры вачыма Альгерда. Гук ейнага голасу як абарваў у ім нейкую струну, сэрца вухнула і застыла, пасля забілася шалёна, быццам хацела выскачыць з грудзей.
Захоплены знянацку, ён адразу, усёй істотай, спасціг тое, пра што не раз чуў як пра выраз, якому не надаюць асаблівага значэння: «увайшла ў душу».
Ды яна не проста ўвайшла — уляцела. Уся, дашчэнту — высокая, гнуткая, з белым лілейным тварам, з румянкам на шчоках і чорнымі прамымі брывамі, з выразнымі, як намаляванымі, вуснамі і гэтым сваім нявінным выразам вачэй, адначасна наіўных і мудрых. Уляцела і, нібы заняўшы належнае ёй месца, тут жа ўладкавалася там, у ім, і нават скруцілася ў клубочак, як котка ці... змяя?
Пасля, калі ён узгадваў гэты момант, спасціг, што не толькі голас, які абарваў нешта ў душы, і агонь, які яна несла, паслужылі задумс: яны дашчэнту спапялілі нешта ўнутры яго, — можа, гэта была абярожная сцяна, што ёсць у кожнага чалавека, а можа, гэта было гало ўлады, што абкружае толькі гаспадара краіны. Іначай чаму ж, прыняўшы агонь, не мог адвесці позірку? He памятаў, як падхапіў чашу нехта з прыдворных, як сам ён падзякаваў дзяўчыне і ўзняў брэцьяніцу з хмельным пітвом, каб памянуць нябожчыцу жонку.
I ўвесь той дзень ён быў як апоены нечым: яна, толькі яна стаяла перад ім — цнатліва-белая, як яблыня ў квецені. Недзе па баках ад яе хаваліся позіркі, якія ён заўважыў і схаваў глыбока ў памяці: затоена-зласлівы Бурылы і радасна-дзёрзкі Нары. А яшчэ — чамусьці разгублены — ваяводы.
Ваявода сапраўды разгубіўся: вялікае ўражанне ад Дзівейны, стаўленніцы жрацоў, было ў Альгерда настолькі відавочным, што гэта магло скончыцца для яго самога кепска. Ён раскрыў клубок змовы, але пра гэта ведалі толькі тры чалавекі. Калі ж вялікі князь, зачараваны дзяўчынай, раскрые ёй таямніцу, яго, ваяводу, можна толькі пашкадаваць. Ён знікне ці то ў водах Вяллі, ці то ў страш-
ных сховішчах храмаў, і ніхто ніколі не даведаецца пра яго...
Такое ж адчуванне было і ў вознага Сухты. Гэта ён ставіў бяссонную варту ля камяніцы Дзівейны і ля храма багіні Лялі. Ён падкупляў прыслугу і там, і там. I як толькі штосьці стане вядома гэтай прыўкрасна-страшнай у сваёй нялюдскай гожасці дзеўцы — яго, менавіта яго абяруць чарговай ахвярай, якую трэба аддаць багам, каб яны не гневаліся на вільнянаў. Гарэць яму тады на святым вогнішчы, з вырваным языком, каб не выкрыкнуў у апошнюю хвіліну якую-небудзь таямніцу, якую ведаюць толькі яны, сапраўдныя гаспадары Вільні! Возны не быў прыхільнікам хрысціян, але паступова агіднымі рабіліся яму оргіі ў багіні кахання, а таксама тое, што высокія баярыязычнікі мелі па некалькі жонак і мноства наложніц. Ён любіў сваю жонку і не хацеў болын нікога, нават у купальскую ноч. Цяпер яму заставалася адно — служыць вялікаму князю, і малады чалавек за гэтыя тыдні паступова прыходзіў да высновы, што гаспадар у краі павінен быць адзін. Тое, што калісьці вялікі Гедзімін і жрацы былі заадно, цяпер мянялася. Альгерд іншы, і іншыя цяпер стасункі паміж уладай і багамі.
Альгерд адчуў і іхнія настроі, і тых, хто радаваўся яго мораку: Мікша там, далёка ад магілы, глядзеў на яго змрочна і з надзеяй. Князь ведаў і адчуваў Мікшаву, а разам з ім і многіх іншых надзею: а можа, усё вернецца на ранейшы кон? Калі замест хрысціянкі Марыі вялікай княгіняй стане не прышлая, не заморская, а свая?
Але гэта ўсё асэнсаваў ён пасля.
А цяпер ледзь вытрымаў гаспадар заканчэнне малення, а пасля і паніхіду ў хрысціянскім храме. Змушаны быў загадаць Нестару скараціць яе. Плылі ў ягоных вачах свсчкі, жоўтымі плямамі клаліся на маёлікавую падлогу. Твар Марыі, калі спрабаваў яго ўявіць, таксама струменіў-
ся і мяняўся да непазнавальнасці, а замест яго ўсплываў іншы — яе, Дзівейны! Вогнішча чыстага, толькі што створанага агню клалася на яе аблічча, яно трапятала, свяцілася. Льняная сукня вымалёўвала абрысы прыўкраснага цела...
Так доўжылася тры дні. Ён не выходзіў са сваёй лажніцы, толькі піў ваду і адвар карэнняў дзівасілу, як пасля моцнай атруты. Паслоў прымаў за яго ваявода Гаштольд.
Альгерд дакараў сябе: выходзіць, жрацы мацнейшыя за яго, вялікага князя! Ён зноў і зноў уяўляў сабе велізарнае свяцілішча Перуна: дзесяціметровыя сцены, трохпавярховая цагляная будыніна, каля якой, пад неймаверна старадаўнім дубам, стаяла медная постаць вярхоўнага бога, чые маланкі забівалі непакорных. Дваццаць прыступкаў, што вялі да алтара, мелі выявы месяца ва ўсіх яго квадрах, па іх можна было прадугледзець зацьменні на сотні гадоў наперад. Гэтак жа можна было і прадбачыць будучае кожнага, — але жрацы ўжо не маглі адолець старадаўняй навукі, як тое рабілі іхнія папярэднікі для знатных людзей Вільні, не кажучы ўжо аб простай чадзі. Можа, таму, што рабіліся ўсё больш цяжкімі для падарожжаў у нязнаны свет, там, дзе ўсе рэчы, падзеі і думкі знаходзяцца ўсе разам, не раздзеленыя ні часам, ні лёсамі.
Выходзіць, будучае існавала, але як угадаць яго нават на некалькі крокаў наперад?
Вялікі князь таксама не ведаў свайго будучага. Адно ён вызначыў цвёрда: ніколі, ніколі не возьме ў жонкі Дзівейну. I нават не таму, што за ёю стаялі Бурыла, Нара і вешчыя старцы, а яны, хаця яшчэ моцныя, усё ж адыходзілі, як адыходзіць час язычніцтва
Дзівейна — гэта смерць вялікай княгіні Марыі, гэта здрада і морак. Гэта жаночая сіла, якая накіравана не на стварэнне і святло, а на захоп і валадаранне. 3-за гэтай сілы давялося ў пракаветныя часы вырываць уладу з рук
Жанчыны і ўтаймоўваць яе сілай. Аднак, як помсцячы за тое, яна часам вырываецца з усіх путаў і авалодвае мужчынам. Варта яму толькі аднойчы саступіць.
Яму ж на тыя гады, што засталіся, патрэбна спадарожніца. I апроч таго саюзніца. За ёю павінен стаяць нейчы меч, войска, сіла, якая дапаможа яму ў цяжкі час.
Такой сілай маглі б быць цверычы. Ён не раз дапамагаў ім у барацьбе з маскавітамі. Разам яны маглі б выстаяць і перад маскавітамі, і перад крыжакамі. Тыя лезлі ў край, як клапы: тачыліся ў кожную шчыліну, шукалі кожную зачэпку. Зноў і зноў звярталіся да Папы, да іншых гасудароў, схіляючы іх на свой бок. I ўсё дзеля таго, каб захапіць чарговы кавалак зямлі, пашырыць свае ўладанні. Ім усё мала. Кажуць, іхні замак у Мальбарку расце ледзь не да неба. Вялікі магістр, калі адчыняе акно, утыкаецца ў аблокі. Вядома, гэта росказні, але лазутчыкі сапраўды расказвалі пра гэтую цвержу крыжакоў цуды. Казалі пра добра прадуманую сістэму пропуску, пры якой у замак не мог пралезці нават пацук, пра сістэму абпаленых гліняных трубак, што гнала з падполу цяпло ажно на самую вышыню цвержы, пра тое, што абведзены ракой замак супрацьстаіць любой хваробе, што прыносяць вецер і непагадзь. Яму, Альгерду, пакуль што такое недаступна. Замак у Вільні нашмат бяднейшы, чым у Мальбарку, бо абапіраецца князь толькі на сваю зямлю ды на тое, што назбіраў і назапасіў ягоны бацька, вялікі Гедзімін.
Раніцай чацвёртага дня да яго папрасіўся Нестар. Альгерд прыняў яго з неахвотай. Отрака, што перадаў просьбу, выкінуў з лажніцы, толькі праз паўгадзіны паклікаў яго зноў і загадаў прывесці святара ў малую тронную залу. Адчуваў перад ім няёмкасць — шанаванне саракавін пасля смерці Марыі прайшло больш урачыста па язычніцкім, а не хрысціянскім абрадзе. Здагадваўся, што ўжо ўсе паслы адпісалі ў свае краіны тое, што пры двары Альгерда
існуе вялікая згода паміж князем і язычніцкімі жрацамі, — а гэта ўзмацняла пазіцыі крыжакоў і Масквы, Цвер жа, як і Ноўгарад з Псковам, тым былі прыніжаны. Прыніжаны быў і Нестар, — усе ведаюць, што хрысціянскаму храму аддаў вялікі князь куды меней часу, чым жрацам.
Таму сустрэў Нестара насцярожана, загадзя рыхтуючыся да спрэчкі і доказаў сваёй праўды. Аднак святар не стаў узгадваць пра саракавіны. Сказаў адразу, як толькі блаславіў князя:
— Адпусці, мой сын, з цямніцы Антонія.
— Гэта каго? — не адразу зразумеў Альгерд. Ён не цярпеў, калі святар называў яго сынам, і той казаў так вельмі рэдка, калі быў настроены рашуча і гатовы быў спрачацца з князем да апошняга,
— Кумца, — патлумачыў Нестар. — Ён пакутуе толькі затое, што хрысціянін. Гэта несправядліва. У Вільні шмат купцоў заходняга хрысціянства, яны маюць свае храмы. I ўсходняга абраду таксама. Цверычы, якія сюды пастаянна прыязджаюць, таксама ўжо спадобіліся ісціннай веры. А хлопец у дадатак і твой былы прыдворны. Няўжо ты не шкадуеш маладое жыццё? Я дзень і ноч малюся дзеля таго, каб змякчыць тваё сэрца.
— Але ж ты колькі разоў ужо прасіў за Кумца, і я табе адмаўляў. Дык як ты асмельваешся малаціць дзесяты раз адно і тое ж?!
— He злуйся, вялікі князь. На гэты раз ёсць і змены. Цябе прыйдуць прасіць за Няжылу. 1 ты яго адпусціш. Хаця ён злодзей і ўкраў смарагды.
— Якія змены?
Твар Дзівейны плыў перад Альгердам, і не было сіл адмовіцца ад яго. Князь паматляў галавой.
— Няжыла адмовіўся ад хрысціянства, якое спавядае ягоны брат. Жрацы прыйдуць да цябе з просьбай зноў узяць
падчапіага да цябе на службу. Розгалас аб гэтым ужо ідзе па Вільні.
I дадаў з горыччу:
— Бурыла ўжо абвясціў, што Пярун і Вялес даруюць адступленне ад ісціннай веры. Кажуць, гэта адбылося па маленню гэтай... дзяўчыны, якая падносіла табе агонь.
— А пры чым тут дзяўчына?
— Яны ўсё робяць, каб паказаць, што могуць дамагчыся болей, чым хрысціяне. Каб проціпаставіць свае дзівосы ісціннаму Богу. I таму мне так цяжка змагацца з гэтай цемрай.
Альгерд раздумваў. Вярнуць Няжылу ў замак? Сапраўды, ніхто не даказаў, кім жа ўкрадзеныя смарагды. Ніхто не ведае ісціны, і ці не здзівяцца людзі, чаму ўвогуле застаўся жывым такі страшны злачынца? I ён дакараў сябе, што адклаў рашэнне аб лёсе гэтага хлопца. Трэба было ўсё ж пакараць яго. Тады не давялося б зноў гуляць па правілах жрацоў, а не паводле сваіх меркаванняў...
У пакой нячутна сунуўся бледны отрак, ён чакаў, пакуль вялікі князь зверне на яго ўвагу, і толькі пасля дазваляльнага знаку прашаптаў:
— Да гаспадара просіцца вялікі жрэц Перуна Бурыла.
— Ну што я казаў? — падняўся з крэсла святар.
— Я пакуль што не дазволіў табе ісці, — сурова мовіў Альгерд.
-— Ты забыўся: я не твой слуга, княжа.
— Але ты прыйшоў да мяне з просьбай.
— He дзеля сябе. Дзеля літасці і святла для юнака, якому адкрылася ісціна.
— Наконт ісціны мы шмат з табой спрачаліся яшчэ ў раннія гады. Я памятаю, якім ты быў у Віцьбеску. Ты цяпер стаў куды больш згаворлівым, Нестар, але і зараз ты не хочаш разумець, што я не магу рабіць так, як загадвае мне сэрца. Я — гаспадар княства!
— Гэта значыць, што ты не адпусціш Антонія? Але адпусціш злодзея, які ўкраў каштоўную рэч, толькі таму, што аб гэтым будуць прасіць жрацы?
— Ён не злодзей, — глуха адказаў Альгерд. — Ты, ойча, многага не ведаеш. Таму — не асуджай мяне. Ідзі з мірам. Я не выканаю тваёй просьбы, колькі б ты яе ні паўтараў
— Я таксама жадаю табе міру. Але яго няма ў тваёй душы. Што ж, я заўсёды гатовы дапамагчы табе, толькі пакліч.
— У мяне няма патрэбы клікаць цябе. Пакуль што.
— Я паўтару табе, княжа, безліч разоў: калі табе патрэбна будзе дапамога, я ўсё роўна прыйду да цябе.
— Ты, выходзіць, на мяне, як сапраўдны хрысціянін, не крыўдзішся, хаця я і адмовіў табе, ойча?
— Я — толькі служка Госпада. Гэта яму ты адмовіў сёння. Памятай пра гэта, вялікі гаспадар...
ПАГАДНЕННЕ
Высокі, як заўсёды чыста паголены Бурыла ледзь не даставаў галавой вышыні дзвярэй. Альгерд пайшоў яму насустрач, але не схіліўся перад вялікім жрацом, як бывала гэта раней, і госць адзначыў тое з прыкрасцю, але не паказаў сваіх пачуццяў.
— Заўсёды рады вітаць вярхоўнага жраца вялікага Перуна.
У голасе вялікага князя было ледзь улоўнае здзіўленне — роўна настолькі, каб прымусіць нечаканага наведвальніка адчуць няёмкасць ад таго, што прыехаў знянацку. Але той не варухнуў і брывом. Агледзеў залю, дзе не быў з таго дня, як вялікі князь рабіў тут свой першы прыём для жрацоў усіх язычніцкіх капішчаў Вільні — першы пасля яе гвалтоўнага захопу і ўцёкаў пастаўленага Гедзімінам на сталец Яўнута. 3 таго часу гаспадар княства час-
та мусіў ісці да жрацоў, прыносячы багам багатыя і пышныя ахвяры, гадзінамі прастойваючы ў час вялікіх маленняў перад іхнімі выявамі.
— Тут не было гэтых... тканак, — з цікаўнасцю ўгледзеўся жрэц у сцены.
Сапраўды — вялікія тканыя шпалеры з кветкамі і падобныя на шары пладамі на зеленавата-шэрым фоне зусім нядаўна падарылі Альгерду паслы Папы. Ярка-аранжавыя нетутэйшыя плады рабілі залю не гэткай змрочнай, як заўсёды. Зброя, што вісела на сценах і раней, адзіная ўпрыгожвала сцены, цяпер нібы страціла свой ваяўнічы і злавесны выгляд і мякка адблісквала ў промнях няяркага, яшчэ слабога сонца. Трашчалі дровы ў вялікім каміне, абкладзеным зялёнымі кафлянымі пліткамі, на якіх карычнева выдзяляўся трызубец — сямейны знак Гедзіміна.
Бурыла сеў на крэсла, пачціва падстаўленае яму служкам, расшпіліў аплікі багата аздобленага залатымі шнурамі суконнага каптана, з-пад якога паказаўся вялікі залаты медальён-змеявік, і строга зірнуў на князя.
— Пакаранне зламыснікаў заўсёды прымушае простую чадзь схіляцца перад уладай і пачціва прымаць усе законы, якія мы даём людзям дзеля іхняй жа карысці, — сказаў ён, выдзяляючы кожнае слова.
— Пра каго ты гаворыш, вялікі жрэц?
— Пра любога, хто не выказвае пакоры багам.
— Але ж не дзеля таго, каб я пачуў тое, што добра ведаю, ты ўспароў мяне з ложка? Нешта здарылася, аб чым мне не сказалі?
— Табе і не маглі гэтага сказаць: толькі сёння ў капішча прыйшла вестка аб тым, што бяглянка, якая адмовілася служыць багам, жыве сабе ў Нямеччыне і не збіраецца вяртацца.
— Ты гаворыш пра Уну, дачку пасла Леся, якая знікла колькі месяцаў таму? Адшукаў яе брат?
— Думаю, што гэты нягоднік сам дапамог ёй уцячы, хаця хлусліва прыкідваўся, што для яго гэта таксама вялікая навіна.
-— Мне якраз здаецца, што Круглец — шчыры і добры хлопец. Калі ён так гаворыць, значыць, сапраўды не ведае, дзе ягоная сястра.
— Гаспадар, ты можаш яго праверыць: няхай ён сам прывязе сястру ў Вільню.
Альгерд раздумліва глядзеў на Бурылу.
— Але яна — знатная баярыня. Нягожа цягнуць яе сілком, як цёлку на вяроўцы. Бачыш, як не хоча яна служыць Перуну. А ты, помніцца, казаў, што дзяўчына толькі і марыць аб тваім храме... Што ж — ёсць сотні іншых, выберыце сабе. 3 Лесем мы сябравалі. Ён шмат зрабіў для княства і для майго бацькі Гедзіміна, і я не хацеў бы...
— Вялікі гаспадар! — перабіў яго жрэц. — Калі не будуць слухацца багоў знатныя баяры — не стане таго рабіць і простая чадзь. Трэба добра пакараць зламысніцу — нягледзячы ні на заслугі бацькі, ні на знатнасць ейнага роду. Як жа ты хочаш, каб у нашым княстве быў парадак, калі людзі не будуць ведаць цяжару сваіх абавязкаў і несці іх, як належыць!
У голасе Бурылы Альгерд злавіў нязвыклую для таго гарачнасць і насцярожыўся. Але не паказаў таго. Наадварот, спытаўся як бы між іншым:
— А дзе жыве Уна?
Бурыла махнуў рукой, нібы падкрэсліваючы тым, што гэта дробязь.
— Калі гэты мудрэц паедзе, мы яму скажам, дзе яна. 1 дадзім двух жрацоў, каб яны... дапамагалі.
— Але пакуль ты скажы гэта мне, — сцішана прамовіў князь. Ён адчуваў размову, як гульню ў варцобы альбо паядынак на дзідах. Праціўнікі ходзяць адзін вакол друго-
га, шукаюць слабое месца, каб пасля сабраць усе сілы і перамагчы.
— Яна ў Гейдэльбергу, — спакойна мовіў Бурыла, толькі на імгненне зялёным выбліснулі яго вочы.
— Яна што, купіла там дом? Ці здымае жытло?
— Ці не збіраешся ты, вялікі князь, сам паехаць за ёю? — з усмешкай паглядзеў на яго жрэц.
— Я не хацеў бы, каб за ёю паехаў ты, — таксама нібыта жартуючы, усміхнуўся і Альгерд. — Тут столькі ўсялякіх спраў, як жа мне спраўляцца без цябе?
— Якраз я і хачу пагаварыць пра справы, — Бурыла адразу перайшоў на заклапочаны тон, паказваючы, што ўсё, аб чым яны тут толькі што гаварылі, было не самым значным.
— Кажы. Пра што ты?
— Пра тваю жаніцьбу, княжа, — цвёрда гледзячы ў вочы Альгерду, адсек вярхоўны жрэц.
— Гэтым займаюцца паны-рада. Ды і не час: усяго сорак сем дзён прайшло, як княгіня памерла.
— Гэтыя звычаі ўвялі хрысціяне. Нашыя ж гавораць пра тое, што адразу пасля трызны, калі праводзілі душу ў Ірый, кожны зноў можа выбіраць сабе спадарожніцу жыцця. Яшчэ раней жонкі абавязкова ішлі ўслед за мужам, але ўжо Гедзімін пакінуў зямны свет без гаспадыні. Думаю, душы яго там няўтульна. Але так захацелі вы, ягоныя сыны, і мы, жрацы, праявілі слабасць.
— I каго ж вы, жрацы, мне знайшлі? Ці яшчэ шукаеце?
Альгерд казаў гэта проста, як быццам гаворка была для яго сапраўды новаю. Бурыла страсянуўся:
— Ты не раз чуў пра гэта!
— I ўсё ж скажы яшчэ раз.
— Я кажу пра сястру вялікай жрыцы Нары Дзівейну!
— I зноў жа: я не раз адказваў табе. На гэта не пойдуць паны-рада. Жонка павінна прыносіць дзяржаве землі, багацце, сувязі з саюзнікамі.
— Гарачае пачуццё — гэта таксама скарб. Нашы продкі аб тым ведалі і карысталіся гэтым. Усё занядбанне на зямлі ідзе ад таго, што сталі думаць, як выгадней. А трэба кіравацца запаветамі любові і святла.
...Калі б гэта казаў Лойка! Лойку Альгерд верыў і, гаворачы з ім, скрушна думаў аб тым жа. А яшчэ аб тым, што ён, гаспадар княства, не можа кіравацца пачуццямі, нават калі б хацеў, а мусіць рабіць тое, што робіць увесь свет: наступае, абараняецца, захоплівае, захоўвае і прымнажае — землі, багацце, скарбы, якімі купляецца ўсё наўкол. He, не ўсё, — паправіў ён сам сябе. — Але тое, што не купляецца, і не цэніцца ў свеце...
Бурыла сам рабіў гэтак жа: цікаваў, дзе лаўчэй можна дабіцца свайго. Купляў, калі трэба было. Загадваў, але калі не мог дамагчыся свайго сілай, то ўпрошваў, угаворваў, але і быў да супраціўнікаў бязлітасным.
— Згодны з табою. Але менавіта за гарачае пачуццё да новага бога і сядзіць у цямніцы мой лоўчы Кумец. Ягоны брат Няжыла яшчэ не апраўданы.
— Гэта іншае. Няжыла пакаяўся ва ўсім, і таму я прашу выпусціць яго на свабоду.
— Ты не просіш за другога?
— Ён страшэнны злачынца, бо грашыць супраць багоў У яго гарачае не пачуццё, а духоўнае асляпленне, і гэта тым болей небяспечна. Але...
Бурыла спыніўся, нібы захрасла ў горле. Абяцанне, якое ён гатовы даць, не ўзгоднена са жрацамі. Ды што рабіць з нязломкам-князем?! I ён дакаўтнуў словы:
— Жрацы, калі ты так хочаш, нават даруюць яму грахі — у дзень твайго вяселля. Ён наўрад ці адмовіцца ад свайго хрысціянства, але мы ведаем, як ты яго любіш, і нешта прыдумаем...
— Я не настойваю, гаспадар. Мы так цябе любім, што не хочам брацца з табой у сутонкі...
Бурыла усё ж падлавіў яго на агаворцы «сёння». Значыць, размова не скончана. Князь не адцураецца Дзівейны, тым супрацьпаставіўшы сябе жрацам!
Альгерд пабачыў, як задаволена бліснулі зялёныя вочы на твары жраца. Каторы раз супакоіў сябе: «Мне конча трэба выйграць час, каб пасля ставіць свае ўмовы ім. Колькі ж мне яшчэ працягваць гэтую гульню?»
Бурыла ўстаў, тым паказваючы, што ён задаволены размоваю. Але ўсё ж напомніў:
— Загадай, гасудар, выпусціць з вязніцы Няжылу. Як бы добра было, каб ты ўзяў яго назад у замак. Гэта быў бы знак тваёй бязмернай літасці да ўсіх адшчапенцаў.
—; Зламаны, ён вам ужо не страшны? Добра, я вярну яго ў замак.
— Я рады, што мы паразумеліся, вялікі князь, — Бурыла падняў руку над галавою Альгерда, і таму, хоць і міжволі, давялося схіліць яе перад жрацом Перуна...
СЁСТРЫ
Свяцілішча багіні Лады поўнілася ажыўленым адданым людам і ў гэты пахмурны сакавіцкі дзень. Вялікая жрыца са сваёй святліцы зверху, праз патаемныя адтуліны ў сцяне, назірала за рэдкімі мужчынскімі постацямі сярод стракатага натоўпу жанчын. А тыя то клалі вянкі і прынашэнні перад алтаром багіні, то ўкленчвалі перад ёю, рассцілаючыся па падлозе, то стаялі на каленях, закрыўшы твары рукамі, дасылаючы Ладзе свае просьбы і самыя патаемныя жаданні.
Абедзве сястры адпачывалі. Зірні хто зверху на святліцу, дзе яны сядзелі, параўнаў бы яе з прыгожай клеткай, дзе ўладкаваліся дзівосныя птушкі: чырвоная прасторная сукня Нары і лазуровы каптан Дзівейны, залатыя і срэбныя бранзалеты, колты, абручыкі надавалі абедзвюм жан-
чынам падабенства з яркімі заморскімі шчабятуннямі. I святліца адпавядала таму высокаму становішчу ў Вільні, якое займала вялікая жрыца: сцены былі абцягнуты светла-жоўтым атласам, на бялюткім абрусе месцілася чарнёнага срэбра амфара з пахкім грэчаскім віном і такія ж кубкі. На круглай пукатай тарэле грувасціліся крутабокія чырвоныя яблыкі. У куце дымілася празрыстым духмяным дымам пазалочаная курыльніца. Сёстры ледзь не грузнулі ў мностве маленькіх падушак, а ногі ў мяккіх поршніках паклалі на ніжнюю вузкую лаву, усцеленую белай аўчынай. Адтуліны ў сцяне маскаваліся пад узоры, выкладзеныя алавастрам. Нара паказала на чорнавалосую, у пышным вяночку дзяўчыну, што стаяла на каленях:
— Каханка майго дзядзькі Нарбута. Прыходзіць штодзень вось ужо месяц, і дзядзька па маёй просьбе зрэдзь, пасля кожнага ейнага малення, сустракаецца з ёю. У кожнай з іх плача сэрца, — сказала яна і пагладзіла па плячы Дзівейну.
— Сюды цягнуцца пераважна жанчыны. Учора жаданыя для мужчыны, сёння яны робяцца для яго звыклымі, а паслязаўтра — надаеднымі, і ён жадае іншую жонку альбо наложніцу.
— Хрысціянства тое забараняе, — адгукнулася Дзівейна.
— Хрысціянства выгаднае жанчыне, бо сужонак вымушаны браць яе на ўсё жыццё. Але ж... гаспадар сённяшняга жыцця мужчына, і таму якраз ён — галоўная апора нашага храма. Як ваўку патрэбна спажыва, так і мужчыне — свежаніна, жаночае цела. А значыць, колькасць няшчасных не паменшыцца, і яны будуць вечна хадзіць у наш храм!
— Калі вялікі князь не ажэніцца са мною ў царкве, a проста тройчы абвядзе вакол свяшчэннага дуба, то я таксама магу яму хутка надакучыць, — усміхнулася Дзівейна.
— Гэтага не дапусцім мы. Ён павінен паказаць усяму свету, што шануе старых багоў. Што ягоная краіна не стане хрысціянскай. А што да надакучнасці... Хочаш, я раскажу табе пра разумную жонку? Яна жыла недзе там, на ўсходзе, сярод касавокіх народаў. I муж яе, уладыка краіны, пакахаў маладзенькую прыгажуню і ўзяў яе ў дом. Тады жонка пасябравала з прышлай і стала дагаджаць ёй, як толькі магла. Што тая ні пажадае — яна ёй дорыць і ўсялякзадобрывае... Калі прагэта даведаўся муж, ён надта ўхваліў сваю жонку: «Такімі паводзінамі яна паказвае, што падпарадкоўваецца майму жаданню і паважае ix!» I вось, калі абедзве жанчыны так пасябравалі, што, здаецца, не маглі жыць адна без адной, маладая папрасіла парады, як ёй сябе паводзіць, каб каханне ўладыкі да яе было яшчэ мацнейшым. I тады старая жонка сказала: «У табе ўсё яму падабаецца, апроч носа. Ты прыкрывай нос хусткай альбо наміткай, і ўсё будзе добра». Праз нейкі час уладыка запытаўся ў сваёй старой жонкі, чаму маладая ўвесь час прыкрывае нос. «Ах, навошта табе гэта!» — закапрызіла жанчына. Калі ж той пачаў настойваць, нехаця прызналася: «Яна такая добрая, што даверыла мне страшную таямніцу, якую я расказваю табе толькі таму, што не магу адмовіць табе, усемагутнаму». — «Дык што там з ёю?» — дапытваўся цар. «Злітуйся! Яна не пераносіць твайго паху». — «Ах вось як! Яна не пераносіць майго паху! — зароў абражаны мужчына. — У такім разе адрэзаць ёй нос, і зараз жа!»
I маладой дурніцы тут жа адрэзалі нос...
Дзівейна адкінулася на крэсла, паглядзела на Нару, і абедзве жанчыны ад душы рассмяяліся.
— 3 такою дарадчыцай, як ты, я не баюся ніякіх памылак, — сказала малодшая сястра.
— 1 добра. Вер мне, і ўсё будзе па-нашаму, — прамурлыкала вялікая жрыца. — На наш век яшчэ хопіць уся-
го — і багацця, і багоў, а там... там, у будучым, усё яшчэ можа змяніцца. Ды мы зможам глядзець на ўсё гэта здаля, з Ірыю, і будзем там гэтак жа, як зараз, смяяцца... А пакуль — стань вялікай княгіняй, і хай табе дапаможа абярэжніца кахання!
— А што, калі яна, наадварот, мне... адпомсціць? — сцішана запыталася дзяўчына. — Я не кахаю Альгерда, больш таго — баюся яго.
— Пра гэта не думай! — амаль прыкрыкнула на яе сястра. — Гэта справа жрацоў Я прымушу князя, каб ён заўсёды хацеў цябе, і каб таго юру было даволі для абодвух!
Наступіла маўчанне. Дзівейна глядзела ўніз на жанчын, якія раскладалі свае няхітрыя падарункі перад выявай багіні Лады, і аб нечым думала, нахмурыўшы бровы.
— Я веру табе, сястра. Але і табе не заўсёды ўсё ўдаецца. Той малады прыдворны, які табе падабаўся... не застаўся з табою, калі ты таго захацела...
— I дзе ён цяпер? — адрывіста адказала жрыца. — У цямніцы, дзе яго грызуць пацукі і сырасць выядае гарачыню крыві... Ён неўзабаве стане кастратам... Нават калі застанецца жывым, ніколі не зможа больш любіць жанчыну так, як таго патрабуюць багі...
— Затое я чула, што пад ягонае вакенца збіраюцца людзі і слухаюць яго словы так, як не слухаюць многіх жрацоў...
— Ты гэта чула? Сапраўды?
Нара ўскочыла, скінуўшы пульхную аксамітавую падушку, на якой сядзела. Сказала заклапочана:
— Трэба будзе сказаць пра тое Бурылу.
I, пацягнуўшы носам, раптам перамяніла тэму:
— Нехта з гэтых няшчасных прынёс у свяцілішча выдатную медавуху. Для Лады яна не патрэбная, а нам... Апошнім часам у мяне нешта стыне кроў, так што не шкодзіць трохі сагрэцца. Як ты, вялікая княгіня?
— He суроч, сястра! — апасліва прашаптала Дзівейна. — Нешта неспакойна ў мяне на сэрцы. Пакуль не стану валадаркай... — I з раптоўнай гарачнасцю амаль крыкнула: — Каб не ты, не вы ўсе... я ляжала б у абдымках Бусла, аднаго з Ашвінаў, і кахала б яго! У яго гладкая скура і магутныя рукі, і я марыла аб Конскім тыдні*, каб аддацца яму!
— Стань валадаркай, і ў маім храме цябе праз які год абдыме Бусел і ніводная душа пра тое не даведаецца.
— А пасля я пайду на ложа старога! I буду хлусіць яму!
— Дзіця! Ты яшчэ не спазнала, як салодка млець ад таго, што ты валадарыш над мужчынам, і не над адным. Што ты належыш толькі сабе і сваёй прыхамаці... Сваёй, а не ягонай! О, я хацела б быць валадаркай княства! Ды Кон* не даў мне і ценю такога шанца. Дык — смялей наперад!
— Альгерда я баюся. Ён усё бачыць...
— He ўсё. Мы яго перахітрым. Калі ты будзеш цвёрдай і пакуль што забудзешся на ўсіх Буслоў, разам узятых.
— Пакуль што, сястра? Але пасля... хай і праз год...
— Абяцаю! А пакуль будзем піць медавуху і грэць кроў. Холадна мне нешта...
ВЯНАННЕ 3 ВЯЗНІЦЫ
Калі ён караскаўся па брукаванцы, што крута ўздымалася да замка, у ягоных вушах гучаў голас брата. Калі ў глыбокіх падземных сховішчах, высака ўзняўшы вогненны смаляк, пералічваў глякі з медавухай і аплеценыя павуціннем бочкі з віном, у яго вачах паўставаў брат. Брат прыходзіў па начах, калі Няжыла спаў, а душа яго блукала па тым свеце.
He па гэтым.
Бо гэты свет, пасля таго як яго выпусцілі з цямніцы, ператварыўся ў нейкі іншы, нязвыклы і чужы.
У ім не было шмат чаго са звыклага і роднага.
Найперш — Рэчыцы.
Некалі вёрткая і гнуткая, як плотка, дзяўчына стала вялай і ціхай, яна пазнавала толькі бацькоў, а іншыя для яе былі прычынай бесперапыннага жаху. Няжыла не вытрымаў — пайшоў у некалі гасцінны дом, пастукаўся ў запаветныя дзверы. Ды бацькі Рэчыцы сустрэлі яго як злачынцу, разам выскачылі ў перадпакой і далей не пусцілі.
— Гэта ж з -за пябе забраў розум у нашай цачушк' лядашчык! — загаласіла Зайка. — Каб не ты, яна б выйшла за Вепра, і дзеці былі б ужо!
— Ідзі ў храм Перуна і сатвары крывавую ахвяру, можа, дачка наша ачуняе ад ляку! — басіў прыгнечаны і хмурны Баравік.
Няжыла чуў — Рэчыца бесперапынна хадзіла пад дзвярыма, якія падпіралі бацькі, і слухала, аб чым гаворка. Калі ж ён узвысіў голас і паклікаў яе, яна азвалася такім страшным, нутраным выццём, што ён выбег з дома і нёсся па вуліцы, пакуль не перацяла дых і не адняліся ногі.
Ягоныя сёстры парадаваліся вызваленню, але ніводная не прыехала ў родную хату, каб даведацца, як жа цяпер ён там жыве: без матулі, без брата, толькі з двума служкамі, якія ні аб чым не пытаюцца ў гаспадара.
He пыталіся пра тое і ў замку. Ды Няжыла адчуў: стаўленне да яго цяпер іншае. Ён не стаў зноў сваім. Хрышчэнне сцяной аддзяліла яго ад сяброў, якія тады, калі гэта адбылося, глядзелі на яго ўжо як на іншага, на чужога... Гэтак жа насцярожана глядзелі яны і цяпер. Няхай ён вярнуўся да старых багоў, раскаяўся ў сваім адступніцтве, — усё роўна для іх ён быў ужо пярэваратнем.
— Княгінінай літасці захацеў, ды не дачакаўся, га? Памерла яна, га? — захіхікаўшы, аднойчы сказаў яму Спор,
княскі ключнік. — А мы як жылі, так жывем. Чужых багоў не шукаем...
Нестар, сустрэўшыся з ім у калідоры замка, моўчкі прайшоў міма, і ён, Няжыла, пабаяўся нешта яму казаць, нават павітацца. Ён ведаў: святар пастаянна прыходзіць у вязніцу, ён дапамагае Кумцу. А вось ад яго, Няжылы, BapTa не бярэ нічога для перадачы брату, хаця ён родны яму, у адрозненне ад гэтага чужога чалавека. Па начах ён падбіраўся пад акенца да Кумца і слухаў, спадзеючыся, што брат будзе на яго сварыцца, што зломлены пакутамі, ён абярэ гой жа шлях, што і старэйшы. Жыдь, а не гніць у сырым падвале, — вось чаго жадаў ён Кумцу. Але той перастаў азывацца на імя Кумец і адгукаўся толькі на Антона, а гэтым імем якраз і не хацеў яго называць Няжыла. Аднак брат на яго не сварыўся, гаварыў з ім мякка, толькі неяк адрачона, нібы яны былі ў розных светах, і ён глядзеў на ўсё тут як бы зверху...
I самым дзіўным для Няжылы было тое, што ён, пракляўшы хрысціянства і адрокшыся ад яго, раптам стаў як бы відушчым на ўсё, што адбывалася наўкол. Укленчваў на маленнях у храме Перуна, Лады, Вялеса, але толькі ў жраца Лойкі адчуў гарачую, непадробную любоў да бога, якому той маліўся. Ашаламляльным стала раптоўнае адкрыццё, падказанае збалелай душой: Бурыла маліўся Вялесу так, нібыта гаварыў з ім пра сябе і прасіў толькі для сябе! Пакуты абвастрылі зрок і слых Няжылы, ён адчуваў фальш там, дзе раней бачыў веліч і прыгажосць, адкрыўшы ў людзях, што адзін можа быць з мёдам, а другі — з чамярыцаю... Ён лавіў амаль незаўважныя для іншых інтанацыі ў голасе вялікага князя, калі той гаварыў пра язычнікаў, і адчуваў: Альгерд ненавідзіць сваю залежнасць ад жрацоў і прагне ад яе выбавіцца. Вялікі князь моцна пакутуе яшчэ ад нейкага цяжару і таксама хоча ад яго вы-
бавіцца. Можа, ад дзяўчыны, пра якую ўсе шэпчуцца, што яна, як толькі пройдзе год, можа стаць новай жонкай Альгерда. I Няжыла ўзгадваў, як вялікая жрыца Нара на вялікім княскім прыёме, пры ўсіх, палезла сваімі доўгімі кіпцюрамі за каўнер ягонаму брату, нібыта дакладна ведала, што там — крыж. Адкуль жа ведала? Хто мог ёй сказаць? I хто так напалохаў і скруціў Рэчыцу, якая стала сведчыць супраць яго чорную няпраўду?
Тады зразумеў, што далей так жыць не можа. Яго думкі ўжо не вілялі хвастамі, яны сталі рашучымі і цвёрдымі, так што ўжо не трэба было гясконца выбіраць нарэшце, чаго ж ён хоча, з кім і чым збіраецца жыць.
У адну доўгую ноч, калі цурчала за вакном сакавіцкая вада і туман ахутваў дрэвы тоўстым белым покрывам, ён адчуў: яго шлях разам з Кумцом. Толькі з ім, бо там, дзе малодшы брат, там няма няпраўды. Яна — тут, з ім і вакол яго...
ЗМУШАНАЕ ПАДАРОЖЖА
Круглец па загаду князя скакаў у Гейдэльберг, і ажно тры дружыннікі суправаджалі маладога баярына ў гэтай ганебнай для яго паездцы. Пастараўся Бурыла: ён паказваў, што ані не давярае баярыну і што яго, як таго вераб’я на мякіне, не правядзеш.
Малады вой усяляк стараўся затрымаць сваё падарожжа: у адным з селішчаў, толькі яны ад’ехалі, дружынніку Ратшы давялося спыніцца і папрасіць усіх разам з ім сатварыць маленне Перуну альбо вярнуцца: падкова ў ягонага каня зляцела, і гэта было дрэннай прыкметай, азначала, што багі не дужа падтрымліваюць падарожнікаў. Для іншых дружыннікаў гэта стала неспадзяванкай, таму што калі яны адпачывалі, падкова была, здаецца, надзейна за-
мацавана на конскім капыце. У другім селішчы ў дружынніка Аўса схапіла жывот, ды так, што ён качаўся паўдня, не маючы сіл падняцца.
Толькі Круглец ведаў, што і ў першым, і ў другім выпадку срэбныя абрубкі — рублі, употай сунутыя ім мясцоваму кавалю і гаспадыні карчомкі, забяспечвалі час, за які сястра Уна магла знікнуць з Гейдэльберга, бо пасланнік ужо ляцеў недзе наперадзе іх, спяшаючыся з благой весткай. Брат жа быў удзячны Альгерду, які раскрыў і яму тое, што ўжо ведама Бурылу, і ў той жа час крыўда на вялікага князя грызла яго душу. Няўжо той не мог ухіліцца ад прапановы Бурылы, абараніць сына свайго былога сябра? Ён мусіў збавіць ад такой нечуванай ганьбы: уласнымі рукамі аддаць сваю сястру таму, хто, як певень, патопча яе, а потым аддасць назад, няхай пасля дзяўчына знойдзе сабе адпаведнага, такога ж знатнага, як яна, жаніха. Круглец расказаў пра тое, як дамагаўся Бурыла Уны, аднак гэта не зрабіла на князя аніякага ўражання: кожны ў гэтым свеце жадаў нечага, і чым вялікі жрэц адрозніваўся ад іншых? Прыгажуня, якую бяруць у храм для ўласнай хоці, — гэта ўсё ўжо было старое як свет. 1 не яму, Альгерду, дбаць пра чысціню жрацоў, тым болей змагацца з Бурылам. Ён змяце Бурылу і сваіх ворагаў не зараз. He зараз...
Цяпер важна, каб вялікі жрэц даў згоду на новы паход, які рыхтаваўся ў Вільні супраць татар. Каб ягонае маленне было ўдалае, бо не будзе добрых знакаў ад багоў —не будзе духу перамогі ў вояў, а гэта абавязкова прывядзе да паражэння. А яму, князю, патрэбныя перамогі. Патрэбна ўмацоўваць княства і павялічваць яго. Якраз ён спадзяваўся, што Круглец таксама заўдзячыцца: яго ж папярэдзіў аб небяспецы для Уны. Захіляць сабой баярына ад Бурылы вялікі князь не збіраўся — занадта гонару для маладзёна, і хто ён такі, урэшце, супраць усемагутнага жраца?
Круглец засяроджана скакаў і скакаў па вясновай, часамі яшчэ вязкай дарозе, з кожнай новай вярстой набіраючыся духу супраціву. He прывязе ён сястру, нават калі яе знойдуць у Гейдэльбергу, нягледзячы на пасланца! Ён справіцца з гэтымі малойцамі, і яны ніколі не вернуцца назад. Магчыма, не вернецца ў Вільню і ён — нездарма да сядла каня была прымацавана скураная торба. У ёй — мяшэчак з дынарамі і срэбнымі брускамі. А на ягоным поясе ў капшуку з барановай машонкі, там, дзе звычайна знаходзіцца крэсіва, — залатыя манеты з Рыма, якія бацька прывозіў са сваіх паездак. Казаў: «Невядома нлм будучае, але заўсёды выручаюць гэтыя круглякі. Можа, і вам, дзеці, спатрэбяцца». I вось спатрэбіліся, як спатрэбіліся Уне яе залатыя ўпрыгожанні і пярсцёнкі, дзеля таго каб збегчы з Вільні і нават з’ехаць у далёкую Нямеччыну, схавацца ад грознага пераследу.
«I ад яго, свайго брата», — кальнула думка. Ён не абараніў яе як след, не супраціўляўся вялікаму жрацу, гатовы быў нават саступіць, бо паспрабаваў яе ўгаворваць, каб сястра засталася. Але яна не захацела быць пацешкаю для старога памаўзлівага мужчыны, выбрала небяспеку, дарогу і невядомасць.
Аднойчы, калі яны толькі пакінулі карчму-заначоўку і ўвайшлі ў малочную халадэчу вясновай раніцы, Круглец зацеміў, што конь Ратшы, пакуль той папраўляў стрэмя, пільна ўнюхваецца ў гаспадара ды круціць галавой. Астатнія коні паводзілі сябе як звычайна. Адразу ўзгадалася, што казаў у такім выпадку дзед: любячы коней больш чым кагосьці з людзей, ён ведаў усе іхнія павадкі і часам дзяліўся з унукамі сваімі ведамі. «Калі конь унюхваецца ў гаспадара больш, чым звычайна, можаш быць упэўнены: коннік памрэ ў бліжэйшыя дні», — усплылі аднекуль з далечыні дедавы словы. Хлопец адразу наструніўся, усё
ў ім затрапятала ад прадчування небяспекі, няхай яна і скончыцца смерцю толькі аднаго. Чатыры коннікі, няхай сабе яны і ўмеюць спраўляцца з мячамі, усё ж не надта моцны баявы атрад. Хаця апошнім часам дарогі і ў княстве, і ў Чэхіі, і ў Нямеччыне былі больш бяспечнымі, усё ж у лесе маглі іх перастрэць рабаўнікі. Толькі яны і неслі небяспеку. На заставах і каля брамаў падарожнікі паказвалі ахоўную грамату Альгерда, што давала ім усе тыя правы, якія давалі ў княстве ахоўныя граматы іншаземцаў Што ж такое магло іх чакаць у сённяшняй дарозе?
— Трэба быць надта асцярожнымі, — пад’ехаўшы да Ратшы, папярэдзіў ён. Але каржакаваты, з магутнымі, як выварачаныя карані, плячыма дружыннік толькі зняважліва засмяяўся:
— Бачу, пан калоціцца ад страху. Колькі прашлёндалі — усё было спакойна. I далей так будзе. Ці мо пану лядашчык паказаўся?
— He, я самую Марэну ўбачыў! — пакрыўджана-злосна адпарыраваў Круглец. Авёс адразу запляваўся, замахаў рукамі:
— Чур, мяне захавай! Каб яна на нас забылася як надаўжэй!
— «Мяне!» — перадражніў яго Ратша. — За ўсіх тады прасі, гарбуз печаны! Ды не калаціся! Нас ахоўвае сам Вялес, нездарма вялікі жрэц атрымаў ад яго добры знак.
— Але мы ўжо далёка, тут жывуць чужыя багі, — нясмела запярэчыў яму трэці дружьіннік — кучаравы, русы, з залацістым пушком над вуснамі — Трэпет.
А Круглец насмешліва паддаў жару:
— Я Стрыгу, як цябе, бачыў, вунь там, за хатай, яна з цябе вачэй не спускала!
Відавочна ўстрывожаны, Ратша дакрануўся да грудзей, дзе на абярогу быў металічнай паласой навараны знак агню, зашаптаў словы замовы.
Ды толькі гэта не дапамагло.
Вясновы дзень, цяплейшы, чым на радзіме, з жоўтымі вочкамі дзьмухаўцоў і маладым пахкім лісцем, з вільготным пяском на капытах коней і на ботах коннікаў яшчэ толькі пачынаў сваю хаду, як на падарожных абрынулася няшчасце.
Атрад рэйтэраў*, што выпаўз з-за павароткі, спачатку не прадвяшчаў бяды. Недзе з пятнаццаць коннікаў трусілі па дарозе роўна і амаль ляніва. Хутчэй за ўсё, гэта былі воі, што вярталіся ў горад. Круглец пакасіўся на скураную торбу, дзе ў футарале ляжаў ахоўны пергамент з малой пячаткай Альгердавай канцылярыі. Ратша паправіў на каптане знак ганца — металічны кругляк з трызубцам Гедзіміна. Авёс і Трэпет з цікавасцю глядзелі на цяжкіх, крутагрудых нямецкіх коней, узгадваючы няхітрыя нямецкія словы, якіх яны нахапаліся пры двары і ў крамах нямецкіх купцоў.
Але нічога з усяго гэтага не спатрэбілася: пачулася гучная каманда, немцы, выхапіўшы мячы, паімчаліся насустрач чатыром коннікам. Узвіўся сцяжок наперадзе, і вільнянс ўбачылі чырвоны крыж на белым полі. Гэта былі крыжакі.
Трэба імгненна прымаць рашэнне, і Ратша яго прыняў: ён рэзка звярнуў у лес, на пясчаную дарогу, што адгаліноўвалася ад шляху. Можна было спадзявацца, што толькі там можна, адарваўшыся ад нападоўцаў, схавацца недзе на адной з бясконцых сцяжынаў альбо затаіцца ў гушчары. Калі б рашэнне прымаў Круглец, ён паспрабаваў бы спыніць крыжакоў, падняўшы футарал з ахоўнай граматай. Аднак, падганяючы каня ўслед за Ратшам, ён раптоўна зразумеў, што ў такім разе гібель напаткала б іх тут жа і неадменна: мабыць, крыжакі выдатна ведалі, што чацвёрка вояў начавала ў горадзе, бо на ажыўлснай дарозе нападаць на падарожнікаў маглі толькі яны, што не баяліся ні каралеў, ні радцаў-гараджан, а толькі самога Папу.
Пазней Круглец зразумеў, што іх перастрэлі невыпадкова. Хтосьці даклаў крыжакам пра іх. Хтосьці падказаў, што адзін з падарожных відавочна багаты чалавек. Хаця дарожны плашч ды вопратка Кругляца былі без срэбных фібул ды пушыстай аблямоўкі, усё ж напоі і стравы, якія ён заказваў у корчмах, дзе прыставалі на ноч, пакой, у якім начаваў, былі самымі дарагімі. Маглі нападоўнікі разважаць і так: чатырох адолець лягчэй, чым цэлы атрад. Крыжакі, калі яны ехалі ў далёкае падарожжа, часам палявалі на здабычу, бо калі і маглі паскардзіцца ў мясцовы магістрат ацалелыя, хто стане шукаць вецер у полі?
...Што і конь у яго хутчэйшы і лаўчэйшы, чым у спадарожнікаў, Круглец спасціг таксама тут, на гэтай лясной дарозе. Разумны скакун, нібы зразумеўшы страх гаспадара і небяспеку, імгненна, скіраваўшы паміж рэдкіх соснаў паабапал дарогі, абагнаў усіх і вырваўся наперад.
— Наперад! Хутчэй! — крычаў Ратша, і Круглец гнаў каня, заплюшчваючы вочы, калі галіны білі яго па твары, гнаў, скіроўваючы каня то ўлева, то ўправа — ажно пакуль знямоглы скакун не ўпаў на калені, і коннік, перакуліўшыся праз яго, з усяе сілы пляснуўся спінай аб зямлю.
Яму пашанцавала: зямля тут была мяккай, зялёны мох даўно нарасціў на паляне пушыстае покрыва, і тонкія асінкі трапяталі па краях гнуткімі цельцамі. Ускочыўшы, Круглец прыслухаўся. Але нічога ўжо не тупатала следам, не галёкала чужымі варожымі галасамі, ні свісцела — нібыта ўся гэтая шалёная пагоня толькі прымроілася яму. Ён асцярожна выглянуў з паляны на зарослую быльнягом і травой дарогу, хутчэй, сцяжыну, з якое збочыў конь, але нікога і нічога не было ані відаць, ані чуваць і там.
Конь цяжка дыхаў, з храпы яго ішла пена. Няўжо загнаў свайго выратоўцу да смерці? Круглец агледзеўся, вызначаючы, ці можа быць недзе блізка вада. Можа, рэч-
ка, а можа, хоць якая калюжына дасць каню тыя выратавальныя глыткі, што паднімуць яго з моху.
Выняў са скураных похваў корд — магчыма, давядзецца прасякаць сабе шлях праз кустоўе. Паслініў палец, падняў яго ўверх, каб вызначыць, адкуль вецер, і прынюхацца — ці не пахне ён вільгаццю. Апускаючы руку, заўважыў у кустах цікаўнае вока — імгненна кінуўся туды і не даў уцячы клышаногаму, у світцы ржавага балотнага колеру мужыку. На пытанні той адно матляў галавой і са страхам касіўся на пояс Кумца з выявай Сварожага знака.
— Ты хрысціянін! — здагадаўся Кумец і загаварыў да чалавека па-нямецку. — He бойся, я не зраблю табе благога. Мне патрэбна вада, для яго, — паказаў на каня і дадаў: — Я заплачу, не бойся.
Але чалавек яшчэ болей заматляў галавой, углядаючыся ў вочы Кругляца, як бы штосьці спасцігаючы ў іх.
— Хай твой конь астыне, — сказаў нарэшце скрыпучым, як бы нават і не чалавечым голасам. — Я прынясу вады, яна тут недалёка. А ты натры яму вушы вось гэтым, — ён паказаў на нейкую непрыкметную зёлачку, якую Круглец ледзь разгледзеў у траве, і знік, як растварыўся ў зеляніне...
— Чакай, вазьмі мех! — крыкнуў ён услед, але чалавек не адгукнуўся, і хлопец падумаў: а ці не прывядзе той сюды пагоню? Але чым ёй перашкодзіць? Пакінуць каня, з грузам брысці па невядомай дарозе невядома куды, дзе яго ўсё роўна высачаць гэткія вось лесавікі? He, ён застанецца тут і будзе змагацца да апошняга!
Конь прыўзняў галаву, чалавечым, праніклівым позіркам глянуў на Кругляца.
— Думаеш, кіну? He бойся! — хлопец агледзеўся і, нахіліўшыся над купамі травы на ўскрайку, стаў ірваць сіняватыя зёлкі і націраць імі чуйныя конскія вушы, слухаючы адначасна, ці не зашалясцяць дзе крокі альбо пе-
рагукнуцца варожыя галасы. Ды лясны чалавек з’явіўся за яго спінай так нечакана, што Круглец ажно здрыгануўся і ледзь не выбіў з рук у таго бяроставы конус, у якім плёскалася вада. Конь прагна пацягнуўся да вады, ды лясны чалавек адхіліўся, спачатку памацаўшы гарачыя конскія вушы. Пальцы яго прабегліся па жываце, шыі, час ад часу спыняючыся, націскаючы на пукліны, і конь, які спачатку спуджана захроп і нават спрабаваў дастаць незнаемца капытом, сціх і заплюшчыў вочы, нібы на яго напаў раптоўны сон. А пасля, калі выпіў трохі вады, глыбока ўздыхнуў і як страціў прытомнасць.
— Ён ачуняе, — праскрыпеў чалавек. — Пачакай і пасядзі побач, ён яшчэ паслужыць табе.
-— Вазьмі, — Круглец працягнуў яму залаты дынарый. Чалавек спачатку адхіснуўся, пасля твар яго загарэўся радасцю. Ён схапіў кругляк, пацалаваў яго.
— Так любіш грошы? — здзівіўся Круглец.
— Дачка... я змагу забраць яе ў Шмідта, яна ў ягоным замку... задаўгі...
На каравым, нібы пасечаная калода, твары паказаліся слёзы.
— Хай Хрыстос паможа табе. Мне, бачыш, ён ужо дапамог праз цябе. А Шмідту не. Ягоныя госці цябе не злавілі, а ў тых хлопцаў грошай было з дулю.
— Ты кажаш пра маіх спадарожнікаў?
— He ведаю, хто яны, але іх пералавілі як зайцоў.
— Дык іх усё ж дагналі! Дзе яны цяпер?
— Палеглі у Гансавым бары. Можа, іх ужо расцягнула звяр’ё. А коней забралі, коні ў вас, славян, добрыя. Бачу, што і сэрцы таксама, — чалавек любоўна пагладзіў залатавік. Прадоўжыў тым жа скрыпучым, як у яловага карча ў навальніцу, голасам:
— Каб цябе таксама не пасеклі, едзь па гэтай сцежцы. Праз паўдня яна выведзе на шлях да наступнай гарадской брамы.
Круглец азірнуўся, але нідзе ніякай сцежкі ў накірунку, паказаным чалавекам, не пабачыў.
— Вось яна.
Сцежка там сапраўды была. Захіленая ялінай, яна пачыналася ад самай гэтай паляны і вяла на захад. Чалавек ужо збіраўся нырнуць у гушчар, але Круглец яго затрымаў:
— Скажы, чаму ты мяне не выдаў? Або... не забіў знянацку? Я ж бачу, у цябе нож на поясе. I дзяржальна там не такое, якія бываюць у простага селяніна...
Вочы ў ляснога чалавека ўспыхнулі, яго каравы твар асвяціўся разумнай і іранічнай усмешкай:
— Ты назіральны, славянін. Я не селянін, а калісьці быў не проста рамеснікам, а залатых спраў майстрам, і рабіў упрыгожанні — разам з бацькам Шмідта. Бывала, разам з ім і іншымі ляснымі братамі вызваляў багацеяў па дарогах, каб набраць паболей круглячкоў, якія са смерда робяць сіньёра... Ды ён хітрыкамі забраў усё, што ў мяне было, і купіў сабе дом пад горадам і тытул. За тое яшчэ трэба даплаціць працэнты, вось гэты паганы корч і рабуе патроху падарожнікаў. А мяне ўзяў за лесніка другі сеньёр, і я развучыўся гаварыць, бо ў лесе толькі звяр’ё, якое бывае лепшым за чалавека...
— Але ў нас ахоўныя граматы! Няўжо гэты Шмідт не баіцца самога імператара?
— Ягоныя сябры-крыжакі едуць на наступным тыдні ў Рым. У іх вялікі заступнік. А мёртвыя падарожнікі нічога не раскажуць.
— Я жывы, і я буду сведчыць супраць твайго ворага!
— Цябе ўжо шукаюць па ўсім лесе. Ты ці не першы, хто ўцёк. Але ж шлях твой не скончаны, усё можа быць...
— Дык чаму ж ты не выдаў мяне? Альбо не забіў сам?
— Таму што я стаў хрысціянінам і раскаяўся. Таму што спадзяюся некалі ўсё ж павесіць Шмідта на сасне ля зам-
ка. Нягледзячы на тое, што мая дачка мае ад яго байструка...
Ён павярнуўся і знік так раптоўна, нібы праваліўся скрозь зямлю, і адразу ж Круглец пачуў, як галёкаюць і крычаць недзе збоку, справа, гартанныя галасы чужакоў. Ён стаіўся, асцярожна паклаў далонь на цёплую пысу свайго скакуна, каб той не азваўся ржаннем. Пасля, счакаўшы, пакуль крыкі аддаляцца, асцярожна дапамог падняцца трохі ачуняламу каню і, паманіўшы за сабой, ціха, нетаропка паклыгаў па сцяжыне.
Яліны білі Кругляца па твары, але ён не адчуваў таго, заняты няспынным цікаваннем за кожным шолахам і скрыгатам навокал. Конь паволі ішоў за ім, і было бачна, што ён, нягледзячы на слабасць, стараецца рухацца, нібыта добра разумее, што гаспадар ратуе яго і не хоча пакінуць на здабычу лясному звяр’ю, чый пах прымушаў разумную жывёліну таксама сцярожка ўзірацца ў захілены кустоўем шлях. Раптам коратка і зусім ціха скакун заіржаў, як бы падаючы гаспадару знак, і Круглец прыцішыў хаду, напружыў зрок, стараючыся зразумець, што ўстрывожыла жывёліну. Здаецца, вось яно! Свежассечаная галіна асіны знявечана хісталася ў гушчары, і там, за зеленавата-пярэстым целам пакалечанага мячамі дрэва нешта жахліва-чырвонае распырскала вакол рудыя плямы.
— Стой тут, — ціха прашаптаў хлопец і, тоячыся за бярозамі і ялінамі, пачаў набліжацца да асіны.
Чалавечае цела на прагаліне відавочна ўжо скарчанела і застыла ў нежывой страшнай позе, ніцма ўткнуўшыся ў траву. Яно было ў споднім, без карзна, паса і зброі. Толькі падышоўшы, Круглец убачыў, што галавы ў цела няма — яна, ссечаная страшным ударам, валялася непадалёку. Гэта быў Ратша. Пакутлівая грымаса на ссінелых вуснах і зажмураныя, нібы ў перадсмяротным жаху, вочы рабілі гэтую страшную галаву прывіднай і нерэальнай, нібы яна
саснілася Кругляцу ў жахлівым сне. Конь ззаду зноў коратка і жаласліва заіржаў, быццам просячы хутчэй ісці адсюль, і хлопец, яшчэ раз азірнуўшыся вакол, падабраў тое, што ляжала ля цела. Гэта быў выразаны з ліпы, велічыней з паўдалоні Вялес. Яго вузкія, з цяжкімі павекамі вочы пагрозліва зірнулі на Кругляца, і адразу ж перад хлопцам паўстаў твар Бурылы — халодны і ўладны позірк, цяжкія, нібы каменныя, сківіцы.
Далонь нібы ўкалола нечым халодным і ліпкім. Імгненнс ён павагаўся. Пасля шырока размахнуўся і шпурнуў драўлянага бога ў гушчар, адкуль з крыкам вылецела нейкая спалоханая птушка. Тады Круглец асцярожна ўзяў галаву за заскарузлыя ад крыві валасы і прыклаў яе да цела, а пасля закідаў тое, што засталося ад Ратшы, сабраным наспех суччом. Павярнуўся. Узяў за повад каня, пагладзіў яго па цёплай шыі, разблытаў пальцамі жорсткае, скалочанае ў камякі валоссе. Трэба было як хутчэй выбірацца адсюль, ды двое вільнян знаходзіліся недзе тут, у гэтым лесе, і бягляк не мог проста сысці прэч. Нельга было і адпускаць каня, ды, калі, пабрыўшы далей па сцяжыне, стомлена выпусціў повад, той сам пакульгаў за ім. Так і ішлі яны, ажно пакуль наперадзе не паказаўся прагал. А за ім — шлях, відавочна, той, якім яны і ехалі на захад. Тут і спыніўся ў роздуме Круглец. Недзе ў лесе ляжаць яшчэ два ягоныя спадарожнікі. Няхай сабе яны і былі яму непрыяцелямі, ды... Як жа пакінуць сваіх людзей не пахаванымі? А раптам стануць іхнія душы, не дабрыўшы да Ірыя, вяртацца і вяртацца да яго?
—■ He чакай нікога, славянін, едзь, пакуль рыцары ў Дубовым гаі ля ракі, — пачуўся знаёмы голас. Хлопец зноў уздрыгнуў усім целам ад нечаканасці, але, пабачыўшы нядаўняга незнаёмца, супакоіўся: той глядзеў з прыязнасцю і нейкім нават захапленнем.
— Паслухай, можа ты, як хрысціянін, пахаваеш маіх спадарожнікаў? Я заплачу табе яшчэ, бо я наўрад ці знайду іх, — Круглец памкнуўся да запаветнага мяшэчка, але лясны чалавек яго спыніў:
— Ты мне адзін раз заплаціў за ўсё. А яшчэ даў радасць: Ота Шмідт лаецца на ўвесь лес, бо не можа цябе адшукаць. Я дапамагу табе, славянін. Да таго ж ты сам хрысціянін: я бачыў, як ты кідаў ідала ў кусты.
— Я не таму...— пачаў быў Круглец, але спыніўся. I язычнікі не кідаюць сваіх, але дружыннікі сваімі яму не былі. Чаму ж душа яго прагла дапамагчы ім, нават пасля іхняе смерці? Чаму не прымала яна Вялеса? He толькі таму, што драўляны бог нагадаў яму вярхоўнага жраца, ненавіснага прагавітай пажадлівасцю, з-за якой павінен быў Круглец ехаць у далёкі свет і па загаду самога вялікага князя аддаць яе ў сквапныя, учэпістыя рукі.
Нечаканы напад вызваліў яго з-пад пагрозлівай апекі дружыннікаў, і, калі ён жывым выберацца з лесу, стане свабодным, прадоўжыць шлях і, можа быць, нават застанецца там, у Гейдэльбергу, калі яшчэ заспее там сястру. Бо вяртацца ў Вільню — значыла аддаць сябе на суд жрацоў альбо князя — а можа, на абодва суды, якія абвінавацяць яго ў тым, што дружыннікі загінулі, а ён чамусьці застаўся жывым.
I, ужо выязджаючы на шырокі, высахлы за доўгі цёплы дзень шлях, ён зразумеў яшчэ адно: гэта, несумненна, знак... Знак дапамогі ад хрысціянскага бога. Ад таго, хто так пранікліва, нібы вызначыўшы яму будучае, глядзеў на яго ў храме святой Сафіі ў Царгорадзе і даў яму не толькі свабоду, але і надзею.
А гэта значыць і тое, што ён, сустрэўшыся з Унай, не застанецца ў Нямеччыне, а вернецца ў Вільню. Вернецца, каб праўдзіва расказаць пра тое, што з імі было, і аддаць сябе пад ахоўніцтва таго бога, які ахвяруе сабою дзеля
іншых. Вось і яму трэба ахвяраваць сабою дзеля таго, каб сведчыць ісціну — тую, якую, па ўсім бачна, перажылі Кумец і Няжыла, і якую цяпер нанова перажыў ён сам.
ЗЗЯННЕ
Залатыя яблыкі схіляліся да ягонай галавы. Цела яблыні было зіхотка-срэбным, пералівалася, вабіла спакоем і адвечнай магутнасцю быцця. У ім, яблыневым ствале, на кароткія імгненні ажывалі, усміхаліся абліччы, чамусьці знаёмыя яму, і ўсеабдымнае, амаль нясцерпнае пачуццё асалоды і замілавання ахоплівала душу, ён схіляўся перад дрэвам, а залаты яблык раптам ператварыўся ў гало і накрыў цемя, і ён паляцеў па вузкім цёмным жарале, набіраючы хуткасць...
Лойка прыйшоў, калі затуманеная болем Кумцова свядомасць трохі праяснілася, мроя знікла. Тады замест вялізнага цёмнага калідора, у канцы якога ззяла жоўта-залацістае святло і клікала да сябе, пабачыў звыклыя сцены камяніцы і адчуў, што ад сырасці і пранізлівага холаду валуна, да якога ён быў прыкуты заржавелым ланцугом, нібы скамянела спіна, якую расціралі чыесьці моцныя і гарачыя рукі. Азірнуўся — і тузануўся ад нечаканасці: на яго глядзелі сінія, па-дзіцячы наіўныя і па-старэчы мудрыя вочы вялікага жраца Сварога. Доўгая апранаха з белага сукна, падбітая белай аўчынай, рабіла яго шчуплую постаць велічнай, а высокі лямцавы каўпак з вышытай над ілбом залатой кветкай яшчэ болей узвышаў яго над вязнем, амаль скручаным у стручок ад начной сырасці.
— Нашто ты тут, вешчы старац?
— Ты нават не захварэў, хаця закачанеў, як калядны гусь на кірмашы, — са здзіўленнем і нават нейкім абурэннем прагаварыў той, працягваючы расціраць застыглую спіну вязня.
— Я не адчуваю холаду.
— Гэтага не можа быць. Няўжо праўда?
— Ну ведама ж, я кажу як ёсць.
— Тады раскажаш мне, як табе ўдаецца ашукаць Зюзю.
Кажучы гэта, жрэц даволі бадзёра тузаў лапаткі вязня, і неўзабаве той адчуў, як цяпло пацякло па целу, вогненнымі струменямі ахінаючы плечы. Жрэц адступіў, выцягнуў са скураной торбачкі невялікі глячык, паднёс да вуснаў Кумца.
— Пі!
Пітво было з мядовым смакам, ад яго канчаткова сагрэлася схуднелае і ад таго чуйнае да холаду Кумцовае цела.
— Я хацеў бы выратаваць цябе. 3 вашым бацькам мы разам хадзілі ў школку пры храме, пакуль вешчыя старцы сярод усіх высакародных вучняў не абралі мяне для служэння Сварогу.
— Памятаю, што бацька сапраўды казаў, што ты і тады, яшчэ дзіцем, мог бачыць Бога... багоў і пытацца ў іх пра будучае.
— Ну вось бачыш, ты і зараз не цураешся нашых багоў.
— Я сказаў так па старой завядзёнцы. He буду ж я называць іх...
— Параджэннем д’ябла, чорнай сілай, як кажа табе Нестар? — падхапіў Лойка. — He бойся спрачацца са мною, тым болып што я прыйшоў сюды, каб пагаварыць з табой і дапамагчы табе.
— Як майму брату? Я чуў, што яму зараз даводзіцца несалодка.
— Табе пра тое сказалі людзі, што тоўпяцца каля акенца гэтай цямніцы? Сёння іх разганяла варта. Іх сапраўды прыходзіць сюды ўсё болей і болей.
— I гэта трывожыць жрацоў? Ці вялікага князя? Ці іх усіх разам?
— А калі б ты сам быў вялікім жрацом, няўжо ты глядзеў бы спакойна, як чужая бязлітасная сіла прыходзіць сюды і разбурае ўсё, на чым трымаецца наш народ?
— Яна не бязлітасная, а міласэрная, як нішто на зямлі.
— Праўда? А што ты скажаш пра кіяўлян, якіх забівалі тысячамі, каб яны забыліся на сваіх багоў? I Уладзімір, які рабіў гэта, названы царквою вялікім. Ты ж супраць таго, каб у чалавека адбіраць жыццё, ці не так? У аднаго! А там быў не адзін! Ці, можа, Нестар табе таго не расказваў?
— Я ведаю пра тое. Я чытаў у скрыпторыі спіскі з летапісаў. Але я веру сабе і сваім пачуццям. Хрысціяне не забілі тут, у Вільні, ні аднаго чалавека. I чаму я павінен верыць таму, што пісалі незнаёмыя мне людзі? Я не ведаю, ці пісалі яны праўду, ці лгалі, як ілжэм сёння і мы — лжэ нашая ўлада, нашыя жрацы, лгуць людзі адзін аднаму. 1 іх не стрымлівае ні Пярун, ні Вялес, ні Дажбог, ні Мокаш.
— Ты думаеш, іх стрымае Хрыстос?
Кумец паварушыў плячыма, устаў. Нага, на якой бразгаў цяжкі ланцуг, пакутліва ныла.
— Ці не мог бы ты, вялікі жрэц, паклапаціцца, каб на мне хаця б у час нашай размовы раскавалі кайданы?
Лойка ўскочыў, затупаў нагамі:
— Які ж я забыўлівы! Гэта, відаць, праклятая атрута! Князь дазволіў мне прынесці табе добрай ежы, а зараз цябе вызваляць ад кайданоў.
Ён пляснуў у ладкі, і за дзвярыма каморкі пачуліся крокі. Отрак увайшоў з ладнай торбай, азірнуўся ў недаўменні: у вязніцы, апроч саломы ды ланцуга, не было нічога. Ён паклаў торбу на падлогу, выйшаў і неўзабаве прынёс дошку і два сухія пянькі, з якіх зрабіў нешта накшталт стала, дзе расклаў прынесенае: хлеб, сыр і мёд, яйкі і вялікі кавалак вепручыны. А яшчэ гляк квасу, ад якога ў вільготнае, з цвіллю паветра ўварваўся свежы і чысты духмень мяты.
Вязень адпіў крыху квасу, сеў на салому спінай да ежы і жэстам прапанаваў Лойку таксама сесці на падлогу. Отрак ускочыў спалохана, скінуў з сябе карзно і беражна паклаў на спарахнелыя сцябліны. Лойка апусціўся побач з Кумцом, яшчэ раз прапанаваў яму падмацавацца.
— Баюся, што пасля вечнай рэдзькі ды гароху я спруцянею ад гэткае раскошы, — усміхнуўся Кумец. — Ведаеш, вялікі жрэц, я ўжо часам прымушаю сябе есці. У мяне ўжо няма той прагавітасці і асалоды, з якою я некалі піў чырвонае грэцкае віно, еў прысмакі. I мне дзіўна ўяўляць сябе таго, ранейшага, калі толькі зараз, у цямніцы, я адчуў сапраўдны смак жыцця і яго бязмерную прыгажосць.
— Хрысціяне адмаўляюць само жыццё! Самы вялікі і страшны іхні грэх у гэтым адмаўленні! Калі ўсе стануць жыць як манахі — што застанецца ад людзей? Хто будзе ўзносіць маленні, калі перавядзецца ўвесь чалавечы род?
— А ён і так вось-вось перавядзецца. Чарната апаноўвае свет. Мы ідзём не шляхам праўды, дабрыні і спагады, а нянавісці, хцівасці і зайздрасці. Людзям няма выратавання, апроч як прыняць закон ахвярнасці, што даў нам праз Хрыста Усявышні. Усяго дзесяць законаў! Яны такія простыя — і такія неверагодна цяжкія! А што прапануе сёння язычніцтва?
— Ты кажаш — сёння. Так, сёння і язычніцтва ўжо недасканалае. Але і ў ім жыве спагада, і галоўнае — у ім радасць жыцця, паўната чалавечага існавання і пакланенне прыгажосці прыроды!
Яны сядзелі на гнілой саломе, гаварылі і спрачаліся. Нясмелы прамень яшчэ неакрэплага сонца паволі поўз па сцяне, і Лойка зноў адчуваў бездапаможнасць — тую самую, з якою ён думаў пра будучае, пра жрэчаства, якое пакуль што вяло народ па духоўнай сцяжыне, але непазбежна павінна было страціць уладу і магутнасць, таму што даўно страціла глыбінную чысціню сапраўдных ведаў і
сувязі з Нсбам. Ён ведаў, што скажэнне ісцін, дадзеных некалі чалавецтву, даўно перасягнула ўсе межы, але бачыў, што і новае вучэнне, дадзенае людзям трынаццаць стагоддзяў таму, ужо таксама абрасло скажэннямі, раздзялілася на дзве вялікія галіны, што варагуюць паміж сабой. Вось і крыжакі лезлі на зямлю княства, даказваючы, што тут жывуць не толькі язычнікі, але і несапраўдныя хрысціяне, якіх таксама трэба перахрышчваць. Дзе ратаванне?
I яму цяпер хацелася выратаваць хоць гэтага — чыстага і наіўнага ў сваёй новай всры хлопца. Ён бачыў і адчуваў яго. У ім было святло, была сіла любові і гарачага пераканання ў сваёй праўдзе. I гэта было самае галоўнае. Толькі гэта і магло ўратаваць свет. I жрэц шкадаваў, што ад язычніцтва адышлі і гэтае святло, і гэтая любоў, бо ён, Лойка, не адчуваў такога ні ў кім, з кім сустракаўся штодня на набажэнствах, углядаючыся найбольш у маладых.
— Бачу, гэта непазбежна: цябе павесяць на свяшчэнным дубе, — сумна сказаў ён у канцы пятай гадзіны іхніх гарачых спрэчак. — На вялікай радзе я не змог цябе абараніць, ды гэта і не дало ніякіх вынікаў. Цябе магла б уратаваць хіба Нара альбо ейная сястра Дзівейна. He для захавання твайго жыцця, не! А хаця б дзеля таго, каб не азмрочваць вяселля нашага гаспадара. Але Нара чамусьці асабліва ненавідзіць цябе. 3-за гэтай нянавісці, мабыць, зламала лёс і твайму брату. Ды і вяселле вялікага князя пакуль што не надта зладжвасцца...
Кумец здагадваўся, у чым прычына таго, што вялікая жрыца прыспешвала з ягоным пакараннем і сачыла за кожным крокам Няжылы, які атрымаў свабоду. I ён шкадаваў яе, як і ўсіх, хто загнаў свой бессмяротны дух у твань зайздрасці і помсты, хто ненавідзеў бліжняга і прагнуў смерці. Цяпер ён ведаў, што нішто не заканчваецца са смерцю, a
наадварот — толькі пачынаецца: заблытваюцца ніты лёсаў, зацягваюцца вузлы будучых сутыкненняў. I ён выказаў гэта — страсна і адчайна.
— Адкуль ты пра гэта дазнаўся?! — Лойка не хаваў здзіўлення. Глядзеў на Кумца, шырока раскрыўшы вочы. — Хто адкрыў табе жрацовыя таямніцы? Хто расказаў пра няспыннасць і несмяротнасць жыццяў у плыні часу? Хрысціяне ведалі тое, але іх прымусілі забыцца, і Нестар не мог табе расказаць пра калачакру!*
— Я нічога не ведаю пра кала... калачакру. Але я адчуў гэта, калі стаяў ля срэбнай яблыні з залатымі яблыкамі.
-— Ты быў у Сварзе? Ты стаяў ля Дрэва Жыцця? Але гэта дуб, свяшчэнны дуб, а не яблыня!
— Я не ведаю ні пра Дрэва Жыцця, ні пра гэтую... Сва... сва... я кажу толькі пра тое, што бачыў...
Лойка ўзняўся і ва ўсе вочы глядзеў на маладога хлопца. Было відно, як дрыжаць у яго вусны.
— Над табой ззянне. I гэта сведчанне, што ты быў там.
— Пра што ты, вялікі жрэц? Дзе — там?
— Ты быў там, і вялікія багі дазволілі табе дакрануцца да Дрэва, хаця ты хрысціянін! Нават я... я, які... Значыць, канец жрэчаства зусім блізка!
Доўгімі гнуткімі пальцамі ён закрыў твар. Отрак вытарашчыў вочы, не верачы ва ўбачанае.
Вялікі жрэц плакаў.
СУМНЕННІ
рапрынашэннем. На гэты раз ахвяраю стала прыгажуня Сойка, дачка віленскага гандляра Скора. Альгерд быў запрошаны на храмавы абед у гонар Вясны, пасля чаго разам з вялікім жрацом яны прайшлі ва ўнутраныя пакоі. Вялікі князь адзначыў, што па ўбранні жытло жраца не саступала вялікакняскім палатам: чырвоны аксамітавы з залатымі кутасамі абрус на стале, дарагая масіўная курыльніца пад выяваю Сварога ў куце, танюткі, нібы сатканы з туману, покрыў над ложам...
Бурыла гаварыў, як заўсёды, разважліва і спакойна, нібы ўбіваючы цвікі ў дошку. Аднак пачуваўся ён разгубленым. Заўсёды і ва ўсім згодная з ім Нара цяпер рашуча запатрабавала хутчэйшай смерці Кумца. Аднак спяшацца з тым не выпадала, яшчэ не ўсё было адыграна і жыццё маладога прыдворнага магло спатрэбіцца для далейшай гульні. Ужо было відавочна: вялікі князь выбера толькі нешта адно з таго, чаго хацелі жрацы: альбо вяселле з язычніцай і сястрой вялікай жрыцы, альбо пакаранне новаабвешчанага хрысціяніна. Здарылася тое, чаго ніхто не чакаў: Кумец, якога перавялі з княскай турмы ў вязніцу, дзе ўтрымліваліся злачынцы супраць рэлігіі, раптам набыў красамоўства і стаў прапаведаваць новае вучэнне! Людзі прыходзілі пад вязніцу, разбівалі слюдзяное вакенца ў каморцы, дзе пакутаваў новы прапаведнік, і ўрэшце там збіралася столькі народу, што жрацы не маглі даць таму рады. Аднак забіць яго якраз зараз не выпадала. Новае вяселле князя было, на думку Бурылы, болын важкім — яно давала апору жрацам унутры замка.
Трэба было, аднак, абаперціся на рашэнне вялікай рады жрацоў.
Дамаўляючыся аб тым, першы раз адчуў Бурыла, што ўплыў яго не такі непарушны, якім здаваўся зусім нядаўна, а якраз даволі хісткі: Нара настойвала на сваім, а ён доўга даказваў вялікай жрыцы згубнасць паспешлівага
рашэння і ўпершыню крычаў на гэтую натурыстую, капрызную жанчыну. Нават пастрашыў, што даможацца яе выгнання з храма Лады.
— Няўжо ты не хочаш, каб твая сястра стала вялікай княгіняй?! — роў Бурыла ў шаленстве. Але тая ўперлася, як наравістая цёлка:
— Альгерд усё роўна ажэніцца з ёю, я бачыла, як падзейнічалі на яго чары. А смерць Кумца стане нашай канчатковай перамогай!
А пасля, не ўступіўшы ні на каліва, яна прамурлыкала, расцягваючы словы і ўсміхаючыся сваёй чароўнай усмешкай, за якой (ён добра ведаў гэта) стаялі чыясьці смерць і прыніжэнне:
— А ты сам, вялікі жрэц, не баішся страціць сваю высокую пасаду?
— Што?! — захлынуўся той ад абурэння і гневу. — Г эта ты кажаш мне?
— А ты палічы сам, хто цябе падтрымае, калі я адхілюся ад цябе хоць на шчопаць?
Бурыла імгненна пралічваў: яму абавязкова будуць процістаяць не толькі Лойка як жрэц галоўнага ў Вільні свяцілішча і тры з сямі вешчых старцаў, але і жрацы Мокашы, а таксама яшчэ галава свяцілішча Святарога і трох балцкіх капішчаў, даволі ўплывовых у Вільні. Бурыла быў сам у тым вінаваты: некалькі апошніх гадоў менавіта ягоныя прапановы пераважалі над іншымі, і незадаволеныя тым жрацы, па ягоных звестках, гатовыя былі нарэшце даць адпор. Да таго ж у балтаў былі і свае намеры наконт вялікай княгіні — і яны не збіраліся на гэты раз саступаць вярхоўнаму жрацу Перуна.
I яго грызла шалёная злосць: так паверыў у сваю ўладу над Нарай, так неабачліва згадзіўся на ўзвышэнне гэтай дзеўкі Дзівейны! Ды назад, як той рак у Вяллі, не папрэшся. Замнога намаганняў і інтрыг укладзена ў справу. Але
Дзівейна — гэта перш за ўсё тая ж Нара! I, неймаверным намаганнем скарыўшы свае пачуцці, доўга ўводзіў ёй у вушы, што пакуль што варта патрабаваць ад Альгерда толькі аднаго — новай жаніцьбы. Трэба на яго націскаць усёй радай жрацоў, іх аднадушным рашэннем, супраць якога вялікі князь хутчэй за ўсё не пойдзе. А вырываць ад яго зараз яшчэ і згоду на недкладную смерць Кумца і Няжылы — значыць даць у рукі гаспадара той козыр, які хітры і вывертлівы вялікі князь абавязкова выкарыстае.
Так яно, зрэшты, і адбылося. Альгерд, як адчуўшы ўсе гэтыя мітрэнгі (а можа, і добра ведаючы іх), ставіў неадменную ўмову: альбо пакаранне, альбо вяселле. Пры тым нібыта шчыра сведчыў гатоўнасць быць разам са жрацамі, ды і яны ж павінны пайсці насустрач!
— Мне трэба лічыцца і з Папам, і з суседзямі, якія ўсе спрэс хрысціянскія краіны, і таму... таму я згодны пакуль што ў першым: мы пакараем гэтага... прапаведніка. Да канца жалобнага па Марыі года яшчэ ёсць час. А зараза, аб якой вы, жрацы, мне штодзень гаворыце, сапраўды існуе. Яе трэба выпальваць...
Бурыла нутром адчуваў: вялікі князь, згаджаючыся з імі ў адным, тым аддаляў іншае рашэнне, бо яно магло падарваць давер да яго Папы і Цверы. А між тым час працуе на вялікага князя, умацоўвае ягоныя пазіцыі ў Вільні. I праз тыя паўгода, якія засталіся да сканчэння жалобнага тэрміну па княгіні, ён прыдумае нешта іншае. I — зноў вывернецца. Але што рабіць?
Бурыла настойліва дамагаўся канчатковага рашэння.
— Я прасіў бы цябе, вялікі гаспадар, на гэтым тыдні ўсё ж абвясціць Дзівейну тваёй нявестай. Заручыны мы правядзем каля свяцілішча Перуна, пасля замацуем іх ахвярай Вялесу. Г этым ты супакоіш прыхільнікаў старажытнай веры. А іх болей, значна болей, чымся хрысціян!
— Пакуль што!
— He кажы так! Бо прамоўленае слова валодае сілай, яно можа павярнуцца дзеяй.
Трохі памаўчалі. Бурыла зрабіў знак слузе, той даліў у кубак вялікага князя гарачага адвару святаянніка.
— Мы падтрымлівалі цябе заўсёды. Нават насуперак запавету Гедзіміна...
— Я добра плачу за вашу падтрымку. Так, вы аддалі яе мне, а не брату Яўнуту. Затое ж і людзі ў княстве ідуць у старадаўнія храмы, а не ў царкву...
— ...нягледзячы нават на тое, што твой і наш вораг прапаведуе ім нянавісць да абаронцаў нашага людства і што ты не загадаў вырваць яму язык, — дагаварыў Бурыла.
— Я ўважаю тваю просьбу, але ў хрысціянскім свеце немагчыма сумяшчаць смерць і заручыны. Пачакайце. Час церпіць. I болыіі не хачу пра гэта!
Вялікі князь зноў перахітрыў, перамог яго! I ад таго лютасць расла і расла ў сэрцы вялікага жраца. Ён апусціў вочы, каб Альгерд не прачытаў у іх нянавісці. Няўжо, упершыню за доўгія гады, улада пачынае выслізваць з ягоных рук? Але што здарылася? Чаму людства бяжыць да цямніцы, дзе гаворыць Кумец? Хрысціянства было тут здаўна, яго прывозілі купцы і з ім прыязджалі сюды ўжо шмат гадоў таму вялікія княгіні, яго спавядалі нашчадкі полацкіх князёў, што атабарыліся тут пасля выгнання княскай дынастыі ў Візантыю. Яно не было такім небяспечным, як зараз. I, можа, Нара больш пранікліва адчувае: вінны не толькі час, але і гэты прыдворны, які быў аблашчаны і Гедзімінам, і Альгердам, але які здрадзіў ім усім! Ён не словамі, а сваім уласным жыццём прабівае ў магутнай сцяне адтуліну, праз якую немінуча ўвойдзе вораг. I гэты... Круглец... таксама! I ён хрыпата прашаптаў:
— He можаш ажаніцца — затое можаш пакараць хрысціянаў! Дай нам павесіць іх на самай магутнай галіне свяшчэннага дуба — таго, што ў Перуновым гаі!
I спакойна, нават з нейкім шкадаваннем да яго лютасці прамовіў вялікі князь:
— Гэта вы, жрацы, вынеслі ім прысуд. Я толькі замацую яго вялікай гербавай пячаткай, і хай гэта дае вам дадатковую моц у вачах вільнян. Мы ж уладарым разам, вялікі жрэц, ці не так?
ВЯРТАННЕ
Пахкім сіняватым дымком цягнула ад курыльніц па кутках залі, ад чаго яна нагадвала паляну, зацягнутую лёгкім ранішнім туманам. Язычкі святла ад лучынаў у срэбных зажымах матляліся па сценах, размаляваных кветкамі. Маёлікавыя ўстаўкі на падлозе пераліваліся, успыхвалі, калі ўспыхвала лучына.
У залі ішло баляванне. Дубовыя сталы гнуліся пад цынавым і срэбным посудам.
Ляталі над галовамі слуг вялізныя падносы з мядзведжынай і вепручынай, тарэлы са смажанымі лебядзінымі тушкамі, паліваныя гаршкі з рэпай, рэдзькай і мочаным гарохам, глякі з квасам і медавухай.
Сівы лірнік сядзеў ля печы ў куце. Печ, з яе полымі трубкамі-кафлямі, падобная да вялізнага вожыка, дыхала цяплом, і лірніку было ўтульна ля яе, таму яго пальцы борзда перабіралі струны, а надтрэснуты, ды яшчэ моцны голас запаўняў залю.
Спяваў ён пра маладую дзяўчыну, што свой вяночак кінула ў Дунай, і, стараючыся яго злавіць, патануў малады вой, які вяртаўся дадому да маці і бацькі. Доўгая гэтая балада заканчвалася словамі,'якімі хлопец перад смерцю гаварыў з канём:
Бяжы ж ты, косю, бітай дарогай, К таму сялу, к татульку майму. He кажы, косю, што я ўтапіўся,
А кажы, косю, што я ажаніўся. Mae дружкі — круты беражкі, Мая сваціца — рыба-плаціца...
Яго амаль не слухалі. Толькі вялікі князь час ад часу адварочваўся ад ваяводы, які бесперастанна штосьці яму казаў, і глядзеў на лірніка, ды пасол з Чэхіі ўважліва сачыў за гнуткімі пальцамі музыкі.
— А што з вашымі братамі-хрысціянамі? — запытаўся папскі нунцый у кашталяна Гаштольда, асцярожна беручы з тарэлы кавалак белага птушынага мяса.
— Жывыя яны яшчэ? Ці olla male fervet?*
Кашталян у моманты, калі пры ім гаварылі на лаціне, якую так і не адолеў за школьныя гады, пачуваў сябе раз’юшаным. Але ён стрымаўся, адказаў зычліва, ды ўсё ж з ледзь прыкметнымі ноткамі зласлівасці:
— Абодва жывыя. Але старэйшы адрокся ад вашага бога, і літасцівы князь дараваў яму адступніцтва. Ды вунь ён, нясе да цверычоў бочачку з грэчаскім віном. Бач, як стараецца! Больш за слуг працуе!
Нунцый уважліва ўгледзеўся ў твар падстольнічага, які, напружваючыся, нёс на плячы карычнева-шэрую бочку, у якой пялёхкалася духмяная густая вадкасць. Ён акуратна паставіў яе на стол, лоўка выбіў корак і стаў разліваць па брэцьяніцах цёмна-барвовы напой. Промень сонца на момант супыніўся ў срэбнай брэцьяніцы, зайчыкамі зайграў на скуластым голеным твары маладога хлопца, дзе вопытны італьянец яскрава ўбачыў сляды бяссоных начэй і пакутлівага роздуму. Тужлівыя шэрыя вочы пазіралі на гасцей, і было бачна, што думкамі той далёка адсюль і што ўвесь тлум, крыкі вітанняў і гоман гасцей цяжкія для яго.
— Гэта твар хрысціяніна, — цвёрда сказаў нунцый хутчэй сабе, чым субяседніку, але ваявода пачуў яго:
— Усё роўна спажывы для цябе, святы ойча, не будзе: яго хрысціў Нестар, а вера яго, як вядома, грэчаская. I ду-
маю, што не захоча Няжыла вяртацца ў цямніцу. Ён паразумнеў...
— Is feliciter sapit, qui perikulo alieno sapit*. I яшчэ: хаця ты i прыхільнік вашых багоў, аднак хачу, каб ты ведаў, ваявода: яшчэ тры з паловай стагоддзі таму нашая вера была адзінай. I Хрыстос таксама адзін.
— Пра гэта ты мне не кажы, ойча. He хачу і слухаць пра вашыя справы. Мне люба выкрасаць купальскі агонь і танчыць у скоках... Ось добра, што я ўзгадаў пра скокі — нешта тут мала весялосці!
I ваявода ўскочыў, загрымеўшы на ўсю залю:
— Ці дазваляеш, вялікі князь, проса пасеяць?
— О! Проса, проса сеяць! — разнеслася вакол, і, калі Альгерд згодна кіўнуў галавой, мужчыны паўставалі з лаваў і, выбіраючы сабе хаўрусніц, хутка наладзілі дзве шарэнгі, што паўсталі адна супраць другой.
— А мы проса сеялі, сеялі, — па кіўку ваяводы пачала пані кашталянава, высокая, моцна збітая кабета ў сіняй аксамітавай сукні і чырвоным кабаце з залатой шнуроўкай, у белай намітцы з тонкага ўсходняга мусліну, і жанчыны падхапілі:
— Ой, дзід Лада, сеялі, сеялі...
Мужчыны рашуча пасунуліся да жанчын, і бас ваяводы зноў загучаў, як абдымаючы ўсіх прысутных:
— А мы проса вытапчам, вытапчам!
Заціхлі ўсе размовы. Да скокаў далучаліся іншыя госці, і хутка большая частка прысутных з захапленнем спявала і танчыла, славячы багіню Ладу і Леля. Вялікі князь у рытм спеваў пастукваў доўгімі пальцамі па белым ільняным абрусе. Князёўны пляскалі ў далоні.
Няжылу раптам здалося, што бачыць і назірае за ўсім гэтым ён нібы з нейкай вышыні, дзе і гукі і фарбы мяняюцца, дзе з-пад звыклага праглядае нешта зусім іншае.
Яго любы брат сядзеў зараз у вязніцы, жалеззе ўпілося ў тонкія маладыя рукі, да струпоў нацёршы запясці. Жоў-
тая сукравіца сачылася з каленяў, на якіх ён стаяў у час малітваў.
Няжылу здалося, што ён расце, уздымаецца над усім тут і робіцца вялізным, як сама заля. Ніколі не адчутае ім, гарачае, п’янкое пачуццё ахапіла ўсю ягоную істоту. Ен дрыжэў, вочы яго гарэлі, а ўласны голас здаўся чужым і незнаёмым, калі на ўсю залю загаварыў ён якраз у тую хвіліну, калі змоўклі дудкі і спыніліся расчырванелыя танцоры, выціраючы рукавамі і хусцінкамі спатнелыя твары:
— Вы, хто смяецца і танчыць, калі лепшы з вас усіх канае ў цямніцы...
Разгубленае маўчанне. Раптоўная цішыня.
Няжыла ўбачыў: твар Альгерда спалатнеў, вочы сталі вялікімі і бяздоннымі. Але яшчэ болей змяніўся твар Бурылы: ён зжаўцеў, як быццам уся жоўць стала вокамгненна выступаць з кожнай поры ягонага твару.
— Вы, хто ліе чалавечую кроў на драўляныя калені ідалаў...
Ён задыхнуўся словамі. Але трэба было закончыць думку, і нехта зноў крыкнуў ягоным голасам так, што ва ўсёй вялізнай залі не засталося ніводнага куточка, дзе б ён ні прагучаў:
— Ваш час мінае!!
Вялікі жрэц каўтаў паветра, быццам яго стала не хапаць. Змяніліся твары і ў іншых — збялеў кашталян Нарбут, мабыць, адразу скеміўшы, што віну за раптоўнае здарэнне паставяць у віну яму. Зніякавелі князёўны. Скамянелі жрацы.
Першым апамятаўся Бурыла:
— Двойчы адступніку няма месца ў княжым палацы! Мы выпрасілі табе дараванне, але сабака ўсё роўна наступіць на ўласны хвост!
Тады Альгерд выпрастаўся, велічны і грозны:
— У цямніцу яго, злачынцу!
I гэта быў канец. Але Няжыла не змаўкаў. Ён крычаў, пакуль яму не заплішчылі рот і не вынеслі, спяшаючыся, подбегам, з залі і не ўдарылі па галаве так, што ён захлынуўся недагаворанымі словамі, і свядомасць яго не пакацілася некуды ў халодную неспазнаную бездань...
Ды там раптоўна чорная немата змянілася на іншае. Яго ахутала залатое мяккае святло, закалыхала, суцішыла боль і ўдары. Ён раставаў у гэтым неспазнаным святле і пачуцці ўсеабдымнасці і шчасця. Там, побач, адчуў ён любага брата, пачуў ягоны голас і яшчэ іншыя галасы. Усе яны супакойвалі і лашчылі яго, як мяккія, несказальна пяшчотныя дотыкі.
«Я, відаць, у Ірыі», — паспеў падумаць Няжыла, перш чым растварыцца ў гэтым залатым ззянні і пажадаць больш ніколі не вяртацца назад, у суровы, змрочны і няшчыры свет, ад якога ён адступіўся па сваёй волі.
Каб заўсёды заставацца з братам.
ДУБ
Ніхто не ведаў колькі яму гадоў. Можа, пасадзілі яго яшчэ веліканы вялеты, якія сышлі з зямлі, не пакінуўшы пасля сябе нашчадкаў, таму што атруцілі зямлю іхнія звады і самі яны былі ўжо бясплоднымі. Мабыць, таму яны саджалі і саджалі расліны і дрэвы, каб хаця тыя захавалі пра іх памяць. Садзілі ля валатовак, дзе вечным сном засыналі волаты, сутаргава сціскаючы ў руках мячы, што ржавымі палосамі заставаліся ў зямлі. Садзілі ля рэчак, дзе абмывалі целы сваіх блізкіх і запальвалі памінальныя вогнішчы. А можа, гэта проста вецер раскідваў рудыя жалуды, разносілі іх дзікі ці сойкі.
Ён рос і рос, збіраючы вакол сябе маладзейшых, і сам, мабыць, не ведаў, хто тут ягоныя сыны, хто ўнукі, а хто
проста з нашчадкаў — такіх жа наравістых, магутных і стойкіх, як і ён сам.
Людзі так даўно схіляліся перад ім, і столькі просьбаў сыпалася з іхніх вуснаў, што ён даўно згубіў ім лік і толькі выпраменьваў і выпраменьваў на ўсіх і на ўсё вакол сваю магутнасць і мудрасць. I гэта яны рабілі з людзьмі цуды, аб якіх ведала цяперашняя, маладая ў параўнанні з яго жыццём краіна: слабых уздымалі, нядольным давалі ўдачу, а бясплодным жанчынам дарылі сілы, каб тыя маглі зачаць дзіця.
Бывала, на ягоных галінах вешалі злодзеяў і злачынцаў. Але іхняя чарната была такая слабая ў параўнанні з яго крэпасцю і выпраменьваннем, што ён не звяртаў на тое ўвагі. Часам каралі і невіноўных. Тады прыходзілі родзічы і горка плакалі пад яго кронай, і ён хутка супакойваў іх — гэтак жа, як і ўсіх астатніх. Яны аддзячвалі яму: вешалі на галіны чырвоныя стужкі, пасы, кавалкі адбеленага лёну, клалі сыр і мёд. Гэта пасля з’ядалі людзі, што асабліва аддана служылі яму, іх навакольныя называлі жрацамі. Сярод жрацоў былі тыя, што любілі яго і самі выпраменьвалі тое, што ў людзей называецца любоўю. А былі і цёмныя, як гніль, што точыць самыя моцныя ствалы, і тады ён махаў галінамі, нібы адганяючы іх ад сябе. Але часцей драмаў, праразаючы вяршалінай аблокі і ўзгадваючы незабыўныя часіны маладосці і іншых, зусім іншых чалавечых істотаў. У некаторых з іх было па чатыры рукі, насы нагадвалі гузікі, а грудзі мелі жабры, і іхнія песні былі іншымі, чым гучалі цяпер навакол, але гэтыя ён не памятаў, а тыя, даўнішнія, часам спрабаваў спяваць і сам. I тол.ькі адзін са жрацоў Вільні чуў гэтыя песні і нават мог паўтарыць напеў, толькі пра тое не казаў нікому, бо гэта была яго, Лойкава, таямніца.
Некалі менавіта Дуб даваў людзям ежу, бо, пакуль не навучыліся яны сеяць авёс ды жыта, малолі жалуды і рабілі з іх кашу.
У гэты красавіцкі дзень на галінах Дуба толькі зеляніліся малыя, яшчэ зусім слабыя лісточкі, бо карані пачыналі гнаць па жылах сок, які ажыўляў галіны і ўсё яго здранцвелае ў зімовай сцюжы магутнае, неабдымнае цела. Кара за стагоддзі скамянела, па ёй лёгка было ўздымацца да самай вяршаліны, але на гэта ніхто не асмельваўся. Дуб драмаў і амаль не адчуваў чалавечка, які караскаўся наверх і, выбіраючы патрэбную галіну, доўга вагаўся, седзячы на тоўстай галіне, з-за якой яго нават не было бачна. Дзе будзе сядзець вялікі князь і прыдворныя? Ці будзе адтуль бачна ўсё, што адбудзецца, ці не захіляць злачынцаў іншыя галіны? I ён, з цяжкасцю кідаючы вяроўку праз сук, спаўзаў уніз і зноўку доўга разглядаў размяшчэнне ствала і галін, каб, ратуй Пярун, не памыліцца і не быць за тое пакараным самому.
Дзве вяроўкі трэба было закінуць і замацаваць на галінах дубу так, каб уся знаць Вільні і ўсе, хто прыйдзе на пакаранне, бачылі, як будуць тузацца ў апошніх сутаргах тыя, хто насмеліўся ісці супраць жрацоў і, канешне, супраць вялікага князя. Бачылі і трапяталі самі.
Нарэшце на абодва прыдатныя сукі былі накінуты пяньковыя моцныя вяроўкі, якія ў некалькі вузлоў былі замацаваны на Дубе. Яны не павінны абарвацца — бо тады абарвецца і жыццё малога чалавечка, што мацаваў вяроўкі. I ён стараўся. Ён не думаў пра тых, каго заўтра будуць вешаць на гэтым дубе, — думаў пра дзяцей, якіх за ўзнагародныя грошы можна будзе смачна і добра накарміць. Жонцы, бадай што, удасца справіць новыя юхтавыя боцікі. I болей нічога яму на гэтым свеце не трэба. Абы жыла здаровай і задаволенай сям’я. I, ратуй Пярун, каб яшчэ супрацьстаяць самому вялікаму князю ці, што яшчэ страшней, жрацам! I ён пайшоў, задаволены сваёй работай, дадому, а Дуб упершыню страсянула нейкая вышэйшая сіла, і ён загайдаў галінамі, усё яшчэ санлівы і
спакойны, не падазраючы, што наступае заўтра, якое нясе гібель і яму...
АПОШНІЯ АХВЯРЫ
Перабітыя ногі не стаялі, яго падхапілі пад рукі і амаль вынеслі з цямніцы. Кумец заплюшчыў вочы — так заслязіліся яны на ясным красавіцкім сонцы. Няжыла ішоў сам, трымаючыся за бок, прабіты жалезным прутам, якім ад душы частаваў яго падручны ката.
Іх кінулі на сялянскую фурманку, на якой вазілі гной. Парэпаны конік ледзь цягнуў калёсы, яны грукаталі па камяністай дарозе, кожны штуршок на якой аддаваўся нясцерпным болем у скатаваных целах братоў.
Кумец маліўся. Ён пачаў гэтую доўгую, несканчоную малітву тады, калі пабачыў фурманку і зразумеў, што зямны шлях яго і Няжылы вось-вось абарвецца. I паступова боль праходзіў, яго ахоплівала мяккае залацістае ззянне, якое сцішала ўсе раны і рабіла цела лёгкім. Ён ужо зведаў гэта, і цяпер хацеў толькі аднаго: каб залатое ззянне ахутала таксама старэйшага брата і супакоіла ягоны боль. Яны мусяць памерці дастойна. Гэтага чакаюць ад іх сотні людзей, якія прыходзілі пад сцены ягонай цямніцы і чулі адсюль словы, што давалі ім надзею. Яны не дачакаліся гэтай надзеі ад жрацоў, і цяпер вераць, што новае вучэнне дасць іх душам спакой і сэрцам адхланне.
Сонца ярка, як быццам таксама вырваўшыся з нейкая нябеснай цямніцы, залівала Вільню святлом, і сярод шэразялёнага мроіва кустоўя гэтак жа ярка, па-святочнаму, жаўцелі каташкі вярбы. Думкалі першыя пчолы, мяккі пыл казытаў ноздры, і раптам, як прарваўшыся аднекуль, вецер уварваўся ў горла і нясцерпна захацелася жыць... I з гэтым пачуццём вярнуўся боль і знікла залатое ззянне. Тады зразумеў: для яго жыццё і яго спакусы — гэта боль і
смерць. Зерне павінна ўпасці ў глебу, каб даць плён. Ён мусіў памерці, каб уратаваліся людзі, што тоўпяцца на ўсім шляху да Перуновага гаю і прагна ўглядаюцца ў твары братоў. Нехта з іх глядзеў з нянавісцю, хтосьці — са здзіўленнем. Было некалькі чалавек, якія, не тоячыся, плакалі. Ён пабачыў слёзы таксама на твары Няжылы.
— Маліся, брат! Так, як не маліўся яшчэ ніколі, з усёй сілай, на якую здольны! — загадаў Няжылу, і той схамянуўся, вусны яго заварушыліся... Дарога ўздымалася ўгору, першыя дубы нібы расступаліся перад фурманкай, і ўжо сотні людзей тоўпіліся каля іх.
Свяшчэнны дуб, яшчэ толькі-толькі разбуджаны вясною, са сваімі яшчэ не развінутымі лістамі, быў відзён здалёку. Над усімі і ўсім тут раскідаў ён свае галіны-рукі. Кумец глядзеў на яго і бачыў у яркім святле дзве пятлі, што звісалі з ніжняе галіны. Можа, таму, што не адводзіў вачэй ад дуба, не адразу згледзеў новы жоўта-смалісты памост, на якім было разаслана чырвонае сукно. Наперадзе стаяла вялікае крэсла з пазалочанымі парэнчамі і княскім знакам наверсе, — мабыць, для вялікага гаспадара Альгерда, ззаду роўненька месціліся каля двух дзесяткаў крэслаў менш пышных, але з прыгожымі разьбянымі спінкамі — відаць, для вешчых старцаў і вялікіх жрацоў. А ззаду хвалявалася, дыхала, кашляла, уздыхала адгароджаная ад памоста чалавечая маса, якая, пабачыўшы фурманку, загула, загалёкала, завыла на розныя галасы. Гэтае галёканне, у якім спляліся праклёны і пагрозы, працягвалася да той хвіліны, калі вязням дапамаглі вылезці з калёсаў і яны ціха, ледзь перастаўляючы ногі, пасунуліся да дуба, куды іх, паколваючы дзідамі, прымушалі ісці вартаўнікі.
Ціхі ўздых пранёсся па натоўпе, калі людзі пабачылі неверагоднае: Кумец ішоў на вывернутых каленьмі назад нагах! Яго твар, узняты ўверх, быў асветлены дзіцячай
усмешкай, і ўсім на імгненне здалося, што хлопец восьвось уздымецца ўвысь. На Няжыле, які ішоў побач, вецер разгарнуў лахманы, і было бачна, што два пераломаныя яго рабры вытыркаюцца са страшна апухлай, чырвонай і раз’едзенай струпамі скуры. I тады ўпершыню раздаліся іншыя галасы — галасы спачування і жалю. Ім запярэчылі іншыя — грубыя і ненавісныя. Яшчэ хвіліна — і разгарэлася б бойка, але варта, якая кінулася была да людзей, спынілася і застыла, пачуўшы гучны і ясны покліч рога. Гэта прыбываў вялікі гаспадар княства Альгерд.
У малінавым плашчы, шапцы, абітай лісіным мехам, з вялікім залатым змеевіком-медальёнам на грудзях ён, накульгваючы, падышоў да памоста, сеў у крэсла. Твар яго быў суровым і пахмурным, рукі сцяты ў кулакі. За ім, крэхчучы і вохкаючы, занялі месцы на лаве вешчыя старцы і прыдворныя, а таксама жрацы. Горка заплакалі ў натоўпе дзве жанчыны — гэта былі сёстры асуджаных Бяроза і Радагоста.
Бурыла стаў наперадзе, яго высокі каўпак са стралой — знакам Перуна — быў горда ўзняты над маленькай галавой, зялёныя вочы спакойна глядзелі на натоўп. Ён злёгку адкашляўся, каб голас яго быў важкім і гучным. Якраз Бурылу было даверана ад імя вешчых старцаў і вялікага жрэчаства Вільні вынесці вырак злачынцам. I ў гэтым таксама была незвычайнасць і важнасць таго, што тут адбывалася, бо заўжды выракі чытаў возны, у лепшым выпадку — войт места. I ніхто не памятаў, каб пры пакаранні смерцю прысутнічаў сам гаспадар княства.
Кумец глядзеў на вялікага князя. Яму чамусьці ўзгадалася ахвярапрынашэнне Векшы і ейная кроў на нагах у Перуна. Тады Альгерд стаяў спакойна, бо ўдзел у ахвярапрынашэннях успрымаў як частку свайго вялікняскага становішча. Цяпер, як ні валодаў сабой вялікі князь, было бачна, што ён добра ўсведамляе незвычайнасць моманту і
ненавідзіць усё, што адбываецца тут. Нават тое, што вялікі князь адводзіць вочы ўбок і не глядзіць на братоў, замест таго каб з нянавісцю ўглядацца ў іх, сведчыла пра нежаданне гаспадара караць смерцю сваіх былых прыдворных. Кумец жа пазіраў на валадара княства са спагадай. Жыццё не такое ўжо і доўгае, а тое, што адбываецца паміж імі зараз, а менавіта забойства яго і брата — застанецца. А яшчэ дазнаўся ён, хаця і быў у цямніцы, што пад хатнім арыштам і пад следствам зараз знаходзіцца Круглец, якому таксама пагражае пакаранне.
Ад гэтага часу Альгерда заўсёды будуць узгадваць разам з ім, Кумцом, і яго братам Няжылам, а можа, і Кругляцом — што б ні зрабіў вялікага і выдатнага гэты валадар княства. I абвостраным, ужо амаль вешчым позіркам, бо глядзеў адтуль, ён убачыў Альгерда праз многія гады — уладнага, славутага сваімі справамі вялікага князя, які ваюе за княства і ўздымае яго, ды не спіць па начах і пачувае сябе няшчасным...
— Пачынайце! — як адчуўшы гэтыя думкі і хочучы перарваць іх, грозна кінуў Альгерд.
— Ваша мосць, я казаў вам, яшчэ няма вялікай жрыцы Нары, — таропка папярэдзіў Бурыла.
Гэта таксама было нечуваным парушэннем векавых звычаяў: у свяшчэнныя гаі не дазвалялася нават набліжацца жанчынам. Але Нара дамаглася гэтай прывілеі ад вешчых старцаў, і яны пасля доўгіх ваганняў адступілі. Калі нельга пускаць яе, казала вялікая жрыца, тады нельга дапускаць да дуба і вялікага князя, які меў жонку-хрысціянку і сам з дзяцінства быў ахрышчаны. А пасля, неяк неўпрыкмет, выйшла, што дазволам можа пакарыстацца і ейная сястра Дзівейна...
Альгерд на хвіліну завагаўся, ды яму не давялося перад усімі альбо паслухацца вялікага жраца, альбо запярэчыць яму: абедзве жанчыны на белых конях амаль разам
вылецелі з-за дубоў і паскакалі да памоста. Натоўп вохнуў і, узбуджаны, зноў ледзь не прарваўся скрозь ланцуг варты. Ваявода ціха сказаў некалькі слоў мечніку, і колькасць вояў ля месца, дзе сядзеў гаспадар і ягоная світа, стала павялічвацца. Тым часам вершніцы саскочылі з коняў і адна з іх нізка схілілася перад Альгердам, а другая коратка пакланілася кіўком галавы. Усё ў іх было вытанчаным і падкрэслівала іхнюю вабнасць, такую розную і ў той жа час усемагутную: сукня зялёнага шоўку ў Дзівейны і белая, як аблокі, з усходняга мусліну ў Нары, што выглядалі з-пад плашчоў. Белая, з таго самага мусліну намітка у Дзівейны і зялёны, з рыжай лісінай апушкай каўпак у яе сястры, з якога звісала, абдымаючы плечы, залацістая тонкая тканіна. Яны нібы дапаўнялі адна адну — у аднолькавых пантофліках з ласінае скуры і ў сукнях, чые колеры нібы плаўна пераходзілі з адной на другую.
Гэтыя дзве жанчыны, самыя вядомыя ў Вільні, атаясамлівалі яе прыгажосць, багацце і славу. I натоўп любаваўся імі, асабліва ж углядаючыся ў маладую і, як лілея, пяшчотна-ўзнёслую Дзівейну, ацэньваючы яе і амаль несучы на крылах захаплення да яго — вялікага князя, гаспадара, воя.
1 Кумец, які стаяў ля дуба і на якога разам з братам усе на кароткае імгненне нібыта забыліся, ацаніў задуму вялікай жрыцы, якая па-майстэрску выплеснула на вялікага князя тое захапленне, якое непазбежна павінны былі выклікаць у вільнян і яна, і ейная сястра. Пачуццё тое ўзрастала ў процівагу смерці, страшнай Мары-Марэны, якая лунала над усім тут і абвастрала пачуцці, а значыць, таксама павінна была паслужыць планам Нары. I калі яна нарэшце разам з сястрой села — не наверсе, а ўнізе, пад Альгердам, на лаву, што стаяла на зямлі, смяротнік убачыў наяве: гэта таксама прадумана загадзя, каб нават смерць яго паслужыла ейным планам.
Іхнія вочы сустрэліся. 1 ў гэтым усмешлівым, але вострым, як лязо паглядзе Кумец таксама прачытаў смерць і перамогу.
Але перамоп ў яе не было. I не будзе. Бо за ёю няпраўда, нянавісць і насілле над суразмернасцю і ладам, які даў людзям Усявышні і чые законы яны скажаюць. I як жа хочацца спадзявацца, што, можа, якраз ён сваім жыццём, дакладней, смерцю, перапаліць іхнія чорныя грахі, каб не мучылі яны людзей, не клаліся чорным воблакам на іхнія думкі і справы і не атручвалі іх непрыкметна дзень за днём! I раптам ён здрыгануўся, захлынуўшыся ці то веснавым ветрам, ці то болем і радасцю адначасна.
Ён угледзеў Уну. У шэрым каўтрышовым плашчы, у мехавым мужчынскім каўпаку, з-пад якога русымі пасмамі падалі яе падрэзаныя, як у хлопцаў-падлеткаў, валасы, яна неадрыўна глядзела на яго, і столькі любасці, адданасці і святла было ў яе вачах, што, здавалася, яно ахінае ўвесь гэты натоўп, дзе разам сабраліся і цікаўнасць, і страх, і надзея, і адначасна нянавісць да таго, што нясуць яны з сабою — новай веры, новага погляду на свет.
Яна вярнулася, рызыкуючы сваім жыццём, яна прыйшла сюды, дзе яе могуць убачыць, схапіць і таксама павесіць на гэтым жа дубе па падвойным абвінавачанні: як парушальніцу забароны для жанчын і як злачынцу, якую шукаюць князевы слугі за тое, што не выканала ягоны загад і не пайшла ў храм Перуна!
Любасць да яе — тая вышэйшая любасць мужчыны да жанчыны, у якой няма нічога зямнога, а толькі спалучэнне родных душаў і сэрцаў — ахапіла яго, ды ён паспёшліва адвёў вочы —не навесці б на яе падазрэння, не звярнуць увагу катаў! Ён пашукаў вачыма брата Уны Кругляца (а раптам вырваўся хаця б на гэты час з-пад арышту?), але не ўбачыў яго і пашкадаваў, што не ўдасца развітацца
з гэтым дарагім для яго чалавекам. А можа, яго ўжо схапілі і затачылі ў замкавую цямніцу?
Тым часам, невядома адкуль выйшаўшы, як вынырнуўшы з Вяллі, да яго падышоў Нестар. Яму забаронена было сюды прыходзіць, яго перад самым пачаткам пакарання ўжо двойчы не дапускала нават да першых дубоў гаю папярэджаная загадзя варта, ды духоўніку княгіні і пастыру віленскіх хрысціянаў удалося пераадолець усе перашкоды. Момант для з’яўлення быў выбраны ўдалы: уся ўвага перакінулася з сёстраў на асуджаных. Жрацы разам ускочылі. Бурыла памкнуўся паклікаць варту, але вялікі князь уладна падняў руку, і ўсё сціхла, як перад вялікай навальніцай. Людзі глядзелі цяпер толькі на Нестара.
У гэты час, час найгоршага яго прыніжэння перад усім княствам і болю за любых яму людзей, святар нібы састарэў на некалькі гадоў. Ішоў, як цягнучы ногі, нібыта яны былі перабіты ў яго, а не ў Кумца. Рыза ягоная задралася, з-пад яе бачны былі белыя порты, а ў руцэ дробна дрыжэў завялікі для яго слабых і старых ужо рук крыж. Аднак з кожным крокам у яго нібыта прыбывала сіл. Ён бачыў асуджаных, бачыў іхні спакой і мужнасць, і гэтая мужнасць перадавалася і яму.
— Прэч хрысціяніна! — пачуўся голас вешчага старца Капца.
— Прэч! — загудзеў натоўп, падаўшыся наперад, да Нестара.
Яшчэ імгненне — і ён быў бы парваны на шматкі, скрываўлены ў невыразнае месіва. Ды тут, нібы ажылі дрэвы, з усіх бакоў выступілі з-за дубоў воі Альгерда з выстаўленымі наперад дзідамі, і натоўп адхіснуўся. Жрацы ўзнялі крык, але воі роўна і зладжана адрэзалі іх ад людства, стаўшы за іхнімі спінамі, а іншыя хутка абкружылі натоўп.
Ізноў стала ціха. Жрацы вымушаны былі сесці.
Браты пацалавалі крыж, прынялі апошняе блаславенне свайго нямоглага пастыра. I толькі тады Бурыла змог
прачытаць прысуд. Ён здзівіў усіх, а Няжылу ашаламіў: яго не павесяць разам з братам, калі ён зноў адрачэцца ад хрысціянства, ён можа застацца жыць! У гэтую хвіліну хлопец адчуў тое, аб чым ведаў, але неяк не задумваўся, — мукі Юды, здрайцы, якому ў апошнюю хвіліну адкрылася ўся бездань адзіноты і граху... Ён упаў на калені перад братам, абняў яго, закрычаў:
— Я.. Я не адракаюся! Я памру таксама! Я не здраджу табе, ты верыш? Ты верыш?!
I, гледзячы на яго зверху, Кумец адказаў ціха:
— Мы хутка сустрэнемся з табой. Я люблю цябе, брат. Ты заўсёды быў для мяне самым блізкім чалавекам на зямлі. Я верыў табе нават тады...
I крыкнуў гучна, так, што голас яго рэхам пракаціўся па свяшчэнным гаі:
— Смерці няма! Мы будзем разам у Вечнасці! У Хрысце!!!
Служкі пры свяшчэнным Перуновым гаі кінуліся да іх, расцягнулі ў розныя бакі і паспрабавалі накінуць на Кумца мяшок, каб закрыць яму рот і вочы. Але ўжо з нечалавечай сілай ён адкінуў іх і сам, на сваіх скалечаных нагах, пайшоў да пятлі. Сонца скрозь прагаліну ў галінах ахінула яго праменнямі, і ўсім здалося, што хлопец сам стаў сонцам і заззяў. Натоўп упаў на калені, хтосьці загаласіў.
Бурыла са страхам пабачыў: калі цела Кумца павісла на галіне, магутны, у многія чалавечыя абхваты дуб здрыгануўся, нібыта сутарга болю і шкадавання прайшла і па ім.
— Цуд! Цуд! — прашалясцела навокал.
— Няшчасце!
I тады разам усталі вешчыя старцы і ў вялікім жалю таксама ўпалі на калені. Самы стары з іх ціха заплакаў і схіліў галаву перад дубам. Бурыла, аднак, стаяў непарушна і, гледзячы на яго, пагардліва выпрасталася і пазірала на вешчых старцаў Нара.
— Свяшчэнны дуб гневаецца! — пачуліся яе словы.
— Вы дазволілі тут быць хрысціяніну! — падхапіў Бурыла. Прыгнечаныя горам старцы не слухалі, ды зваротлівы жрэц прадбачыў з таго вялікую выгаду: ён нарэшце зломіць нспадатлівых і незгаворных праціўнікаў! Ён выкарыстае цуд як мае быць!
— Што гэта за знак? — недаўменна запытаўся вялікі князь.
— Лепей пра гэта не ведаць — сказаў Лойка, а на вачах у яго таксама паказаліся слёзы.
Служкі трымалі Няжылу, а ён крычаў пра тое, што яны з братам будуць апошнімі ахвярамі багоў, час якіх даўно прайшоў.
Да вечара па ўсёй Вільні разнесліся прароцтвы. Адно з іх пра тое, што апаганены забойствам пакутнікаў-хрысціян свяшчэнны дуб хутка памрэ. Другое — што хрысціянскі святар зайшоў у запаветны гай, і таму трэба чакаць няшчасця для ўсіх вільнян. А хто вінны ў тым?
— Жрацы! — даказвалі адны.
— Вялікі князь Альгерд! Ён дазволіў Нестару блаславіць братоў, — чаўплі сваё прыхільнікі жрацоў.
Плявузгалі рознае. I ўсе сыходзіліся на тым, што надыходзяць грозныя і неспасцігальныя для простага люду часы...
эпшог
У каморцы на другім паверсе царквы Параскевы Пятніцы Нестар пісаў, сагнуўшыся над пергаментам:
«У 6957 (1345) лета ад Раства Хрыстова 14 красавіка павешаны быў на паганскім дубе пакутнік Антоній, а праз дзесяць дзён, 24 таго ж месяца, пакараны быў і ягоны брат, названы мною ў хрышчэнні Іаанам. А сёння, 13 снежня таго ж года, гэтак жа закончыў сваё зямное жыццё і Яўстафій, у паганстве Круглец, які таксама спавядаў хрысціянства і быў за тое павешаны.
Люд Вільні спачуваў новым пакутнікам, і за гэты год паствы ў храме прыбавілася ўтрая, а вялікі князь Альгерд патаемна ад жрацоў падарыў нам наступнас: залатую кадзільніцу, новую золатам тканую рызу баршчовага колеру, тры срэбныя чашы і чарнёны пацір.
На тым тыдні сватаўся вялікі князь Альгерд да цвярской князёўны Юльяны Аляксандраўны, і брат яе, холмскі князь Усевалад Аляксандравіч, даў згоду на той шлюб».
Ён завагаўся, раздумваючы над іншымі падзеямі, якія здаліся ўрэшце нявартымі запісу ў кнізе, якая перажыве стагоддзі і данясе да далёкіх нашчадкаў усё, што адбылося тут, у стольным градзе Вільні, у час ягонага жыцця.
Таму не напісаў, як нядаўна на світанку ўгледзеў каля храма, на месцы, дзе некалі стаяў каменны ідал Рагуціс з вогненна-чырвонымі вачыма (гэтыя рубіны пасля паклалі ў княжацкую скарбніцу) скурчанае ў пакутах цела і, павярнуўшы яго тварам дагары, пазнаў былога вярхоўнага жраца Мікшу. Было падобна на тое, што Мікша быў атручаны альбо атруціўся сам, прыйшоўшы на месца, дзе некалі меў і славу, і пашану, якіх цяпер пазбавіўся назаўсёды, бо страціў надзею на разбурэнне хрысціянскага храма. Спалохаўшыся, што прыпішуць гэтую смерць хрысціянам, Нестар паклікаў служку і разам з ім перацягнуў ня-
божчыка далей ад храма, туды, дзе на месцы высечаных дубоў падраслі маладыя бярозкі.
He напісаў таксама і таго, што пасля пакарання брата немаведама куды знікла маладая сястра Яўстафія (Астапа), якая была збегла ў Нямеччыну і затым разам з братам, як казалі, вярнулася ў Вільню. Хадзілі чуткі, што жрацы шукалі яе ледзь не болей, чым самога сына пасла Леся. Але схоплены імі Яўстафій не выдаў, дзе знаходзіцца ягоная сястра, і таму катаванні прыняў незвычайныя: яму адрэзалі нос і скалечылі так, што да віселіцы дайсці сам ён не мог. I ўсё ж пасля, цудам Божым, падняўся на ногі і тым даў незвычайную моц духу яму, Нестару. Ідучы да пакутніка на прычасце і сабораванне, чакаў ён смерці, аднак натоўп плакаў горкімі слязьмі ад жаласці да маладога і прыгожага отрака, што сам добраахвотна прымаў смерць, і толькі некаторыя крычалі з нянавісцю да хрысціян. I не было ўжо на тым пакаранні ні Альгерда, ні вярхоўных жрацоў...
I яшчэ аб адной падзеі не напісаў святар, якога Вечнасць назаўсёды прыкавала да трох маладых баяраў, што сталі вядомыя як Віленскія пакутнікі. Падзея гэтая адбылася тады, калі і ён лёг побач з княгіняй Марыяй у прыдзеле пабудаванай ім царквы: князь Альгерд нарэшце змог расправіцца з язычніцкімі жрацамі, што сваёй воляй учынілі забойства замежных купцоў-хрысціян заходняга абраду. Тады былі схоплены і сцяты горлам Бурыла і Нара, а Дзівейна ўцякла з Вільні і навекі знікла ў наваградскіх лясах, —хадзілі чуткі, што яна жыла ў свяцілішчы братоў-блізнятаў Ашвінаў.
Гэтая падзея страсянула ўсё княства і нарэшце пераламіла валадарства жрацоў: па загаду князя быў ссечаны свяшчэнны дуб, і ніхто, апроч купкі служкаў, не прыйшоў яго бараніць, хаця плачу і стогнаў было ў Вільні нямала. А яшчэ праз стагоддзе на месцы дуба стаяла царква Свя-
той Тройцы — у памяць аб трох першых пакутніках за новую веру.
Яшчэ праз шэсць стагоддзяў да гэтае царквы, у цэнтры сталіцы краю, прыходзілі вучыцца ў сваю гімназію нашчадкі тых старажытных крывічоў, што некалі плакалі тут, гледзячы на пакуты трох новаахрышчаных отракаў, а пасля самі, пад наступам часу, прынялі крыж. I сама вуліца гэтая, названая Вастрабрамскай, стала падобнаю да крыжа: у галаве яго — герб Пагоня на старажытнай браме, у сэрцы — ікона Божай Маці, прывезеная Альгердам з Корсуні, па адзін бок — Свята-Духаў манастыр, дзе ляжаць нятленныя мошчы пакутнікаў, па другі — Базыльянскія муры, дзе і пасюль стаіць на месцы ссечанага дуба Траецкая царква. А вуліца ідзе ўніз, выцягваецца ажно да даліны Святарога, дзе пад брукам ляжыць попел як балцкіх, так і славянскіх прашчураў-князёў, што тут тысячагоддзі назад жылі і валадарылі...
ПРЫПІСЫ
С. 6. Горні, альбо Верхні, замак — той, што стаіць на т. зв. Гедзімінавай гары і пасёння з’яўляецца сімвалам Вільні.
С. 9. Сталец — вялікакняскі прастол.
С. 10. Вогнік — чырвоныя плямы, якія, як лічылася, выскокваюць на твары чалавека, які нечым абразіў агонь.
С. 12. I сёння на сцяне гэтага храма ёсць надпіс: «Православная церковь сня есть первая каменная Хрнстнанская Святыня в Внльне. Она сооружена на месте языческого капніца ндола Рагутнса в 1345 г. супругою веллкого князя Ліітовско-Русского Ольгерда Марней Ярославною, княжною Внтебскою н посвяіцён св. велнкомученнце Параскеве, наречённой Пятннцей».
С. 16. Захоплены ў 1204 г. удзельнікамі вызвалення Труны Гасподняй, заходнімі рыцарамі, Царгорад быў у 1262 г. адваяваны назад Міхаілам Палеолагам.
С. 16. Улахерна — самая вядомая царква ў Канстанцінопалі, ад якой перайшло ў славянскія землі свята Пакрова Багародзіцы.
С. 17. Мудра (санскрыт.) — па-асабліваму складзеныя пальцы, у выніку якіх энергія ідзе ў пэўныя органы і лечыць іх. Часам складзеныя ў мудру пальцы можна бачыць на старадаўніх абразах.
С. 17. Понцкае, альбо Рускае, як называюць яго летапісы, — гэта Чорнае мора.
С. 17. Некаторыя даследчыкі лічаць, што назва горада Сураж (у Віцебскай і Гродзенскай вобласці ёсць такія ж назвы, а таксама і Суражская нізіна паміж Гарадоцкім і Віцебскім ўзвышшамі) паходзіць ад імя арыйскага бога сонца — Сур’і.
С. 17. Цынобра — кінавар.
С. 18. Варцобы — шахматы.
С. 20. Севастамі называлі візантыйскіх імператараў. Канстанцін у VI ст. заснаваў Канстанцінопаль на месцы былога пасёлка Візантый.
С. 22. Шэлег — самая дробная манета ў ВКЛ. 60 шэлегаў складаюць грош.
С. 22. Трасца — род ліхаманкі.
С. 23. Сцяць горлам — у значэнні пакараць, як пра тое сказана ў Статуце ВКЛ.
С. 24. Пагоня — ваенны паход уздагон за нападнікамі, які аб’яўляўся ва ўсім княстве.
С. 27. Літоўскага бога Медзіна ўзгадваюць беларускія летапісы.
С. 27. Літоўска-Наваградская праваслаўная метраполія была заснавана ў 1317 г. у Наваградку.
С. 29. Падкуртачыць — ашукаць, паздзеквацца.
С. 29. Сварга (санскрыт.) — месца нябеснага супакаення. Адсюль, на думку некаторых даследчыкаў, паходзіць імя Сварог, гэтак жа як імя Шварн — ад Сваруна.
С. 38. Вапа — фарба.
С. 39. Купала, як лічаць некаторыя даследчыкі, паходзіць ад Гопала — індыйскага бога-пастуха, які гуляе ў гульні з апсарамі, нябеснымі пастушкамі.
С. 44. Калінавы ці арэхавы жэзлы былі прыналежнасцю вышэйшай касты жрацоў.
С. 45. Ашвіны — нябесныя браты-блізняты, даслоўна з санскрыту азначае «дзеці кабылы». Валодалі лекавымі таямніцамі, пераляталі па паветры на калясніцы. У Беларусі ім пад імем Асвінаў пакланяліся яшчэ ў пачатку XIX ст.
С. 46. Паляндра — адно з назоваў багіні смерці. У гаворках выкарыстоўвалася як зняважлівае азначэнне асобы.
С. 46. Судзяніцы — багіні лёсу ў славянаў.
С. 46. Вятшыя — ганаровыя людзі места.
С. 47. Легчы ў дубовую калоду — памерці.
С. 51. Крацір — многакутны кубак.
С. 52. У 60-х гг. XX ст. шведскі вучоны Г. Джэні з дапамогай генератара гукавых хістанняў даказаў, што ў аснове матэрыі ляжаць гукавыя хвалі.
С. 52. Цвержа — крэпасць.
С. 54. Ахрап’е — рэшткі зяленіва, што ідзе на корм жывёле.
С. 59. Гарцук — гном.
С. 59. Top — скандынаўскі адпаведнік Перуна.
С. 64. Плінфа — плоская цагліна.
С. 66. Бацвіна — бурачная націна, слова ўжывалася часам як зняважлівае.
С. 66. Бурская тканіна — персідскі шоўк.
С. 67. Вялікі агонь праўды — паводле старажытных звычаяў, той, каго падазравалі, і той, хто абвінавачваў, праходзілі праз агонь, а жрацы вырашалі, хто апёкся болей.
С. 72. Корд — кароткі меч.
С. 77. Яшчэ да XX ст. у асобных мясцінах Беларусі існавала павер’е: калі напаленая печ трашчыць з левага боку — памрэ гаспадыня. 3 правай — памрэ гаспадар.
С. 91. Коленская вада — адэкалон з Кёльна.
С. 91. Каўтрыш — тоўстае касматае сукно.
С. 98. Тонка размолаты рыс, які ўжывалі як пудру, быў здаўна вядомы на Усходзе.
С. 102. Камка — найтанчэйшая, накшталт мусліна, тканіна.
С. 130. Агурных — гультайных, бесклапотных.
С. 130. Налога — напад.
С. 132. Накладам — грашыма.
С. 136. Віслена — распусная жанчына.
С. 149. Карзно — кароткі плашч.
С. 151. Яшчэ ў XIX ст. у Германіі, Аўстрыі і некаторых паўднёваславянскіх землях святары высякалі новы агонь на могілках або каля цэркваў, а пасля яго разносілі па хатах .
С. 168. Конскі тыдзень святкавалі ў канцы лета. Спачатку ён быў прысвечаны Ашвінам, затым — свсв. Флору і ЛаўРУ-
С. 168. Кон — лёс.
С. 175. Рэйтары (ням.) — коннікі, часта — ахова горада ці замка.
С. 188. Калачакра—у індуісцкай традыцыі бесперапынны цыкл перараджэнняў.
С. 194. Olla male fervet (лац.) — гаршчок дрэнна варыць, што значыць: справы дрэнь.
С. 195. Is feliciter sapit, qui perikulo alieno sapit (лац) — шчасліва паразумнеў той, хто паразумнеў ад бяды іншага.
Літаратурна-мастацкае выданне
Апошнія ахвяры саяшчэянага дуба Апо^&сць
Адказны за выпуск Г. Вінярскі
Рэдактар А. Пашкевіч Камп’ютэрны набор В. Іпатавай Камп’ютэрная вёрстка Л. Ваўчок Карэктар Н. Аляксеева, Г Вінярскі
Падпісана да друку 2.10.2006 г. Фармат 84x108 VJ2 Друк афсетны. Папера афсетная. Ул.-выд. 8,73 арк.
Ум. друк. 11,34 арк.
Наклад 1000 асобнікаў. Зак. 1235.
ПУП «Кнігазбор».
Ліцэнзія № 02330/0131712 ад 12.05.06.
220112, Мінск, вул. Я. Лучыны, 38-93.
Тэл./факс (017) 204-86-97, тэл. (029) 772-19-14.
Надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў друкарні УП «Ходр» БелТІЗ.
Ліцэнзія ЛП № 02330/0056661 ад 29.03.04.
220004, г. Мінск, вул. Вызвалення, 9.