• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь у песні

    Беларусь у песні


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 1988
    383.16 МБ
    
    
    
     БЕЛАРУСЬ
     У ПЕСНІ
    
    
            БЕЛАРУСЬ У ПЕСНІ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    мшск «БЕЛАРУСЬ» 1988
    
                 У зборніку змешчаны песні і хоры беларускіх кампазітараў, у якіх адлюстравана гісторыя Беларусі за 70 гадоў яе развіцця, гісторыя песеннага жанру, яго станаўлення за гады Савецкай улады.
                 Прызначаецца шырокаму колу аматараў песні.
    
    
    
                 Сборннк включает песнн н хоры белорусскнх компознторов, в которых прослежнваётся нсторня Белорусснн за 70 лет, нсторня песенного жанра, его развнтня за годы Советской властн.
                 Адресуется шпрокому кругу любнтелей песнн.
    
    
    
    
    Склалі на грамадскіх пачатках
    
    В. Л. Аўраменка і Л. А. Раманоўская
    
      5204010000—208
    Б 253—88
    
    М 301(03)—88
    
    © Выдавецтва «Беларусь», 1988
    
                                                   Песнідумы лаўлю і нібы ля дубровы П’ю з крыніц і гляджуся у люстра іх я. Ты навекі ўвайшла ў маё сэрца і слова, Беларусь, Беларусь.
                                                   Беларусь — мая песня, сястрыца мая!
    
       Вось так, цёплымі і пранікнёнымі словамі, уваходзіць у наша жыццё песня. Словамі і музыкай, якія адлюстроўваюць пачуцці, што жывуць у сэрцы кожнага і ў сэрцы краіны. Нездарма Беларусь наша названа песняй. Здаўна песня была важнейшай прыкметай душы народа, расказвала аб самых розных баках яго жыцця і, найперш, аб любві да Радзімы, да роднага краю.
       Слаўная гісторыя беларускай песні. Яна пачала складацца ў даўнія часы, калі народ жыў пад прыгнётам, марыў аб шчаслівай долі і змагаўся за яе. I калі пасля перамогі Вялікага Кастрычніка пачалося будаўніцтва новай, сацыялістычнай культуры, першыя беларускія кампазітарыпрафесіяналы сталі нашчадкамі народных творцаў, народнай песеннай традыцыі. Ужо ў дваццатыя гады з’явіліся першыя харавыя песні М. Чуркіна, А. Туранкова, Р. Пукста, М. Мацісона, М. Анцава. Пазней да стварэння масавых песень звярнуліся I. Любан, В. Яфімаў, С. Палонскі. Песні аб нашай Радзіме, аб урачыстых рэвалюцыйных святах, аб Чырвонай Арміі, якая загартоўвалася ў баях грамадзянскай вайны, аб радасным, новым жыцці калгаснага сяла — яны ўвайшлі ў музычны побыт беларусаў, у іх жыццё. Некаторыя з тых песень і сёння захавалі не толькі гістарычную цікавасць, а і мастацкае значэнне. I сёння жывуць сярод нас, гучаць у эфіры «Бывайце здаровы» I. Любана і А. Русака, «Вечарынка ў калгасе» С. Палонскага на верш Я. Купалы...
      У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускія кампазітары стварылі многа песень, якія расказвалі аб барацьбе партызан Беларусі, аб гераічных подзвігах Чырвонай Арміі. Сярод аўтараў былі Р. Пукст, Я. Цікоцкі, А. Багатыроў, М. Аладаў, I. Любан, П. Падкавыраў. Большасць песень напісаны на вершы беларускіх паэтаў Я. Купалы, П. Броўкі, А. Астрэйкі, А. Вялюгіна, А. Бялевіча, М. Танка, П. Панчанкі. Героікапатрыятычная тэма была адлюстравана ў розных аспектах: у песняхмаршах; гераічных і заклікальных, суровых і мужных ба
    
    ладах; у журботнаэлегічных, лірычных, гнеўна выкрывальных і сатырычных песнях. Іх галоўнымі якасцямі сталі высокі пафас, вялікая шчырасць пачуццяў.
       Слаўная гэта традыцыя — водгук на падзеі дня, услаўленне подзвігаў народа, высокіх пачуццяў патрыятызма — атрымала ў наступныя гады яркае прадаўжэнне. Героікапатрыятычная тэма стала асноўнай у шэрагу тэм, якія распрацоўваюць кампазітары Беларусі ў пасляваенныя гады...
       У канцы 50х і ў 60я гады адно з вядучых месц у песеннай творчасці кампазітараў заняла тэма Радзімы. Склаліся два тыпы сачыненняў: песні прыўзнятаўрачыстага характару, іншы раз з элементамі героікі і маршавым рухам, і патрыятычныя лірычныя, адзначаныя шырокім меладычным распевам, павольным рухам, прастатой і сардэчнасцю тона. Другі тып патрыятычнай песні знайшоў у творчасці кампазітараў больш яркае ўвасабленне, і сёння можна з упэўненасцю гаварыць аб трывалым усталяванні ў беларускай песеннай практыцы гэтага мастацкага струменя. Успомнім «Песню пра Нёман» Н. Сакалоўскага і А. Астрэйкі, якая жыве ў нашым быце вось ужо сорак гадоў.
       Выдатны ўзор патрыятычнай лірыкі — песня «Радзіма мая дарагая» У. Алоўнікава і А. Бачылы, пачатковы матыў якой з’яўляецца пазыўным сігналам беларускага радыё. Пачуццём Радзімы, адчуваннем яе прасторы і хараства прасякнуты песні У. Алоўнікава «Беларусьрадзіма» (словы А. Русака), «Песня аб Мінску» (словы I. Панкевіча) і іншыя.
      У лірычным ключы вырашаны многія песні аб радзіме Ю. Семянякі: «Расцвітай, Беларусь» (словы А. Бачылы), «Аб шчаслівай нашай долі» (словы А. Сіткоўскага), «Беларусь — мая песня» (словы М. Браўна), «Люблю цябе, Белая Русь», «Якая ты цудоўная, Радзіма», «Шчасце маё», «Песня родная» (словы У. Карызны), «Навек люблю і помню» (словы Г. Бураўкіна).
      Тэндэнцыя да лірычнага выказвання ўла
    
    3
    
    сціва патрыятычным песням I. Лучанка. Лепшыя з іх — «Жураўлі на Палессе ляцяць» (словы А. Ставера), «Спадчына» (словы Я. Купалы), «Мой родны кут» (словы Я. Коласа), «Родмне» (словы Л. Ашаніна), «Бярозка» (словы А. Вялюгіна), «Світанак» (словы У. Някляева), «Песня аб Мінску» (словы П. Панчанкі). Многія песні I. Лучанка адрасаваны непасрэдна моладзі, у іх пераважае прыўзнятасць, адчуванне энергіі, дзеяння, руху, рамантыка жыцця.
      Новае пакаленне беларускіх кампазітараў, якое прыйшло ў музычнае жыццё рэспублікі ў апошняе дзесяцігоддзе, нямала зрабіла, падхапіўшы эстафету сваіх старэйшых калег і працягнуўшы іх дасягненні ў жанры песні. Творы маладых кампазітараў заваявалі наш беларускі эфір, канцэртную эстраду. Няма, напэўна, ніводнага выканаўцы ў рэспубліцы — прафесіянальнага ці самадзейнага, у рэпертуары якога не было б песень Э. Зарыцкага, В. Іванова, Л. Захлеўнага, У. Будніка; у канцэртныя праграмы ўваходзяць многія іх песні, у тым ліку і тыя, у якіх таленавіта, кожны раз вельмі своеасабліва, з творчай фантазіяй і разам з тым шчыра, задушэўна, сардэчна выказваюцца пачуцці любві да роднага дому, да наваколля, да ўсяго таго, што мы завём Айчынай — да сяброў і таварышаў па працы, да школы, што нас выхавала, да бацькоўскай хаты і водару чаромхі...
      Асобы раздзел у песеннай творчасці беларускіх кампазітараў і, бадай, найбольш значны па мастацкаму значэнню складаюць песні аб Вялікай Айчыннай вайне. Яшчэ ў 50я гады выдатныя ўзоры такіх песень былі створаны У. Алоўнікавым. Гэта яго «Песня аб Брэсцкай крэпасці», «Песня аб Даватары», «Песня аб Гастэла», «Песня аб Карбышаве», «Вечнай славы агонь» (на словы А. Лазнявога), у якіх пераважае трывожнанапружаны, суровастрыманы характар. Некаторыя песні кампазітара вырашаны ў лірыкаапавядальнай манеры. Як, напрыклад, «Песня пра Заслонава» (словы А. Астрэйкі) і адна з самых папулярных песень У. Алоўнікава « Лясная песня» (словы А. Русака), якая даўно стала сапраўды народнай. Ад песень У. Алоўнікава ў беларускай музыцы пачаў складацца цудоўны, вельмі яркі песенны летапіс аб Вялікай Айчыннай. Аб вайне пісалі і пішуць кампазітары розных пакаленняў. Тыя, што прайшлі яе цяжкімі, горкімі і гераічнымі дарогамі,— У. Алоўнікаў, Ю. Семяняка, тыя, для каго вайна з’яўляецца далёкім успамінам дзяцінства, і тыя, хто нарадзіўся пасля перамож
    
    ных салютаў. Асаблівасці творчага почырку кожнага з іх, іх сувязі з паэтамі таксама розных творчых схільнасцей, шматгранныя павароты тэмы прадвызначылі вельмі разнастайную, нават стракатую палітру гэтага летапісу.
       I. Лучанок у сваіх песнях абапіраецца на традыцыі савецкай масавай песні, звяртаецца іншы раз да інтанацый, якія ў ёй бытуюць, але яму ўласціва сваё асабістае музычнае мысленне, ён мае свой уласны музычны почырк. «Памяць сэрдца», «Майскі вальс», «Пісьмо з сорак пятага» (словы М. Ясеня), «Хатынь» (словы Р. Пятрэнкі) — добрыя ўзоры песеннай творчасці, якія пацвярджаюць высокі лад думак музыканта, разнастайнасць яго творчай палітры, песенны дар і мэтанакіраванасць, з якой ён працуе.
       Тэма вайны знайшла сваё выражэнне ў песнях Л. Захлеўнага «Героям Брэста» (словы У. Левіна), «Перамога» (словы М. Ясеня), вакальным цыкле «Памяць», створаным да 30годдзя Вялікай Перамогі. Гэтыя песні ўваходзяць у рэпертуар амаль усіх спевакоў. Рбзныя пачуцці, вобразы паўстаюць у гэтых песнях, розныя думкі выклікаюць яны. Шэраг цікавых песень пра вайну напісаны Э. Зарыцкім. Адна з іх — «Лясныя салдаты» (словы Г. Бураўкіна).
       Песняпамяць аб мінулай вайне... Як многа за ёй стаіць, гэтак жа, як і за самой памяццю нашай... «Два полі» Э. Ханка (словы А. Вярцінскага), «Абеліскі» Д. Смольскага (словы М. Ясеня). Кожная з іх пакідае след у памяці, след у сэрцы...
       У гэтых нататках мне давялося закрануць толькі песні патрыятычнай тэматыкі. Зборнік, які вы трымаеце ў руках, змяшчае менавіта такія песні. Паза рамкамі зборніка засталіся лірычныя песні, жартоўныя, песні жанравыя, эстрадныя, забаўляльныя. Іх многа ў беларускіх кампазітараў, добрых песень пра ўсе бакі жыцця чалавека. Яны маюць права на асобную гаворку і асобны зборнік...
       Застаецца дадаць, што лепшыя беларускія песні даўно пераступілі межы рэспублікі. Яны ўключаны ў рэпертуар многіх прафесійных і самадзейных спевакоў і харавых калектываў.
       ...Сёння, як і многа гадоў назад, мы можам зноў сказаць, што Беларусь і песня знітаваны разам: песня адлюстроўвае шматграннае жыццё народа, і народ ідзе па жыцці з песняй...
    А. Ракава
    
    ДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН БССР
    
    
    Словы М. Клімковіча
    
    Музыка Н. Сакалоўскага
    
                                                      тіН»                           1Н~ННп            
                    д| ""'Ж: ^                                                                                 
                                                                                                               
                    і г F                                                                                      
      з ёй   зда_бы Ls                   сцяг    пе_ра_      мог.         Нас аб^_ яд_ на_ ла       Л e_ н і_на
                    _ л і мы                                                                                   
                    1           1 г                                                    1                       
                                                                                     1