Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
олатаву прорву, скокнуць туды і пачуць, як вырвецца над табою з твані з дзікім ровам паветра.
— За што ён так ненавідзіць гэтага Беларэцкага? — спытаў той, каго клікалі Пацуком.
— Думаю, за тое, што Беларэцкі хоча ажаніцца з Яноўскай. А тады палац з рук Лікола ўцячэ.
— Ды нашто ён яму, гэта ж трухлявая труна, а не будынак.
— Ну, гэта ты не кажы. Для Яноўскіх ён карысці не дае, гэта валоданне роду, а вось для старонняга гэта каштоўнасць. Да таго ж, ён любіць старажытнасць, спіць і бачыць сябе гаспадаром вялізнага замка, як продкі.
Яны памаўчалі, пасля пыхкнуў агеньчык, і да мяне пачалі паўзці сівыя кучары тытунёвага дыму. Я разумеў ужо, што пада мною стаяць шляхцюкі. Дрэнная мясцовая мова, якая зрабілася грубай ад барбарызмаў польскага паходжання, так і рэзала вуха. Галасы здаваліся мне знаёмымі.
— Мне здаецца, — буркнуў адзін пасля працяглага маўчання, — што тут яшчэ адна прычына: хлопы.
— Маеш рацыю. Калі заб’ём яшчэ і гэтага, яны прыціхнуць, як мышы пад венікам. A то дужа нахабныя сталі. Нядаўні бунт, пасля забойства ўпраўляючага Гарабурды. Глядзяць нахабна. I асабліва сапсаваліся пасля прыезду Свеціловіча. Месяц пражыў тут, падла, а нашкодзіў нам горш за пажар. Чатырох хлопаў з рук суда выдраў, паскардзіўся на двух дваран. А калі гэты Беларэцкі прыехаў — зусім дрэнна стала. Сядзіць у хлопскіх хатах, запісвае дурныя байкі, ляпае па плячы. Ну, нічога, папрыціхнуць гэтыя хамы, калі мы таго здрадніка шляхты прыдушым... Толькі трэба будзе яшчэ даведацца, хто правадыр гэтых нахабнікаў. Я яму не дарую маіх спаленых стагоў.
— А мне здаецца, што я ведаю, хто гэта. Гэта Кульшаў вартаўнік Рыгор. Гэткая нахабная мыса, як у ваўка. I павагі да цябе ніякай.
— Нічога, рыгнецца і яму.
Зноў памаўчалі. Пасля адзін сказаў:
— А ведаеш, Яноўскую шкада. Такую жанчыну давесці да вар’яцтва або забіць — глупства. Такім калісь ногі цалавалі. Памятаеш, як яна на бале ў даўняй сукні лебедзем плыла. Ухх!
— Ды і пан шкадуе, — дабавіў другі. — Але што зробіш.
I раптам зарагатаў.
— Чаго ты?
— He таго мы мякнулі. He шанцуе нам, а яму яшчэ горш. Ты памятаеш, як Раман крычаў, калі яго ў дрыгву загналі, казаў што зза труны нас выдасць. Аж, бачыш, маўчыць.
I яны па.йшлі ад дрэва. Я чуў яшчэ толькі, як Пацук сказаў басам:
— Нічога, хутка і да гэтага наведаемся.
Я саслізнуў з дрэва зусім нячутна і рушыў за імі. Бязгучна ступалі мае ногі па траве, тамсям я нават плазаваў.
I, вядома, я зноў выявіўся дурнем, бо забыўся на тое, што ў іх маглі быць коні, Яны зайшлі за грыўку хмызнякоў я прыцішыў крокі, баючыся нарвацца на іх, а праз хвіліну пачуў пошчак падкоў.
Калі я выдраўся на дарогу, я пабачыў даволі далёка два цені, якія шалёна гналі коней ад крыжа Рамана на паўдзённы ўсход.
Думкі мае былі невясёлыя: даведаўся, што яны палююць за Яноўскай і за мною, што літасці чакаць нельга, выпусціў двух бандзюкоў ды яшчэ так жорстка памыліўся ў Бермане. I сапраўды, я пераканаўся ў тым, што ён цёмны чалавек, што ён ускрыў мой ліст і чагосьці пайшоў да месца, дзе і дастаў смерць. I самы факт гэтай смерці закрыў ад мяне ўсе астатнія яго правіны. Але размова дала многа цікавага, і, перш за ўсё, я ведаў зараз аднаго з дзікіх паляўнічых. Гісторыя са спаленымі стагамі выдала яго. Стагі спалілі за апошнія дні ў шляхцюка Маркі Стахевіча, якога я бачыў на гулянцы ў Дубатоўка. I гэты чалавек быў тады секундантам Вароны. Няхай я памыліўся ў Бермане, але ў Вароне я не памыляюся, здаецца. I ён будзе мой. Зараз трэба толькі больш рашучасці...
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
773
А позна ўначы дзікае паляванне караля Стаха з'явілася зноў. Зноў выў, галасіў, плакаў нечалавечы голас:
— Раман у дваццатым калене, выходзь! Мы прыйдзем! Мы скончымі Мы адпачнём пасля! Раман! Раман!
I зноў я, схаваўшыся за ганкам, страляў у лятучыя цені коннікаў, якія мільгалі ў самым канцы залітай месячным дымам алеі. Калі я стрэльнуў першы раз — коні кінуліся ў гушчар і зніклі, як быццам іх ніколі не было. Гэта было падобна на жахлівы сон.
Трэба было канчаць. Я прыпомніў словы Маркі Стахевіча, якія той сказаў пад дрэвам, наконт абяцання Рамана выдаць забойцаў пасля смерці і падумаў, што, можа, Раман пакінуў у хаце ці на месцы сваёй смерці нейкі доказ, які прагледзелі тады нават арліныя вочы Рыгора.
I калі Рыгор прыйшоў, мы рушылі з ім да месца забойства Рамана. Я добры хадок, але ледзь паспяваў за гэтай доўгай фігурай. Рыгор ішоў, як здавалася, павольна, але гэта была не павольнасць, а размеранасць рухаў. I ногі ён ставіў не так, як звычайныя людзі, а наскамі ўнутр: так ходзяць усе прыроджаныя паляўнЬыя, і заўважана, што гэта робіць кожны іхні крок даўжэй прыблізна на дзюйм.
Па дарозе я сказаў яму, што чуў размову Маркі Стахевіча з нейкім Пацуком, і Рыгор злосна буркнуў:
— Людзі Вароны. А пасля дадаў: — А мы думалі, што «Лікол...» гэта пачатак прозвішча. Пан не так распытваў. «Лікол» — гэта, відаць, мянушка. Трэба спытаць, каго клікалі так, у пані Яноўскай. Калі ведалі гэтую мянушку Свеціловіч і нават Берман, значыцца, яна таксама павінна ведаць.
— Я пытаў у яе.
— Ты пытаў у яе прозвішча, ды і яшчэ пачатак яго, а не мянушку.
Так мы дайшлі да славутага і двойчы апісанага мною месца, дзе застыў у багне бацька Надзеі Раманаўны. Мы пераварушылі ўсю сухую траву, хоць глупствам было б шукаць тут нешта пасля двух год.
I нарэшце падышлі да таго месца, дзе невялікі абрыўчык раптам узносіў лугавіну над дрыгвой.
— Тут, — сказаў Рыгор.
Над самым абрывам тырчаў з зямлі невялікі стаўбур, уломак ад дрэва, якое калісьці расло тут. Карані яго, як магутныя змеі, апляталі абрыўчык, спускаліся ў дрыгву, быццам жадаючы напіцца, або проста віселі ў паветры.
— Ці рукі Рамана былі над паверхняй дрыгвы? — спытаў я.
Цяжкія павекі Рыгора апусціліся, ён прыпамінаў:
— Так, былі. Правая была нават выцягнутая, ён, відаць, хацеў ухапіцца за корань, але не дацягнуўся.
— А можа, проста кінуў нешта туды, пад карэнні, дзе, бачыш, яміна?
— Давай паглядзім.
I мы, трымаючыся за карэнне і збіваючы пазногці зямлёй, злезлі амаль да самай дрыгвы, ледзь трымаючыся на маленькіх слізкіх прыступках, што былі на стромым адхоне. Пад карэннямі сапраўды была яміна, але там нічога не было. Расчараваны, я збіраўся быў лезці наверх, але Рыгор спыніў мяне:
— Ёлупы мы. Калі там сапраўды штосьці ёсць, дык гэта пад глейкай. Ён мог кінуць, але ж два гады мінула, скляпенне гэтай пячоркі асыпалася і пахавала тое... тую рэч.
Мы пачалі драпаць пальцамі ўбіты глей, высыпаць яго з пячоркі, і — хочаце верце, хочаце не — хутка пальцы мае натрапілі на штосьці цвёрдае. На далоні маёй ляжаў партабак з «птушынага вока». Больш у пячорцы нічога не было.
Мы выдрапаліся на лугавіну і асцярожна абчысцілі з партабака руды глей, перамешаны з глінай. У партабаку ляжаў шматок белай матэрыі, выдраны, відаць, зубамі. I на гэтай анучцы былі невыразныя рудыя літары: «Варона забі...»
Я знізаў плячыма. Чорт ведае, што гэта было! Ці сведчанне, што Рамана забіў Варона, ці просьба да Вароны забіць кагосьці. Рыгор паглядзеў на мяне халоднымі вачыма:
— З’ясавалі, пан Андрэй. Загнаў яго сюды Варона. Заўтра будзем яго браць.
— Чаму заўтра? Можа, ён з’явіцца якраз сёння.
Сёння пятніца. Пан забыў пра гэта. Бандзюка, як кажуць, шукай у царкве. Святыя надта ды божыя. Рэжуць з імем святой тройцы на вуснах. Яны прыйдуць заўтра, бо страцілі цярпенне. Ім патрэбна пазбавіцца ад цябе. — Памаўчаў, вочы спалахнулі нядобрым полымем: — Заўтра нарэшце прывяду мужыкоў. 3 віламі. I табе дамо. Калі з намі, дык
774
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
да канца. Будзем вартаваць ля паваленай агароджы. I ўсіх пакладзём, усіх. Пад самы корань чортава семя...
Мы пайшлі разам да Балотных Ялін і там даведаліся, што Надзея Раманаўна не адна. У яе сядзеў пан Гарабурда. Яноўская за апошнія дні ўнікала мяне, а калі мы сустракаліся — адвяртала пацямнелыя, сумныя, як асенняя вада, вочы.
Таму я праз ахмістрыню выклікаў яе ў ніжнюю залу, дзе Рыгор змрочна глядзеў на святога Юрыя, такі самы магутны і высокі, як статуя. Яноўская выйшла, і Рыгор сарамліва падцягнуў пад крэсла ногі, бо натаптаў на падлозе. Але голас яго паранейшаму быў грубы, калі ён звяртаўся да яе, толькі ў глыбіні нешта непрыкметна дрыжала:
— Слухайце, ясная пані. Мы знайшлі караля Стаха. Гэта Варона. Дайце мне пару стрэльбаў. Заўтра мы скончым з імі.
— Дарэчы, — перабіў я, — я памыліўся тады. Я пытаўся ў вас, ці не ведаеце вы чалавека, прозвішча якога пачынаецца з «Лікол...». Зараз я пытаю, ці не ведаеце вы чалавека, мянушка якога «Лікол», проста «Лікол»? Гэта самы небяспечны чалавек у гэтай бандзе, магчыма, нават натхніцель.
— He! — раптам крыкнула яна, засунуўшы кончыкі пальцаў у рот. Вочы яе пашырыліся, застыглі ў тузе. — He! He!
— Хто ён такі? — змрочна спытаў Рыгор.
— Пашкадунце, пашкадуйце мяне! Гэтага не можа быць... Ён такі добры, шчыры. Ён трымаў Свеціловіча і мяне на каленях. Тады наш дзіцячы язык не мог вымавіць яго імя, мы яго перакручвалі, і з гэтага нарадзілася мянушка, якой мы называлі яго толькі між сабою. Нямногія ведалі яе.
— Хто гэта? — няўмольна сказаў Рыгор, рухаючы каменнымі сківіцамі.
I тады яна заплакала. Плакала ўзахлёб, як дзіцёнак. I праз рыданні нарэшце вырвалася:
— Пан Лікол... пан Рыгор Дубатоўк.
Я быў уражаны ў самае сэрца. Я аслупянеў, я задыхаўся:
— He можа быць! Што вы! Такі добры чалавек! I, галоўнае, якая яму карысць!
А памяць паслужліва падсунула словы аднаго з мярзотнікаў пад дрэвам: «Любіць старажытнае». I нават невядомае «ічкі на...» з ліста Свеціловічу раптам заканамерна ператварылася ў любімае прыслоўе Дубатоўка: «Балеснічкі нашы, што гэта робіцца на зямлі?!»
Я працёр вочы, адагнаў ачмурэнне:
— He, не можа быць. Якая яму карысць, ён зусім не спадчыннік пані.
I тут адгадка бліскавіцай шуганула ў маёй галаве:
— Пачакайце тут, Надзея Раманаўна. Пачакай, Рыгор. Я прайду да пана' Гарабурды. Пасля мне трэба будзе перабраць рэчы Бермана.
— Добра, — сумна сказала Яноўская. — Яго пахавалі ўжо.
I я пабег па сходах. Думкі мае ішлі ў двух кірунках. Першае: Дубатоўк мог дамовіцца з Берманам (толькі чаму ён забіў яго?). Другое: Гарабурда таксама мог неяк залежаць ад Дубатоўка.
Ірвануў дзверы. Н