• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
    БЕЛАРУСКАЯ
    ЛІТАРАТУРА
    ХРЭСТАМАТЫЯ
    МІНСК СУЧАСНЫ ЛІТАРАТАР 2004
    УДК 882.6
    ББК 84(4Бен)
    Б43
    Складальнікі:
    Уладзімір Вячаслававіч Адамчык Міраслаў Вячаслававіч Адамчык
    Б 43 Беларуская літаратура / Склад. Ул. В. Адамчык, М. В. Адамчык. — Мн.: Сучасны літаратар, 2004. — 1008 с.
    ISBN 985140585Х.
    Кніга з’яўляецца найбольш поўнай хрэстаматыяй для вучняў агульнаадукацыйнай школы.
    УДК 882.6
    ББК 84(4Бен)
    ISBN 985140585Х
    © Сучасны літаратар, 2004
    СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ
    5
    СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТАРАТУРА РУСІ
    СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ, ІГАРА, СЫНА СВЯТАСЛАЎЛЕВА, УНУКА АЛЕГАВА
    Ці не лепей было б, каб нам, брацця, пачаць старадаўнымі словы тужліву аповесць аб паходзе Ігаравым, Ігара Святаслаўліча?
    Дый пачаціся песні той сягачасным ладам, а не складам Баянавым.
    Баян бо чарадзейны, калі каму песню хацеў утварыці, то расцякаўся мысляй па дзераву, воўкам шэрым па полі, арлом сізым пад воблакі.
    Помнячы бо, скажам, даўных часоў разруху, выпушчаў дзесяць сокалаў на лебедзяў стада, а якую з іх дагоніваў сокал, тая першая песню пяяла старому Яраславу ці харобраму Імсціславу, што зарэзаў Радзедзю перад войскам касожынскім, або краснаму Раману Святаслаўлічу.
    Але, брацця, Баян жа не сокалаў дзесяць пускаў на лябяжае стада, — ён свае чарадзіўныя пальцы на струны жывыя ўскладываў, а тыя князям самі славу галосілі.
    Дык пачанем жа гэтую, брацця, аповесць ад старага Уладзіміра да Ігара сягачаснага, што скаваў розум сілай сваёй і навастрыў сваё мужнасцю сэрца; напоўніўся духу барацьбянага і павёў сваё войска адважнае на землі ІІалавецкія за Рускія землі.
    II
    Тады азірнуўся на светлае сонца Ігар і бачыць пакрытымі цемрай ад сонца ўсіх сваіх вояў. I скажа Ігар тут дружыне сваёй:
    «О брацця й дружына! лепей жа быці пацятаму, чым быці ў палоне. Пасядзем жа, брацця, на быстрыя коні свае зірнуці на Дон сінявокі».
    На вум князю ўспала жаданне, не гледзячы з неба варожбаў, паспытываць Дону вялікага.
    «Хачу бо, — кажа, — дзіду заламаці аб поля канец Палавецкага; з вамі, русіны, хачу сваю голаў злажыці або напіціся шоламам Дону».
    О Баяне, часінаў старых салавейча! Апяяў бы ты гэты паход, імкнучы салоўкай па дрэву выдумнаму, духам сягаючы воблакаў, славай звіваючы гэтага часу абедзве паловы. Траянавы сочачы след, цераз поле на горы! Песню спяяў бы тады для Ігара, унука таго:
    He сокалаў бура занесла праз поле шырокае, Галіцаў стады каціліся к Дону вялікаму...
    Або апяяці было, чарадзейны Баяне, Велеса ўнуча:
    Коні іржуць за Сулаю, Слава звініць у Кіеве, Трубы трубяць у Ноўгарадзе...
    Сцягі стаяць у Пуціўле, жджэ Ігар мілага брата Усевалада. I скажа яму буйтур Усевалад:
    «Адзін брат, адзін свет светлы ты, мой Ігару! Абодва з табон Святаслаўлевы дзеці. Сядлай, браце, быстрыя коні свае, а мае для цябе нагатове ўжо асядланы ўперад ля Курска. А куршчане мае табе ведамы кметы: пад гудамі трубаў радзіліся, пад шоламамі ўзгадаваліся, канцом дзіды ўскормлены; ім шляхі вядомы, ім рыцьвы знаёмы, лукі ў іх нацягнуты, сто стрэл нарыхтована, шаблі навостраны, самі яны імчацца, як шэрыя ваўкі па полі, шукаючы чэсці сабе, а князю славы».
    Тады князь Ігар уступіў у залатыя страмёны й паехаў па чыстаму полю. Сонца яму
    6
    СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ
    цемнатой заступіла дарогу: ноч, стогнучы грозьбы яму, разбудзіла птушшо, а выцце звярынае ў стады іх збіла; Дзіў кліча паверх лесу, слухаць наказвае зямлі незнаёмай — Волзе, і Памор’ю, і Пасуллю, і Суражу, і Карсуню, і табе, тмутараканскі балване!
    Аполаўцы нецярэбленымі шляхамі к Дону пабеглі вялікаму; толькі калёсы скрыпяць іх апоўначы, маўляў тыя лебедзі спуджаны.
    Ігар к Дону войска вядзе.
    А ўжо бяда яго пасець птаха па дзераву, ваўкі па ярах нядобрае варожаць; арлы клекатам звяр’ё завуць косці збіраць; лісіцы брэшуць на шчыты бліскучыя.
    О зямля Руская, ты ўжо за рубеж перасягнула!
    Доўга ноч танула ў мроку; зараніца досвіт набліжала; імгла поле засланіла; заснуў свергат салавейчы; гоман галічы ўзбудзіўся.
    Русіны поле шырокае загарадзілі шчытамі бліскучымі, шукаючы чэсці сабе, а князю славы.
    Ill
    Спазаранку ў пятніцу, патаптаўшы паганае войска палавецкае і рассыпаўшыся стрэламі па полі, паімчалі прыгожых дзяўчат палавецкіх, а з імі золата і папоны, і аксаміты flaparia; плашчамі, апоньчамі і кажухамі ды ўсялякімі палавецкімі тканінамі ўзорнымі пачалі масты масціць па балотах і гразкіх мясцах.
    Сцяг чырвоны, харугвя белая, чырвоны бунчук, сярэбраная дзіда — Святаслаўлічу Храбраму!
    Дрэмле ў полі Алегава гняздо харобрае. Далёка заляцела! He было яно зроджана ў крыўду ні сокалу, ні крэчату, ні табе, чорны гругане, паганы палаўчаніне!
    Гза бяжыць шэрым воўкам, Канчак яму знача след к Дону вялікаму.
    На другі дзень вельмі рана крывавыя зоры світ узнімаюць, чорныя хмары з мора ідуць, хочуць прыкрыці два сонцы, а ў хмарах маланкі мігаюцца сінія.
    Быці вялікаму грому! Ісці дажджу стрэламі з Дону вялікага! Тут паламаціся дзідам, тут пашчарбаціцца шаблям аб шоламы палавецкія на рэчцы Каяле, ля Дону вялікага.
    О Руская зямля, ты ўжо за рубеж перасягнула!
    Вось ветры, Стрыбожыя ўнукі, павеялі стрэламі з мора на храбрае войска Ігарава. Дудніць зямля; рэкі мутна цякуць; порась поле пакрывае; сцягі гамоняць.
    Ідуць полаўцы ад Дона і ад мора, і ад усіх старон рускае войска абступілі. Дзеці нячысцікавы клікам поле перагарадзілі, а русіны храбрыя загарадзілі яго шчытамі чырвонымі.
    Яртур Усеваладзе! Стаіш у барацьбе й засыпаеш ты вояў варожых стрэламі, грыміш ты аб шоламы мячамі сталёвымі. Дзе толькі даскочыш, сваім залатым, тур, свецячы шоламам, ляжаць там паганыя галовы палавецкія. Пашчапаны гартоўнымі шаблямі й шоламы аварскія ад цябе, яртур Усеваладзе!
    Якая цана ранам, брацця, таму, хто забыўся пачоту, й жыцця, й Чарнігавагорада, забыўся на бацькаўскі столпасад залаты, на сваю мілую пяшчоту, ясную Глебаўну, на звычай і абычай!
    IV
    Былі векі Траянавы, прамінуліся леты Яраслаўля. Былі паходы Алегавы, Алега Святаслаўліча: той бо Алег мечам разруху каваў і стрэлы сеяў па зямлі. Ступае са звонам у стрэмя злачонае ў горадзе Тмутаракані, той звон даўны чуе вялікі Яраслаўлін сын Усевалад, а Уладзімір кожну раніцу затыкаў вушы ў Чарнігаве. Барыса ж Вячаслаўліча нядобрая слава на суд прывяла на апошні і ў зялёным зацінні каяльным божую пасцель паслала за крыўду Алегаву, маладога і храбрага князя. 3 таей жа Каялракі Яраполк палялеяў між угорскімі інаходамі бацьку свайго да Сафіі святое да Кіева.
    Тады пры Алегу Гарыслаўлічу рассяваліся й раслі міжусобіцы. Гібнула жыццё Дажджбожага ўнука; у калатнінах князевых людзі свой век скарачалі.
    Тады на Рускай зямлі рэдка пяяў аратай, але вараннё пакрумквала часта, дзелячы труп’ё між сабою, а галіцы гоман заводзілі свой, на ежу ляцеці збіраючыся.
    Было гэта ў бітвы і ў тыя паходы, а гэтакіх бітваў і слухам не чулі!
    СЛОВА АБ ПАЛКУІГАРАВЫМ ________7
    V
    Ад рання да вечара, ад вечара да світу лятуць стрэлы гартоўныя, грымяць шаблі аб шоламы, трашчаць дзіды сталёвыя ў полі незнаёмым, сярод зямлі Палавецкае. Чорная зямля пяд капытамі касцьмі была пасеяна, а крывёю палітая, — туга абышла па Рускай зямлі.
    Што там шуміць? Што там звініць далёка рана перад зарою?
    Ігар палкі заварочвае: жаль бо яму міла брата Усевалада.
    Біліся дзень, біліся другі, трэцяга дня к палудню рухнулі сцягі Ігаравы. Тут два браты разлучыліся на беразе быстрай Каялы. Тут віна крывавага не хапіла, тут баль дакончылі храбрыя русіны: сватоў напаілі, а самі паляглі за Рускую зямлю.
    Нікне трава ад жаласці, а дзерава пад тугою к зямлі прыхілілася.
    VI
    Ужо вось, брацця, невясёлая гадзіна наступіла, ужо пустыня сілу прыкрыла.
    Крыўда паўстала ў сілах Дажджбожага ўнука, дзевай узышла на зямлю Траянаву, успляснула крыллем лябяжым на сінім моры, а, плюскаючы ў Доне, спудзіла часіны шчаслівыя.
    Князевы міжусобіцы  згуба для нас ад паганых. Казаць стаў брат брату: «гэта маё і тое ж маё!» I пачалі князі аб малым «гэта вялікае» казаці і самі на сябе загубства каваці. А паганцы з усіх старон набягалі з перамогай на Рускую зямлю.
    О! далёка сокал заляцеў, птушак збіваючы, — к мору!
    А Ігараву храбраму войску не ўваскроснуці. Па ім загаласіла Карына, і Жэля паняслася па Рускай зямлі, наводзячы смагу людзям у полымі рогу. Заплакалі жоны рускія, галосячы:
    «Ужо нам сваіх мужоў мілых ні мысляй памысліць, ні думай падумаць, ні вочмі сваймі азіраці, а золата й срэбра таго й пагатове не бачыць ніколі!»
    I застагнаў жа, брацця, Кіеў тугою, а Чарнігаў напасцямі! Нуда разлілася па Рускай зямлі; няўцешная жальба пацякла сярод Рускай зямлі. А князі сабе самі праступства кавалі; а паганыя самі адны, з перамогамі наваліўшыся на Рускую зямлю, дань вымагалі па белцы з двара.
    Тыя бо два храбрыя Святаслаўлічы, Ігар і Усевалад, ужо няпраўду збудзілі, якую тут прыспаў быў іх бацька, Святаслаў грозны, вялікі кіеўскі. Быў ён гразою: верх браў сваім войскам магутным і мячамі сталёвымі. Наступіўшы на зямлю ГІалавецкую, патаптаў узгоры і долы; замуціў і азёры, і рэкі; засушыў балоты й крыніцы. А паганага Кабяка з узлучыны морскай ад жалезных вялікіх палкоў палавецкіх, як віхрышча, выхапіў. I зваліўся Кабяк у горадзе Кіеве, у замку Святаслаўлевым.
    Тут немцы і венедыйцы, тут грэкі і маравы пяюць славу Святаслаўлю, выдумляюць на князя Ігара, што патапіў багацце на донні Каялы, ракі палавецкай, насыпаўшы рускага золата там. Там Ігаркнязь ссядаў з залатога сядла і садзіўся ў сядло нявольніка.
    Занылі сцены гарадоў, завяла вясёласць.
    VII
    А Святаслаў сумны сон сніў у Кіеве на горах у гэтую ноч.
    «Звечара адзявалі мяне, кажа, у чорную пасцілку на цісовай краваці; чэрпалі мне сіняе віно, змешанае з зеллем; сыпалі мне з пустых калчанаў паганых полаўцаў буйныя пэрлы на грудзі, ды песцяць мяне. Ужо дошкі без скрэпаў на маіх залатаверхіх харомах. Усю ноч звечара дзікае груганнё гракала; пабыло каля Плеснеску на балоні, каля нетраў Кісані, і к сіняму мору няслося».
    I сказалі баяры князю:
    «Ужо, княжа, туга розум твой замуціла: гэта вось два сокалы зляцелі з бацькавага залатога пасаду, каб горад Тмутаракань пашукаці або напіціся шоламам Дону. I ўжо сокалам крыллі падсечаны шаблямі погані, а саміх іх павуцінай жалезнай апуталі. Цёмна было ўжо на трэці дзень: два сонцы патухлі, абодва чырвоныя згаслі слупы, а з імі і месяцы два маладыя. Алег і Святаслаў завалакліся цямрыцай, і ў моры яны патанулі, і гордасці хану дадалі вялікай. На рэчцы на Каяле святло цьма пакрыла; па Рускай зямлі, як рысяў пле мя, распасцерліся полаўцы. Ужо ўзнялася над хвалай пахула, ужо ўссела насілле над воляй і ўжо ўрэзаўся Дзіў на зямлю. Вось бо гоцкія красныя дзевы запелі на беразе сіняга
    8	СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ