• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    каму князю Вітаўту і дзядзьку свайму, вялікаму князю Кейстуту, што піколі супраць яго выступаць не будзе, а заўсёды і ва ўсім будзе ў яго [Кейстута] волі. I князь вялікі Кейстут адпусціў яго [Ягайлу] з маці і з братамі, і з усім яго скарбам. I князь вялікі Ягайла паехаў у Крэва, а князь вялікі Вітаўт суправаджаў яго да Крэва, і паехаў Ягайла з Крэва ў Віцебск.
    А як сеў князь вялікі Кейстут у Вільні, паслаў двух чалавек да Полацка: аднаго чалавека ў войска, а другога ў горад. Палачане ўзрадаваліся і клікнулі на збор раці, і воі [Ягайлы] адступілі ад князя Скіргайлы і пайшлі ў Вільню да вялікага князя Кейстута. Князь жа Скіргайла пайшоў да немцаў у Лівонію з малою дружынаю. Потым князь вялікі Кейстут пайшоў к Ноўгарадку Северскаму да князя Карыбута, а сына свайго, вялікага князя Вітаўта, пакінуў у Вільні. Ідучы да Ноўгарадка Северскага [квязь вялікі Кейстут] загадаў павесіць Вайдылу, а князю вялікаму Ягайлу ісці з Віцебска разам з ім. Аднак вялікі князь Ягайла хутка забыўся на сваю прысягу [вялікаму князю Кейстуту], не пайшоў туды і падгаварыў мяшчан віленскіх і дворню Гануля захапіць Вільню. Князь вялікі Вітаўт быў у той час у Троках, а князь вялікі Ягайла з усёю сваёю дружынаю з Віцебска прыімчаў да Вільні. I князь вялікі Вітаўт паслаў к Ноўгарадку Северскаму бацьку свайму вестку пра гэта. Пра гэтыя падзеі ўведалі і немцы прускія, і маршал прускі вельмі спешна пайшоў з вялікім войскам на дапамогу князю Ягайлу.
    I калі ўведаў пра гэта князь вялікі Вітаўт, што прускія немцы да Вільні і Трокаў ідуць, а князь вялікі Ягайла з Вільні да Трок ідзе з войскам злучацца з немцамі, паехаў ён з Трок у Гародню са сваёю маці. I калі падступіў да Трок князь вялікі Ягайла, здаліся Трокі яму. I прыйшоў князь вялікі Кейстут у Гародню да сына свайго. Тут і жонку сваю знойдзе і пашле яе ў Бярэсце, спадзеючыся на Януша, князя Мазавецкага, зяця свайго. Сам жа [князь вялікі Кейстут] пайшоў у Жамойць, а сына свайго, вялікага князя Вітаўта, пакінуў у Гародні. Княз’ь жа Януш забыўся на дабрыню і прыязнь цесця свайго і цешчы і шваграў сваіх, пайшоў раццю да Драгічына і ўзяў яго, Сураж і Камянец заваяваў і асадзіў у Бярэсці цешчу сваю. He здабыўшы Бярэсця, пайшоў адтуль, асадзіўшы тыя два гарады, Драгічын і Мельнік.
    Князь вялікі Кейстут, сабраўшы ўсіх сваіх жамойтаў і ўсе войскі, пайшоў да ракі Віліі, а князь вялікі Вітаўт, сабраўшы ўсё сваё войска са сваёй бацькаўшчыны, пайшоў з Гародні насустрач свайму бацьку. I злучыліся яны ля Віліі за дзве мілі вышэй Коўна. Там войскі пераправіліся, пайшлі да Трокаў; прыйшоўшы, асадзілі горад. I пачуў вялікі князь Кейстут, што вялікі князь Ягайла з Вільні ідзе з войскам, а з ім нямецкае і лівонскае войска. Раней немцы абоім ворагі былі: і князю вялікаму Кейстуту, і князю вялікаму Ягайлу. Першы раз лівонскае войска прыходзіла на дапамогу князю Скіргайлу да Полацка, а потым з маршалкам прускае войска да Трок прыходзіла, а [цяпер] ужо ў трэці раз лівонскае войска з ім жа прыйшло. Усё гата паказвае, што [немцы] з ім [Ягайлам] заадно супраць вялікага князя Кейстута.
    ЛЕТАПІС ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ
    17
    I выступіў на бітву вялікі князь Кейстут са сваім сынам, вялікім князем Вітаўтам, супраць вялікага князя Ягайлы. I за тры ці чатыры стрэлы да зыходжання войскаў [на бітву] прыгналі князі і баяры ад вялікага князя Ягайлы ў войска вялікага князя Кейстута і пачалі пытацца вялікага князя Вітаўта, каб пагаварыць з ім. Пачалі яны гаварыць вялікаму князю Вітаўту: «Князь вялікі Ягайла паслаў нас да цябе, каб ты памірыў нас са сваім бацькам, каб мы валодалі сваім, а вы сваім, а бітвы паміж намі не было і кровапраліцця не ўчынілася. Прыехаў бы ты да свайго брата, да вялікага князя Ягайлы, а мы табе прысягаем, што табе бяспечна [будзе] зноў у сваё войска вярнуцца, каб між вамі ўсё добра скончылася». Князь вялікі Вітаўт так ім адказаў: «Прысягу ад вас прымаю, але каб і князь Скіргайла ў маё войска прыехаў і таксама прысягнуў, і я [тады] выеду». Паслалі яны да князя Скіргайлы, і князь Скіргайла таксама прысягнуў вялікаму князю Вітаўту, як і яны.
    Князь вялікі Вітаўт паехаў да вялікага князя Ягайлы і яго войска, а войскі [праціўнікаў] стаяць, нічога не пачынаючы паміж сабою. I князь вялікі Ягайла пачаў прасіць вялікага князя Вітаўта, каб той памірыў іх і кровапраліцця не было б. I князь вялікі Вітаўт прысягу ўзяў у яго, у вялікага князя Ягайлы, дзеля бацькі свайго, што бацьку яго, вялікаму князю Кейстуту, прыухаўшы і зноў бяспечна раз’ехацца. А яшчэ сказаў князь вялікі Вітаўт вялікаму князю Ягайлу: «Яшчэ, браце, пашлі князя Скіргайлу, каб ён і я прысягу далі бацьку свайму, каб яму бяспечна паехаць і зноў ад’ехаць [назад] у сваё войска, а князь бы Скіргайла ад цябе прысягнуў бы [яму]». I князь вялікі Вітаўт з князем Скіргайлам прыйшлі ў войска да бацькі свайго, да князя вялікага Кейстута, і даў [Вітаўт] прысягу бацьку свайму ад вялікага князя Ягайлы, князь жа Скіргайла даў прысягу [вялікаму князю Кейстуту] ад вялікага князя Ягайлы і ад сябе.
    I князь вялікі Вітаўт з бацькам сваім, вялікім князем Кейстутам, пайшлі абодва ў войска да Ягайлы, спадзеючыся на тыя прысягі. Князь жа вялікі Ягайла пераступіў тыя прысягі. [Ён] сказаў: «Паедзем у Вільню і там канчаткова дамовімся». Войскі ж, нічога не пачынаючы, засталіся. I як толькі ў Вільню прыехалі, князя вялікага Кеіістута, дзядзьку свайго, [Ягайла паланіў] і, закаваўшы, паслаў у Крэва, і там пасадзілі яго ў вежу, а князя вялікага Вітаўта пакінулі яшчэ ў Вільні. I там у Крэве ў пятую ноч князя вялікага Кейстута задушылі каморнікі Ягайлавы: Прокша, што ваду падаваў яму, а былі і іншыя — Мосцеў брат, [Гедка, краўлянін], і Кучук, і Лісіца Жыбянцяй. Такі канец стаўся князю вялікаму Кейстуту.
    Пасля смерці князя вялікага Кейстута паслаў князь вялікі Ягайла князя вялікага Вітаўта ў Крэва разам з жонкаю і загадаў яго моцна ахоўваць у пакоі [у замку]. По.мсцячы за Вайдылу, [Ягайла загадаў] двух калесаваць: аднаго, Відзімонта, дзядзьку маці вялікага князя Вітаўта, [а другога  Бутрыма] роднага брата яго маці, што трымаў Ульяну, якая пасля была [.замужам] за Манівідам, і шмат іншых баяр пакараў смерцю, помсцячы за Вайдылу.
    Князь вялікі Вітаўт сядзеў у Крэве пад моцнаю вартаю ў пакоі, а дзве жанчыны прыходзілі ў пакой класці спаць яго і княгіню і, паклаўшы, выходзілі, а побач знаходзілася стража. I вось вялікая княгіня пачула ад людзей: калі князь вялікі Вітаўт [яшчэ] будэе сядзець [у вязніцы], то з ім тое самае ўчыняць, што і з яго бацькам. I параіла яму так [зрабіць]: як прыйдуць жанчыны, то яму пераадзецца ў адзенне адной з іх і выйсці з другою, а той жанчыне, у адзенні якой ён выйдзе, застацца з ёю [княгіняю], так яго навучыла. I ён, адзеўшы ўбранне адной жанчыны, выйшаў з другою, спусціўся з замка і ўцёк да немцаў у ГІрусію.
    Каментарыі
    Вялікі князь Гедымін — нарадзіўся каля 1275 г., загінуў у 1341 г. у бітве з крыжакамі. Паходжанне яго дакладна невядома. Вялікакняскі пасад ён заняў у 1316 г. пасля смерці свайго брата Віценя. Паводле гістарычнага падання, Гедымін заснаваў Вільню, якую каля 1323 г. зрабіў сталіцаю ЛітоўскаБеларускай дзяржавы. Прьі ім у склад Вялікага княства ўвайшла асноўная частка беларускіх зямель разам з Падляшшам (цяпер у складзе Польшчы). Апрача сямі сыноў, меў яшчэ пяць дачок. Адна з іх, Марыя, была замужам за Дзімітрыем, княземцве2£у^другая, Ганна, у 1325 г. стала жонкаю польскага караля Казіміра Вялікага, а трш^^ў^ШУТЗ^ч выйшла замуж за маскоўскага князя Сімяона Гордага.	.... ..
    Мантывід  як сведчаць іншыя крыніцы, Мантывіду (Монвід^ бацві^аўгігс ^ар^ноў, што за Бранскам, а Кернаў, што ля Вільні.
    Яўнут  быў пазбаўлены братамі вялікакняскага пасада ў 134э ’^^Л’^СЖЭ
    18
    ХРОНІКА БЫХАЎЦА
    Альгерд  трэці сын Гедыміна, нарадзіўся дзесьці на пачатку XIV ст., стаў вялікім князем у 1345 г., памёр у маі 1377 г. Як сведчаць рускія летапісцы, ён «не столькі сілаю, колькі ўмельствам ваяваў». Больш чым у два разы пашырыў ён межы ЛітоўскаБеларускай дзяржавы, далучыўшы да яе большую частку Украіны і землі на ўсходзе Белай Русі. Пры ім беларуская мова стала агульнадзяржаўнаю ў Вялікім княстве.
    У князя Альгерда было 12 сыноў і 9 дачок. Ад першай жонкі, Марыі віцебскай (памерла ў 1346 г.): Андрэй, Дзмітрый, Канстанцін, Уладзімір, Фёдар і тры дачкі; ад другой, Ульяны цверскай (памерла ў 1392 г.): Ягайла Уладзіслаў, Скіргайла Іван, Карыбут Дзімітрый, Лінгвен (Лугвенін) Сямён, Карыгайла Казімер, Вігунт Аляксандр, Свідрыгайла Баляслаў і пяць дачок. Сыны Альгерда ад першай жонкі нарадзіліся і выхоўваліся на Беларусі, таму адразу былі хрышчаны па праваслаўнаму абраду і атрымалі славянскія імёны. Сыны ж ад Ульяны нарадзіліся тады, калі Альгерд ухо быў вялікім князем у Вільні, таму спачатку атрымалі літоўскія язычніцкія імёны. Пазней жа, пры хрышчэнні па каталіцкаму або праваслаўнаму абраду яны вабылі другія імёны.
    Кейстут  загінуў гвалтоўнаю смерцю ў 1382 г„ непасрэдна валодаў Гародняй, Трокамі і Жамойцю, але быў фактычна другою асобаю ў ЛітоўскаБеларускай дзяржаве пасля вялікага князя Альгерда. Меў шэсць сыноў: Пацірг (Патрыкей), Войдат, Бутаў, Вітаўт Аляксандр, Гаўцівіл і Жыгімонт. Было ў яго і чатыры дачкі: Марыя, Данута, якая выйшла замух за Януша, князя Мазавецкага, Ганна і Рынгала. Вядома таксама імя адной з дзвюх жонак Кейстута — Бірута.
    Гануль (Ганс) — немец з Рыгі, пры дапамозе якога Ягайла змог вярнуць сабе Вільню. Служыў вялікакняскім намеснікам у гэтым горадзе і, відаць, камендантам Віленскага замка.
    Драгічын, Сураж і Мельнік — беларускія гарады ў Падляшшы, былі доўгі час у складзе ЛітоўскаБеларускай дзяржавы.
    Гедкакраўлянін (г. зн. з Крэва) — гэтае імя аднаго з удзельнікаў забойства князя Кейстута не захавалася ні ў адным з вядомых спісаў «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх». Адноўлена тут намі паводле хронік Я. Длугаша і М. Стрыйкоўскага, а таксама лацінскага перакладу першапачатковага тэксту гэтага помніка — «Origo regis».
    ХРОНІКА БЫХАЎЦА
    (Урыўкі)
    ПРА ВЯАІКАГА КНЯЗЯ ГЕДЫМІНА (ГЕДЗІМІНА)
    Гедымін, стаўшы вялікім князем у Вялікім княстве Літоўскім, Жамойцкім і Рускім пасля смерці яго бацькі Віценя, сядзеў на стальцы бацькавым у Кернаве і панаваў нядоўга пасля яго смерці, калі паўсталі супраць яго немцы, прусы і ліфляндцы і прыйшлі з вялікім мноствам людзей сваіх у зямлю Жамойцкую, хочучы яе сабе забраць. He паспеў Гедымін хутка сабраць войска сваё супраць іх і паслаў найстарэйшага гетмана свайго з малою сілаю на горад Кунасаў, каб умацаваць яго ад немцаў. А тым гетманам быў Гаштольт з роду Калюмнаў. Але немцы таго гетмана перагналі, і горад Кунасаў аблажылі, і з нарокаў вялікіх увесь збілі, і гетмана Гедымінавага з таго горада звялі, і ў палон павялі, і Жамойцкую зямлю захапілі. Вялікі князь Гедымін выкупіў у немцаў свайго гетмана за трыццаць тысяч залатых.
    На другі год, сабраўшы ўсе свае сілы літоўскія і рускія, пайшоў Гедымін на немцаў. Немцы ж, ліфляндцы і прусы, жамойць з сабою ўзяўшы, спатка