• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    азы кніг святых, у мудрасць іх паглыбляючыся; не п’яным розумам, а цвярозым ушануем жыццё з усімі ўміронымі праведнікамі дзеля Хрыста Ісуса, Госпада нашага, якому ўзносім хвалу.
    14
    ЛЕТАПІС ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ
    АДРАДЖЭННЕ
    ЛЕТАПІС ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ
    У XIV ст. з малога і няўстойлівага княства ў Верхнім Панямонні ў выніку самаахвярнай працы беларускага і літоўскага народаў, гераізму іх мужных вояў і актыўнай дзейнасці літоўскабеларускіх князёў вырасла магутная еўрапейская дзяржава, з якою вымушаны былі лічыцца нямецкі Ордэн, татарамангольская Арда і іншыя моцныя суседзі. Яе межы сягалі ад Буга і да Акі, ад Балтыйскага і аж да Чорнага мора. У яе складзе апынулася даўняя сталіца старажытнай Русі — горад Кіеў. I невыпадкова ў перыяд найбольшага ваеннапалітычнага ўзвышэння ЛітоўскаБеларускай дзяржавы вялікага князя Вітаўта, яе кіраўніка і абаронца, сучаснікі прызнавалі палітычным лідэрам усяе Усходняй Еўропы.
    Гэта быў час росту нацыянальнапатрыятычнай і гістарычнай самасвядомасці нашых продкаў, больш глыбокага разумення велічы і каштоўнасці сваёй гісторыі, памяць пра якую неабходна перадаць наступным пакаленням, захаваць дзеля будучыні. Менавіта ў эпоху Вітаўта (1392—1430) склаліся асабліва спрыяльныя ўмовы для заснавання агульнадзяржаўнага беларускалітоўскага летапісання.
    Багацце і своеасаблівасць нашых летапісаў і хронік даюць падставы разглядаць іх як асобную галіну еўрапейскай гістарыяграфіі.
    Збіральніцкая, аб’яднаўчая палітыка Вітаўта на ўсходнеславянскіх землях знайшла падтрымку не толькі перадавых колаў тагачаснага літоўскабеларускага рыцарства, але і праваслаўнага духавенства. Асабліва плённым супрацоўніцтва вышэйшых свецкіх і духоўных улад было ў 20я гады XV ст., калі на бок Вітаўта перайшоў агульнарускі мітрапаліт Фоцій, што яшчэ больш узмацніла ўплыў гэтага князя на Русі.
    На 1429—1430 гг. прыпадае адна вельмі важная палітычная акцыя Вітаўта, якая атрымала вялікі розгалас у Еўропе: яго спроба дамагчыся кароны і надаць Вялікаму княству статус каралеўства.
    Хутчэй за ўсё, менавіта ў сувязі з гэтай неардынарнай дзяржаўнай падзеяй і быў складзены ў Смаленску ў асяроддзі беларускага праваслаўнага духавенства першы літоўскабеларускі летапісны звод. Ён адкрываецца кароткай гісторыяй Кіеўскай і Маскоўскай Русі, запазычанай з рускіх летапісаў, а завяршаецца «Летапісам вялікіх князёў літоўскіх» — арыгінальным апавяданнем пра ЛітоўскаБеларускую дзяржаву часоў Вітаўта, напісаным на старабеларускай мове.
    Твор гэты вылучаецца чыста свецкім характарам, цэласнасцю і прастатою выкладу, дынамічнасцю і займальнасцю гістарычнага зместу, высокім літаратурным майстэрствам. Паводле сваёй жанравай формы ён мала нагадвае традыцыйны летапіс. Першапачатковае ядро гэтага помніка складае аповесць пра князя Кейстута, напісаная прыкладна ў канцы XIV ст. з мэтай абараніць паводзіны кндзя Вітаўта ў міжусобнай барацьбе, абгрунтаваць яго правы на вялікакняскі пасад у Вільні і асудзіць дзеянні Ягайлы. Гэты твор, несумненна, узнік у асяроддзі, блізкім да князя Вітаўта, пра што сведчыць багацце розных дэталяў, звязаных з асобай гэтага князя, наяўнасць простай мовы і іншыя факты. Вельмі верагодна, што тое яркае, дасведчанае і праўдзівае апісанне падзей, звязаных з гісторыяй апошніх гадоў жыцця і смерці князя Кейстута, якое мы сёння чытаем у нашым «Летапісе», расказваў шэсцьсот гадоў таму назад яго аўтару сам князь Вітаўт. Можна толькі пашкадаваць, што беларускалітоўскі летапісец, пачынаючы сваё апавяданнё ад Гедыміна, фактычна зусім абмінуў багатую гісторыю яго княжання.
    He менш была насычана цікавымі падзеямі і эпоха панавання князя Альгерда, якая таксама не знайшла разгорнутага адлюстравання ў яго хроніцы. ГІа ўсім відаць, што аўтар не ставіў перад сабой мэту стварыць палітычную гісторыю Вялікага княства ЛітоўскаБеларускага XIV ст. У яго былі іншыя, больш прагматычныя і публіцыстычныя мэты. I, можа, якраз дзякуючы гэтаму ён змог скласці твор, у якім таленавіта спалучана дакументальна дакладнае апісанне значных гістарычных падзей з жывым і займальным іх выкладам. Аўтар умее трымаць у вапружанні чытача. I тут у значнай меры дапамог і рэальны жыццёвы матэрыял, які лёг у аснову першай часткі гэтага твора. Усё гатае дае падставы бачыць у «Летапісе вялікіх князёў літоўскіх» не толькі выдатны помнік гістарыяграфіі Літвы і Беларусі эпохі сярэднявечча, але і яркі ўзор беларускай гістарычнай белетрыстыкі той гераічнай пары.
    В.	А. Чамярыцкі
    ЛЕТАПІС ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ _______15
    * * *
    У вялікага князя літоўскага Гедыміна 7 сыноў было: старэйшы Мантывід, затым Нарымонт, затым Альгерд, бацька караля [Ягайлы], затым Яўнут, затым Кейстут, бацька вялікага князя Вітаўта, затым Карыят, сёмы Любарт. Мантывіду бацька даў Карачоў і Слонім, Нарымонту — Пінск, Альгерду, бацьку караля, — Крэва; да таго ж князь віцебскі сыноў не меў і прыняў [Альгерда] да дачкі ў Віцебск у зяці, Яўнута [Гедымін] пасадзіў у Вільні на вялікае княжанне, Кейстуту даў Трокі, Карыяту — Ноўгарадак, а Любарта прыняў уладзімірскі князь да дачкі ва Уладзімер і ў Луцк і на ўсю зямлю Валынскую.
    Альгерд, бацька караля [Ягайлы], і Кейстут, бацька вялікага князя Вітаўта, жылі ў вялікай дружбе і любові. I не спадабалася ім, што вялікі князь Яўнут так узвысіўся, і змовіліся паміж сабою браты, князь вялікі Альгерд і князь вялікі Кейстут, як бы яго адтуль [з Вільні] выгнаць, а камунебудзь з іх сесці [на яго месца]. Змовіўшыся паміж сабою, [яны] выбралі пэўны час, калі б да Вільні прыгнаць і заняць горад пад братам, вялікім князем Яўнутам.
    Вялікі князь Альгерд з Віцебска не паспеў ва ўмоўлены тэрмін у Вільню, а вялікі князь Кейстут прыімчаў да горада Вільні і ўварваўся ў горад. Вялікі ж князь Яўнут выскачыў [з горада] і ўцёк у горы і даліны, і там адмарозіў ногі. Яго схапілі і прывезлі да яго брата, вялікага князя Кейстута. Ён жа, чакаючы брата свайго старэйшага, вялікага князя Альгерда, пасадзіў яго [Яўнута) пад варту, а насустрач брату свайму, вялікаму князю Альгерду, паслаў ганца [з весткаю], што ўжо ў Вільні сеў і брата свайго, вялікага князя Яўнута, паланіў. I сустрэў яго ганец у Крэве, і князь вялікі Альгерд хутчэй паспяшаўся і хутка прыехаў [у Вільню] да брата свайго, вялікага князя Кейстута.
    I сказаў князь вялікі Кейстут брату свайму, вялікаму князю Альгерду: «Табе належыць князем вялікі.м быць у Вільні, бо ты старэйшы брат, а я з табою заадно жыву». I пасадзіў яго [Кейстут] на вялікае княжанне ў Вільні, а Яўнуту [яны] далі Заслаў. I ўчынілі ўмову паміж сабою вялікі князь Кейстут і вялікі князь Альгерд, што ўсе іх браты павінны слухацца вялікага князя Альгерда, што здабудуць, горад ці воласць, усё дзяліць напалам. I прысягнулі яны адзін аднаму быць да канца жыцця ў любові і дружбе і ніколі не задумваць нічога благога. I захавалі яны клятву да канца жыцця свайго.
    Сыноў жа было ў вялікага князя Альгерда 12, а ў вялікага князя Кейстута — 6.1 паміж усіх сыноў найбольш любіў вялікі князь Альгерд князя вялікага Ягайлу, а князь вялікі Кейстут [найбольш] палюбіў князя вялікага Вітаўта. I яшчэ пры сваім жыцці вырашылі яны [Альгерд і Кейстут], што быць ім [Ягайлу і Вітаўту] на іх месцах  на вялікіх княжаннях. Яны, вялікі князь Ягайла і князь вялікі Вітаўт, таксама вельмі дружалюбна жылі пры сваіх бацьках... . . „ „ .
    Потым вялікі князь Альгерд памёр, і князь вялікі Кейстут не забыу просьбы ората свайго, вялікага князя Альгерда, з якім да самае смерці ў еднасці жыў, пачаў трымаць князем вялікім у Вільні яго сына, князя Ягайлу, і пачаў таксама прыязджаць на даўнія рады [у Вільню], як і да брата свайго старэйшага прыязджаў.
    Быў у вялікага князя Альгерда нейкі парабак — нявольнік, халоп Вайдыла. Спачатку быў ён пекарам, а пасля [князь Альгерд] прызначыў яго пасцель сабе слаць і ваду падаваць сабе піць. Пасля [Вайдыла] так палюбіўся яму, што даў яму [князь Альгерд горад] Л іду трымаць і ўзвысіў яго. Потым жа, пасля смерці вялікага князя Альгерда два ці больш гадоў мінула, князь вялікі Ягайла яшчэ больш узвысіў Вайдылу і аддаў за яго сястру сваю родную — княгіню Марыю, што пасля была [замужам] за князем Давыдам.
    I быў той Вайдыла ў вялікай моцы ў вялікага князя Ягайлы, і пачаў ён з немцамі соймы чыніць і граматы ўкладаць супраць вялікага князя Кейстута. Быў нехта астродскі комптур, звалі яго Гунстынам. Ён быў кумам князю вялікаму Кейстуту, хрысшў княпню Янушаву, дачку яго. Той [Гунстын] расказаў князю вялікаму Кейстуту: «Тытаго не ведаеш, як князь вялікі Ягайла часта пасылае да нас Вайдылу і ўжо змовіўся з намі, каб цябе пазбавіць тваіх уладанняў, а яму б з маці яны дасталіся».
    Князь вялікі Кейстут, ведаючы, што князь вялікі Вітаўт добра жыве з князем вялікім Ягайлам, пачаў скардзіцца сыну свайму, вялікаму князю Вітаўту: «Ты з ім добра жывеш, а ён ужо змовіўся на нас з немцамі». Князь жа вялікі Вітаўт [так] гаварыў бацьку сванму. «Не вер гэтаму, гэта няпраўда, бо ён жа са мною добра жыве і, напэўна, паведаміу бы мне [прагэта]». . . „ й
    Потым адбылася знамянальная падзея: князь вялікі Ягаііла аддаў Полацк орату сванму, князю Скіргайлу, а яны [палачане] не прынялі яго. I князь вялікі Ягайла паслау усе
    16
    ЛЕТАПІС ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ
    сваё войска літоўскае і рускае з братам сваім князем Скіргайлам на Полацк, і магістр лівонскі прыйшоў з войскам да Полацка, і аблажылі яны горад. I князь вялікі Кейстут зноў пачаў скардзіцца сыну свайму, вялікаму князю Вітаўту, моцна крыўдуючы на князя Ягайлу: «За Вайдылу сястру сваю, а маю братавую аддаў; ад немцаў мне паведамілі, што яны змовіліся супраць нас; а патрэцяе: з кім мы ваюем? 3 немцамі. А яны з імі Полацк здабываюць. Усё гэта паказвае, што яны з немцамі заадно супраць нас». I сказаў князь вялікі Вітаўт бацьку свайму, вялікаму князю Кейстуту: «Яшчэ і гэтаму не зусім веру». ГІрамовіўшы гэта, паехаў вялікі князь Вітаўт у Драгічын.
    Князь жа вялікі Кейстут сабраў усе свае сілы і ўварваўся ў Вільню, і паланіў вялікага князя Ягайлу з яго маці і братамі, і граматы тыя знайшоў, якія з немцамі [яны] уклалі, а да сына свайго, вялікага князя Вітаўта, ганца паслаў у Драгічын [паведаміць] пра тое, што ўчынілася. I ганец той знайшоў вялікага князя Вітаўта ў Гародні. I князь вялікі Вітаўт за адзін дзень з Гародні прыімчаў да бацькі свайго, вялікага князя Кейстута [у Вільню]. Ён жа сказаў сыну свайму, вялікаму князю Вітаўту: «Ты мне не верыў, а вось тыя граматы [якія сведчаць], што яны змовіліся [з немцамі] супраць нас, але Бог нас збярог. Я ж князю вялікаму Ягайлу нічога [дрэннага] не ўчыніў, не рушыў ні скарбаў яго, ні стадаў, а самі палоненыя ходзяць толькі з невялікаю вартаю. Вотчыну ж яго, Віцебск і Крэва і ўсе землі, што бацька яго трымаў,  усё гэта аддаю яму і на нішто іхняе не пасягаю. А ўчыніў усё гэта, аберагаючы галаву сваю, уведаўшы, што на мяне змова рыхтуецца».
    Князь вялікі Ягайла вельмі ўзрадаваўся прыезду вялікага князя Вітаўта. I прысягнуў князь вялікі Ягайла вял