• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     усялякую супраціўнасць дзеля Бога выпраўляе! Псалом жорсткае сэрца імякчае і слёзы з яго, як струменьчык з крыніцы, выводзіць. Псалом — анёльская песня, духоўны тэмпан, які цела спевамі весяліць і адначасна душу вучыць! Чаго толькі не знойдзеш у псалмах! Там — вялікасць боская і хвала яму! Там — справядлівасць! Там — чысціня душэўная і цялесная! Там — навука праўды! Там — мудрасць і розум дасканалы! I ўсе іншыя добрыя звычаі, нібы з крыніцы, струменяць адтуль! Там ёсць вялікая тайна пра Бога адзінага ў Тройцы! I аб увасабленні Госпада нашага Ісуса Хрыста! I аб пакутах яго без віны і аб уваскрэшанні з мёртвых! Там ёсць надзея на вечнае жыццё і выратаванне! Там — боязь Страшнага суда і пякельнага агню! Там — адкрыццё многіх тайнаў схаваных! Усе тыя рэчы, як у вялікай скарбніцы, знойдзеш у гэтым малым «Псалтыры»!
    Ведаючы такія пажыткі ад гэтае кнігі, я, Францішак, Скарынін сын з Полацка, у лекарскіх навуках доктар, загадаў «Псалтыр» ціснуці рускімі словамі славянскае мовы. Найперш — для ўшанавання і хвалы Бога ў Тройцы адзінага і Прачыстай маці яго Марыі, і ўсіх нябесных чыноў, і святых божых. А таксама — для карысці паспалітага люду. I асабліва з тае прычыны, што мяне літасцівы Бог з гэтае мовы на свет пусціў...
    ПРАДМОВА ДА КНІГІ «ЭКЛЕЗІЯСТ»
    Прамудры Саламон, цар Ізраілеў, напісаў тры кнігі. Першая паяўрэйску завецца «Маслотг«, пагрэчаску — «Парабале», палатыні — «Правербія», а паруску — «Прытчы Саламонавы». Другая кніга, якую ён напісаў паяўрэйску завецца «Каелеф», пагрэчаску — «Эклезіяст», палатыні — «Канцыянатар», паруску — «Зборнік». Трэцяя кніга цара Саламона завецца «СіраСірым», палатыні — «КанцікумКантыкорум», а паруску — «Песня Песняў».
    У першай сваёй кнізе, якая вядома пад назвай «Прытчы», піша Саламон аб навуцы для моладзі, аб тым, як усе бацькі павінны вучыць сваіх дзяцей адзінаму, хаця і кожнага паасобку. Пра гэта напісаў я шырэй у прадмове да самой кнігі «Прытчы СаЛамонавы».
    У другой кнізе, называемай «Эклезіяст», або «Зборнік», дае Саламон навуку, якая патрэбна ўсім людзям, дасягнуўшым паўналецця. Ён напамінае кожнаму аб марнасці, цяжкасцях і бедах зямнога жыцця.
    Як вядома, усе людзі на свеце скіроўваюць свой розум і сэрца на пэўныя рэчы. Адны — на царствы і панаванне. Другія — на багацці і скарбы. Трэція — на мудрасць і навуку. Чацвёртыя — на цялесную моц і прыгажосць. Пятыя — на набыццё маёмасці і шматлікіх статкаў. Шостыя — на шчодрыя яствы і неўтаймаваныя пралюбадзействы. Іншыя — на дзяцей, на сяброўства, на службу, на вайсковыя доблесці і многія іншыя рэчы. Такім чынам, кожны чалавек мае штосьці такое, што болып за ўсё астатняе яму даспадобы. Асэнсаваўшы ўсё, прамудры Саламон, як у люстэрку, паказаў у сваёй кнізе кароткімі выслоўямі гэтыя рэчы. Вось які галоўны вывад зрабіў ён у канцы: «Марнасць над марнасцю, усё марнае, нават — прыцясненне духоўнае!»
    У гэтай кнізе мы зможам падрабязна пазнаёміцца з тым, што гаворыць цар Саламон аб людскіх мыслях і схільнасцях. Так, у адным месцы ён, напрыклад, піша: «Няма нічога лепшага, чым ежа, пітво і дабро для душы сваёй», а ў іншым — наадварот: «Лепей пайсці ў дом плачу, чым у дом піравання». I яшчэ піша: «Няма вялікай розніцы паміж мудрым і невукам, бо ўсё роўна канец у абодвух аднолькавы». А ў іншым месцы гаворыць супрацьлеглае: «Як свет пераўзыходзіць ноч, так мудры — невука. Мудры мае духоўныя вочы — свой розум, а неразумны — у цьме блукае». I аб іншых рэчах у гэтай кнізе Саламон піша супярэчліва. Прычынай гэтых разыходжанняў з’яўляецца тое, што думкі і схільнасці ў розных людзей бываюць розныя: адзін любіць адно, таму і ўхваляе гэта, а другі, наадварот, — супрацьлеглае. Але ўсе прывязанасці людскія і іх ідэйную адданасць цар Саламон палічыў марнасцю і прыцясненнем душы. На заключэнне гэтае кнігі ён выявіў свой розум, калі гаварыў: «Канец гаворкі ўсе разам паслухайце: Бога бойся і запаведзі яго зберажы, тады будзеш сапраўды дасканалым чалавекам!»
    Называецца гэтая кніга «Зборнік» таму, што не для нейкага аднаго чалавека напісана, а для ўсяго збору людзей і выяўляе прывычкі і прывязанасці не аднаго чалавека, а ўсяго збору. Менавіта з гэтай прычыны і завецца яна — «КнігаЗборнік».
    Канец прадмовы.
    СЫМОН БУДНЫ	25
    3 ПРАДМОВЫ ДА КНІП «ПРЫТЧЫ САЛАМОНАВЫ»
    Гэтыя кнігі карысна чытаць усякаму чалавеку: мудраму і неразумнаму, багатаму і беднаму, маладому і старому. А найперш тым, хто мае намер засвоіць добрыя норавы, спасцігнуць сапраўдную мудрасць і навуку.
    Доўгае жыццё, міласэрнасць і праўду Бог дасць людзям у тым выпадку, калі яны прыслухаюцца да прытчаў, выказаных у гэтай кнізе, і будуць трымацца іх. Сам цар Саламон пра тое ніжэй гаворыць. У гэтых прытчах схавана вялікая мудрасць, як моц у каштоўным камені тоіцца, і як золата — у зямлі, і як ядро — у арэху! Хто яе знойдзе, той здабудзе міласць і атрымае благаславенне ад Госпада, і прыйдзе да яго ўсё добрае. Хвала і бясконцая пашана мудрасці! Яна — маці ўсіх спраў, настаўнік усякага добрага навыку! У ёй ваісціну ёсць дух — разумны, разважлівы, сціплы, даступны, рухомы, несапсаваны, сапраўдііы, салодкі, чысты, сталы, дабротлівы! I ўсімі астатнімі ’цнотамі мудрасць надзелена!
    Я, Францішак, Скарынін сын з Полацка, у лекарскіх навуках доктар, разумеючы, што без страху божага, і без мудрасці, і без добрых парадкаў нельга на зямлі жыць пачціва людзям паспалітым, загадаў ціснуці рускаю моваю «Прытчы», альбо «Прыслоўі прамудрага Саламона, цара Ізраілева»...
    СЫМОН БУДНЫ
    (1530—1593)
    ПРАДМОВА ДА АСВЕЧАНЫХ КНЯЗЁЎ I ПАНОЎ, ІХНЯЙ МОСЦІ ПАНОЎ МІКАЛАЯЎ РАДЗІВІЛАЎ...
    Бог усемагутны, асвечаныя і міласцівыя князі, сябе заўсёды асобна ад грэшнага чалавека трымаў, які хоць сам ад яго і адыходзіў, але перад яго абліччам дзіўным чынам ад аблуды і грэху ратаваўся. Такім чынам прадстаў спачатку (Бог) перад нашымі першымі бацькамі. Іх — пасля цяжкага падзення і страты гэтага вобліку і падабенства да Бога, у якім былі створаныя ў гэтай пачатковай цнатлівасці, святасці, справядлівасці і праўдзе, — у гневе сваім не жадаў пакінуць, але з асаблівай міласэрнасці сваёй, злітаваўшыся над іхнім падзеннем, паклапаціўся ім і ўсім нашчадкам іхнім цудоўнае выратаванне знайсці. А таксама такое племя абяцаць, з дапамогай якога мелася быць сцертай галава праклятага ворага — сатаны, і (такім чынам) гэтае падзенне ізноў было б выпраўлена, і вернута была б тая першародная цнатлівасць і справядлівасць. Гэтым абяцаннем спаслання святога насення, ухапіўшыся за яго з вераю, першыя бацькі нашыя аж да смерці цешыліся і з вераю ж дачакаліся аднаўлення блаславёнага жыцця. Таксама і сыноў і нашчадкаў іхніх колькі разоў, калі хвалу панскую (яны) парушалі, ніколі не пакідаў. Таму, пасля тога жахлівага знішчэння патопам усяго жывога, Ноя, а потым Аўраама, Ісаака, Якава, святых патрыярхаў і ўсіх дванаццаці каленаў ізраільскіх, якіх вывеў з Егіпта, той жа міласэрны Бог занядбаць не хацеў і для іх зноў гэтае абяцанне сваё аб блаславёным насенні нанова аднавіў; у гэтым насенні павінны былі быць блаславёныя ўсе народы зямныя. А гэтае насенне, згодна з апостальскім вучэннем, называецца Хрыстос. I так яўна і са Старога і з Новага Закону (Запавету) вынікае, што пан Бог усялякага чалавека, які саграшыў, пакідаць не хацеў і зноў ні праз каго іншага збавіць не хоча, толькі праз Хрыстапана; гэтае вечнае блаславёнае семя, спачатку ў раі абяцанае, а з часам — народжанае з Прачыстае Дзевы.
    Гэтак жа зараз і нам, асвечаныя і міласцівыя князі, апошнім нашчадкам бацькоў нашых, і перад апошнім днём, прагнаўшы слепату з сэрцаў і вачэй нашых, праз Духа Святога і святло Евангелля Сына Свайго, Айцец усяго існага міласэрнасць учыніць пажадаў, бо захацеў, сапраўды, зноў растлумачыць, нібы пальцам указаць, нам гатае выкананае абяцанне Хрыстапана, якое быў зацьміў нам у бездані рымскага і грэчаскага Вавілона сатана, які і слова ягонае святое парушыў, і таемствы апаганіў. Нас жа, з таго Садому антыхрыставага выбавіўшы, зноў нанова да сапраўднага Збаўцы вярнуць захацеў; законы якога тут, у гэтых малых, пановаму задуманых кнігах на гэтай славутай, здавен шырока
    26
    ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ
    распаўсюджанай славянскай мове коратка выкладзены. А вашых княскіх мосцяў, якія нібы слаўныя калоны ў Рэчы Паспалітай, сынам не з іншай якой задумы, але з такою, як у свой час (каб ніхто не меркаваў інакш) і святы Лукаевангеліст прысвяціў дзве кнігі пабожнаму і высакароднаму Феафілу па многіх слушных прычынах, — пададзены і прысвечаны, а найбольш для зараджэння і ўзрастання цяпер, у маладосці, любові да слова Божага. Дзеля таго таксама, каб вашыя княскія мосці не толькі на чужаземных мовах зналіся, але і гэтую, здаўна слаўную славянскую мову таксама палюбілі і на ёй вучыцца пажадалі. Бо слушная рэч, каб вашыя мосці таго народу мову ўзлюбілі, у якім даўнія продкі і іхнія міласці панове бацькі вашых мосцяў галоўныя пасады займалі і займаюць.
    Таксама і Ён, пан Бог усёмагутны, які сам з’яўляевда пачаткам усяго і адзінай спрадвеку падставай збавення, вашыя княскія мосці яшчэ ў дзяцінстве знайшоў. Таму будзьце за гэтую ягоную святую дабрыню ўдзячнымі і такога госця з адкрытым сэрцам прыміце, нібы былі (вы) пазнаныя падчас такога наведвання ўдзячнымі сынамі. Я ж вашым княскім мосцям, як вышэй прыгадвалася, гэты першародны плод на гэтай мове ахвяраваў для таго, каб вашыя княскія мосці, шляхецкага стану князі і першых ваяводаў сыны, усім іншым з сябе добры ўзор і прыклад падалі, а Айчына і Рэч Паспалітая ад вашых мосцяў блаславённай надзеі чакаць магла. Вашыя княскія мосці як з аднаго кораня парасткі. Пачніце ў адной гэтай праўдзівай, вернай суполцы памнажацца і расці, каб вашыя княскія мосці не толькі з абавязку аднае крыві, але і з адзінства герба былі гетмана Хрыста рыцарамі і братамі і сынамі аднаго найвышэйшага Бога! У чым вашыя княскія мосці хай памножыць і блаславіць Бог Айцец праз Хрыста, адзінага Сына Свайго, у Духу Святым, пацяшыцелю „ашым. Гэтага мы вашым княскім мосцям ад яго ж Самога сардэчна жадаем. А тое, што пры новым пачынанні можна было коратка выдаць дагэтуль, хаця і не маюць такой вартасці, якой былі б вартыя святыя скрыжалі Бога, тое, што напісана з якоганіякога дадзенага таленту, ад вернага Хрыстовага збору братоў і слугаў вашых княскіх мосцяў, просім: «Зрабіце ласку, вашыя княскія мосці, датуль з любоўю ўдзячна прымаць, пакуль пан Бог чаму большаму захоча паспрыяць!»
    Дадзены з горада Нясвіжа ад уцелаўлення Хрыста ў годзе тысяча пяцьсот шэсцьдзесят другім, месяца чэрвеня дванаццатага дня.
    Вашых княскіх мосцяў пакорныя слугі:
    Мацей Кавячынскі, Сымон Будны, Лаўрэнці Крышкоўскі.
    ВАСІАЬ ЦЯПІНСКІ
    (