Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ыццам з вякоў у вякі пераходзіў праз горны
I гартаваўся, сабраўшы адценкі стагоддзяў.
Дзіўна, што ў кнігах апісаны ён недакладна7,
Я ж без падставы псаваць не хачу і не буду
Тое, што ў спадчыну ён атрымаў ад прыроды.
Дзе яны бачылі — зубр ды з рагатаю пысай?
3 выгляду ён не падобны на іх апісанне.
Іменна мордзе звярынай, на іхнюю думку,
Самая сіла ўласціва. А я ўдакладняю:
Рогі растуць не на пысе і сіла не ў мордзе
У нашага слаўнага зубра, лясоў нашых славы.
Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх, Граматах рускіх, кірыліцай пісаных вязкай.
Лад алфавіту наш прашчур для ўласнай карысці
У грэкаў пазычыў і, гукі мясцовых гаворак Зладзіўшы з ім, іншаземцам, застаўся сабою.
Звычкі і побыт жывёл разнастайнай пароды, Як і падзеі, апісаны ў граматах гэтых.
Што ж да зуброў, то такога магутнага звера Шчасная доля, як дзіва часоў першабытных,
Толькі шчэ ў нас захавала, пад зоркай ГІалярнай.
Пліній, напрыклад, пісаў пра зубра і пра тура:
«Тур і бізон (памясцоваму — зубр) засталіся Толькі ў лясах першабытных. Вучоныя кажуць, —
Сведчыць гісторык, — што лютасцю, злосцю і сілай Роўнага звера не знойдзеш лясному асілку,
Што і ў лясах, і на выпасах ляхаў і росаў Быў і застаўся царом над усімі звярамі».
Значыць, ён ведаў пра тых і другіх, а вось людзі У нас на радзіме шчэ лічаць, што сйет іх не знае.
«Дзікі і люты, іх зубр — падабенства бізона, Толькі даўжэйшая грыва», — заканчвае Пліній.
Хоць і не многа, ды праўда. Хто ж болей захоча, Хай пацікавіцца — кнігі і болей раскажуць.
Я ўжо наперад прадбачу — пярэчанні будуць:
Байкі дзіцячыя. Ведаем, чулі, чыталі!..
Хто цаліка не прамераў і нашага звера
У вочы не бачыў, вядома, такі не паверыць.
Сутнасць не ў гэтым. Галоўнае, як ты раскажаш.
Глупства ўсумняецца, мудрасць разумна сцвярджае.
Вам пра зуброў паляўнічы ў нас кожны раскажа, Толькі спытай — прагаворыць да ранішніх пеўняў.
Што да мяне, то сваё паляванне і ловы
Адпаляваў я. Адзіная ўцеха ў самоце —
Жыць успамінамі. Думкай ляціш быстракрылай
Ноччу і днём на радзіму, у памяці сеці
Вабіш той час незабыўны, што некалі ў нетрах Родных лясоў разгубіўся, і кліч — не даклічаш...
Што ў іх, тых закліках? Час улавіць немагчыма. Гонішся, смертны, за страчаным часам, прыстанеш, He даганяеш, бо што прамінула — не вернеш.
Гэты пясокплывунец высыпаецца ў вечнасць.
Што ж я маруджу? Пара б за істотнае брацца.
Боязна ўсётакі: чым ты іх, кніжнікаў, здзівіш?
Свет ім вядомы — якія чытаюць старонкі!
Хай і правераць па кнігах, які ён на выгляд, Я ж бы прасіў іх уважыць маё ўдакладненне:
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
33
Пушча — загадка, разгадка хаваецца ў лесе.
Вас я, лясны чалавек, завяду ў яго нетры,
Каб паказаць таямніцы і пушчаў і тое,
Што вы не знойдзеце ў кнігах і граматах даўніх.
Возьмем, напрыклад, трактат «Лангабардскія дзеі»
Паўла Дыякана. Што ён там піша пра зубра?
Вельмі нямнога, адзін толькі штрых мімаходам:
Быццам калісьці пятнаццаць лаўцоў на начлезе
Спалі на шкуры.забітага волатазубра.
Я захапляцца ні ім, ні ягонаю шкурай Нават не думаў, калі свежаваў на аблавах.
Як ты ні кінь, а з маленства мне добра вядомы
Ловы, і праца, і хлеб мой, зароблены потам.
Край мой (цяпер ужо ўласнасць Кароны8) калісьці Я перамераў удоўжкі і ўпоперак пешшу.
Змалку ад бацькі вучыўся ў бяскопцых абходах Крокам нячутным ступаць, каб нішто не шурхнула,
I спасцігаў, як звяроў прыкмячаць па бярлогах
Нюхам, і вухам, і вокам. Без якасцей гэтых
He напалюеш, бо звер палахлівы і пільны.
Колькі патоў ён, бывала, зганяў з мяне ў зімнюю сцюжу, Коп’і шыбаць прымушаючы з бегу наводмаш!
Колькі нагледзеўся смерні, наслухаўся енку
Ў пушчах, пакуль мяне, сына, вучыў палясоўшчык!
Рос і засвойваў усё: дзе с'ям’ёю мядзведзі
Сусляць маліннік, дзе пасвіцца дзік па дубровах, Як на ласёў асцярожных нябачныя сеці
Ў лузе расставіць, каб трапіў у пастку сахаты.
Бачыў і чуў, як пальбой аглушалася пушча,
Грузна, мармычучы, ў снег асядала здабыча.
Жмурыўся перш, калі недзе ў імклівай пагоні
Ранены верхнік мільгне, і адно толькі згледзіш:
Кроў на кані і, як гронкі каліны, — на снезе.
Вось у такіх пераплётах на нашых аблавах Часта і я быў раўнёю сваім пабрацімам.
Рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага строму Пераплываў я з канём у пагоні за зверам.
Што там таіцца, карцела дзенебудзь і збочыць;
Гнаў тую думку: на людзях і смерць не страшная.
Колькі нягод паспытаў я на тых паляваннях —
Каяцца б можна, ды хто ж калі каяўся ў мілымі
Быў і адважны, а дзе й неразважны, казалі: Як ні было — не забыць сваю школу Міколу.
Гэтую ж песню — далёкае водгулле пушчаў —
Слухай душой, мой чытач, і, як плод недаспелы
3 дзічкі, сарві і смакуй, калі маеш цікавасць
11Ітосыіі даведацца з нашых лясоў, і з прыроды
Нашага краю, і з нораваў рэдкага звера.
Так што працягваем наша з табой падарожжа Ў самыя нетры зубрынае вотчыныпушчы.
Лютасцю больш небяспечны, чым люты драпежнік,
Зубр для людзей не страшны, не чапай — не зачэпіць, Будзе стаяць як укопаны — пастыр на варце,
He страпянецца, а позіркам пасціць няспынна
I чараду, і сям’ю ў чарадзе на папасе.
Смелы, і ў гэтым няма яму роўнага звера
Ў свеце жывёльным пушчанскага нашага краю.
2 Зак.49
34
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
Стрэнеш, бывала, такога дазорцу ў дуброве, Стоішся ў хмызе і дзякуеш Богу — не згледзеў.
Дзе там — не згледзеўі Ты вокам зміргнуў — заўважае.
Дзесь калчаном шарганеш, на галінку наступіш — Быццам працяты стралой, здрыганецца — і ў наступ.
Шчасце, калі пры такой выпадковай сустрэчы
Меч твой не бліснуў на сонцы, кап’ё не заззяла:
Смела ідзі без аглядкі, як быццам не бачыў Гэтага страху. А ён, утаропіўшы вочы, Будзе ўсё зіркаць, пакуль не схаваешся ў нетры.
Горш, калі часам наткнешся йа матку з прыплодам, Схопіш мушкет з перапуду — ох, гэта гарачка! —
Звер вокамгненна раз'юшыцца, рыкам аглушыць — Знай, што раз’ятраны: хто яго ўздумаў трывожыць?
Тут не разгадвай, давай у пяту і, як дужы,
Скідвай убок, у гушчар, і пакуль яіпчэ цэлы — Дай божа ногі: за ўцёкшым ён гнацца не стане.
Леташкіцёлкі, бычкіаднагодкі ў чародах — Люба глядзець: скакункі, забіякізадзіры.
To пачынаюць басціся, то, быццам у зыку, Шумна гарцуюць, пужаючы гулямі статак.
Кемлівы звер па прыродзе. Напрыклад, цяляты 3 першага ж дня пераймаюць паводзіны матак:
Назіркам дыбаюць за чарадой і на пашы
Нешта ўжо пыскай вышукваюць. А пасталеўшы, Порстка выбрыкваць пачнуць, апрабоўваюць рожкі, Звера сустрэўшы ці пень абымшэлы ў гушчары.
Так на выгодзе лясной, у няспынным змаганні
За кудзярок лугавога кіпрэю, з бычказубраняці
Зубр вырастае, магутны прысадзісты волат.
Дзіву даешся: ні сну ж, ні спачыну не знае,
А набіраецца сілы, і колькі цярпення
Трэба такому, каб стрымліваць жыўчыкі руху!
Ходзіць спакойна і раптам у бегу імклівым Ён, як рысак, пралятае праз гала лясное.
Проста не верыш вачам, як валодае целам Скрытая сіла. Нібы шыбануты прашчою, 3 месца рванецца і ў момант, закінуўшы перад
Недзе да рэпіцы, схопіць на рогі ляпёшкі
I растрасе, быццам хоча слядоў не пакінуць.
Многа нагледзішся рознага ў статку зубрыным, Непараўнальнымі ўсё ж астаюцца турніры
Іх трацякоўкавалераў зза нецеляўсамак.
Юр гэты ў іх супадае з парой лістападу
Кожную восень, і недзе мо з тыдзень ці болей
Цягнецца свята Венеры, і шалы юнацтва
3 бою бяруцца. У гэту пару насалоды
Толькі і чуеш: усюды прывабна і млява
Мыкае пушча і ў дрыжыках зябкіх дубровы
3 шастаннем сцелюць лістоту на шлюбнае ложа.
Хто гэта слухаў і бачыў, той скажа, напэўна:
Музыка нашых лясоў мілагучнасцю строгай Вуху і сэрцу мілей за літаўры і ліру.
Шум у вяршынях, і шолах, і шоргат, і гэты ўладарны Голас крыві неўтаймоўнай — сімфонія пушчы.
Колькі жыве ён, асілак пушчапскі, нс знаю.
Хто ж дзе лічыў даўгалецце ў нясвойскай жывёлы?
Ходзяць легенды, што дзесыіі ва ўрочышчах сельскіх Быў запрыкмечаны зубр, можа, дзвесцегадовы
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
35
3 сівым касмыллем на ўзлобку. Па тым патрыярху Статак увесь празывалі «Гурты Сівучовы».
Што ж, калі верыць паданням, той самы важак іх
Вока дзесь страціў парою зубрынага юру.
Гэта магчыма. I ў пушчах, і ўсюды на свеце
Моцныя гэтага свету за права на ўладу
Б’юцца на злом галавы, хоць кулачнае права, Як і вяршынства жывёльнаю грубаю сілай, — Спрэчная справа; сапраўдныя спрэчак прычыны Толькі пасля высвятляюцца; знакамі ж спрэчак
Будзе калецтва ці шрам на баку самаўладцы. [...]
Край наш багаты драўнінай, нічога не скажаш, Ды не адно хараство ў ім — лясы, нібы хмара.
Нашы лясы — гэта наша скарбонка і свіран,
Наша камора жывіцы, і дзёгцю, і ягад,
Мёду і воску, куніцы і рознай дзічыны.
Так што купец чужаземны, тугой калітою
He паскупіўшыся, можа раскінуцца шчодра
I на таргах, і на менах — тавараў удосталь.
Тут і сасновыя бёрны, і бруссе, і кроквы, Дуб на шалёўкі купляй і будуйся, бязлесны.
Толькі за нашу гатоўку — гатоўкай на бочку!
Сосны ў нас гоніць у ствол, як трыснёг — у сцябліну;
Хмаркі, здаецца, павіслі на макаўках кронаў.
Водарам кветак з вясны і да позняга лета
Пушча напоена, нетры яе і прылескі — Месцы ігрышчаў і гульбішчаў моладзі сельскай.
Бортпікі нашы на стаўках — разлапістых соснах —
Ставяць вуллі, а часамі і ў дрэве пад верхам
Выдзеўбуць долатам борці і лётвы прыладзяць — Вось і стаяккаранёк для залётнага рою.
Так прыручаем пчалу і частуемся мёдам.
Безліч у пушчах і звера, і птушкі, а тыя
Дзікія пеўні, якіх апісаў яшчэ Пліній, Плодзяцца ў нас, як вароны, пры кожнан імшары.
Мы іх глушцамі завём — самавітая птаха, Што ж да вагі, то, бывае, і гусь пераважыць.
Пах асаблівы ўласцівы глушцоваму мясу.
Радасць і смутак спазнаў не адзін паляўнічы
Тою хвілінай, калі ён з падседкі на золку Трапна падцэліць — і певень, залопаўшы крыллем, Чмякнецца вобземлю, так і не скончыўшы песні.
3 токаў шчаслівец прыносіць двайную спажыву: Страўніку — ежу, а глузду — і кемнасць,, і мудрасць.
Дзе ты ні пойдзеш — майструюць то пасткі, то сілы: Пасткай не зловіцца — сіллямі недзе засіліць.
Перад законам і правам лясным на здабытак
Роўныя ўсе там — палюй, здабыван колькі можаш.
Край наш прырода такім надзяліла багаццем, Што незлічонасць у пушчах дзічыны і звера
Волю дае не лічыцца з памерам здабычы.
Безгаспадарнік, абшарнікскупеча — у гэтых
Гінуць і рыба і звер занішто. Неадно