• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    йчы
    Я назіраў, як у нераст на іхніх валоках
    Рыба кішэла не толькі ў азерцах і рэчках, Нават у лужынах  проста прасілася ў венцер I захлыналася. Вось чым адплачвае скупасць!
    Дзе недагляд, там сады перародзяцца ў дзічку,
    36
    МІКОЛА ГУСОЎСКІ
    Поле радзіць перастане, бур’янам заглухне.
    Край наш — дзівосны прыстанак загадак і цудаў:
    Ці то так Бог пажадаў, каб усё ў ім на волі
    I вырастала, і гінула, ці чараўнічай
    Воляю нечай усё занядбана — не знаю.
    Часта з трывогаю думаеш: чым растлумачыць
    Сілу, што ў нас надаецца замовам і травам, Песні і магіі слова? Адказу не знойдзеш
    I мімаволі згаджаешся: мы яшчэ дзеці ў свеце хрышчоных і верым у казкі Медэі.
    Варта падумаць над гэтым. Мне добра вядома, Як хрысціянская вера сурова карае
    Усіх ведзьмакоўграхаводнікаў, што патаемна Знаюцца з сілай нячыстай. Іх катуюць люта, Перш чым спаліць ці ўтапіць, як і тых вінаватых, Хто з імі знаўся і ведаў аб чарах вядзьмацкіх, Ды не данёс у царкву на нячысцікаў грэшных.
    Хопіць таго, каб прайшлі, пракаціліся дзейкі:
    Там той вядзьмачыць ці знаецца з д’ябальскай сілай — Зараз жа суд і расправа: няшчаснага схопяць
    I,	перавіўшы пастронкамі рукі і ногі, Цягнуць к рацэ — і бултых падазронага ў прорву.
    Бачаць, што кануў на дно, нібы камень, — палічаць нявінным, Непатанулага ж будуць лічыць вінаватым. [...] Некаму, можа, расказ мой здаецца няпраўдай,
    Верце, у нас, у Літве9, гэта ўсё — рэчаіснасць. [...] Спеў аб жахлівым пакуль што пакінем, змяніўшы
    Тэму размовы і выбраўшы лепшую песню.
    Бор паказаць абяцаў я — вось там асалода
    Вашаму сэрцу і воку, усё першародства
    Скарбаў прыроды, спрадвечнай яе прыгажосці: Дрэў, не кранутых сякерай, і траў нестаптаных,
    Безліч дзічыны і звера чароды на пашы.
    Пушча сваёю красой захапляе і яснавяльможных Военачальнікаў нашых, што проста з паходаў
    Сталі бівакам у ёй, жаўталістай, на промысел звера.
    Тут адпачынак і дзейнасць спалучацца трапна
    I паразвеюць навалу з душы. Паляванне — Лепшы бальзам падупаламу целу і духу.
    I гартаванне, што старасці бледную немач He падпускае, трымаючы дзесьці наводдаль.
    Вопыт цаказвае: ты загасціўся на свеце,
    Век зажываеш чужы, а здавацца не хочаш:
    Ногі шчэ носяць, і сілу не выела праца,
    Вуха не глуха — уловіць і шоргат і шолах, Вока не страціла зоркасці — пільна прыкмеціць Нават ачэрнены кончык хваста гарнастая.
    Лепшая практыка воку, лякарства для вуха — Высачка звера з яе пастаянным дазорам.
    Зоркасць і чуйнасць на выручку прыйдуць, калі вас Ён запрыкмеціў, нявідны яшчэ, і злаўчыўся
    Кінуцца ў наступ, каб вас забадаць. Па натуры
    Зубр і адважны, і грозны, і цяміць не блага.
    Схібіш з разлікам — паправіцца часу не будзе.
    Вырасшы ў лесе і зведаўшы ўсё гата змалку,
    Я ўваскрашаю карціны былога і знаю: Праўдаю гэта палічаць адны, а другія
    Скажуць — манюкаі Хай кажуць. На суд справядлівы Спеў свой стаўляю; няхай яго судзяць папраўдзе
    МІКОЛА ГУСОЎСКІ 37
    Тыя, хто, права здабыўшы на ніве пісьменства Творы чужыя судзіць і выносіць прысуды, Самі сваё праслаўляюць больш ярка і стройна. Чым пашчаслівіла мне за скупы адпачынак.
    Ветрана стала, і яхканне гончых зпад ветру —
    Быццам дзесь побач. О, колькі страсцей і пачуццяў
    Раптам абудзіць ражок паляўнічы! Як птушка,
    Сэрца трапеча ў грудзях, замірае на момант, Ловячы шум баравы, што наплывамі з кронаў To ніспадае, то зноў уздымаецца ў неба.
    Чуеце, як стогалоса вішчыць і мармыча
    Нетра лясная? He знаеце, што там такое?
    Пэўна, мядзведзя ў бярлозе паднялі на пікі, Дзіка праткнулі кап’ём ці паранілі з лука.
    Хто не пабачыў сваімі вачыма — не ўявіць, Як вар’яцее паранены зубр і рыканнем
    Пушчу ў трымценне прыводзіць — аж сыплецца шэрань.
    Ярасць і боль абуджаюць у звера шаленства.
    Страшна глядзець, як ён чмыхне і позіркам злосным, Поўным нянавісці, зырыць і ўправа і ўлева.
    Хай жа, разявіўшы пашчу, ён выдыхне з хрыпам Рык глухаваты, гартанны і раптам рванецца
    3 месца скачкамі насустрач абранай ахвяры — Кроў ледзянее ад жаху. На жаль, і пачуцці
    I адчуванні не слухаюць нас у трывозе.
    Што я расказваю ўсё гэта? Тым, хто не зведаў
    Гэтых эмоцый, расказ мой нямым застанецца.
    Цяжкі ты, хлеб наш надзённы, у промысле цяжкім —
    Бачыце самі, аднак жа і гора радзімы
    Нават цяжэйшае. Дзе нам знайсці тыя лекі,
    Каб ратаваць яе ў бедах, — і самі не знаем, Часам за лекавы сродак мы лічым здабытак
    Высілкаў нашых у лесе на княжацкіх ловах.
    Больш у іх лекаў для цела, чым нават у зеллі, Можа, таму і палгое ў нас кожны з маленства. [...] Мушу, аднак, да таго, як разгорнем карціну
    Дзёрзкіх аблаў на рагатага грознага звера, Вас пазнаёміць і з прымхамі нашых народаў.
    Зубр, як мы лічым спрадвеку, хоць звер, але ж ратнік, Ён прызнае перамогу, здабытую чэсна —
    Сілай на сілу, урожкі, і мужнасць на мужнасць.
    Гэта павер’е жыве ў нас ад веку да веку:
    Лічаць, што рыцар пушчанскі адправіцца ўпрочкі
    3 тых запаветных урочышчаў, дзе ў паядынках
    3 ім сустракалася часта не дужасць, а хітрасць — Будуць там пасткі, засады ці стрэлы з мушкетаў.
    Мабыць, усім забабонам любога народу
    Рыса ўласціва адна: невядомае ў свеце Звышнатуральнаю сілай тлумачыць — і кропка.
    Вобмацкам праўду знаходзяць, а ў нашых павер ях Праўда яшчэ не абмацана, так мне здаецца.
    Нават калі б штось падобнае дзе й назіралі, Абагульненні з дагадак рабіць рызыкоўна.
    Выпадак, кажуць, праменьчык да бунных адкрыццяў: Цьмяная думка становіцца раптам здагадкай —
    Я ж, не прыхільнік здагадак і розных фантазій, Тое пяру давяраю, што сам неаднойчы
    38
    МІКОЛА ГУСОЎСКІ
    Бачыў, праверыў, зрабіў — свой мазолісты вопыт.
    Можа, каго і здзіўляюць трафеі Дыяны.
    У казачных ловах з багамі, а я не зайздрошчу Слаўным здабычам багіні, бо ў лепшыя годы
    Сам быў здабытчыкам нават і большых трафеяў. [...]
    Летам заўсёды занятыя ў кровапраліццях
    Войнаў усобных, якім ні канца, ні пачатку,
    Ратнікі нашы з Піліпаўкі аж па Грамніцы
    Маюць аддуху ў лясах — паляванне на звера.
    Мабыць, свой звычай і Марс пераняў у літвінаў
    I ў адпачынак мячы гартаваць на марозах.
    ВойныІ Злачынная справа — вайна выклікае
    Гнеў мой, і слёзы, і боль. Без падтрымкі, бясконца
    Войны вядзём мы адзін на адзін за свяшчэнны
    Братні саюз хрысціянства з навалай з усходу.
    Вораг страшэнны адольвае нас і зламысна
    Рэжа пад корань наш род і вучэнне Хрыстова
    У душах народаў на ўсіх заняволеных землях.
    Ён, спадцішка уварваўшыся ў нашы ўладанні,
    Цэламу свету нахабна сцвярджае: ваюю
    He за прастору сабе, а за лад у прасторы.
    3 верай сваёй ён ідзе і ў імя нам чужацкага бога
    Лад свой агнём і мячом усталёўвае ў землях
    Іншага веравызнання і іншых парадкаў.
    Там, дзе арда саранчой прапаўзе, застануцца
    Толькі асмолкі ды печышчы, попел ды косці, Зграі варон ды чароды сабак адзічэлых.
    Бог барані, калі нас перамогуць прышэльцы, Лепш ужо смерць нам усім без пары, чым такая
    Доля — жыццё пад’ярэмнае ў чорнай няволі.
    Караю боскай такіх не застрашыць, каторым
    Іхняя вера дыктуе нянавісць к другому.
    Мы на пярэднім краі хрысціянства заставай
    Орды варожыя грудзі на грудзі прымаем.
    Кроўю сплываючы, мы абязлюдзелі ў бітвах,
    Курыцы клюнуць няма дзе на целе ад ран незагойных.
    Рэкамі кроў наша льецца, і гэтыя рэкі,
    Хлынуўшы ўпоперак ордам татаратурэцкім, Бег іх імклівы сцішаюць з усходу на захад.
    Нашы шчыты і кальчугі ў праломах і дзірах —
    Вынік няспынных удараў захопнікаў лютых.
    Вораг бы скрыгаў зубамі пад скрыгат металу
    I захлынаўся б крывёю, а ў воінстве нашым мацнела б
    Вера і ў сілы краіны, і ў поспех змагання, каб толькі
    У нас за плячыма хрышчоны народ вераломна
    Нас не кусаў і не рваў, нібы пёс, за жывое.
    Нашых суседзяў напасць батагом не кранула,
    Певень чырвоны пакуль што па дахах спічастых
    Крыллем не лопаў, і ўтульна пад цёплай пярынай
    Кволіцца хіжы драпежнік, яму і нігадкі!
    Жар на выгарышчах нашых ён бачыць, захопнік,
    Грудамі золата ўласнага. 3 гэтым разлікам
    Ён і спрыяе ўсёй набрыдзі радай і справай.
    Мы іх, сабакагаловых, спазналі: чакаюць
    Часу свайго, ненажэрцы, а там і лякарства
    Хворым прыпішуць, ды лекі ўжо будуць па часе.
    Хто не аслеп, не аглух, той і бачыць і чуе:
    МІКОЛА ГУСОЎСКІ
    39
    Блізка жахаюць маланкі, грыміць з далягляду.
    ГІрагнасць захопнікаў грозна, як чорная хмара, Вісне навалай над намі то злева, то справа.
    О, адыходзь на сухія краі, навальніца,
    I ніспадай ненатольнаю смагай на ордыі
    Хай там грызуцца з сабою і чорнай крывёю Землі свае наталяюць, як нашы — чырвонай.
    Хай жа ім прагнасць захопаў для іх жа і стане
    Цесным ярмом, ланцугом пакаянным, якога
    Досыць і бацьку і дзецям на вечныя векі!
    Перст указальны і гнеў Усявышняга грозны, Ён за грахі і за здзек па заслугах адплаціць.
    Час схамянуцца! Няхай яшчэ сёння грымоты
    Дзесь за гарамі адгэтўль, а поступ нашэсця Смерці падобны: стыхію не спыніш заклёнам.
    Вокам сваім не прыкінуўшы, жахі пагрозы Цяжка ўявіць, але заўтра і ў вас пад пагрозай!
    Што запяеш ты, сусед наш, калі скалануцца Плачам і стогнам твае гарады і мястэчкі?
    Локаць гатоў будзеш свой укусіць у адчаі:
    Дзе ж я раней быў, чаго я глядзеў і прагледзеў?
    Як я сваім патураннем расчысціў дарогу
    Ордам чужынцаў, што разам з ваенным рыштункам
    Ёрмы прывезлі суседзям і мне — пасуседску?
    Як жа я здуру няволю прыклікаў, якое
    Хопіць і дзецям, і ўнукам, і праўнукам нашым?
    Колькі ні жалься, ні войкаіі, а чэмеру гора
    He падсалодзіш жальбою. Як лес безгалосы, Мы пад сякерай, дык хай жа пачуецца ў свеце
    Гусаўца голас між волатаў нашых пушчанскіх.
    Я вас павёў — і цяпер, калі ласка, за мною
    Ў шчырага бору святліцу. А там, у гушчары, Зрублен двусценак, як тын, што на дзесяць — дванаццаць Міль італійскіх бяжыць у спрадвечныя нетры
    3 мноствам адсекаў, панашаму — пасынкаўпастак.
    Звер на папасе, зайшоўшы ў такую лавушку, — Самаахвярнік, бо пасынак так збудаваны, Што для ўваходу  прастора, а выйсце  закутак, Мы ж, паляўнічыясокі, сядзім у засадзе.
    Бачым, што зручна, — сігнал, і пайшло паляванне.
    Што тады робіцца! Страхі не ў страх, а пагроза Выскачыць можа знянацку і з кожнага боку.
    Сябар дзесь тут, а бяда наляціць — не паможа:
    Слугі навокал, а выручыць нават і бацьку
    Сын бы не здолеў, бо голасу ў гвалце не чуеш.
    Твой абавязак  і справу сваю і бяспеку
    Сам барані, бо сваімі ж рукамі трымаеш
    Дзі