Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
довік (пам. у 1543 г.) — неапалітанец, доктар рымскага і кананічнага права. У 1515 г. быў на службе прынцэсы Ізабэлы Арагонскай, маці Боны Сфорца. М. Гусоўскі звярнуўся да Альфія з просьбай выступіць у якасці пасрэдніка, які б паказаў «Песню пра зубра» каралеве.
2 Бона Сфорца (14941557) — жонка караля і вялікага князя Сігізмунда I, высокаадукаваная прынцэса з магутнага роду Сфорцаў з Арагоніі, італьянка. Прыехала ў Польшчу ў 1518 годзе, фундавала лацінскія школы на Беларусі, была апякункаю шляхты, садзейнічала росквіту мецэнацтва ў ВКЛ і Польшчы.
3 Леў X (14751521) Папа Рымскі, паходзіў з італьянскага роду Медзічаў, знакаміты рэлігійны дзеяч і мецэнат, апякун дзеячаў навукі і мастацтва. Гусоўскі ўпамінае жаданне Льва X памясціць у «пантэон» Ватыкана «экзатычнага прадстаўніка жывёльнага свету поўначы» — зубра.
4 Вітэліус Эразм (1474? 1522) мецэнат'і пратэктар Гусоўскага, паўнамоцны каралеўскі пасол ВКЛ і Польшчы ў Рыме з 1518 г. да 1521 г.
3 Радзівілу, ваяводу віленскаму... — Мікола Радзівіл (1470—1522), магнат ВКЛ, стараста бельскі. Пасля смерці бацькі Міколы Радзівіла, ваяводы віленскага і канцлера ВКЛ, ён займаў гатыя ж пасады.
6 «...я ж яму ўсім абавязан». — Маецца на ўвазе біскуп Эразм Вітэліус, патрон паэта.
7 «Дзіўна, што ў кнігах апісаны ён недакладна...» — Тут згадвае Гусоўсгі кнігі, у якіх апісваўся зубр, яго нораў.
8 Краймой (цяпер ужо ўласнасць Кароны)...» — Гусоўскі імкнуўся падкрэсліць не толькі сваё жыццёвае, але і палітычнае крэда, тое, што ён прадстаўнік і выхадзец з вялікай дзяржавы.
9 чВерце:у нас, у Літве...» — Літвою ў XVI ст. і пазней называлі землі цэнтральнай і заходняй Беларусі і паўднёваўсходняй часткі цяперашняй Літвы. Яны ўтваралі гістарычнае ядро ВКЛ.
'0 с...кабтабе, Сігізмундзе...» — Маецца на ўвазе Сігізмунд I (Стары) — вялікі князь і кароль.
11 «Доблесць такая сталела ў лясах...» — Маецца на ўвазе абучэнне Вітаўтам сялян тактыцы вядзення вайны. Напярэдадні Грунвальдскай бітвы вялікі князь вучыў сялян ваяваць.
52____ ЯН ВІСЛІЦКІ
12 ^Цэль вызначалі за сотняю стадый...» — гэта значыць прыблізна 8000 м. Стадыя (грэч.) — адзінка вымярэння даўжыні, запазычаная з Вавілона.
13 «Папскі прастол Адрыяна...» — Пасля смерці Папы Льва X быў абраны на папскі прастол Адрыян VI.
ЯН ВІСАІЦКІ
(каля 1485 —1520)
ПРУСКАЯ ВАЙНА
(Урыўкі)
Ліпеня сонца спякотнае няшчадна палеткі паліла, Дар гадавы вось зярнят паўнаважкіх ўзышоў і наліўся, Жнец селянін жа гатовы сагнуцца у працы стараннай. Гэтай парой, патрасаючы зброяй, на ніве прусакаў Марс паявіўся, ён гучна крычыць, варочае шчытам, Кліча да жорсткага бою палякаў і прускае войска...
Полчышчы зараз людзей да дзід пацягнуліся дружна. 3 кожнага боку парыў верхаводы распальваюць крыкам. Вітаўта раптам узмах, і татарская конніца мчыцца, Лукі хватаюць, калчаны, коней на рысь пераводзяць — 3 гікам страшэнным, які пералескі трасе, паскакалі.
Град стрэл смяротных абрушыўся, быццам з нябёс Ўсёмагутны Разбушавацца знянацку загадвае буры пачацца, Лютым ударам зямлю вось крышыць, распускаючы цуглі, Унізе завея шалее раз’юшаным, шквалістым снегам, Нівы квітучыя, луг і пасевы знішчае і топча, — Так ганарлівых прусакаў ў бліскучых даспехах кагорты, 3 целам, працятым наскрозь татарскімі стрэламі, гінуць.
У іншых атрадах бясстрашна ідуць беларускія людзі, Услед і ліцвіны, з дзідамі тут жа жмудзіны, Спосаб і звычай свой кожны у барацьбе прымяняе. 3 сэрцам адважным ўразаюцца прама ў германцаў шарэнгі. Ранамі раны падвоеныя, трупы усюды сцелюцца — Целы шматлікіх загінуўшых воінаў ў лютых сутычках...
Лёс жа суровы уславіўся тым, што рукой бестурботнай Сыпле няшчасці, мяняе вякоў безрадосныя ходы — Поспех, нібыта забаўка, зароджаны ён без аглядкі — Кінуў татараў і смелых пакінуў ў бядзе беларусаў, Цвёрдых ліцвінаў. О, Вітаўт! Забытыя іншыя войскі, Шчасце ад воінаў і ад цябе адвярнулася. Немцы Лёсу абдораны ветлівым вокам, удача іх цешыць. Верх вось бяруць крыжаносцы, залуналі флагі магістра, Слава тэўтонскага крыжу святкуе і вораг на ўздыме, Скача ад радасці немец, страшэннай бранёй ўвесь пакрыты. Жах паявіўся на твары тваіх, о, Вітаўт, пабрацімаў, Боязнь аб выхадзе бітвы сціскае агідна іх сэрца.
Воін да ворага вось павярнуўся плячамі, ад ганьбы хавае Твар, уцякаючы, Вітаўт жа, бачачы, стомлены боем, Марсам зласлівым пабіты народ задрыжаў, адступае,
ЯН ВІСЛІЦКІ
53
Быстра, як віхор, імчыцца прасіць караля аб падтрымцы. Ў лагер ўварваўся, прабіўся між раццю аховы, з трывогай Войска астатняе ў бой скіраваць умаляе і кліча: «Хіба не бачыш, мой брат, што вораг прарваўся і гоніць, Чуеш, як тупат грыміць і іржанне конскае чутна? Ратнікі вось пахіснуліся, ўцёкі ж іх без аглядкі, Войска германцаў ужо наступае, цясніць, пагражае. Ты жа цяпер алтарам і рэлігіі малебны рыхтуеш! Зараз жа кінь пакланяцца святым і свяшчэнным абразам! Гэта не жарты, у час небяспекі — цырымоніі веры, Подзвіг, не модлы патрэбныя, дзейсні, загадвай!
3 ворагам дай ты палякам памерацца сіламі заразі» Гэта пачуўшы, кароль не спыняе маліцца старанна, Ён не змяняецца ў твары, малітвай узрушаны ціхай, Ўсё жа да брата звяртаецца, вусны яго вымаўляюць 3 гневам: «О, дарагі ты мой брат, — з абурэннем гаворыць, — Ўсхваляванне суні, супакой ты шаленства без меры, Ад дабратворнай гадзіны дазволь атрымаць асалоду, Пры алтары не трывож ты малітвы службы царкоўнайі Вось набажэнства, малебны, абрады закончыць свяшчэннік, Зараз загад будзе даны ударыць атрадам палякаў...»
Бой рукапашны ў разгары. Шырокае поле, лагчына Шчодра крывёю палітыя, ўсюды валяюцца трупы Паўшых. Дрыжыць ўся зямля, а неба клінкамі палае, Лямант да зорных вяршынь уздымаецца, нясцерпнае пекла. Грукат вялізны.
Вітаўт, убачыўшы гэта, адважней яшчэ насядае, Сам недабітых атрад сабірае, вядзе ў дапамогу, Левым крылом ударае, татарскую конніцу кліча, Следам другія палкі узброеных дзідай, калчанам. 3 гікам за князем імчацца — немцы ўрассыпную. Раны на ранах, наскрозь працінаюцца рыцараў грудзі.
Сам жа кароль напраўляе атрад, да нападу рыхтуе, Хутка імчыцца туды, дзе відаць было сцягі магістра. Ўслед брат ягоны славуты вядзе ваяўнічых намадаў, 3 тылу заходзяць і ворага б’юць, ён стрывожаны вельмі.
Зараз кароль падбадзёрыў палякаў прамовай, суцешыў. Строіць — загад — па законах ваенных рады баявыя. Кліча кароль ў наступленне, каня патрабуе, зброю. Ў поле памчаўся, каб у ратнікаў дух баявы прабудзіўся, Словы бадзёрасці, добрай надзеі ўнушае атрадам: «Сціскае сэрца калі хоць і жудасць агідная, жахі, Ў час барацьбы расхістаецца дух, тады дапаможа Высакародная кроў ваша, выдатны род продкаў, Ўспомніце славу, і нельга забыцца на гонар айчыны».
Дзьмуць тут у трубы загадвае, рухацца наперад харугвам, Воінаў на крыжаносцаў адважна вядзе і кіруе.
Рынуліся, і першы кароль пачынае рубіцца,
Ў першых радах ён ударам магутным шарэнгі вось ломіць, Рэжа мячом і шматлікіх целамі праціўнікаў ўсюды Поле кароль усцілае...
Шчасце яму у баі усміхаецца ў сутычцы зацятай. Рыцара гэтага тысячы воінаў бачылі польскіх,
54 ЛЕЎ САПЕГА
Суправаджаючы ў бітве яго, загарэліся духам.
Сходзяцца з ворагам, дзіду мацней заціскаюць ў далоні. «Дапамагу я табе, на чале дапамогі стану сам.
Ты пазбірай уцалелых, бяры ў абарону наш лагер, Вось і тады затрымаеш тэўтонаў, даб’ешся ты перамогі!» Хоць і абураны князь, пакарыўся і рынуўся ў бітву...
Вось азарыўся ў гары небасхіл, каралю паявіўся
Вобраз, святлейшы заступнік паўстаў перад ім ў поўным бляску. Круг арэолу яго прамяністы, святло абрамляе.
Голасам ласкавым стаў караля уцяшаць і такімі, Добразычлівасці поўнымі, смутак рассеяў славамі: «Бацька магутны ўжо злітаваўся, ўбачыў ён слёзы, Сумныя просьбы пачуў ў ззянні радаснага неба, Добрай жа сёння адзнакай цябе і тваіх ашчаслівіць, Моцнай рукой ён пакорна схіліцца прымусіць паганых I разаб’е і развее злых крыжаносцаў фалангі».
Бітвы крывавай зыходам і паядынкам так лютым.
Бойню бязлітасна робяць, смяротныя раны наносяць I барадатым прусакам і братам крыжаносцам усюды.
Частка за лепшае лічыць здавацца ў палон, а другія
3 трупам агідным змяшаліся, жывых не адрозніш ад мёртвых. Частка узносіла рукі, літасці просіць, жывымі пакінуць Просьбы дарэмныя, іх не слухаюць і не прабачаюць.
Літасці не было, слёзы малення пачуе мо неба.
Гонар пыхлівых германцаў раздзьмуў агонь раззлавання, Меч вось скрываўлены, вострыя стрэлы ў адказ за пакуты. Bopara полчышчы гордыя былі пасечаны ўсюды.
Сцягі і зброя, даспехі, шчыты — ўсё стала здабычай.
АЕЎ САПЕГА
(1557—1633)
ЗВАРОТ ЛЬВА САПЕГІ ДА ЎСІХ САСЛОЎЯЎ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
[3 нагоды выдання Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года]
УСІМ САСЛОЎЯМ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ЛЕЎ САПЕГА, ПАДКАНЦЛЕР ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, СТАРОСТА СЛОНІМСКІ, МАРКОЎСКІI МЯДЗЕЛЬСКІ, ШЧЫРУІО I ЗЫЧЛІВУЮ ПРАЦУ АХВЯРУЕ
Мудрацы розных часоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку даражэй за ўсё на свеце яго свабода. Няволя ж настолькі агідная, што ад яе треба пазбаўляцца ўсімі сродкамі. Таму людзі, якія паважаюць сябе, не павінны шкадаваць ні маёмасці, ні нават свайго жыцця, каб не трапіць пад жорсткую ўладу няволі. А тыя, хто зрабіўся паднявольным, але мае свабодалюбівы, незалежны характар, таксама не павінны цярпець над сабой непрыяцеля. I не толькі нейкага чужаземца, да якога трапілі ў палон, але і свайго тутэйшага. Дзеля гэтага і створаны законы — тыя аброць і цуглі, якія будуць стрымліваць кожнага нахабніка ад усялякага гвалту і самавольства і не даваць яму маг
ЛЕЎ САПЕГА 55
чымасці здзекавацца над слабейшымі і бяднейшымі ды прыгнятаць іх; каб не мог багаты і магутны паводзіць сябе так, як яму пажадаецца. Цыцэрон вучыў, што карыстацца свабодай можа той, хто стане нявольнікам закону. А для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй Айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро. Нічому іншаму не будзе абавязаны такі чалавек, адно толькі закону, пад аховай якога ён можа жыць спакойна, не адчуваючы над сабой ні гвалту, ні паклёпу. Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свеце з’яўляецца падтрыманііе ў грамадстве такога становішча, каб кожны мог захоўваць у непарушнасці добрае імя, здароўе і маёмасць і не цярпець з боку іншых ніякой шкоды. У гэтым і заключаецца наша свабода, якой мы ганарымся перад іншымі хрысціянскімі народамі, ды і гаспадара над сабой маем такога, які кіруе намі паводле законаў нашых, а не з асабістага нораву. Таму і карыстаемся гонарам сваім прыстойным, свабодна жывём і маёмасцю валодаем. А калі б хто ў гэтых нашых вольнасцях пачаў крыўдзіць нас і здзекавацца, то ўжо мы яго не за гаспадара лічылі б, а парушальнікам нашых правоў і вольнасцяў і мы б яго нявольнікамі сталі. I сапраўды, дзякуй Богу, пад панаваннем іх міласці каралёў і вялікіх князёў нашых карыстаемся мы і ўладай і вольнасцямі нашымі, ствараем свае законы, каб найбольш іх ва ўсім захаваць, каб не толькі сусед ці іншы які аднапляменнік, але і сам Гаспадар вяршэнства над намі не меў, за выключэннем таго, што дазволена законам. Таму і маем мы гэты скарб [законы], якому няма цаны. Кожнаму прыстойнаму чалавеку належыць яго ведаць і, будучы дасведчаным у ім, стрымліваць сябе ў сваіх учынках, дзейнічаць у адпаведнасці з пісаным законам і нікога не крыўдзіць, а калі б сам кім быў пакрыўджаны, ведаў, дзе абарону і лекі ад крыўды сваёй шукаць. Бо як адзін рымскі сенатар, не ведаючы законаў сваёй краіны, браўся судзіць сабе падобнага, так і кожны жыхар заслугоўвае ганьбавання, калі сваімі вольнасцямі пахваляецца, а карыстацца законам і разумець яго як асабістую засцярогу не жадае. Любому народу сорам не ведаць сваіх законаў, а нам жа асабліва, бо законы нашы выкладзены не на нейкай чужаземнай мове, а на сваёй роднай, і мы маем магчымасць звярнуцца да іх у люоы час і даведацца, якім менавіта законам бараніцца супраць усялякай крыўды. Паколькі раней існавала цяжкасць у тым, што зза складанага перапісвання і траты на гэта шмат часу не кожны мог мець Статут, я на патрэбу жыхароў нашых і на карысць дзяржавы адважыўся, не шкадуючы сваіх выдаткаў, сістэматызаваць законы і надрукаваць іх, каб потым кожны мог, калі захоча, мець іх пад рукамі.
Прашу зрабіць ласку, гэтую працу ўдзячна прыняць ад мяне, а маючы свае вольнасці добра ахаванымі, сачыць, каб у суды і трыбуналы выбіраліся людзі не толькі дасведчаныя і добрыя, але набожныя і дабрадзейныя, якія б не для ўласнай выгады і на шкоду чалавеку зза сваёй хцівасці і за хабар законы парушалі, а выключна прадугледжаным парадк