Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ўкі сталі убірацца, Як ад Кутуза Банапарт32. Тут раптам неба спагадзелась, Усплыла сонейка, з'яснелась, Эней, уцёкшы так ад бед, Састрапаць загадаў абед. Траянцы ўзялісь за ядзенне, Як з поля панскія харты Была ў іх з затаўкай крупеня, Кулагу34 пхалі ў жываты; Была ў іх гушча і драчона35, I парасяціна смажона. Пілі гарэлку не каўшом — Цягнулі ўволю ўсе набгом. Усячыны панасцябалісь Ды на палацях спаць паклалісь. Венера з кірмашу вярнулась (На Ушэсці36, відзіш ты, была) Ды аб Энеянку дачулась, Юнона як яго спрагла37. Андрак з насоўкай апранула, 3 падплётам ўздзела кавярзні38, Анучкі рабыя абула, Як быццам войта39 селязні; Твар сыраваткаю абмыла, Кужэлыіы ўздзела балахон, Папранік40 ў хустачку ўлажыла — Пайшла да Зеўса41 на паклон. А Зеўс тады сядзеў у клеці, Гарэлку з мёдам там сцябаў, Без сораму, як малы дзеці, 3 падоння пальцам калупаў. Прыйшла Венера і завыла, Саплямі змазала ўсё рыла Й так зазюзюкала яна: «А чым перад табою, бацька, Мой абмішуліўся42 дзіцяцька? Зюкні, яка яго віна? He ўвідзяць Рыму яго вокі, Калі Юнону не уймеш! Звядуць на ростанях сарокі, Сатрэць яна яго ў кулеш». Тут Зеўс, гарэлачку дапіўшы, Ражком ў халяву пастучаў, Цяртухі моцнае зажыўшы, Таку гаворку распачаў: «Дапрэ Энеянка да Рыму I будзе тама ён царом. Палепшы Чыжаўскіх харом45 Паставіць каменны палаты. Паны ж не будуць там багаты, Свае чаны ён завядзе. I ўсё на водкуп забярэ. Цяпер завернець к Карпагсні45
ЭНЕІДА НАВЫВАРАТ
67
(Ў ДыдОны45, відзіш, талака), Папрэ уволю ён смажэні, Ад’есца з добрага быка, Папарыцца ён там у бані, Падпусціць хвігля самай пані, Закруціць моцна галаву — На любжу46 прывядзе ўдаву. Ідзі, дачухна, не турбуйся! Ды скорамам, глядзі, не псуйся! Hi з кім саромна не клянісь I ў Сташкаў Нілу47 пакланісь!» Венера тут яму прысела, Хранцуз паненак як вучыў, Пайшла, вясельную запела: Зевес ёй вельмі дагадзіў.
Эней пачухаўся, паскробся, На ногі лапці падвязаў, 3 палацей да кута дагробся Ды плыць надкорніку казаў. Плыў, плыў, аж уваччу зазелянелась, I мора горш ад талакна прыелась — Ён ведзьмай на яго глядзеў.
А там пачаў ужо здзікацца Ды так ні к чому стаў злавацца, Што я й пісаць тут не пасмеў. Казаў, што «лепш бы на пагосце Схаўтурылі мае там косці, Дарэмна з Троі пакруціўся Ды валачобнічаць пусціўся». Ён з гора піпку запаліў, Ў балону голаву спусціў.
Аж зірк у мора — і сказіўся, Запеў «Ізбранную»48, заксціўся: «Глядзеце, братцы, вунь сяло!» Тут ўсіх за сэрца узяло.
Якраз на бераг прывалілі, За плот чаўнок свой прыкруцілі, Па шклянцы выпілі сівухі, Паелі нашча саладухі49, Камоў з смятанай і глазухі50, Пайшлі у горад пагуляць. Бягуць, як батракі з прыгону, А ім ў варотах тыц — Дыдона Ды стала так на іх казаць: «Глядзі, які ж то абарванцы! Ці смоль51 вы з Шчучча52 вязіцё?! Ай вы, духоўскія цыганцы!
Курэй зпад клецця крадзіцё?! Чаго сюды вас прыкруціла? Я й так дзесяцкага прыбіла, Што ён распраўшчыны не знае Ды без пашпортаў ўсіх пускае». Як валасні53, закапашылісь, Пластом траянцы павалілісь, Сачэнь54 Дыдоне падняслі, Таку гаворку зацяглі: «Мы ўсе з траянскага прыходу, Сударскі перад тым былі, Ды ўвосень прошлага мы году
68___ ЭНЕІДА НАВЫВАРАТ
Ад грэкаў ў мора уцяклі. Эней канторшчыкам у нас, Пашпорты дзержыць Апанас. Газеты ж, панюхна, ты маеш: Спраглі як Трою, аб тым знаеш, — To нечага табе й казаць.
О, артыкульная55 Дыдона! Ты нас у крэпасць запішы56, У нядзелю роб сабе два згоны — Мы робіць будзем дадушы!
Мы ўсяку паншчыну смякаем: У бровара глядзець як, знаем, Загнеткі57, сундукі рабіць, На бочкі абручы набіць.
Піліп наш лепіць гарлачы, Пракоп жа ступы, таўкачы, А Саўка зелле ўсяка знае, Дзяцём ён вогнік адклікае, Хупаў бабамі варажыць I скурапею58 адхадзіць.
Глядзі, як мы парасшарпалісь, Аж сорам свеціцца наскрозь, Усе лапці розна растапталісь, Сарочкі чорныя, як вось.
Калі ўжо ласка твая будзець, — Вялі нам лазню пратапіць!
Адзежу трэба нам папрудзіць — От так кішаць, няможна жыць». Дыдона румзала і выла.
Цякло, як з лівера59, з вачэй; Маністы дзёргала, круціла, А сэрца — тыхтыхтых у ей! Яна ўжо чула пра Энея, Што з гулькаю ў яго і шэя, Што волас ў галаве скруціўся, Што нос казюлькай раздваіўся, — To шупіла60, які тут смак.
I вось кляўшыла 61 яна так: «Калі б Эней ваш схамянуўся Ды сам ка мне ён падвярнуўся, — Усячыны б тады дастаў...» Ён — шмык, як быццам з неба спаў! Узышлі ў святліцу, пераксцілісь, Эней і «Вотча»62 прачытаў.
За стол ўсе порадам садзілісь, Мялянік63 на стале ляжаў. Дыдона варыва ўлівала, Шматкамі мяса ў місы клала I забяляла малаком.
Трупаціла яна крупеню, Яечню, руднік64, жур65, смажэню, Каму пячэню з часнаком;
Былі й салодкія пацешкі: Вяземскі пернікі, арэшкі, Мязгі й мязюму67 рашаты. Дуда вярлюем67 тут равела, Сапелка68 гусыняй шыпела, Скрыпелі скрыпкі, як каткі, Дзявухны галасу гукалі,
ЭНЕІДА НАВЫВАРАТ
69
Вясну малоданькі склікалі
I жарты розныя рабілі: Казу святочную вадзілі, 3 загнеткі лося забівалі, Дугу у браму прадзявалі, — Пустоты ўволеньку было! Расхарапушыўся69 Эней, Аж іскры сыплюць ад лапцей...
Заўвагі
Аўтарства прыпісваюць В. П. Равінскаму (1782—1855).
1 Галоўны герой паэмы «Энеіда» старажытнага рымскага паэта Вергілія.
2 Лоўкі, спрытны.
3 Прыгожы.
4 Нефанабэрысты, негаварлівы.
^ У сэнсе шмат, многа.
6 Троя — галоўны горад Троады, разбураны грэкамі ў легендарную Траянскую вайну. (Троада — вобласць у Малой Азіі.)
7 Згодна рымскай міфалогіі — багіна месяца, крыху пазней — багіня сямейнага дабрабыту, пакравіцельніца жанчын і шлюбу.
8 Багіня кахання і хараства.
9 Прахвост, шэльма.
10 Панёва — род жаночай вопраткі.
11 Праснакамі, апрэснакамі.
12 Эол — згодна старажытнарымскай міфалогіі — бог вятроў.
13 Мякаць. Мязгой завецца і мяккая абалонь з дрэва і перацёртая моркаў, бульба.
14 Драўлянае ці касцяное шыла, падкалаўка, падкавырка.
15 Мяккага.
16 Латрыга, латруга, лотр — распушчаны чалавек, распуснік, гультай, абібок.
17 Назойлівыя, юрлівыя.
18 Зразумеў, расшалопіў, разабраўся.
19 Па старажытнагрэчаскай міфалогіі — сын зорнага неба і ранішняй зары, у пазнейшыя часы — паўночны вецер.
20 Кабан, вепр.
21 На лаўцы.
22 Згодна рымскай міфалогіі — бог халодных паўночных вятроў.
23 Па грэчаскай міфалогіі — бог самых моцных, імклівых вятроў Міжземнага мора; па рымскай — бог пяшчотнага, лёгкага ветрыку.
24 Ужываецца тут у сэнсе «чорт», вадзянік.
25 У Віцебскай рэдакцыі «Энеіды навыварат» Бакціха — прозвішча ўтрымальніцы піўнога пограба ў Бешанковічах Віцебскай губерні. У Смаленскай рэдакцыі «Энеіды навыварат» Бак — вядомы ў тыя часы півавар у г. Смаленску.
28 Адзін з галоўных багоў рымскай міфалогіі, бог мора, пакравіцель мораплавання.
27 Цудоўная, добрая, якая захоўваецца ў картузе.
28 Нюхальнай табакі.
29 Гасударскай, царскай.
30 Тайстра — кайстра — вешчавы мяшок. (У тэксце ўжыта ў сэнсе грашовы мяшок, каліта.)
31 Здзекуецца.
32 Ад Кутузава Банапарт.
33 Гончыя сабакі.
34 Ежа, прыгатаваная з густа заваранай жытняй мукі.
33 Драчона і гушча — каша з ячменных круп, адна з дробных (драных), другая з цэлых.
36 Ушэсце — рэлігійнае свята (Вознесенне).
37 Змучыла, стаміла, выматала.
38 Лапці.
39 Галоўны начальнік павета або сельскай акругі; у часы прыгону сельскі стараста.
40 Абручык, абцягнены матэрыяй, які спецыяльна адзяваўся на галаву пад хустку.
70___ ЭНЕІДА НАВЫВАРАТ
11 Згодна старажытнагрэчаскай рэлігіі, Зеўс — галоўны бог, бог багоў.
42 Праштрафіўся, памыліўся.
43 Палацы князя Пацёмкіна ў маёнтку Чыжова Духаўшчынскага павета, на Смаленшчыне.
44 Карфагену.
45 Дыдона міфалагічная заснавальніца Карфагена.
^ Да згубы; любжа — атрутная расліна.
1 Ніл (Сталобенскі) — кананізаваны царквой святы, кляштар якога быў на востраве Сталобіным за сем вёрст ад горада Асташкава Цвярской губерні.
48 Малітву «Взбранной воеводе».
43 Ежа, прыгатаваная з жытняй мукі; рэдка разведзенае цеста, ледзь заквашанае.
50 Камы — цёртая вараная бульба, глазуха — яешня.
51 Смалу.
52 Назва мясцовасці на Смаленшчыне.
53 Чарвякі.
34 Лпрэснак. Тут у сэнсе «хлебсоль», прывітальны падарунак.
53 Тут ужыта ў сэнсе высокапастаўленая.
33 Залічы ў прыгон, у прыгонныя.
57 Ачагі, камінкі пры печы, куды выграбаюць жар.
38 Скураную хваробу.
33 Пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы, маючая дзве невялікія адтуліны.
60 Здагадвалася, разумела.
61 Гаварыла, казала.
62 Малітву «Ойча наш».
63 Пірог.
64 Кісель.
63 Мучны кісель.
66 Ізюму.
67 Мядзведзем.
68 Дудачка накшталт жалейкі.
69 Разышоўся.
АДАМ МІЦКЕВІЧ __________71
РАМАНТЫЗМ
АДАМ МІЦКЕВІЧ
(1798—1855)
ПАН ТАДЭВУШ, АБО АПОШНІ НАЕЗД У ЛІТВЕ
Шляхецкая гісторыя 1811—1812 гадоў у дванаццаці кнігах, вершам
(Урыўкі)
Кніга першая
ГАСПАДАРКА
Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое: He цэнім, маючы, а страцім залатое — Шкада, як і красы твае, мой родны краю. Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.
О Ты, Заступніца Прачыстая над намі1, Чый цудатворны лік у Чанстахове ў храме, I ў Вострай Браме свеціцца пры набажэнстве, I ў Навагрудку замкавым! Як мне ў маленстве Жыццё вярнула ты2, з'явіўшы цуд нябесны (Сынок на свет зірнуў, і маці стогн балесны Спыніла, модлы ўзносячы праз слёзы Богу, А ён, як і тады, к святынь тваіх парогу Гатоў ісці, каб дзякаваць за ўратаванне), — Так і цяпер вярні ты нас усіх з выгнанняі З’яві свой цуд, каб зноў сустрэцца з родным краем, Дазволь душы маёй, ахопленай адчаем, Пераляцець туды, дзе поясам блакіту Над Нёманам лясныя ўзгоркі апавіты, Дзе прозеленню жыта ў полі серабрыцца I залаціцца поўным коласам пшаніца, Дзе ў ярыне свірэпа — россыпам бурштыну, На ўзмежках дзяцельнік — румянамі дзяўчыны, А ўпрокідку ў палетках, быццам вартаўнічкі, Стаяць і ціха шэпчуцца ігрушыдзічкі.
Калісь між тых палёў пры рэчцы, на пагорку Сярод бярэзніку, за плотам панадворка, Стаяў драўляны панскі дом і з зеляніны Свяціўся, як сувой кужэльнае тканіны, Тынкоўкай белай сцен над дыванамі поля. Ад непагод затулены сцяной таполяў, Ён невялікі быў, але не занядбаны.
I ўсе халодныя будынкі там у пана Заможнасць сведчылі: гумно яго ў накладку Ў таку і пад застрэшкам не змяшчала ўжатку — Аж тры тарпы снапоў наводшыбе стаялі. Відно было, што там палі не пуставалі I плён прыносілі. Калі лічыць па бабках,
72
АДАМ МІЦКЕВІЧ
А іх на ржэўніку, як войска ў жоўтых шапках Ці ў небе зорак, па плугах і конскіх парах На ворыве ў пару лушчэння на папарах, Па тым, як чарназём у паля