Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ядзелі ж панны ўзбоч, як на выданні, Такім і каралевіч пры жаданні Удзяліць бы мог належную увагу.
А ён па ўяўнай не спатоліць смагу, Гадае, не знаходзячы адгадкі. — Загадка... Любіць маладосць загадкі! Падкамарынкі ён, свае суседкі, Размовай не займаў і толькі зрэдку Прыглядваўся, не падаваў талеркі Пры змене страў і чаркімаламеркі He даліваў з манернасцю той звычнай, Што выдае ў асобе шык сталічны. Пустое месца побач з ёй у марах Ужо запоўніў! Як маланкі ў хмарах, Мільгалі ў згадках думкішаляніцы, Скакалі, нібы жабкі ў навальніцу. Яна ж здавалася на даляглядзе, Нібы лілея на азёрнай гладзі. [...]
[...] I ў гэты момант лёкай як на тое Яду падносіць зноў, стаўляе ёмка, I раптам — у парозе незнаёмка.
Яна — Тадэвуш глянуў і заўважыў — Была сама краса. I госці ўважна Зірнулі: хто ж гэта з’явіўся ў зале? — I прывіталі. Мабыць, госцю зналі, А ён не знаў. Мой Бог, якая статнасць — Фігура, талія! Людская сквапнасць Усю яе — ружовы ўбор ядвабны, I прыадкрыты бюст, такі прывабны, I шыю да каўнерыка ў карунках — Інакш цаніла б пры другіх варунках! Яшчэ ж і веерам, данінай модзе, — Зусім тут непрыдатным па пагодзе, — Памахвае, і ад яго праменне
Ва ўсе бакі, як срэбны дождж, струменіць. Прычоскакукла накрыж перавіта
АДАМ МІЦКЕВІЧ
77
Тасьмой ружовай, і няўзнак нібыта Ў ёй пасярэдзіне брыльянт уздзеты. Ён ззяў, як зорачка ў хвасце каметы. Увесь убор яе быў так дабраны, Што за сталом паміж сабою панны Шапталі: «Тут не горад дый не свята, А ў вёсцы ў будзень надта ўжо багата!» Якія ж ножкі ў пані ці паненкі, Ніхто не ўгледзеў, хоць падол сукенкі Без шлейфа быў. К застоллю ад парога Яна імгненна ўсю сваю дарогу Прамчала з дзіўным спрытам неўзаметкі, Нібы ў батлейцы той марыянеткі, Калі іх скамарох шмаргне за ніткі. Вітаючы гасцей, увачавідкі Яна ўжо і ля крэсла, што пакінуў Ёй пан Суддзя вакантным. Але ж спіны На лавах чатырох! Як ёй прабрацца На першы рад?.. Здагадка — вось дарадцаі Таксяк праціснуўшыся між услонаў I абмінуўшы лавы (так заслонай Апанавала панства стол), нарэшце Яна злаўчылася на месца сесці 3 палёгкаю, што скончана абуза — Праскочыла, як шар більярдны ў лузу! He без прыгод, вядома: дзесь фальбона За нечую нагу ці ножку ўслона Была ўчапілася неспадзявана, I, пахіснуўшыся, красуня панна Тадэвуша рукою закранула (Усё праз вас, шаноўны пане «Шула»!). 3 усмешкай вінавата папрасіла Прабачыць і паклон зрабіла міла.
Ну вось яна між іх — старым Сапліцам I маладым пляменнікам, як быццам, Hi він, ні закусі не прабавала, Разпоразу то веерам махала, To папраўляла буклі — там, на банце, Іскрыўся бляск святла ў яе брыльянце. [...]
Тым часам гаспадар на вушка госці Шаптаў: «Тут непарадкам выйшла штосьці — Прабач. Мы, не счакаўшы ўсіх, паселі За стол, і хоць цябе на ўвазе мелі, Але ж былі галодныя жахліва: Надвечар аглядалі ў полі жніва, I адкладаць на позні час вячэру Было б нязручна. А твайго намеру Прыйсці за стол не знаў я». — Гэтым сказам Ён скончыў шэпт і з Падкаморым разам 3 гасцямі блізкімі паціху і тактычна Праводзіў гутарку аб справах палітычных.
Пакуль кружок гасцей шумеў, спрачаўся, Тадэвуш да суседкі прыглядаўся I думаў: «Дзядзька, нібы той нявестцы, Пакінуў незанятым гэта месца». Здагадлівых не падвядзе ўяўленне — I ён аж чырванеў ад здавальнення.
78
АДАМ МІЦКЕВІЧ
He так сабе сюды, а згодна з планам З’явілася, як зорка з неба, панна, Здаецца, тая ж самая, з якою Так дзіўна сутыкнуліся ў пакоі. А мо другая, бо калі не хлусіць Люстэрка зроку, тая панна, мусіць, Была ніжэйшая? Але, магчыма, Вячэрні ўбор змяніў і рост жанчыны. I кудзеркі ў тае, як сноп аўсяны, Аж залаціліся, а ў гэтай панны Прычоска пышная па новай модзе. Ах, вось прычына! Сонца пры заходзе Тады іх сухазлотам фарбавала. He стала чар святла — і ўсё прапала. Што ж да аблічча той, ён не разгледзеў — Мільгнулася і ўмомант знікла недзе, Аднак здагадваўся, што быць павінна I з твару, як садовая маліна;
Што вочкі чорныя, як жучаняткі, А вусны — нібы вішанькіблізняткі. Вось і ў суседкі тыя ўсе прыкметы Твар, вусны, бровы, ды не тыя леты. А, зрэшты, што ў гадах? Каб закахацца, He станеш перш ў метрыцы звярацца. Нявіннаму нат і какотка — панна Заўжды здаецца цнотай нечапанай.
Дагэтуль ён, амаль што дваццацігадовы, Быў дзесяць год пад пільным позіркам ксяндзовым У Вільні, дзе ў калегіуме шчэ з маленства Вучыўся і трымаўся правіл набажэнства.
He зведаўшы спакус, ён марыў, што на волі У радні і ў забароннае ў юнацкай ролі Дазволіць увайсці і ўцех жыцця зямнога Адведаць — назіркам не пойдзе засцярога: «Тадэвушка, не можна!» Тут не тыя людзі, I кожны крок яго прасочвацца не будзе. Фігурай здаравяк і з твару сімпатычны — Сваё здароўе ведаў сам, хвалу ж крытычна Успрымаў з ацэнак іншых, — як і ўсе Сапліцы, Быў іхні па пяры і лёту. Ганарыцца Мог іхні род увесь: па службе паспявалі, Адно ў навуках зорак з неба не хапалі.
I дзядзькаў спадчыннік, і прадаўжальнік роду, Тадэвуш быў яздок, а з першага паходу He мог нацешыцца — не чулі ногі мукі, I розум меў, але імкнення ў свет навукі He прая'ўляў ніяк, хоць дзядзька не скупіўся Нічым, абы паніч стараўся і вучыўся. Аднак у школе ён энергію і ўвагу Удзяляў яздзе, стральбе, не забываў і шпагу I фехтаваў не горш любога афіцэра.
Па ўсім было відаць: вайсковая кар’ера Спакусіць юнака, дый бацька ў завяшчанні Сваёю воляй вызначыў яго прызванне — Служыць у войску. Дзядзька ж вырашыў іначай: «Адклічу ў двор і тут змяню парыў юначы». I напісаў: «Дамоў вяртайся і жаніся
АДАМ МІЦКЕВІЧ _ 79
Ды звычнай земляробскай справаю займіся Пакуль што з вёсачкай, а з часам, чын па чыну, 3 усім дваром», — пісаў Суддзя, як бацька — сыну. Ацэначна прамераўшы вачыма ўпотай I рост Тадэвушаў, і знешнія даброты, Суседка проста цешылася ў захапленні: Прыгожы, стройны і, напэўна ж, чыст сумленнем. Зірнула ў вочы. Ён і ёй зірнуў з запалам — Нядаўняй сарамлівасці як не бывала! Дзве пары зрэнак візаві гараць яскрава, Як свечка ў храме: злева — ён, красуня — справа.
Яна спыталася — канечне, пафранцузску, — Што, мабыць, з Вільні пан, са школы, і не вузка Дасведчаны ў навінках друку самых модных; Пра аўтараў распытвала, нібы пра родных, — Ну проста клеіла пытанне на пытанне: Аб жывапісе, музыцы і нават стане Балету, новых стылях у архітэктуры. Ён, сарамяжлівы і сціплы па натуры, Даваўся дзіву: «Што сказаць? Я тут, нябога, Як вучаньневук перад строгім педагогам». На шчасце, дзівачараўніца ўміг знайшлася: «Ах, гэта нітка да клубочка не прыйшлася!» — Спрасціла тэму — вёска, двор і адзінота, А чалавек жывы, і каб прагнаць нудоту, Патрэбна і ў правінцыі, як і ў сталіцы, Тадысяды сыходзіцца павесяліцца.
Ён пасмялеў адразу дзе знайшоў і словы? Адказваў упапад з падтэкстам адмысловым, Ім зразумелым, і за нейкай паўгадзіны Між імі зладзіўся дуэту лад адзіны. Яна ўжо не дзічылася і не маўчала: Жартуючы, тры галкі хлебныя скачала I кажа: «Выберце свой лёс, а мы ўсе — сведкі». Ён выбраў бліжнюю, і тут яго суседкі, Дачушкі Падкаморага, скрывілі губкі;
3 усмешкай «варажбітка» агаліла зубкі, Як мурка, мерачыся хапнуць скрылік сала, Але каго з траіх абраў ён, не сказала. [...]
Кніга чацвёртая
ХАДЫ ДЫПЛАМАТЫЧНЫЯ I ПАЛЯЎНІЧЫЯ
[...] Літоўскія лясы! Хто ў родзе чалавечым Прайшоў праз нетры іх, праз самую гушчэчу? Як і рыбак ніколі з дна марскога гушчы He чэрпаў невадам, так і ў літоўскай пушчы Ў мядзведжай глыбіні ніводзін паляўнічы He здабываў звяроў і ні адзін ляснічы, Блукаючы па ўсіх кварталах баравіны, He пранікаў у глыб таемнай сарцавіны Спрадвечнай некранутасці, які б адважны Сабе ні быў — яна нікому недасяжна!
I што там дзеецца, мо толькі ў байцы збаеш, Бо, нават бор і лог прайшоўшы, напаткаеш
80
АДАМ МІЦКЕВІЧ
Завалы бураломаў, вываратняў спіны 3 шыголлем рагацця, дрыгву і ручаіны, Мурашнікаў гарбы, нібы застрэшкі хатаў, Ламачча з гнёздамі шаршнёў і розных гадаў. Калі б патрэбнай сілы, мужнасці ставала Адолець каладдзё з ражнамі і завалы, Наперадзе, у самай нетры, чалавека Яшчэ страшнейшая сустрэла б небяспека: Прыстанішчы звяр'я — равы, хмызы ажыны I багна з вокна.мі крыніц і праварыны Бяздонных азярын між купін крохкай сніткі. (Там, мабыць, чэрці скарб свой і свае пажыткі Схавалі недзе ў прорвах, бо вада аж крута Скрываўлена іржой — сапраўдная атрута!) Твань непраходная — і толькі раз за разам Пускае бурбалкі, разносячы заразу
У імшарыны, дзе гуртам карліцыхваінкі Сышліся самі па сабе спраўляць памінкі. Усе ў лішайніку, укрытыя грыбкамі, Стаяць яны над тванню, як над чыгункамі Сівыя ведзьмы ў казцы, шушкаюць, пляткараць, Пакуль вантробы грэшніка у вары звараць. За багнай азярын ніхто шчэ, мабыць, кроку Ніколі не зрабіў, бо ад людскога зроку Дазвання ўсё смугой і марывам туману Спакон вякоў заслонена, пазасцілана.
За гэтаю смугой, як сведчыцца ў паданні, Ляжыць абсяг зямлі — заказнік жыццядайны Пушчанскага насельніцтва, скарбонка княства. Сталіца дрэў, раслін, травы, жывёл і птаства Ашчадна беражэ ўсе пары і насенне, Каб не звялося іх на свеце пакаленне;
Нібы ў тым Ноевым каўчэгу для расплоду, Там віды ўсіх істот прыберагла прырода.
У самым асяродку нетры, па паданні, I дапатопны тур і зубр свае ўладанні 3 мядзведзем у суседстве маюць, як магнаты, — У кожнага свой двор, пасад, свае палаты. Міністрамі пры іх вялікасцях заўсёды Дзве крыважэрыны кашэчае пароды — Рысь з расамахаю; абедзве ненажэры Наскокам валяць з ног і дагрызаюць звера. Далей, нібы па лесвіцы іерархічнай, Васалыстражнікі ўздоўж зоны пагранічнай: Ваўкі, дзікі, ласі — клыкі, разцы і рогі, — Каб хтось чужы не ўткнуўся ў глуш з любой дарогі. Арлы і сокалы дазорцамі лятаюць — Сцярвятнікі, яны нідзе не прападаюць, На вушка каркаюць уладарам, фіскалы, Каб ім скляваць штонебудзь перапала 3 багатага стала ўладарных патрыярхаў.
Цары хвастатыя і прыхвасні манархаў, Яны сабе ядро той нерушы забралі I рэзідэнцыяй паміж сабой назвалі, А дзецьмі ўсе лясы наўкол і за лясамі Абсеялі і засялілі. Толькі самі
У сталіцы раскашуюць. Знаць, і ім вядома, Што дому лепшага няма нідзе, як дома.
АДАМ МІЦКЕВІЧ
81
Лавец тут не заб’е, сіло не засіляе, А прыйдзе смерці час, тады і памірае. Ёсць там і могілкі, куды чакаць канчыны Сыходзіць зверына, злятае грай птушыны Апошні раз ліняць; мядзведзь паціху рушыць, Калі ўжо зубы з’еў і дыхавіца душыць; Стары важакалень, схуднелы, бескапытны; Шарак, што на бягу куляецца кульбітам; Груган,