Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
сівелы ўвесь; сарыч — жывыя косці, Дзюбаты белахвостарол не ў маладосці, А ў старасці, калі кручком сагнецца дзюба I над крывавай ежай, як была б ні люба, Ён чэзне з голаду19. Звяры, калі адчуюць, Што сіла на зыходзе, загадзя качуюць Таксяк на тыя могілкі з апошняй сілы, Каб там абраць сабе мясцінку для магілы. Таму і па лясных узвышшах і лагчынах He знойдзеш ні касцей, ні чарапоў звярыных, Калі даводзіцца прайсці іх чалавеку, — Так ёсць, і будзе так, і так было спрадвеку.
Гавораць, што ў лясной сталіцы між звярамі Пануе звычай жыць, як сябра між сябрамі, — He крыўдзіць малалеткаў, берагчы старога. Ну што ж, як для жывёл, дык нават і нічога! Цывілізацыя, якой мы папсаваны, Яшчэ ім не падкінула сваёй заганы — Уласнасці прыватнай. Гэтая гарыла На цэлым свеце ўсіх людзей перасварыла. He знаюць ні судоў, ні гербавай пячаткі;
Як прашчуры жылі ў раі, так іх нашчадкі — I дзікія і свойскія — жывуць у згодзе, Інстынктам раўнавагу цэнячы ў прыродзе.
Каб там у іхні гурт бяззбройны чалавечак Патрапіў, ён, нібы праз чараду авечак, Прайшоў бы паміж іх, а тыя у здзіўленні Глядзелі б на яго, як пры светастварэнні Прапрашчуры звяр’я — на першага Адама, Бо ён, як і яны, навінкай быў таксама. На шчасце, тамтуды сумысля ці ў прыблудзе He ўведалі дарог пранырлівыя людзі. [...]
Дурны мядзведзь, каб з пушчы не праклаў ты следу, Дык пра тваю бярлогу Войскі б і не ведаў. Мо пасмактаць аўса цябе да нас прыгнала? Пакінуў матачнік, а ў лесе ж тут — прагалы Ды лядырасцяробы; след твой лапцяваты Цябе ж і выдаў варце. Так што, брат, сасватаў Ты сам сябе, бадзяка, зблізіў з стрэльбай лоўчай. Ляснік, як след заўважыў, скеміў і не змоўчаў — Хутчэй да Войскага, а той — загад па дачах: Праверыць, прасачыць, дзе ты залёг, няўдача, — I вось прывёў у лес загоншчыкаў з ражнамі. Назад шляхоў няма, ваюй цяпер з панамі!
Тадэвуш здагадаўся, што па часе Прыбыў на збор, — аблава пачалася. Двухстволку ўзяў і стаў. Вунь там на стойках Стральцы замерлі: тут адзін, там двойка.
।
82
АДАМ МІЦКЕВІЧ
Усе напружаны, насы па ветры, Але — каб шорах вымавілі нетры! Магільнае маўчанне, толькі пошум Выносных соснаў ды ў гушчары пошук Увішных выжлаў і звяглівай лайкі. Сабакі, нібы ў сінім моры чайкі, Нырцуюць у глыбінь лясную звыкла; Гайня то з’явіцца, то раптам знікла. На Войскім — позіркі, як знак — пытальнік: Што ж скажа ім стары военачальнік? А той прыпаў к зямлі, каб чуткім вухам Пачуць ад пушчы ўсё, што зычна, глуха Шуміць, трашчыць, скавыча і мармыча — Такі ўжо даўні вопыт паляўнічы.
I, як радня па доктаравых дзеях Стараецца ўгадаць, што ёсць надзея На ўратаванне блізкага, так кожны 3 лаўцоў гадае: што ж ён, пан вяльможны, Ім прыгаворыць? Войскі неўзабаве Гукнуў: «Ёсць! Ёсць!» Ну, значыць, быць аблаве Яму зямля шапнула ў вуха ўпотай: «Ваш касалапы тут!» I толькі потым Стральцы пераканаліся па рэху, Калі адзін, другі сабакі брэхам Весць падалі: «Узнят'», а ўслед за ёю — I якатанне ўсёю іх гайнёю.
Сабачы галас на мядзведжым гоне He зблытаеш з іх брэхам у пагоні За лісам або зайцам: там якочуць, Нібы з лянотай, — хочуць і не хочуць, — А тут на поўны голас якатанне — He ўпусцім да сканчэння палявання!
I раптам брэх зрадзеў, як папярхнуўся, — Тут не марудзь: звер, пэўна, агрызнуўся, А мо і ў наступ рушыў, у атаку, Камечачы і клычачы сабаку, Які ў бярлог са зверам уварваўся I ўссеў амаль вярхом — перастараўся! Чуваць і енк з гушчарніку. Хто знае, Магчыма, той смяльчак ужо канае? Як цеціва нацягнутая ў луку, Напяліся стралкі і ў кожным гуку Распазнаюць, дзе што, пры гэтым пільна Углядаюцца ў гушчар. Народ цывільны He прызнае загадаў, бо не кожны Усвядоміць змог, што можна, што няможна, I вытрымкі асобным не ставала — Бягуць на крык і енк куды папала.
Ніхто з іх не дадумаўся цвяроза, Што азначала Войскага пагроза: «Ні кроку ўбок! Стаяць, як укапаным!» [...]
I раптам роў, страшэнны роў мядзведжы Ўсё заглушыў. У ім аднагалоса Трывога, боль і страх — усё злілося. [...]
У гушчары азваўся ён, хаджалы, Замармытаў, пабег — і затрашчала Ламачча. Вунь, нібы маланка з хмары,
АДАМ МІЦКЕВІЧ
83
Ён мільгануў, як прывід у кашмары, Вялізны, гнедай масці, кіжлаваты I дужы: тулава мо ў два абхваты! Вось на прагалак выскачыў і ўмомант Адчуў (там паляўнічыя свой гоман Прыцішылі), што трэба бараніцца: «Дзе бой навязваюць, там буду біцца!» Стаў дуба, заграбастаў патарчаку I з ёю, сукаватай, у атаку Перш „а загоншчыкаў адчайна рынуў, Падбег да сухастоіныасіны, 3 карэннем вырваў, размахнуў і з хакам ГІусціў у паляўнічага з сабакам. Дубок стаяў паводдаль каранасты — Зламаў, схапіўшы ўпоперак, — і ў наступ На Графа і Тадэвуша, якія, Ня гледзячы на рукі трапяткія, У звера дулы настаўлялі ў пары, Як два громаадводы ў дождж — у хмары. He да разваг было. Адначасова Куркі спусцілі. Грымнуў стрэл. Дуброва Аж скаланулася. Мядзведзь, не ўпаўшы, Адскочыў і зароў, як быццам даўшы Ім зразумець — прамазалі знянацку! «Нявыкрутка: цяпер папанібрацку He абысціся з гэтакім канішчам!» — Падумалі. — «Надзея на ражнішча». Абодва за ражон адным памкненнем Хапаюцца і нейкае імгненне Бязладна тузаюцца, як на згубу.
А звер ашчэрыўся і, стаўшы дуба, Ужо над імі лапай кіпцюрастай Нацэліўся, махне — і ўміг з віхрастай Чупрыны хлыне кроў. Яны — наўцёкі, Як дужы, бег Тадэвуш — скокі, скокі Туды, дзе лес радзейшы, дзе вартуюць Загоншчыкі — магчыма, уратуюць?.. Граф бег узбоч. Тадэвушу здалося, Што звер яго дагнаў і клок валосся 3 патыліцы ўварваў. На шчасце, з лесу Туды прыспелі Рэгент і Асэсар, Бег і Герваз і на бягу стараўся Прыцэліцца. I — дзе ён толькі браўся? — Ксёндз Робак шугануў з кустоў без зброі, Як ім здалося там, і тыя трое Бабахнулі. Аж рокатам па лесе Разлёгся пошчак, быццам з паднябесся Пярун ударыў. Хакнуў звер ад болю, Падскочыў, захістаўся і паволі Асоўваўся на дол. Сваёю тушай Ён Графа да камля калакалушы Прыціснуў так, што той не зварухнецца. [...]
Здабыча ёсць! — і панства гэта знала. Усе чакалі Войскага сігнала;
I ён, паміж лаўцоў стаяўшы ў крузе, Ўздрыгнуў, рукою правай пры папрузе Схапіў інкруставаны, буйваліны Вялікі рог, дыхнуў і з гордай мінай
84
АДАМ МІЦКЕВІЧ
Прыклаў да вуснаў пепік. Тут жа з рога Гімн трыумфальны хлынуў — перамогаі Ён нарастаў, лунаючы ў паветры, Як вецер, працінаў лясныя нетры, Па верхавінах хваляй разлягаўся I ў далячынях рэхам аддаваўся.
Стралкі замерлі і ў зачараванні Лавілі слыхам і само ігранне, I ўсю гармонію яго раскатаў.
Стары сваё майстэрства зухавата Хацеў яшчэ раз паказаць «зялёным» Лаўцам — маўляў, калісьці маладзёнам Я, хвалены стралок, ігрой на розе Трубіў лаўцам аб поўнай перамозе, Ды так, што пошчак разлягаўся ў пушчы. I векавыя дрэвы ў самай гушчы Сасонніку, імшары з гіблай тванню, Услухаўшыся, стойвалі дыханне. Здавалася, што гэтае ігранне — Музычная карціна палявання.
Яна ў сабе змяшчала адмыслова Кароткую гісторыю ўсіх ловаў У трох этапах у любой дуброве: Тон рэзкі, звонкі — быць напагатове! Пасля працяглы енк — пазнае ўсякі, Што звер пабег і ўзялі троп сабакі, Тон трэці, як сінкоп ці стук у дзверы — Знай: гэта стрэлы наўздагон па зверу.
Ігру спыніў, але ў стралкоў гудзела Мелодыя ў вушах — даль рэхам пела. Зноў затрубіў, і рог нібы змяняўся Пры вуснах Войскага; ён то змяншаўся, To большаў і даўжэў, бы ў воўка шыя, Калі ў мароз ён сумна ў полі вые.
Воўк і мядзведзь — выццё і роў звярыны, А ўслед — сіпатахрыплы рык зубрыны Ў лясах літоўскіх. I былі ў ігранні Шум, ветру свіст і буры завыванне.
Ігру спыніў, але ў стралкоў гудзела Мелодыя ў вушах — даль рэхам пела, I ў пушчы кроны, быццам з рук у рукі, Кацілі гул: дуб — дубу, букам — букі. Спеў паўтарыўся: зноў іграў маэстра, Ды так, што з рога грымнуў хор аркестра, I ў ім, змяшаўшыся, яшчэ гучалі Шум лесу, роў звярыны, крык адчаю, Стральба і скогат пакусаных гончых, Нібы фінальны гімн. Ён ім закончыў Ігру, і, пракаціўшыся па лесе, Той гімн, здалося, рваўся ў паднябессе. Ігру спыніў, але ў стралкоў гудзела Мелодыя ў вушах — даль рэхам пела. Здавалася: у лесе што ні дрэва, To і ражок у кроне з дзіўным спевам, I спевы гэтыя з бязмежжа бору Зліваюцца ў адным магутным хоры.
Усё шырэй, як хвалі, вал за валам,
АДАМ МІЦКЕВІЧ
85
Адкочвалася рэха — і змаўкала, Адчуўшы ў небе поўную знямогу.
Пан Войскі, быццам дзякуючы Богу, Пагладзіў інструмент і ў неіікай скрусе Ўпусціў з рукі гайдацца на папрузе, Склаў рукі накрыж і, яшчэ чырвоны 3 аблічча, недзе ўверсе слухаў тоны Сваёй ігры, што ўдалечы згасалі.
I раптам зблізку хлынулі, як хвалі, Гул воплескаў, віваты з усёй сілы — Аж лес дрыжаў, не то што ліст асіны! Аблава скончана, і гамана сціхала.
Увагу ўсіх лаўцоў, нарэшце, прыкавала Сама здабыча: воддаль чорнабурай тушай Ляжаў на бруху, пад старой калакалушай, Мядзведзь і час ад часу пашавельваў лапай.
Ён быў яшчэ жывы, хапаў крывавай зяпай Разпоразу паветра, склаў пад мордай лапы Крыжнакрыж, і на іх струменьчыкамі з храпы Аж булькатала кроў і на траву сцякала. Страпчына з Спраўнікам, як п'яўкі, да адвалу Ўжо насмакталіся, але ўсё ссуць. Прутамі Ім пашчы разнялі, ашыйнікі дратамі Счапілі змычкай, цгокнулі і прыпужнулі; Пасля мядзведзя на хрыбет перавярнулі Ў наДзеі, што жывучы так хутчэй сканае.
I зноў — віваты. Як іх неба паглынае?
Каментарыі
«У часы Польскай Рэчы Паспалітай выкананне судовых дэкрэтаў было вельмі цяжкае ў краіне, дзе выканаўчыя органы ўлады не мелі ў сваім распараджэнні амаль ніякай паліцыі, а заможныя магнаты трымалі надворныя палкі, прытым некаторыя — напрыклад, князі Радзівілы — нават больш дзесяці тысяч войска. Ісцец, такім чынам, атрымаўшы дэкрэт, вымушаны прасіць дапамогі ў рыцарскага стану — гэта значыць у шляхты, якая валодала таксама і выканаўчай уладай. Узброеныя сваякі, сябры і знаёмыя істца з аднаго з ім павета разам з вознымі і з дэкрэтам суда ў руках здабывалі, часта не без крыві, маёмасць, прысуджаную істцу; возны тым жа законным парадкам перадаваў скаржніку адабранае на часовае або на бестэрміновае карыстанне. Такое ўзброенае выкананне дэкрэта называлася наездам. У даўнія часы, пакуль шанавалася права, нават самыя багатыя паны не адважваліся выступаць супроць прыгавораў, узброеныя вапады здараліся рэдка, а самаўпраўства амаль ніколі не заставалася без пакарання.
3 гісторыі вядома, як загінулі князь Васіль Сангушка і Стадніцкі, па мянушцы «Чорт». Занядбанасць у Рэчы Паспалітай грамадскіх нораваў садзейнічала павелічэнню колькасці наездаў, якія пастаянна выклікалі неспакой у Літве». (A. М.)
Судовы дэкрэт — тут у сэнсе: прыгавор суда.
Князь Васіль Сангушка. Як сцвярджаюць польскія літаратуразнаўцы, Міцкевіч дапусціў недакладнасць, назваўшы князя Сангушку Васілём. На самай справ