Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
нічога дзіўнага. У багатым палацы, абкружаны мноствам лёкаяў і лісліўцаў, жыве Сын Шчасця. Ён ясны і халодны, як кавалак золата, з пагардай пазірае на сваіх падданых, якія мусяць, як пчолы, дзеля яго выгоды і ўцехі збіраць па лугах мёд. У хаце, пад саламянай страхою, жыве Сын Цярпення. Гэты ўсім сэрцам прывязаўся да таго кутка зямлі, які корміць яго і апранае. Я — Сын бацькоў, гнаных Бураю і Неспакоем. Мой бацька не разарваў жалезных кайданаў, якія колькі год упіваліся ў яго рукі і ногі. Несканчоныя слёзы і нараканні маці маёй, калі быў яшчэ ў яе ўлонні, паўплывалі на ўсю маю натуру. Я нарадзіўся з адзнакай няшчасця на чале.
— Ты падобны на тую Плачку, — сказаў я, — пра якую чуў што нядаўна з’яўлялася ў розных мясцінах, ламаючы рукі і заліваючыся слязьмі.
— Чуў ты, але не бачыў яе, бо пазбаўлены вачэй.
— I тыя, што яе бачылі, не зразумелі і цяпер не ведаюць, хто яна і адкуль.
— He зразумелі, — сказаў ён, — бо ніхто пра яе не думаў. Ах! Як хутка прамінуў той час, калі я ведаў толькі палі і гаі, якія акружалі ўбогі дамок бацькоў маіх. Любіў самотна блукаць па гарах і лясах, кожнае дрэўца і красачка жывілі мае мары. О цудоўная багіня! Ты спаткала мяне ў той час у сукенцы вясёлкавых барваў і з кветкамі на галаве, з высокіх гор паказала ты мне далёкі свет, над якім пад аблокамі луналі арлы. 3 таго часу гэты цуд заняў усе мае думкі і жаданні. Вырашыў я высока, далёка ляцець і пабачыць, што дзеецца на свеце. Але ты знікла, і я блукаю па волі буры!
— I хто ж была тая багіня, пра якую ты ўзгадаў цяпер?
— Ты назваў яе Плачкаю.
— Дык ты яе ведаеш?
— Я наведаў далёкія краіны, сярод чужога народа яе журботны голас заўсёды гучаў у маіх вушах. Пераплываў моры, — шумныя хвалі не маглі заглушыць яе журботнага спеву. Усюды яна была маёй адзінаю марай.
Вось ужо вецер разагнаў аблокі. Бывайце! Да захаду сонца я буду далёка.
ТАРАС НА ПАРНАСЕ
95
Пайшоў. Але яго дзіўнае імя і сумнае апавяданне так запалі ў мае думкі, што колькі начэй, уяўляючы дзіўны характар гэтага чалавека, не мог я заснуць.
— I ніколі яго больш не сустракаў?
— I не чуў нават, каб хтонебудзь успамінаў пра яго.
— Нешчаслівае стварэнне! Будзе туляцца па ўсім свеце і ўсюды пакутаваць. Чаму ж ён не прыйдзе да Бога: заступніцтва Божае ўваскрашае надзеі. Госпад супакоіў бы ягоны смутак.
ТАРАС НА ПАРНАСЕ
I
Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса, Што палясоўшчыкам служыў? На Пуцявішчы, у Панаса, Ен там ля лазні блізка жыў. Што ж, чалавек ён быў рахманы, Гарэлкі ў губы ён не браў, Затое ў ласцы быў у пана — Яго пан дужа шанаваў.
Любіла тож Тараса й паня, I войт ні разу не збрахаў, Затое ж ён балота з рання Да цёмнай ночы пільнаваў. Чуць золак — стрэльбу ён за плечы, Заткне сякеру за паяс, — Заўсёды ходзіць бор сцярэгчы I птушак біць з ружжа Тарас.
Хадзіў ці многа ён, ці мала, Ды толькі нешта адзін раз Бяда ў бары яго спаткала... Во як казаў нам сам Тарас.
II
«На самага КузьмуДзям'яна1 Пайшоў я біць цецерукоў.
Устаў я нешта дужа рана, — Здаецца, з першых петухоў. Іду сабе я панямногу, Але й на пень крыху прысеў, Аж тут — лоплоп! — цераз дарогу Як быццам цецярук зляцеў.
Злажыўся стрэльбай — кляпсь! — не паліць, Крамзель з другога! — не пякецьі Гляджу — аж вось зза елі валіць Як ёсць харомінамядзведзь!
Хоць не труслівы я дзяціна, Але затросся, як асіна, Зубом, як цюцька, лапачу. Аж бачу — зломана лясіна, I ўздумаў: дайка ускачу!
96
ТАРАС НА ПАРНАСЕ
III
Скакнуў — не трапіў, паслізнуўся I ў яму старчаком лячу!
Ляцеў, ляцеў — як разануўся, — Аж стала зелена ўвачу!
Ляцеў ці доўга я, ці мала, Таго ніяк я не ўцямлю, Але ўжо ладна рассвітала, Як я зваліўся на зямлю.
Устаў з зямлі, абкалаціўся, — Бо быў ў гразі я, як свіння, I доўга сам сабе дзівіўся — Дзе апынуўся гэта я?
Рукой паскробшы каля вуха, Дастаў з кішэні рагавень2 I храпы напіхаў цяртухай, Бо ўжо не нюхаў цэлы дзень! Як прасвятлелі мае вочы, Мядзведзя ўжо я не шукаў. Закінуў стрэльбу я за плечы I па баках глядзець пачаў.
IV
Авохці мне! Як там прыгожа! Як быццам хто намаляваў! Чырвоны краскі, мак і рожа, — Ну, як сукенку хто паслаўі I птушкі ёсць там, дужа стройна Пяюць, палепш за салаўя! Аай! авохці мне! авойя! Куды патрапіў гэта я? Стаяў я доўга і дзівіўся, Разявіў зяпу і глядзеў, Аж вось адкулечка з’явіўся — Ці то прыйшоў, ці прыляцеў — Хлапчына нейкі круглалікі, Увесь кудравы, як баран, I за плячмі ў яго вялікі Прычэплен лук быў і калчан. — Адкуль, куды дарога гэта? — Спытаў я ў хлопчыка той час. — Дарога гэта з таго света I проста йдзе аж на Парнас! — Сказаўшы, хлопчык таго часу На крыллях шпарка паляцеў, Дарогу ж паказаць Тарасу, He меўшы часу, не хацеў.
V
Памысліў я тады нямнога: Што за шайтан3 Парнас такі? Пусціўся проста той дарогай, Узяўшы ў рукі добры кій.
ТАРАС НА ПАРНАСЕ
97
Прайшоў вёрст дзевяць той дарогай, Аж бачу я — гара стаіць, А пад гарой народу многа, Як бы кірмаш які кішыць.
Прыйшоў я бліжэй, што за ліха: Народ не просты, ўсё паны, Хто дужа шпарка, хто паціху, Ўсе лезуць на гару яны I, як у школе, галасуюць, Гатоў адзін другога з'есць, Бо кожны морду ўперад суець, Каб першым на гару узлезць.
VI
Усе з сабой цягаюць кніжкі, Аж з іншых пот руччом плюшчыць, Друг дружцы выціскаюць кішкі. Аж нехта зпаміж іх пішчыць: «Памалу, братцы, не душыце Мой фельетон вы і «Пчалу»4, Мяне ж самога прапусціце I не дзяржыце за палу!
А не, дык дадушы, ў газеце Я вас аблаю на ўвесь свет, Як Гогаля у прошлым леце, — Я ж сам рэдактар ўсіх газет!» Гляджу сабе — аж гэты сівы, Кароткі, тоўсты, як чурбан, Плюгавы, дужа некрасівы, Крычыць, як ашалелы, пан5. Нясе вялікі мех пан гэты, Паўнымпаўнюсенька набіт. Усё там кніжкі ды газеты, Ну, як каробачнік які! Таварыш6 поплеч з ім ідзе I несці кніжкі пасабляе, А сам граматыку нясе, Што ў семінар’ях вывучаюць.
VII
Во нешта разам зашумелі, Народ раздаўся на канцы, I, як бы птушкі, праляцелі Чатыры добрых малайцы. Народ то быў ўсё не такоўскі: Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі I Гогаль шпарка каля нас Прайшлі, як павы, на Парнас. Ну, словам, многа тут народу Сабралась лезці на Парнас: Былі паны, было і зброду, Як часам і на свеце ў нас.
Праміж людзей і я штурхаўся I ціснуўся, што ёсць пары; Вось чуцьнечуць такі прабраўся 1 лезу проста да гары.
4 Зак. 49
ТАРАС НА ПАРНАСЕ
VIII
Узлез. Гляджу — будынак новы Стаіць, зазвычай панскі двор, Кругом абнесен тын яловы: Нябойсь, сюды не ўлезе вор! А на дварэ тым свінні ходзяць, Каровы, козы, бараны...
Знаць, і багі хазяйства водзяць, Калі свіней дзяржаць яны.
На грошы ў тронкі7 тут гуляюць Парнаскі хлопцыдзецюкі, А хто капейкі з іх не маець, Той лупіць проста у шлягі8.
Улез к багам тады я ў хату... Авохці мне! Hi даць ні ўзяць, Як у казарме там салдатаў — Багоў — не можна сашчытаць!
IX
Тарасу ліха што здаецца, — Ну, як бы ў рандзе9 ён сядзіць: Хто піпку курыць, хто смяецца, А іншы песню буруздзіць10. Глядзіць ён, аж на лаўцы шыюць Шаўцы багіням хадакі, Багіні ж у начоўках мыюць Багам кашулі і парткі.
Сатурн11 там, лыкі размачыўшы, Падвіркай12 лапці падплятаў;
Па свеце добра пахадзіўшы, Лапцей ён многа патаптаў. Нептун на лаўцы чыніць сеці I восці садзіць на шасты, Пры ім жа, мусіць, яго дзеці Дзіравы ладзяць нераты.
X
Вось б’юцца Марс13 ды з Геркулесам14, А Геркулес, як той мядзведзь, — Каб цешыць старага Зевеса, Хахол ён Марсу добра мнець.
Зевес жа наўзніч лёг на печы, Сярмягу ў голавы паклаў... Ён грэў на печы стары плечы I нешта ў барадзе шукаў.
Во перад люстрам задам меліць I маслам мажа валасы
Ды нечым белым твар свой беліць Венера, знаць, дзеля красы.
Амур15 жа з дзеўкамі жартуе, Ну, проста смех ажно бярэ! To ён знянацку пацалуе, To хустку з галавы здзярэ;
ТАРАС НА ПАРНАСЕ
99
To на гармоніку зайграе, To німфам16 песню запяе, To адным вокам заміргае, Як быццам бы каго заве.
XI
Вось затраслася ўся гара: Зевес на печы зварухнуўся, Зяўнуў і дужа пацягнуўся Ды кажа: «Есці ўжо пара!» Тады праворна дзеўка Геба17 Гарэлкі ў чаркі наліла I, як жарон, букатку18 хлеба, Прынёсшы — бразь! — сярод сталаі Яна ў найміткі ў неба ўзята, Каб есць варыць і плацці мыць. Нябось, не дарам яе плата — Ці ж лёгка столькіх накарміць?! Во, з усяго сабралісь неба! Як тараканы каля хлеба, Багі паселі ўкруг стала, I стравы смачны з печы Геба Насіць да столу пачала.
XII
Наперш дала яна капусту, Тады са скваркамі кулеш, На малацэ крупеню густу Дае уволю, толькі еж.
I з пастаялкай жур сцюдзёны, А з кашы сала аж цякло, Ды і гусяціны смажонай Уволю ўсім багом было.
Як унясла ж на стол каўбасы, Бліны аўсяны ў рашаце, Аж слінкі пацяклі ў Тараса I забурчала ў жываце.
Багі гарэлку піць пачалі, 3 насадкі19 ў чаркі так і льюць! Падпіўшы, песні заспявалі, Ну, як у рандзе, ўсе пяюць.
Бах20 сп’яну пеў такі прыпеўкі, Што аж не можна гаварыць, Аж засароміліся дзеўкі, Так стаў ён брыдка развадзіць. А Зеўс тым часам насцябаўся, Што носам чуць зямлю не рыў, — Ён вочы плюшчыў і ківаўся Ды быццам нешта гаварыў.
Хоць не маё то, праўда, дзела, He след мне, можа, і казаць, Любіў ён цешыць грэшна цела Ды часам лоўка падгуляць.
100 ТАРАС НА ПАРНАСЕ
XIII
Але багі такі усталі, Як ўсё паелі, папілі. Во... разам у дуду зайгралі, Скакаць багіні пачалі.
Узяўшы хустачку, Венера Пайшла «Мяцеліцу» скакаць. Прыгожа, стройна цераз меру, Пяром не можна апісаць. Чырвона, тоўста, круглаліца, I вочы, як на калясе, Як жар, гарыць яе спадніца, Істужкі ўплецены ў касе. Хапіўшы келішак гарэлкі, Амур яшчэ павесялеў — Іграць пачаў ён на жалейцы I дзеўкам стройна песні пеў. Нептун з прыгожанькай наядай21 Пайшоў ўпрысядку «казака», — Нябось, і у старога гада Кроў грае, як і ў дзецюка, А во і сам Юпітэр22 з Вестай23, — Пусціўся, стары хрэн, у пляс, Як бы жаніх перад нявестай, Заткнуў ён рукі за паяс.
А во і Марс у новых ботах; Ён, мусіць, ботаў не жалеў, Бо з німфамі скакаў да поту, Гуляў у жмуркі і шалеў.
I кожны бог так разгуляўся, Што аж не можна удзяржаць. А хто гарэлкі насцябаўся, Таго пад лаўку клалі спаць.
XIV
Калі зайграў дудар «скакуху», Ніяк Тарас наш не ўцярпеў I ад парога, што ёсць духу, Скакаць на хату паляцеў.
Як стаў прытаптываць атопкам, Аж рот разявілі багі: To ён прысвісне, то прытопне, To шпарка пойдзе у кругі. Глядзеў Юпітэр і дзівіўся, ^пад дуду ў далоні біў, Ў канцы к Тара