Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
а нядобры! Як ты спалохаў мяне, гневаюся не жартам!..
Г р ы ш к а. Гневаешся? НяпраўдаІ А чаму ж ты на мяне так міленька пазіраеш?
М а р ы с я. Так, са злосці!.. Нягодны, дзе ты забаўляўся? Гэта ж зараз прыйдуць бацькі, а мы так многа маем з табою перагаварыць.
Г р ы ш к а. Выбачай, мілая Марыся, — чуць золак, я з’ездзіў да места, кінуўся ў ногі асэсару3 і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку.
М а р ы с я. Што яго прасіць з голымі рукамі? Трэба было весці які гасцінчык.
Г р ы ш к а. Дык я ж завёз яму двух зайцоў тры пары цецерукоў ды кадобчык мёду. Ён усё прыняў ласкава і сказаў, што сёння ж прыедзе на разборку справы майго бацькі з тваім. Ой, наварылі бацькі сабе кашы, будзе што есці! Ён вельмі сярдзіты, — бо адзін вус калом угору стаў. Будзе вазня!
М а р ы с я. Дай Бог, каб гэта каша нам зубоў не папрышчыла!
Гр ы ш к а. Ён дакляраваў зрабіць нам вяселле. На Богу ды на ім — уся наша надзея ДУЭТ
№ 2
Паклаўшы надзеі на Бога, Чаго ж гараваць?
1 Карона — даўпей асэсараў, або засядацеляў, а іютым станавых прыставаў дзеля таго, што першыя выбіраліся падчас шляхецкіх выбараў, а другія назначаліся урадам, пінская шляхта велічала найяснейшай каропай.
2 На прасоку — на следства, па разборы.
3 Асэсар — тут: засядацель суда.
124 _ ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ_____________
Прысяглі любіць да гроба, —
Дык будзем жа ждаць.
Хоча няшчасная доля
Навек разлучыці, —
А Бог скажа: мая воля
Ім з сабою жыці!
He памогуць злы языкі, Hi бацькоў старожа, — Ён жа такі пан вялікі, Што хоча, то зможа!
З'ява III
Тыясамыя, Ціхон Пратасавіцкі іягожонкаКулі на.
Ц і х о н. Хрэн табе ў вочы, — жонка, а жонка! Хадзі ды паўзірайся, як дачка твая з Грышкам Цюхайчыкам галубіцца!
Ку л і н а (за сцэнай). Хто? Дачка? Бойся Бога, ды яна ж яшчэ малая! (Уваходзіць.)
Ц і х о н. Які чорт малая! Хрэн табе ў вочы, — хадзі палюбуйся!
М а р ы с я. Якая ж я малая, калі мне на Спаса скончыцца семнаццаць год?!
Ку л і н а. Маўчы ты, хітрая лісіца! Бачыш ты, як яна скора палічыла гады!
Ц і х о н. Ах ты, чортаў сыну, — хрэн табе ў вочы! He годзе таго, што бацька да жывога мяне пакрыўдзіў, назваўшы не шляхціцам, дык яшчэ сынок дачку нам баламуціць.
Гр ы ш к а. Ды я ж яе люблю і хачу з ёю жаніцца...
Ц і х о н. Ось я цябе так пажаню, як твайго бацьку! Жонка, а жонка! Дай мятлу, — хрэн табе ў вочы!
Г р ы ш к а. Што хочаце, тое рабіце, а ўсётакі Марыся будзе мая! (Да Марысі.) Бывай здарова! (Выходзячы, спатыкаецца з Куторгай і збівае таго з ног.)
М а р ы с я ўцякае ў хату.
З'ява IV
Тыя жі Ку торга.
К у т о р г а. Ах ты, паганец! (Устаючы.) Татарын ты нехрышчоны! Вот збіў мяне, як шведаў Хадкевіч пад Кіргольмам. Пачакай жа, я ж табе не дарую гэтай штукі, — не цяпер, то ў чацвер. (Вітпйеццй.) Дзень добры, пане Пратасавіцкі! Здарова, пані Пратасавіцкая! (Цалуе яе ўруку.) Відно, відно, — дзякуй Богу! Здаровы, як рыжкі баровы... А я к вам з вялікаю навінаю. He ведаеце? Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай Госпад! Як ліхі татарын. Як толькі ўехаў у ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дык зараз і закрычаў: дзесяцкіх, соцкіх! Сабраць усю шляхту да Ціхона Гіратасавіцкага, да као Іван ЦюхайЛіпскі прыйшоў з сынам туды ж.
Ц і х о н. Хрэн яму ў вочы, будзе бяда, будзе! Гэты сабака Ліпскі падаў на мяне ў суд, што я яго адлупцаваў, дык вот і асэсара прыслалі. Ну, абдзярэ як ліпку!
Ку т о р г а. Вот дзіво, — на тое ён і асэсар! Заўваж толькі — у яго і рукі даўжэй, як у другіх людзей. Ты ведаеш яго прыпавесцьЕ чырвонае белае ўсё перадзелае.
№ 3
Гдзе ўнадзіцца юрыста, Вымеце хату дачыста. Такіх дзіваў нагаворыць, Так многа кручкоў натворыць, Што, пачасаўшы затылак, He рассупоніш памылак.
He дасі, — цябе замучыць.
1
Прыпавесць — прымаўка.
ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
125
Добра стара казка вучыць: Дзярэ коза ў лесе лозу, Воўк дзярэ у лесе козу, А ваўка — мужык Іван, А Івана — ясны пан, Пана ўжо дзярэ юрыста, А юрысту — д’яблаў трыста!
Ц і х о н. Хрэн табе ў вочы! Добра табе прастарэкаваць1, калі няма на шыі бяды. Ось скажы лепш, што рабіць? Пане Куторга, ты ж такі пісьменны чалавек, — можаш падаць разумную раду.
Куторга. А прымеце ж чэсна маіх сватоў да вашай Марысі?
Ку л і н а. Бойся Бога, пане Куторга, — яна ж яшчэ маладзенькая! Гэта ж дзіця горкае. Ц і х о н. Які чорт дзіця, калі з хлопцамі цалуецца!
К у т о р г а. Дык чаго ж чакаць! Гэта, кажуць, кепскі тавар: мый ды чашы, потым спяшы, — заплаці каму, каб вывез з даму.
Ц і х о н. Добра, пане Куторга, — бяры сабе дачку, і пасаг дам, толькі зрабі ласку: выцягні з бяды.
Куторга. Як чорта з балота.
К у л і н а. Парадзь, пане Куторга, — ты ж такі чалавек бывалы і па судох цягаўся.
К у т о р г а. Ну, я гатоў вам саслужыць дружбу, толькі, як ваша дачка захімерычыцца2 ды адцураецца ад мяне, то што тагды? Вы ж ведаеце прыпавесць: даганяючы не нацалавацца.
Ц і х о н. Ратуй, ратуй, пане Куторга! Марысю ты ладам угамоніш, — чалавек ты разумны. Як падпусціш лёстачак, як падплывеш селезнем, дык яна і расплывецца.
Ку т о р г a. To ведаеце што, паве Пратасавіцкі? Як прыйдзе к вам асэсар, то стаўляйце мяне ў сведкі; хоць я і не бачыў, але буду сведчыць, што ён цябе біў, а ты толькі бараніўся. He жаль для Марысі скрывіць душою. Толькі ж, пані Пратасавіцкая, прышліце сюды Марысю: каб я мог з ёю пагаварыць ды ўгаманіць дурную, бач, каб не цуралася разумнага чалавека.
К у л і н а. Памагайце толькі майму Ціхону, а ўжо Марыся будзе ваша; я ёй сама ладам напілую вушы... Пойдзем, Ціхон, прыгатуемся, каб пагаспадарску прыняць найяспейшую карону. А ты, пане Куторга, пачакай, — зараз прышлю Марысю. (Выходзіць з Ціхонам.)
З'ява V
К у т о р г а адзін.
К у т о р г а. Ну, хвала Богу, бацькоў удалося атуманіць! Цяпер трэба пайсці ў галаву па розум, каб дзеўку амарочыць. Прынадны, бач, кусочак. (Цалуе пальцы, як бы смакуючы.) Тварык — як сонейка яснае, шчочкі — як малінкі красныя, губкі — моў тыя каралі, а як засмяецца срэбным галасочкам ды вышчырыць зубкі — то, здаецца, бачыш два пэрловыя шнурочкі. Ды і пасаг мае гаспадарскі: адна ў бацькоў, а стары грошы асьмінаю мерыць; у гумне поўна, у хаце дастатак, і абора багата. Добра гутарка кажа: калі абора цячэ, — гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, — гаспадар з хаты ўцячэ. Дык няхай жа дзень у дзень блінамі гасцей прымае. Праўда, век не схожы: я ўжо шосты дзесятак дажываю, а яна — семнаццаты гадок. Будзе клопату нямала, — оей! He раз пачашу патыліцу, — моладзь, як пчолы ў вуллі, будуць аблягаць маю хату; прыяцеляў копамі лічыць буду. Дык што ж рабіць? He я першы, не я апошні, — дурных дзядоў нямала на божым свеце. Каб сарваць такую прыгожую і багатую кветачку, не шкода і ў балоце пакачацца.
[...] Так, так! У цяперашнім разумным веку хочаш спакойна жыць? Будзь філосафам: бачыш — не бачыш, чуеш — не чуеш, — ба, ба, бы! Ды вось і Марыся ідзе сюды. Якая красачка! Гледзячы на яе, аж слінка па губах цячэ. Ану, Куторга, падпусці ёй лёстачкі...
Прастарэкаваць — жартаваць.
Захімерычыцца — загапарыцца.
126
ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
З'ява VI
М а р ы с я і К у т о р г а.
Ку т о р г а (салодка пасміхаючыся, заляцаецца). Дабрыдзень, панна Мар’яна! М а р ы с я (сарамліва). Дабрыдзень, пан КуторгаІ
Куторга. Аяк панна Мар’яна прыгожа выглядае, які свежы тварык, моў ружачка толькі што з пучка! 3 якой нецярпячкай я ждаў шчаслівага моманту, каб пацалаваць беленькую ручку панны. (Падыходзіць з камічнай зграбнасцю і цалуе руку Марысі. Тая, адступіўшы назад, абцірае руку хвартушком.) Панна Мар’яна! Вы не чуеце, вы не ведаеце, як вас крэпка люблю, як па вас ныю.
РАМАНС № 5 Рвецца маё сэрца да красненькай розы, Быццам пры колах атоса із лозы. Па панне Мар’яне душа ўся сумуе, Быццам бы зязюля жалосна кукуе. Як не бачу панны, жыццё мне — магіла, Галоўцы цяжэнька, уцякае сіла. Ой, высах я, высах, як лапаць у печы! Горка ж мая доля, хто мяне ўлечы? Як цетраў1 у лясочку жаласна балбоча, Так маё сэрцайка да панны сакоча. Hi верашчака, каўбасы дзялянка, — Нішто не смакуе без цябе, каханка. Дам табе зэгар2 вялікі, як рэпа, Няхай ён пры сэрцы крэпка тваім клепа Ды напамінае, як цяжка я ною I ні ўдзень, ні ўночы не маю спакою...
М а р ы с я (перабіваючы). А ведаеце, ад чаго гэта, пан Куторга? — Ад старасці! Ды ты ўжо нямала пажыў, — пара аб дзяўчатах перастаць думаць, а маліцца Богу, каб даў спасенне.
К у т о р г а. Стары, старыі! (У гневе.)
ДУЭТ № 6 Кажаш, што я ладам стары, Але — відны, але — яры! Буду крэпка ця любіці, Век табе верай служыці. Малады ж — часта няшчэры, He шукай ў ём добрай веры: Пры табе — табе клянецца, А з другой — з цябе смяецца. М а р ы с я.
Да што мне з мужа старога?! Я хачу майго мілога, Бо стары, заміж гуляці, Будзе кашляць і стагнаці. Грышка мой — хлапец матарны. Малады, відны ды гарны, Глядзь! Аж душа к яму ірвецца I сэрцайка мацней б’ецца.
Ку т о р г а.
Але Грышка твой няшчэры. He шукай ў ём добрай веры! Пры табе — табе клянецца, А з другой — з цябе смяецца.
Цетраў — цсцярук.
Зэгар — галзіішік.
ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
127
Падчас спсву ўваходзяць с т а н а в ы з П і с у л ь к і н ы м і хаваюцца па баках, каб ііадслухаць іх размову.
Бач, сабака Грышка! Ён клешчам упіўся табе ў сэрца, да нічога з таго не будзе. Бацька твой дакляраваў мне тваю руку за тое, што я буду сведкам проціў ЦюхаяЛіпскага. Найяснейшая карона прыехаў на прасоку па жалабе Цюхая на твайго бацьку, што ён яго пабіў; і калі ты пойдзеш за мяне, дык я гатоў і душою пакрывіць, ды паказаць на следстве, што бацька твой не біў Цюхая; а калі маё не ў лад, то я з сваім назад. Заспрачайся толькі, дык я зараз буду сведкам проціў твайго бацькі. Уехаў твой родны ў нерат — ні ўзад ні ўперад. Папаўся юрысту ў кіпці, — выссе ён яго, як упыр непамысную дзяўчыну. А калі б яму і ўдалося перапрасіць найяснейшую карону, то не канец яшчэ бядзе. Ведаеш, што кажуць людзі: чорт бяду перабудзе — адна згіне, дзесяць будзе. Справа ў суд як пойдзе, дык так дапякуць юрысты, моў баравіка на вуголлях, — адцураецца і сваіх.
М а р ы с я. Дарма ты мяне палохаеш! Мы зТрышкам паклонімся ў пояс найяснейшай кароне, дык ён пагодзіць нашых бацькоў, а табе за крывое паказанне дасць харошую гонку.
Ку то р г а. Што?! Ты думаеш, я баюся асэсара? Да я такой задам яму пары, што ён не згадае, дзе ўюны зімуюць. Я чалавек бывалы, маю розум і патраплю ладам яго вывесці ў поле, як зайчыка пад хартоў.
З'ЯВО VII
Тыя самыя. К р у ч к <> ў і II і с у л ь к і н.
Кручкоў падыходзіць ціха к Кугоргу і б’е яго па плячы; Пісулькіп жа з камічпаю ўхваткаю падыходзіць да Марысі, каторая сарамліва і