Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
баючыся кланяецца.
К р у ч к о ў. Дык ты мяне думаеш вывесці ў поле? Хочаві навучыць, дзе ўюны зімуюць? Пачакай жа, галубчык! Я ж цябе навучу, куды няправых сведкаў садзяць! Гэй, дзесяцкі1!
Ку т о р г а (зляканы). Ваша благароднае сіяцельства! Найяснейшая карона! Да я ж толькі сабе жартаваў, — вот страшыў дурное дзяўчатка, каб яна прызволіла пайсці за мяне замуж. Бацькі благаслаўляюць, а яна казырыцца, — дык я вось так здуру сказаў ёй.
К р у ч к о ў. Здуру хочаш крыва прысягнуць? А знаеш, чым гэта пахне? Па ўказу всеміласцівейшага цара Пятра Вялікага 1779 года, аўгуста 10га і па Статуту літоўскаму раздзела 3га, параграфа 375га гэта ўгалоўнае прэступленне, Сібірам пахне. Сібір, Сібір, галубчык! Гэй, дзесяцкі!
Д з е с я ц к і ўваходзіць.
Пасадзі гэтага моладца ў асобую святліцу, да глядзі, каб ён не бачыўся ні з кім, а барані божа, з гаспадаром не згаварыўся.
Ку т о р г а (выходзячы з дзесяцкім). Найяснейшая карона! Бойцеся Бога, не губіце беднага чалавека! Мала што язык малоў, — добра прыказка кажа: млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе. Выбачайце майму дуру!
К р у ч к о ў. Якому дуру? Ты ж чалавек бывалы і нядаўна хваліўся сваім розумам.
Куторга (з бакавых дзвярэй). Які тут у чорта розум, калі так неасцярожна папаўся ў бяду, вось швед пад Палтавай! (Выходзіць з дзесяцкім.)
З'ява VIII
Тыя самыя, апрача Куторгі.
К р у ч к о ў. Ну, пане Пісулькін, пакінь ваша заляцанне, а бярыся за дзела. Тут, брат, нам харошае жніво!.. Гэй, дзесяцкі!
Дзссяцкі — выбарпая асоба ад дзесяці сяляпскіх двароў, якая выконвала даручэіші старасты і паліцыі.
128
ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
Той уваходзіць.
Пастаў тут пасярэдзіне стол ды накрый яго судовым сукном.
Дзесяцкі выпаўняе прыказанне.
Харошая пагода, можна і на дварэ папрацаваць. Садзіся, пане Пісулькін, ды прыбяры бумагі.
Пісулькіп важпа садзіцца, вымас корак з чарнілыііцы, разбірае папсры і іншыя падае стапавому, каторы садзіцца таксама пры стале, задам к Пісулькіну, а потым гаворыць да Марысі.
Ну, Марыся, хадзі сюда, пабліжэ, ды кажы мне шчырую праўду, — ты ж бачыш, што ў мяне вусы не натапыраны, дык я і не сярдзіты, — кажы: любіш ты Грышку Ліпскага?
М а р ы с я (саромеючыся і перабіраючы хвартушок). Ну, дык што?..
К р у ч к о ў. За што ж ты яго палюбіла?
М а р ы с я. Сама не ведаю, — вось так штось прыпаў к сэрцу. Ды як жа яго не любіць, калі ён малады, прыгожы хлопец, а сэрца ў яго залатое.
К р у ч к о ў. Дык хош за яго замуж выйсці?
М а р ы с я (з сарамлівасцю). Але, хочу... калі за яго не пайду, то ўжо век мне, беднай, гараваці дзеўкай. Найяснейшая карона! Злітуйцеся над намі да стварыце наша шчасце! (Кланяецца яму.)
К р у ч к о ў. Чаго ж ты хочаш ад мяне?
М а р ы с я. Найяснейшая карона! Скончце дзела няшчаснае між нашымі бацькамі не пасудоваму, а па хрысціянскаму абычаю: пагадзіце іх з сабою, — няхай больш не індычацца, ды прымусьце, каб яны нас з Грышкам злучылі. Найяснейшая карона! (Клапяецца яшчэ ніжэй і жаласліва кажа далей.) Ты ж такі, хоць чалавек судовы, чыноўны, ды, пэўна, верыш у Бога, — дык дзеля ласкі божай сатвары ты нам ласку, зладзь нашае шчасце, а мы век будзем за цябе, тваіх дзетак і ўнучкаў Бога прасіць.
К р у ч к о ў. Но, но, мілая, будзь спакойна! Я хоць чалавек, як кажаш, судовы, але ўсё зраблю пахрысціянску ды яшчэ на тваім вяселлі паскачу... Гэй, дзесяцкі!
Той уваходзіць.
А чы сабралася шляхта з ваколіцы?
Дзесяцкі. Усе сабраліся, хто з курыпаю, хто з кадобчыкам мёду, а хто з сушонаю рыбай. Чакаюць, што ваша міласць ім прыкажа.
К р у ч к о ў. Добра! Няхай усё аддадуць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе... Ты пакліч сюды Ціхона Пратасавіцкага з кабетаю. А ЦюхайЛіпскі з сынам ёсць?
Дзесяцкі. Цюхай, апроч мёду і рыбы, прыцяг дзесяць вянкоў сушаных баравікоў, а сын яго — капу ражынкаўуюноў.
К р у ч к о ў. Добра, добра! Усё ўпакаваць асцярожна! Ды кліч усіх сюды!
Д з е с я ц к і выходзіць. Кручкоў строіць фурыозную фізіяномію: адзів вус ставіць угору, другі ўпіз. 3 глыбіні сцэны выходзіць in л я х т а, баіцца, кланяецца нізка і хаваючыся адзін за другога. 3 бакавых дзвярэй выходзіць Ц і х о н Пратасавіцкі з ж о п к а ю . Марыся сыходзіцца ў глыбіні сцэны з Гр ы ш к а м і ціха шэпчуцца паміж сабою.
З'ява IX
ТыясамыяіЦіхоп Пратасавіцкі, ягожонка, ЦюхайЛіпскі, ягосып Грышка, Цімох Альпеііскі, Базыль Статкевіч і іншая інляхта.
Ц і х о н. Жонка, а жонка! Будзе бяда! Паглядзі, як у найяснейшай кароны вус адзін уніз, а другі ўгору задраўся. Ідзі ты наперад ды пакланіся яму, хрэн яму ў вочы.
К у л і н а. Што ты мяне пасылаеш? Ты сам наварыў піва, сам і папівай здароў, я баюся.
Ц і х о н. Ты — кабета, хрэн табе ў вочы, — ён жа цябе не з’есць! Вазьмі гэтыя гро
ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
129
шы, — тут іх пяць дзесяткаў, — пакланіся ў ногі ды палажы на стол; ён жа юрыста, не адцураецца грошай, — тагды і дзела пойдзе, як па салу.
К у л і н а. Ну, што рабіць, — папытаю. (Яна боязна падыходзіць, кладзе грошы на стол, пасля кланяецца станавому нізка.) Найяснейшая карона...
К р у ч к о ў. Цішэ!
Куліпа са страху адыходзіць ад стала ды хаваецца за мужа.
(Трымаючы паперу, устае ды, не пазіраючы на шляхту, гаворыць.) Па ўказу Пінскаго земскаго судаот 23га мая сего годаза№ 2312 прыбыл я в околіцу для расследованія уголовнаго дзела о побоях, нанесеных Ціхоном Протосавіцкім Івану ЦюхаюЛіпскому... Ліпскі, маеш сведкаў?
Л і п с к і. Маю, найяснейшая карона.
К р у ч к о ў. Пусць выступят вперод!
Трое шляхтаў выходзяць наперад.
Пратасавіцкі, за што ты яго біў?
Ц і х о н. Дык ён жа назваў мяне мужыком, — хрэн яму ў вочы.
К р у ч к о ў. Маеш сведкаў?
Ц і х о н. Маю, Куторгу.
К р у ч к о ў. Яго няможна ставіць, — ён пад судом. (Абярнуўшыся да сведкаў Ліпскага.) Вы бачылі, як Пратасавіцкі біў Ліпскага?
Трысведкі (боязна кланяючыся). Бачылі, найяснейшая карона!
К р у ч к о ў (абярнуўшыся да іншай шляхты). А вы бачылі?
У с е і н ш ы я. He, не бачылі, найяснейшая карона!
К р у ч к о ў. Ну, дык добра! Следства кончана, цяпер будзе суд, а наўперад: па ўказу всеміласцівейшай гасударыні Елісаветы Петровны, 49га апрэля 1893га года і всеміласцівейшай Екацярыны Вялікай от 23га сенцябра 1903га года, а равномерно в смысле Статута літоўскага раздзела 8га, параграфа 193га, коім назначается в пользу суда от цяжушчыхся грывны. Обжалованный Протосавіцкі імеет зараз жа ўплаціцв пошлін 20, прогонных 16 і на канцэлярыю 10 рублёў. Жалуюшчыйся Ліпскі ў палавіне того; сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі — па 9ці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па 3 рублі. Плаціце! (Садзіцца на месца ды піша.)
Шляхта іпэпчацца ііаміж сабою, пасля выбрапы ўсімі зборшчык Цімох Альпенскі падыходзіць да Пратасавіцкага, Ліпскага і іншае шляхты, збірае грошы і, злажыўшы грошы ў адзін мяпюк, падносіць, баючыся, да станавога ды кладзе на стол.
Ц і х о н (адлічыўшы зборшчыку грошы, калі той пайшоў збіраць ад другіх). Э... глядзі ты! Як ён на бяду нашу ўсе ўказы і законы як рэпу грызе і не заікнецца, — хрэн яму ў вочы!
Ку л і н а. Чаго тут дзівіцца? Відаць, судовы чалавек, дык ён на тым і зубы згрыз, — такая, бач, парода.
К р у ч к о ў (як Альпенскі палажыў на стол грошы). А ўсё?
А л ь п е н с к і. Да капеечкі, найяснейшая карона!
К р у ч к о ў. Ладна, ідзі! Зараз будзе дэкрэт.
Ц і х о н. Ух, Госпадзі! Што гэта будзе, — хрэн яму ў вочы?!
К у л і н a. А што будзе? Вядома, юрыста, — абдзярэ ўсіх дачыста дый паедзе з Богам да хаты.
Ц і х о н. Хрэн табе ў вочы, — каб прынаймні шкура была цэла, a то як дабярэцца да яе, будзе нячысты інтэрас.
К р у ч к о ў (устае і выходзіць з папераю на сярэдзіну сцэны). Слухайце з увагаю!..
Усе кланяюцца.
Буду чытаць дэкрэт.
Зноў кланяюцца.
5 Зак. 49
130 _ ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ_________________________________
Па ўказу яго імператарскага вялічаства, во врэменном прысуцтвіі, в комплекце, саставленном із участковаго заседацеля і его пісьмавадзіцеля, слушалі дзело, коего абстаяцельства следуюшчыя: Іван ЦюхайЛіпскі назваў Ціхона Протосавіцкаго мужыком; тот за такую обіду пабіл Ліпскаго, на что сей последній прэдаставіл і свідзецелей. Расследовав таковое дзело, врэменнае прысуцтвіе, сообразно ўказу всеміласцівейшаго государа Пятра Вялікаго в 1688 г. марта 69га дня паследававшего і прымяняясь к Статуту літоўскаму раздзела 5га, параграфа 18га, — опрэдзеліло: а) Ціхону Протосавіцкаму, как угалоўнаму прэступніку, назначается: 1е) 25 лоз на голай земле без дывапа1 і 2е) штрафа 25 руб. в пользу врэменнаго прысуцтвія; б) Івану ЦюхаюЛіпскаму, как нанёсшаму лічнае аскарбленіе Протосавіцкаму, назначается: 1е) 15 лоз на дыване і 2е) 15 руб.'штрафа в пользу врэменнаго прысуцтвія; в) свідзецелям, каторыя відзелі драку і не разнялі дзерушчыхся, — 1е) па 10 лоз на дыване і 2е) па 10 руб. штрафа в пользу врэменнаго прысуцтвія; д) всей прочэй шляхце, каторая не відзела дракі, за то, што не відзела, а цем самым не магла і разняць дзерушчыхся, назначается: 1е) па 5 лоз на дыване і 2е) па 5 руб. штрафа в пользу того жэ прысуцтвія. Напаследак: г) прымяняясь к указу яе вялічаства Анны Іаанаўпы 1764 г. октября 45га чысла за негербовую бумагу, упатрэблённую і імеюшчуюся ўпатрэбіцца па сему дзелу, — Протосавіцкі 5, Ліпскі 3, свідзецелі па 2, а все прочыя па 1 рублю ўплоцят... Кончэна! Цяпер зборшчык няхай збірае грошы, пасля жа прымемся за лазу. (Падыходзіць да стала і ўглыбляецца ў паперы.)
Ц і х о н. У... у... у... бацькі мае родныя! Хрэн яму ў вочы, — 25 лоз ды яшчэ і не на дыване, а на голай зямлі! Даў бы сто рублёў, каб дыван падаслалі.
Кручкоў нібыта ўглубляецца ў чытаіше папераў; зборшчык збірае грошы, пачыііаючы ад Пратасавіцкага, каторы, аддаўшы зборіпчыку грошы, падкрадвасцца к
Пісулькіну, адклікае таго ўбок і совае 25ру6лёвую бумажку.
Ц і х о н. Дабрадзею, ратуй няшчаснага ды навучы, як ад лазы збавіцца!
П і с у л ь к і н (убок, рязглядаючы бумажку). Харашо быць пісьмавадзіцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцікі! (Паказваючы на бумажку.) Самі ў карман лезуць, не нада і рук выцягваць. (Да Ціхона.) He ведаю, што рабіць. Ён сам баіцца, каб, зрабіўшы вам палёгку, перад судом не адказваць. Але папро