• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     адны хочуць, то другім не міла. Як чорт перад д’яблам, пражэцца іх сіла, Цар ім патурае, а яны хітруюць, Змовіўшысь з сабою, цару так талкуюць: «Пане найяснейшы, што з гэтага будзе, Даўшы усім вольнасць, — кожан тое згудзе, Бо мужык без пана быць ніяк не можа: Паб’юцца, паколюцца, сцеражы ты, Божа, Над ім трэба штодзень з кнутам стаць над каркам, Розгі каб ляжалі возам за хвальваркам, Гразы як не будзе ад двара над хамам, Паб’юцца, паколюцца на век векаў аман.
    Мужык без гарэлкі перабыць не можа, П’яны не уступіць, сцеражы ты, Божа, А як стане біцца, калі яму трэба, Хоць дзецям у хаце няма куска хлеба. А як пана мае, то мужык баіцца, Хоць кары не возьме, то хоць надрыжыцца, Бо знае, што яго за ўсё пан скарае».
    От, браце, як яны падылгаць умеюць, Перад царам у вёсцы на нас плясці смеюць, Ім гэта не смашна костка ў горле стане, Як мужык без пана вольнасці дастане.
    Што хочуць, то б’юць, лгуць, як самі знаюць. Верыць ім цар смела, яны ласку маюць. А мы, бедны, браце, церпім скрозь няволю, Жыццё праклінаем, сваю горку долю. Праўда, што не чулі дзяды ні айцове, Каб над мужыкамі не былі панове, Но цяпер на свеце ўсё іначай строяць, Ужо не сярмягі ды сурдуты крояць. Трэснуць яны, лопнуць, ужо іх не будзе, Бо ўжо рэчы сталі у цара аб людзе: Каб жыў мужык волен ды цар яго панам, Каб не смеў ніколі зваць пан яго хамам. Будзе тое, браце, дажджом, мой Сцяпане, Што пан на нас скажа: мой каханы пане. Мы на іх не глянем і шапкі не знімем, Хоць блізка нас будуць, не кланяўшысь, мінем. Годзе і ураднік хванабэрыі строіць, Каўбасы, пячэнні на талерцы кроіць, Перастане клікаць стоража, старожкі, Каб давалі сухіх дровак пад трыножкі, Вады каб прынеслі свежае з крыніцы,
    AHАНІМНЫЯ ТВОРЫ
    135
    Гладышы памылі, цэбры і дайніцы, Каб міскі і ложкі падалі бяленькі, Саганы і рондлі, як люстра, ясненькі. Вычвараць не будзе за пражу і ніці, Перастане таўчы, папіхаць і біці. Нс будуць ганяці войты ад паўночы На прыгон, заліўшы гарэлкаю вочы; Пакінуць нас лаяць за касьбу, гаранне, За жніво, грабенне і стагоў складанпе, Што часам спазніўся стаці да работы, Што робіць памалу, як бы без ахвоты. А як часам прыйдзеш чаго папрасіці, Няма ж чым гараці, няма ж чым касіці: Будзь ласкаў, паночку, паратуй ў прыгодзе — Аж ён крычыць, лае — няма ж канца, годзе. А каня ці хлеба дастаць вельмі трудна: Пан сам нездаровы, пані нешта нудна — Прыйдзі другім разам, а тым часам ў полі He зробіш у пору работы ніколі, Бо і на прыгоне няма ж чым рабіці, I з дому на поле — не за парог выйсці; Ідзі, хоць ты трэсні, не паспагадаюць, Ніякае ўвагі над намі не маюць.
    Дажджом рабі дома, пагода як блісне, Ані адна душа у хаце не пісне, На прыгон без шчоту — з сярпом і з касою, Валы да гарання, коні з бараною. Той паліць вуголлі, той рыбу лавіці, Таму сенажаці, кусты церабіці, Той павязе водку, а той муку, збожжа — Работ загадаюць, сцеражы ты, Божа! Таму сена грэбці, таму стог складаці, Таму тарпы класці, таму падаваці — Згінь, прападзі, ліха! Да чорта работы, Дзіва, што не стане часам і ахвоты!
    Прыйдзе восень, зарой да дзякла1 ганяюць, Грыбы, яйца, куры толькі адбіраюць.
    Магазын2 адсып, аддай да зярняці, Без куска хлеба аставяць у хаце, I чынш і падаткі аддай без адкладу, На рэкрута, пана — няма ж складкам ладу! На стойкі3, дарогі ганяюць ў нядзелі, Каб яны ў жыцці пацехі не мелі!
    Чаму на старожу прыйсці спазніўся? Чаму ты сякеры, рыдля ўзяць забыўся? Дзе твой мех, рэшата і сечка?
    За што там такое з войта была спрэчка? Браварнюю старожу адбывай без шчоту, Там удзень і ўночы не скончыць работы! А ў валоўні, як чорт у пекле, таўчыся, Няма ж там спогадзі, ці плач, ці маліся, Ці дождж, ці завея, ці мароз найбольшы, Чым горшае надвор’е, то тым прыказ горшы. Уставай да работы парою без спрэчкі,
    1 Дзякло — патуралыіы (збожжа, сена і інш.) падатак паііу; тут у сэнсе: работа на карысць пана.
    2 Магазыіі — будыііак, дзе захоўвалася сабранае сялянамі збожжа, якое давалася ў пазыку на на
    сенне.
    3 Стойка — абавязак сялян выдзяляць падводу для перавозкі судовых чыноў.
    136
    АНАНІМНЫЯ ТВОРЫ
    Выцягнуць зпад лавы, сцягнуць цябе з печкі: Ты йдзі малаціці, ты у млын малоці, Картоплю садзілі, ты ідзі палоці, Таму быдла пасвіць, а таму авечкі, Ты да коп на варту, ты ідзі да грэчкі, Ты ступай да коней, а ты са свіннямі, Малая да качак, больша за гусямі.
    Як чорта піхаюць, ўсюды слухаць трэба. Часта няма ж калі з’есці куска хлеба, Днём стравы ніколі цёплай не скаштуеш, Полудзень кароткі, шапнуць няма часу, Ад цівуна, войта давольна крыку, галасу; А ўраднік як чорт, сярдзіты і злосны, Погляд быстры, строгі і голас даносны, Як стане пасвойму лаяць і крычаці, To душа із целам мусіць расставаці, А на злосць як трапіш, то пачысціць зубы, Схопіш аплявуху, аж кроў пойдзе з губы, Чупрына не пэўна, бо падскубе куса, Паправіць бараду і падскубе вуса.
    А што страху надасць, а што надрыжышся, Ці плач, ці скач перад ім, ці як хоч маліся, Нічога то не паможа, чакаць канца мусіш, Хоць праўда, аднак жа языка прыкусіш. Зараз каркі скруцяць. Гэтае урвецца, Хванабэрства згіне, панства іх мінецца. Няхай дасць Бог толькі вольнасці прыждаці, Будуць паны самі слёзкі палыкаці;
    На полі, дзе калісь сох было, як маку, He знойдуць загона і раллі ні знаку, — Усё лаза адлогам, лазы будзе воўку, Звяжуць паны скора без людзей галоўку; А па сенажацях не пойдзеш за лесам, Бо хто ж будзе касіць? Хіба ён сам з бесам! Прыгон як урвецца і талакі не стане, Скончыцца адразу іх панаванне.
    Тады яны хіба, што бяда, пазнаюць, Бо цяпер ніколі нам не спагадаюць: Ідзі толькі, хаме! от і ўся гаворка! 3 нашай працы грошы складаюць да ворка. Дай нам толькі, Божа, скоранька прыждаці, Каб маглі спакойна пасядзеці ў хаце, Пана не баяцца і войта загаду, Было б у нас болей і дабра і ладу.
    He адзін сказаў бы: мой пане Сцяпане, Будзь ласкаў, сягоння прыйдзі на гаранне, Заплачу, што хочаш, водкай пачастую, А для тваіх дзетак гасцінца дарую;
    Калі ласка, заўтра падбяжы з касою, Жонка, дочкі з серпам, а сын з бараною. Наперад грошы, бо мне раз плаціці, Бо я цябе знаю, не ўмееш круціці.
    А вось калі ліха, як ужо прыцісне, He адзін застогне і не адзін пісне, Бо годзе над намі здзекавацца строга, Прыйдзе і на паноў каранне ад Бога. Яны нас глумілі, плакаць не давалі,
    АНАНІМНЫЯ ТВОРЫ
    137
    Вінен ці не вінен — без канца каралі.
    А цяпер ім самім тое дастанецца, Што нам дасюль было, то на іх шчаўпецца. А тым нашым панам, што нас вельмі дралі, Даў бы Бог, каб яны на сабе дазналі: Галоднаму сыты спагадаць не мусіць, Пакуль чужой бяды сам не укусіць.
    А вось тады пазнаюць, па чаму фунт ліха, Як воўк пад лаваю, не уляжыш ціха, Паскрабуць чупрыну, як не стане хлеба, Як Бог і цар хоча, мусіць, так і трэба». Можа б, болей гаварыў бы Сцяпану Даніла, Але на пагібель войта накруціла, Як стаў загад строіць, як пачаў крычаці, Мусілі гутарку сваю перастаці.
    ВОСЬ ЦЯПЕР ЯКІ ЛЮД СТАЎ
    Вось цяпер які люд стаў, Хіцёр, зол, няўдал, лукаў! Ёсць такіх на свеце многа, Што запомнілі на Бога. Сябе любяць ўсяга болей, Па сваёй ідуць ўсе волі, Малу веру ў Бога маюць, Варажбітоў прызываюць, Наракаюць ў том на Бога, Што ў іх няма нічога. А разбагацее хто, Штоб то дзякаваць за то! He! He гляне ён на неба, Яму яшчэ болей трэба. Над крохаю хлеба млее, Даць галоднаму жалее, Гоніць беднага з двара, Хоць якая будзь пара.
    На неба цяпер не дбаюць: Мужы па дзве жонкі маюць, Жонкі другіх мужыкоў.
    Знаць, цяпер ўжо свет такоў;
    Знаць, цяпер такія часы, Што ўсе на чужое ласы; Ўзяць чужое ім не грэх; Думаюць — уйдзе за смех. Каго мы сабе не прочым, 3 тым і знацца мы не хочам: Хто без грошай і без хлеба, Тых людзей і нам не трэба. А калі ды хто багат, — Кожнаму і сват і брат.
    I пан цягне па багатым, Калі судзіць брата з братам. Багач скрыўдзіў, ён і праў; Бедны скрыўджан, чым прапаў.
    138 АНАНІМНЫЯ ТВОРЫ
    	Выйграць справу яму трудна: Нуднаму усюды нудна! К спраўніку ён не даб'ецца, Толькі шыі дастаецца, К сакратару без прыносу He патыкай, бедны, носу. Было б то над чудам чуда, Штоб бядняк праў выйшаў з суда. На хаўтурах ці на ксцінах, На вяселлі, імянінах Багатаму ўсяго дос, А беднаму скула ў нос! Хто абодраны і нагі, К таму ніякай увагі; А адзетага багата Mae пан за панабрата. Знаюць, ён крутнёй разжыўся, Знаюць, слёз людскіх напіўся, Ды чэсць ад усіх яму, Калі прыйдзе ён к каму. А бядняк душой будзь чэсцен, — Ён і злодзей і бясчэсцен. Свой свайго у нас, бывала, He дапусціць ані мала Да абіды, да крыві, Хоць ты яму вока рві. А цяпер і між сваімі Ху;а, чымся між чужымі. Няма ладу, няма міру, Кожан сабе глядзіць к віру, Няма двара, няма хаткі, Штоб было без жаднай звадкі, Згоды між бацькоў няма, Гневаюцца задарма. Дзеці з бацькіна прыкладу Між сабой не маюць ладу: Нападае брат на брата, Родным браццям цесна хата, Гоняць сэрца, гоняць злосць, Грызня, як ў сабак за косць. Сястра сястры кляцьбы дорыць, — Каб прапала, Бога просіць! Дзеці часта бацьку лаюць, Клянуць матку, зневажаюць, А убраўшыся у сілу, Гоняць бацьку у магілу. Самі смачна жруць і п’юць, Яму поліўку даюць. Жаль куска для бацькі хлеба, Як бы есць яму не трэба: Бацьку свайго за абедам Называюць дармаедам. А другі такі ёсць шэльма, Што, свае заліўшы бельмы, I рукам сваім дасць волю, На сваю не помніць долю, Свайго бацьку пхае з хаты.
    АНАНІМНЫЯ ТВОРЫ
    139
    Ёсць жа сын такі пракляты, Хто на бацьку альбо матку Здуру ляпне мову гадку;
    I за то быць ў пекле грэцца, Калі словам к ім парвецца. А якія ж будуць мукі, Хто ўзнясе на бацьку рукі? Дзіва нам, што горкі брат Братняму кавалку рад.
    Усягды завісць мае голы, Што ў суседа хлеб і пчолы. А вот сквапны — свайго досыць. А чужую траву косіць, Чужыя снапы бярэ
    I цераз мяжу арэ.
    Сквапны жадзен да чужога, Сквапнаму ведзь трэба многа, Хоць свайго аж надта мае, А чужое ўсё хапае.
    Збожжа мае хоць ў запасе, Ды не вызваліць ён ў часе. А пазычыць, то на тое Квапіць квоты ўзяць удвое. Свет увесь ён, каб прымеў, Ён к сабе саскрэсці б меў. Дзіва ж, што зладзейскі вочы Лезуць красць па клецях ўночы. Многа, што на праўду плююць, Кулаком пад нос тым суюць, Хто па праўдзе скажа ім, — He заві яго ліхім, He кажы, што ён сваволіць, Праўда, кажуць, вочы колець. He па праўдзе прысягаюць, He па праўдзе выцягаець У бедняка аканом
    Быццам праўду бізуном.
    He па праўдзе бедных