• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ліся; змучаны, пакалечаны: той без нагі, той бёз рукі. Як тут жыць, калі няма сіл нават на хлеб зарабіць сабе, бо не выжывеш жа за гэтых колькі капеек, што табе цар дае, і за гэты мядзяны медаль, што пры сярмязе балтаецца. Ой! не трэба і вайны на тое, каб доля салдатаў стала вельмі цяжкай: муштруюць, б’юць, мучаць, голадам мораць, бо крадуць усе, пачаўшы ад фельдфебеля' да цара самага. I салдаты таксама ў розных месцах зачынаюць бунтавацца. Многа іх ужо цар павесіў, парасстрэліваў, многа і ў турме гніе за тое, што не хочуць цара і яго афіцэраў слухаць, бунтуюцца з мужыкамі і фабрычнымі людзьмі, каб дабіцца для ўсіх лепшай долі. Так, братцы! Дужа паразумнелі мужыкі рускія, шкода толькі, што ў нас яшчэ ніхто не ведае, як яны там у сябе з казнон і з панамі ваююць і чаго мужык мае права хацець; ведаюць яны добра, што пакуль цар з панамі і іспраўнікамі, і ўсімі сваімі слўгамі будзе панаваць над людам і выціскаць з яго астатнія сокі, як з сыру канаплянага, датуль мужыкі не зазнаюць лепшага жыцця, не зазнаюць долі; і хочуць яны выгнаць усіх паноў, выгнаць чыноўнікаў і ўсялякіх здзерцаў, што пад царскім плотам сядзяць, нічога не робяць, з крыўды людской шчасліва і весела жывуць сабе. А як не будзе гэтых усіх піявак, не будуць плаціць мужыкі гэтакіх вялікіх падаткаў, не будуць дзяцей у салдаты аддаваць, каб над імі ўсякія сабакі здзекаваліся, будуць сваім розумам кіравацца, будуць гаспадарыць так, каб усім было добра, забяруць зямлю царскую і панскую, лес і сенажаці, бо павінна ж зямля да таго належаць, хто яе арэць. Во тагды будзе праўдзівая вольнасць, праўдзівая свабода! Зразумейце, братцы, што тыя людзі, што цяпер на шыбецінах гінуць, гніюць па астрогах царскіх, гэта праўдзівыя святыя; яны нічога не баяцца, аддаюць сваё жыццё, каб толькі як найскарэй для бедных мужыкоў добрую долю даць і ўсіх нашых злоснікаў выгнаць. 3 кожным днём людзей такіх болей.
    ...Усе слухалі Антона, ніхто і слова не вымавіў.
    — Так, братцы! — вёў далей Антон. — Працуем цэлае жыццё, адной гадзінкі не маем адпачынку, ночкі не даспіш, куска хлеба не даеш, а ўсё нашто гэта?! каб падаткі заплаціць; а для каго, за што? За грошы нашы цар п’ець, весяліцца, за нашы грошы жывуць паны і
    1 Фельдфебель — у царскай арміі: старшы унтэрафіцэр, які з’яўляўся памочнікам камандзіра роты па гаспадарчых пытаннях і ўнутраным распарадку.
    ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
    143
    чыноўнікі, купцы багацеюць; за нашы грошы трымаюць з нашых братоў і сыноў войска, каб за наша дабро магчы біць нас і нашай кроўю абліваць. Ой, доля ты наша, доля цяжкая! ці ж ты лепшай для нас ніколі не будзеш?
    Устаў Антон, надзеў шапку на вушы.
    — А што ж, братцы, пойдзем, позна вельмі.
    Усталі мы ўсе, узялі шапкі і выйшлі. На дварэ цёмна і смутна. Смутна было ва ўсіх і на душы, а ў галаве кожнага так тоўпілася многа цяжкіх мыслей, як часам гудзяць пчолы ў вуллі.
    — Што ж вы так нешта маркотны сталі? — адазваўся Антон, як мы троху адышлі ад карчмы. — Блага нам, маркотна, бо нельга жыць на свеце; але вечна так не будзе, прыйдзе час, народ наш прабудзіцца, скіне з плеч гэтыя піяўкі, што нашу кроў ссуць, і зачнем жыць шчасліва. Каб тады не было багачоў між намі, бо помніце гэта добра, што заўсёды багаты мае сілу, багаты вольны ад падаткаў і ценжар усялякі зваляе на бедных...
    А цяпер — проціў цара і яго чыноўнікаў пойдзем!
    ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
    (1840—1900)
    ДУДКА БЕЛАРУСКАЯ
    ПРАДМОВА
    Братцы мілыя, дзеці Зямліматкі маей! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долінядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай». Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, і толькі таго! Але, паздароў Божа добрых людпоў, як навучылі мяне чытацьпісаць, з той пары я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і праканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая. Чытаў я ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот цяпер пісалася. Увідзеўшы гэта, я часта думаў: Божа ж мой, Божа! Што ж мы за такія бяздольныя? Якаясь маленькая Булгарыя — са жменя таго народу — якіясьці Харваты, Чэхі, Маларосы і другія пабратымцы нашыя і ружны чужы зброд, жыды маюць пасвойму пісаныя і друкованыя ксёнжачкі і газэты, і набожныя, і смешныя, і слёзныя, і гісторыйкі, і баячкі; і дзеткі іх чытаюць так, як і гавораць, а ў нас як бы захацеў цыдулку ці да бацькі лісток напісаць пасвойму, дык, можа б, і ў сваёй вёсцы людзі сказалі, што «піша памужыцку», і як дурня абсмяялі б! А можа, і сапраўды наша мова такая, што ёю нічога добрага ні сказаць, ні напісаць не можна? Ой, не! Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам, і гаворым жа мы ёю шмат і добрага, але так ужо мы самі пусцілі яе на здзек, не раўнуючы, як і паны вялікія ахотней гавораць пафранцузску, як пасвойму. Нас жа не жменька, а з шэсць мільёнаў — больш і шмат больш, не раўнуючы, як жыдоў, напрыклад, або татар, ці армян, а пакажы ж, ваша, хоць адну ксёнжачку ці аб гаспадарцы, ці так аб жыцці нашым, каб панашаму?
    Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а навет і трэба знаць суседзкую мову, але наперш трэба знаць сваю. Перадумаўшы ўсё гэта, я, братцы, адважыўся напісаць для вас сякіятакія вершыкі: хто іх спадабае, таму дзякуй! А хто падумае лепш і больш напісаць, таму чэсць вечная і ад жывых людзей і ад бацькавых касцей! А пісаць ёсць шмат чаго!
    Спрадвеку, як наша зямелька з Літвой злучылася, як і з Польшчай з’ядналася дабравольная, дык усе яе «Бяларусяй» звалі, і недарма ж гэта! He вялікая, не малая, не чырвоная, нечорная янабыла, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася.
    144
    ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
    Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы.
    Ужо больш як пяцьсот гадоў таму, да панавання князя Вітэнэса на Літве, Беларусія разам з Літвой баранілася ад крыжацкіх напасці, і шмат местаў, як Полацк, прызнавалі над сабоп панаванне князёў Літоўскіх, а после Вітэнэса Літоўскі князь Гядымін злучыў зусім Беларусію з Літвой у адно сільнае каралеўства і адваяваў шмат зямлі ад крыжакоў і ад другіх суседаў. Літва пяцьсот дваццаць гадоў таму назад ужо была ад Балтыцкага мора ўдоўжкі аж да Чорнага, ад Дняпра і Днястра ракі да Нёмна; ад Каменьца места аж да Вязьмы — у сярэдзіне Вялікаросіі; ад Дынабурга і за Крамяньчук, а ў сярэдзіне Літвы, як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца — Беларусь! Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак...
    Мацей Бурачок
    МАЯ ДУДКА
    Эх, скручу я дудкуі Такое зайграю, Што ўсім будзе чутка Ад краю да краю! Ой! то будзе гранне, Як на павітанне1 I як на васэле, Нядоўга тыкеле2: Прэндка3 скончу песні... Покі дудка трэсне, Ці паглохнуць людзі, Ці высахнуць грудзі, Сілы надарвуцца На радаснай дудца, I выцякуць слёзы На сухія лозы...
    Выйдзе душа парай, Падымецца з хмарай, Туманом па рэчца, Расой разліецца. Каласочкі зрося, Каб жыта ўдалося. А хлеб з’ядуць людзе, I зноў сляза будзе. Ну, дык грай жа, дудка, Каб жа была чутка, Каб аж вушы драла; Каб ты так іграла, Каб зямля скакала! Заграй так васола, Каб усе у кола, Узяўшыся ў бокі,
    Ды пайшлі у скокі, Як віхор у полю — Аж выючы з болю, Каб аж рагаталі, А усё скакалі... Каб скакалі горы, Як фаля на моры, Як паны на балі, — Каб вот як скакалі! Каб аж пыл курыўся, Каб свет заваліўся Ды усё круціўся, Як ў нашага брата У п’янога хата...
    Га! Чаму ж не граеш? Хіба ты не знаеш, He ведаеш хіба, Што, як тая рыба Ды на лёдзе б’ецца, Так вот я, здаецца, Сорак гадоў б’юся, Ніяк не звярнуся, Ніяк не натраплю Вадзіцы хоць каплю, Ды такой вадзіцы, Ды з такой крыніцы, Што як хто нап’ецца, Дык вольным стаецца. Грай, васола ж грай Альбо долю дай!..
    Павітанне — прывітанне.
    Тыкеле — толькі.
    Прэндка — хутка.
    ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
    145
    Енчыш без умолкуі He, не будзе толку! Кіну ж дудку тую, А зраблю другую.
    Цяпер зраблю дудку Ад жалю, ад смутку. Га! зраблю ж другую, Жалейку смутную, — Ды каб так заграла, Каб зямля стагнала, От каб як заграла: Каб слязьмі прабрала, Каб аж было жудка, От то мая дудка!.. Вот зрабіў такую! Дай жа папрабую...
    Ну, дык грай жа, грай жа, Усё спамінай жа...
    Штодзень і штоночы
    Плач, як мае вочы, Над народу доляй, I плач штораз болей. Плач так да астатка, Галасі, як матка, Хаваючы дзеці, Дзень, другі і трэці Іграй слёзным тонам Над народу сконам! Каб ты так іграла, Каб немарасць брала. Як слязы не стане, Заціхне ігранне, — Кінь наўкола вокам, Дык крывавым сокам — He слязой — заплачыш, Як усё абачыш.
    Як крыві не стане, Тагды кончу гранне!
    БОГ HE РОЎНА ДЗЕЛЕ
    Бог сіроты любе, алс долі не дае. Прыказка
    Чым то дзеіцца на свеце, Што не роўна дзеле Бог?
    Адзін ходзе у саеце,
    У золаце з плеч да ног, А другому, каб прыкрыцца Хоць анучай — велькі труд; Весь, як рэшата, свіціцца, Адны латы, адзін бруд!
    Адзін мае хатаў многа, А вялікіх — касцёл моў;
    Увясці б туды хоць Бога, I той бы з іх не пайшоў.
    У другога ў сцяне дзюры, Вецер ходзе, дым і снег; Тут карова, свінні, куры... Тут пакута, тут і грэх!
    Гэты едзе у вагоне, — Цёпла, мякка, толькі жыць! А ляціць, як віхар гоне, А ён сабе толькі спіць!
    Той ў мяцеліцу, ў марозе, Што аж вон яму прэ дух, Паўзе з клункам па дарозе, У снягу увесь па брух!
    Гэты хлеба і не знае, Толькі мяса ды пірог, I сабакам выкідае Усё тое, што не змог. А той хлеб жуе з мякінкай, Хлёбча квас ды лебяду, Разам жывець і есць з свінкай, 3 канём разам п’ець ваду!
    146
    ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
    	Аднаму дзесяткіслужкі Зарабляюць сотні сот; Рукі ў яго, як падушкі, Як кісель, дрыжыць жывот! Другі ж сам, аж на дзесятак Працуючы, лье свой пот, А высахшы, як аплатак, Цянюсенькі, як той кнот. КЕПСКА БУДЗЕ! Як я толькі нарадзіўся — Бацьк