Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
оняць I не к праўдзе суд свой клоняць. Запытайся праўды ў судзе, Паглядзім, што з таго будзеі Многа ёсць такіх на свеце, Язычком сваім паганым Сваіх брацій перад панам Уядае нізашто, Штобы самому за то Ласку заслужыць у пана: Пан паслухае сатана, Здзярэ спіну аж да пят, Хоць бы хто й не вінават. Альбо ў некруты нябогу, Альбо ў цяжкую налогу, Альбо ў дальні трудны пуць Злыя людзі упякуць...
140
АНАНІМНЫЯ ТВОРЫ
ДЗЯДЗЬКА АНТОН,
АБО ГУТАРКА АБ УСІМ ЧЫСТА, ШТО БАЛІЦЬ, А ЧАМУ БАЛІЦЬ HE ВЕДАЕМ...
(Скарочана)
Загляпе сонца
I ў напіа аконца.
На самым канцы нашага сяла, аж пад лесам, стаіць, пакасіўшыся, старусенькая хатка; лёгка даведацца, чыя яна, спытай толькі каго хочаш, а кожны табе гэта скажа, бо ўкруг усе ведаюць, што там жыве дзядзька Антон. Дзядзькам яго ўсе мы тут празываем, ад старога да маладога. Варт ён таго, бо гэта яшчэ нічога, што ён чалавек добры, справядлівы, для ўсякага шчыры, казаў бы, бацька родны, а тое важней, што і разумны ён вельмі: аб чым толькі не папытайся, усё чыста ён табе так раскажа, што цэла рэч у галаве ясней неяк стане.
Праўда, што меў ён дзе ўсяго навучыцца! Яшчэ хлапцом быўшы, вучыўся ён у нашай школе, пасля ў Вільні, а потым зрабілі яго настаўнікам; толькі як зачаў ён вучыць дзяцей справядліва, вучыць усяму, што ў жыцці ведаць трэба, а не таму толькі, што было прыказана, не ўспадабала гэтага начальства, узялі яго дый прагналі. Бадзяўся Антон потым па свеце колькі гадоў, бываў у розных канцах нашай зямелькі, бываў яшчэ далей, там, у Расіі, працаваў на розных фабрыках, на чыгунцы, а як бацька яго памёр, вярнуўся ён да сваёй хаты і сядзіць вот ужо гадоў з дзесяць між намі на сваёй бацькаўшчыне. А дзіўны, інакшы нейкі гэты чалавек! Як ён да ксёнжак ахвоцен: як толькі якую ксёнжку найдзе, зараз глядзіць, што ў ёй напісана. Калі ксёнжка дрэнная, калі няпраўду піша, махлюе, кіне ён яе ў кут і не загляне болей. А як дзе найдзе добрую, дзе шчырая праўда стаіць, то заўсягды перш сам прачытае, а пасля і другім дасць, або сам калі пры нядзелі або свяце якім уголас усім чытае, каб праўдзе вучыліся, каб пэўней і ясней на свет божы глядзелі. He раз, бывала, папытаешся: а што там, дзядзька, у гэтай ксёнжцы стаіць? Зараз ён Ta66 раскажа так ясна і проста, што толькі пасля дзівуешся, чаму я такі неразумны і сам першы таго не дадумаўся. Ці раз прыхадзілася гаварыць з ім аб цяжкай долі мужыцкай, аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць — не ведаем; аднэй такой гутаркі покуль жыцця, здаецца, не забуду, а мусіць, яна добра была, калі так добра ў галаву мне залезла; так добра помню, як ён гэта нам казаў, як мы ўсе з ім гаварылі, што калі хочаце, зараз вам магу яе пераказаць. Вот паслухайце!
Сядзелі мы неяк раз з дзядзькам Антонам у карчме, пілі піва і гаварылі сабе, як звычайна, аб усім чыста.
...Ой, гэтыя багачы, багачы! Ці яны маюць сумленне? Спытай ты іх, што яны робяць каторы? Ці бачыў з вас каторы, каб пан сабе хоць адзін загон узараў? Ці відзелі, каб купец каторы сам на варстаце хоць локаць палатна выткаў?
Усё зроблена нашымі мужыцкімі рукамі. Мы для цара, для яго чыноўнікаў, для паноў вялікія дамы пастанавілі. Для купца мы фабрыку збудавалі і самі ў гэтай фабрыцы працуем. Мы пану зямлю зааром, пасеем, змалоцім, на машыну завязем, а пан толькі грошы возьміць. А з нас дзяруць падаткі, што на іх жывець сабе цар з усімі сваімі дармаедамі.
Усё мы! На нас свет стаіць, мы ўсіх кормім, поім, адзяем, усе жывуць з нашае працы; усе наш пот і кроў сасуць, а мы за ўсё гэта ў бядзе, у холадзе дый у голадзе, ледзьнеледзь бульбай самой з сям’ёй выжыць патрафім!
А паны і купцы, што яны робяць? Ходзяць сабе каля работы і крычаць на мужыка, няхай сабе хоць здохніць пры рабоце, каб толькі на яго працы найболей яму зрабілі. А што тут гаварыць, што паны і купцы меней ад нас падатку плацяць! Яны нічога не робяць і нічога не плацяць, бо ўсё, што яны маюць і што яны плацяць, усё гэта нажыта з нашай праііы.
Так усе паны з нашай працы жывуць і, апроч таго, яшчэ і ўсе падаткі і ўсе ценжары на нас зваляюць. Вот, хоць бы ксёндз: бярэць ён такую пенсію, што сам мог бы пражыць з ёй добра і бедным яшчэ б мог памагчы. Але што ж! Кожны ксёндз такі скупец, такі хцівы на грошы, што і глядзіць толькі, каб скуль рубля ў кішэнь сцягнуць, і дзярэць бедных мужыкоў, колькі можыць. Ці вяселле, ці похараны, ці хрэсьбіны, за ўсё мусіш заплаціць, і за
АНАНІМНЫЯ ТВОРЫ 141
плаціць добра. Як шавец боты шые, так ён моліцца за грошы. Каб хаця ён для нас быў ласкавы, жычлівы! Дзе там! Хто дужэйшы, хто багацейшы, ён к тым і прыстаець, таго і дзяржыцца. Колькі разоў ксёндз з амбоны правіць нам, што паны то нашы дабрадзеі, што трэба слухаць цара, яго чыноўнікаў. А чаму яны так гавораць? Таму, братцы, што яны самі панам і цару служаць, бо паны і цар прыказваюць ксяндзам, каб нас у цемнаце і ў послуху дзяржалі. Ксёндз сам вельмі баіцца, каб мужык не паразумнеў, бо тады мужык не даўся б абдзіраць ксяндзом.
Змоўк Антон, а нам ад слоў яго неяк пад сэрцам цяжка рабілася; падумалі мы сабе, як гэта на гэтым свеце ўсе чыста нас абдзіраюць, ашукваюць, здзекваюцца ўсяляк ды яшчэ і смяюцца, што мужык ім за гэта шапку здымаіць ды ў рукі цалуіць, быць дабрадзеям сваім. А мужык бедны маўчыць і працуіць наперамену. Ой, не будзем мы цэла жыццё так маўчаць, не будзем працаваць на пана, прыйдзем да іх па сваё, дабяромся, дажывем лепшай долі!
Святую праўду гаварыў Антон!
А я адазваўся: «Во цяпер то я разумею, у які спосаб яны нас абдзіраюць, разумею добра, якое гэта ашуканства яны з намі выпраўляюць».
— Эй, браце, — гаварыў далей Антон, — не адно толькі гэта ашуканстваі Нашто ім нас ашуківаць, калі яны могуць нас абкрадаць у белы дзень, горш ад усялякага канявода. Ці царскія чыноўнікі стыдаюцца абдзіраць мужыка? Гэтага стыду мы, братцы, яшчэ не бачылі! Ці яны маюць сумленне? 3 імі і гаварыць нельга, нявольна: дзяруць, лупяць: давай, і квіта!
Або гэта во, ці гэта не зладзейства? Прыходзіць пара заплаціць падаткі; часта ў хаце такая бяда, што і есці няма чаго, і прыйдзіць стараста1 з картачкай канцылярыі, і аддавай астаткі, што маіш, а сам — хочаш жыві, хочаш — з голаду памірай. Вот якая наша доля! Як успомніш часам, дык і слёзы ў вачох стануць. А не аддасі астатняга граша, прададуць усю тваю худобу, а багачы толькі і чакаюць збоку, каб з бяды нашай скарыставаць, каб пажывіцца, і купляюць за нішто наш дабытак, на каторы чалавек часамі колькі гадоў працаваць мусіў. Вот як дзеецца: прададуць худобу, а прыйдзіць вясна — няма чым зямлі араць, трэба лезці да багатага, а пасля яму цяжка адрабіць за тое, запаўдарма, а іначай рады ніякай няма.
Але скажыце вы мне, мае вы брацяткі, мае вы родненькія!
За што яны з нас здзіраюць усялякія падаткі: падушныя, падымныя, зямельныя? За якія гэта, за чые гэта грахі? Хіба ж за тое, што нас маці парадзіла, за тое, што святая зямелька носіць, што мы на дзянёк ясны, на соненька светлае глядзім, што мы з цёплага дожджыку карыстаем. што па свеце божым ходзім?
Або розныя падаткі ў канцылярыю: то на суд, то на пісара, на старастаў, іныя дробныя, ды іх столькі, што і не злічыш! Хіба не трэба і гаварыць, сколькіта гэтых рублёў гвалтам з нас вырвуць штогоду; гэтага пэўна ніхто не забудзіць, сколькі яго крывавага поту ў чужую кішэню пярэйдзіць.
— Але, але, шчырую праўду кажаш, Антоне, цяжкія, вялікія нашы падаткі, — гаварылі ўсе ў карчме, — і за што іх бяруць, за што выдзіраюць грош, цяжка запрацаваны? А скажы ж ты нам: ці многа там грошай ідзе ў казну ў такі спосаб?
— А вы думаеце, мала! 125 мільёнаў, во сколькі! А гэты падатак завецца простым, непасрэднім, звычайным, бо яго здзіраюць проста, без падхода, звычайна: прыходзяць — давай, і квіта, а не смей нават на гэта і піснуць!
Праўды! Блага нам было, вельмі блага за прыгону, і няхай Бог крые і ратуіць, каб калі гэткі часы зноў вярнуліся, але і цяпер не надта нам лепей: далі нам вольнасць, далі — праўды! Але гэта вольнасць мала нам лепей выходзіць, як тая даўненшая прыгонная няволя! А пакажыце вы мне, хто з гэтай вольнасці так дужа разбагацеў або каторы вялікі пан збяднеў?
Няма чаго і гаварыць, сягоння лепей, чым было даўней: прынамсі, не б юць чалавека, не абходзяцца з табой, быць з якой быдляцінай, як гэта даўней бывала; чалавек неяк цяпер вальнейшы, але што ж з гэтай вольнасці, калі зямлі мала; бяда ў хаце, падаткі заплаціць трэба, а як даўней аканом бізуном гнаў мужыка на панскую работу, так сягоння бяда гоніць да таго самага пана на работу за цану, якую ён сам заплаціць захочыць. Праўды! Пан скажыць: вольна табе, браце, не ісці да работы; ніхто табе за гэта і слоўца не скажыць, але за гэту вольнасць мужык з голаду памерці можыць і сам, і жонка, і дзеткі
1 Сельскі стараста — выбарная асоба, якая выконвала адміністрацыйныя абавязкі ў вёсцы.
142
АНАНІМНЫЯ ТВОРЫ
твае, а ніхто табе і кусочка хлеба не дасць; а не заплаціш падаткаў, то і худобу ўсю прададуць. А ведаеце ж вы, братцы, колькі на нас падаткаў адразу налажылі зараз, як не стала прыгону? Многа адробкаў было за паншчызны, але сягоння 20, а часам 30 рублёў падаткаў мусім плаціць; 30 рублёў! жарты падумаць, а скуль іх узяць? 3 зямлі не дастанеш, на дарозе не найдзеш, збожжа не прадасі, бо часта самому ад Вялікадня ўжо трэба на хлеб збожжа купляць, бо зямлі мала, і свайго хлеба не хваціць, мусіш ісці на заработкі, мусіш на гэтыя 30 рублёў больш як 100 дзён у гаду іным працаваць, каб хаця выжыць, каб падаткі заплаціць.
...Бываў я не толькі ўсюды ў нашай старонцы, але будзе таму гадоў з дванасце, як быў далёка, далёка ў Расіі. Наглядзеўся я і на іх жыццё: ні ў чым яно не лепшае ад нашага! To ж і рускі мужык не пад інакшым царом жыве, а пад тым самым, што і мы, а як ён нас дзярэць і душыць з усёй сілы, да астатняй капейкі, таксамюсенька з усяго абдзіраіць ён сваіх; таксама ў іх мужык з бяды і з голаду паміраіць на багатых панскіх нівах, таксама на купецкіх фабрыках, а нават горай яшчэ, у іх не раз пад бізуном мужык Богу душу адДаў бо ў іх такі парадак, што як хто не мае чым царскага падатку заплаціць і ўжо нельга з яго гэтых грошай выдужыць, то б’юць за гэта. Вось як жыве рускі мужык! I з гэтых мужыкоў набіраюць царскія чыноўнікі войска і шлюць у наш бок. Ай, людзі, людзі! Каб вы ведалі, як гэта рускім мужыкам штогод ясней у вачох становіцца. Першнаперш, многа ўжо гадоў мінула, як яны спазналі, што non — гэта найвярнейшы царскі слуга, што ён толькі чмуціць народ. Вучыць ён, што цар — гэта Бог земскі, што яго трэба слухаць, што яму самому трэба астатні крывавы грош аддаць, хоць бы ты сам нават з голаду пух: бо такая царская воля.
...Але зараз прыйдзе канец і на ўсіх цароў, няхай толькі ўсе мужыкі са сну прабудзяцца, няхай толькі самі захацяць сабой запраўляць; хто тагды будзе цара бараніць? Войска? To ж гэта таксама мужыкі; сам цар цяпер ужо не вельмі дужа рахуіць на салдатаў. Памудрэў і салдат, і яго цяпер не ашукаеш. Бо, праўды кажучы, што ён маіць за сваю службу? Помніце астатнюю вайну з туркамі, што была ўжо чатырнаццаць гадоў таму? Больш як трыста тысяч дамоў не вярнуліся. Палова бедных салдатаў згінула ад кулі, а янаралы так кралі, так голадам усіх чыста марылі, што другая палова з голаду вымерла. Нялёгкая доля і тых, што дамоў вярн