Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ло позна. Заўтра зрання, Якраз у дзень Звеставання3, Клічуць мяне да дапросу (Задаваць то ужо чосуі). Той судзебнік маладзенькі, Такі быстры, хоць маленькі, Ўсё пытаецца ды піша I нагой усё калыша.
Як спытаўся мяне, хто я? Я і спомніў сабе тое,
Срогі — суровыя, злосныя.
Скаўропачкі — жаваранкі.
Звсставашіе — рэлігійпас свята (25 сакавіка старога стылю).
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
153
Як вучыў там той з астрога: «Знаць не знаю я нічогаі» I старога тут клікнулі, Папыталіся, раскулі
I дадому павярнулі. А мне кажа: «Ты, брадзяжка, Сакрыў званне, будзе цяжка: Сорак розаг, потым роты! Скажы лепей — адкуль, хто ты?» А ўсё піша, піша, піша I нагой усё калыша.
Пісаў, пісаў, даў другому, I сам пайшоў кудысь з дому. Мяне зноў жа да астрогу, Толькі цяпер, дзякуй Богу, Адзінокі я застаўся.
Айчым плакаў, як жагнаўся. «Помні, — кажа, — мяне, сыну, А я хіба што сам згіну, А цябе вярну да вёскі, Хіба б ужо гнеў быў Боскі Або б Праўда гдзесьці змёрла! Вырву цябе ім із горла: Бог паможа, проці сілы Праўда выйдзе, як з магілы!» Сказаў гэта, пакланіўся Ды ізноў слязьмі заліўся.
I мне стала ў вачах цьмяна, Зашчымела ў сэрцы рана, Як бы штосьці адарвала, Сам не знаю, што мне стала? Калі гляну, — ачунеўшы, — Я ў шпіталі, захварэўшы... Галава мая абрыта, Твар вадой ці чым абліты, А піць хочацца... здаецца, Рэчку б выпіў, каб пры рэчцэ! Так я праляжаў тры тыдні, Прадаў усе свае злыдні; Надта есці стаў памногу I паправіўсь, дзякуй Богу! Я ж тут ляжу, і ні рэчы, Што там стары гаспадара. А ён торбу ўзяў на плечы, Па начальству просьбы жара! Трэйчы Вільню, сем раз Ліду' Ён адведаў. Трэба ж ведаць, — Прысягнуў, покі я выйду, Навет дома не абедаць! Раздабыў усе паперы, Запісаў мяне у сказку... Што і бацька б, можа, шчэры He зрабіў такую ласку. Так увосень, ў замарозкі Прывялі мяне да вёскі, Пазбіралі шмат суседаў!.. Кожны гаварыў, што ведаў: Як я тут, калі радзіўся, Як і бацька мой жаніўся...
154
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
Паказалі усё чыста, I што імя мне Кал іста, Што завуць мяне Л і н д а р к a Так, на смех, што чыста гол, Як ліндар, што на фальварку: Весь маёнтак — ён ды вол. Асэсар быў ужо новы, Чалавечак так, нічога, Якісь ціхі, нездаровы I цярплівы... хваліць Бога! Пасля таго праз паўгоду У марцы ж мяне на свабоду, Дзякуй Богу, адпусцілі У той дзень, як і хрысцілі.
У АСТРОЗЕ
Паперы прыйшлі у турму з Акружпога, Што зараз зачнецца суд после Каляд. Сядзела ж там нашага брата і многа, Было і нявінных памежы нас шмат!
Быў пан, што у банку краў грошы чужыя, Быў пісар, што выдаў паперы благія... Я сам тут сядзеў, а за што? каб спыталі, Дык я б не сказаў, і яны бы не зналі.
А пісана так: «Што страб іў жывы знак». Калок на капцы (быў гнілы, як бурак) Пры полі маім мне стырчаў так, як скула, — Наехаў кабылай, і слуп той звярнула.
Каб жа люльку паліць было чым, не красаўшы, Агонь разлажыў, той калок пашчапаўшы.
Прыехаў дадому, пасеяўшы грэчку, Закінуў кабыле, забраўся на печку.
І Іазаўтра, праспаўшыся добра уранку, Завець мяне сотнік, стукнуўшы па ганку: Ураднік склікае народ аж на поле.
Пісаць там штось трэба яму ў пратаколе. Пайшоўшы, гляджу я — аж ён вітось пытае: «Чыя то граніца і грэчка от тая?
Хто слуп асмяліўся спаліць самапраўна? Калі то было? — ці даўно, ій нядаўна?..» Ураднік жа піша, а я дык смяюся, Кажу: «Ох, я надта цябе ды баюся!» Пытаю: «Ці брат твой, ці бацька гніляк, Што ўзяўся пісаць пратакол шчыра так? Ці, можа, той кол толькі ёсць твой зямляк? А можа, вялікі якісь быў начал, Ці спраўнік, ці большы яшчэ ганарал? Прыблуда! схавайся, адкуль ты прыйшоў, У нас ужо досыць такіх прыбышоў, I кожны згніе, бо як кол тут убіўся, А зрублены пень там згніе, гдзе радзіўся. Кабыла мая дык усіх вас паверне, He то што чапаць, але толькі як п...!» А людзі рагочуць, зышоўшыся з хат.
Бо кожны ўтапіць быў урадніка рад. А ён дык і тое, што я кажу, піша,
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
155
Другі раз спытае, чаго не паслыша. Мяне ж яшчэ болей ды смеласць бярэ. А дзядзька мой блізка за гоні арэ;
Я ж, біч яго ўзяўшы, ды ззаду зайшоў, Урадніку трэйчы як дам меж вушоў! Аж ён закрычаў: «Калавур, тут разбой!» — I зноў запісаў, ўзяў паперы з сабой, Як сеў на каня, даў, аж пыл закурэў! Народ жа са смеху увесь аж памлеў. Смяёмся сабе, а таго неўдагад, — Ураднік — начальнік, не то што наш брат. За тыдзень жа сотнік павесткі прыпёр, Каб мы усе заўтра з’явілісь у двор: Тут пан прыляцеў аж на тройцы з званком, Распытываць будзе пад строгі закон. Тут некуды дзецца, назаўтра, чуць свет, Мужчын з два дзесяткі, дванасце кабет Ідзём да двара, за малым не дзве мілі, Ідзём, а чаго? Каб мы зналі, хоць снілі! Адзін кажа, выйшаў то пэўне указ, Каб скінуць падаткі якія із нас;
Другі, жэ зямлі дададуць ці аброк Даруюць за прошлы ці гэты хоць рок. Лгуць бабы, што біскупа вернуць ізноў Ці, можа, біць розгамі будуць паноў За тое, што немцам усё прадалі I надта па шмат што даўгоў завялі: У банках усе аж па вушы сядзяць, Кідаюць двары, на ГІ а р ы ж у глядзяць; Ўсе пушчы змялі у жыдоўскі кішэнь I жывуць так без заўтра, абы з дня ды на дзень. Ніхто не згадаў, чаго клічуць у двор, Ніхто не паняў, што то сотнік прыпёр!
Прыходзім у двор, — той начальнік ёсць тут. Выходзе да нас, апрануўшы сурдут, Пытаецца так: «А за што вы, рабяты, Урадніка здулі, ледзь трапіў дахаты?» «За тое, — мы кажым, — што надта ён ласы: Што любе яешню, курэй і кялбасы;
Унадзіўся надта ён лазіць па хатах Ды нюхаць, каторай муж служа ў салдатах; Свіннёй гаспадара у нашым гародзе, Праз дзверы улазе, праз вокны выходзе; Ды надта цікавы, каторы што мае, He то што у свірны, ў кішэнь заглядае;
На полі слупкі — і да іх яму наўда;
Таго ж не ўтаропе, гдзе крыўда, гдзе праўда, Ён гад, каб пісаць, а рабіць ніц не робе, А нам дык ён так, як той кашэль ў хваробе!»
Мы ж гэтак лапочым, а ён усё піша, Пытаецца толькі, а сам — як не слыша; А потым чытае: «Такіято людзі Урадніка білі, цягалі за грудзі;
Прызналіся самі, і як, і чым білі, I зналі самі, што закон праступілі Супроці начальства, законнай уласці I змовілісь вёскай урадніка ўкласці!»
156
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
Зачыншчык жа я, — бо я той калок Спаліў, а другіх я у бунт увалок; Дык мяне ў астрог той жа час запярці • I судзіць найстражэй па вялікай стацці! Чытае ён гэтак, а мне дык здаецца: Ён з нашага брата і з праўды смяецца; Бо ў законе ўсе роўны — і пан, і мужык, А што ж то ураднік за велькі індык? Як ён каго трэсне, дык гэта нічога, Яго ж не даткні, так як Юр’я святога! To так думаў я, ажно выйшла не тое; Ураднік на службе — то дзела другое; Тагды сцеражы ты яго, як той скулы, Бо ён — то не ён, a то ёсць арты кул ы, Раздзелы, стацці і ўсе зводы закона! Мужык жа, наш брат, той усюды — варона. Здалося ж мне так, што ці дурню, ці шэльме, Ці хітры ён будзе, багаты хоць вельме, Мундзір хоць надзене, жупан хоць бы новы, А дурнем жа будзе дурны, безгаловы; А шэльму жа нюхам пачуе сабака, I ўсюды для шэльмы чэсць будзе яднака. I прыказка ж кажа, што Бог — не цяля, 3 усёй грамады пазнае круцяля! Законы ж, а думачкі нашага брата, Як ноч, a то дзень; гэта будні, то свята. Во гэтых законаў паняць я не мог, За гэта ж цяпер я папаўся ў астрог.
Цяпер ужо тут дык мне вочы працёрлі, Пазнаў, як у бацькаву хату запёрлі...
Ото ж і завуць і мяне на той суд, Вучыць шанаваць і начальства, і кнут, I слуп, што гніець, стаячы ля дарог, Боначал, кнут і слуп тодаўБог!
СМЫК БЕЛАРУСКІ
ПРАДМОВА
А праўду сказаў Бурачок у сваёй «Дудцы», што ўсе мы завём нашу мову «мужыцкай», і так — нічагусенька, як бы так і трэба! Здарывалася і мне чытаць і ксёнжачкі, хоць не надта старыя, друкаваныя навет, якогась пана Марцінкевіча, але ўсе як бы смеючыся з нашага брата пісаны; чытаў я і так перапісаныя вершыкі якогасьці ІОркі «Панскае ігрышча», гдзе Юрка надта дзівуецца і як бы завідуе панам тым, каторыя, можа, і больш ад Юркі Taro працуюць, толькі, ведама, вучоныя, дык лягчэй і спарней. Я перапісаў і сюды тое «Ігрышча», няхай выбачае пан Юрка, але, дальбог, аж злосць узяла, што Юрка спадабаў тое, што толькі блазну можа спадабацца. Я тыкі і чыркнуў яму «Адказ», але так думаю, што гэта ён, смеючыся з нашага цёмнага брата, напісаў; гэтак думаў, што дурны мужык, дык ужо нічога і не відзе, і не знае! Ой, памыліўся!
He раўня я Бурачку, — ён лепей, можа, знае жыццё мужыцкае, больш, можа, відзеў і чуў; але так мне спадабаліся яго тыя вершы, што і я здумаў папрабаваць штокольвек напісаць. Ёсць шмат друкованых песняў нашага народа; пісаў Пачабут, Я. Тышкевіч, апісуючы наш Барысаўскі павет, і шмат хто спісываў іх, а шмат ёсць і не спісаных, але песні ўсе тыя не надта, каб сказаць праўду, харошыя, і нота наша плакучая, аднастайная, і песняў васолых не шмат, да і тых ужо рэдка пачуць. Надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ 157
крамнай вопраткай, і за ляксаванымі ботамі гоніцца, і ўсё маркоціцца. Даўней, кажуць, людзі, як меншым абходзіліся, то больш мелі і васалейшыя былі. Вот я і напісаў з дзесятак песняў «сякіхтакіх». Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык няхай і мая ксёнжачка завецца струмантам якім; вот я і назваў яе «Смык». Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе, а там была «Дудка» — вот і мы зробім музыку, як тыя жыдкі, што на цымбалах іграюць.
Сымон Рэўка зпад Барысава
смык
Ох, дайце ж мне смык, — Каб усюды граў!
Хоць бы сам я знік, Абы голас дау;
Каб той голас чуць Па усей зямлі, Гдзе людзі жывуць, Гдзе даўней жылі! Выйшаў бы я ў гай, — Чыкчырык дуба, Аж ён граў бы, знай, Як тая труба, Што пазве на суд У астатні час Увесь Божы Люд... Пазаве і нас.
Хвойку б пацягнуў, Каб аж бор прылёг, Увесь лес сагнуў У барані рог;
I завыў бы ён, Каб усё пачуў, I наш енк, і стон У бары б лунуў!
Каб бярозку раз Пацягнуў смыком, Яна вечны б час Раўла б з мужыком! Каб аж зёлачкі Заігралі бы, Як іпчыголачкі, Заспявалі бы!
Як смычком бы тым Камень зачапіць, Дык пайшоў бы дым... «Камень не сцярпіць!» У жарству, пясок, Каб рассыпаўся, Каб даў галасок, Аж захліпаўся! Каб пачуў усяк Ды каб літасць меў: Каб цвёрды размяк, Каб мяккі аж млеў! Ох, каб мне той смык, Каб на сэрцах граў, — 3 радасцяй бы знік, Абы голас даў!..
ГОРА
3 цыкла «Песні»
Каб мне голас добры мець, Каб мне гора куды дзець, Каб жа гора Бог не даў, — Я б вясё