Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
, ява родзе Сок ў зярнятах нам на хлеб. Спажываем, а ў народзе Штось як шэпча: «Ўставай, слеп!» Веру, братцы, ў нашу сілу, Веру ў волі нашай гарт: Чую агонь ў нас — не брыну, Бачу, братцы, мы не з карт, Мы не з гіпсу, мы — з камення, Мы — з жалеза, мы — са сталі, Нас кавалі у пламенні, Каб мацнейшымі мы сталі.
Цяпер, братцы, мы з граніту, Душа наша з дынаміту, Рука цвёрда, грудзь акута, ГІара, братцы, парваць пута!
Кастрычнік—лістапад 1905
МОРА
(Рэвалюцыя няродная)
He такое цяпер мора, На такі у хвалях шум:
ЦЁТКА
175
Цяпер бурна, страшна мора!
Хваля поўна дзікіх дум.
Мора вуглем цяпер стала, Мора з дна цяпер гарыць, Мора скалы пазрывала, Мора хоча горы змыць.
Мора злуе, крэпнуць хвілі, 3 дзікім шумам бераг рвуць; Гром грыміць за вёрстымілі, 3 мора брызгі ў неба б’юць.
Месцам хваля стогнам рыкне, Месцам плач сарвецца з губ, Месцам бераг болем ікне, Гром грыміць у тысяч труб.
Мора зброіцца палкамі, Шум русалак разбудзіў, Запаліўся смок агнямі, Неба чорны гнеў пакрыў.
Бог сярчае: злая бура Псуе вельмі святы сон. Б’ецца, рвецца ўся натура, Аж дрыжыць нябесны трон.
Трон дрыжыць, не спяць прарокі, Бог склікае святы сход;
А там радзяць, што аблокі Мусяць штурм пусціць у ход.
Бой пачаўся. Войска бога Залпам паліць ў горды хвіль... Мільён згіне, — нова змога Расце крэпка праз сто міль.
Растуць сілы мора злога, У размаху відзен гарт; He адступяць войскі бога... Бой пачаўся не на жарт.
Такі бой вякамі жджэцца,
Такі бой гігантаў дасць, Ў такім баю толыкі грэцца, Ў такім баю толькі пасць.
Кастрычнік 1905
СУСЕДЗЯМ У НЯВОЛІ
Ад сваіх хат, ад сваіх ніў, Ад усіх братоў, хто толькі жыў, Нясу слязу, нясу я стогн, Нясу «агаек царскіх звон.
У нас там ноч, у нас там стук,
176
ЦЁТКА
Мы ацямнелі з страшных мук, 3 нас пот ліецца, сохнуць грудзі. Нас катуюць! Чуйце, людзі! Чуйце, чуйце, руку дайце!
Мы вам родны. Праўду знайце: Ці у долі, ці ў нядолі — 3 вамі станем ў адным полі, Рука ў руку з вашым братам, За свабоду перад катам.
1906
3 ЧУЖЫНЫ
I душна, і цесна, і сэрца самлела
Мне тут на чужыне, здалёк ад сваіх...
Як птушка на скрыдлах, ляцець бы хацела, Як хваля па моры, плыла бы да іх!
Узнялася б, здаецца, расінкай на хмары, А хмары бы ветрам сказала я гнаць
Далёка, далёка, дзе сняцца мне чары, Дзе боры густыя над Нёмнам шумяць;
Дзе пацеркай белай Вілля прабягае,
Дзе Вільня між гораў гняздо сабе ўе, Дзе кожна дарога і крыж мяне знае, Дзе ўсё, усё чыста вярнуцца заве!
Там я нарадзілась і вырасла ўволю, Там першыя словы вучылась казаць.
Затое сягоння ляцела б стралою
Там з імі з усімі Год Новы спаткаць!
Ой, мілыя, мілыя, снегам пакрыты
Загоны, лясочкі, дарожкі мае!
Эх, як вы у сэрцы маім не забыты, Як часта абраз ваш у думцы ўстае!
А вы, бледны твары, панураны ў працы,
I ты, друг мой, смутак з іх слёзных вачэй, Прыміце сягоння прывет мой гарачы, Каб жыць нам было ў гэтым годзе лягчэй!
1909
АСЕННІЯ ЛІСТЫ
Сядзелі на прызбе, кланілі к сабе галовы, як дзве высахшыя макаўкі пад сільным ветрам, і вялі гарачую гутарку.
— Дзякуй, Сымонка, дзякуй, што адведаў ты мяне хаця перад смерцю. Рад, вельмі рад, — скрыпеў сухім голасам Сцяпан. Гляджу на цябе і не веру сваім вачам — ці гэта ты, ці пе ты?
— Мо і не я, — смяяўся Сымон, — пастукай! Толькі паволі, бо я цяпер шкляны, — гыгы!
— Смех — смехам, а кусок часу. To ж мы з табой і не бачыліся з тае пары, як я купіў у Меера рабую карову і як прытрапілася, помніш?.. тое...
ЦЁТКА
177
— Як не помніць? — помню.
— А знаеш, удалая была жывіна, словам не сказаць, — і ўежна, і да зімы ўладна, і на цяляты, проста гад — не карова...
Пыхаў Сымон люльку, напіхаючы тутун, і падрыгваў выблекаванымі вачыма.
— Да таго часу, ваша, камень пакаці, то пакрышыцца. А што казаць пра скаціну! Яно ж нежанатыя былі тады?
— Гавары мацней, не чую! — наставіў вуха Сцяпан.
— Нежанатыя былі! Дзецюкі, як дубы, аж народ аглядаўся. А цяпер што? — трухло! Вун унукў майму трэцяму гэты год на лёсы.
— Ці ж гэта так даўно? — Падняў з задзіву Сцяпан навісшыя бровы. — А я думаў, гадоў пятнаццаць.
— Павысахлі рэчкі... хохо! — кепкуе бяззубым ротам Сымон. — Пятнаццаць, дрэнна, дрэнна, ваша, лічыш! — Б’е па плячы старога. — А як мяркуеш па нас, будзе ўжо па трынаццаць? Бо я думаю, што не! Глядзі, толькі, толькі зубы выразаюцца. — Паказвае бяззубы рот.
Ускалыхнуўся вецер на сухіх галінках, быццам смерць сміганула лёгкім ценем па ліцах старцаў.
— Эй, Сцяпане, Сцяпане, старыя мы ўжо пніі Адною палавінай на гэтым баку, другою на тым. Фю! Жыццё, як тая муха, бззз! і праляцела, — пстрыкае пальцамі Сымон у паветры.
— Так, так, яното так, праляцела, — годзіцца Сцяпая, — але ак аглянешся назад, як падумаеш ды прыпомніш тыя магілы, насыпаны сваімі рукамі, на слёзы выліт... кахукаху! — папярхнуўшыся горкім словам, кашляе. — Ось спытай суседа і сведку аб пройдзенай дарозе, — паказвае скурчаным пальцам на крыж пры варотах, — усіх маленькіх пахаваў, усіх аплакаў. He пашкадавалі, родненькія, мяне, старога, не пашкадавалі! — адно за адным, адно за адным, як пацерачкі, пакаціліся. — Згарнуўся ў кручок і кідаў жаласную скаргу ў вочы распяцця. — Ну, — заківаў галавою, — яго святая воля! Вечнае адпачыванне!..
А крыжстаравіна замшалым ліцом глядзеў на абодвух і думаў сваю думу... Разам, пэўне, з Сцяпанам свой век скараталі, разам старэлі і горбіліся. Мо не адна бура над іх галовамі шумела, не адзін гром у іх сэрца мерыў, а яны ціха смутак сабе павяралі. Нат і паходзілі адзін на аднаго: абодва шэрыя, сухія, замкнутыя ў сябе, панура глядзелі ў зямлю.
— Праз крыж твой і мукі, — выбач ім, Пане! — кончыў сваю малітву Сцяпан і ўжо крыху спакайнейшым голасам вёў далей гутарку: — Жывём цяпер толькі ўдвух. Вось сяджу часам на прызбе і думаю: ану хто каго перастаіць? Хацеў, было, падперці, але, як ужо на тое пайшло, — паглядзімо, хто каго: ці я яго, ці ён мяне? Равеснікі ж, бачыш, Сымоне, і мы з ім. Шчэ бацька мой нябожчык паставіў, якраз у той год, як я меў нарадзіцца.
I тут Сцяпан папраўляецца, сядае добра, бярэ Сымона за рукі, як ён прывык рабіць з кожным свежым чалавекам, і пачынае свой сказ, мо ўжо тысячу раз пераказаны ім у жыцці.
— Бацькі мае былі гаспадары, але дзеці ў іх не гадаваліся. Народзіцца худое, зялёнае, гадоў дватры пакавэнчыцца ды памрэ. Перапрабавалі ўсяго чыста. Хто чаго не парадзіў: лекі, знахары, шаптухі, а скутку ні на шэлег. Знаку — ні той.божа. Ходзіць гэта мая матка са мною, восьмым ці дзевятым, а пошасць, — знакам тым халера, — косіць народ, што ні радачкі. Хмарай ідзе па ўсёй старане. Людзі не згадаюць, што і рабіць: абворваюць вёскі, моляцца, на афяры даюць, крыжы ставяць. А матка гэта мая і кажа да бацькі: «Чалавечку, пастаўма і мы крыж, жывучы на аднаселлі... Мо і нас Бог укрые ад заразы, а мо і дзеткі станунь гадаваццаі» Пасля янато спамінала, іпто быццам крыж агністы мільгануў ёй перад вачыма. Парадзіліся, пагаварылі ды паставілі злева ля варот. Праз колькі тыдняў я і нарадзіўся, — хлопец не хлопец, а цвік! так, такі дзіцякаўбук. Бабка стала купаць, зірк — і рукі адняліся... На правай лапатцы ў дзіцяці, знакам тым у мяне, чырвоны крыж, так, такі крыж — радзімы знак. Суседзі наздзіў дзівіліся: адны варажылі шчасце дзіцяці, другія — наадварот. Хехехе! значыць, прыйшоў на свет божы ўжо з крыжам. А после, калі пасыпаліся, — так толькі крыжы, крыжы па ўсёй скуры... А душа шчымам шчыміць. Бацькі з пажару не выйшлі, няшчасце з жонкай, астрог, калецтва, а после, — як пацерачкі, — да апошняга...
Сціснуў галаву касцістымі рукамі і горка плакаў. Сівое валоссе сіратліва касмыкамі разносіў вецер. Дзеравяныя кулі пры нагах мёртва качаліся ад сударажнага плачу.
— Сцяпане! — крэпка надумаўшыся, азваўся Сымон. — Чуў, шмат чуў ад людзей пра тваё адзіноцтва, але што зробіш, жыццё трасе чалавекам... ой, рэчкі павысахлі... так трасе,
178
ЦЁТКА
так трасе, як вецер лісцем на дзераве! А мы з табою, Сцяпане, праўду сказаць, асеннія лісты, патрасе шчэ крыху намі, патрасе, і адпадзём! Оёёй! рэчкі павысахлі... бззз! і праляцела... А вазьмі хоць мяне: і жонка жыве, і дзяцей маю, і не калека. А дабра, што плюнуць. Палын кіпіць у грудзі, гаркаценне цераз берагі... — паказвае на сэрца. — Выгналі бацьку на старасць — і жабруе. Ох рэчкі павысахлі... А што зробіш? Мусіць, там было так напісана... — Глядзіць, як гусак, адным вокам у неба.
Асенняе неба і хмарна і зімна... не адкажа вам, пажоўклыя лісточкі. Вецер толькі закалыша і знікне. Адзін звон мо па вас заплача шчыра, а зямлямаці прытуліць спрацаваныя косці. Елка або бяроза пусціць карэнне ў вашы збалелыя сэрцы, выцягне з іх усю горыч і вынясе ў вясёлай зелені суроваму свету... канец мукі.
19101912
УСПАМІНЫ 3 ПАЕЗДКІ Ў ФІНЛЯНДЫЮ (Скарочана)
У дарозе
У палове сакавіка, перад ад’ездам у Фінляндыю, прыйшлося пабываць у Вільні і Мінску. Нішто: дожджык трусіць, зімастарушка рушыла з месца, толькі астаткі снегу дзенідзе ляжаць па стрэхах. Балотца, праўда, плавае па вуліцах, але не так ужо блага, можна з бяды чакаць лепшага часу — вясны.
А вось селі ў цягнік і праз ноч з Вільні ў Пецярбурзе апынуліся. Або... якая страхата! Пекла вірутнае: чалавек чалавека, упоруч ідучы, не бачыць: туман, дождж, імгла нейкая ліпкая, клейкая чалавека абсядаець. Людзі панурыя, згнобленыя, паморшчаныя, як тры дні не еўшы, кудысь ідуць, едуць, спяшаюць.
Хацелі і мы затрымацца — думаем — сталіца: што ні крок, то міністар, сенатар або якая іншая вялікая шышка пад бокам, толькі пальцамі ткнуць, і Гасударсцвенная Дума свянцоны хлябок есць; шмат чаго цікавага можна даведацца, пачуць, але куды! Так неяк гэта захмуранае неба, гэты густы мокры туман ды казённыя высокія дамы чалавека пужаюць, гнятуць, што ахвота адпадала надаўжэй затрымацца ў гэткі перадвясновы час.
Ледзь здолелі перавязці клумкі з аднаго вакзала на другі і ўскочыць да вагона.
Едзем у Фінляндыю. Кандуктар ветла (гжэчна) спраўджае білеты. Вагоны чысценькія, меншыя за нашы, толькі вокны непамерна вялікія, а ў іх праз усю велічыню ўстаўлена толькі адна шыба — гэта, каб рамы шмат месца не займалі і каб, як хто едзе ў Фінляндыю, мог як найболей убачыць край і яго людзей.
Цягнік бяжыць крыху барзджэй, як у Расеі. На станцыях затрымліваецца карацей.
У вагоне едзе колькі фінаў мужчын і адна жонка з дзецьмі. Усе светларусыя, вочы сінія, нізкі лоб, куксаваты твар, здаровыя. Цікавасць, ці ўсе фіны такія? Кабета выйшла з вагона вады ўзяць; дзіцянятка пачало плакаць, мужчыны ўсе