Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
о.
164
ЯНКА ЛУЧЫНА
Пан праснуўся, падняўся, паглядзеў ў ваконца;
Глядзь! — а Грышка са стрэльбай сядзіць ужо на ганку: — Па мядзведзя да лесу пашлі, пан, хурманку.
ПАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ 3 ПАЛЕССЯ
(Скарочана)
I ЗАМЕСТ УСТУПУ
«Цікава мне, паніч, што з гэтага настане? — Вёў мову Грышка, як прылёг быў на паляне, Дзе адпачыць спыніліся стральцы ў бары. — Мо не да ладу я кажу, мо ўжо стары?
Што змена часу дасць нам, страты ці прыбыткі? Выходзіць, пане, як у бабківаражбіткі.
Спрачацца не хачу, заўвага ж ёсць адна: Я, не раўнуючы як той кравец з сукна, Вам лёгка з кожнага тутэйшага нязломка Двух выкраю мяшчанаў меры добрай, ёмкай. А хіба ліха вашу чэлядзь, дабрадзей, He гладзіць гэтак, як барсук сваіх дзяцей? Го! го!.. каб злыбеды зубоў не вышчаралі, 3 асілкамідубамі люд бы раўнавалі.
Вось! — блізка хоць бы ўзяць: паніч, як хорт, худы — I цьфу! — аж падступае злосць, то ж пан сюды Прыбыў з прысохлай скурай да пашчэнкаў з места! А як пашастаем па лесе мы сумесна, Бог дасць, усцешыце паправаю мяне, Пакуль пан жыць на лад мястовы не зачне.
Ды, мой панічу, праз паўгода быць вам потым, Нібыта той камар, што хворы на сухоты». — «Не рады шчыраваць, ды мушу». — «3 вышыні Хай трэснуць перуны, хай высмаляць агні Хвалёны гэты лад і новыя парадкі!..
Чыгунку будаваць тут хочуць — даастатку, Ушчэнт павысякаюць Чорныя Ляды, Збярэцца купай набрыдзь, з’едуцца жыды, Як ганчакі, абнюхаюць усё зняцерпла Да Князявозера ад Машукоў і Цепры, Спусцее Паграбішча, пойдзе ўсё на звод, I ў Муты схоча ліпкі на прыбыткі зброд, Пакуль не выссуць сокаў, бы кляшчы, з зямелькі, I шчырасць нашу высмее прыблуда нейкі, Да ніткі абскубуць...
Як рады дасць тады Жыхар, якога жывяць Чорныя Ляды, Калі за венік нават, што цяпер дармовы, Плаціць павінны грошы!.. А кантракту ўмовы Калі падпіша?..
Год ад году і канец, He толькі знікне звер у нас, але й глушэц. А прыйдзе час, што й качкі не забіць на свеце, Што на драздоў і дзятлаў будзем ставіць сеці, Цьфу!» —
Разважаў так Грышка розумам сваім,
ЯНКА ЛУЧЫНА
165
Лблічча, постаць, світкі крой казалі ўсім, Што з продкамі Палесся ён лучба жывая I, як дзіця прыроды, з ім не парывае, Выхоўвалі яго імшарыны, чарот, Разліваў далі, душагубкі, што з калод. Спрачацца з Грышкам цяжка, ў галаве закутай 1 дыспут не асветліць векавых закуткаў, Ды ўперад гляньма, ў час далёкі разам з ім, Ці ёсць хоць частка праўды ў выказе такім?
Ідзе да люду поступ, хай ідуць і людзі, Гудок фабрычны кліча, паравозы будзяць, Свет белы абягае тэлеграф ганцом, Развеяў цемру Томас Эдысан святлом.
1 не відаць акрэсу, нас куды загоніць Навукі грунт і моц мазолістай далоні!
Пад ногі поступ падабраў вякі, пад спод, Усё, што адпадзе, асуджана на звод.
Пратэставаць дарэмна і навошта збочваць, Бо людзі кажуць: «Жыць і карыстаць мы хочам!» На акіяне хвалі марна люцяць бой: 1х топча карабель, з іх пена за кармой.
Што небасяжных гораў тоўшча значыць будзе, Калі тунэлі іх наскрозь прабілі грудзі?
Ты чым жа ёсць, Палессе, ціхі, глушны край, 3 адменаю тваёй, куды ні завітай, Дзе дзікая краса прыроды ад зачаткаў, Дзе памяткі князёў, тых Рурыка нашчадкаў, Што ў стэп на полаўцаў збіралі вояў раць, На дзіды тураў колісь сілу мелі.браць? Ты ёсць аблога, нечапаная ніколі, Што мае пад сяўбу плуг поступу адолець.
Вы, мшары й пушчы, знікнеце, як марны сон! Звядзецца звычай продкавы, стары закон, I ўсё, што слушна да мінуўшчыны належыць, Памрэ павольным сконам зубра ў Белавежы.
Паверма, шчасце заквітнее на зямлі, Шумець там жыту, дзе балоты век былі. Палескай простай грамады нашчадкі ў хатах За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй, Нарэшце скажуць: «Шчасце і да нас прыйшло!» Паверма шчыра!.. Шапенгаўэру назло!..
Вось колькі абразкоў, сабраных у прастоты На полі, сенажаці, ў пушчах, на балотах, Каму жывы пра нейчую натуру сказ За кнігу быў найцікавейшую ўвесь час, Каму і рыфмы (што цяпер як бы не ў модзе) Ніколі не былі ў жыцці на перашкодзе.
Хто мае за людзей усіх палешукоў, Таму не збрыдзее змест гэтых абразкоў. Мы з праўдаю не размінуліся ў прысудзе, Што гэтак ёсць, што так было, ды так не будзе.
166 ЯНКА ЛУЧЫНА
ПЕРШАЕ МАЁ ПАЛЯВАННЕ НА ЛАСЁЎ
Папуску даўшы паляўнічай раз ахвоце, Страляў калісь чачотак, вераб’ёў на плоце. Стары пабачыў Грышка, йшоў кудысь сабе, Сярдзіта плюнуў ды сказаў быў у журбе: «Панічу! эх, панічу! пахвалы не мецьмеш, Што ў пташачку даверлівую смерцяй меціш. Ыабою шкода — раз, другое ж — без віны За што ж іх, дробных, бедных, біць, калі яны Завеяй, маразамі туляцца пад стрэхі? Дапраўды, грэх вялікі з гэтакай уцехі. Хіба ў лясах звяроў няма, панічу мой? Няхай бы волю там ахвоце даў сваёй. Забіць лася, ваўка, хоць шарака не тое, Што на чачотак, вераб'ёў псаваць набоі. Ці згода ёсць, паніч, на ўмовіны? Як мне Пан слова дасць — ніколі ў пташку не стральне, Я сам лася аб’еду, так пастаўлю пана — За крокі будзе тры рагач неспадзявана». — «Так, згода, згода!»
Тыдня не мінула шчэ, Чакаў старога Грышку, недзе знік з вачэй, Нарэшце ён з’явіўся. Значылася з міны, Што ім прынесены шчаслівыя навіны.
«Панічу, блізка, дзе чароту гушчыня, Ёсць лосьрагач, ласіха, з імі ласяня. Дык рушым заўтра з панічом, як ледзь заднее.
Мароз слабы, без ветру, ёсць тады надзея На шчасце ў паляванні добраю парой. Вазьму я сані пад'яздовыя з сабой, Свайго каня, сыноў, упэўнены, панічу, У лася, бы ў сена стог, страляцьме паляўнічы. На паляванне ці гатовы пан як след?» — «А як жа, як заўсёды». —
«Клопат наш сакрэт, Усё дапільнаваць. А стрэльба ці набіта?» — «Не». —
«Што? Мы ж вырушым да дня шчэ менавіта. Зашыў у скурку кулі?.. браў іх на замер?» — «Не». —
«Як жа быць, панічу?» —
«Ат! зраблю цяпер, Ці стральбу набіваць мне будзе клопат нейкі?» —
«Панічу прабачай! ласі не верабейкі. He выйдзе анічога! Хай дазволіць пан Самому мне дагледзець паляўнічы стан. Трэ гэткія дапасаваць набоі ў рулю, Каб стрэліў — і пайшла раўнюткім шнурам куля. Даць пудла нельга. Клопат маю ці ж малы Шукаць?.. Вось тут мае, панічу, пасталы, У іх не холадна і ўзімку, то ж не ў ботах,
ЯНКА ЛУЧЫНА
167
Лацвей на снезе ў лапцях і трымацца потым.
Апратка ё?» —
«Ў мядзведжым футры йду на дзіч». — «Ха! ха! А снег? 3 яго не выпаўзе паніч!
Што ж даць?.. Лісінае ёсць бацькавае футра, А чым падперазацца?» — «Шалем». —
«Вось дык мудра! Дапраўды, з гэтым панам тысяча пацех!
Паніч, як тычка на мяжы, то ж проста смех! Мы ж едзем на ласёў, яны ж бо не цяляты. Няхай паніч усё абдумае заўзята, Драбніца можа загубіць надзею ў нас, Ласі не верабейкі, паўтару шчэ раз, Ад сораму згарэць, як уцякуць зпад носу. А Божа ж мой! паніч якую стрэльбу носіць! Цьфу! з руляў нешта сыплецца, пабач, само. На соек, можа, едзе пан, на дзятлаў мо? Дальбог, паніч мне насланнё ліхое!
У стрэльбе бруд. Ці ж пэўныя дасі набоі? Бяру я стрэльбу, зрання прынясу сюды Набітай добра, чыстай, — і палюй тады. Ха! ха! не можа ў паляўніцтве пан кумекаць. Хвала жыве хай Госпаду Хрысту!» —
«Навекі».
На ўсходзе ледзьве толькі пачало віднець, Быў да паслуг ужо стары асочнік мне. Апратку ўбачыў Грышка і здзівіўся шчасна: «Вось, можа, й паляўнічы калінебудзь з часам Узорны выйдзе з пана. Едзьма, днее вунь, Астатні раз на досвітку пяе пявун.
Ласі тут блізка, хутка ім заступім ховы. He стрэлі бабы ўдача будзе адмысловай».
На санях, на ГІалессі гэткія адным, Балотам едзь сабе, па цаліку лясным, He шпаркі бег у іх зза палазоў высокіх, Затое снег ужо не надапрэ глыбокі, — Мы рушылі, радком сядзелі ўчатырох. Хоць моцны, конь ішоў ступою, сані цёг, Яны, здавалася мне, рухаюцца ледзьве. Сплыло так манатонна з дзве гадзіны недзе. Прашу я Грышку:
«Едзь хутчэй! задаў нуды». — «Паспех людзям на смех. Што станецца тады? Ці ж лось прывязаны чакае ў лесе дзесьці? Пайсці ён можа і далёка нас завесці, А конь прыстане, ўнікне ўся яго мага, I працай марнаю прыніжаны слуга!» Я змоўк і ў гэтыя сумотныя хвіліны Чытаць пачаў сабе палескія мясціны.
Абшары дзікія, без сцежак і дарог, Асочнік толькі знаць ды звер палескі мог. Прыгожы, некрануты край перада мною, Чарот бязмежны, пушча з сіняй глыбінёю, Дзе хвой выносістых завершаны стажок,
168
ЯНКА ЛУЧЫНА
Як галаву, траха пасерабрыў сняжок, А побач клён раскошны, дуб стары, гарбаты, 3 разлогаю сукоў магутных, вузлаватых. Падшыта ўсё густым ляшчыннікам, лазой, Каб таямніцы ў глыбіні схаваць лясной. Ціхота... толькі дзятла стук заўзяты, бойкі, Ці крыкне папялістая ў спалоху сойка, Ці свіст арэхаўкі, аўсянкі цвірк чуваць, Ці піск гілёў, што чырванню зімой гараць.
Язда мне здоўжылася, і сказаў быў Грышка: «Хай папяроскі курыць пан, як часу лішкі. Сваё як толькі зойме ў лесе месца хтось, Курыць ніні! бо не падыдзе блізка лось. Нюх добры мае. Я дзе кіну сена жменьку, Адразу хай паніч саскоквае ціхенька, Схаваецца за вольхай самаю грубой I пільна слухае, глядзіць перад сабой — Да пана проста мае лось прыйсці з чароту. Няхай паніч падпусціць, цэлячыся потым У грудзі, ў шыю, пад лапатку — як зручней, Абы папаў, каб марна не ўпусціць надзей! Ласі тут блізка. Пан, пабач! — то ж след ласёвы. Цішэй! не гаманіць, бо звера спудзіць мова».
Падрыхтаваўся скокнуць і сяджу маўчком... Мы едзем, едзем!.. Знецярпеўся і цішком Спытацца выравіыў: «ці скора?» — ў гэту хвілю Заўважыў што набок свой голаў Грышка хіліць I сена кінуў жменьку.
Гоп! — я ў гушчары. Паехаў Грышка.
Справа — волатдуб стары, А злева цягнецца чарот густы, балота. Ляцеў крумкач паспешлівым і шумным лётам. Зняменне... Я на дрэва ўспёрся плечуком. Густы чарот, які быў злева за грудком, Радзеў тут гэтак, што перада мной паляна Лягла, і атачаў яе лясок мяшаны.
Я пільна слухаў, пільна ўглядваўся ў чарот, Вялікі пазначаўся ім абшар балот.
Калі мяцёлкі пташка парушала часам, Стаяў як укапаны, сэрца біла часта. Здавалася ад шамацення шмат разоў: To ж лось надходзіць! — не! — я памыляўся зноў! Бо шолах той змаўкаў была наўкола ціша, Мяцёлкі ветрык ледзьве толькі пакалыша, Як пташка толькі сядзе, хіліцца гучок, Сініцы толькі побач ценькі галасок.
Трывала гэтае чаканне мо з гадзіну, Заеў быў нуд. I вось шчаслівая хвіліна — Бег ліс палянай. Цэль хоць ледзь відаць, Сабе падумаў: стрэлю! Стане там чакаць Хто тых ласёў няхай іх д’яблы!..
Ліс наўцёкі, Як бы пачуў мяне за вольхаю высокай. Шчыпаў марозік злёгку і калоў