Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
кі сную, Аглядаю святую дубоў грамаду; Там, як дома, сабе з пушчай песні пяю, Зважна думкі сную, як я лесам іду.
Як я ў хатку ўвайду, мяне штосьці гняце; Бледны сум падыходзіць — прыносіць нуду;
У запляснелым кутку цень касцісты цвіце, — Мяне штосьці гняце, як я ў хатку ўвайду.
1909
ЛЕТА
Лета ты, лета прыгожаквяцістае, Колькі ты ўносіш аздобы з сабой! Цягнуцца стройна шнуры каласістыя, Пахне прывабна трава над ракой.
Гнуцца на лузе касцы немарудныя, Дзенідзе ў постаці серп заскакаў; Песня пачулася наская, нудная, — Рэха панеслася — бор адказаў.
Шум пакаціўся ад лесу адзетага;
Сонца купаецца ў полыску рос;
Эх! каб, здаецца, ды шчасце да гэтага!
Эх, каб, здаецца, менш гора і слёз!..
[19061910]
184
ЯНКА КУПАЛА
Я АД ВАС ДАЛЁКА...
Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, —
На чужое неба ўжо гляджу сягоння.
Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю, Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю.
I няма на свеце так вялікай меры,
I няма на свеце так каваных дзвераў, Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі — Беларусь са мною разлучыць пасмелі!
Я ад вас далёка... Скажуць гэтак людзі...
Але хто заглянуў у чужыя грудзі
1 паняў хто шчыра той агонь і мора, Што гарыць, бушуе і аб чым гавора?
Пойме толькі гэта, хто аж да сканання
He пазнаў спакою, не пазнаў прыстання;
Каго доляведзьма ад самой калыскі Кідала па свеце, як той ліст вятрыскі.
Я ад вас далёка... А дзе ні гляджу я —
Дома толькі думка днюе і начуе;
Знаю толькі пушчы Белавежскай гоман, Знаю толькі рэчку — з плытнікамі Нёман.
Дзе ў чужыне будзе сад так гадаваны, Дзе такі там хорам важна збудаваны, —
Што мне замянілі б хату і бярозкі, Хату і бярозкі беларускай вёскі?..
Я ад вас далёка... Дзеліць нас паўсвета, —
А жыву ж я з вамі і зіму і лета;
Чую з вамі ўвосень непагоды песню, Цешуся з праталін вольнага прадвесня.
I ці сонца ўзыдзе, і ці сонца зайдзе, —
Вечна з думкай там я, мой спакойны край дзе;
3 выраю ж як толькі сустрачаю гусі, Весці ў іх пытаю з роднай Беларусі.
Я ад вас далёка... Жыву між чужымі, Чую ж вашы песні, — водклік шлю сваімі;
Дабываю песні ад душы, ад сэрцаі, Аж бы сам за імі к вам ляцеў, здаецца.
He зрабіць нікому гэткай дамавіны
I не вырыць ямы гэтакай глыбіны, Каб у іх з вачэй мне Беларусюмаці, Як людзей хаваюць, гэтак пахаваці.
Я ад вас далёка... Божа ты мой мілы!
Неразлучны з вамі да самой магілы, —
He пакіну думаць светам і ўпацёмку:
Як там жывіцё вы, як жыве старонка?
ЯНКА КУПАЛА 185
А хоць дасць мне доля ў дамавіне месца, — Устане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца.
I ў той бок глядзеці будзе век нязводпа, Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.
1910
3 НЕДАЦВЕТАЎ
Зелянелі лагі, Зацвіталі сады, — 3 маладою сваёй Я спаткаўся тады.
Вецер косы яе Расплятаў, спавіваў, Прыпадаў да грудзей, Калыхаў, напяваў...
Абняліся мы з ёй, Божым сном паплылі Удаль да сонца ўдваіх Па зялёнай зямлі,
Па квяцістым пуці, Паласой залатой,
Удаль да сонца ўдваіх Заадно з яснатой...
Пад агністай зарой, Над сівым курганом Заручаліся з ёй Туманом і агнём...
Аж нязменная ноч Наплыла, апляла, Непраходнай сцяной Паміж намі лягла:
Маладую маю Разлучылі са мной...
Так расстаўся навек Я з сваёю вясной.
1911
ЯК У ЛЕСЕ ЗАЦВІТАЛІ...
Як у лесе зацвіталі Ліпы ды каліна, — Залатыя сны снавалі
Мы з табой, дзяўчына.
Калыхаліся, шумелі Вольныя бярозы, Шапацелі, шалясцелі
Трыснягі ды лозы.
* * *
Як у жыце наліліся Каласкі нагінна, —
Сустрэліся, абняліся Мы з табой, дзяўчына.
Мігацелі, зіхацелі У пракосах косы, Заміралі кветкі, зелле, Заміралі росы.
186 ЯНКА КУПАЛА
* * *
Як даспела, счырванела Ягадарабіна, —
Ўвокал глянулі нясмела Мы з табой, дзяўчьіна.
Верасы пад лісцем спалі, Бор зялёны гнуўся,
Недзе пелі ў цёмнай далі Журавы ды гусі...
1911
КАБ Я КНЯЗЕМ БЫЎ...
Каб я князем быў ўладарным Гэтых ніў і хат, —
Быў бы князем гаспадарным, Вёў бы добры лад;
На пасадным месцы б селі Права і закон,
Праўду вечную ўсе б мелі — Вечавы свой звон.
He цягнуў бы я з падданых Крыўдай соль і хлеб, —
Кожны сам сабе ад рана Малаціў бы цэп.
Каб я сонцам залацістым Плаваў над зямлёй, Быў бы сонейкам вячыстым Летам і зімой.
He лажыўся б на разлогі Непраглядны цень, Асвятляў бы ўсе дарогі Ўночы і удзень.
Гадаваў бы ў вечным цвеце Поле і лугі,
Распаліў бы ўсе на свеце Путыланцугі.
Каб я рэчкай быў міжгорнай На зямлі маёй,
Быў бы рэчкай жыватворнай Для старонкі ўсёй.
Ажыўляючай крыніцай Быў бы наяву,
Чыстай, шклістаю вадзіцай Змыў бы сонтраву.
На засушлівыя кветкі Клаўся бы расой
I каціўся б праз палеткі Светлай паласой.
Каб я птушкай быў крылатай,
Пець і лётаць мог,
ЯНКА КУПАЛА
187
Быў бы птушкай незаклятай, Па pace не сох.
Груганом бы я не крумкаў,
He наводзіў слёз,
А на крыллях нашу думку Да Бога б панёс.
Крыўдуведзьму нашых межаў, Беднату і цьму, —
Усё б папраўдзе, як належа, Вылічыў яму...
1911
ПЕСНЯ МАЯ
Песня мая не ўзышла сярод кветак, Кветак цвітучага вечна паўдня...
Поўначы сумнай забыты палетак Даў ёй жыццё пасярод палыння.
Пушча і ночка яе гадавалі, Няньчылі казкамі долі нямой;
Дождж і расіца вясною купалі, Снежныя буры тулілі зімой.
Песня мая не ўспінае атласаў, Выдумкай хітрай у свет не ляціць, — Знацца ёй досць з беларускаю красай — Лесам шумеці, касою званіць.
3 думкамі ходзіць забранага краю, Служыць і верыць у лепшы усход...
Бо, калі гасне паходня старая, — Новую заўтра распаліць народ.
Песні маёй не патрэбны святліцы У княжацкіх хорамах слухаць музык, Коціццаўецца свабоднай крыніцай К сонцу і зорам, прастор дзе вялік.
Ёй не патрэбна ўсясільных прынука, Службы лакейскай не знае яна:
Воля жывая ёй вечна зарукай, Волі нязмернай — служба адна.
Песня мая не шукае прывету, Ласкі ў скурганеным сэрцы чыім, — Вецер свабодны з далёкага свету Стрэне, праводзіць адпевам сваім.
3 небам і ніваю ў дружбу заходзе, Слухае бору адвечнай жальбы, Водклікі лове ў бурлівым разводдзі, У зорках шукае жыцця варажбы.
Песня мая не зачэпе сягоння Думкай сваёю ўсіх хат і сяліб,
188
ЯНКА КУПАЛА
Зваленых хат і людзей у прыгоне, Ўсходным зярном неабсеяных скіб...
Час, як крыніца, ідзе, не марудзе... Кіне стары дзень жыццём кіраваць, Новы дзень прыйдзе, і новыя людзі Будуць пачатую думку снаваць.
Песня мая не шукае чырвонцаў — Будучнасць гэткіх не знойдзе ў ёй плям, — Жыць толькі хоча ў радзімай старонцы, Пеці па сэрцу ўсім добрым людзям.
Пеці, і з часам, у добрую пору, Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь неаб’ятну, як мора, Ўбачыць у ясным, як сонца, святле.
1911
МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ
Вольны вецер напеў вольных песень табе, Бор зялёны узняў дружным гоманам.
Сонца полымем вызвала к слаўнай сяўбе, Зоры веру ўлілі сілам зломаным.
I ў час буры, нягод і вялікіх надзей Зацвіла, расцвіла даўгажданая,
I крыніцай жывой над айчызнай сваей Паплыла, пацякла неспыняная.
Паплыла, пацякла з светлай казкай жыцця Полем, лесам, гарой і далінаю...
3 свойскіх кветакпралесак — карона твая, Ўся сама — ясната лебядзіная.
Зіхаціш і гуслярскаю песняй звініш, Узнімаеш мінуўшчыну даўную;
Час сягонняшні ўперад ісці не пыніш I глядзіш смела ў будучнасць тайную.
Смела ў сонцы ідзеш, як жывы агняцвет, Сееш ласкава сны залацістыя;
He пужае сумежны дакучны сусед, He пужае пуціна цярністая.
Ад мяжы да мяжы, ад капца да капца Абнаўлення павевы расходзяцца,
Абнімае душу без граніц, без канца Мацірадасць, што лепшы дзень родзіцца.
Ўжо не так тапары у зялёным бары Хвойкі валяць зімой маразянаю,
Ўжо не так касары ад зары да зары Летам звоняць касой адкляпанаю.
ЯНКА КУПАЛА
189
Значан гарт у руках, чутна песня без слёз, Грудзі славы надзеяй калышуцца,
У кнігі новы закон ёмка пёрамі з кос Наўсяды людзьмі новымі пішацца.
Расцвітай жа, ўзнімай на арліных крылах Душы, сэрцы і думы заспаныя,
Вызывай, выклікай на вялікі прасцяг Сілу, ведзьмайпятлёй не чапаную.
Высылай, рассылай на край свет пасланцоў Як з гнязда сакалінага сокалаў,
Хай лятуць, далятуць да байцоўудальцоў, Хай грымяць весткай добраю ўвокала.
Годзе ў полі, ў лясах ты, старонка, і так Сіратой начавала забытаю,
Годзе выпіў крыві з сэрца крыўды чарвяк, Косці вецер тачыў непакрытыя.
Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!..
19111912
3 КУТКА ЖАДАННЯЎ
3 цэлым народам гутарку весці, Сэрца мільёнаў падслухаць біцця — Гэткай шукаю цэлы век чэсці, Гэта адно мне падпорай жыцця.
Песню стварыці ясну, як неба,
У кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём — Гэтакіх толькі скарбаў мне трэба, Гэткім я толькі жыву пачуццём.
Што не загубяць крыўды жывую Душу народа, што ўстане са сну, — Гэткай надзеяй толькі жыву я, Гэткую толькі чакаю вясну.
К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця, К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям — Гэткай шукаю сцежкі на свеце, Гэткаму богу і душу аддам.
За лепшу долю роднага краю, За сваіх браццяў ў святой барацьбе — Гэтакай толькі смерці жадаю, Памяткі гэткай чакаю сабе.
1912
190
ЯНКА КУПАЛА
ВЫЙДЗІ...
Ўстань ты, старонка, родная маці! Годзе зімовага рабскага сну, Годзе табе ўжо слёзна ўздыхаці, — Выйдзі на поле, на сенажаці, Выйдзі спаткаці вясну!
Скінь лахманы, што доўгія векі Ты валачыла з кастры, з палыну; Выйдзі зпад дзікай зімняй апекі, Што над табою строіла здзекі, —
Выйдзі спаткаці вясну!
Вырылі сцюжы віхрамі, снегам Яму глыбоку табе не адну;
Снежныя насыпы мела начлегам...
Глянь, снягі таюць, рэчкі йдуць бегам...
Выйдзі спаткаці вяснуі
3 поўначы сівер кідаў табою, Як абадрапу з лістоў галіну;
3 захаду зверы йшлі чарадою
Рваць твае грудзі... Выйшла жывою, — Выйдзі ж спаткаці вясну!
Дзетак тваіх скрозь крыўдай сляпілі', Мучылі, гналі без часу ў труну, Казак вучылі, што ты ў магіле, Толькі ж бліск сонца здраду асіліў...
Выйдзі спаткаці вясну!
Ясна, святочна ў красы ўбярыся, Птушкай свабоднай сягні ў вышыну, 3 сонцам злучыся, зорамі йскрыся, Песняй распейся, славай акрыйся, Выйдзі спаткаці вясну!
Сплецену з церняў маеш карону, Хорам твой — неба і нівы краса, Царства ў чатыры дрэмле староны, Слугі — мазольных рук міліёны...
Выйдзі... Чакае вясна!..
1912
ПРАРОК
Сярод маны, сярод насмешкаў, Знак нейкі тулячы к грудзям, Ішоў прарок пясчанай сцежк