• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ы ніхто не бачыў і не піў з яе, бо каб хтонебудзь піў, то хоць адзін чалавек жыў бы і жыў на свеце больш, як усе людзі жывуць, а так няма: усе як ёсць ранапозна ўміралі, уміраюць і ўміраць будуць. Такая ўжо воля боская.
    Д а н і л к а. Але ўсётакі жывая вада ёсць, як сабе, мамка, хочаш! Бо і напіто ж бы ўсе так аб ёй гаварылі? Як я вырасту такі вялікі і дужы, як наш Сымонка, тады пайду з сваёй скрыпачкай шукаць гэнае крыніцы, а як знайду — сам нап’юся і вас усіх пачастую, і будзем мы жыць і жыць, аж пакуль не памром!
    М а р ы л я. Ну і дагаварыўся!
    Паўза.
    202
    ЯНКА КУПАЛА
    Д а н і л к а. Растлумачце мне, мамка, нашто людзі хаты будуюць, а пасля іх самі ж раскідаюць?
    М а р ы л я. Будавацьто самі будуюць, а раскідаюць не людзі, а іхняя нядоля горкая раскідае.
    Д а н і л к а. Цікавасць, што гэта такая за паня — горкая нядоля? Для яе мушу пашукаць такое вады, ад каторае яна, як вып'е, дык адразу памрэ. Але, па праўдзе кажучы, калі так нядоля раскідае тое, што людзі будуюць, дык нашто ж зусім будаваць? Гэта ж, даліпантачкі, мне шмат лепей і выгадней вось цяперака на гэтым ламацці без сцен і страхі, як было ў хаце! Калі сядзеў я ў хаце і майстраваў сваю скрыпачку, то мне здавалася, што я сяджу ў нейкай клетцы, адкуль і вырвацца трудна будзе ў свет. А тут — аніводнае загарадкі! Ляці сабе, куды хочаш, як птушка, і ўсё такое. А гэтая вялікая страха, злепленая з неба, куды прыгажэйшая, як была наша саламяная.
    Паўза.
    Ну, вось адна дошчачка як бы і гатова, цяпер будзем рабіць другую. Што ж гэта я хацеў яшчэ папытацца? Aral Успомніў! Скажыце, мамка, ці далёка гэта канец свету? Кажуць, міль сто пэўна будзе ад нас, калі не болей?
    М а р ы л я. Канец свету там, дзе канец шчасцю людскому.
    Д а н і л к а. Ээ! Мамка, так гаворыш, што і сам пісар не разбярэ.
    З’ява II
    Тыя ж і С ы м о н.
    М а р ы л я (да Сымона, глуха). Ужо ты вярнуўся? Пахавалі? Можа, на могі...
    С ы м о н (садзячыся, панура). А як жа!.. ГІахавалі, толькі не на могілках... не пазволіліі За магілкавым плотам пахавалі. Тут, паміж жывымі, не было яму месца — не стала яму прыстанішча і паміж нябожчыкамі. Самагуб!.. А спытайцеся, хто яго давёў да гэтага самагубства?!
    М а р ы л я. Нічога, дзеткі, не парадзіш. Грэшнай смерцю памёр — мусіць пакутаваць.
    С ы м о н. Пакутаваць! пакутаваць! Гэта вечная пакута толькі чалавека на звера перарабляе, дзічэць прыходзіцца, як цемняку якому. Што яна, гэта пакута, са мной зрабіла? Я сам сябе не пазнаю. Калі кідаў сягоння на бацькаў труп зямлю, то мне здавалася, што гэтым жвірам чырвоным засыпаю самога сябе, сваё шчасце, свае леты маладыя; засыпаю Бога, людзей, цэлы свет; здавалася, усё чыста хаваю на векі вечныя ў сцюдзёнай магіле.
    М а р ы л я. Нічога, сынку! гэта пяройдзе, гэта толькі жаль вялікі праз цябе гаворыць. Ведай, што яшчэ не ўсё і не ўсіх ты пахаваў: засталіся ў цябе я, браткі і сястрычкі твае — імі і з імі ты мусіш жыць і павінен жыць. Цяжанька цяпер табе, — ды і каму з нас сягоння тут лёганька, — але што чыніць? Памучышся які месяцдругі, прыдаўлены сваім сіроцтвам і адзіноцтвам, месяцдругі будзеш снаваць, як тапельнік між жывымі, не знаходзячы сабе прыстанішча, а там, за які гадок, як зацвітуць на вясну першыя кветкі над бацькавай вечнай пасцеляй, — зацвітуць краскі і ў цябе на душы і на сэрцы, светлыя краскі ціхага спакою і журбы святой. Будзеш далей жыць і шукаць шчасця на свеце.
    С ы м о н. Кветкі! шчасце! Паганыя ногі патопчуць кветкі на бацькавай магіле, як і яго самога ў зямлю затапталі; а шчасце, — каб як глыбока захаваў у сабе, — то табе яго збэсцяць, без ніякае літасці збэсцяцьі Нячыстымі рукамі будуць капацца ў душы, пакуль не вырвуць з яе гэтага шчасця і не кінуць яго пад ногі і не раздушаць.
    Паўза.
    М а р ы л я. Усё ж такі, як бы там сабе ні было, а нам трэба думаць, як далей жыць. Паняволі мусім сабе даваць якую раду. Гэтага, сынок, мала, што ты загадаў перацягнуць сюды ламаццё з поля. Грызці яго не будзем.
    С ы м о н. Што ж, мамка, ізноў ты да таго мяркуеш, каб ішоў туды да іх ласкі прасіць?
    М а р ы л я. А хоць бы і так, то што ж там вельмі такое?
    С ы м о н. Я ўжо мамцы ад першага дня казаў і цяпер тое кажу: не пайду туды і вы
    ЯНКА КУПАЛА
    203
    ўсе не пойдзеце. Лднаго кроку ў той бок не дам і адгэтуль не саступлю. Магіла тат за стала веквечнай перагародкай паміж імі і намі, і не зніштожыць яе сіле чалавечай! Гора таму, хто першы пераступіць гэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім і пойдзе з імі! Нядоўгая будзе хадня побач з імі. Бо яны, калі сэрца не вырвуць і душы не збэсцяць зусім, то хоць вочы аслепяць і пусцяць блуднымі сцежкамі на вечнае бадзянне, на вечны здзек і паніжэнне. А свае на такога будуць тыкаць пальцамі і шаптаць асцярожна: «Адступнік, душапрадавец! Бацькаву магілу перажаргаў, каб у іх зладзейскія рукі лізаць!»
    М а р ы л я. Але ты без іх не абыдзешся. Ранапозна мусім ісці к ім... па работу, па хлеб...
    С ы м о н. Дык што ж, калі я з мусу і пайду, як слуга іх, як нявольнік, але не па сваёй добрай волі — як іх падлыжнік і завушнік? Праца мая, нявольніка, дол толькі ім глыбейшы выкапае, а хлеб, спечаны нявольніка рукамі, ядам абернецца ў зубах іх. Але цяпер... цяпер ніяк к ім не пайду, хіба вяроўкамі пацягнуць, калі ёсць на свеце такія вяроўкі моцпыя. Там, „ад бацькавай магілай, зарок сабе даў жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага нашага разграбленага гнязда, дзе татавы ногі расу сцюдзёную тапталі, а вочы яго шукалі на небе зоркі свайго шчасця. I не сыду, і не ўступлю, хай б’юць, рэжуць, катуюць!..
    Д а н і л к а. Э! часам і без вяроўкі ў пятлю лезуць, як ліха прыпрэ.
    М а р ы л я. Супакойся, Сымонка! Пакіньма цяпер аб гэтым гаварыць. Можа, есці хочаш? Ёсць трохі печанай бульбы. (Дастае кійком з папялішча бульбу.)
    С ы м о н (ядучы). З’ем, чаму не з’ем? Ад самага рання нічога ў губе не меў. А работы шмат было: сам мусіў яму выкапаць — ніхто не хацеў памагчы, бо, кажуць, для вісельніка страшна дол капаць. Ну, няхай ім будзе страшна. Але я ведаю — не страх тут быў прычынай, а тое, што мы не маем чым заплаціць і чым пачаставаць, не маем за што даць ім гарэлкі, накарміць салам... He хацелі, і не трэба! Без іх сядзем за жалобным сталом. Хахаха! Няма чаго сказаць — багаты стол: бульба і вада, вада і бульба!.. Памінкі па родным бацьку, па гаспадару з гаспадароў! Памінкі на раскіданай хаце, на здратаваных пасевах па сумленным жыхару, па шчырым сяўцу! Што ж, да касьбы і жніва трэба ладзіцца, да вялікае касьбы і жніва. (Кідае бульбу са злосцю.) Яда ў горла не лезе — колам становіцца.
    Д а н і л к a. А ты вазьмі ды вадой прагані, або дай я табе ў плечы пастукаю. Мне як засядзе кусок у горле, дык мамка як стукне, — глядзіш, кусочак і паляцеў куды трэба.
    М а р ы л я (да Сымона). Дзе Зося? Чаму яна з табой разам не прыйшла?
    С ы м о н. Дзе Зося? дзе Зося? У яе пытайся, а не ў мяне, куды яна прападае. Пайшла з магілак раней за мяне, дык павінна была і раней прыйсці.
    М а р ы л я. Каб хаця не заблудзіла дзе? Чаму ты адну яе пусціў? Далёка тут да няшчасця.
    С ы м о н. Да няшчасця мо і недалёка: заблудзіць — не заблудзіць, калі сама гэтага не зажадае. Але яна ўжо запраўды блудзіць ад першага дня бацькавай смерці. Мамка хвора і даверчыва, дык не бачыш нічога і не чуеш, а я ўсё бачу і чую. Паляцела перш ад мяне з магілак, каб у двор заляцецца — на панічовы гібкі стан падзівіцца і, як сучка, каля ног яго паласіцца.
    М а р ы л я. Скуль ты гэта ўзяў, каб Зося... Зоська... мая дачушка?
    С ы м о н. Так, так, Зоська, твая дачушка, а мая сястрычка родная, у двор да паніча бегае, уся аколіца аб гэтым як у бубен б’е. Я ўсё не верыў, пакуль сам не пераканаўся: заўчора ўсю ноч там прападала. Я відзеў, але маўчаў, бо яшчэ тата быў не пахаваны, не хацеў пры нябожчыку аб гэтым новым нашым няшчасці казаць і калатню падымаць.
    Марыля (жаласліва). Зоська... мая Зосечка... Вушам яе верыцца. Прыпамінаю: у той дзень, як выкідалі, яна прыбегла і казала, што там, ля рэчкі... Ці ж быць можа?.. Зоська... Зоська...
    С ы м о н. Хэхэхэ! Крамная скура, размасленыя вочы, ліслівае слінявае зюзюканне, бяссорамныя ў кутку пацалункі — вось вам і палонка, у каторую простая дзяўчына валіцца, зрэнкі заплюшчыўшы. Без вялікіх коштаў і торгу мае сабе бясчэльны самалюбнік удаволь свежага і здаровага тавару ў нашай цёмнай прастоце. А плаціць за гэты тавар разбітым шчасцем, апаганенай славай і паскуднымі хваробамі... Зоська... Зоська... Ці ж яна ў іх першая або апошняя?..
    Д а н і л к а. Ты, мусіць, яшчэ не адпусціўся на іх за тое, што яны адбілі ў цябе тваю Кастусю Дударышку, якую, пасля таго як бусел прынёс ёй малое, дык і яны прагналі, і ты прагнаў.
    204
    ЯНКА КУПАЛА
    З’ява III
    Тыя ж і 3 о с ь к а.
    Зоськабосая, але старанна прычасаўшыся і адзеўшыся. Увайшоўшы, нейкі час стаіць у няпэўнасці, трымаючы штось пад хвартухом. Гаворыць не то баязліва, пе то вінавата; часам слёзы дрыжаць у яе голасс.
    С ы м о н. Прыйшлатакі нанач! Што ж гэта табе зрабілася?
    3 о с ь к а. Чаму ты так гаворыш, братка? Ці ж я калінебудзь начавала дзе іначай, апрача свае хаткі, або цяпер не начую кожную ноч на гэтым ламацці?
    С ы м о н. А заўчора дзе ўсю ноч прападала? Думаеш, не ведаюі
    3 о с ь к а. Нічога ты, браток, не ведаеш, ох, як нічога! Мне так сумна і страшна зрабілася, што тата ляжаў тут непадалёк непахаваны і такі жудасны з гэтай вяроўкай на шыі, што я не выцерпела і, як учадзеўшы, у поле пабегла. I нідзе не начавала, нідзе, усю ночку па полі блудзіла. Нічога благога не рабіла, каб я так шчасцейка свайго не аглядала!
    М а р ы л я. He кляніся, дачушка! Нашто?.. He трэба!
    С ы м о н. А чаму сягоння ў пару не прыйшла з магілак? Чаму?
    3 о с ь к а. Сягоння?.. з магілак?.. Так сабе!.. Зайшлася на мінутку да цёткі, што служыць з дзядзькам у дварэ. Такая нейкая нуда ў дарозе агарнула, што не магла стрымацца і зайшлася... Ды вось нам яна — цётка — пазычыла трохі сала і хлеба. Кажа: «У вас сягоння памінкі па тату, дык хоць павячэрайце на здаровейка». (Дастае прынесенае і аддае матцы.) У цёткі пазычыла... He хацелася мне спачатку браць, але пасля так шкода вас усіх тут зрабілася, што ўзяла і пазычыла...
    С ы м о н. Ведаю, у якой цёткі была ты з пазыкай, ведаю! Але чым ты аддаваць будзеш гэта пазычанае? Трэба ж — яшчэ выдумала цётку нейкую? Сказала б ужо проста, што была ў дзядзькі, у маладзенькага ды прыгожанькага, папраўдзе ласага да ўся