• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ай сваёй гордасцю топчаш тое, што сею я сваім сэрцам дзявоцкім? Хто ведае?
    С ы м о н (панура). Бацькаўская магіла і крыж гэты ведаеі
    3 о с ь к а. Непераменны ты, братка! Спапяліць гэта гордасць табе душу і сэрца, у попел аберне. А злосць людская апаганіць тваю добрую славу, і нічога ты не дакажаш сваім праціўленнем цэламу свету! He сягоння, то заўтра пойдзеш па таей сцежцыдарожцы, па якой усе людзі ідуць. Уломяць цябе, апусцішся і загінеш.
    С ы м о н. Але сам я самахоць не загіну, мяне сіла большая загубіць, а ты па сваёй ахвоце сама сябе аддаеш на гэту загубу, на глум вечны!
    3 о с ь к а (адыходзячы ад Сымона, убок). Божа! Як жа мне цяжанька тут жыць! (Садзіцца і ўе вянок.)
    Паўза.
    Д а н і л к а. Крыж рабіць робіш, а на чым яго павязеш?
    С ы м о н. He бядуй па гэтым! He пайду каня вымаліваць ні да суседзяў ні там, да іх! На сваіх плячах павязу яшчэ датрываюць, хопіць сілы. Як сам на сабе завалаку — болей радасці спраўлю таму, хто будзе спаць пад гэтым крыжам, а сам буду ведаць тое, іпто нікому не кланяўся, перад нікім не жабраваў.
    Д а н і л к a. А каму ж гэта мамка торбы шые?
    С ы м о н. Шые, бо не мае, чаго рабіць. Але як пашые, то я што да адной папалю!
    М а р ы л я, Пакуль ты, дзеткі, прыбярэшся паліць, то яны самі спарахнеюць на мне, на гэтых малых, а мо і яшчэ на кім. Вось адна торбачка і гатова! (Падымае на руках, разглядае.) Здаецца, добра будзе — не мала і не вяліка, толькі яшчэ вяровачкі прывязаць. (Шукае і прывязвае.)
    С ы м о н. Эх, кіньце, мамка, дзяцініцца! Душу ў мяне хочаце вырваць без пары — больш нічога! не дасцё спакойна нават крыж гэты кончыць.
    М а р ы л я. Што, дзеткі! Я ж нічога! А што запас бяды не чыніць, то ты сам добра гэта ведаеш і разумееш.
    С ы м о н (да Данілкі). Паглядзі, Данілка, якога крука крыж збіць, бо ўжо ўсё гатова — абгладзіў.
    Д а н і л к а (шукае з сякерай, находзіць круку бервяне і выдзірае). Вось зараз табе гэты кручок выдзеру: тата за яго — як віў путы — пяньку чапляў. (Падае крук Сымону, той абчэсвае і збівае крыж.)
    3 о с ь к а. Калі ж ты панясеш яго, Сымонка?
    С ы м о н. Калі? Сягоння! А нашто табе ведаць?
    3 о с ь к а. Так сабе, пытаюся. Але ж гэта ўжо вечар на дварэ: поначы несці будзе нягодна?
    С ы м о н. Няпраўда! Поначы лепей з крыжам ісці. Ніхто цябе не чэпіць і не зняважыць. Уночы, апоўначы панясу, але не ўдзень, бо ўдзень яшчэ і крыж мне выдзеруць, як выдзерлі з сэрца і душы ўсё добрае і светлае. Уночы пайду з крыжам на магілкі, як відма якое з таго свету, каб аж нябожчыкам жудка было! Адзін тата мяне мой пазнае і радасна вындзе ка мне на спатканне, — падзякуе за крыж і бласлаўленне сваё дасць мне на далей
    ЯНКА КУПАЛА
    211
    шую вытрываласць, на далейшую барацьбу з нядоляй. Бо ён, тата наш, інакшы, як усе нябожчыкі: ён не лёг з імі ў адным месцы, а зусім асобна захаваўся ў сырой мацізямельцы. I крыжык яму панясу я ўночы, а не ўдзень, як гэта ўсім носяць і стаўляюць.
    М а р ы л я. Я з табою пайду, сынок! Яшчэ ж ні разу я, грэшная, не змагла сцягацца на яго магілку.
    С ы м о н. Добра, мамка, панясем з табой! А ты, Зоська і Данілка, астаніцёся пільнаваць малых і хаты.
    Д а н і л к а. Каб ты мяне і гвалтам гнаў, то я не пайду ўночы ды яшчэ з крыжам. Каб яшчэ ваўкі дзе з’елі або нябожчыкі напужалі.
    3 о с ь к а (падыходзячы да Сьшона). А ты пазволь мне, братка, ісці туды разам з вамі! Як ты і мамка пойдзеце, мне будзе страшна адной тут сядзець. Мне здаецца, што нейкае няшчасце мяне тут спаткае, як без вас астануся.
    С ы м о н. He адна будзеш! Малыя, Данілка разам будуць.
    3 о с ь к а. Яны спаць лягуць, а я, як цень, буду снаваць тут сама адна. Баюся я гэтага папялішча раскапанага. Мне тут зданні ўсялякія здаюцца. Вазьмі мяне, братка, з сабою! (Да Марылі.) Мамачка, вазьміце мяне — я несці памагу крыж вам!
    С ы м о н. Перастань лезці ў вочы! He твая работа крыжы насіць або за імі хадзіць.
    Чуваць здалёк дажыпкавую пссіпо. Сымон падымас крыж і стойма дзержыць яго пры сабе. Усе нейкую мінуту слухаюць песню.
    3 о с ь к а. Ха! Дажынкавую песню пяюць!
    С ы м о н. Але! Дажынкі ў дварэ!
    М а р ы л я. Відаць, к сабе дамоў ідуць.
    С ы м о н. Але! Але час і нам ужо ісці!
    М а р ы л я (закручваючы хустку). Час, дзеткі!
    Сымон узвальвае па плячо крыж і выходзіць, за ім Марыля; Зоська памыкасцца таксама ісці, алс варочаецца і канчае плясці вянок.
    З’ява IV
    3 о с ь к а, Д а н і л к а, д з е ц і
    3 о с ь к а. Пайшлі! He ўзялі мяне з сабой. Нават слаўца добрага не сказалі. А так хацела з імі ісці, так хацела! Самі крыж паняслі.
    Д а н і л к а. Ээ! нацешышся яшчэ, Зоська, з крыжа! Пачакай трохі. Мне ўжо крыж пачынае балець,  мусіць, з працы каля гэтае скрыпкі — будзе і табе тое самае!
    3 о с ь к а. Маўчы ты ўжо лепей, Данілка, аб гэтым! Лепей скажы вось, калі ты, урэшце, скончыш гэту скрыпку сваю?
    Д а н і л к а. Тады, як ты зносіш вяночак, што цяпер пляцеш.
    3 о с ь к a. А скуль ты ведаеш, што я буду насіць?
    Д а н і л к а. Фі! Каб я ды не ведаў? Я нават ведаю, калі ты яго зносіш, а значыцца, тады і скрыпачка гэта мая будзе ўжо гатова.
    3 о с ь к а. Калі ж гэта, патвойму, будзе?
    Д а н і л к а. Тады, як ты сцежкі ў двор не ўбачыш!
    3 о с ь к а. Што ж гэта я, значыцца, аслепнуі
    Д а н і л к а. Можа, і аслепнеш. Але ты і ўжо не ўсё бачыш. Эх, Зоська! Шкода мне цябе. У мамкі і Сымонкі ласкі не маеш, а і там, дзе ты думаеш ласку знайсці, дабро цябе не чакае.
    3 о с ь к а. Чаму ты так гаворыш, Данілка?
    Д а н і л к а (не слухаючы). Няхай сабе кажуць, што я дурнаваты, што я такі, што я гэтакі, але я ўсё бачу і ўсё разумею. He хачу толькі наверх вылазіць з сваім розумам, бо з ім цяперашнім светам далёка не зойдзеш. Дурнаваты Данілка ці зусім дурны — малы клопат! А толькі што менш яго чапаюць і дрэнчаць, як якога разумнага, то гэта напэўна магу сказаць, бо не ведаюць, чым дасаліць яму, бо Данілка з усяго смяецца. А што ж вы, разумныя? Хоць бы ты, Сымон? Таўпехаецеся, як Марка па пекле ці як мухі ў смале, і больш нічога. Кожны вас шчыпе, кожны вас ашуквае, кожны вас, якто кажуць, б е і плакаць не дае. А каб вы былі дурныя, то хоць бы вас і дрэнчылі, але затое не так моцна, бо не так бы вас, дурных, баяліся, як баяцца цяпер вас, разумных.
    212
    ЯНКА КУПАЛА
    3 о с ь к а. Да чаго ты ўсё гэта чаўпеш?
    Д а н і л к a. А хоць бы да таго, што твон паніч, як адбудзецца з намі суд, едзе кудысь за мора жаніцца.
    3 о с ь к а (выпусціўшы вянок з рук). Як гэта?.. Што ты кажаш?.. Паніч будзе жаніцца!.. Як гэта жаніцца?..
    Д а н і л к а. Як будзе жаніцца?.. Іак, як і ўсе добрыя ці нядобрыя людзі жэняцца. Ужо ж не так, як...
    3 о с ь к а (перабіваючы). А што ж мне з таго? Няхай жэніцца! Вялікая мне бяда! Ці ж ён мой жаніх ці каханак?
    Д а н і л к а. Дзеля каго ж ты гэта ў вяночак убірацца сягоння манішся? Ну, але мне спаць хочацца! (Да дзяцей.) Пойдзем, малыя! Хто спіць, той не грашыць. Я сягоння абраў новае лежа для спання: на маё шчасце, забыліся будку сабачую раскідаць, дык на месца Лыскі нашага я з вамі, малыя, пасялюся. (Хоча выходзіць.)
    3 о с ь к а (змагаючыся з сабой). Данілка! Ці гэта праўда, што ты казаў? Ці гэта праўда?
    Д а н і л к а (сідвярнуўійыся). Вось, на табе груцьі з бобам! Дурны сказаў, а разумны і паверыў.
    3 о с ь к а. Дык гэта ты мне наманіў?
    Д а н і л к а. Ведама — наманіў! Ці ж я ўжо такі, без усіх клёпак у галаве, каб разумным праўду гаварыць? Спі, сястрыца, спакойна. (Выходзіць.)
    З’ява V
    3 о с ь к а адна.
    3 о с ь к а. Таак! Пэўна, што гэта няпраўда. Але што са мной робіцца? Аб чым гэта я думаю? Так ці сяк, сон мой залаты павінен развеяцца; чары туманныя скончацца, і я, такая, як цяпер, скончуся. Заместа мяне будзе другая нейкая мара цягнуць далей лямку свае новае долі. Гарыстым і пясчаным шляхам будзе яе цягнуць, як сібірнік тачку, пакуль аж сама сябе не дацяг^ jy®1, адкуль не варочаюцца... дзе тата... да магілак! Бр! Што я думаю? Як жа гэта ночка заўсёды нейкай чорнай і страшнай птушкай кладзецца на мае думкі! Звядуць гэтыя ночы, гэтыя чорныя птушкі няшчаснае жыццё маё ў цьму непраглядную! 3 сілы выбіваюся ў змаганні з гэтым безгранічным сумам, што вакруг мяне сцелецца і жудкімі вачамі глядзіць у мае маркотныя вочы. Ха! Уцяку ізноў адгэтуль і буду блукацца да самага белага дня там — дзе ён, дзе яго, свайго ненагляднага каралевіча, спаткаю. Буду далей сніць пры ім дзіўную повесць свае моладасці, чараўнічую казку свайго шчасця; песню буду пяяць набалелага сэрца і расплаканай душы! Пайду к яму ў вяночку гэтым. (Прыліярае.) Але! Як у кароне, з’яўлюся к яму і звешу галаву сваю гаротную на грудзі яго лебядзіныя. (Чуваць шорах.) Што гэта? Нехта ідзе! Данілка, гэта ты? Божа! Як страшна! Такі ж нехта прыбліжаецца! (Прытуляецца к дзераву.)
    З’ява VI
    3	о с ь к a, Н е з н а ё м ы.
    Ы е з н а ё м ы (з вехайу руках). He пужайся, сястра мая! Я свой чалавек, хоць і прыходжу не званы, не сланы.
    3 о с ь к а (перапужаная). Хто ты?.. Хто вы?..
    Н е з н а ё м ы. Хто я? А ўжо ж чалавек! А што болей трэба ведаць, калі толькі не гэта?
    3 о с ь к а. Я тут адна!.. нікога нямашака дома. Дык чаго ж вам трэба?.. Можа, начаваць? Але, як бачыце, у нас няма як...
    Н е з н а ё м ы. Мне нічога не трэба, сястра мая. Я не з тых, што толькі прыходзяць, каб што ўзяць, а з тых, што з сабою нешта добрае прыносяць.
    3 о с ь к а. Але калі я вас баюся, чалавеча! Вы нейкі такі дзіўны!
    Н е 3 н аё м ы' Не бойся’ сястра! Я ліст, адарваны з таго самага дзерава, што і вы, што і многія мільёны падобных. Вецер свабодны прынёс мяне сюды, на вашую руіну. Хацеў бы з табой і з братам тваім аб важных справах пагаманіць.
    Зоська. Яж вам казала, што нікога няма дома, а я сама нічога не ведаю.
    Н е з н а ё м ы. I нічога, сястра, ведаць не трэба, а што трэба  я скажу, а ты гэта браіу перадай... Слухай, сястра! Склікаецца сход вялікі, і ўсе браты і сёстры павінны на гэны сход з'явіцца.
    ЯНКА КУПАЛА
    213
    3 о с ь к а. Хто склікае?
    Н е з н а ё м ы. Сам па сабе склікаецца. Ніхто не ведае, ад каго наказ такі выйшаў, а ўсе, дзе толькі кліч дабег, уздымаюцца і ідуць, як мурашкі, ідуць!
    3 о с ь к a. А калі хто не пойдзе?
    Н е з н а ё м ы. Хто самахоць не пойдзе, над тым пракляцце завісне, бо на сходзе жыццё мільёнаў будзе важыцца, а ў такіх вялікіх справах і адзін чалавек можа саоо