Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
сюды ці туды перацягнуць.
3 о с ь к a. To і я мушу ісці на гэны сход?
Н е з н а ё м ы. Але, сястра. Толькі старцы і дзеці ад яго звольнены.
3 о с ь к a. А куды ісці?
Н е з н а ё м ы. Сумленне і жаданне сабе і другім шчасця дарогу табе пакажа. У гэтым вяночку ідзіі Толькі трэба ісці, не азірацца, бо хто азірнецца у слуп спячы заменіцца, якога і перуны пасля з месца не зрушаць.
3 о с ь к а. Таак! Я пайду, я мушу кудынебудзь ісці адгэтуль; тут так страшна, так страшна!
Н е з н а ё м ы. Ідзі, сястра! I брата за сабою вядзі, а я тым часам да іншых пайду кліч клікаць.
3 о с ь к а. Я скажу Сымону. Толькі, мусіць, суд наш пакуль не адбудзецца, ен не пойдзе на ніякі сход, пэўна што не пойдзе.
Н е з н а ё м ы. Але пасля суду хай прыходзіць. Дый яшчэ буду я ў вас.
З'ява VII
3 о с ь к а адна.
3 о с ь к а (садзіцца на зямлі). Які незвычайны чалавек! Казаў — яшчэ будзе ў нас. Але хаця б толькі не ўночы! A то так яго слухаць страшна, хоць заадно і хочацца слухаць. Штосьці нявысказанае цягне і к яму, і на гэны сход небывалы... Незвычайны чалавек! He знай, не ведай — сястрой мяне называўі Чаму ён мяне так называў? Ха! Трэба ўцякаць адгэтуль, a то яшчэ хто другі такі прыйдзе і жудасці ўсялякае з сабою нанясе. Пайду! Пай ду к яму, к свайму месяцу святлянаму, абаўюся каля яго, як хмель каля дубочкаД забудуся хоць на час на свае думкі трывожныя, на самую сябе беспрыпынную. Як ручэйку кужалю — распушчу касу сваю дзявоцкую па плячах сваіх белых... ён любіць мяне такую! (Распускае касу.) А цяпер палажу на галаву вяночак з васількоў, бо ён казаў, што мае вочы, як васількі, дык няхай жа васількі і на валасах маіх красуюцца! (Кладзе на галаву вянок.) Цяпер якраз буду русалка. Бо такі ж русалкай ён мяне сваёй заве, ды, пэўна, я калісь і буду ёю. Бо люблю гэта царства русалчына! Там яны сабе то, як рыбкі, у вадзіцы плюскаюцца, то ў лес выходзяць і на глінках калышуцца, як тыя кветкізваночкі ўлетку на сенажаці. Шчаслівыя яны, гэтыя русалачкі, шчасця нашага дзявочага наследнічкі. Шчаслівыя і спакойныя! А тут мучся, дзяўчына, не ведаючы, як і што з сабой чыніць! Але пара ісці ўжо! Ён, залаценькі, даўно, пэўна, чакае мяне. Так! Даўно месячык свае зоркі чакае, а яна ўсё толькі здалёк яму ўсміхаецца. (Устае і памалу, з распушчанымі валасамі, ідзе, пасля здзіўлена адступае назад.) Ён сам ідзе ка мне, ён сам! Ах, якое шчасце!
Уваходзіць Паніч; Зоська часіну любуецца ім, а пасля вісне ў яго на шыі.
Заслойа
АКТ ЧАЦВЁРТЫ
Час — пбзняя восень. 3 саду апала лісце. Сцюдзсна.
З’ява I
М а р ы л я, А л е н к а, Ю р к а.
М а р ы л я (уваходзіць з Аленкай і Юркам, сама нясе галлё, а Аленка з Юркам бульбу ў прыполіках). Ціха, дзеткі, ціха! Зараз абагрэемся і павячэраем. (Кідае галлё.) А бульбачку сюды сыпце!
214
ЯНКА КУПАЛА
Дзеці высыпаюць.
Кажаце халодна! Ну, дык зараз агоньчык вам распалю. (Распальвае.) Цяпер садзіцеся, дзеткі, і грэйцеся, а бульбінкі на агоньчык, на жарок кідайце, каб скарэй пякліся. He бойцеся, яшчэ не замерзнеце і з голаду не памрацё, пакуль я тут жыву! Але пакуль што не так вельмі холадна. Во як прыйдзе канец восені ды зіма з снегам загуляе, тады — рэч іншая! Ну і тады нічога, дзеткі, нічога! Мінае лета, міне восень, зіма, а там і вясна прыйдзе. Цёпленька будзе, сонейка будзе грэць, траўка зелянець, птушачкі пяяць, садочкі цвісці... А цяпер грэйцеся, дзеткі, грэйцеся! Каб толькі Сымонка наш скарэй з суду вярнуўся.
З’ява II
Тыя ж і Д а н і л к а.
Д а н і л к а (падыходзячы к агню). А! як добра, што мамка разлажылі агоньчык і бульбачку печыцё, бо мне, праўду кажучы, дрыжыкі па целе так і скачуць, не раўнуючы як смык па скрыпцы, а тут (паказвае на жывот) кішка з кішкой у такія між сабой кулачкі ідуць, што хоць ты ўрадніка кліч разбараняць іх! (Садзіцца і грэецца.) Атата! Як цёпленька! Страшэнна не люблю сцюжы! Так, здаецца, на гэты час закапаўся б дзе ў бярлог, як мядзведзь, і праспаў бы да самае вясны, бяда толькі, што на скуры мядзведжая шэрсць не вырасла!.. Мамка, чаму я не мядзведзь?
М а р ы л я. Бо ты дурненькая варона! Сам не ведаеш, што чаўпеш.
Д а н і л к а. Ээ! Каб я быў хоць варонай!.. Ужо б даўно са сваёй скрыпачкай паляцеў адгэтуль кудыколечы ў цяплейшую хату. Але што з пустога ў парожняе пераліваць! Мо я трохі і мядзведзь, і варона, але ўсё роўна толькі — Данілка: на льва ці на сакала трудна пры цяперашніх варунках выкіравацца. Скончу скрыпачку — ужо нямнога засталося каля яе работы — і пачну сабе іграць. Каму — вяселле, каму — хрэсьбіны, а каму... Бяда толькі, што няможна іграць на хаўтурах, a то такога «Лазара» завёў бы, што хоць упрысядкі ідзі!
М а р ы л я. Ну, і дагаварыўся! Ці ж пад «Лазара» ідуць упрысядкі?
Д а н і л к a. А чаму ж не пайсці? Я сам першы пусціўся б. Мне, калі музыка зайграе, дык і ўсярэдзіне ўсё іграе, а ногі так і чэшуцца да падскаквання.
М а р ы л я. У цябе ўсё нялюдскае. Толькі б і скакаў там, дзе іншыя плачуць.
Д а н і л к а. Э! Бо скакаць не ўмеюць, дык і плачуць; як мокрыя вароны, сноўдаюцца, або як блёкату аб’еўшыся... Ну, хоць бы так, як наша Зоська.
М а р ы л я. А што — Зоська? Дзе ты яе бачыў?
Д а н і л к а. Дзе бачыў? Я з двара ішоў, а яна ў той бок цягнулася, распусціўшы валасы, як русалка якая.
М а р ы л я. Няшчасная дзяўчына! Дарэшты губіць яна сама сябе гэтай гульнёй непатрэбнай. He кажы хаця аб гэтым Сымону.
Д а н і л к а. Камедыя — хто не ведае, а хто і ведае, дык усё роўна — камедыя. Чаго гэты Сымон хоча ад іх? Там зусім добрыя людзі жывуць. Вось, хоць бы я... Пайшоў сягоння да іх у пазыкі: прашу, каб далі жылаў ці кішак на струны і хваста на смык. Ну, яны мне так усё гэта і пазычылі, але толькі на струны дроту далі, бо кажуць, што ў іх кішкі і жылы ўсе выйшлі і няма ў запасе. He кажыце толькі, мамка, Сымону, што я ў гэтыя пазыкі хадзіў туды, a то яшчэ з хаты вон выганіць.
З’ява III
Тыя ж і С ы м о іі.
С ы м о н (уваходзіць і садзіцца. Панура). Ці няма чаго з’есці?
М а р ы л я. Зараз бульба спячэцца. Ну, што? Як?
С ы м о н. Усё прапала: мы прайгралі! He даказалі сведкі, свае людзі не даказалі нашае даўнасці на гэту зямлю. Усе сведкі праз некага былі падкуплены і споены. Дванаццаць чалавек прысягнула крыва, і суд не мог уважыць нашага прашэння: пацвярдзілі першы прыгавор і прысудзілі выносіцца адгэтуль. Аканчальную пастанову выдалі... далей няма куды падаваць.
М а р ы л я. Ну, і што ж мы цяпер будзем рабіць? Якую ты цяпер увосень раду знойдзеш? С ы м о н. Якую раду? Якую раду? Ужо ж, як і не раз гэта казаў: не злажу сваіх рук,
ЯНКА КУПАЛА 215
як да малітвы, і не пайду к ім прасіцца ў закутнікі! Будку якую да часу скідаю, і будзем сядзець тут да вясны, а да вясны шмат чаго можа псрамяніцца на свеце.
М а р ы л я. Проці закону хочаш ісці — большай бяды сабе наклікаць?
С ы м о н. He проці закону, а проці нашых згубіцеляў — крывапрысяжных сведак і проці тых, што гэтых сведак падкупілі іх жа крывавымі медзякамі. Вось такім проці хачу ісці!
Д а н і л к а. Іі! Адзін дурань грошы бярэ, а другі дурань дае — на тое гандаль.
С ы м о н. А ты — трэці дурань — ідзі гутарку вясці са сваёй скрыпачкай, а не тут!
Данілка адыходзіць у старану.
М а р ы л я. Што адзін зробіш проці ўсіх? He ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру. He такой дарогай ішоў ты і хочаш далей ісці, ох, не такой. 3 самага пачатку я прадчувала, што нічога з гэтага твайго ўпорства не выйдзе, і што ж, ці не мая праўда? А трэ было пакарыцца! Давалі хату, службу давалі, і добра можна было прыстроіцца, хоць бы гэтыя малыя мелі якітакі прыпынак — цёплы начлег і лыжку гарачае стравы. Ты гэтага не захацеў усё суду нейкага чакаў. Вось табе і суд!.. Хочаш будку нейкую паставіць?.. Ну паставіш, і што з таго? Таксама прындуць, раскідаюць і выведуць сцюжаю ў чыстае поле на пацеху ваўкам галодным.
С ы м о н. Хай раскідаюць, хай выводзяць! Ізноў вярнуся, ізноў тут сяду і буду вясны чакаць.
М а р ы л я. Пакуль так дачакаеш вясны, — мароз табе і нам усім зубы выесць, у ледзякі аберне.
С ы м о н. Дык і што ж там такое? Абернемся ў слупы замарожаныя, у камяні няскратныя абернемся, а сэрцы тады нашы з сэрцам зямлі зрастуцца, і ніхто не паважыцца крануць нас, бо той, хто кране, сам у крыгу лёду абернецца, і ніякае сонца не растопіць ужо гэтае крыгі!
М а р ы л я. Ты сягоння як не пры сваім розуме, Сымоне! Як у гарачцы брэдню нейкую страшную вядзеш. Паслухай лепей, дзеткі, мяне, я ж цябе гадавала, — пакарыся ты і’м, — яшчэ не позна!
С ы м о н. Хахаха! Пакарыся? А ці ведаеш, мамка, што гэта значыць ім пакарыцца? ці хоць дагадваешся? Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрапасціцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас гэта рабства ў спадчыну атрымаюць. Ці ведаеш, мамка, гэта?
М а р ы л я. Нічога я, дзеткі, не ведаю, але, як праз сон, дагадваюся, чаго ты хочаш. На сваю і нашу нядолечку такі ты ўдаўся. Нездарма з гэтага людзі старыя нічога добрага не варажылі ні табе, ні бацькам тваім, ох, нездарма!
Паўза.
Апомніся, сынок! Падумай, адпусціся, выкінь гордасць з сэрца і паслухай маткі! Ведай, што матка родная да здрады дзяцей сваіх не давядзе. He хочаш сам к ім ісці — я пайду, мне, старой, усё ўвойдзе. Яны не адмовяць нашай просьбе, ды на Зоську ласку маюць.
С ы м о н. О, каб іх зямля не насіла 3 гэткай іхняй ласкай!
Уваходзіць Незнаёмы з вехай.
З’ява IV
Тыя ж і Н е з н а ё м ы.
Д а н і л к а (утаропіўшыся, убок). А гэта хто яшчэ такі за прарок з вехай?
Н е з н а ё м ы (гаворыць, найболей зварочваючыся да Сымона). Тыдні тры таму назад я ў вас быў, добрыя людзі, толькі дома ўсіх не застаў — адна сястра была... Цяпер ізноў прыходжу з тым самым.
С ы м о н. А! гэта вы, мусіць, той самы, аб якім Зоська гаварыла? На нейкі сход людзей склікаеце?
Н е з н а ё м ы. Але, але! На вялікі сход! Пара ўжо і табе, браце мой, з свайго гнязда знімацца!
М а р ы л я. Наша гняздо раскідана.
216 ЯНКА КУПАЛА
Н е з н а ё м ы. Суд твой, мне казалі, сягоння кончыўся, цяпер ты вольны, як птушка, — нішто цябе не вяжа.
М а р ы л я. Якто — нішто не вяжа? А я — маці яго, а малыя гэтыя, якіх павінен памагчы мне гадаваць і ў людзі вывесці?..
Н е з н а ё м ы (не слухаюйы). Годзе, нацягаліся тва