Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
руіне, калі вам тут страшна? Чаго чакаеце?
Д а н і л к a. А ўсё ж чакаем, пакуль Сымон сход той знойдзе.
М а р ы л я. Падзецца няма дзе!
С т а р а ц. А дзе я падзяюся? Дзе пяты, дзесяты падзяецца такіх, як я, як многа іншых, падобных мне?
Д а н і л к а. Ну, месца гэтага то я яшчэ ўсётакі добра не ведаю!
С т а р а ц. Як пойдзеш, сынку мой, у свет, то даведаешся. Днём сонейка сцежку пакажа, а ночкай Шлях Млечны на небе. А ісці будзе лёганькалёганька, бо вецер будзе цябе падганяць. I так будзеш шукаць ды шукаць таго месца, аж пакуль не знойдзсш вечнага спачывання.
Д а н і л к a. А як хмарна будзе ды з дарогі саб’емся, — хто тады пакажа?
С т а р а ц. Добрыя людзі, мой сынку, добрыя людзі. А ісці вам трэба адгэтуль.
Д а н і л к а. Ды я ўжо мамцы казаў аб гэтым самым, але ўсё ўпіраецца яшчэ.
С т а р а ц. Нічога, пані гаспадыня, тут не выседзіш. Скінь пыху з сэрца ды йдзі адгэтуль. He спадзейся на помач сына ён ужо далёка ад цябе з сваімі думкамі і няскора к Ta66 з імі вернецца. Сцежкі вашы разышліся і сойдуцца толькі тады, як ён, пабываўшы на тым зборышчы, якога цяпер шукае, вернецца к табе славан акрыты. А цяпер не чакай на яго і думай сама аб сабе. Бачыш — якая гэта асенняя ночка страшная, а ты тут адна з сваімі малымі і гэтым няшчасным музыкам, што ігрой сваёй да слёз толькі даводзіць... Час, птушкамаці, знімацца з гэтага раскіданага гнязда, каб іншых сваіх дзетак убараніць ад благіх ястрабаў, ад якіх сілачкі ты не мела ўбараніць свайго Сымонкі і Зоські! Скінь пыху з сэрца, набярыся адвагі, забірай гэтых з сабой і ідзі, ідзі, куды ногі панясуць, куды вочы твае глядзець будуць!
М а р ы л я. Ды я ўжо з самае вясны торбачкі для ўсіх шыла і шмат, шмат іх пашыла! Але Сымон, Зоська!.. Як жа мне пайсці без іх?
С т а р а ц. He бойся, пані гаспадыня! Яны, калі не знойдуць таго, чаго шукаюць, каб у тваю хату шчасце прынясці, то вернуцца к табе тым самым шляхам, якім ты ад іх адыдзеш. Такі ўжо парадак на свеце паміж намі, людзьмі.
Д а н і л к а. Ну, і добры ж гэты парадак: прыкладам, я пайду шукаць грыбоў у лес, а вярнуся адтуль толькі з галінай асінавай.
С т а р а ц (цягнучы далей). Твой сын цяпер, можа, нават шукае таго, чаго і не згубіў, але мусіць шукаць і павінен. Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і ча
222______ЯНКА КУПАЛА____________________________
кае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату і папросіцца, каб прыняў яе з ласкі свае! Ганьба таму, хто, вочы на ўсё заплюшчыўшы, будзе ісці ўцёртай здавён сцежкай няпраўды і бяспраўя, думаючы, што іначай быць ніколі не можа і што не ў яго волі змяніць стары парадак бессумленнага жыцця! Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорпа, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага пачуццё яго чалавечае! Ганьба таму! Нам, стары.м, іншая рэч: мы не жывём, а толькі дажываем. Маладыя ж мусяць нечага шукаць, нечага дабівацца.
М а р ы л я. Дзедачка! Незразумелыя рэчы для майго жаноцкага розуму ты кажаш. Але ўсё ж такі, як бачу, нездарма я торбачкі шыла, ох, нездарма!
С т а р а ц. I сын твон калісь гэтага не разумеў, а можа, і цяпер не разумее. Але прыйшла пара, выбіла такая шчасная ці няшчасная гадзіна, і прабудзілася ў яго думка вялікая, важная, што так далей быць не можа, як ёсць, што яго штосьці пацягнула к нечаму няведамаму, але светламу і радаснаму, ну, і перавярнуўся ўвесь стары лад у яго беднай галаве. Твае песні і казкі, што пяяла і гаварыла яму калісь над калыскай, шмат у гэтым памаглі. Дык не пярэч жа і далей свайму сыну ісці той дарожкай, якую ён сабе абабраў і ідзе цяпер.
Д а н і л к а. Ды мамка яму нічога не пярэчыць, але ён сам сабе пярэчыць і нам не дае ніякага ходу, каб як з гэтае пусткі на свет божы выбрацца.
З’ява III
Тыя ж і 3 о с ь к а.
Зоська ўваходзіць, штось сумпае паняваіочы; у зрэбпай спадпіцы і кашулі — беа каптана, грудзі расхрыстаны, валасы распушчапы і спадаюць па плячах, на галаве з насохпіага лісця вяночак.
С т а р а ц (адступаючы ў старонку з мімавольнага перапугу). Хто гэта такі?
М а р ы л я. Ці ж не пазналі? — Зоська наша!
С т а р а ц. Божа! Божа! Што з яе асталося?
Д а н і л к а. Толькі цень ды вянок з лісця!
3 о с ь к а (разглядаючыся). Хто тут? Чаго вы назбіраліся? Разлучыць мяне хочаце з ім? Га? Хахаха! He на такую напалі. (Да Старца.) А ты, сівы, чаго сюды прыйшоў? Можа, весці добрыя прыносіш ад майго таты або ад майго міленькага? He бойся кажы! Я ўсё ведаю!.. Даўней нічога не ведала, а цяпер, ах, як ведаю!.. Тата мой у палацы засеў і пануе там: шмат слуг яму служыць і скарбаў усялякіх шмат мае. Пасаг мне вялікі дасць, ох, які вялікі! — сто, тысячу, мільён. А толькі нашто ты, татачка, майго міленькага выгнаў з палаца, што аж за морам апынуўся? Пакінуў мяне мой ненаглядны, праз благіх людзей адрокся свае русалачкі з васільковымі вачамі. Хахаха! Але я сама к яму пайду. Праз быстрыя рэчкі, праз шчырыя бары, праз сухія пяскі паплыву к яму, як месяц па небе плыве! (Садзіцца і капаецца ў вогнішчы.)
С т а р а ц. Страшныя рэчы творацца ў вас, пані гаспадыня!
М а р ы л я. Ад маладзіковае суботы ўжо яна такая! Трэці тыдзень праходзіць.
3 о с ь к а (устае і ходзіць па сцэне). А вы вон адгэтуль усе, вон! Аа! Ведаю! — На вяселле маё сабраліся! He хачу я вас, груганоў чорных, — у мяне іншыя госці будуць. (Да Старца.) Праўда, стары, — іншыя? Маўчыш! Ну, як сабе хочаш! А я скажу, хто ў мяне будзе: зоркі з неба залатыя збягуцца, месячык срэбны прыплыве, воблачкі светлыя сыдуцца, і будуць яны ўсе гуляць на маім вяселлі так весела, так скочна! А вецер іграць маё вяселле будзе, зычна іграць будзе, як ён у лесе часам умее, як ён у азяродах часам іграе! (Да Данілкі.) Пакажы мне зараз, маладзенькі музыка, як вецер іграе.
Дапілка іграе жаласліванудную мелодыю, Зоська круціцца па сцэпе і прьшявае.
Всцер іграе, зорачкі скачуць,
Месяц між імі лад водзс;
Радасна хмаркі белыя плачуць,
Мілы мой кажа ўсім — годзе!
Водбліск ад пажару асвечвае сцэну Зоська, паііяваючы ўсё, час пейкі круціцца на сцэне ў пажарным святле. Дапілка іграе.
У с е (апрача Зоські). Ах, пажар недзе!
ЯНКА КУПАЛА 223
М а р ы л я. Як бы з стараны двара агонь б’е!
С т а р а ц (хрысцячыся). Скаранне божае валіцца на гэтую зямлю няшчасную! Тут вар’ятка скача, а там з дымам штось ідзе.
Д з е ц і. Нам страшна, мамка!
Д а н і л к а. Уцякайма скарэй адгэтуль, a то яшчэ і наш дом загарыцца!
3 о с ь к а (перастаўшы круціцца). АІ Як відненька! А я думала, што ўжо ночка наступіла і мне трэба к майму саколіку збірацца. (Разглядаючы.) Чаго ж я, дурная, длякаюся? Гэта ж ён тут! Тут мой каралевіч ненаглядны! (Паказваючы на дзерава, на каторым абраз вісіць.) Во дзе ён! Во! Адзін, як сіротка, стаіць і чакае, пакуль я, яго зорка нябесная, к яму не падыду. Ужо іду, ужо іду, маё сонейка мілае! (Падыходзіць і абдымае дзерава, прытуляючы твар свойкяму.) Выбачай, саколік, што так позна прыйшла я к табе сягоння! Вялікую дарогу мусіла перабыць. Гадзіны на мяне сыкалі, ваўкі вылі, начніцы і совы пужалі, але прыцягнулася к табе. Ночка ўжо мінулася, і божы дзянёк, бачыш, кругом ззяе. Прытулі ж мяне к сабе, добры мой каралевічу! Сагрэй мае грудзі дзявочыя: яны вельмі азяблі — халодна ўжо, бачыш, становіцца на свеце! He гані мяне ад сябе, як той мяне адагнаў і сам за мора ўцёк. Ты інакшы! Ты хоць і той, але не той. У цябе, чую, сэрца б’ецца, а ў таго ў грудзях нейкі камень хрусцеў; у цябе вочкі, як зоркі, свецяцца, а ў таго, як галодныя вужакі, паглядалі; твае ручкі абымаюць, як матка дзіцянётка ў калысцы абымае, а той, як жалезнымі абцугамі, сціскаў мяне; той гаварыў, то як крумкач над непахаванымі касцямі крумкаў, а твой голас ліецца, як на жалейцы песня вясною... Прытулі ж мяне, саколе мой любы, і не выракайся болей каралеўны сваёй! (Апускаецца каля дзерава і, задумаўшыся, сядзіць пры ім.)
С т а р а ц. Пайду я ўжо ад вас, добрыя людзі. Вялікім горам і зніштажэннем кожны тут куток ваш напоўнен. Шчаслівейшую долечку пашлі вам, Божа! Бывайце здаровы! Слава Хрысту!
Д а н і л к а (усхапіўшыся). Дзедачка, забірайце і мяне з сабой! A то яшчэ раз як здарыцца гэткая ночка з пажарам, то я зусім памру ад страху.
С т а р а ц. Як хочаш, сынку мой. Месца хопіць нам. Можаш ісці.
М а р ы л я. He адыходзьце, дзедка! Надумалася і я ўжо: пойдзем усе з табой. Сілачкі мае не хапае далей тут гібець.
С т а р а ц. Добра, пані гаспадыняі Добра! I табе месца мала не будзе.
М а р ы л я (дадзяцей). Ну, дзеткі! Пара збірацца ў дарогу! Дзе толькі торбачкі? (Находзіць торбы і начэплівае іх дзецям, Данілку і сабе.)
Старац памагае.
Вось гэтыя меншанькія вам, малыя, а гэту, трохі большую, табе, Данілка.
Д а н і л к а (надзеўшы торбу). Вось як лоўка цяпер будзе! У руках скрыпачка, на плячах торбачкі — гуляй, душа, колькі ўлезеі
С т а р а ц. Што ж? Нездарма людзі пацераў і малітваў змалку яшчэ вучацца. Камунебудзь ды пад старасць прыгодзяцца. Аб торбах не павінны забывацца нават і тыя, што на пасадах сядзяць.
М а р ы л я (надзяваючы на сябе торбу). Ну, гэтыя самыя большыя на мяне якраз падыдуць! (Глянуўшы на Зоську.) Папрабую і на яе надзець, ану ж з намі пойдзе. (Падыходзіць да Зоські і хоча надзець торбу.) Зоська, пазволь, — надзену гэта на цябе, ды пойдзем разам!
3 о с ь к а (павёўшы мутнымі вачыма). Што? Куды?
М а р ы л я. Надзень, Зоська, гэтыя торбачкіі Надзень, дачушка мая. (Хоча сілай надзець.) Д а н і л к a. He спрачайся, Зоська, ды пойдзем! Я табе зайграю панічову музыку.
3 о с ь к а (усхапіўшыся з зямлі і баронячыся). Што, на мяне торбы хочаце надзяваць! Fa! А вы ведаеце, хто я такая? Ведаеце? Я каралеўна! Я — усеўладная пані гэтае зямлі ўсёй чыста! — гэтых загонаў, гэтых лугоў, гэтага лесу! Хахаха! А яны мяне ў торбы, як жабрачку, хочуць прыбраць! Я ў кароне, бачыце, хаджу. Сярпы мае сталёвыя дабро цэламу свету жнуць, а палотны мае шаўковыя цэлы свет адзяваюць, а яны ў торбы мяне хочуць прыбраць! Проч, бясстыднікі! (Зрывае торбы і кідае на вогнішча; сама апускаецца каля дзерава.)
М а р ы л я (адкінуўшы торбу ў старану з агню). He хочаш, і не трэба! He ў маёй ужо моцы з вамі вайну вясці. А торбачка гэта хай астанецца тут: можа, Сымону прыдасца.
С т а р а ц. Што ж, пані гаспадыня, — гатовы ўжо ўсе!
224
ЯНКА К