Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ўстань, народ! Прачніся, беларусе!
Зірні на Бацькаўшчыну, на сябе!
Зірні, як вораг хату і зямлю раструсіў, Як твой навала злыдняў скарб грабе!
Паўстань і глянь, як з'яюць скрозь вагнішчы, Як носяцца ўсясветных змен віхры, Як на старога быту папялішчы
Цвет зацвітае новае зары!
Паўстань, народ! Для будучыны шчасце
Ты строіі, каб пут не строіў больш сусед;
He дайся ў гэты грозны час прапасці, — Прапашчых не пацешыць шчасцем свет.
Сваю магутнасць пакажы ты свету, — Свой край, сябе ў пашане мець прымусь. Паўстань, народ!.. 3 крыві і слёз кліч гэты... Цябе чакае МаціБеларусь!
1918 г.
ПАЎСТАНЬ...
Паўстань з народу нашага, Прарок, Праяваў бураломных варажбіт, I мудрым словам скінь з народу ўрок, Якім быў век праз ворагаў спавіт!
Збяры ў адну ўсю Беларусь сям’ю.
Вазьмі з яе прысягу і зарок, Што не прадасць сябе, сваю зямлю... Зняць путы Бацькаўшчыне ўстань, Прарок!
*
Паўстань з народу нашага, Пясняр, Былых і будучых вякоў баян, I ў бурны кліч, як буры ўдар, 3 віхрамі загудзі пад звон кайдан!
Гудзі над Беларусяй з краю ў край,
У сэрцах спячых распалі пажар, Над курганамі перуном зайграй!
Збудзіць нябожчыкаў паўстань, ПяснярІ
*
Паўстань з народу нашага, Ваяк, 1 волатам на вогненным кані Народ аграблены — бы з торб жабрак За Бацькаўшчыну павядзі ў агні!
Да хвалы шлях айчыне пакажы,
Змяці з палёў яе чужых бадзяк, На стражы стань гранічнае мяжы... Свой край заваяваць паўстань, Ваяк!
ЯНКА КУПАЛА
239
*
Паўстань з народу нашага, Ўладар, Адбудаваць свой збураны пасад, Бо твой народ забыў, хто гаспадар I хто яго абдзёр з каронных шат.
На Ўладара жджэ Беларусь даўно.
I жджэ цябе ўладарства Божы дар, Вялікае, магутнае яно...
Пад беларускі сцяг прыйдзі, Уладар!
1919 г.
СВІТАЕ
Эй, годзе ўжо спаць! Уставайце! Гляньце — світаць пачало.
Скарэй жа, скарэй паспяшайце: Нясе сонца свет і цяпло.
Яно сэрца нам разагрэе, Адчыняцца вочы на свет, Яно сон наш хутка развее, Вясёлы шлючы нам прывет.
Ўжо годзе, ўсю ночку праспалі, Ўжо годзе, у цемры былі;
Глядзіце — ноч скрылась удалі, Свет сонца царыць на зямлі.
1919 г.
I ПРЫЙДЗЕ
I прыйдзе новых пакаленняў На наша месца грамада Судзіці суд, ці мы сумленна Жыццё прайшлі, ці чарада
Зняваг мінулых нас не з’ела, Пакінуўшы свой дым і чад, I мы падаўняму нясмела Жылі не ў лад і неўпапад?
Ці аб свой гонар дбайна дбалі, I дабравольна, без прынук, Самі сабой не гандлявалі, He неслі ў петлі дум і рук?
I ці пакінуці на памяць Мы песень гэтакіх змаглі, 3 якіх бы можна было ўцяміць, Што мы свабоднымі былі?..
240
ЯНКАКУПАЛА
А ўжо свой выдасць непадкупны Аб нас гісторыя прысуд, Калі аглядам гляне рупным I разбярэ, ў чым справа тут.
У сведкі запісы пакліча, Паданні клікне ў час такі
I ўсё паліча, пераліча...
А суд гісторыі цяжкі!..
I засумуецца патомак, Калі дазнаецца аб нас, Што нейкі з нас хоць быў не зломак, А плечы гнуў у крук не раз;
He йшоў з адкрытымі вачыма
У свет і сцежкі не прастаў, А ўсёй магчымасці магчымай Таптаў сляды, сябе таптаў.
1926 г.
УЛЕТКУ
Соладка ўлетку ў дзень ройны У зелені, ў кветках купацца, 3 ветрам гуляць неспакойным, 3 сонцам гуляць, цалавацца!
Слухаць лясное гамонкі, Зважных, няўцямлівых шумаў, Як гэта хвойкісасонкі
Гойдаюць ласкава думы.
Слухаць, як міла ля ўзмежку Гутарыць з коласам колас, Як льецца ў сэрца з усмешкай Нівы спагадлівы голас.
Музыка зычная ў свеце, — Моўкнуць нягоды напасці...
Хочацца думаць, як дзеці, Верыць, як дзеці, у шчасце.
1926 г.
3 НОВАЙ ДУМКАЙ
3 новай думкай, з новай песняй Выйдзеш ты на нівы,
Беларусе, напрадвесні, Браце мой цярплівы.
Засяваці будзеш зернем, Як бурштын, адборным,
ЯНКА КУПАЛА 241
I ніхто цябе не зверне Са шляхоў прасторных.
Думкі пабягуць іначай Цераз долы, горы, Ты сягоння тоё ўбачыш, Што не бачыў ўчора.
Будзе свет табе вясёлым Весялей з днём кожным, He пабачыш навакола Злыбяды астрожнай.
Будзеш важна паглядаці, Як у цябе дома
На куце сядзіць багацце, Нібы госць вядомы.
Пра дзень заўтрашні пакінеш Думаць думкі ў горы, Дабром поўны будуць скрыні, Жывёлай — аборы.
Біць не будзе пан вяльможны 3 твайго ж лесу палкай, Што ты быў неасцярожны, Зняць забыўся шапку.
Знаць не будзеш ты веквекам Нядолі абрыдлай,
Звацца будзеш чалавекам, А не панскім быдлам.
Ў добрай долі і прыгодзе, Радасны, шчаслівы, Жыць ты будзеш у свабодзе, Браце мой цярплівы.
1939 г.
ТУТЭЙШЫЯ
Трагічпасмяшлівыя сцэны ў 4хдзсях
A С О Б Ы
М і к і т a 3 п о с а к (Н і к і ц і й 3 н о с і л о в) калежскі рэгістратар, 2528 г., у псршых трох дзсях барада выгалсна, у 4й крыху барадаіы.
Га н у л я 3 н о in ч ы х a — яго маці, у вольны час робіць панчоху.
Я н к a 3 д о л ыі і к настаўнік, 2528 г.
Л я н о н Га р о ш к a паважапы селянін, заўссды з люлькай, агонь да яе крэсіць
А л е п к a яго дачка, 1719 г„ крыху жвавая і вясслая дзяўчына, адзясцца чысценька і скромна.
Наста Пабягупская дзяўчыпа няведамых заняткаў, 2325 г„ стараецца адзявацца з шыкам, алс без густу.
Гэ н р ы х М о т а в і ч С п і ч ы н і Мікітавы пастаўпік, сярэдняга веку, бараду і вусы голіць.
242 ЯНКА КУПАЛА
Ус х о д іі
3 а х о д н
і в у ч о н ы носіць велікарускую вопратку — «падзсўку», «касаваротку» і доўгія боты, барада калматая.
і в у ч о н ы носіць польскі строй кунтуш і «конфэдэратку», барада голсная, вусы завесістыя.
Д а м a
П о п
С п р а ў н і к
П а н
Н е м с
Н е м с ц
Ч ы р в о н a а р м е е ц Начальнік патруля
А б а р в а н с ц
у адпой асобе
Н. Д в у х патрульных, грамадзяпе.грамадзяпкі і інш.
Me дзеецца ў Меііску. 1я дзея адбываецца ў лютым 1918 г., 2я — у тежні 1918 г., 3~я — У ліпчі 1919 г., 4я — у чэрвепі 1920 г. 1я, 3я і 4я дзеі адбываюцца ў Мікітавай хаце. 2я дзея — на Катэдральным пляцы, называным мянчанамі ^Брахалка».
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
Час вячэрііі. Даволі абшырны пакой, беднаваты, падробнамяшчанску абстаўлепы. 3 правага боку — бліжзй да рампы — адны дзвсры, з левага — двое. Напроць два вакпы на вуліцу. Справа ў палежным месцы стол, у ініпых мясцох — пара малых столікаў, па адпым з іх грамафоп, крэслы вснскія і мяккія плюівавыя. У кутку злева вялікас лгостра (трумо). На сценах у рамах колькі тандэтных абразоў — партрэтаў высокапастаўлспых асоб, балалайка, пажарніцкая куртка і каска.
З’ява 1
Га н у л я — Я н к a
Га н у л я (сядзіць іробіць панчоху: чуваць стук у дзверы з левага боку, што далей ад рампы). Калі ласка! Заходзьце!
Я н к а (уваходзіць). Выбачайце, цётачка, што так часта назаляюся вам, але, бачыце, неяк моташна зрабілася аднаму сядзець, дык вось і прыйшоў да вас у госці.
Га н у л я. Ды што за цэрамоніі! Можаце гасціць у мяне хоць кожны дзень ад рання да вечара — мне самой весялей, бо хоць вы ў нас нядаўна закватаравалі, а ўжо лічу вас як сванго чалавека. Толькі не стукамце там папанску ў дзверы, а проста ўваходзьце, і ўсё тут.
Я н к а. Дзякую вам за шчырасць і ласку, хоць і сам не ведаю, чым я на ўсё гэта заслужыў. (Паўза.) Дзе ж гэта гаспадар ваш малады?
Га н у л я. Паляцеў у горад тагосяго купіць. Сягоння імяніны яго, дык мо той ці сёй здарыцца ў хату.
Я н к а. Шкада, што я раней аб гэтым не ведаў. To ж належала і аб падарунку якім падумаць.
Га н у л я. Э, мой сынок! He тыя цяпер часы на падарункі. Гэтая вайна ды бязладдзе, ці, як там кажуць, рэвалюцыя, пахавалі тыя хвіліны, калі людзі маглі думаць і аб падарунках.
Я н к a. А во, сын ваш не забыўся, аднак, аб імянінах?
Га н у л я. He забыўся, бо малады яшчэ і ў галаве пуста. Падумайце, скасавалі чыноўніцтва, застаўся без службы і хоць бы што, ні на грош таей сталасці. Адно маракуе ўсё аб тым, як гэта ізноў вернуцца нейкія там яго рангі і клясы і ўсялякае дабро само пасыпецца з неба.
Я н к a. А што ж ён, павашаму, павінен рабіць у гэтае чыноўніцкае безрабоцце?
1 а н у л я. Што? Хоць бы ўзяў, як іншыя, ды падвучыўся боты шыць або хоць латаць.
Ну латаў бы, і капейка жывая была б у хаце, а так... (Махнула рукамі.)
Я н к а. Ірудна такому далікатнаму панічу за гэтакую чорную работу ўзяцца.
Га н у л я. Які там ён далікатны! Я сама з ягоным бацькам — людзі вясковыя. Мой нябожчык гаспадар жыў пры бацькох на маленькім надзеле. Адзін яшчэ сяктак мясціўся ў сям’і, а як жаніўся, дык і не хапіла абаім месца. Тады мы ўзялі і пайшлі сюды ў Менск шукаць служ
ЯНКА КУПАЛА 243
бы. Спачатку было вельмі цяжка, а пасля нічога сабе. Я мыла людзям бялізну, а ён прыстроіўся ў акружным судзе: быў там пры вешалках і кур’ерам. А вядома, у судзе: народу ўсялякага прыходзіць шмат, ды пакуль там хто дойдзе да вышэйшага начальства, пачынаць мусіў спярша ад ніжэйшага. Гэткім ладам недастачы вялікай не цярпелі, ды нават хлопца свайго праз усялякія там навукі да чыноўніцтва давялі. Пасля мой памёр, вечны яму пакой, а я засталася адна са сваім Мікіткай. Так што, як бачыце, ніякай далікатнасці нямашака.
Я н к a. А я спачатку меркаваў іначай. Бо дзе ж там! Ён гэтак заўсёды хоча сябе паказаць, як бы сам губарнатар.
Га н у л я. Гэта, мабыць, ён наглядзеўся, бо служыў у губарнатарскай канцэлярыі з.а нейкага там рэгістратара.
Я н к а. Ах, вось яно што! Але гэта не бяда. Калі ён выйшаў родам з сялян, то ніякай працы не павінен чурацца, асабліва павінна яго пацягнуць туды, адкуль прыйшоў, — на вёску, дзе столькі поля някратанага ляжыць. I мне здаецца, што яго туды пацягне.
Г а н у л я. He цягне яго і туды, мой саколік, ой, не цягне! Стары згарусціў быў лішнюю сотню, маніўся кусочак зямлі з хатай купіць, але не ўспеў. А яму, свайму Мікітку, што я наталкавалася, каб з’ісціў бацькаву думку, — не паслухаў. Цяпер ні зямелькі з хатай, ні грошай... А мне ўжо старасць на носе. Як падумаю, што бяда зноў прыцісне, што зноў прыйдзецца людзям бялізну мыць, дык аж рукі вянуць ад нейкага жалю горкага.
Я н к а. Э, цётачка! He так ужо дрэнна, як вам здаецца. Устаткуецца ваш Мікітка з часам і пойдзе па розум да галавы. А цяпер ён жа яшчэ малады ў вас.
Га н у л я. Ды, разумеецца, малады,яшчэзусім малады! Янож і наракаць наягороднай Maui гэтак не выпадае, але падчас, як прыйдзе нешта нейкае, дык і гаворыш, і гаворыш; спачатку палягчэе на сэрцы, а пасля і шкадуеш. Ён жа маё родненькае дзіцё, ды адзін, як той васілёк у жыце.
Я н к а (набок). О, гэтакіх адных у нас многа, толькі ж яны не васількі, а праклятае зелле на нашай беднай зямлі! (Ходзіць па пакоі.)
З’ява II
Га н у л я — Я н к a —