Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ы, можа — коўдрамі... а я пабягу спаткаць. (Выбягае.)
Гануля завешвас вокны. Наста круціцца каля ліостра. Уваходзяць Го с ц і ў парваных верхніх вопратках, якія М і к і т а знімае і выпосіць у другі пакой. П <> п апускае падоткнутыя полы сутаны. Пасля прывітанпя госці рассаджваюцца і крытычным вокам аглядаюць кватэру.
З’ява IX
Мікіта — Наста — Гануля — Дама — Поп — Спраўнік — Пан
М і к і т а (як госці ўвайшлі і раздзеліся, надскакваючы). Міласці прашу! Прашу пакорна! Маю гонар пазнаёміць — меджду протчым, мая мамаша, а гэта — мамзэль Наста Пабягунская.
Д а м а (углядаючыся пільна цераз акуляры з ручкай на Мікіту). Што гэта ў вас, мусье, за такі орыгінальны ўбор? Напамінае сабой форму алякум пажарны.
М і к і т а (глянуўшы на сябе). Мадамсіньёра, вы згадалі. Гэта... Як яно... гэта... меджду протчым, прынёс мне мой прыдворны кравец для меркі, а я так захапіўся найяснейшымі гасцямі (госці ківаюць галовамі), што і забыўся зняць. Меджду протчым, я заказаў сабе гэты віцмундзір з пэўнай мэтай... Прыходзяць немцы, пачнуцца балі, рауты, маскарады, а ў мяне во і гатоў маскарадны касцюм. Але, выбачайце, найяснейшыя госці, — пайду ўжо скіну, меджду протчым. (Выходзіць і варочаецца ў чыноўніцкай форме з усімі адзнакамі.)
Д а м а (ізноў узіраючыся на Мікіту). Ах, мусье! але вы фарсуп: у вас мундзір са шліфаміі
М і к і т a. А гэта зроблена спэцыяльна для маіх, меджду протчым, найславутнейшых гасцен: хацеў прыняць іх, як і калісь прымаў розных дастойных асоб.
ЯНКА КУПАЛА
247
С п р а ў н і к. Тады дазвольце і я свой мундзір удастойню.
Дастае з кішэні пагоны і прывіпільвае. Дама памагае. Чуваць званок. Га п у л я выходзіць і прыводзіцьз сабой А л е н к у і Га р о ііі к у, які, уваходзячы ў хату, выбівае аб пазногаць попел з люлькі.
З’ява X
Тыяж — Аленка — Гарошка
А л е н к а (узіраючысяўпісульку). Цітутжыведзядзька...якяго?!дзядзькаМікітаЗносак?
М і к і т a. I не дзядзька, і не Мікіта , і не Зносак, а тут жыве, меджду протчым, колежскі рэгістратар Нікіцій Зносілов.
А л е н к а. Я... я не ведаю...
М і к і т a. А калі не ведаеце, то чаго ўлезлі ў чужую хату, меджду протчым.
А л е н к а. Бачыце, мы з таткам шукаем нашага настаўніка Здольніка.
Га н у л я. Ах, так бы адразу і сказалі, дзеткі! Ён тут. Зараз паклічу. (Стукае ў Янкавы дзверы.) Пане настаўнік! Да вас госці прыйшлі.
З’ява XI
Тыя ж — Я п к a
Я н ка (увайшоўшы і вітаючыся). Вось мілыя, дарагія госцікі! А я ўсё разважаў, ці прыедзеце сягоння, ці не. (Да Ганулі.) Гэта, цётачка, тыя самыя падарожнікі, аб якіх я вам успамінаў: мая найздальнейшая вучаніца Аленка, а гэта бацька яе, Лявон Гарошка найлепшы гаспадар з усяго сяла.
Га н у л я (прыпамінаючы). Лявон Гарошка... Лявон Іарошка... Як жа гэта так? Ці вы не з Дуброўкі?
Г а р о ш к а. Але, мая мілая, з Дуброўкі!
Га н у л я. Ну, цяпер успомніла! Гэта ж мы блізкія сваякі: твон дзед і мая бабка былі родныя брат і сястра. Але чаго ж мы стаім? Сядайце, мае даражэнькія! Пане настаўнік, папрасіце, каб селі.
Сядаюць воддаль ад іпшых гасцей.
М і к і т а (адыходзіць ад сваіх гасцей, да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, выехалі з гэтым сваяцтвам, як з козамі на торг! Перад маімі гасцямі ўсю мне рэпутацыю папсавалі. Хаця не ўздумайце яшчэ за стол іх садзіць.
Чуваць з двух бакоў званок. Га н у л я меціцца ісці адчыпяць, алс заклапочана тым, у якія дзвсры ўперад пайсці.
Н а с т а (падбегшы да Ганулі). Вы, мадам, ідзеце адчыняць тыя дзверы, а я адчыню гэныя.
Выходзяць.
М і к і т а. Каго там яшчэ нялёгкае нясе?!
Уваходзяць адначасова з абаіх дзвярэй У с х <> д н і в у ч о п ы і 3 а х о д н і в у ч о н ы, разглядаючыся: Усходні — праз падзорную палявую трубу, Заходні нраз бінокль, не заўважыўшы спачатку адзін адпаго.
З’ява XII
Тыя ж Ус х о д н і в у ч о н ы 3 а х о д н і в у ч о н ы
М і к і т а (да гасцей, як увайшлі вучоныя). Гэта адны з маіх добрых знаёмых, меджду протчым, паны вучоныя. Сустрэў іх надовечы на Губарнатарскай вуліцы, дзе
248_______ЯНКА КУПАЛА__________________________________
шукалі праўдзівых тыпаў беларускіх. Я сказаў, што адзін такі тып кватаруе ў мяне, — вось, відаць, і прыйшлі паглядзець. ІІаміж іншым, адзін з іх Усходні вучоны, а другі — Заходні.
Усходні вучоны (стукнуўшыся з Заходнім). Чорт подзеры!
3 а х о д н і в у ч о н ы. Пся крэв!
У с х о д н і в у ч о н ы. Ізвініце, судар!
3 а х о д н і в у ч о н ы. Пшэпрашам пана!
У с х о д н і в у ч о н ы. I вы здзесь?
Заходні вучоны. 1 панту?
Абодва кланяюцца адзін аднаму і прысутным.
М і к і т а (вітаючыся з вучонымі). Добра трапілі, меджду протчым, паны вучоныя. Вось той хэхэхэ! беларус, аб якім я вам казаў. (Да Янкі.) Пане настаўнік, гэта — паны вучоныя, якія вельмі цікавяцца вашым, хэхэхэ! беларускім пытаннем.
Усходні вучоны. Так вы это і есць настояшчый белорус?
Я н к а. Але, пане вучоны! дый не адзін. (Паказваючы на Аленку, Гароійку, Ганулю.) Во яшчэ адзін беларус і дзве беларускі.
Усходні вучоны (паказваючы на іншых). А це тожа белорусы?
Я н к a. А так, так! Вы згадалі: яны самдзеле тожабеларусы, з пароды рэнэгатаў і дэгэнэратаў.
Усходні вучоны. Паньске імен і назвіско?
Я н к а. Янка Здольнік, пане вучоны.
Заходні вучоны (запісваючы ў нататкі, голасна). Януш Здольніцкі. Незаводне тып ВсходнёКрэсовэго поляка з немалон дозон крві познаньскогуральскей. Людносць абэцне розкшэвя сень на две галэнзі родовэ: племен бялорусінув і племен тэжбялорусінув з походзэня рэнэгатув і дэгэнэратув. Мова ойчыста — огульнопольска, незвычайне удосконалёна, ено з велькон домешкон незрозумялых слув.
Усходні вучоны (таксама запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Іоан Здольніков. Ісцінорусскій ціп СевероЗападной Обласці і безусловно з прымесью монгольскофінской крові. Народность ныне распадается на две родовыя ветві: племя — белорусы і племя — тожебелорусы, ісходзяшчэе от рэнегатов і дзегенератов. Родной язык — обшчэрусскій, веліколепно усовершэнствованный, но с большой прымесью непонятных слов.
Заходні вучоны. А тэраз пан бэндзе ласкав поінформоваць, як на бялорускім нажэчу бжмі назва ойчызны вашэй?
Я н к а. Беларусь, пане вучоны.
Заходні вучоны (запісваючы). Пшы баданю бялорусіна высветлёно надзвычайнон особлівосць, а мяновіце: вбрэв гісторычным, еографічным, этнографічным, лінгвістычным і дыплёматычным баданём і розправом вшэхпольскім, ойчызнэн свон бялорусіні называён Бялорусь.
Усходні вучоны (запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Пры опросе белоруса выяснено необыкновенную особенносць, а іменно: вопрэкі історычэскім, географічэскім, этнографічэскім, лінгвісцічэскім і дзіпломацічэскім всероссійскім ісследованіям і трудам, — оцечэство своё белорусы почемуто называют Белоруссія.
Вучоныя каіічаюць нісаць адначасова, бяруцца за падзорпыя трубы, азіраюцца.
Паўза.
М і к і т а. Што, мусьі вучоныя, сэанс ужо ўвесь, меджду протчым?
Усходні вучоны. Весьма вам благодарэн! Моі научныя ісследованія на сегодняшній дзень окончэны. Чэсць імею кланяцься!
Заходні вучоны. Незмерне пану вдзенчны естэм. Мое баданя навуковэ на дзень дзісейшы сон закончонэ. Мам гонар пожэгнаць пана!
В у ч о н ы я выходзяць, кожны праз другія дзверы, якімі быў увайшоўшы. Мікіта, кланяючыся, праводзіць іх да дзвярэй, далей Гануля і Наста, якія хутка варочаюцца назад.
ЯНКА КУПАЛА 249
З’ява XIII
Тыя ж (без вучопых)
Янка (да праходзячага міма яго Мікіты). У вас сягоння, пане рэгістратар, праўдзівы арыстакратычны баль, не забыліся нават і аб інтэрмэдыі.
М і к і т a. А гэта, меджду протчым, што за такая страва?
Я н к a. He страва, мой пане, а такая маленькая камэдыя ў вялікай трагікамэдыі.
М і к і т a. He разумею. (Ідзе да сваіх гасцей.)
Я н к а (да Аленкі і Гарошкі). Як жа вам спадабаліся гэтыя, не пры людзёх кажучы, вучоныя?
А л е н к а. Мне — як мне, а татку — адно цыбук звоніць аб зубы: ці то са страху, ці то з вялікай пашаны да вучоных.
Га р о ш к a. He пры мне пісаны гэтыя вашыя вучоныя — вот і ўсё тут!
Д а м а (да Мікіты). Вы, мусье рэгістратар, зрабілі нам сягоння папраўдзе мілую неспадзеўку гэнымі дзвюма пэрсонамі, якія толькі што выіішлі. Тут у Менску так трудна спаткаць праўдзівага вучонага.
М і к і т а. Таак, гэта важныя вучоныя. Але мы не такіх яшчэ пабачым, як будзе ў нас у Менску, меджду протчым, унівэрсытэт.
П о п. Понежэ есць в Мінске духовная семінарыя, то воісціну ізлішне обрэтаць універсіцет, гдзе будзет провозглашацься грэховное светское учэніе.
С п р а ў н і к. Памойму, таксама унівэрсітэт непатрэбен, бо завядуцца студэнты, а з імі заўсёды столькі для поліцыі клопату.
Паўза.
М і к і т а (да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, ці не далі б чаго закусіць нам, бо салавей аднымі песнямі сыт не бывае.
Гапуля падае закускі. Госці садзяццаза стол, Поп у цэптры.
Г а н у л я (падаўшы закуску, да Янкі, Аленкі і Іарошкі). Калі ласка, прашу за стол.
Га р о ш к а (хрысцячыся). Што вы, свацейка?! Я — і такія важныя асобы... яшчэ з лаўкі звалюся з перапуду. He, не!
Я н к а (да Ганулі). Мы пяройдзем у мой пакой, каб вам не замінаць.
Га н у л я. О, не! Павінны сягоння тут сядзець. Якніяк Мікіткавы імяніны. Калі не хочаце да ўсіх, то я вам сюды падам закускі.
Гарошка. I гэтага, свацейка, не трэба. Калі пазволіш, то ў мяпе ёсць сёетое ў торбе, вот мы і закусім.
Га н у л я. Рабіце што хочаце, а толькі з хаты не пушчу! (Ідзе да гасцей.)
Гароіпка дастас з торбы сваю закуску і раскладас на століку.
М і к і т а (да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, я вас прасіў не запрашаць іх, а вы ўсё сваё правіце. (Да гасцей.) Цяпер найяснейшыя госці, калі ўсе мы ўжо ўселіся, — можна пачынаць. (Падымаючы чарку.) За здароўе дастойных, меджду протчым, гасцей!
Г а л а с ы. О, не! не! За здароўе імянінніка! Віват! Ура!
М і к і т а. Дзякую, пакорна дзякую! Толькі я мушу ў вас, меджду протчым, мадам і мусьі, папрасіць прабачэння за скромную, вельмі скромную вячэру. Сучаснае рэволюцыйнае забурэнне, выклікаўшае часовы ўпадак рангаў і клясаў, падкасіла і экономічныя падваліны дабрабыту рускай інтэлігенцыі, так што калі і скромная вячэра, то не па маёй пэрсональнай віііе.
Д а м a. He вячэра скромная, а вы самі, мусье Зносілов, вельмі скромны. Цяпер такую закуску можна спаткаць толькі ў надта высокіх асоб.
П о п. В нынешнія вр