• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    а адзін аднаму і прысутным.
    Усходні вучоны (да Янкі). Очэнь кстаці, что вы, господзін белорус, здесь, Необходзімо почэрпнуць от вас сведенія касацельно церрыторыальных данных обласці, іменуемой вашым племенем — Белорусь.
    Я н к a. О, наша тэрыторыя, пане вучоны, вельмі вялікая — і вокам не дастаць! Уся Менская Брахалка, на якой вы, як бачу, гэтай тэрыторыі шукаеце, ды яшчэ далей.
    260
    ЯНКА КУПАЛА
    3 а х о д н і в у ч о н ы. А чы не можэце, пане бялорусін, поінформоваць венцэй шчэгулово о тэм вашым «далей»?
    Я н к а. 3 гэтага нічога не выйдзе, пане вучоны. Бо абхапіць гэтае «далей» закораткі вашы пяты.
    Усходні вучоны. Так, так! (Запісваючы ў нататнік.) Пры опросе аборыгенов СевероЗападного края о процяжэніі занімаемой імі церрыторыі выяснілось, что таковая включает в себе всю обласць Мінской Брэхалкі да ешчо далей... На вопрос, как далеко распространяется оное «далей», мой собеседнік із племені белоруссов об’ясніл на местном обшчэруском говорэ, что для посціжэнія сего «далей» у наукі вообшчэ і в частносці ў Западной наукі короткі пяткі.
    Заходні вучоны. Так, так! (Запісваючы ў нататнік упераліежку з Усходнім вучоным.) Падчас баданя тубыльцув, осядлых на Всходніх Крэсах польскіх, о розмярах замешкалэго пшэз ніх тэрыторыуму зостало высветлёным, іж данэ тэрыторыум вхланя в себе цалкем провінцыен Мінскей Брэхалкі і ешчэ далей... На запытане, як сень далеко распостшэня овэ «далей», муй інформатор походзонцы од бялорусінув ожэкл в огульнопольскім мейсцовым нажэчу, іж для осёнгненця онэго «далей» наука наогул, а в шчэгульносці наука Всходня посяда за крутке пенты.
    У с х о д н і вучоны (скончыўшы пісаць). Благодару покорно!
    Заходні вучоны (скончыўшы пісаць). Дзенькуен упшэйме!
    А б о д в а раскланьваюцца і выходзяць — кожпы ў праціўны бок, з якога нрыййюў быў.
    З’ява VIII
    М і к і т a  Я н к a  Алеп ка  Га ро іп к a
    А л е н к a. На гэтых дык няма ніякага ўпынку! Шныраць і шныраць, як свінні ў чужым агародзе.
    М і к і т а. Мудрыя людзі — гэтыя вучоныя. Я заўсёды схіляю перад імі сваю, меджду протчым, галаву.
    Я н к а. Асабліва перад гэтымі вы павінны як найніжэй схіляць.
    М і к і т а. Чаму так?
    Я н к а. Бо вы ад гэткіх вучоных чэрпаеце сабе ўдзяткадайны клёк для падтрымання сваіх рэгістратарскіх кар’ераў у тутэйшым краі.
    А л е н к а. Ці не час ужо, дзядзька настаўнік, пакінуць гамонку ды йсці ў заезд, a то, чаго добрага, Шая замкне браму?
    Я н к а. Ой, час, час! (Да Гарошкі.) А ці вы, дзядзька, пакупкі свае зрабілі?
    Га р о ш к а. Дзе там! Дарма толькі вытаптаў з паўМенску — як у шабас, усе крамы пазачыняны. Паеду без табакі.
    А л е н к а (жартаўліва). Якое няшчасце! Гэта ж як у таткі пачнецца вялікі табачны пост, дык задасць ён усім нам табакі!
    Га р о ш к а (дабрадушна). Табакі не табакі, а перцу калінебудзь дастанеш ты ў мяне за свой доўгі язык.
    Я н к а. Хаця не пабецеся стары з малой за табаку. Мушу хутчэй вас адгэтуль весці. (Да Мікіты, адвітваючыся.) Бывайце здаровы, пане рэгістратар! Жычу вам у новай аратарскай профэсіі дастукацца асэсарскай рангі.
    М і к і т a. I вам таго самага, пане беларус, у вашай, меджду протчым, беларускай профэсіі.
    Я н к a, А л е п к а і Га р о ш к а выходзяць. Па хвілі ўваходзіць С п і ч ы н і.
    З’ява IX
    Спічыні — Мікіта
    С п і ч ы н і. Даруйце, мусье Зносілов, што змусіў вас крыху на сябе чакаць. Але апошнія дні так многа маю лекцыяў па аратарству, што папасці ўсюды ў свой час аніякай змогі.
    М і к і т а. Я вельмі рад, што ўсё ж такі вам, гэр профэсар, удалося ка мне папасці. Бо выступаць, меджду протчым, з трыбуны без практычнай лекцыі неяк ні сёе ні тое.
    ЯНКА КУПАЛА
    261
    С п і ч ы н і. Цяпер ужо будзеце магчы выступаць хоць і заўтра. Можам пачынаць, мусье рэгістратар!
    М і к і т а. Меджду протчым, я гатоў, мусье профэсар!
    С п і ч ы н і. Узлазьце на трыбуну, мусье рэгістратар.
    Мікіта становіцца на лаўцы.
    Так! Так! Цяпер зрабеце позу. Крыху не так — прасцей фігуру і вышэй галаву, вочы — удаль. Левую руку абапрыце на левы клуб. Так! Так! Правая рука застаецца свабоднай — гэта, каб у патрэбных момантах вашай араторыі можна было, заціснуўшы кулак, патрасаць ёю над аўдыторыяй. Цяпер, калі зрабілі сабе аратарскую паставу, пачынайце прамову. Спачатку кажаце ціхімціхім голасам, пасля штораз — мацней, а пад канец бухаеце грамабойным голасам і, разумеецца, на чым свет, патрасаеце кулакамі. Ну, цяпер пачынайце араторыю на тэму: «Пролетарыят і буржуазія».
    М і к і т а. Вельмі паважаныя, меджду протчым, мадамы, вельмі паважаныя, меджду протчым, мусьі! Да апошняга часу пролетарыят эксплёатаваў буржуазію. Буржуазія з усіх жыл выбівалася, каб здабыць сабе на чорны дзень якую жменю золата або кусок якога маёнтку, а пролетарыят, меджду протчым, у гэты бок і пальцам не ківаў; усёй работы яго было, што толькі, меджду протчым, працаваў, ды йшчэ за гэтую мізэрную працу цягнуў крывавую капейку з беднай буржуазіі. Буржуазія з кожным днём ад недастаткаў таўсцела  казаў той — расла не ўвышкі, а ўпапярэчкі, меджду протчым, як той гарбуз, а пролетарыят ад роскашы цянеў — казаў той — рос не ўпапярэчкі, а ўвышкі, меджду протчым, як тая тычка. Дзеля таго (трасучы кулаком) далоў!.. далоў!..
    С п і ч ы н і. Затрымайцеся на мінутку. У сваёй араторыі вы пераблуталі лёгічныя тэрміны, і там, дзе павінна стаяць першае, у вас чамусьці другое, а дзе — другое, там стаіць першае. Ужо я вам казаў, што тэорыя аратарскага мастацтва не любіць, каб выкідалася перад аўдыторыяй тое, што ў вас папраўдзе накіпела на вантробе. Можаце думаць усё, што толькі вам падабаецца, але гаварыць абавязаны толькі тое, што іншым падабаецца. Толькі такім чынам вы зробіце сабе на свабоднай аратарскай профэсіі якследную асэсарскую кар’еру. Цяпер папробуйце сказаць араторыю на тэму: «Рэволюцыйная самадысцыпліна».
    М і к і т а. Ша... Шан... He так... Меджду протчым, мае панечкі і мае паночкі! Рэволюцыйная самадысцыпліна... рэволюцыйная самадысцыпліна... гэта такая, меджду протчым, дысцыпліна, што мае два канцы — то яна ўсіх б’е, то яе ўсе б’юць, бо контррэволюцынная дысцыпліна не спіць у шапку. 3 гэтае прычыны і рэволюцыйная самадысцыпліна не мае права спаць, меджду протчым, у шапку, бо йначай праспіць усю сваю гаспадарку. Дзеля гэтага (трасучы кулакамі) далоў... далоў... I так, меджду протчым...
    С п і ч ы н і. Затрымайцеся. Гэта ў вас выйшла нібы лепей. Цяпер выслухайце маленькія дзве асцярогі: першае — калі ўзыдзеце на трыбуну, то ёмка зачашэце сабе на галаве думку аб тым, пры якой політычнай сытуацыі выступаеце з араторыяй. Другое — найбліжэйшая політычная сытуацыя, пры якой першы раз прыйдзецца выступаць вам публічна, апіраецца на пэўных пляцформах. Дзеля гэтага, перш чымся араторыць, вы павінны выбраць сабе стойкую пляцформу, і толькі адну, а не дзве або тры, бо йначай можаце паскаўзнуцца і зваліцца з усіх трох разам.
    М і к і т а. Меджду протчым, магу я зысці ўжо, мусье профэсар, з трыбуны?
    С п і ч ы н і. Можаце ўжо зысці, мусье рэгістратар, з трыбуны.
    Мікіта зыходзіць.
    Ахвяруем цяпер колькі хвілін на тэорытычнае асвятленне некаторых звязаных з аратарствам пытанняў. Вось, напрыклад, як вы сабе разумееце мітынг?
    М і к і т а. Мітынг, мусье профэсар, мітынг, меджду протчым, гэта нешта такое, што выдумалі ангельцы для тых, якія нічога не хочуць рабіць, а толькі ходзяць і варон страляюць. Мітынг, меджду протчым, гэта тое самае, што пераліванне з пустога ў парожняе. Мітынг — гэта тое з вушамі таварыства, дзе араторыць буду я, а слухаць будуць яны, і крычаць будуць: віват, рэгістратар Зносілов! — калі іх па шэрсці пагладжу, і — далоў, рэгістратар Зносілов! — калі пагладжу іх проці шэрсці, меджду протчым.
    С п і ч ы н і. Усё гэта як бы так і як бы не так. Але да гэтага яшчэ вернемся. Цяпер мне адкажэце на адно пытанне, і на сягоння будзе годзе. Вы штонебудзь ведаеце аб Са
    вецкім ладзе?
    262
    ЯНКА КУПАЛА
    М і к і т а. Оей! Нават добра ведаю.
    С п і ч ы н і, Аб гэтым у вас павінен быць ясны, дужа ясны светагляд, адным словам — пад арэх.
    М і к і т а. Савецкі лад... Савецкі лад, меджду протчым, Гэнрых Мотавіч... Савецкі лад... гэта... гэта такая чырвоная паводка... такая, меджду протчым, паводка, аб якой не снілася ні Фараону, ні Салямону... Савецкі лад гэта... гэта...
    С п і ч ы н і (ускочыўшы з лаўкі). Пардон! У мяне разбушаваліся нэрвы. Сюды машыруе нейкі немец. А я страшэнна не люблю спатыкацца з ворагам, калі ён наступае і калі ён адступае.
    М і к і т а. 0 так! Асабліва страшна з ім спатыкацца, меджду протчым, калі ён наступае.
    С п і ч ы н і. Маю гонар кланяцца! (Шпарка выходзіць.)
    Уваходзіць Н а с т a і Н с м е ц.
    З’ява X
    Мікіта — Наста—Немец
    М і к і т а. Наша найніжэйшае, меджду протчым, ушанаванне, мамзэль Насце!
    Н а с т а. Добры вечар! Добры вечар, мусье Нікіці!
    М і к і т а. Што ж гэта вы, мамзэль Наста, не самі адны, а з гэрам немцам, як з нявіннай ахвярай свайго, меджду протчым, чарадзейскага сэрца?
    Н а с т а. Ужо даўно маё сэрца — не маё, а сядзіць у пастцы другога сэрца... (Усміхаючыся.) Чьпіго?.. Вы, мусье Нікіці, пэўна ведаеце. А немец? Як мне напэўна вядома з пэўных крыніц, то гэта апошні з роду Магіканаў, які, згодна з Берасцейскай умовай, пакідае сягоння нашы Менскія палестыны і махае свае крокі туды, адкуль прыйшоў.
    М і к і т а. Але й палонных, як уважаю, па дарозе хапае. Ці гэта, можа, вы дабравольна, меджду протчым?
    Н а с т a. О, немцам цяпер не да чужых генэралаў. Яны цяпер заняты спецыяльна хапаннем сваіх жа ўласных генэралаў. Бо, як чула я ад пэўных асоб, у іх таксама рэволюцыя. А вось гэтага — дык я толькі ахвяравалася правесці да Брахалкі.
    М і к і т a. А ці не ведаеце, мамзэль Наста, можа, яму на дарогу маркі патрэбны, бо я маю да прадання?
    Н а с т а. Спытайцеся.
    М і к і т а (да Немца). Меджду протчым, гэр гэрманіш, можа, купіце германскія маркі?
    Немец паказвас на мігі, што lie разумее, у чым рэч. Мікіта дастае нартмапэ, а з яго грошы і па міг паказвае немцу, каб купіў. Н е м е ц тлумачыць па мігі, што яму гропіы не трэба, бярэ «пад казырок» і выходзіць.
    З’ява XI
    Мікіта — Наста
    М і к і т а (палажыўшы, не помнячы, партманэ з грашыма на лаўку). Ну і немец, меджду протчым! Сваіх жа нямецкіх марак не хацеў купіць. Але што гэта — ці ён нямы, што ні слова не адказаў мне на запытанне?
    Н а с т a. He нямы, а толькі немец і панашаму не разумее.
    М і к і т а. Гм! Цікава! А чаму той, што маніўся мяне ў палон, меджду протчым, узяць, як рэпу сек панашаму?
    Н а с т a. А гэта інша