• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ыкамі, як баран які над студняй.
    Я н к а. Бачыў Бог, што не даў свінні рог, а рэгістратару панавання. Але чаму б вам, колежскі рэгістратар Нікіцій Зносілов, не стацца тым, чым вы самдзеле ёсць: Мікіта Зносак — і мілагучна і патутэйшаму, ды языкоў не трэба мяняць, як цыган коні?
    М і к і т а. Як гэта разумець, меджду протчым?
    Я н к a. А надта проста: стаць на свой тутэйшы грунт, на той грунт, на якім узраслі Bambi бацькі, дзяды.
    М і к і т а. Меджду протчым, вы напамыкаеце, сябра беларус, каб я стаў не на свой, а на ваш — беларускі, хэхэхэ! грунт.
    Я н к a. А хоць бы й так.
    М і к і т а. Меджду протчым, пане настаўнік, яшчэ я не ўпаў з сваім гонарам так нізка, каб лезці ў вашу, выбачайце, мужыцкую беларускую кампанію. Вы, можа, параіце мне яшчэ і вашага Тарашкевіча граматыку зубрыць?
    Я н к a. А чаму ж бы не?
    М і к і т a. Хахаха! Хахаха! I жартаўнік жа вы, дзядзька беларус, незвычайны вы жартаўнік! Хахаха! He маючы што рабіць, інтэрнацыянальная інтэлігенцыя выдумала гэты нейкі нацыянальны беларускі язык, а вы хацелі б заставіць нас, рускаісціную тутэйшую, меджду протчым, інтэлігенцыю, сушыць над ім свае апошнія мазгі. ХахахаІ Вось дык дадумаліся! Хахаха! Меджду протчым, пане беларус, мне ваш (з націскам) «дэмократычны» язык непатрэбен, калі я маю свой, меджду протчым, мацярынскі рускі язык.
    Я н к a. О так, так! Для вашага гонару падавай вам мацярынскі язык цароў, Мураўёвыхвешацеляў, Распуцінаў, Азэфаў і ўсея кампаніі падобных ім, а на свой, папраўдзе для вас родны, як вы кажаце, язык, вам напляваць. Эх русацяп вы, русацяп! Але годзе аб гэтым! Калісь вы, пане рэгістратар, апомніцеся, але каб не было запозна. (Да Ганулі.) Цяпер я да вас, цётачка, толькі не з спрэчкай, а з просьбай: ці няможна будзе ў вас мне з маёй кампаніяй пераначаваць? Шукаць іншага месца для начлегу неяк не хочацца.
    Га н у л я. А начуйце, мае дзеткі, начуйце, колькі хочаце! Гэны пакой, дзе вы кватаравалі, свабодны, дык і лезьце пакуль што туды.
    Я н к а. Шчыра дзякую!
    Выходзіць з А л е н к а й і Гарошкам. Унаходзіць С п і ч ы н і.
    З’ява VI
    Га н у л я — М і к і т a — С іі і ч ы п і
    М і к і т а. Вельмі паважанаму профэсару маё шчырае, меджду протчым, прывітанне! Як гэта міла з вашага боку, што нават і ў гэтакі трывожны крыху час вы не забываецеся аб маёй адукацыі!
    ЯНКА КУПАЛА
    269
    С п і ч ы н і. Я толькі выпаўняю сваю місію, як і вы, мусье Зносілов, сваю місію. А ўзяўся за гуж — не кажы, што не дуж.
    М і к і т а (выкладаючы слоўнікі). Зусім справядліва, мусье профэсар. Мы з вамі высока трымаем свае сцягі: вы сцяг, меджду протчым, навучання, а я — сцяг, меджду протчым, вартавання. I наша патомства калісь занатуе, меджду протчым, нашы іменні на залатой дошцы. Меджду протчым, мамаша, можа, пакінеце на хвіліну гэты пакой, пакуль у нас будуць цягнуцца лекцыі.
    Га н у л я выходзіць.
    З’ява VII
    М і к і т a — С п і ч ы п і
    С п і ч ы н і. Можам прыступіць, мусье рэгістратар!
    М і к і т а. Я ўжо гатоў, мусье профэсар!
    С п і ч ы н і. Мы ўжо з вамі прайшлі прывітанні звычайныя і ўчора пачалі так званыя прывітанні шываратнавыварат. Паўторым тое, што пачалі. Як будзе: сабачая твая кроў?
    М і к і т а. Пся крэў, затрацона душа.
    С п і ч ы н і. Як будзе: згінь ты прападзі, нячыстая сіла?
    М і к і т а. Ідзь пан до сту д’яблув за Буг.
    С п і ч ы н і. Вельмі добра, дужа добра! Самае важнае, што не забыліся «за Буг». А цяпер, як будзе: не лезь, бо дастанеш поўху?
    М і к і т a. Hex се пан не наставя, бо достанеш по пыску і ўтонеш в Немідзэ.
    С п і ч ы н і. Віншую, віншую! Зусім добра. Поступ у навуцы вялікі. Папрабуем затое з іншай бочкі. Перакулеце на наш манер такі зварот: ешчэ Польска не згінэла.
    М і к і т а. Яшчэ Польшча не згінула, але збіраецца згінуць.
    С п і ч ы н і. А цяпер ператлумачце: двадзесце пенць.
    Уваходзіць Н а с т а.
    З’ява VIII
    Мікіта — Спічыні — Наста
    Н а с т а. Можаце віншавацца, панове! 3 пэўных крыніц я напэўна даведалася, што ўжо «нашы» занялі Менск.
    С п і ч ы н і. Як гэта, мамзэль, — нашы?
    Н а с т а. Ну, палякі, калі вам гэта, пане профэсар, лепей падабаецца.
    С п і ч ы н і. Выбачайце, мусье Зносілов, але мы на сягоння лекцыю спынім. Мушу йсці пільнаваць хаты. Маю гонар кланяцца! (Хоча йсці.)
    М і к і т a. А як жа, мусье профэсар, з гэтым «двадзесце пенць»?
    С п і ч ы н і. Заўтра, мусье рэгістратар, пройдзем на практычнай лекцыі. (Выходзіць.) М і к і т а (крычыць). Меджду протчым, мамаша! Дзядзька беларусі Палякі ў Менску!
    Уваходзяць Я н к а і Га н у л я.
    З’ява IX
    Мікіта—Наста — Янка — Гануля
    Я н к а. Што? У Менску пажар?
    М і к і т a. He пажар, дзядзька беларус, а палякі, палякі! Разумееце?
    Я н к а. Ну, гэта ўсё роўна.
    М і к і т а. Вам, чалавеку без рангаў і клясаў у прошлым і без надзеі на асэсарства ў будучым, пэўна, што ўсё роўна, але для мяне, меджду протчым... Гэгэ! А цяпер далоў совбурскую форму! (Хоча скідаць куртку.) Ах, пардоні Я забыўся, што мамзэль Наста тут. Але вось гэта можна і цяпер паслаць, меджду протчым, к чорту. (Пачынае кідаць аб зям
    лю партфелі, апрача партфеля з грашыма.)
    270________ЯНКА КУПАЛА____________________
    Я н к а. Ці не паспяшыліся, пане рэгістратар, пляваць у карытца — каб не прыйшлося напіцца.
    М і к і т а (пакінуўшы кідаць партфелі). Чаму, меджду протчым?
    Я н к a. А як зноў унеспадзеўкі тыцне ў Менск ваша совбурскае начальства? Што тады вы без гэтых торбаў запеяце?
    М і к і т a. А праўда, меджду протчым, праўда, — я крыху зарапартаваўся. Быўшае, цяперашняе і будучае начальства заўсёды і ўсюды трэба шанаваць і мець навоку, калі не хочаш папсаваць свае паперы. Меджду протчым, мамаша, схавайце гэтыя портфэлі — можа, дзе пад комін ці куды іх падсунеце. Пакіньце толькі портфэль з маёй пэнсіяй.
    Гануля па аднаму носіць партфелі.
    А я папрашу пардону ў гасцей і на хвіліну адлучуся змяніць свой знадворны выгляд, згодна з самай навейшай, меджду протчым, політычнай сытуацыяй. ■
    Дастае з скрынкі вопратку і выходзіць. Колькі хвілін Янка і Наста застаюцца на сцэнс моўчкі, не ведаючы, што з сабой рабіць.
    М і к і т а (уваходзіць пераадзеты ў сваю чыноўніцкую форму з усімі адзнакамі, акручваючыся й(і пяце). Ну, як, шаноўныя, меджду протчым, мамзэлі і мусьі? Той самы ды не той самы! Ці ж не мэтаморфоза?
    Н а с т а. Я захоплена вашай, мусье Нікіці, мэтаморфозай!
    Я н к а. Перакуліцца з нічога ў нішто — не вялікая мэтаморфоза.
    М і к і т а (як бы не пачуўшы, да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, трэба хутчэй залю прывесці да чалавечага падабенства. Выносьце першым чынам начоўкі з бялізнай, а я, меджду протчым, вытарабаню каламажку. Ага! Кідайце сюды ў павозку бялізну, а наверх стаўляйце начоўкі — гэтак за адным замахам усё выцягнем.
    Паклаўшы бялізну і пачоўкі з вадой на каламажку, вывозяць: Гануля цягне, а Мікіта падпіхае. Праз хвілю варочаюцца.
    А цяпер займемся адсабураваць сценкі. Вы, меджду протчым, мамаша, прышпільвайце чымнебудзь адвіснутыя матузы ад шпалераў а я адкулю на добры бок абразы.
    Гануля падшпільвае шпалеры, Мікіта пераварачвае абразы, Наста ім памагае. Праз нейкую хвіліпу ўваходзяць: Д а м а, П о п, С п р а ў н і к, П а н.
    З’ява X
    М і к і т a — Н а с та — Я н к a — Га н у л я — Д а м a — П о п — С п р а ў н і к — П а н
    ГІ о п. Мір очагу сему!
    М і к і т а (усцешыўшыся, вітаецца). Ах! Каго я, меджду протчым, бачу? Мадамсіньёра! — цалую ручкі. Ацец духоўны! — даўно чакаю вашага благаслаўлення. Вашаму родзію пакорны прывет і падчыненне! Ясне пану грабю нізка кланяюся! Ах! Якімі такімі шляхамі пазволілі сабе прыбыць сюды, меджду протчым, доўгачаканыя госці?
    Госці ўсім кланяюцца, сядаюць — Поп бліжэй да вакна.
    С п р а ў н і к. Разам з новай окупацыйнай уладай прымашыравалі ў Менск.
    Д а м a. I лічылі сваім абавязкам, мусье рэгістратар, злажыць вам першаму сваю першую па прыездзе сюды візыту.
    П а н. Ваша гасціннасць у тыя, цяжкія для нашага стану, часы абавязвала мяне як найхутчэй прывітаць вас ад сябе і ад маіх...
    II о п. Душа мая возрадавалася пры созерцаніі, како агнцы сіі возврацяшэся в стадо свое.
    I прышэд я с німі, дабы однім веселіем возвеселіціся з вамі, чадо мое, рэгістратор!
    М і к і т а. Бяда мая! чым жа я буду гасцей высокадастойных прымаць? Меджду протчым, мамаша, ці там не знойдзецца чаго пайковага закусіць?
    _______________________ЯНКА КУПАЛА _ 271
    Га л а с ы. He трэба! He трэба! Дзякуем!
    Спраўнік. Мы ўжо паспелі не толькі закусіць, але й выпіць крыху. Ацец духоўны таксама паспеў пагасціць у нас.
    П о п. Трапеза была обільная, яствы упітацельныя: амэрыканскае сала...
    С п р а ў н і к. Амэрыканскі кумпяк...
    П а н. Амэрыканская булка...
    Д а м а. Амэрыканскае какао...
    Я н к а (набок). Амэрыканскія фігі.
    М і к і т а. Мінуўшая політычная, меджду протчым, сытуацыя нічога падобнага нам у пайкох не давала.
    С п р а ў н і к. Затое цяперашняя ўсё дасць.
    Я н к а (набок). Нават узяткі.
    М і к і т а. Але пакуль што якое, мне ад сэрца, меджду протчым, хацелася б дастойна пачаставаць і павесяліць высокіх пэрсон.
    Д а м a. А ведаеце, мусье Зносілов,  бяду гэту можна лёгка паправіць. У мяне з’явілася цудоўная ідэя: той вечар у вас на імянінах, перад выхадам немцаў, такое мілае ўражанне пакінуў, што я вельмі была б шчаслівай, каб сягоння яго паўтарыць.
    М і к і т а. Мадамсіньёра, я ўвесь да вашых, меджду протчым, услугаў! Значыцца, пачынаем ад пачастунку. Меджду протчым, мамаша, чым хата багата.
    Д а м a. О не, мусье рэгістратар, — вы не згадалі! Дзякуючы таму, што мы ўжо частаваліся, паўторым сягоння толькі другую частку програмы таго вечару.
    М і к і т а. Танцы, меджду протчым?
    Д а м а. Мусье, цяпер вы згадалі! (Да прысутных.) Я думаю, што шаноўнае таварыства са мною згодна?
    Г а л а с ы. Згодны! згодны!
    Д а м a. А цяпер, мусье Зносілов, дазвольце накруціць грамафон.
    М і к і т а. Грамафон... грамафон... меджду протчым, грамафон, мадамсіньёра, у... у рэпарацыі.
    Д а м а. Тады дазвольііе мне балалайку.
    Мікіта падае.
    Я папрашу гэтага мусье (паказвае на Янку), каб сыграў на балалайцы. (Падыходзіць і падае Янку балалайку.) Мусье беларус, не адмоўцеся, сыграйце нам вальца!
    Я н к a. Mary сыграць. Калі тут кампанія ваша ўладзіла танцкляс для акупантаў, дзе кожны з іх заходзіць і танцуе сваё «Гоцаца», дык чаму ж бы мне ў гэтым танцклясе і не пайграц