• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    млю цень.
    He бядуй, што снег халодны Скрые землю ад вачэй; He загіне край твой родны У тэй цемені начэй!
    Будзе час, і снег растане, Прыйдзе зноў да нас вясна, Ціха з неба сонца гляне, Ачуняе старана.
    He бядуй, што цяжка стала Жыць у вечнай цемнаце, Што нас доля вечна гнала, Што жывём у беднаце.
    He бядуй, што звіслі хмары, Што нам сонца не відаць, He бядуй, што ўноч пажары Сталі неба заліваць, —
    Дымам пойдзе ўсё ліхое, Ўсё, што душыць нас і гне. Вер, брат, — жыцце залатое Будзе ў нашай старане.
    1907
    НЁМАН
    Льецца Нёман паміж гораў, Поўны сілы і красы, У далёкія прасторы Гоніць воду праз лясы.
    Гой ты, Нёман, наша рэка! Поіш ты і корміш нас, Бедну чайку чалавека Ты з сабой насіў не раз.
    А вясною на прасторы Дуб стары сярдзіта гнаў I насіў ты крыгаў горы, Луг і поле затапляў;
    282
    ЯКУБ КОЛАС
    Разліваўся па ракітах
    I займаў і лес, і гай... Даўгавязы плыт за плытам У далёкі нёс ты край.
    Колькі раз рыбацкі човен На грудзях тваіх гуляў!..
    Гой ты, Нёман, быстры Нёман, Колькі дум ты мне нагнаў!
    Чуў ты смутак горкай долі Свайго сынамужыка, Чуў не раз у чыстым полі Плач і слёзы бедака.
    Ў ціхі вечар над табою Дудка плакала не раз, I кацілася слязою
    Песня ў ранні летні час.
    А на беразе пад дубам, У ночку цёмную, рыбак Спаў не раз пад мокрым лубам, Гнуўся з холаду, бядак.
    А у буру вецер кветку Да грудзей тваіх схіляў, I ў табе касец улетку Пот крывавы абмываў.
    Над табою месяц круглы У ясным небе ціха плыў, I з табой высокі смуглы Лес ціхутка гаварыў.
    Перарэзаў край ты родны Беларусамужыка...
    О, наш чысты, наш свабодны Нёман, быстрая рака!
    Ты цячэш далёка, знаю, 3 веку ў век і з году ў год.
    Раскажы ж другому краю, Як у нас жыве народ.
    1906
    УСХОД СОНЦА
    На усходзе неба грае Пераліўным блескам, Сыпле золата над гаем I над пералескам.
    Чуцьчуць дрогне, прыліецца Чырвань на усходзе —
    ЯКУБ КОЛАС
    283
    Гэта неба усміхнецца Людзям і прыродзе.
    Смех адказны, смех шчаслівы Ходзіць на пагорках.
    Час світання — час зычлівы...
    Гаснуць, нікнуць зоркі.
    Шырай, шырай зараніца Разнімае крылле, Нібы пожар б'е крыніцай Там, на небасхіле.
    Сноп праменняў, пышна ўзняты, Сее бляскчырвонцы — Гэта неба сцеле шаты
    На дарогу сонцу.
    Над палямі мрок прарваўся,
    Па нізах расплыўся, Лес туманам заснаваўся, Луг расой абмыўся.
    Агнявыя валаконцы
    Ткуцца ў шоўк чырвоны — Гэта хмаркі ладзяць сонцу I дзяньку кароны.
    Як прыемна пахне збожжа!
    А вакол — спакойна!
    Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойнаі
    I сабрала неба фарбы Колераў дзівосных...
    I дзе ёсць такія скарбы Гожства, сугалосся?!
    1908
    МАЦІ
    Непрыветна цераз вокны Ночка пазірае.
    Ціха ў хаце. Ўся сямейка Спіць, адпачывае.
    Натрудзіўшы добра рукі, Натаміўшы плечы, Толькі маці з вераценцам
    Туліцца пры печы.
    Ды прадзе, прадзе кудзельку. Скача вераценца,
    А за ім густыя цені Бегаюць па сценцы.
    284
    ЯКУБКОЛАС
    * * *
    На камінку гарыць корчык, . Злотам іскры скачуць.
    За аконцам вецер ходзіць, Глуха вербы плачуць.
    Зябнуць вербы на марозе, Тулячыся к стрэсе.
    Снегам вецер сыпле ў дзверы, Ходзіць шум па лесе...
    I пад гэты шум трывожны Думае старая,
    А ўслед думкам неспакойна Вецер падпявае.
    * * *
    I ўсё ўстала прад вачыма Беднае кабеты:
    Маладыя дні дзяціны, Дзявочыя леты,
    Радасць жыцця і нягоды, Сваркі, трасяніна —
    Ўсё, чым жыцце напаткае Ў цяжкую часіну.
    Ўсё прыпомнілася беднай, — Горка, цяжка стала,
    Галаву набок схіліла, Прасці перастала.
    * * *
    Вось і муж усплыў на думу — Рана смерць скасіла!
    Дробных дзетак ён пакінуў — Без пары магіла!
    Жыў ён бедна. Спадзяваўся Свой прыдбаць куточак, Хату вывезці, зямелькі
    ІІрыкупіць шматочак.
    Бо агоркнуў хлеб батрацкі, Жыцце пад’ярэмна...
    Ды не выйшаў зпад няволі, Біўся век дарэмна!
    * * *
    Гасне корчык на камінку, Пацямнела ў хаце.
    Поўнач пеўні пракрычалі, Але не спіць маці.
    ЯКУБ КОЛАС
    285
    Цягне нітку. Вераценца,
    3 рук упаўшы, грукне, Ды нясмела, як убогі,
    Ў дзверы вецер стукне.
    Думкі думку падганяюць,
    He даюць спакою, Ўсё лятаюць над кабетай
    Нуднай чарадою.
    * * *
    Уздыхнула цяхка маці, Аб сынку гадае, Што ў астрозе, ў паняверцы Кару адбывае.
    I за што? У толк не возьме Бедная кабета
    Hi законаў гэтых мудрых, Hi парадкаў свету.
    Вецер вые за вугламі, Ў коміне галосіць.
    Куды толькі думка тая Матку не заносіць!
    Зябнуць вербы на марозе, Глуха лес гамоніць.
    Думка думку выклікае, Думка думку гоніць.
    1908
    РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
    Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая!
    Што маё сэрца да вас парывае, Чым так прыкованы я.
    К вам, мае ўзгорачкі роднага поля, Рэчкі, курганы, лясы,
    Поўныя смутку і жальбы нядолі, Поўныя сумнай красы?
    Толькі я лягу і вочы закрыю, Бачу я вас прад сабой.
    Ціха праходзіце вы, як жывыя, Ззяючы мілай красой.
    Чуецца гоман мне спелае нівы, Ціхая жальба палёў,
    Лесу высокага шумгуд шчаслівы, Песня магутных дубоў...
    286
    ЯКУБКОЛАС
    Вобразы мілыя, вобразы смутныя, Родныя вёскі і люд!
    Песні цягучыя, песні пакутныя... Бачу і чую вас тут.
    1908
    «АСАДЗІ НАЗАД!»
    Дрэнна маё жыцце,
    Усё ідзе не ў лад, I крычаць мне ўсюды: «Асадзі назад!»
    Божа ты мой мілы!
    Б’юся я, як гад, Толькі ж дзе ні ткнуся — «Асадзі назад!»
    Помню, я жаніўся, Добры быў мой сват.
    К дзеўцы нос паткнулі — «Асадзі назад!»
    Дзеўка была важна, Ды сусед Кандрат Мне нагу падставіў — « Асадзі назад!»
    Трапіў раз у горад,
    Быў якраз парад, Лезу я наперад — «Асадзі назад!»
    У засеках пуста, Жыта выбіў град. — Дай, старшынька, ссуды. — «Асадзі назаді»
    Я з капейкі збіўся, Зарабіць я рад. — Ці няма работы? — «Асадзі назад!»
    1908
    Сам я растрапаўся, Лезе з плеч халат. — Памажэце, людзі! — «Асадзі назад!»
    Сына свайго ў людзі Вывеў бы Ігнат.
    — Вось мой сын, паночкі! — «Асадзі назад!»
    Хлеб прыслалі ў вёску, Там галодных шмат.
    ГІруся я з мяшэчкам — «Асадзі назад!»
    Галаву я маю:
    Быў бы дэпутат.
    — Цэнзу ты не маеш, «Асадзі назад!»
    Праўда, што таіцца, Быў і мой чарод: Два разы на жыцці Выйшаў я ўпярод.
    Узбунтаваў я вёску. Ой, быў цяжкі год!
    Прыязджае прыстаў: — Выхадзі ўпярод!
    Гэта ты, мярзавец, Узбунтаваў народ?
    Гэй, гарадавыя!
    Даць яму ўпярод!
    ПЕСНЯРУ
    Заспявай ты мне песню такую, Каб душу мне паліла яна, Каб у ёй ты нядолю людскую I ўсё вычарпаў гора да дна.
    Скажы, як у няволі жывец'ца, Як нам шыі здушыла ярмо,
    ЯКУБ КОЛАС
    287
    Як душа наша томіцца, рвецца, Як жыццё прападае дармо.
    А той мут, што жыццём называем, Страсяні і да дна ўскалышы, Няхай сэрца ў грудзях узыграе I зазвоняць ўсе струны душы.
    I	каб кожны тваё пачуў слова, I той нават, чый дух заскаруз;
    Каб хіліліся з жалю галовы, Каб затросся узбурана вус.
    Заспявай жа ты песню такую, Каб маланкай жахала яна
    I паліла нядолю людскую, Каб грымела, як гнеў перуна.
    1910
    ПЕРШЫГРОМ
    Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары.
    Луг адазваўся грому працяжна, Лес адгукнуўся стары.
    Гай страсянуўся, дрогнула поле, Долы той гук паняслі.
    Ў гэтым раскаце чуецца воля, Чуецца радасць зямлі.
    Ў грукаце гэтым многа ёсць сілы, Чуецца моц і прастор...
    Першыя громы! Сэрцу вы мілы, Люб мне ваш смех паміж гор.
    Міл майму сэрцу гоман далёкі, Водгук вясёлы і шум.
    Гром ты магутны, гром адзінокі! Колькі ўскатурхаў ты думі Моцна мяне ты клічаш на волю — Цяжка без волі мне тут.
    Кланяйся, громе, роднаму полю, Родны вітай ты мой кут!
    1910
    БУДЗЬ ЦВЁРДЫ
    Ты не гніся, брат, ніколі Траўкаю пахілай, Сам пружыны сваёй долі Выкуй ўласнай сілай!
    Бо хоць кажуць, што з уклону He баліць галоўка, —
    He зважай: з ярмапрыгону Выйшла гэта слоўка.
    288	ЯКУБ КОЛАС
    He прасі, не спадзявайся Ты на дапамогу, Сам з нягодамі змагайся, Сам прабі дарогу!
    Хоць памогуць табе людзі Адшукаць дарогі,
    А саб’ешся, зноў ты будзеш Абіваць парогі.
    He лісціся к сільным, дружа, Зеллейкамбярозкай,
    Бо не выйдзеш век зпад гужа, Страціш вобраз боскі,
    I ў людзей ты гонар страціш —
    I цябе зракуцца:
    Лепш змагацца вольным, браце, Чым цярпець ды гнуцца!
    1912
    РОДНАМУ КРАЮ
    Знае толькі Бог адзіны, Як мне любы лугавіны
    I родныя межы, Стужкі поля і дарогі, Пустак немыя разлогі
    1 курганывежы;
    Як мне мілы тыя хаты,
    Дзе красуе мох калматы
    На старэнькай стрэсе;
    Гоман вузкіх ніў у полі, Скібы жоўтыя і ролі, Пташак спеў па лесе.
    Знае Бог адзін, як мілы Мне мужычыя магілы
    I той крыж драўляны, Пад каторым косці тлеюць, Дзе бярозкі зелянеюць
    I на дол пясчаны
    Майскім ранкам слёзы роняць, I галінкі ціха клоняць,
    I шумяць маркотна. Там я вырас, ўзгадаваўся, Дзе спрадвеку заснаваўся
    I бруіць дрыготна Жаль вялікі і пакута, Дзе пануе гора люта
    I нуда разліта.
    I я зросся з гэтым горам,
    Як віхрывятры з прасторам, Як з загонам жыта.
    А як песню заспяваю
    Аб знішчоным гэтым краі, Я не волен над сабою: Спеў мяшаецца з слязою, Плачам аддаецца.
    Няхай стогне, няхай плача,
    ЯКУБ КОЛАС
    289
    Покуль жыцце стане йначай
    I скрозь цемрадзь і гушчары, Нібы сонейка праз хмары, Свет нам не прарвецца.
    1914
    МАЛАДЫ ДУБОК
    — Ну і людзі! — гаварыў сам сабе Максім Заруба. — Ну, украў, ну, ссек, хай цябе ліха сячэ; ды не рабі ж ты на здзек чалавеку, не рабі так, каб кожнаму кідалася ў вочы тваёзлачынства, гіцлю!
    Максім старанна аглядаў сляды нядаўняй пакражы ў яго абходзе. Высокі, упалавіну чалавека дубовы пень ясна вылучаўся сярод дзеравяк і свяціў сваім светлажоўтым верхам і свежымі трэскамі вакол, а шырокая, разложная верхавіна і адсечаныя сукі пазіралі так нявесела, так сумна, бы тыя пакінутыя бацькам дзеці. Зірнуўшы ўгару, Максім угледзеў маладую бярэзіну з абламанымі галінкамі. Гэта дуб, звалены бязлітасным тапаром, падаючы, чапіў яе сваімі моцнымі сукамі.
    У лесе было ціха і маркотна, толькі ўгары стаяў глухі шум старых хвой і ялін. Высокія асіны і бярозы далучалі зрэдку і свой голас да гэтага шуму, калі часам дужэй патыхаў сыры, халодны вецер і варушыў іх голае вецце. На гэтым месцы, дзе рос дуб, мала пазначылася прастору, і маладыя высокія елкі ўжо разгарнулі свае кашлатыя зялёныя лапы і занялі месца дуба. Так і за сталом жыцця, дзе сядзіць цесная людская сям’я, не пустуе месца выхвачанага смерцю сем’яніна.
    Максім трывожна азірнуўся вакол, зняў з плеч сваю старасвецкую стрэльбу і паставіў каля хвоі; дастаў зза пояса сякеру і пачаў замятаць сляды неўпільнованага злодзея. Ен абцераб