Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
КСІМ БАГДАНОВІЧ
(1891—1917)
САНЕТ
Ахвярую А. Пагодзіну^
Un sonnet sans def'aut vaut sent un long poeme.
Boileau^
Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршчку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясенняй збожжа на раллі.
Вось сімвал твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
[1911]
1 Пагодзін А. Л. — рускі публіцыст, літаратуразпаўца.
2 Бсззаганны сапст
варты адзіп цэлай паэмы.
Буало (фр)
298
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
* * *
...passe sans laisser meme Son ombre sur Ie mur.
V. Hugo'
Жывеш не вечна, чалавек, Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё, Каб больш разгону ў ім было, Каб цераз край душы чуццё He раз, не два пайшло.
Жыві і цэльнасці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай.
I ў напружэнні паўнаты Свайго шырокага жыцця Без болю, ціха зайдзеш ты Ў краіну забыцця.
[1911]
ЛЕТАПІСЕЦ
Ўсё прайшло, мінула, Як і не было, У капцах паснула, Зеллем зарасло2.
Я. Купала
Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я у манастырскіх мурах
I пільна летапіс другі ўжо год пішу: Старанна літары малыя вываджу I спісваю усё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва. I добрыя яго, і кепскія дзяла Апавядаю тут. Так рупная пчала
Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак, I бачанаму мной — я годны веры сведак. Хай тыя ведаюць, што з’явяцца па нас, Ўсю праўду пра жыццё у наш і пройшлы час, Пра войтаў, лаўнікоў, і райцаў, і паспольства, Пра розных каралёў, і бітвы, і пасольства,
1 ...праходзіць, не пакідаючы напат Свайго цешо па сцяпе.
В. Гюго (фр.)
2 У Я. Купалы:
Псрайшло, міпула,
Што калісь жыло,
Ў курганах заснула, Зеллем зарасло.
«3 мінуўшых дзёп>
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
299
Што тут чынілася у даўныя гады, Што думалі, чаго бажалі мы тады, За што змагаліся, як баранілі веру, — Хай зведаюць усё патомкі праз паперу! Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве, — I вось у спомінах устане, ажыве, Калі знайдуць маё няхітрае пісанне Пра гэтае жыццё, надзеі, справаванне. Так мора — ў Гданьску я чуваў — прымчыць вадой Бутэльку к берагу, аблітую смалой, Ўсю ў дробных ракаўках і ў ціне. He замала Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала. Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб’юць, I, як трапляецца, быць мо у ёй знайдуць Ліста. Па звычаю марскому гэтак весці Нам, утапаючы, шлюць людзі. Ў моры гдзесьці Загінулі яны, і, можа, соткі год 3 тых часаў працяклі, і згінуў іх народ, I ўсё змянілася, і ўжо пра іх забылі.
Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзіліі I людзі зведаюць аб прадзедах сваіх, — Аб горы, радасцях і аб прыгодах іх, Каму маліліся, чаго яны шукалі, Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі.
1912
У ВЁСЦЫ
Lumen coeli, sancta rosal 1
А. Пушкін
Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці, I душы мацярэй нас могуць чараваці; Вышэйшая краса — ў іх злітнасці жывой! Артыстымаляры схіляліся прад ёй, Жадаючы з’явіць цераз свае халсціны Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны. Красы тэй сімвалам, мацьдзева, стала ты, — I глянулі твае зпад пэндзаляў чэрты.
3 таёмным трэпетам на іх я пазіраю, А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю. Мінулае сваё прыпамінаю я!
Між цёмных абразкоў прайшоўшага жыцця Шукаю сквапна штось трывожнаю душою, I здаранне адно ўстае перада мною.
Калісьці летняю рабочаю парой Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі — шэрыя, струхлеўшыя; як латы, Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх, I аж счарнелася салома стрэх гнілых. Ўсё руйнавалася, старэла, адмірала, I мала што вакол хоць трохі аздабляла
1 Свстач мыслі, святая ружа! (лац.)
300
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
Вясковую нуду: мак яркія цвяткі, Рознакалёрныя, як тыя матылькі, У градах высыпаў і цешыў імі душу, Ды можна йшчэ было тамсям пабачыць грушу, Крывую, старую... вось толькі і ўсяго.
I да таго ж з людзей не відна нікаго, — Яны на полі ўсе; не мельканець спадніца, He пройдзе з вёдрамі па воду маладзіца, He ўгледзіш белую магерку мужыка, У паветры не памкне іржанне жарабка, I песня сумная не паліецца звонка...
Што ж дзіўнага, калі, раптоўна крык дзіцёнка Пачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах! Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагах Ён, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі, Да нянькі траплячы — так год васьмі дзяўчынкі. I вось, дабраўшыся, ў падолак разам к ей 3 трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй;
I, як схіляецца ад ветру верх бярозкі, Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі Сціраючы яму, штось пачала казаць, Каб заспакоіць плач — зусім як быццам маць, I саліваліся ў жывы абраз ядыны Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны, Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна, Здавалася, была аж да краёў паўна Якойсь шырокаю, радзімаю красою, I, помню, я на міг пахарашэў душою.
А можа не краса была ў дзяўчынцы той, — Дзяўчынцы ўпэцканай, і хілай, і худой, — А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз Маці Божай лікі.
Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця! Зноў з ціхай радасцю цябе чытаю я, Хай шмат чаго <ўжо> з тых гадоў крыніца змыла У памяці маёй, хай тэй дзяўчынкі мілай Ужо воблік губіцца у цёмнай глыбіне, Я веру, ў цяжкі час ён гляне на мяне.
[1912]
РАМАНС
Quand luira cete etoile, un jour, La plus belle et la plus lointaine, Diteslui qu'elle cut mon amour, O derniers de la race humaine.
SullyPrudhomme1
Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Калі аднойчы засвеціцца гэтая зорка, Найіірыгажэйшая і найдалейшая, Скажыце ёй, што я кахаў яе, О, апоійііія з роду людскога.
СюліПрудом (фр.)
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
301
Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла.
3 гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханнем к табе разгарацца
3 гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас. Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца, Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, — у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе...
[1912]
* * *
Народ, Беларускі Народ!
Ты — цёмны, сляпы, быццам крот. Табою ўсягды пагарджалі, Цябе не пушчалі з ярма I душу тваю абакралі, — У ёй нават мовы няма.
Збудзіўшысь ад грознай бяды, Ўвесь поўны смяротнай жуды, Ты крыкнуць не вольны: «Ратуйце!» I мусіш ты «Дзякуй» крычаць.
Пачуйце жа гэта, пачуйце, Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!
1913
мяжы
Кінь вокам на увесь абшар зямлі: Вось хату шчыльна абышлі Парканы з вострымі цвікамі, Пасыпаныя бітым шклом.
Глядзі — ў прасторах за сялом Мяжамі
Падзелены на нівах каласы, Ідуць канаўкі праз лясы, I стопудовыя гранічныя каменні Сярод лугоў бяскрайніх заляглі. Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі Гараць, як дзікае хаценне, На гасударстваў рубяжы. Глядзі: паўсюль мяжы.
302 МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
Нязмерны вольныя прасторы Святой зямлі, — а чалавек Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век, Хаваўся ў іх, як ліс у норы, I жыў пужліва сам — адзін, Дрыжачы, як лісцё асін, Зласлівы, бессардэчны, хцівы, Такі здрадлівы, Для ўсіх чужы, зусім чужы.
Вакол яго — платы, мяжы.
Пабач, што робіцца за гэтымі платамі! У надмернай працы гіне тут Галодны і абдзёрты люд, Каторы моцнымі рукамі Стварыў усе багацтвы на зямлі: Правёў ён скібы на раллі;
Ен рэйкі пралажыў чыгунак, Заводаў коміны падняў у выш нябёс, А сам даўно сляпы ад слёз I ўжо забыўся аб ратунак.
Глядзі: па ўсёй зямлі святой Шырокай хваляй залатой Без краю блішча збожжа мора, Цвітуць лугі, шумяць лясы... Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы, А людзі нішчацца у голадзе, у зморы Ад беднаты, ад цемнаты, Бо скрозь — мяжы, бо скрозь — платы.
1914
МАКСІМ I МАГДАЛЕНА
Гэй, пайду ж я па вуліцы У тое поле за аколіцу. Ля аколіцы і плот і гарод, Завіваецца хмялінушка. Ды чаму ж цябе, зялёную, Градамдожджыкам не выбіла? Ты, хмялінушка вясёлая, Раскудравая хмялінушка, Загубіла буйну голаву, Буйну голаву Максімаву.
Максім у карчомцы гуляе, Ен гуляе — крыж прапівае, Да таварышаў сваіх выгукае: «Півамёд у карцы налівай, Каб лілося аж за край, аж за край, Песню гучную яшчэ завадзі Ды цымбаламі падыгрывай!»
Гэй, як скрыпнуць, як утнуць гапака, — Толькі сцены захадзілі у шынка. Струны звонка вымаўляюць зпад рукі, Емкім дробам выбіваюць хадакі. Іх сталёвыя падкоўкі звіняць;
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
303
Ля парога людзі добрыя стаяць, Падпяваюць, прыгаварываюць Ды Максіма ўсё пахваліваюць. Ён сядзіць — не памалу п'е, Пад цымбалы у далоні б’е, I хмяльна жа яго галава, Мова дзіўная тактакава:
«Магда, Магдачка, Мая кветачкапралесачка!
He кахацца мне, хлопу, з табою, Ваяводы старога дачкою.
Сёння з войтам цябе заручаюць, Рушнікі вынімаюць, Русу косу тваю прапіваюць.
To не траўкапавіліка расплятаецца, — Наша вернае каханніца канчаецца. Ўжо не будзеш гуляць, як бывала, Цалаваць, як раней цалавала, Выхадзіць у сад апаўночы, Глядзець ненагляднаму ў вочы. Ты марцовага снегу бялей, Броўкі — долі сіроцкай чарней; He забыць іх сэрцу ніколі, He бачыць да веку патолі.
Ліся, піва, цячы, як вада, Бо пала на сэрца нуда!»
У хмялю Максім гавора, не чакае гора, Ды пачула тыя словы шынкароўна Сора. Ўзяла Сора да палацу шпарка пабяжала, Ваяводзе а прыгодзе ўсё пераказала. Гэй, як грымне ваявода у памост нагою: «Налажы ж ты, ледацюга, буйнай галавою!» Толькі ўчулі тое слугі — зараз паспяшалі, Ланцугамі хлопу ногі закавалі, Павялі на пляц кірмашовы, На памост высокі сасновы.
Людзі добрыя ўкруг стаяць. Ён ідзенеідзе, супыняецца; Белы ручанькі на баках вісяць, Hori борздыя вагаюцца.
Ды не жаліцца на людзей Максім, Толькі кажа ён аб цымбалы ім, Хоча зноў пачуць тое гранніца У астатні раз, У смяротны час, На апошняе са светам развітанніца.
Вокам кінуць — цымбалы дасталі, На памост на высокі паклалі.
Устрахнуў Максім кудрамі — годзе плакаць, годзе. Цяжкаважка, сумнёсенька ён заводзе:
«Не вятрыска са поўначы павявае — Ціха сон у камору ўступае, Вочы мне стуляе, ацьмянжае.
To не птушка ў гняздзечку ўстрапянулася —
304
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
Маё сэрца улякнулася.
Снілась мн