Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
— я узмежкам іду, Поруч збожжа калыхаецца, Поруч збожжа калыхаеііца, Буйнай срэбнай расой асыпаецца. Сёння споўніўся той нядобры сон, Сёння споўніўся цераз дзевяць дзён: Праз цябе, дзявоцкая краса, Слёзы коцяцца, як буйная раса».
Ціха ўсё — толькі струны звіняць, Толькі песня разліваецца.
Людзі добрыя навакол стаяць, — 3 болю сэрца разрываецца.
Гэй, было б табе, Максім, не кахацца, На вяльможную дачку не заляцацца.
Устрахнуў Максім кудрамі — годзе плакаць, годзе. Цяжкаважка, сумнёсенька ён заводзе:
«Магда, Магдачка, Мая зоранька ясная, Маё сонейка прэкраснае! Ой, ад сонейка
Па зямлі цвяты расцвітаюць, Ад яго ж яны й пасыхаюць. А ты, сонца, свеціш, Залатое, святое, I не ведаеш тое».
Ціха ўсё — толькі струны звінянь.
Толькі песня разліваецца.
Людзі добрыя навакол стаяць, — 3 болю сэрца разрываецца.
Гэй, было б табе, Максім, не кахацца, На вяльможную дачку не заляцацца.
Устрахнуў Максім кудрамі — годзе плакаць, годзе. Цяжкаважка, сумнёсенька ён заводзе:
«Мае дзетачкі, мае дробныя, Вы наплачацесь, нагалосіцесь, Бо не стане ў вас татачкі!
Хто вас будзе гадаваці, адзяваці?
I ад цёмнай ночы укрываці?
Станеце вы, дзеткі, жабракамі, Пойдзеце барамілугамі Ды гасцінцамідарогамі.
А дарогі тыя без канца ляжаць, —
Без канца вам, дзеткі, гора горкае цярпець».
Ціха ўсё — толькі струны звіняць, Толькі песня разліваецца.
Людзі добрыя навакол стаяць, 3 болю сэрца разрываецца.
А як смерцю Максіма скаралі, — Рукі белыя да брамы прыбівалі, Рукі белыя да брамы мястовай,
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
305
Галаву — да вежы вартовай,
Каб дажджы яму кудры мачылі,
А вятры бы сушылі,
Каб крукі прыляталі — вочы дзюбалі, Ўсе бы людзі пазіралі — ды не забывалі.
1915
* * *
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі, Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца, I нясецца за сонцам зямля. Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор?»
[1915]
ПАГОНЯ
Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, — Ўспомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях.
Ў белай пене праносяцца коні, — Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню спяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?
Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, He давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, МаціКраінаі He усцішыцца гэтакі боль...
306
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
Ты прабач, Ты прымі сваііго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!..
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разбіць, не спыніць, ле стрымаць.
[1916]
ПАМЯТНІК
(Пераклад з Гарацыя)
Лепшы медзі сабе памятнік справіў я, Болей ўсіх пірамід царскіх падняўся ён; He зруйнуе яго сівер, ні едкі дождж, Hi гадоў чарада, вечнага часу рух. He саўсім я памру, лепшая часць мяне He зазнае хаўтур; слава мая ўвесь час Між патомкаў расці будзе, пакуль ўсхадзіць Зможа з дзевай удвух на Капітоллі жрэц. Аба мне гаварыць будуць: «Раджоны там, Дзе шумлівы Аўфід шпарка ў палях імкне, Дзе царыць над людзьмі бедны вадой Танай, — Ен да славы дайшоў, хоць і не панам быў». Першы стаў я складаць на эолійскі лад У нашым родным краю песні пад лірны звон. Усе заслугі мае, Муза, з пашанай зліч I лаўровым вянком мне валасы пакрый.
1912
АПОКРЫФ
1. Ад Максіма Кніжніка пачатак...
2. I калі скончылася сем тысяч год ад стварэння свету, Хрыстос ізноў зышоў на зямлю і хадзіў па ёй, каб споўнілася тое, аб чым сведчылі прарокі.
3. I хадзіў Ён па ўсім Забраным Краі і па Занёманшчыне, і па Задзвіншчыне, і па Бярэзінскай зямлі.
4. I разам з ім святы Пётра і святы Юр’я. Але ніхто з людзей не пазнаваў Яго.
5. Бо ішлі яны босымі нагамі з непакрытымі галовамі і былі адзетыя ў белы кужаль ды суконныя світкі, а не таго спадзяваліся людзі.
6. Тамуніхто не ўзяў увагі на іх, калі ў часе жніва праходзілі між працуючых людзей.
7. Толькі музыка, катораму цяпер не было чаго рабіць, падышоў да іх і сказаў: сорамна мне, бо сягоння дзень працы і ўсе клапоцяцца каля зямлі; адзін я нікчэмны чалавек.
8. I сказаў яму Хрыстос: не смуціся ў сэрцы сваім, Ці ж не твае песні спяваюць яны цяпер, у часе жніва! Таму не схіляй нізка галавы твае, і не хавай аблічча ад вачэй людскіх.
9. Бо няма праўды ў тым, каторы кажа, што ты — лішні на зямлі. Запраўды кажу я Ta66: надыдзе яму гадзіна горычы — і чым ён разважыць тугу сваю, апроч песні твае? Як у дзень смутку таксама ў дзень радасці ён прызавець цябе.
10. I навучаючы яго, казаў: пад песні кладуць чалавека ў калыску, і з спевамі ж апушчаюць у магілу яго.
11. Штодзённымі клопатамі поўніцца жыццё людское. Але калі зварухнецца душа чалавека, — толькі песня здолее спатоліць яе. Шануйце ж песні свае.
АЛЕСЬ ГАРУН
307
12. Бо спяваюць навет і жабы ў багне, а ці ж не лепшымі будзеце вы за іх?
13. Так навучаў Хрыстос музыку. Але Пётра, пачуўшы словы яго, сказаў: Вучыцелю, у гэтай краіне ёсць людзі, каторым няма чаго есці. Ці ж не сціснецца ад сораму сэрца таго чалавека, каторы, шукаючы скарынкі хлеба, прыйдзе з песняй да іх?
14. У адпаведнасці яму, сказаў Хрыстос: так, жыццё гэтых людзей цяжкое, беднае і прыгнечанае. Чаму ж ты хочаш яшчэ пазбавіць іх красы! Мала дадзена ім — няўжо ж трэба, каб было яшчэ менш?
15. I, абярнуўшы аблічча сваё да музыкі, папытаўся: калі пяюць песні ў вас?
16. Музыка адказаў: пяюць на Каляды, на Запускі, на Вялікдзень, на Тройцу, на Яна Купалу, у Пятроўку, на зажынках і дажынках.
17. Пяюць на радзінах і хрэсьбінах, пяюць, дзіцё калыхаючы, і самі дзеці пяюць, гуляючы; пяюць на ігрышчах і вяселлях, і на хаўтурах, і ў бяседзе, і пры працы, і на вайну ідучы, і ўва ўсякай іншай прыгодзе. Увесь круглы год пяюць.
18. I мовіў Хрыстос Пятру: ты, шкадуючы галодных людзей, асудзіў песню, але самі галодныя не асудзілі яе. Жывая яшчэ душа ў народзе гэтым.
19. Тады ізноў сказаў Пётра: але няхай жа ў песнях будзе страва для душы, няхай будуць думкі добрыя і навучаючыя, каб, апроч красы, быў у іх і спажытак чалавеку.
20. I адказаў яму Хрыстос: няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак для душы.
21. I навучаючы іх, мовіў: агляніцеся навокал! Ці ж не ніва калыхаецца каля нас?
22. Цяжка каля яе працаваў гаспадар і вось бачыць: гіаміж збожжа ўзраслі васількі.
23. I сказаў ён у сэрцы сваім: хлеб адбіраюць у мяне гэтыя сінія кветкі, бо паўнаважкія каласы маглі б узрасці тут заміж васількоў.
24. Але, яшчэ з малацця краса іх прыйшлася мне да душы. I таму я не вырву з каранём іх і не выпляню, як усякае благое зелле. Няхай растуць і радуюць, як у маленстве, сэрца маё.
25. Так казаў сабе гаспадар у сэрцы сваім! I не падняў ён рукі на васількі.
26. Я ж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?
27. I, кажучы так, пачуў Ён песню жнеек і прамовіў: слухайце, што кажуць словы гэтай песні. Яе складалі людзі, якія ведаюць, чаго варты хлеб.
28. Яны ж пачулі, што словы тэй песні кажуць: няма лепш цвяточка над васілёчка. I далей ужо моўчкі ішлі яны.
29. I босыя ногі Хрыста пакідалі на цёплым, мяккім пылу дарогі сляды.
30. Але гора вам, людзі, бо даўно ўжо затапталі вы іх. Амін.
1913
ААЕСЬ ГАРУН
(1887—1920)
У чатырохлецце «Н[аша\е півы»
Ты, мой брат, каго зваць Беларусам, Роднай мовы сваей не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам, Так і вольны цяпер не зракайся.
Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце, Гэты скарб нам адзін захаваўся, У сялянскай аграбленай хаце Толькі ён незабраны астаўся.
308
АЛЕСЬ ГАРУН
Ў старыну Беларус, не падданы, Гаспадарыў, быў сам над сабою I далёка у свеце быў знаны За літоўскай і ляшскай зямлёю.
Але час прамінуў, і нядоля На народ, як бы камень, звалілась, Беларуская слава і воля Адышла, адцвіла, закацілась.
He змяняючы шэрай апраткі, Працаваў ты, як вол, гаратліва, А у хаце тваёй недастаткі, А на ніве тваёй неўрадліва.
А чаму? Ты не здрльны, ці хворы, Ці благі гаспадар, ці п’яніца?
Мусіць, не! Бо і іншым у пору
У цябе гаспадарыць наўчыцца. Светлы розум твой, брат, але дзетак Ад цябе, як і ўсё, адбіралі I на бацькаўскі родны палетак Працавацьпамагаць не пушчалі.
Хто хацеў, той і смеў рабаваці, Без прыпросу з’язджаліся госці — Абдзіраць, аб’ядаць, апіваці I крышыць гаспадарскія косці. Можа б, ты і памёр і загінуў, Каб не вешчая мова Баяна.
Хто ж быў добры, яе хоць пакінуў? Як жа так, што яшчэ не забрана?
Бо што бачылі госцікігерцы!1 —
I зямлю, і лясы, і кілімы, — Усё забралі. А мову у сэрцы, У сваім сэрцы хаваліняслі мы. Дык шануй, Беларус, сваю мову — Гэта скарб нам на вечныя годы; За пашану радзімаму слову Ушануюць нас браццянароды!
1910
ПЕСНЯЗВОН
Гэй ты, маці, родна мова, Гэй ты, звон вялікі, слова, Звон магучы, Звон бліскучы, 3 срэбра літы, 3 злота збіты, Загрымі ты, Загрымі!
Гэй, званар, званар, мой пане, Бій у звон, як змогі стане, Без спачынку, Безупынку, Потам зліты, Ім умыты, —
Герцы — махляры, марпатраўцы.
АЛЕСЬ ГАРУН
309
Бій, звані ты, Бій, звані! Гэй, гусляр, пясняр, мой браце, Грай, спявай у полі, ў хаце, Дзе гарота, Дзе галота, Дзе нясыты, Дзе няўмыты.
Ім спыні ты, Жаль спыніі Струны хай грымяць і рвуцца, 3 болю, з гневу. Хай смяюцца Разам з імі, He чужымі, Голас чысты,
• Залацісты, За ім злій ты, 3 імі злій!..
1912
ПАЭТУ
Што кажаш мне, паэт, а праўдзе тэй, што будзе? Мне сэрца кроіцца ад крыўды нашых дзён! А бачу добра й сам: ідуць да праўды людзі, Расцець яе жаўнер, і шырыцца загон Марудна, братачка! I покуль сонца ўзыдзе, Дык вочы выесць нам салёная раса, I покуль першы дзень людскога шчасця прыйдзе, Мільёны сэрц праткне гароты злой каса.
Пакінь, пакінь спяваць а праўдзе тэй, што ў небе! Яна чужая нам, таемных праўда сіл;
Яна не сходзіць к нам ў канечнае патрэбе, Калі пакуты дзень так довег і не міл!
Прашу цябе, мой брат, спявай аб нашым горы, Аб тым, што ёсць цяпер і што даўней было, I што на ўсякі твар кладзець, як плуг