• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     і зданні забываюцца. Ды Архіпу не саўсім. Чаго прыехаў? А вось... бацькоў даведацца. Люба тут! Люба хыць сярод працы, свяцейшай усіх прац, — працы земляроба. Люба мець здаровае цела і здаровы дух. А і тут дакучаюць «пытанні шалёныя»... А бывае — ды ну іх! не да іх — некалі. Папрацаваць, аддыхнуць, пажартаваць і зноў узяцца за працу прыемную. He ў горадзе, у сяле. Люба тут. Люба ў вечар цёплы, і ціхі, і добрапагодлівы снапы вазіць. Люба раніцай у рацэ, у рацэ з вадою лёгкаю, не дужа халоднаю пакупацца. А днём гуркоў у градах пашукаць, пасмакаваць або яблык салодзенькіх, мядуначак вевялічкіх пакаштаваць. А ўранні ў святы дзень устаць і ў лес пайсці, грыбоў насабіраць (мо леснікі не абдзяруць), а потым — у царкву, у госці пайсці, а вечарком, скрыпку ўзяўшы, на вуліцы пад хатай пасядзець, сыграць скокітанцы ды песнівесялушкі розныя. Іграе Іван на гармоніку, а Цімох на дудцы мастак; танцуе студэнт з дзяўчынкаміхахатушкамі, сарамлівасмелымі, здаровапрыгожымі.
    Ідзе час, зараз да горада рыхтавацца пара», Сумна тады робіцца.
    А толку пра зданнёстрахаццё так і няма. I бацька з сынам неахвотна гаворыць ужо пра тое. Баіцца за сына ядынага, дрыжонага. Бо баіцца стары, што надта пачаў цікавіцца сынок незразумелым, таемным, страшным, незямным.
    320
    МАКСІМ ГАРЭЦКІ
    * * *
    . — Ой,_ Нупрэй, паглядай за сынам, — гаворыць сват Яхім, сівы разумны дзед, — пара яго апаслівая, маладая. Ніхто яшчэ лбом сцяну мураваную прабіць не здолеў, а галовы разбівалі многія, ойой, многія, як падумаеш. Вялікія навукі прайшоў Зроіл Давыдзёнак, што ўсё на галоўнага рабіна навучаўся, а пачаў задумвацца, пачаў — і ось табе на: у адной доўгай кашулі хйдзіць цяпер па Шамаву з кійком, галавою круціць ды ўсё нешта гамоніць, бурчыць сабе пад нос: «Адэной, Адэной, адгукніся Зроілу. Дзе ты схаваўся ад Зроіла? Ага, ага, ну няма нічога». Аж страшна становіцца. Такі разумнейшы за ўсіх жыдоў шамоўскіх быў, а во адурэў, бядача, ад гэтай думы заўсёгдашняй.
    Бярэжч трэба Архіпа: мала з нашага сялянскага роду ў людзі наўчоныя выходзяць, а калі й выйдзе каторы, дык барані ты яго, божухна! Бо трудненька такому адразу прырасці ў іншым стане людзей, паркалёвых людзей. Праз тое трудненька, што якніяк, а роднае карэнне глыбока сядзіць у ім. Ось і мучаць яго пытанні розныя: чаму я — пан, а брат мой, брат, каторы сто раз больш мяне працуе, пот лье, у каторага рукі ў мазалях і закарэлі, каторы век сумуе ды гаруе і ў гарэлцы душу топіпь, думы залівае, гэты брат, родненькі сын мае мамачкі роднае, ён — мужык, мужык, эх! Во і мучаецца чалавек: чаго на свецё так папарадкувана? Даліболі, адкуля свет, адкуля што. Бога шукаць пачынае, як той Зроіл. Глядзіш: дыбаў, дыбаў чалавек па гэтаму каўзялю, — пасклізнуўся, заваліўся... I навука не паможа, а зможа такога, бо прыроду і навуку адолевае.
    Так гаворыць сват Яўхім, а кум Міхась дадае к таму:
    — А падумаць: колькі турбот, болек і працы бясконцай трэба вынесці бацькам, пакульткі сынок ці дачушка на ногі стане! Ды другі ж на ногі стане — бацькоў успомніць: сам вучыцца ці служыць дзе і бацькоўскую старасць к сэрцу прынімае, клапаціцца памагае, як, скажа.м, Архіп. А другі ж, бывае, і бацькоў адрачэцца! Вучы яго, такую дрэнь. Ого! Ці мала іх гэткіх, далёка шукаць не трэба...
    — Дык што ж рабіць, сваток? — да Яхіма звяртаецца Нупрэй. — Жывём як Бог даець.
    — А што ж? Трэба жыць. Першанаперша трэба, каб бацькі ўкладалі ў галаву гэтым хлапцамвучням тое, што няхай яны не саромяцца нашых мужыцкіх меркаванняў пра божы свет слухаць. Няхай сабе мы на пагляд шэры, а, браце, душа можа быць і пад шэрым жупаном не шэрая. О! Помню, бывала, прыедзець к нам у сяло на лета, ці ўзімку калі, з Пецярбурга пан Беляеўскі. Вучаны многа, кніжкі сам складае, друкуе, а са мной так, бывала, як пойдзе, як пойдзе гаварыць, аж захлібаецца. Бачу — перада мною, мужыком, думкі лепшыя выкладае. «Я, — гаворыць, — толькі ў вас і аддыхаю і спачын знаходжу. У вас, сялян, усё кіруюцца праўду знайсці ўва ўсім. Пастух якінебудзь слова прамовіць з панам не можа — забіт ці ўжо натура такая ў яго да схоўкі прыхільная, — а каб пабачыў яго душу пісьменнік які, ці там архірэй, ці хто такі, ён бы здзівіўся і пазайздраваў». Во як пан казаў.
    Нядбаласці, звярынства, гразі многа. Але дзе ж гэтага няма? Бяднота нас адалявае.
    — Ведама, што яна.
    — А паглядзі ты, сваток, на панскае хыццё. Яно ж найболей такое, што горш... сабацкага. Распуста, паскудства. Толькі што ў іх дзеецца ўсё пад цёмнаю дзяругаю, зпад дзяругі гэтае і жыццё праўдзівае мала відаць.
    — Яното так, няўжо ж.
    — А нашы хлопцы, што ў свет, у людзі йдуць, яны ад вёскі адпаўзаюць... ГІрыедуць у госці з чыстаты, з хлеба белага на пушны; як пабачаць тут, як мадзеем мы па родных кутках, робіцца ім і халодна, і непрыхільна, і прыкра. Паедзець назад, закруціцца там у вадаверці гарадской, агалцеець, у вёску ўжо ані блізка, мужыка чураецца, хоць і мучаецца, пэўне, каторы. А дзеткі яго ўжо карэння нашага роднага не маюць у сабе, тыя і ў лічбу не йдуць.
    — Сваток, калі ж будзе паіншаму, калі, у які час будзе, га?
    — Будзе. Але, гора, не пры нас. Ты ж паглядзі, недалёчка хадзіць, у палякоў у латыпюў што тутэйшыя фальваркі пакуплялі: жывуць, нельга казаць, штоб на вялікіх кавалках, а жывуць неяк чысцей, і газеты чытаюць, і дзетак па розных гімназіях ды гаспадарскіх вучылішчах вучаць. Падрастаюць трошку гэтыя дзеці — дзівіся, як твой Архіп, самі зарабляюць і вучацца. Адзін доктар, другі аграном, трэці вучыцель ці што другое... Радні „е адракаюцца, братнюю руку заўсёды дзержаць і йшчэ пляменнікаў ды пляменніц за сабою ў людзі цягнуць.
    — Пажывём — паглядзім. Шукаюць нечага і нашы маладыя... ажно часам хныкаюць, стогнуць.
    — Аа! Наша старое ўжо ім не надта падабаецца.
    — На тое ж маладыя.
    МАКСІМ ГАРЭЦКІ	321
    — А праўда, і шкода іх, што яны знайдуць?
    — Пажывём — паглядзім.
    — Калі дажывёмся.
    VII
    На станцыю павёз Архіпа той жа сват, сівы дзед Яхім. Ездзіць з дзедам было дужа ладна: чаго ён ні раскажа, ні нагаворыць, і ўсё разумна, к толку, лішняга не пачуеш ад старога.
    Мінуўшчына, як у люстры, праходзіла прад вачамі студэнта ў час Яхімавых апавяданняў аб старыне.
    Ехалі ўжо даўно. Сцямнела. Архіп маўчаў, успамінаючы, як пражыў дома да восеннай пары. Дзед, набіўшы піпку табакаю, курыў і гаманіў з конямі.
    Дарога ішла па старым казённым лесе. Цёмна, пара няранняя. Дрэвы, як чорныя, нямыя веліканы, абступілі дарогу з абодвух бакоў і сходзіліся ўперадзе. Коні пад ласкавую бадрашчую гутарку дзеда рухава і асцярожна беглі па чуць бялеючай толькі перад самым носам лесавой дарозе.
    Дзед ціхенька сцёбаў пугаю і думаў, каб даў Бог хутчэй перабрацца праз лес і выехаць на поле. За вярсты паўтары направа цягнулася Вялікая Патапеча: балота, мох, купнік, зараслі. Там яшчэ вадзіліся ваўкі, і ўвосень і ўзімку праязджаць без прыпасу было страшнавата.
    Архіп думаў аб матцы. Якая яна спрацаваная, вочы ўваліліся, уся быццам шчапіна, і ўсё калашыцца, клапоціцца. Праваджала яго... Дзяржалася доўга, але такі слёзы пацяклі самі... Буйныябуйныя, як боб. «А можа ж, я і не ўбачу болып цябе, мой сынулечка, мой Архіпачка...» I ноччу, мусіць, плакала. ЭххохэІ
    — Гаўвуву... — глуха і нема завыў хтось далёка на Патапечы.
    — Дзедку! Чуеш? Выюць... Ваўкі?
    — Ды не, не, сабакі дурэюць у Буліне; там вялікая вёска Буліно.
    Коні паднялі вушы і спуджана азірнуліся. Цёмны лес шумеў.
    — Гаўгаўгаўуу, — пачулася ўжо многа бліжэй. Коні, віхляючыся і з сторчма стаячымі вушамі, ступалі пасярод самай дарогіпраезду, туліліся і вадзілі галовамі па баках, адкуль моўчкі пазірала чорная цемень. Гняды ціха храпануў.
    — ДзядуляІ ваўкі!..
    — А калі й ваўкі, ці мы іх баяцца будзем? Прыйдуць, паляскочуць зубамі ды і пойдуць, куды ім паказана, — без клопату сказаў дзед.
    — Што вы, дзядуля? Паганяць коней трэба; мо ўцячом... A то станем ды цяпло раскладзём, да свету не падступяцца.
    — Нічога, абойдземся й так. Я загавор ведаю...
    Дзед саскочыў з калёс і замуздаў гнядога. Конь біў капытамі па зямлі і званіў зубамі аб груздзілы.
    — Ну, Архіп, трэба толькі коні дзяржаць, — усаджваўся дзед на калёсах.
    Збоку бліснулі аганькі, пара, другая.. Коні храплі, маталі галовамі, ірваліся. Ваўкі падбеглі к самым калёсам і, падскокваючы перадам, кульгалі і сярдзіта бліскалі вачамі.
    Людзі маўчалі; коні дрыжалі, як у трасцы...
    Ваўкоў было штукі чатыры. Яны беглі з бакоў і спераду і торкаліся мордамі ў ноп коням, але не чапалі. Коні ўсё трасліся і кідаліся. Каб не новыя вожкі і не жалезныя груздзілы ў руцэ, яны пабеглі б як шалёныя.
    Лес пачаў радзець, дрэвы расступіліся, на паляне каля дарогі выплывала нешта вялікае, цемнае. To была леснікова хата.
    Ваўкі прабеглі ўслед, моўчкі нюхаючы конскія морды, з паўвярсты, можа.
    Адстаў адзін, другі... Каля лесніковай хаткі не было ніводнага.
    — Ну, к лесніку, Архіп, заязджаць, памойму, не варта. Зараз выедзем на поле, а там і станцыя, тольгі на курганок падымемся.
    — Добра, дзядуля.
    — Скора й машыну пачуем, калі закрычыць. А к поезду, пэўне, патрапім.
    Дзед кіраваўся, каб як развесяліць студэнта.
    — Ну, ці ж не казаў я, што ваўкі не зачэпяць? — загаманіў ён.
    А з Архіпам штосьці рабілася асаблівае. Успомнілася яму і новая хата, як батрака нехта скінуў, пажар ад перуна, прыпомніў ён і страшныя апавяданні аб ваўкалаках, ведзь мах, чараўніцтве. Усё яму было няўцям. Аж тут і гэтыя ваўкі... Дзіва! У лесе набеглі,
    11 Зак. 49
    322
    МАКСІМ ГАРЭЦКІ
    круціліся, морды конскія нюхалі, а не завалілі. Што гэта? Загавор? Чараванне? Гіпноз? Раптам з нейкім абурэннем звярнуўся да дзеда студэнт:
    — Дзедку, родненькі, дык што ж гэта? Скажыце, у чым прычына? Што тут к чаму, як жа?..
    — Што? Пра ваўкоў? Дык тут жа няма нічога дзіўнага. Я змалку ведаў гэту павадку ваўчыную. Бывала, пасеш каля лесу статак, — а раней лясы былі вялікія, дрымучыя, ваўкоў ды і ўсякага звера было без ліку, — выбегуць яны, зверуганы, здаецца, адразу ўсё б праглынулі, зжорлі, прорва іх вялікая. Выбегуць яны, і тут ад злой радасці, што напалі на паядуху, як сціснуць зяпу — разявіць не могуць: бегаюць каля жывёлы, мордамі яе толькі — таўхіль! — падтаўхіваюць, носам па горле мацаюць, а зарэзаць аніяк не здолеюць... Пакуль хіба не адбягуць куды далёка. Зубоў расцяць ім тады нельга. Ну, вядома, бывае гэт