Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
одзе. Па чутках з фронту думалася людзям, што надоўга застылі дзве варожыя сцяны і, мусі, ве парушацца да вёсначкі. Дык другое адступленне было падобна да грому на сінім бязвоблачным небе.
Батарэя, што сцерагла некалі мост, патрапіла, уцякаючы, на старую дарогу.
Феерверкер Сініца збочыў ад шасэ да хутарка.
Няможна пазнаць, што той самы. Палова будоўлі згарэла, толькі хата дзівам уцалела. На двары, сярод абгарэлага, чорнага будаванпя — здохлая ці забітая сучачка. Страха ў хаце прабіта. На печы сядзіць саўсім ужо сляпая Даміцэля. Яна разгарнула на нагах, як дзіцёнак, ліст з Масквы ад раненага сына Блажыса. Дзіра ў столі вялікая, адтуль свеціць. Хата сцюдзёна, як пуня. Тут жа дзядзька Ян. Сядзіць ля стала на шклянках ад пабітага вакна, папраўляе саламянае заткала ў вакне і сапе ў піпку, дзе замест табакі — хлоп са сцяны. Даўно ён не галіўся, не часаўся, змарнеў.
Ян сумна паглядае па адыходзячае рускае войска і часам нешта шапоча.
— Здароў, дзядзька Ян! Ах, як жа ў вас...
— Ад учарашняга бою, братка.
— А дзяўчаты вашы дзе?
— Уцяклі ўчора, ды ўжо, мусі, не паспеюць на машыну.
Як наўмысна, і яны з вузламі на парог.
— Добры дзень! Ці пазнаеце? Чаму вярнуліся?
— Куды мы пойдзем ад цэваса (бацькі) і мамы? — і заплакалі абедзве.
— Чаму ж раней не ўцякалі?
— Чаму? Так... не ведалі. — I па тону гэтага адказу няможна ўцяміць, чаму літовец так прыкут да свайго гнязда і ці сапраўды ён не ведаў.
— Ну, бывайце здаровы. Страху папраўляйце. Лікісвейкас!
— Су Дзеў! — а самі плачуць, як пакінутыя на загубу.
Сініца пагнаў каня.
Возера замёрзла, але ўсярэдзіне былі павадкі на лёдзе і блішчэлі на чырвоным ад марозу сонцы. Блішчыць снег. Варона акалелая знедкуль узялася. Па снегавой дарозе коламі гармат глыбокія выбіты калюгі. Асцярожна спускаецца з гары калона войска адступаючага, як нейкая шэрая ўстужка, толькі трапечацца і безупынна паўзе.
Адзадзі і справа гудзіць глухая, асцервянелая, нястрыманая кананада.
Хутарок цямнеючаю плямаю астаецца далёка адзадзі.
______________________________ КАНДРАТ КРАПІВА__________331
ЛІТАРАТАРЫ «УЗВЫШША»
КАНДРАТ КРАПІВА
(1896—1991)
ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІМ
КАМЕДЫЯ Ў 3 АКТАХ
ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ
Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч дырэктарінстытутагеалогіі. Anna Паўлаўна — ягожонка.
Чарнавус Аляксандр Пятровіч — прафесар. Туляга Мікіта Сымонавіч — навуковы супрацоўнік.
Левановіч — сакратар парткома.
В с р a — малодшы навуковы супрацоўнік.
3 ё л к і н — малодшы навуковы супрацоўнік. Зіна Зёлкіна — яго жонка, сакратар.
Цёця К а ц я — прыбіральшчыца.
Н і ч ы п а р — дворнік. Незнаёмая жанчы на. Чалавек у форме НКВД.
АКТІ
Калідор — всстыбюль установы.
Цёця Каця (выходзіць з дзвярэй дырэктаравага кабінета. За ёю Нічыпар). Фу!.. Добра, што ты якраз падышоў, я ж бы адна гэтаму сталу і рады не дала.
Н і ч ы п а р. Гэта, брат, стол! Каб некалі мне такі пляц зямлі, то я б гаспадаром быў.
Цёця Каця. Новы non, дык новае і маленне. У таго дырэктара, бывала, адзін столік, два крэслы і ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакі, а на стале ж мартаплясаў усялякіх панастаўлена — таксама грошай каштуюць.
Н і ч ы п a р. А што яму — шкада казённых грошай? He з свае ж кішэні плаціць.
Цёця Каця. Дзве канапы скураныя, мяккія. I нашто яны? Хіба ён лежачы працаваць думае.
Н і ч ы п а р. Далікатнага, мусіць, заводу. Баіцца, каб на цвёрдым мазалёў не панаседжваць.
Цёця Каця. 1 вось, скажы ты... Зараз год, як я на гэтым месцы, а не магу ўцяміць, што тут людзі робяць? Такі ж каваль у кузні куе, то знак ёсць, настаўнік дзяцей вучыць, таксама знак ёсць, а тут людзі нешта робяць, робяць, і работы гэтай не відаць.
Н і ч ы п а р. Кажаш, працуюць і смаку не чуюць.
Цёця Каця. Яны, можа, чуюць, але я не бачу, які тут смак. Нейкія ўсё каменні, косці перабіраюць, пясок перасыпаюць.
Н і ч ы п а р. Гэта яны зямлю вывучаюць.
Цёця Каця. Як гэтазямлю?
Н і ч ы п a р. А так, што як паглядзяць на гэтыя косці, дык адразу скажуць, колькі зямлі год і як яна выглядала, калі маладою была.
Цёця Каця. Пляцеш ты абышто. Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству.
332
КАНДРАТ КРАПІВА
II і ч ы п а р. Запытайся ў Чарнавуса. Ён чалавек дарма што сур’ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе рекалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Так дакладна раскажа, нібы ён сам быў пры гэтым.
Цёця Каця. Аў тым інстытуце, што на Шырокай, дык сабак поўна. Там з і'мі ўсялякія штукі вырабляюць, практыку здымаюць. Мая суседка там прыбіральшчыцай, дык расказвае, што не даюць, каб гэтыя сабакі ротам елі, а папракручвалі дзіркі ў баку ды ўліваюць ім яду туды.
Н і ч ы п а р. Ну, гэта хто да якой навукі здатны. Адны зямлю вывучаюць, а другія жывёлу.
Цёця Каця. Але нашто ж дзіркі круціць?
Н і ч ы п а р. Чаму нашто? Трэба ж хоць адным вокам глянуць, што там усярэдзіне робіцца.
Цёця Каця. Дык хіба ім не хапае тых дзірак, што сабаку бог даў?
Н і ч ы п а р. Гэта табе здаецца, што хапае, а ім, бачыш, мала... Загаварыўся тут з табой, а ў мяне яшчэ двор не прыбраны.
Цёця Каця. Прыбярэш, дзетвой двордзенецца?
Н і ч ы п а р. Дырэктар прыйдзе, нагонку дасць.
Ц ё ц я К а ц я. Вельмі твой дырэктар на двор углядаецца. У яго другім галава занята. Учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў на таксі, дык аж пыл курэў.
Н і ч ы п а р. 3 нашай Зіначкай?
Цёця Каця. Атозякоюж?
Н і ч ы п а р. Глядзі ты! У яго ж і свая жонка гладкая.
Цёця Каця. Гладкая, мусіць, прыелася, да шурпатай пацягнула.
Н і ч ы п a р. А Зёлкін як жа?
Цёця Каця. А што Зёлкін... Толькі ходзіць на мяккіх лапах ды прыслухоўваецца, хто што гаворыць. Што дырэктар з яго жонкай забаўляецца, дык ён гэтага не бачыць.
Н і ч ы п а р. Бачыць, ды віду не паказвае. Што ж гэтакі пеўнік зробіць дырэктару? А таму раскоша тут, як шчупаку ў сажалцы. Усе так і выдыгаюць перад ім: «Таварыш Гарлахвацкі! Таварыш Гарлахвацкі!» А ў таго Гарлахвацкага крукам носа не дастаць. Адзін Чарнавус яго не баіцца. Гэты сам разумее ў навуцы не менш за яго.
Цёця Каця. З’есць і Чарнавуса.
Н і ч ы п а р. Глядзі, каб не ўдавіўся.
Цёця Каця. Папомніш маё слова. З’есць, як з’еў ужо Муравіцкага. Так падвядзе, што той не будзе і ведаць, адкуль што ўзялося.
Н і ч ы п а р. Чарнавуса таксама голымі рукамі не возьмеш. Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае, для піянераў у журнал піша. Напісаў, кажуць, нейкую кнігу важную, дык аж у Маскву паслаў. Гэта, брат, галава! (Бярэ мятлу і выходзіць. Цёця Каця канчае выціраць падлогу. Уваходзіць Вера.)
В е р а. Добры дзень, цёця Каця!
Цёця Каця. Дзень добры, Вера Міхайлаўна. Вось ранняя птушка! Заўсёды першая!
В е р а. Аляксандра Пятровіча няма яшчэ?
Цёця Каця. Каторага вам? У нас жа іх два — дырэктар і Чарнавус.
В е р а. Мне Чарнавуса.
Цёця Каця. Нешта вы жыць без яго не можаце?
В е р а. Жыцьто магу, а працаваць без яго мне цяжка было б.
Цёця Каця. Гэта вы пры ім навуку праходзіце?
В е р а. Ага.
Цёця Каця. Нашто вам, маладой дзяўчыне, гэтыя старыя косці спатрэбіліся?
В е р а. Косці ў яго старыя, але душа маладая.
Цёця Каця. Хто ў боб, а хто ў гарох. Я пра тыя косці, што ў шафах.
В е р а (смяецца). А я думала, пра Аляксандра Пятровіча. Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае. А наша справа — мел, гліна, вапна, фасфарыты. Галоўны далакоп — Аляксандр Пятровіч, а я яму памагаю. (Уваходзіць Левановіч.)
В е р а (жартаўліва). Што, нагрузку нясеш?
Л е в а н о в і ч. Нясу.
В е р а. Я ж ведаю, што ты пра мяне не забудзеш. Гавары хутчэй, у чым справа. Левановіч. Справа ў тым, што трэба ў падшэфнай часці лекцыю прачытаць. В е р а. Аб чым?
Левановіч. Просяць расказаць ім аб мінулым нашай планеты.
КАНДРАТ КРАПІВА
333
В е р а. Дык гэта ты мне даручаеш?
Левановіч (жартуючы). Хацеў даручыць табе, ды баюся, што байцы больш будуць глядзець на цябе, чым слухаць.
В е р а. Калі ты навучыўся кампліменты гаварыць?
Левановіч. Агэтахібакамплімент?
В е р а. Самы сапраўдны. Сакратару парткома гэта як быццам і не да твару.
Л е в а н о в і ч. Даю слова надалей гаварыць з табою толькі дырэктывамі. Дык каго мы ўсё ж такі пашлём лекцыю прачьітаць?
В е р а. Можа, Гарлахвацкага? Няхай бярэ сваіх мамантаў у мяшок ды ідзе расказвае.
Левановіч. Гаварыў з ім. Просіцца — кажа, вельмі заняты.
В е р а. Я б гэтага не сказала.
Левановіч. Можа, старога?
В е р а. Чарнавуса?
Левановіч. Ага. Хоць ён, здаецца, не вельмі любіць выступаць.
В е р а. 3 прамовамі... А пра зямлю расказаць — гэта ён з ахвотаю. У яго гэта выходзіць, як казка.
Левановіч. Дык ты перадай яму, што я прасіў, каб ён з’ездзіў у часць. Можа, не адмовіцца?
В е р а. Пабурчыць крыху, што ад работы адарвалі, а пасля і сам будзе задаволены.
Левановіч. Ааб часе я паведамлю. (Збіраецца адыходзіць.)
В е р а. Як твой торф?
Левановіч. Канчаю лабараторныя доследы.
В е р а. Кажуць, што ты з яго ледзь не торты збіраешся рабіць.
Левановіч. Торты што! Я вырабляю больш сур’ёзныя рэчы.
В е р а. Напрыклад?
Левановіч. Напрыклад спірт і яшчэ шмат чаго.
В е р а. Спірт? Дык ты ж самагоншчык!
Левановіч. Прыходзь, пачастую. (Выходзіць.)
В е р а. Вось, цёця Каця, малады хлопец, а хутка прафесарам будзе.
Цёця К а ц я. Цяпер жа ўсе маладыя разумныя, на тое ж вас і вучаць.
В е р a. I на чым жа вырас! На торфе!
Цёця Каця. Усюды растуць: на торфе, на гліне. На пяску і то растуць. Такі ўжо клімат у нас.
В е р а. Добры клімат, цёця Каця, савецкі!
Цёця Каця.Яжі кажу. А чаму гэта ён там працуе, а сюды распараджацца ходзіць?
В е р а. У нас адна партыйная арганізацыя, а ён сакратар, вось і ходзіць па партыйных справах.
Цёця Каця. Вунь ідзе ваш далакоп. (Бярэ анучу і адыходзіць убок.)
Уваходзіць Чарнавус.
В е р а (стаўшы ў позу, гаворыць урачыстадураслівым тонам). Прывітанне галоўнаму далакопу, ахавальніку скарбаў старой бабулізямлі! Выгляд у вас бадзёры і натхнёны. Ці не ўдалося вам узламаць яшчэ адзін з куфраў старой бабулі?
Чарнавус. На жаль, не. Раней для гэтага мне трэба выпрасіць у Гарлахвацкага пару тысяч рублёў.
В е р а. Ух, вядро халоднай вады! А што — не дасць, думаеце?
Ч а р н а в у с. Трэба, каб даў, іначай мы не закончым доследаў у раёне Рудні.
В е р а. 3 М