• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    адхону гары пераскаквалі, як вераб'і, адбягалі назад і прысядалі, нібы перапырхвалі, шэрыя са штыкамі і старэцкімі хатылькамі фігуркі. I ўсё нешта хлопала.
    	Матка Боска! To ж яны страляюць,  спалохана даўмелася Ядвіська і заламала, аж хрэснулі, пальцы.
    Адна шэрая, абчэпленая торбамі кароценькая фігурка бегла саўсім недалёка ад пруда, па канаўцы ля шасэ. Во прысела, выставіла стрэльбу да лесу, рэзка хлопнула, — і раз, і два, і тры. Усхапілася і шпаркашпарка пакацілася ад хутарка.
    Ядвіся не мела сілы аглянуцца. Во фігурка ўзмахнула ўгору рукі і кінула стрэльбу. А воддаль яе і блізка пыл на раллі там, тута курыцца, як пыл на дарозе, калі пачынаецца буйны дождж. Прысела фігурка, потым сярдзіта пачала рваць з сябе тыя торбачкі; ізноў ускочыла, схапілася за грудзі, замяталася тудысюды ў бакі, кінулася ніц на дол і асталася ляжаць нерухома. Шлёпалі тыя буйныя каплі па возеры, раскідаючы дробныя пырскі, і ўкола возера ўжо ляжала яшчэ некалькі такіх фігурак.
    Пачуўся зпад лесу грукат, конскі тупат, страляніна і крык.
    Ядвіся прыльнула вокам да ваконца і ўбачыла, ад лесу на шасэ важка імчыцца конніца ў сініх мундзірах з флажкамі на канцы пік.
    —	Тутутутук!.. — Як гарохам, забарабаніла па сцяне хаты.
    —	Ядвіся! Ядвіся! — даляцеў голас са слязамі крыклівы знізу.
    Дзяўчынка кінулася да лесвічкі.
    	Дзыынз!  Пасыпалася вакенца, і ў дзіру са злыбедным свістам уляцела яшчэ некалькі куль.
    He паспела Ядвіська дабегчы з бацькам да пограба, як да хутарка наўскачка падляцелі нямецкія кавалерысты.
    —	Прусы, — уздрыгнула і акамянела дзяўчына і ўжо не магла адвесці застылых вачэп ад тых. Ногі неспадзявана аслаблі, дажа згібаліся, зрабілася сцюдзёна. I Ядвіся прош волі хрыпла і дужа ціха шапнула, узняўшы руку:
    — He рушце!..
    328	МАКСІМ ГАРЭЦКІ
    V
    У Янавай хаце за сталом сядзяць нямецкія пехацінцы. П’юць кофе, малако, ядуць хлеб з маслам, яйкі. На лавах навалены шынелі, ранцы. У кутку — стрэльбы. На масту пасцелена салома. Каля столу стаіць Ян і гамоніць з салдатамі. Ад печы да столу бегае Ядвіська. Монця з маткаю на печы. Салдатжыд перакладае таварышам, што кажа гаспадар палітоўску.
    — Во, дзед, — кажа адзін салдат, — у вас, у Расіі, баюць, што ў нас ужо есці няма чаго. Нака табе кавалачак хлеба, ці не бялей наш будзе, хаха. Скажы яму, Глюкман.
    Бярэце, бярэце, гаспадар, што ж, — гаворыць Глюкман, — пакаштуйце нашскага хлеба.
    Ян віхаецца і бярэ.
    — Дзякую, браткі. А мы да чорнага прызвыклі.
    — Дадай, Глюкман, што калі ў нас не хопіць хлеба, мы ў рускіх адбяром... Дзяўчына, даліце кофе!
    Ядвіся зразумела, пачырванела і ўсміхнулася.
    — Зараз, пане, зараз.
    — Старому што ні кажы, ці ён вінават?
    — Павашаму, Цымерман, стары не вінават? А ён жа паляк, ён не рускі, ён і гаварыць паруску не ўмее, а чаму ідзе з рускімі на нас? Як ён жыве пад уладай рускіх? Як батрак; хлеба няма, а як брудна. I яны ўсе тут таксама. А ў Германіі ён чалавекам быў бы.
    — Ведаеце, — заступаецца Глюкман, — ён паляк, але тутэйшы: папольску тож не разумее, гаворыць палітоўску. I ён нічога таго не разумее, дарма вы на яго. Ён жыве і жыве. Я жыў у Расіі, дык я знаю. Праўда, усе тут так. Яны простыя людзі, яны не разумеюць.
    Маладзенькі хлопчык шэпча вусатаму брудэру:
    — А гэта дзяўчонка нічога сабе, адылі што на печы, яшчэ прыгажэйшая.
    А вусаты чуе і кажа:
    — Глюкман! Растлумач запечнай дзяўчыне: няхай не баіцца, мы не з’ямо яе, няхай не хаваецца.
    — Ай, ну што там, — кажа ім жыд, — пакіньце вы іх чапаць, ну, простыя, бедныя сабе людзі, і ўсё.
    На двары чуецца гоман і стук. Уходзіць дзяншчык і крычыць:
    — Ідзіце вы! Тут будзе кватэра панам лейтэнантам.
    Салдаты нездаволена спыняюць абед і рыхтуюцца выхадзіць. На стол кідаюць маркі. Іншыя датыкаюць пальцамі каскі і смяюцца Ядвісі. Дзеншчыкі ўжо знайшлі галень і даюць у руку дзяўчыне, каб мяла.
    Уходзіць у хату афіцэр, ззаду яшчэ два.
    — Ооо! Тут нам будзе, паны, нядрэнна. Бруднавата, ды што зробіш?
    — Дый наконт дзяўчонак надта ж ладнаі Дзівеце, што за матэрыял.
    — Дзеля паляпшэння заняпалых народаў і дзеля найлепшага прывіцця высшай нашай культуры фізічным шляхам.
    — ПаныІ Заўсёды вы так. Яны ж могуць разумець панямецку.
    — Эт! Адразу відаць, што вы не дужа даўно змянілі штацкі гарнітур на ваенны... Вы нас не разумееце.
    — Ці я магу саромецца, — кажа другі, — гэтых дзікароў.
    — Ну, літвін, забірай сваіх хатніх і выхадзі ў другую хату.
    Так запанавалі на хутарку ў Шымкунаса немцы.
    — Ну, што, як там? — пыталіся рускія салдаты ў сваіх разведчыкаў, што хадзілі далёка за Нёман.
    — Ды як там, — адказвалі разведчыкі, — танцуюць немцы ў Марыампалі пад грамафоны, мірным людзям за ўсёўсякае штых да грудзей, а дзяўчын ды маладзіц крыўдзяць.
    VI
    Прайшло роўна два тыдні, I зноў рушылі на захад шэрабліскучыя тупацячыя рускія грамады. Сумныя малюнкі!
    Крыжы на полі, на краях лесу, ля дарогі за канаваю. Змывае дождж слабыя карандашныя надпісы: «Тутака пакояцца рускія воіны, забітыя пры здабыванні места С. 4 жніўня 1914 года». Відавочна, у адной магіле пахаваны і немцы, бо на адной з іх стаіць другі крыж
    МАКСІМ ГАРЭЦКІ
    329
    з надпісам: «Тутака пакояцца германскія воіны, забітыя пры абароне места С. 4 жніўня 1914 года». Яшчэ колькі сігоў і дошка: «Магіла воінаў[...]».
    Іншыя крыжы са звязаных кіёчкаў. I ўжо пахіліліся, і ўжо борзда заваляцца. I згубіцца месца апошняга супакаення воіна.
    Цягнуцца акопы немцаў. У іх — пярыны, лаўкі, сталы, бляшаныя печкі, гаршкі з літоўскіх хат. Валяюцца пляшкі, гарахвяныя кансервы, папера ад шакаладу. Пачкі пйтронаў. Цэлыя кучкі гільзаў. Цягнуцца рады дроту.
    Асенняе сонца спакойна гуляе. Ветракімлыны заснулі. Пустынна. Аднак там, тут пачынаецца сонны рух. Жыхары, як пчолы вясною з вулля, асцярожна выпаўзаюць.
    Во, збоку шасэ калдыбае дзед. Падняў з зямлі каску, раздушаную катком, падзяржаў двума пальцамі і кінуў у канаву. Двое хлопцаў збіраюць гільзы. Паднялі паломаную стрэльбу, але ўбачылі салдатаў, кінулі яе і пабеглі ўцякаць.
    На гаці ў яме ляжыць здохлы конь. Раздуўся, як гара, і ўжо смярдзіць. А ў багне пакінута пустая снарадная скрынка. А на ўзгорку  доўгая алея старых ліп, дзеля чагосьці без усякае жаласці ссечаных. Яны загарадзілі дарогу.
    — Мы ведалі, што незабавам прыйдзеце. Але чаму адступілі? Хіба яго сіла больш? Кінулі нас...
    — Зразумей, дзед, што іншы раз трэба адысці дзеля даспеху ў вайне.
    Слухае дзед і маўчыць.
    — Ну, што: крыўдзілі вас?
    — А, Божа мой. Усё ўзялі: блізка ўсіх коней, каровак, зімовую адзежу. Спрачацца няможна было — забілі б. А да начальнікаў не даступішся. I ўсё паелі: кароў, свіней рэзалі, гусей, курэй. Прымушалі яшчэ пух дзеля іх абдзіраць.
    Бульбы не любяць. Пыкі вы якія? Нашы салдацікі, калі бяруць  перша за ўсё бульбу, а ім пісклят трэба, пірагоў.
    — А страху колькі! Учора, як выганялі вы іх, мы ў пограбе сядзелі. Дрэвы ад стрэлу хісталіся. Бубубу. 3 рання да ночы бухае, а мы седзімо не піўшы, не еўшы, ды смертухны чакаем.
    — Ну, цяпер турыце яго нашчэнт, а мы адзадзі будзем ісці: скацінку сваю шукаць.
    — I ўсе злыя германы. Адзін толькі трохі заступаўся, саромеў сваіх. А яны лаюць яго.
    Знаёмы хутарок...
    Па адхону гары — ямкі ад снарадаў. У сцяне хаты — меціны ад куль.
    Бегае сабака і бесталач гаўкае.
    Тут вялікае гора.
    He чуваць вясёлых галаскоў прыгажухдзяўчатак. Монцю немцы павялі з грудам літоўцаў нібы акопы капаць, а Ядвіська хворая, непрытомная ляжыць, трызніць, бедная:
    — He рушцеі He рушце! Ратуйце!
    VII
    На Вержбалоўскіх пазіцыях немцы ўмацаваліся і сталі. Жыхары з бліжэйшых хутаркоў уцяклі назад, пагналі з сабою скот. Ян Шымкунас выправіў сям’ю, а сам астаўся ў хутарку пад абстрэлам.
    Цэлы дзень сядзеў ён, напрануўшы жупан, у сцюдзёнай хаце, а ўвечары выходзіў з двара і пудліва пытаўся, страчаючы салдатаў:
    — He хоча адступаць герман?
    Быў строгі наказ войску мірных жыхароў не чапаць, а за ўсё плаціць. Але, адстоіўшы тут месяц, у дні, калі не паспяваў да часу фуражыр з хлебам, траплялі салдаты на хутаркі.
    У адно ранне Ян дагледзеў, што нехта начою падушыў яго пчол і паламаў калодкі, шукаючы мёд.
    Праходзілі міма салдаты, і Ян, ні да каго ве звяртаючыся, жаліўся:
     Ах, Божа мойі He пашкадавалі маіх пчолак. Чужы пакрыўдзіў, і свае ж не даруюць.
    Маўчалі салдаты.
    А калі ў іншы вечар прыходзіла да старога Даміцэля, раскладала на стале хлеб і што варанае ці крышыла сухі сыр у цёплую ваду і падкрапляла мужа, ён гаманіў з ёю, што і бульба з ямаў прападае, і кублы ў садзе, што былі вынесены ад пажару, паломаны.
    Але ў той быў больш балючы клопат.
    — Дзето наша Монценька? Ці жыў то Блажыс? Чаму нічога не піша Дамянік і сам не едзець? — плакала яна.
    330________МАКСІМ ГАРЭЦКІ ________________________________________
    Вярнулаткі дзяўчына, але не борзда, цераз месяц адышлі немцы яшчэ дальш, і вярнуліся з палону работнікілітоўцы. Прыйшлі дзяўчаты і маладухі.
    Ішлі, бяднягі, ледзь жывыя: нага за нагу. Чорныя, што зямля чорная.
    Няможна было пазнаць Монцю.
    Сляды мук, перажытага сораму і гвалту адбіліся страшным выглядам на твары.
    На роспыт маткі, з плачам абшчапіўшай яе, Монця прараніла шапатком некалькі слоў праз сілу. Па збялеламу і цьмянабруднаму твару цяклі слёзы, пакідаючы палоскі. Адзежа зрабілася шкумаццём.
    Дзяўчына прытулілася да хворай сястры, потым адарвалася, схапіла матку за руку і завыла:
    — Мамулечка! Няхай бы забілі мяне, чым так зрабілі мне...
    Цераз колькі дзён матка, баючыся, каб саўсім не выйшла з розуму дзеўка, павяла яе да кунігаса.
    Ківаў ён жалобна сівенькаю галавою:
    — Калі будзе, то і твой гэта дзіцёнак, Монька. Маліся Матцы Божай.
    — He хачу я яго, — залівалася слязамі Монця.
    — Маліся, Монечка, — Бог дасць дзіва, і ўсё абыдзецца так, як Богу заўгодна.
    — А калі не будзе дзіва? He магу я маліцца і жыць не хачу.
    — Монечка! Дзетачка мая, — супакойвала матка, не ведаючы, што рабіць, а стары кунігас клаў далоні на галаву няшчаснай і ўзнімаў угору вочы і маліўся, аж дрыжучы ад нервовага парушэння: від гэтых мук яго паствы кроіў яго сэрца.
    Прайшлі спакойна, хоць і нявесела Каляды. Зіма была дужа сцюдзёная, ветры вялікія, незвычайныя гурбы і сумёты. Белым пакрывам пахаваў Бог бруд зямлі, апаганенай грэхам чалавека — убійства і разбурэння ў пры