Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
асквы нічога не атрымалі?
Ч а р н а в у с. He. (Да цёці Каці.) Кацярына Іванаўна, сёння пошты не было яшчэ?
Ц ё ц я К а ц я. He, не было.
В е р а. Ага, забрала за жывое! Правалілася ваша праца.
Чарнавус. Дражніцеся, а ў самой душа ў пятках.
В е р a. А мне што?
Чарнавус. Як гэта што? Ваша асоба тут таксама замешана як быццам.
В е р a. А я адмяжуюся. Скажу, што ніякага ўдзелу ў працы не прымала, што прафесар хоча схавацца за мае вузкія плечы малодшага супрацоўніка.
Чарнавус. He, выбачайце! Разам працавалі, разам і адказваць будзем. Ад гэтага вам ніяк не выкруціцца.
334
КАНДРАТ КРАПІВА
В е р а. Ды ад васто цяжка выкруціцца. Учора Зёлкін круціўся, круціўся, і нічога не выйшла...
Ч а р н а в у с. Як ён сябе адчувае? He бачылі яго сягоння?
В е р a. He, яшчэ не бачыла. Думаю, што няважна.
Ч а р н а в у с. Выступаць з такім навуковым дакладам — гэта безабразіе. Адны траскучыя фразы і абсалютна нічога канкрэтнага. He выкарыстаў нават таго матэрыялу, які яму быў дадзены амаль поўнасцю апрацаваным. I каго ён хацеў падмануць?
В е р а. Сам сябе.
Чарнавус. Мабыць, злы на мяне?
В е р а. Я думаю! Такую лазню вы яму далі...
Ч а р н а в у с. Яж яму дабра жадаю.
В е р а. Наўрад ці здольны ён ацаніць гэта.
Ч а р н а в у с. Можа, я занадта рэзка выступіў. Трэба будзе пагаварыць з ім.
В е р а. Я лічу, што вы вельмі добра выступілі, і няма чаго вам прабачэння прасіць.
Чарнавус. He прабачэння, а растлумачыць яму ў больш спакойнай абстаноўцы.
В е р а (паказваючы на Тулягу, які ўвайшоў). А вось яшчэ адзін шаноўны далакоп. Што з вамі, Мікіта Сымонавіч? Чым вы так усхваляваны?
Ту л я г а. Мяне так напужалі, што я апамятацца не магу.
В е р а. Хто ж вас так напужаў?
Ту л я г а. Я ўжо і не ведаю, ці гаварыць.
В е р а. Калі вы нам не давяраеце, дык не гаварыце.
Ту л я г a. He ў тым справа, што не давяраю.
В е р а. Дык у чым жа?
Ту л я г а. Скажаш, а пасля пойдзе гаворка і нажывеш непрыемнасці.
В е р а. Ну то не гаварыце.
Ту л я г а. Але ж я хацеў бы параіцца з вамі, што рабіць.
В е р а. Дык парайцеся.
Ту л я г а. Але ж і раіцца небяспечна. Баюся, што пойдуць усялякія чуткі.
В е р a. I так страшна, і гэтак страшна. Заўсёды вам чагонебудзь страшна, Мікіта Сымонавіч. Лепш не гаварыце, a то яшчэ больш будзеце баяцца. (Да Чарнавуса.) Пойдзем, Аляксандр Пятровіч.
Ту л я г а. Чакайце, таварышы! (Вера і Чарнавус спыняюцца.) Я ж не ведаю, што мне рабіць... Можа такі параіцца з вамі?
Чарнавус (з усмешкай). Гэта вы ўжо самі глядзіце.
Ту л я г а(адважыўся). Дзіўнае здарэнне, ведаеце... Іду гэта я па вуліцы, раптам абганяе мяне нейкі чалавек. Абганяе і... (He адважваецца сказаць.)
В е р a. I... што?
Ту л я г a. He ведаю, ці гаварыць.
В е р а (смяецца). Дык вы хоць нас адпусціце, Мікіта Сымонавіч, калі не можаце. (Мерыцца адыходзіць.)
Ту л я г а. Хвіліначку, таварышы! Я зараз... Але я прашу, каб вы пра гэта нікому ні слова.
Ч а р н а в у с. Ды ладна ўжо, Мікіта Сымонавіч.
Ту л я г а. Дык вось... Абмінае і глядзіць мне проста ў твар.
В е р а (насмешліва). Ну, няўжо ў твар?
Ту л я г a. He, вы ж паслухайце! Раз аглянуўся, другі раз аглянуўся і трэці раз аглянуўся. А пасля спыніўся і пытаецца: «Скажыце, кажа, ваша прозвішча не Падгаецкі?» Тут я ўвесь аж закалаціўся. «Не, кажу я не Падгаецкі, а Туляга».
В е р a. А ён што?
Ту л я г а. «Выбачайце, кажа, вельмі ж падобны. Я некалі ў Варонежы, кажа, сустракаў такога тыпа», — і пайшоў.
В е р а (іранічна). I пайшоў! Скажыце, калі ласка! Дык гэта ж сапраўды страшна!
Ту л я г а. Але ж гэта яшчэ не ўсё. Калі я ўваходзіў у інстытут, ён яшчэ раз аглянуўся на мяне.
В е р a. А калі і яшчэ раз, дык што ж тут страшнага?
Ту л я г a. He, гэта такі страшна. У Варонежы сапраўды быў некалі Падгаецкі — дзянікінскі палкоўнік.
В е р а. Дык вы тут пры чым?
Туляга. Аяў той час таксама быў у Варонежы.
В е р а. Палкоўнікам?
_____________ КАНДРАТ КРАПІВА__________335
Ту л я г a. He, я быў настаўнікам гімназіі.
В е р а. Дык мы ж гэта ведаем.
Туляга. Але вы не ведаеце, што гэты палкоўнік быў падобны на мяне як дзве кроплі вады.
В е р а. Ну і што? „ .
Ту л я г а.Тэты чалавек можа сказаць, што ў інстытуце працуе дзянікінскі палкоунік. (Чарнавус і Вера смяюцца.) He, гэта зусім не смешна. Дакументаў у мяне з таго часу няма — чым я апраўдаюся?
Ч а р н а в у с. Ды кіньце вы! Гэта ўсё пустыя страхі.
Ту л я г а. Дык, павашаму, няма чаго баяцца?
В е р а. Ідзіце, Мікіта Сымонавіч, працуйце і нікога не бойцеся.
Ту л я г а. Праўда, не баяцца?
В е р a. He бойцеся. Я нікому не скажу, што вы дзянікінскі палкоўнік.
Ту л я г а (аж прысеў). Тсс!.. звар’яцелі вы! Хіба гэтым можна жартаваць!
В е р а (смяецца). Ай, баязлівец вы, баязлівец!
Разыходзяцца па сваіх пакоях, Ту л я г а варочаецца і падыходзіць да ц ё ц і К а ц і.
Ту л я г а. Кацярына Іванаўна! Вы, калі ласка, нікому не расказвайце пра гэту гаворку, a то яшчэ за праўду палічаць.
Цёця Каця. Хіба гэтаму хто паверыць! Які ж вы палкоўнік?
Ту л я г а. Айай! He гаварыце гэтага слова! Я вас прашу.
Цёця Каця. Выбачайце, Мікіта Сымонавіч! Больш небуду.
Туляга выходзіць.
3 і н а ч к а (уваходзіць). Аляксандра Пятровіча яшчэ няма?
Цёця Каця. Bautara яшчэ няма.
3 і н а ч к а. Чаму майго?
Цёця Каця. У нас жа два Аляксандры Пятровічы, але ж з Чарнавусам вы ніякіх спраў не маеце, а падпісвае паперкі вам Гарлахвацкі.
3 і н а ч к а. Ой, цёця Каця! Я не ведала, што вы такая злая.
Цёця Каця. Якая ж тут злосць, таварыш Зёлкіна. Я ж праўду кажу: вы сакратар, а ён дырэктар, дык як жа вы без яго можаце абысціся альбо ён без вас?
3 і н а ч к а (адыходзячы ў пакой, жартаўліва грозіць пальцам). Ладна, ладна, яхідная жанчына, я вам гэта прыпомнюі
Ц ё ц я Каця (адна). Хто парасё ўкраў, у таго ў вушах пішчыць. Я і не думала ен шпільку падпускаць. (Корпаецца нешта ў кутку. Нячутна ўваходзіць Зелкш. Аглядае калідор, заўважае цёцю Кацю.)
3 ё л к і н (знянацку). Добры дзень, цёця Каця!
Ц ё ц я К а ц я (спалохана). Цьфу ты, нячысты дух! Выбачайце, таварыш Зелкін. 1эта ж вы так мяне спалохалі!
3 ё л к і н. Я ж толькі прывітаўся.
Цёця Каця. Дзякую вам за такое вітанне. I чаму вы, таварыш Зёлкін, ходзіце так заўсёды, быццам у вас не ногі, а мяккія лапы?
3 ё л к і н. Пра мае ногі вы не турбуйцеся.
Цёця Каця. Я пра сябе турбуюся, а не пра вашы ногі.
3 ё л к і н. Скажыце, Аляксандр Пятровіч прыйшоў?
Цёця Каця. Таго, які вам трэба, няма.
3 ё л к і н. А які ёсць?
Цёця Каця. Чарнавус.
3 ё л к і н. А хто яіпчэ ёсць?
Ц ё ц я К а ц я. Усе ёсць.
3 ё л к і н. Верачка прыйшла?
Цёця Каця. Прыйшла.
3 ё л к і н. Мусіць, першая?
Ц ё ц я К а ц я. Першая.
3 ё л к і н. Сядзела на канапе і чакала Чарнавуса?
Цёця Каця. Сядзела і чакала.
336_______КАНДРАТ КРАПІВА__________________
3 ё л к і н (падміргвае). Ці не ўтрэскалася яна?
Цёця Каця. Вы лепш глядзіце, каб ваша жонка не ўтрэскалася.
3 ё л к і н. Вы за маю жонку не бойцеся, яна ў добрых руках.
Цёця Каця. У чыіх гэта?
3 ё л к і н. У маіх, вядома. Во, у гэтых.
Цёця Каця. Хахаха...
3 ё л к і н. Чаго вам смешна? Гэта нёйкія непрыстойныя намёкі. Вы, калі маеце што сказаць, дык кажыце проста.
Ц ё ц я К а ц я. Ніякіх намёкаў. Я з вашых рук смяюся, што яны такія малыя.
3 ё л к і н. Вы, можа, намякаеце на тое, што мая жонка ўчора з некім на машыне ехала? Дык гэта хлусня. Учора адвячоркам мая жонка была тут і працавала. I я прашу вас плётак не распускаць!
Цёця Каця. Ая пра машыну і не казала вам.
3 ё л к і н. Адным словам, пакінем пра гэта гаварыць. Калі даведаецца пра вашу гаворку таварыш Гарлахвацкі, дык ён вас з работы пагоніць.
Цёця Каця. За што? Я ж нічога не кажу, гэта вы самі.
3 ё л к і н. А пра што яны гаварылі?
Ц ё ц я Каця. Што ж я ведаю? Машына толькі мігнулася.
3 ё л к і н. Ды я не пра тое, Вера з Чарнавусам што гаварылі?
Цёця Каця. Яне прыслухоўвалася.
3 ё л к і н. Нядобра так, цёця Каця. Мы ж з вамі заўсёды прыяцелямі былі.
Ц ё ц я К а ц я. ІІраўда, я добра не чула, што яны гаварылі.
3 ё л к і н. Пра дырэктара нічога не гаварылі?
Цёця Каця. He.
3 ё л к і н. А пра мяне?
Цёця Каця. I пра вас нічога.
3 ё л к і н. Няўжо ж яны больш нічога і не гаварылі?
Цёця Каця. Кажу ж вам, што нічога. Толькі Туляга расказваў, як у яго на вуліцы нейкі чалавек запытаўся, ці не Падгаецкі яго прозвішча.
3 ё л к і н. Дык ён што? Спужаўся?
Цёця Каця. Страшэнна перапужаўся. Кажа, што быў дзянікінскі палкоўнік Падгаецкі, вельмі падобны на яго.
3 ё л к і н. А можа, ён і сапраўды які палкоўнік?
Цёця Каця. Хто?
3 ё л к і н. Туляга.
Цёця Каця. Ды кіньце вы! Я ж яго ведаю даўно, яшчэ да таго, як ён у Варонеж выехаў быў. Ён і ў войску не быў ніколі.
3 ё л к і н (заняты нейкімі сваімі думкамі). Цікава, цікава... Вы мне, цёця Каця, заўсёды расказвайце штонебудзь такое... свежанькае... Я вельмі люблю слухаць. (Адыходзіць.)
Цёця Каця (адна). Бач, ласы які да бабскіх плётак! У самога вушы вялікія, хадзі ды выслухоўвай!
Уваходзіць Н і ч ы п 'а р.
Н і ч ы п а р. Ідзе.
Цёця Каця. Няхай ідзе.
Н і ч ы п а р. Я зайшоў, каб часамі беспарадку ў цябе якога не было.
Цёця Каця. А які ў мяне беспарадак можа быць? Падмецена, выцерта... Чаго яшчэ трэба?
Н і ч ы п а р. Ды ты баба спраўная. Ну, я пайшоў...
Уваходзіць Гарлахвацкі. Знімае паліто і капялюш і аддае ц ё ц і К а ц і.
Гарлахвацкі. Якжывём, цёцяКаця?
Цёця Каця. Нічога, жывём памаленьку.
Гарлахвацкі. Чамупамаленьку?
Цёця Каця. Ну, так гаворыцца.
Гарлахвацкі. Трэбашпаркажыць.
Цёця Каця. Аяк гэта — шпарка?
КАНДРАТ КРАПІВА337
Гарлахвацкі. А так, каб аж вецер свістаў ля вушэй. Працаваць трэба заўзята. Вось як я, напрыклад, — адпачыць хвіліну часу няма.
Цёця Каця (убок). Спрацаваўся, бедны! (Гарлахвацкаму.) Ну, учора ж вы, мусіць, адпачылі крыху?
Гарлахвацкі. Адкульвы ведаеце?
Цёця К а ц я. Я бачыла, як вы з жонкай за горад ехалі на машыне.
Гарлахвацкі. Жонка сілай ад стала адарвала, каб крыху праветрыўся.
Ц ё ц я К а ц я. Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявая, адно ж яна бландзінка.
Гарлахвацкі (збянтэжана). Бландзінка? Як бландзінка?
Цёця Каця. Ну, бландзінка, я ж бачыла ўчора.
Гарлахвацкі. А можа, і праўда — бландзінка. Значыць, яна гэтае самае (круціць рукой каля валасоў) пабландзінілася, а