• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ... Нічога не разбяру. Адно мне выразна сказаў дырэктар выдавецтва: «Забярыце рукапіс, ён нам не патрэбен».
    346
    КАНДРАТ КРАПІВА
    В е р а (стаіць разгубленая). Але ж вы за сабою ніякай віны не адчуваеце? Чарнавус. Якая ж віна? Вось тут я сам, тут мая і праца ва ўсіх на віду.
    В е р a. I сувязей у вар ніякіх не было раней з людзьмі, якія аказаліся ворагамі?
    Чарнавус. Я ўжо сам стараўся ўспомніць. He было...
    В е р а. Чорт ведае, што такое! 3 гэтым жа трэба змагацца. Трэба знайсці вінаватага. Чарнавус. А ён, падлюга, хітры, — маўчыць і не адгукаецца. Як тут яго знайсці? В е р a. А знайсці трэба.
    Чарнавус. О, каб знайшоў! Я б яму, нягодніку, у вочы плюнуў.
    В е р a. А ён бы ўцёрся ды зноў за сваё. He, мы расправімся з ім больш жорстка.
    Чарнавус. Але гэта ж трэба кінуць працу і заняцца гэтымі бруднымі плёткамі, траціць час, трапаць нервы. Мне гэта страшна непрыемна!
    В е р а. Праўда, я пра гэта не падумала. Вам трэба працаваць... Я сама за гэта вазьмуся, а вы працуйце.
    Чарнавус. Вы?
    В е р а. Так, я. Думаю, што вы дасце на гэта сваю згоду?
    Чарнавус. He дам.
    В е р а. Чаму? Вам прыемна быць у такім становішчы?
    Чарнавус. Непрыемпа, але я не хачу, каб і вы трапілі ў такое становішча.
    В е р а. Як гэта?
    Чарнавус. Вас могуць абвінаваціць у сувязі з ворагам і выключыць з партыі.
    В е р а. Дык вы ж не вораг.
    Чарнавус. Але ж гэта, бачыце, трэба даказаць.
    В е р а. Дык выходзіць, што, пакуль вы будзеце даказваць, я павінна стаяць убаку і спакойна глядзець, як чэснага савецкага чалавека топяць нягоднікі. He, выбачайце!
    Чарнавус (расчулены). Вельмі ўдзячны вам! Я рад, што каля мяне блізкі чалавек, які гатоў мне памагчы. Гэта мне вялікае маральнае падтрыманне. Бо я хоць і стараюся быць бадзёрым, а мне ўсё ж такі цяжка, Вера Міхайлаўна. Я вам яшчэ не ўсё сказаў. Вораг знайшоў самае балючае месца ў маім сэрцы — ён хоча з дачкою мяне разлучыць.
    В е р a. А што такое з Тамарай?
    Чарнавус. Прыйшла сёння з інстытута...
    В е р а. Выключылі?
    Чарнавус. He выключылі, але, мусіць, нейкая размова была. Прыйшла ў слязах. Пытаецца, у якіх гэта я варожых справах заблытаўся. А гэта ж дачка, Вера Міхайлаўна. Паверце, што гэта не пустое слова. Нябожчыца пакінула яе маленькую ў голад і разруху. Я на руках яе насіў. Яе дзіцячы лепет жальбу маю разганяў. Я цешыўся, як яна расла, разумнела, станавілася свядомым чалавекам... (Змоўк узрушаны. Зёлкін высоўвае з дзвярэй галаву і падслухоўвае.)
    В е р а (кладзе Чарнавусу руку на плячо.) Супакойцеся, Аляксандр Пятровіч. Супакойцеся, не гаруйце. Я пайду да Тамары, я ёй растлумачу ўсё. Я да вас буду часта прыходзіць. Вы не толькі не страціце дачкі, а ў вас будзе іх дзве: дазвольце і мне лічыцца вашай дачкой.
    3 ё л к і н (сам сабе). Палюбоўніцай.
    Чарнавус. Выдаўно мнеякдачка.
    В е р а. Працуючы разам з вамі два гады, я нрывыкла да вас, як да роднага, палюбіла вас.
    3 ё л к і н (сам сабе). Чэснага чалавека не знайшла палюбіць.
    Ч а р н а в у с. Дзякую вам за сяброўскае слова.
    В е р а (жартаўліва). Дык прымаеце мяне за дачку?
    Чарнавус. Адусяедушы.
    В е р а. Дык вашу руку, Аляксандр ГІятровіч, і не будзем сумаваць.
    Ч а р н а в у с. Вашу чэсную руку. (Горача паціскае і нечакана цалуе ёй руку. Вера сканфузілася.) Выбачайце, па шчырасці.
    3 ё л к і н (сам сабе). Стары распуснік!
    В е р а. Вы куды цяпер?
    Ч а р н а в у с. Думаю дачакацца Гарлахвацкага і з ім пагаварыць — можа, ён што ведае.
    В е р а. Пачакайце, я сягоння ж пагавару з Левановічам, вось толькі ў лабараторыю зайду. Гэтага нельга адкладваць. Да Тамары зайду вечарам... гадзін у восем...
    Ч а р н а в у с ідзе ў накоіі, a В е р а да выхаду.
    КАНДРАТ КРАПІВА
    347
    3 ё л к і н (наўмысля трапляецца ёй насустрач). Добры дзень, Вера.
    В е р а. Добры дзень. (Прайшла міма.)
    3 ё л к і н. Што ж вы... не хочаце, каб я паціснуў (падкрэслена) вашу чэсную руку?
    В е р а (спыняецца). Падслухоўвалі?
    3 ё л к і н. А хіба ў вас сакрэты якіянебудзь з Чарнавусам? Я і не ведаў, што вы выбралі сабе такую давераную асобу.
    В е р а. Ці не параіце мне вас выбраць?
    3 ё л к і н. Гэта справа вашага густу і... партыйнага сумлення.
    В е р а. Вось як!
    3 ё л к і н. А як жа вы думалі?
    В е р а. Ладна, мы яшчэ пагаворым аб гэтым. (Пайшла.)
    3 ё л к і н (адзін). Дзіва што пагаворым! Вылеціш з партыі, тады пагаворыш. Да Тамары яна пойдзе! Бачыў я, з якой Тамарай ты цалавалася.
    Зёлкін ідзс ў свой пакой. Уваходзіць Туляга і спынясцца ля аб’явы.
    Ту л я г а. Назначаны дзёнь мае ганьбы... Адзін падлец будзе публічна прысвойваць сабе працу другога, а другі падлец, праклінаючы ў душы, будзе яму апладзіраваць. Ганьба, ганьба!
    Гарлахвацкі (уваходзіць). Ну, як мая праца?
    Ту л я г а. Вапіа праца пасоўваецца, Аляксандр Пятровіч.
    Гарлахвацкі. Аіменна?
    Ту л я г а. Матэрыялы падбіраю.
    Гарлахвацкі. Доўга капаецеся. Я ўжо дзень вызначыў. К гэтаму тэрміну павінна быць гатова.
    Ту л я г а. Пастараюся. Толькі гэта ці не занадта смела: новы від выкапня?
    Гарлахвацкі. Аб гэтым вы не турбуйцеся. Смеласць — гэта ўжо мая справа, а не ваша. Вы толькі зачэпку знайдзіце.
    Ту л я г а выходзіць.
    3 ё л к і н (уваходзіць). Аляксандр Пятровіч, навіна!
    Гарлахвацкі. Плётка ці праўда — прызнавайцеся.
    3 ё л к і н. За каго вы мяне лічыце?
    Гарлахвацкі. ЗаЗёлкіна.
    3 ё л к і н. Мне гэта нават крыўдна.
    Гарлахвацкі. I цікавая навіна?
    3 ё л к і н. Пальчыкі абліжаце.
    Гарлахвацкі. Ну, выкладвайце. Толькі хутка, бо часу няма.
    3 ё л к і н. Вера жыве з Чарнавусам.
    Гарлахвацкі. Як гэта «жыве»? Я ведаю, што яна не памерла.
    3 ё л к і н. Ну, як вам сказаць...
    Гарлахвацкі. Ды скажыце якнебудзь...
    3 ё л к і н. Ну, скажам, як я з Зінай.
    Гарлахвацкі. Гэта яшчэ не страшна.
    3 ё л к і н. Як гэта не страшна? Вы хочаце сказаць, што я... што мы...
    Гарлахвацкі. Я хацеў сказаць, што гэта, мусіць, няпраўда.
    3 ё л к і н. Як гэта няпраўда? Я сам бачыў...
    Гарлахвацкі. Дзеж вы бачылі?
    3 ё л к і н. Тут у калідоры. Цалаваліся. Спатканне прызначылі ў яго на кватэры сёння ў восем гадзін, як Тамары не будзе дома.
    Гарлахвацкі. Што, дык гэта праўда?
    3 ё л к і н. Праўда. Я лічу, што ёй у партыі не месца.
    Гарлахвацкі. Строгі ж вы чалавек... А сам беспартыйны.
    3 ё л к і н. Выбачайце, тут цесная сувязь з ворагам, бытавое разлажэнне, распуста.
    Уваходзіць Ч а р н а в у с. 3 ё л к і н зііікае.
    Чарнавус. Я вас даўно чакаю, Аляксандр Пятровіч.
    348
    КАНДРАТ КРАПІВА
    Гарлахвацкі. Чым магу служыць, дарагі Аляксандр Пятровіч? Вельмі шкадую, што прымусіў вас чакаць. Важная нарада была, я не мог пакінуць.
    Чарнавус. Яда вас з просьбай... Дапамажыце выйсці з цяжкога становішча, у якое я трапіў з нечае ласкі.
    Гарлахвацкі. А што такое з вамі здарылася? Усё, што ад мяне залежыць, я зраблю.
    Чарнавус. Я больш не чытаю лекцый на геафаку.
    Гарлахвацкі. Чаму?
    Ч а р н а в у с. Знялі, не давяраюць.
    Гарлахвацкі. Хахаха... Жартуеце, калега.
    Ч а р н а в у с. Мне зусім не да жартаў.
    Гарлахвацкі. Значыць, вы сур’ёзна?
    Чарнавус. Зусім сур’ёзна.
    Гарлахвацкі. Дык гэтаж безабразіе!
    Чарнавус. Яз вамі згодзен. Толькі гэта яшчэ не ўсё безабразіе: кніжку маю таксама не пусцілі ў друк.
    Гарлахвацкі. Гэта ўжо зусім свінства. Якая ж прычына?
    Чарнавус. У тым вось і справа, што я нічога не магу дабіцца. Усё гэта абкружана такой таямніцай, што яны і самі не ведаюць, у чым я вінаваты.
    Гарлахвацкі. Дарагі мой, дык чаго ж вы маўчыце? Ганьбяць ваша чэснае імя, а вы маўчыце! He, так нікуды не варта. Гэта сацыяльнае зло, з якім трэба змагацца. Так жа сёння вас, а заўтра мяне могуць ашальмаваць і вывесці са строю.
    Ч а р н а в у с. Могуць.
    Гарлахвацкі. I якая ж, выбачайце, сволач магла вам такую штуку ўстроіць?
    Чарнавус. Сапраўды. Паглядзіш вакол, здаецца, усе людзі такія сумленныя, свядомыя... Няма на каго і падумаць.
    Гарлахвацкі. А можа... Вы, Аляксандр Пятровіч, праверылі сябе як мае быць? Ва ўсім?
    Чарнавус. Якгэта? Я не разумею.
    Гарлахвацкі. Яў тым сэнсе, што, можа, у вашай біяграфіі ёсць якаянебудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Вы мяне прабачце, Аляксандр Пятровіч, я проста пасяброўску кажу.
    Чарнавус. Дзесяць разоў перадумаў я ўсё сваё жыццё і магу сказаць, палажыўшы руку на сэрца, ні ў чым не вінаваты.
    Гарлахвацкі. Яў гэтым і не сумняваўся. Цяпер я зусім спакойны за вас і... за сябе. Бо вы самі разумееце, што і я тут рызыкую чымнічым. Каб я быў такі самастрахоўшчык, як і іншыя, дык мог бы прапанаваць вам падаць заяву аб вызваленні ад працы. Але я далёка ад гэтай думкі. Мы з вамі будзем працаваць, нягледзячы ні на якія плёткі.
    Чарнавус. Я высока цаню вашу велікадушнасць.
    Гарлахвацкі (спыняецца ля аб’явы). Вось чакаю, што вы на гэта скажаце (паказвае на аб’яву). Спадзяюся, што вы мяне не ўгробіце.
    Чарнавус. Думаю, што для гэтага не будзе ніякіх падстаў.
    Гарлахвацкі. Ну, як ваша экспедыцыя, Аляксандр Пятровіч?
    Ч а р н а в у с. Дык вось, бачыце, замінка выйшла.
    Га р л а х в а ц к і. А вы не звяртайце ўвагі. Непрыемна гэта ўсё, я сам разумею, але ж за працай і непрыемнасці забываюцца. Тым больш, што ў вас такі мілы памочнік, вы з ёю ўсё гора забудзеце.
    Чарнавус. Ёй, беднай, таксама непрыемна гэта ўсё, але трымаецца яна геройскі і мяне падбадзёрвае. Слаўная дзяўчына. Ну, дзякую вам за падтрыманне. (Адыходзіць.)
    Гарлахвацкі (адзін). Слаўная! Бач ты, стары чорт. Губа не дура. Ды цяпер табе не да дзяўчат будзе, даражэнькі.
    Выходзіць. Уваходзіць Л е ван ов іч.
    Л е в а н о в і ч (да цёці Каці). У якім пакоі Вера Міхайлаўна?
    Цёця Каця. Ідзіце вунь у тыя дзверы.
    Левановіч. Янатамнеадна?
    Цёця Каця. He, там яшчэ ёсць людзі.
    Левановіч. Вызавіце яе сюды. Скажыце, што сакратар парткома Левановіч про
    сіць на хвілінку.
    КАНДРАТ КРАПІВА
    349
    Цёця Каця. Таварыш Левановіч, заступіцеся вы за нашага Чарнавуса. Шкада чалавека. Чуе мая душа, што дарэмна ўзвялі на яго гэту напасць. He можа быць, каб гэтакі людскі чалавек ды супроць народа. Гэта нехта набрахаў на. яго.
    Левановіч. Будзьце спакойны, цёця Каця, чэсных людзей мы ў крыўду не дадзім. Разбяромся, у чым тут справа.
    Ц ё ц я К а ц я. Дык пазваць Веру Міхайлаўну сюды?
    Левановіч. Ага, пазавіце.
    Ц ё ц я К а ц я ідзе па В е р у. Левановіч чытае аб’яву аб дакладзе. Уваходзіць
    В е р а.
    Левановіч (паказвае на аб’яву). Што гэта за даклад? Ты не знаёма?
    В е р a. He. Ён яшчэ трымае ў сакрэце.
    Левановіч. He шкодзіла б пазнаёміцца.
    В е р а. Ты для гэтага мяне